Кіно ў Беларусі
Мастацтва кіно ў Беларусі развіваецца з 30-х гадоў ХХ стагоддзя. У 1924 г. створана Беларускае дзяржаўнае ўпраўленне па справах кінематаграфіі і фатаграфіі - Белдзяржкіно. У 1928 г. у Ленінградзе адкрылася кінастудыя "Савецкая Беларусь", якая выпускала мастацкія, хранікальныя і навукова-папулярныя фільмы. У 1939-м студыя пераехала ў Мінск, а з 1946-га носіць назву "Беларусьфільм";.
Першы беларускі мастацкі фільм "Лясная быль" ў 1926 г. стварыў рэжысёр Юрый Тарыч. У час Вялікай Айчыннай вайны беларускія дакументалісты аднымі з першых здымалі рэпартажы з фронту.
Тэма трагедыі народа стала адной з галоўных у пасляваеннай творчасці рэжысёраў Беларусі. Асаблівую нішу айчынныя кінематаграфісты занялі ў дзіцячым кіно. Сусветнае прызнанне заваявала беларускае дакументальнае кіно.
Сучаснае беларускае кіно працягвае традыцыі папярэдніх пакаленняў, шукае новыя шляхі развіцця. Айчынныя фільмы заваёўваюць ўзнагароды прэстыжных кінафестываляў свету. Драма "У тумане"; (рэжысёр Сяргей Лазніца), знятая міжнароднай групай па аповесці Васіля Быкава, на 65-м Канскім кінафестывалі ў 2012 г. удастоена спецыяльнага прыза журы Міжнароднай федэрацыі кінапрэсы FIPRESCI.
У Беларусі ажыццяўляецца шмат сумесных праектаў з кінематаграфістамі краін свету. На "Беларусьфільме" здымалі фільмы Мікіта Міхалкоў, Пётр і Валерый Тадароўскія, Дзмітрый Астрахан, Аляксандр Сакураў.
У Беларусі праходзяць буйныя кінафестывалі:
|