Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Высмейванне





 

Бабулька, царыца мая,

Каротка спадніца твая,

На печы ўсё ляжала,

На спадніцу не наткала.

(Ці ты ўсе ночачкі спала,

Што ў цябе трубачак мала?)

 

Пайду я праз тын глядзець,

Як мая бабулька прадзець.

Ой, прадзець, прадзець і мігціць,

Паложыць ручачкі ды й спіць,

 

Пайду я праз тын глядзець,

Як мая бабулька прадзець.

Тоненька-танюсенька,

З пальчыкам раўнюсенька.

(Калаўрот мігціць, мігціць,

Бабулька на прасніцы спіць.)

 

(А красёнцы стоючы

Зараслі бярэзнічкам,

Чоўнічак пад лаўкаю

Ды зарос мураўкаю.)

 

Пайду я праз сад глядзець,

Як мая бабулька ідзець.

А яна ідзець сагнуўшысі,

Ідзець паштургнуўшысі.

 

 

розныя:

Бабулька харошая,

Ні хадзі ты босая,

Босая прастудзішся,

На мяне забудзішся,

Я ж цябе лавіць буду,

Злавіўшы, любіць буду,

Пойдзеш ты на ніўку жаць,

Я прыду снапкі вязаць.

 

дыялогі:

 

– Бабулька, царыца мая,

Каротка спадніца твая!

– Дзядулька, саколік мой,

Надтачы падолік мой!

 

– Царыца бабка, царыца,

Каротка твая спадніца.

– Харош, мой дзедка, харош,

Парваны ў цябе калош.

 

Крыніцы: БНТ, экспедыцыйныя запісы
Фармаваньне пар:

 

 

  Звод Бласла-венне Выпра-баванне Мнага-жонства Танец пасьля лоўлі Разыхо-джанне (?) Б/н жанатыя
1. Кіркор (Віл. губ., 1858) +           + (?)
2. Шэйн 1887 (Полацкі п.)   +       +
3. Шэйн 1887 (Барыс. павет) (+)     +    
4. Раманаў 1910 (Дзісенскі п.) +       +   +
5. Багдановіч +         + + (–)
6. ІМЭФ 1980 (Лепельскі р-н) +         а)  
7. Докшыцкі р-н (+)         б)
8. Полацкі р-н             +
9. Пшчолка 1908 Віцебская губ. (+)       +    

 

Блаславенні

 

2. а) Дай Бог вам шчасьця ў нінасьця, харошую долю ў волю, уцечкі на печкі, дзеткі ў клеткі

б) Біражы зяцёк нашу дачушку...

 

4. Глядзіце дзеткі, жывіце харашо, адзін аднаго шануйце, не крыўдзіце

 

7. +, за сталом

 

8. +, за сталом: навучалі "дзяцей"

кожнай пары – розныя пажаданні

 

9. (Жартоўныя)

Дзякуй богу, адну пару сасваталі

Благаславі іх (да маткі), старуха, ад вуха да бруха!

 

 


Прыклады складаных кампазіцый

 

 

На дварэ явор зялён

Карэннім абярнуўся,

Хоць бы мой дзядулячка

З дарожкі не вярнуўся.

Пайду я ў вакно глядзець,

Ажно й мой дзядулька ідзець,

Ажно мой міленькі ідзець,

А ў руках бізун нясець.

Я, млода, пакаруся,

Нізенька пакланюся,

Дзядульку і жаль станіць,

Біць мяне пірастаніць.

 

На вуліцы гуслі граюць,

Мяне стары не пускаець.

Пайду гуселькі глядзець —

За мной стары дзед ідзець,

У руках бізун нясець.

Стаў ён па плечыках мне сеч.

Я ў яго прасілася,

Я ў яго малілася:

- Ой, не бі, дзядулька, болей,

Не пайду без тваёй волі.

 

І пайду я й у сад, у сад,

Пайду я ў зялёнінькі,

Выламлю каліныньку,

Выламлю чырвонаю,

Размяту дарожачку,

Размяту шырокаю.

Паціху, Дунай, шугай,

Памалу, дзядулька, уцікай!

Па полі ручэй пацёк,

Ад мяне мой дзед уцёк,

Не ўцікай, дзядулька, бягом,

Запала сцежачка снягом.

Не віджу тваіх слядоў!

 

Ой, пайду я па гародзе

Па дзявоцкім карагодзе,

Рыбачку лапаючы,

Мілага шукаючы.

Я вымаю кашулічку

Й а свайму дзядулічку,

Тонкую, таненькую,

Белінку бяленькую!

Ой, з рубковым рукаўком,

Назавуць цябе панком,

Ой, з чырвоным каўнерчыкам,

Назавуць цябе жаўнерчыкам.

Пайду ж я ў жоначак пытаці,

Як гэту кашульку да й праці,

Як гэту кашульку да й праці,

Як яе да й ў валічках качаці?

 

Не ўцікай, дзядулічка

Не ўцікай, зязюлічка!

Пасядзі, дзедзька, на печы ў кутку,

Пакуль я палатно вытку.

Хоць палатно і ня тонка,

Й а ўсё ж я твая жонка.

Пасядзі, дзедзька, на палацях,

Пакуль пашыю табе плацця.

Хоць пашыта плацце і ні ў памер,

Ня рымзай, дзедька, ты ж ні кавалер.

Не глядзі, дзедзька, больш на дзяўчат,

Бо жонка будзе бурчаць.

 

А у нашай вулачцы

Стаіць конь вараненькі.

А на гэтым коніку

Прыехаў мой міленькі.

Я свайго дзідзька не знала,

Я яго тады не ждала.

Як буду цяпер яго знаць,

Буду я яго праважаць.

Дам яму букецік цвятоў,

Каб ка мне ў нядзельку прыйшоў,

Дам яму руцяны вянок,

Каб ён помніў, дзе мой дамок.

Скажу яму некалькі слоў:

— Гуляй, мой дзядулька, здароў!

Я свайго дзядульку люблю,

Я яму падарак куплю,

Куплю залатое кальцо,

Каб сказаў адно слаўцо.

Скажы слаўцо слаўнае,

Ці буду нараўная,

Скажы слаўцо смелае,

Ці буду я мілая.

Паддайся, дзядулька, паддайся,

На другіх не заглядайся.

Хоць жа я няладная —

Хустачка ядвабная,

Хвартушок картуновы,

Паддайся, дзядулька чарнабровы.

 








Дата добавления: 2015-09-06; просмотров: 585. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...


Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...


Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...


Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Характерные черты немецкой классической философии 1. Особое понимание роли философии в истории человечества, в развитии мировой культуры. Классические немецкие философы полагали, что философия призвана быть критической совестью культуры, «душой» культуры. 2. Исследовались не только человеческая...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит...

Кран машиниста усл. № 394 – назначение и устройство Кран машиниста условный номер 394 предназначен для управления тормозами поезда...

Этапы творческого процесса в изобразительной деятельности По мнению многих авторов, возникновение творческого начала в детской художественной практике носит такой же поэтапный характер, как и процесс творчества у мастеров искусства...

Тема 5. Анализ количественного и качественного состава персонала Персонал является одним из важнейших факторов в организации. Его состояние и эффективное использование прямо влияет на конечные результаты хозяйственной деятельности организации.

Билет №7 (1 вопрос) Язык как средство общения и форма существования национальной культуры. Русский литературный язык как нормированная и обработанная форма общенародного языка Важнейшая функция языка - коммуникативная функция, т.е. функция общения Язык представлен в двух своих разновидностях...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2026 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия