Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Аднаўленне народнай гаспадаркі





Вызваленая Беларусь была разрабавана і зруйнавана, велізарныя страты панесла не толькі гаспадарка рэспублікі, але і насельніцтва, прыроднае асяроддзе. Людскія страты, згодна з афіцыйнымі дадзенымі, склалі 2 млн. 220 тыс. грамадзян. 209 з 270 гарадоў і 9200 вёсак было спалена і разбурана. У вялікіх гарадах – Мінску, Віцебску, Оршы, Гомелі, Полацку разбурэнні жыллёвага фонду складалі 70-90%. Трэцяя частка насельніцтва засталася без прытулку. Па агульным узроўні развіцця Беларусь вярнулася да 1928 г.

Разбурэнню падверглася каля 10 тыс. прадпрыемстваў прамысловасці і транспарту (85% даваеннай колькасці), пры чым вялікая частка была зруйнавана знішчальнымі атрадамі пад час адступлення Чырвонай Арміі ў 1941 г. Цалкам былі разбураны электрастанцыі рэспублікі. Сельская гаспадарка так сама значна пацярпела. У параўнанні з 1940 г. на 40% скараціліся пасяўныя плошчы, на палову – пагалоўе буйной рагатай жывёлы, на 61% коней, на 89% свіней.

Першапачатковыя мэты аднаўлення гаспадаркі БССР прадугледжвалі наладжванне работы транспарту – для своечасовых паставак тавараў і ўзбраенняў для арміі, наладжванне работы мясцовай прамысловасці і сельскай гаспадаркі для забеспячэння патрэб наступаючай арміі.

У першую чаргу аднаўлялася цяжкая прамысловасць і транспарт, якія задавальнялі патрэбы арміі. У Мінску былі пабудавалі завод імя Варашылава (рамантаваў танкі), авіяцыйны завод (рамантаваў і збіраў самалёты), аўтазборачны завод. Да мая 1945 г. па БССР было ўведзена ў строй 8000 прадпрыемстваў і 4000 арцеляў і майстэрань. Аб’ём іх прадукцыі складаў 20,4% ад даваеннага ўзроўню. Пачалася падрыхтоўка будаўніцтва ў Мінску аўтамабільнага, трактарнага, веласіпеднага заводаў, у Гродзенскай вобласці – першага ў Беларусі цукровага завода.

Аднаўленню гаспадаркі значна паспрыяла дапамога ад цэнтра. У 1943 г. саюзны ўрад выдзеліў БССР 37 млн. руб.,
у 1944 г. – 400,8 млн. руб., у 1945 – 1,200 млн. руб. У 1944 г. – першай палове 1945 г. у рэспубліку былі вернутыя і атрымана новых 37 металаапрацоўчых прадпрыемстваў (7 тыс. станкоў), некалькі турбагенератараў, энергапаяздоў і іншае абсталяванне.

Сельская гаспадарка аднаўлялася больш марудна, чым прамысловасць. Дапамога мела невялікія аб’ёмы, да таго, зноў адраджаліся калгасы. Так, да вясны 1945 г. 95% даваенных калгасаў і саўгасаў былі адноўлены, працавала 300 МТС. Памеры пасяўных плошчаў вясной 1945 г. складалі 73,8% ад даваенных, але ў вытворчасці ўдзельнічала толькі палова даваеннай колькасці калгаснікаў, у асноўным жанчыны, налічвалася толькі трэць трактароў ад 1941 г. Як вынік, у 1945 г. валавы збор збожжа склаў менш паловы ад даваеннага.

Свае асаблівасці мела аграрная палітыка ў заходніх абласцях БССР. Яна пачалася з упарадкавання сялянскага землекарыстання. Уводзілася норма зямлі на адзін сялянскі
двор – 10-15 га. З адрэзкаў ад вялікіх і сярэдніх гаспадарак надзяляліся зямлёй малазямельныя і беззямельныя сяляне, у выніку чаго былі падарваны высокатаварныя сялянскія гаспадаркі. Там жа пераважна эканамічнымі метадамі аднаўляліся і ствараліся калгасы.

Пад канец вайны беларускія прадпрыемствы былі вызвалены ад вытворчасці прадукцыі для патрэб фронту, іх перавялі на выпуск тавараў народнага спажывання (пастанова ДКА СССР ад 26 мая 1945 г. «Аб мерапрыемствах па перабудове прамысловасці ў сувязі са скарачэннем вытворчасці ўзбраенняў»). Праходзіла пераразмеркаванне рабочай сілы, сыравіны, матэрыялаў і грашовых сродкаў, аднаўляліся элементы цывільнага кіраўніцтва гаспадаркай – трэсты, глаўкі, наркаматы. Аднаўленне гаспадаркі ішло з дапамогай ад цэнтра і часткова за кошт рэпарацый з Германіі.

Пад час аднаўлення акрэсліліся асаблівасці, якія паўплывалі на далейшае развіццё гаспадаркі БССР. У прамысловасці больш хуткімі тэмпамі адраджалася машынабудаванне і вельмі марудна адраджалася лёгкая прамысловасць.

З наладжваннем мірнага жыцця была адноўлена традыцыя пяцігадовага планавання развіцця гаспадаркі. У 1946 годзе пачалася чацвёртая пяцігодка. Яе мэтамі было аднаўленне народнай гаспадаркі ў межах даваеннага ўзроўню і перавышэнне даваеннага ўзроўню вытворчасці на 16%. Прадугледжвалася паскорана развіваць машынабудаванне, стварыць новыя галіны прамысловасці – трактара і аўтамабілебудаванне, выпуск лакаматываў, гідратурбін, матацыклаў, веласіпедаў, швейных машын; аднавіць і развіваць энергетычную гаспадарку, пашырыць паліўную базу рэспублікі. Дзеля выраўноўвання эканамічнага патэнцыялу рэспублікі трэбы было павялічыць долю заходніх рэгіёнаў па выпуску валавой прадукцыі ўсёй рэспублікі з 9,1% у 1940 г. да 22,6% у 1950 г.

Для выканання гэтых задач былі пашыраны правы рэспубліканскіх і мясцовых органаў кіравання гаспадарчай дзейнасцю, у лёгкай прамысловасці ўводзіліся элементы ўнутрызаводскага гаспадарчага разліку. Рэспубліка атрымлівала дапамогу ад цэнтра кваліфікаванымі рабочымі, інжынерамі і служачымі; бюджэтнымі датацыямі, тэхнікай і абсталяваннем, сыравінай. Прыходзіла дапамога і па лініі ААН. У 1945-1947 гг. Беларусь атрымала 142 тыс. тон грузаў на суму 61 млн. долараў. Гэта прадукты харчавання, адзенне, абутак, лекі, абсталяванне для прамысловасці.

Лёгкая, харчовая прамысловасць Беларусі працягвалі атрымліваць дапамогу па рэшткаваму прынцыпу. У 1950 г.
(у параўнанні з 1940 г.) было выпушчана баваўняных тканін 17,7%, панчошна-шкарпэткавых вырабаў 33%, бялізнавага трыкатажу 31,6%, макаронных вырабаў 73%, хлебабулачных – 57,3%, прадукцыі мясаапрацоўчай прамысловасці 65%.

У выніку правядзення пяцігодкі змянілася структура прамысловай вытворчасці. Знізілася ўдзельная вага традыцыйных для Беларусі лёгкай, харчовай, дрэваапрацоўчай вытворчасці, вырасла доля электраэнергетыкі, машынабудавання і металаапрацоўкі. Узніклі дыспрапорцыі ў структуры народнай гаспадаркі. Адначасова тэхнічнае і тэхналагічнае аснашчэнне прадпрыемстваў было на высокім узроўні, што стварала падставу для хуткіх тэмпаў развіцця.

Камандна-адміністрацыйныя метады кіравання гаспадаркай дазволілі вырашыць складаныя праблемы пасляваеннага адраджэння прамысловасці. Але бліжэй да канца чацьвёртай пяцігодкі яны ўжо сталі тормазам далейшага развіцця эканомікі Беларусі.

У сельскай гаспадарцы БССР была цалкам адноўлена калгасная сістэма. Але калгасам нехапала працоўных рук, а засуха 1946 г. і неабходнасць аказваць харчовую дапамогу іншым рэгіёнам СССР паставіла беларусаў на мяжу голаду. У верасні 1946 г. Савет Міністраў СССР і ЦК ВКП(б) прынялі пастанову «Аб мерах па ліквідацыі парушэнняў Статута сельскагаспадарчай арцелі ў калгасах». Згодна з ёй, калгасам Беларусі былі вернутыя 100 тыс. га зямлі, а так сама жывёла, якая знаходзілася ў карыстанні асобных людзей і ўстаноў. Паколькі насельніцтва з неахвотай вярталася да калгаснага ладу жыцця, у чэрвені 1948 г. ВС СССР выдаў указ «Аб высяленні ў аддаленыя раёны асоб, якія злосна ўхіляюцца ад працоўнай дзейнасці ў сельскай гаспадарцы і вядуць антыграмадскі паразітычны лад жыцця». Акрамя рэпрэсіўных мераў сталі прымацца і канкрэтныя праграмы дапамогі сельскай гаспадарцы.

У 1948 г. урад СССР прыняў пастанову «Аб мерах дапамогі сельскай гаспадарцы Беларускай ССР у 1949 годзе». Згодна з ёй БССР было выдзелена 3 тыс. трактароў, 2 тыс. плугоў да іх, 1,1 тыс. сеялак, 600 складаных малатарняў і г.д. У 1949 г. прыняты трохгадовы план развіцця грамадскай жывёлагадоўлі. Рост пагалоўя ў гаспадарках Беларусі ажыццяўляўся ў выніку закупак беларускімі калгасамі ў рэгіёнах СССР маладняку жывёлы, а потым яе дарошчвання на месцы, і ў 1950 г. пагалоўе жывёлы склала 1/3 ад 1940 г. Але развіццю сельскай гаспадаркі перашкаджала слабая матэрыяльная зацікаўленасць калгаснікаў у выніках сваёй працы, а метад кіравання гаспадаркай на вёсцы – прымус – з’яўляўся галоўнай прычынай упадку аграрнай вытворчасці. Планы на развіццё сельскай гаспадаркі на Беларусі выкананы не былі.

Вялізны ўрон панесла беларуская культура. Акупанты разбурылі 7 тыс. школ, разрабавалі 5144 культурныя ўстановы, у тым ліку інстытуты, навукова-даследчыя цэнтры, Акадэмію навук, музеі, тэатры, клубы, Дварцы культуры, звыш 4738 бальніц, амбулаторый. З вялікімі цяжкасцямі аднаўлялася сістэма адукацыі. У 1944-1945 навучальным годзе ўжо дзейнічалі больш за 10 тыс. агульнаадукацыйных школ, у якіх навучалася 1260 тыс. дзяцей.

Вынікі: Вызваленне Беларусі – гэта подзвіг усяго савецкага народа, але асаблівае месца тут належыць і самім беларусам, якія ў складзе Чырвонай Арміі, партызанскіх атрадаў, падпольных груп і ў індывідуальным парадку прыклалі максімум намаганняў да хутчэйшага вызвалення сваёй Радзімы – Беларусі. З дапамогай усяго Савецкага Саюза ішло адраджэнне гаспадаркі Беларусі. Але пры аднаўленні прамысловасці ўлічваліся інтарэсы не канкрэтнай рэспублікі – а ўсёй краіны, таму наглядаліся пэўныя дыспрапорцыі прамысловага развіцця, недастатковая ўвага да сельскай гаспадаркі. Тым не менш, вялікі воінскі і працоўны подзвіг здзейснілі беларусы ў 1943-1946 гг.







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 504. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Шрифт зодчего Шрифт зодчего состоит из прописных (заглавных), строчных букв и цифр...


Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...


Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...


Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Алгоритм выполнения манипуляции Приемы наружного акушерского исследования. Приемы Леопольда – Левицкого. Цель...

ИГРЫ НА ТАКТИЛЬНОЕ ВЗАИМОДЕЙСТВИЕ Методические рекомендации по проведению игр на тактильное взаимодействие...

Реформы П.А.Столыпина Сегодня уже никто не сомневается в том, что экономическая политика П...

Потенциометрия. Потенциометрическое определение рН растворов Потенциометрия - это электрохимический метод иссле­дования и анализа веществ, основанный на зависимости равновесного электродного потенциала Е от активности (концентрации) определяемого вещества в исследуемом рас­творе...

Гальванического элемента При контакте двух любых фаз на границе их раздела возникает двойной электрический слой (ДЭС), состоящий из равных по величине, но противоположных по знаку электрических зарядов...

Сущность, виды и функции маркетинга персонала Перснал-маркетинг является новым понятием. В мировой практике маркетинга и управления персоналом он выделился в отдельное направление лишь в начале 90-х гг.XX века...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.007 сек.) русская версия | украинская версия