Сталінградская і Курская бітвы. Карэнны пералом у вайне
28 чэрвеня 1942 г. нямецкія войскі перайшлі ў наступленне і прасунуліся на 150-400 км, захапілі Данбас, стварылі непасрэдную пагрозу Паўночнаму Каўказу і Сталінграду. Сталінградская бітва мела некалькі этапаў. Першы абарончы этап цягнуўся з 17 ліпеня па 18 лістапада. Нягледзячы на жорсткае супраціўленне савецкіх войск, 25 жніўня 1942 г. нямецкая 6-я армія дасягнула заходніх межаў горада. Другі этап Сталінградскай бітвы – гэта контрнаступленне савецкіх войск (19 лістапада 1942 г. – 2 лютага 1943 г.), а так сама і аперацыя «Кальцо» па ліквідацыі паланёнай групоўкі праціўніка. Рашэнне аб контрнаступленні было прынята яшчэ ў верасні і рыхтавалася тайна, нават не ўсе члены ДКА аб ім ведалі. Групоўка савецкіх войскаў не нашмат пераўзыходзіла нямецкую, толькі па танках была перавага ў 2,2 разы. Але быў удала выбраны момант наступлення, калі нямецкія войскі яшчэ не здолелі стварыць абаронныя рубяжы, да таго, найбольш баяздольныя дывізіі былі ўцягнутыя ў баі за горад, а флангі прыкрывалі італьянскія і румынскія войскі. Наступленне пачалося раніцай 19 лістапада 1942 г. з двух напрамкаў і ўжо 23 лістапада 1942 г. войскі самкнуліся каля гарадоў Калач і Савецкі, акружыўшы 330 тыс. чалавек Для дэблакіравання акружаных нямецкае камандаванне стварыла ўдарную групоўку Гота, якая 12 снежня распачала наступленне на Сталінград. Але гэтая спроба, як і спроба наладзіць «паветраны мост» скончыліся для акружэнцаў безпаспяхова. 10 студзеня пачалося наступленне на акружэнцаў, а 31 студзеня і 2 лютага расчлененыя групоўкі нямецкіх армій капітулявалі. Аперацыя «Кальцо» паспяхова завяршылася. У палон было захоплена 113 тыс. чалавек, у тым ліку 2,5 тыс. афіцэраў і 24 генералы, на чале з камандуючым 6-й арміяй фельдмаршалам Ф.Паўлюсам. На полі бітвы было падабрана каля 140 тыс. салдат і афіцэраў. Паражэнне пад Сталінградам вызвала глыбокі палітычны крызіс у Германіі. Вера германскага народа, а самае галоўнае, германскага салдата, у перамогу была страчана. Актывізаваўся рух Супраціўлення ў краінах, акупіраваных Германіяй і ў самой Германіі. Пачалася крытыка дзейнасці ваеннага кіраўніцтва, а самае галоўнае – нацысцкай партыі і асабіста фюрэра. У краіне была аб’яўлена трохдзённая жалоба. Разгром пад Сталінградам вызваў крызіс і ў адносінах паміж саюзнікамі Германіі. Румынія і Венгрыя заклікалі Берлін да заключэння сепаратнага міру з заходнімі краінамі, а Мусаліні наадварот – з СССР. Ён лічыў, што перамагчы Савецкую Расію немагчыма. Турцыя, якая сімпатызавала нямецкім перамогам у 1941 г., імкнулася захаваць нейтралітэт. Змяніліся ўзаемаадносіны паміж СССР, Англіяй і ЗША. Апошнія добра разумелі, што перамога ў Еўропе можа адбыцца і без іх удзелу. Таму з вясны 1943 г. амерыканскі генштаб пачаў, са згоды Ф.Рузвельта, ствараць моцную групоўку ў Англіі. Перамога мела выключнае значэнне для Савецкага Саюза. Яна паказала насельніцтву – што перамога магчымая, але перамога будзе няскорай і дасягнуць яе магчыма праз вялікія страты. Страты сапраўды былі вялізныя. З 17 ліпеня 1942 г. па У Сталінградскай бітве мужна змагаліся нашы землякі. 62-й арміяй камандаваў беларус генерал А.І.Лапацін, намеснікам камандуючага войскамі Сталінградскага і Данскога франтоў быў генерал К.А.Каваленка, 17-й паветранай арміяй камандаваў генерал С.А.Красоўскі, 5-й танкавай арміяй – генерал А.І.Лізікаў (загінуў 27 ліпеня 1942 г.). Стралковымі дывізіямі ў Сталінградскай бітве камандавалі Г.П.Ісакаў, А.І.Пастрэвіч. Штаб 21-й арміі ўзначальваў генерал В.А.Пянькоўскі. У баях за Сталінград званне Героя Савецкага Саюза атрымалі нашы землякі лётчыкі М.І.Абрамчук, Ф.Ф.Архіпенка, Р.В.Ксянзоў, П.Я.Галавачоў. У працяг Сталінградскай бітвы кардынальных пераменаў дабіліся войскі паўночна-заходняга раёна. 18 студзеня 1943 г. імі была прарваная блакада Ленінграда. У горад пачало паступаць харчаванне для знясіленага насельніцтва. Былі ўзмоцнены войскі Ленінградскага фронту, і стратэгічная ініцыятыва тут канчаткова перайшла да Чырвонай Арміі. Дзеля стабілізацыі палажэння на ўсходнім фронце немцы ахвяравалі Паўночнай Афрыкай. З Егіпта і Еўропы яны перакінулі 33 дывізіі, 3 брыгады, часткі люфтвафэ. Вясной 1943 г. у выніку моцнага контрудару паўднёвей Харкава немцы занялі абарону. Яны яшчэ ўяўлялі моцную сілу і рыхтаваліся перахапіць ініцыятыву ў Чырвонай Арміі. Кіраўніцтва Германіі вырашыла пачаць летам 1943 г. новае наступленне (аперацыя «Цытадэль»). Рашаючае наступленне павінна было змяніць на карысць Германіі становішча на фронце, падняць маральны дух вермахта і насельніцтва, утрымаць ад развалу фашысцкі блок. Месцам наступлення быў выбраны Курскі выступ у фронце з савецкага боку. Тут немцамі планавалася нанесці ўдары з боку Арла і Белгарада, акружыць і знішчыць савецкую групоўку. Дзеля гэтага вермахт сканцэнтраваў лепшыя свае часткі, якія налічвалі больш за 900 тыс. салдат і афіцэраў, каля 2700 танкаў, звыш 2 тыс. самалётаў і каля 100 тыс. гармат і мінамётаў. Вялікія надзеі ўскладваліся на самыя новыя танкі T-V «Тыгр», T-VI H «Пантэра», штурмавыя гарматы «Фердынанд», самалёты «Фоке-Вульф-190А» і «Хенкель-129». 15 красавіка 1943 г. Гітлер падпісаў загадна падрыхтоўку аперацыі «Цытадэль». Савецкае камандаванне своечасова разгадала планы немцаў і вырашыла ў наўмыснай абарончай аперацыі выматаць ударныя групоўкі ворага, а потым перайсці ў наступленне на ўсім паўднёвым участку фронту. На Курскім выступе была пабудавана глыбока эшаланіраваная абарона ў 8 рубяжоў глыбінёй да 300 км. Войскі Цэнтральнага (К.Ракасоўскі) і Варонежскага (Н.Ватуцін) франтоў налічвалі 1337 тыс. чалавек, 3306 танкаў і САУ, каля На першым этапе бітвы з 5 па 23 ліпеня 1943 г. Чырвоная Армія вельмі ўдала абаранялася, асабліва на Цэнтральным фронце. Пачалася бітва з масіраванага артылерыйскага абстрэлу нямецкіх пазіцый савецкай артылерыяй, у выніку чаго быў ліквідаваны фактар нечаканасці. Вермахт кінуў на прарыў абароны амаль усе свае сілы. Ужо ў першы дзень у баю ўдзельнічала да 700 танкаў. Нясучы вялікія страты, вораг да Другі этап Курскай бітвы – гэта контрнаступленне Чырвонай арміі (з 12 ліпеня па 23 жніўня 1943 г.). У межах стратэгічнага наступлення былі праведзены аперацыі «Кутузаў». Яе сутнасць была ў тым, каб раздрабіць і знішчыць варожую групоўку па частках. Але немцы занялі актыўную мабільную абарону і не дазволілі выканаць задачу. Зноў праціўнік быў недаацэнены. Аперацыя «Румянцаў» прадугледжвала акружэнне і знішчэнне групы армій «Поўдзень». Асабліва жорсткія баі разгарнуліся заходней Харкава, у выніку якіх У выніку перамогі вораг канчаткова страціў стратэгічную ініцыятыву. Акрамя таго, вермахт недалічыўся 30 лепшых сваіх дывізій, з іх 7 танкавых. Маральны дух нямецкіх салдат моцна пахіснуўся, бо перамога над СССР стала немагчымай. Але і страты савецкіх войск былі велізарныя. 254,4 тыс. было забіта, 608,8 паранена. Было страчана каля 6 тыс. танкаў, 1600 самалётаў. Страты вермахта ў людзях былі ў 3,5 разоў меншыя. Танкаў яны страцілі 1,3 тыс., самалётаў каля тысячы. Па сутнасці, нашы «геніяльныя» палкаводцы дасягалі перамог крывёй простага салдата. Дзякуючы поспехам Чырвонай Арміі саюзнікі 10 ліпеня 1943 г. бесперашкодна ажыццявілі захоп вострава Сіцылія. Хутка ў краіне адбудзецца дзяржаўны пераварот і Італія заключыць мір з саюзнікамі. Узмацніліся спробы Венгрыі так сама падпісаць сепаратны мір з Захадам. Восенню 1943 г. іспанскі дыктатар Франка вывеў сваю «Блакітную дывізію» з-пад Ленінграда. Узмацніўся крызіс у адносінах паміж Фінляндыяй і Германіяй. Пасля паражэння летам 1943 г. гітлераўскае камандаванне аддае загад на стварэнне стратэгічнага абарончага рубяжа – «Усходняга вала» – які меў мэту не пусціць Чырвоную Армію на тэрыторыю Беларусі і Правабярэжнай Украіны. Са жніўня да снежня 1943 г. Чырвоная Армія, разграміўшы групу армій «Поўдзень», вызваліла палову Украіны і паўднёва-усходнюю частку Беларусі з горадам Гомель. У ходзе Курскай бітвы актыўную дапамогу савецкім войскам аказвалі партызаны. У тыле нямецкай групы арміі «Цэнтр» на чыгуначных камунікацыях беларускія партызаны правялі аперацыю «Рэйкавая вайна», у выніку якой яны падарвалі больш за 121 тыс. рэек і пусцілі пад адхон 833 варожыя эшалоны, 184 чыгуначныя масты, чым у значнай ступені скавалі перавозкі праціўніка. Так, у жніўні 1943 г. перавозкі для групы арміі «Цэнтр» скараціліся на 40%. Звыш 100 тыс. савецкіх воінаў былі ўзнагароджаны ардэнамі і медалямі, больш за 180 – зоркай Героя Савецкага Саюза. Сярод іх беларусы: старшы лейтэнант А.К.Гаравец, адзіны ў свеце лётчык, які ў адным паветраным баю збіў 9 варожых самалётаў, лётчыкі І.М.Ерашоў, С.А.Карнач, К.А.Шабан, М.І.Альхоўскі, М.К.Шут, танкісты С.І.Чубукоў, В.М.Гінтаўт, пехацінцы Ф.Ф.Бруй, П.І.Шпетны, М.Л.Співак і іншыя. У баях на Курскай дузе вызначыліся нашы землякі генералы: С.А.Красоўскі – камандуючы 2-й паветранай арміяй, П.П.Корзун – камандуючы 47-й арміяй, камандзіры авіякарпусоў З.А.Каравацкі, А.С.Благавешчанскі, С.Г.Кароль, начальнікі штабоў армій В.А.Пянькоўскі, А.Р.Бацюня, М.Р.Брылёў, А.В.Петрушэўскі і іншыя, камандзіры дывізій І.А.Даніловіч, Д.В.Казакевіч, М.М.Макаўчук, Ф.І.Перхаровіч, І.Я.Малашыцкі, камандзіры танкавых брыгад І.І.Гусакоўскі, П.М.Рудкін, І.І.Якубоўскі, М.Л.Ярмачок і іншыя.
|