Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Шырокае распаўсюджанне партызанкі на Беларусі





Вызначальны ўплыў на развіццё партызанскай барацьбы аказала Маскоўская бітва. І не толькі з прычыны таго, што разгром немцаў сведчыў аб тым, што вайна будзе працяглай і агрэсар будзе разгромлены. Але яшчэ адзін факт – пад час контрнаступлення Чырвоная Армія адкінула нямецкія войскі да ўсходняй мяжы Беларусі і нават утварыла вялікі разрыў у фронце – так званыя «Суражскія...» ці «Віцебскія вароты», праз якія беларускія партызаны паўгода атрымлівалі ўсё неабходнае. Да таго, усходняя Беларусь з гэтага часу стала галоўнай крыніцай забеспячэння групы армій «Цэнтр» усім неабходным – а ў зруйнаваным пад час адступлення Чырвонай Арміі рэгіёне гэта адзначала пачатак палітыкі рабаўніцтва і адпаведна – масавага народнага супраціўлення.


На вясну-лета 1942 г. прыпадае ўздым партызанскага руху ў Беларусі, у асаблівасці, усходняй яе часткі. Гэты ўздым звязаны з паступова растучым разуменнем важнасці правільнай і дакладнай арганізацыі і кіравання падпольным і партызанскім рухам. Але гэта разуменне прыйшло не адразу. У лютым быў створаны прарыў у фронце паміж нямецкімі групамі армій «Поўнач» і «Цэнтр», і стварыліся ўмовы для наладжвання сувязяў з віцебскімі партызанамі. Але толькі 20 сакавіка 1942 г. была створана Паўночна-Заходняя аператыўная група пры штабе фронту, і толькі пазней, ў маі 1942 г. будзе створаны Цэнтральны штаб партызанскага руху (ЦШПР) пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандуючага. На чале ЦШПР быў пастаўлены кіраўнік ЦК КП(б)Б П.К.Панамарэнка. У верасні
1942 г., разумеючы важнасць беларускай складаючай партызанкі, ствараецца Беларускі штаб партызанскага руху (БШПР) пад кіраўніцтвам сакратара ЦК КП(б)Б П.З.Калініна. Яны адыгралі станоўчую ролю ва ўдасканаленні пабудовы і кіраўніцтва, а таксама забеспячэнні зброяй, узрыўчаткай, радыёсувяззю, каманднымі кадрамі. З дапамогай штабоў арганізацыя партызанскіх сіл Беларусі набыла ў 1942 г. якасна новыя рысы. Шырокае распаўсюджанне атрымала атрадная форма арганізацыі партызан. Атрад стаў асноўнай баявой адзінкай ўзброеных патрыётаў. Атрады аб’ядноўваліся ў брыгады. З цягам часу брыгады ўтваралі вышэйшыя формы аб’яднання – занальныя і абласныя партызанскія злучэнні, першыя з якіх на тэрыторыі Беларусі з’явіліся ў другой палове 1942 г. Працэс арганізацыі партызанкі завяршыўся ў 1943 г., адзінкі ўсё болей набывалі вайсковую пабудову. Брыгады ў асноўным складаліся з атрадаў, якія дзяліліся на ўзводы, аддзяленні. У некаторых брыгадах і палках існавалі таксама батальёны, у атрадах – роты. Апрача таго, існавалі партызанскія палкі і ваенна-аператыўныя групы.


Характэрнай рысай партызанскага руху ў 1942 г. стала вызваленне ад акупантаў значных тэрыторый і ўтварэнне там партызанскіх зон. Першая такая зона ўзнікла ў студзені-лютым 1942 г. на тэрыторыі Кастрычніцкага раёна былой Палескай вобласці. Яе кантраляваў «гарнізон Ф.I.Паўлоўскага», які ў сваім складзе налічваў 13 атрадаў (звыш 1300 чалавек). «Гарнізон» распаўсюджваў свой уплыў і на частку населеных пунктаў суседніх раёнаў – Глускага, Любанскага, Старадарожскага, Капаткевіцкага.

Цэнтрам партызанскага руху ў Магілёўскай вобласці з вясны 1942 г. стаў Клічаўскі раён, дзе базіравалася даволі буйная групоўка партызан. 20 сакавіка 1942 г. партызанскія атрады пасля напружанага 12-гадзіннага бою авалодалі раённым цэнтрам Клічаў і завяршылі поўнае вызваленне раёна ад акупантаў. Прыкметную ролю ў развіцці партызанскага руху ў гэтай зоне адыграў 208-ы партызанскі атрад, які ў пачатку красавіка
1942 г. прыбыў у клічаўскія лясы з Мінскай вобласці. Камандзір атрада палкоўнік У.I.Нічыпаровіч (былы камандзір 208-ай стралковай дывізіі) устанавіў сувязь з камандаваннем мясцовых атрадаў. Па яго ініцыятыве было прынятае рашэнне аб’яднаць партызанскія сілы Клічаўскай зоны (быў створаны аператыўны цэнтр) з мэтай паляпшэння каардынацыі, баявога ўзаемадзеяння, узмацнення актыўнасці і мэтанакіраванасці іх баявых дзеянняў. Пры гэтым атрады, якія ўваходзілі ў партызанскія аб’яднанні, не трацілі сваёй самастойнасці. Плануючы баявыя дзеянні, яны з дапамогай аператыўных штабоў ажыццяўлялі іх каардынацыю, праводзілі сумесныя баявыя аперацыі.

Віцебская вобласць з пачатку 1942 г. з’яўлялася прыфрантавой. Многія партызанскія атрады там падтрымлівалі трывалую сувязь з Віцебскім абкомам і ЦК КП(б)Б, што дзейнічалі за лініяй фронту, а таксама з ваеннымі саветамі 3-яй і 4-ай ударных армій праз «Суражскія» ці»Віцебскія» вароты. Праз іх з Вялікай зямлі віцебскія партызаны атрымлівалі ўсё неабходнае.

Наогул, фактар існавання «Суражскіх» варотаў быў вызначальны дзеля распаўсюджання партызанкі на ўсходнюю і цэнтральную Беларусь. па-першае, праз «вароты» на ўсход, у тыл Чырвонай Арміі было накіравана 35 тыс. людзей, у тым ліку
20 тыс. – у Чырвоную Армію. Так сама вывозілася вялізарная колькасць харчавання – зерне, бульба, выводзілася жывёла.

У сваю чаргу на захад шырокім патокам ішлі сфарміраваныя і спецыяльна падрыхтаваныя ў так званым Асобым беларускім збору – спецыяльных дыверсанцкіх курсах – дыверсійныя групы і партызанскія атрады. Усяго прайшло на Беларусь 174 груп і яшчэ больш партызанаў – каля 13 тыс. чалавек. Акрамя таго, накіроўваліся спецы-адзіночкі і спецыялісты па арганізацыі на месцах дыверсійных груп. Спецыялісты-інжэнеры кіравалі будаўніцтвам палявых і лясных аэрадромаў, іх было пабудавана каля 50, і прынялі яны пазней больш за 6000 самалёта-вылетаў. Акрамя людзей, шырокім патокам ішла зброя. Так, было дастаўлена каля 60 тыс. вінтовак, 15 тыс. аўтаматаў,
5 тыс. кулямётаў. Каля 400 тон выбуховых рэчаў разыйшліся па атрадах і спрыяла падрыву чыгунак. Але самае галоўнае – гэта 150 радыёстанцый, якія дазволілі наладзіць кантакты з кіраўніцтвам – ЦШПР і БШПР, а так сама паміж брыгадамі і зонамі. Менавіта з гэтага моманту, калі з’яўляецца каардынацыя, партызаны ўяўляюць сабой грозную ваенную сілу. Не трэба забывацца і на ідэйную барацьбу за душы насельніцтва. Праз «вароты» прайшло больш за мільён экземпляраў рознай прапагандысцкай літаратуры, савецкіх газет і часопісаў. Праз «вароты» на Беларусь было дастаўлена некалькі мабільных друкарняў, і да канца 1943 г. пачало выдавацца каля 140 найменаванняў газет, у тым ліку 65 на беларускай мове, што гаворыць аб іх арыентацыі на простае насельніцтва.

Створаная структура прафесійных дыверсанцкіх групаў і атрадаў – гэта касцяк будучага ўсенароднага супраціўлення. Але за ўсенародны характар партызанкі трэба было яшчэ змагацца. Першыя поспехі прыйшлі амаль адразу. Акупанты дапусцілі празмерна многа памылак са сваёй жорсткасцю, чым спрыялі прыцягненню ў партызанку шырокіх колаў насельніцтва. Так, распачаўшыйся яшчэ восенню 1941 г. генацыд яўрэйскага народу падштурхнуў яго прадстаўнікоў да ўцякання ў лясы. У сакавіку 1942 г. нямецкае камандаванне выдала загад аб вяртанні ў канцэнтрацыйныя лагеры захопленых у палон у 1941 г. салдат-беларусаў. Раней іх адпусцілі па хатах, бо колькасць узятых у палон была неверагодна вялікай, на ўсіх лагероў не хапала. Дзесяткі тысяч былых салдат Чырвонай Арміі пайшло ў лес, і сотні тысяч іх родзічаў пачалі суперажываць савецкай партызанке. Менавіта ў 1942 г. распачаліся аперацыі спачатку па дабравольнаму, а потым насільнаму вывазу астрабайтэраў на прымусовыя работы ў Германію. Так, у адпаведнасці з дырэктывай, атрыманай адміністрацыяй Розенберга 11 сакавіка 1943 г., было запатрабавана каля 1 млн. жанчын і мужчын з акупіраваных усходніх абласцей. Доля Беларусі ў пазначаных пастаўках павінна была складаць каля 1000 чалавек штодзённа. Дзесяткі тысяч маладых людзей, ратуючыся ад гвалтоўнага ўгону ў Германію, ішлі ў партызаны. Вядома, што тысячы бацькоў, што заставаліся жыць на вёске, так сама станавіліся прыхільнікамі савецкай партызанкі.

Трэба так сама адзначыць, што шырокаму развіццю партызанкі ў 1942 г. на Беларусі паспрыялі і ваенныя абставі-
ны
– справа ў тым, што летам 1942 г. немцы разгарнулі наступленне на поўдні Савецкага Саюза, куды перакінулі амаль усе свае сілы, нават ахоўныя дывізіі з Беларусі. Такім чынам, тыя паліцэйскія ахоўныя ваенныя часці з еўрапейскіх саюзнікаў Германіі (а так сама літоўцаў, латышоў, украінцаў) не маглі супрацьстаяць росту і арганізацыйнай сталасці партызанаў і зачыніліся ў гарнізонах. Калі восенню 1941 г. і пачатку 1942 г. партызаны займаліся галоўным чынам арганізацыйнай работай, стварэннем сваіх баз пашырэннем свайго ўплыву на насельніцтва, то зараз стварыліся самыя спрыяльныя ўмовы дзеля шырокіх ваенных аперацый. Толькі за 1942 г. партызаны разграмілі больш за 160 гарнізонаў, а вясной-летам 1943 г. – больш за 220 гарнізонаў.

На пачатак студзеня 1943 г. колькасць партызан у Беларусі перавысіла 56 тыс. чалавек. Узброеную барацьбу супраць захопнікаў вялі 56 брыгад, якія аб’ядноўвалі 220 атрадаў. Акрамя таго, налічвалася 292 самастойна дзейнічаючых атрадаў. Партызанскі рэзерв складаў на гэты час звыш 150 тыс. чалавек.

З ростам партызанскіх сіл узрастала і баявая актыўнасць патрыётаў. 17 студзеня 1942 г. партызанскія атрады Ф.I.Паўлоўскага і А.I.Далідовіча разграмілі моцны нямецкі гарнізон у райцэнтры Капаткевічы. Яны захапілі шмат зброі і сотні тон збожжа, якое было падрыхтавана для адпраўкі ў Германію. У лютым гэтага ж года фарміраваннямі Ф.I.Паўлоўскага, I.Р.Жулегі, А.Ц.Міхайлоўскага, А.Ф.Каваленкі былі разгромлены гарнізоны ў мястэчку Азарычы, а таксама на станцыі Муляраўка. У выніку значна пашыралася Кастрычніцкая партызанская зона.

У сакавіку 1942 г. Мінскі падпольны абком партыі арганізаваў баявы рэйд па тэрыторыі Любанскага, Жыткавіцкага, Ленінскага, Старобінскага, Чырвонаслабодскага, Слуцкага раёнаў. У ім удзельнічалі даволі значныя сілы партызан – атрады А.I.Далідовіча, М.М.Розава, А.I.Патрына, Г.М.Сталярова, В.З.Каржа – усяго каля 600 чалавек. Партызаны рухаліся двума паралельнымі напрамкамі, праходзячы за ноч па 25-30 км.
Іх нечаканае з’яўленне наводзіла паніку на фашыстаў і іх памагатых. Па шляху яны знішчалі гарнізоны, сельскія і валасныя ўправы, узрывалі масты, праводзілі шырокую агітацыйную работу сярод насельніцтва.

У выніку да красавіка 1942 г. Любанская і Кастрычніцкая зоны канчаткова зліліся ў адну – утварылася самае буйное злучэнне партызанскіх атрадаў Мінскай і Палескай абласцей, якое панавала ў міжрэччы Случы і Пцічы. Узначальвалі злучэнне сакратары Мінскага падпольнага абкома КП(б)Б – спачатку В.I.Казлоў, а пасля яго ад’езду ў Маскву – Р.Н.Мачульскі. Накшталт Любанска-Кастрычніцкай партызанскай зоны на акупаванай тэрыторыі Беларусі ў розны час дзейнічала некалькі дзесяткаў іншых зон. Найбольш значныя з іх – Баранавіцкае, Беластоцкае, Брэсцкае, Вілейскае, Гомельскае, Магілёўскае, Мінскае, Палескае, Пінскае абласныя злучэнні.

Важнае значэнне ў барацьбе з акупантамі мелі ўдары партызан па камунікацыях праціўніка, у першую чаргу па чыгунках, мастах і буйных вузлах. Пашырылася гэтая дзейнасць летам 1942 г., калі Чырвоная Армія вяла цяжкія абарончыя баі ля Сталінграда.

У пачатку жніўня 1942 г. дыверсійная група брыгады «За Савецкую Беларусь» Віцебскай вобласці ўзарвала чатырохпралётны мост праз раку Дрысу на магістралі Полацк – Даўгаўпілс. Рух па ім быў адноўлены толькі праз 16 сутак.
25 жніўня партызаны атрада імя М.Ц.Шыша Пінскай вобласці разграмілі гарнізон у Бастыні на чыгунцы Баранавічы – Лунінец. У канцы жніўня партызанскія атрады пад кіраўніцтвам С.Г.Жуніна, Д.А.Кулікова, Г.С.Мысніка зрабілі ўдалы налёт на станцыю Слаўнае на лініі Мінск-Орша. Яны разбілі варожы гарнізон, спалілі будынак станцыі, склады з ваеннай маёмасцю і прадуктамі, разбурылі шляхі, падарвалі дзве вадакачкі і воданапорную вежу.

Рост партызанскага руху выклікаў хвалю карных варожых экспедыцый. За май-лістапад 1942 г. нямецкія ваенныя, СС правялі больш 40 карных аперацый у розных раёнах Беларусі, нават у тых, дзе партызанка мела невялікія памеры. У ходзе іх ворагу часам удавалася на некаторы час адцясніць патрыётаў з раёнаў іх пастаяннай дыслакацыі, але ліквідаваць партызанскі рух ён не здолеў. Большыя перамогі карнікі атрымлівалі ў «барацьбе» з мірным насельніцтвам – якое знішчалася тысячамі. Супраць гэтых экспедыцый выступала цывільнае нямецкае кіраўніцтва на чале з В.Кубэ, але не з-за любові да беларусаў, а з таго, што там разумелі – насілле пародзіць насілле, і партызанка сапраўды прыме ўсенародны характар. Так варожасць і саперніцтва паміж рознымі ведамствамі ў Рэйху адбілася і на сітуацыі на Беларусі. Па меры таго, як нарошчвала ўдары Чырвоная Армія, рос і мацнеў партызанскі рух, шырылася супраціўленне насельніцтва эканамічным, ваенным і палітычным мерапрыемствам захопнікаў.

Значна паспрыяла развіццю партызанкі і наданню ёй усенароднага характару змяненне вельмі жорсткай пазіцыі камуністычнай партыі ў адносінах да калабарантаў і мірнага насельніцтва, якое выконвала распараджэнні акупацыйных уладаў. Загадам І.Сталіна, як наркома абароны ад 5 верасня
1942 г. «Аб задачах партызанскага руху» галоўнай мэтай партызан было нават не змаганне з немцамі – а знішчэнне ідэйных ворагаў – нацыянальных дзеячаў, удзельнікаў акупацыйнай адміністрацыі, паліцэйскіх, старастаў. Гэта патрабавалася дзеля таго, каб не даць насельніцтву адчуць альтэрнатывы савецкаму строю. Патрабавалася ад партызан нават знішчаць сялян, што выконваюць абавязковыя пастаўкі акупантам. Вядома, гэта не спрыяла добрым адносінам сялян і партызан, таму гэтыя патрабаванні не выконваліся. Невыносныя ўмовы акупацыйнага рэжыму, генацыд яўрэяў, масавыя пакаранні, карныя экспедыцыі і іншыя шматлікія пралікі нямецкіх уладаў адштурхнулі беларусаў ад «новага парадку», прапанаванага акупантамі.

А з пачатку 1943 г. адносіны Савецкага ўраду да калабарантаў змяніліся. У лютым 1943 г. ЦК КП(б)Б і Прэзідыўм ВС БССР звярнуліся са зваротам да супрацоўнікаў калабарантскіх устаноў, у якім абяцалася дараванне здрады, калі яны пяройдуць да партызан, ці наладзяць з партызанамі і падполлем супрацоўніцтва. Яшчэ раней, у снежні 1942 г. такія абяцанні былі дадзены непасрэдна Масквой. У выніку, распачынаецца масавае дэзерцірства з Беларускай самааховы і беларускіх паліцэйскіх атрадаў.

У ідэйным супрацьстаянні савецкая прапаганда мела некалькі козыраў. Першы – гэта нявызначанасць статусу беларускай тэрыторыі ў складзе акупіраванай немцамі прасторы. Другі – гэта «зямельнае пытанне», немцы не далі права маёмасці на зямлю. Трэці – гэта аднаўленне цэркваў у партызанскіх зонах. Усе выпадкі нядобрасумленных адносін партызан да мясцовага насельніцтва пачалі жорстка карацца. Так, за гады вайны, згодна з рашэннямі партызанскіх судоў, за цяжкія ўчынкі былі расстраляныя 2345 чалавек.

Пасля паспяховага заканчэння Сталінградскай бітвы, іншых франтавых аперацый 1943 г., у першую чаргу бітвы пад Курскам, партызанскія сілы сталі множыцца яшчэ хутчэй. Толькі ў Мінскай вобласці за 1943 год у партызанскія атрады ўступіла звыш 22 тыс. чалавек. Агульная колькасць партызан сяганула больш чым за 100 тыс. чалавек, пры гэтым вялікую колькасць людзей у атрады не бралі – нехапала зброі, харчавання, таму сотні тысяч знаходзіліся ў так званым рэзерве.

Яскрава праявіліся ў 1943 г. асаблівасці развіцця савецкай партызанкі ў заходняй частцы Беларусі, звязаныя яны былі з больш ранняй гісторыяй гэтага рэгіёну. Да 1939 г. Заходняя Беларусь уваходзіла ў склад Польшчы, таму менавіта польскае антыфашысцкае падполле мела тут вялікі ўплыў. Гэты ўплыў улічвалі і ў Маскве ў 1941 г., калі ў ліпені і снежні падпісвалі пагадненні аб супрацоўніцтве з польскім эмігранцкім урадам. Згодна з ім Масква не спрыяла спецыяльна там стварэнню савецкіх партызанскіх атрадаў. У той жа час умовы для распаўсюджання савецкай партызанкі былі вельмі спрыяльныя. Вяртанне польскіх памешчыкаў, якія пачалі адбіраць размеркаваную сярод сялян зямлю вызвала рэзкую незадаволенасць і гатоўнасць да выбуху. Але камуністы мала гэтым скарысталіся. Да канца 1942 г. на Заходняй Беларусі ў радах савецкай партызанкі было толькі 11,1 тыс. чалавек, савецкія партызаны актыўна супрацоўнічалі з Арміяй Краёвай.

Польскія ж падпольныя арганізацыі пачалі стварацца прадстаўнікамі польскага эміграцыйнага ўрада ўжо восенню
1939 г. Самай вялікай і ўплывовай сярод іх быў Саюз узброенай барацьбы. Гэта арганізацыя стала ядром польскай ваеннай арганізацыі Арміі Краёвай (АК), утворанай у лютым 1942 г. Галоўнай мэтай АК было адраджэнне незалежнай польскай дзяржавы ў межах 1939 г., а не барацьба з немцамі.

Разрыў савецкім урадам адносін з польскім кіраўніцтвам (Катынская справа) у Лондане ў красавіку 1943 г. прывёў да пагаршэння зносін паміж АК і партызанскім рухам у Беларусі.
22 чэрвеня 1943 г. ЦК КП(б)Б разаслаў падпольным партыйным цэнтрам закрытае пісьмо «Аб ваенна-палітычных задачах работы ў заходніх абласцях БССР», у якім прапанавалася ўсімі сродкамі весці барацьбу з польскімі нацыяналістычнымі групамі і ў той жа час стварыць савецкія партызанскія атрады і групы з удзелам палякаў.

За асенне-летні перыяд 1943-1944 гг. атрады Навагрудскай акругі АК правялі 81 аперацыю супраць беларускіх партызан. Пры гэтым размова ідзе аб баявых дзеяннях, у якіх удзельнічалі сотні байцоў з абодвух бакоў. Так, 8 мая 1944 г. каля
в. Целяшэвічы Дзяржынскага раёна адбылося ўзброенае сутыкненне асноўных сіл Стаўбцоўскага злучэння АК і некалькіх атрадаў партызанскай брыгады імя I.Сталіна, у якім прымалі ўдзел 500 чалавек злучэння Арміі Краёвай і 200 беларускіх партызан. У выніку польскі бок страціў 40 чалавек забітымі і столькі ж параненымі, не абышлося без страт і ў беларускіх партызан. Адначасова з разгортваннем барацьбы супраць беларускіх партызан па ініцыятыве польскага боку з канца 1943 г. пачалося супрацоўніцтва камандавання атрадаў АК з германскімі акупацыйнымі ўладамі. Яно праявілася ў забеспячэнні зброяй і амуніцыяй злучэнняў АК. У шэрагу выпадкаў такая пазіцыя кіраўніцтва АК выклікала недавер польскага насельніцтва, якое імкнулася весці барацьбу з немцамі і, нягледзячы на забарону, ішло да савецкіх партызан. Так, вясной 1943 г. у брыгаду імя Чкалава Баранавіцкай вобласці ўлілася група капітана запасу польскай арміі А.Свентаржыцкага, якая затым была пераўтворана ў роту.

Патрабавалася тэрмінова ўзмацніць савецкую партызанку на захадзе Беларусі. Гэтаму садзейнічала перадыслакацыя шэрагу партызанскіх злучэнняў з усходніх у заходнія вобласці, а таксама іх перамяшчэнне ў межах асобных абласцей. Да зімы 1943-1944 г. баявымі рэйдамі на захад былі перакінуты 12 брыгад і 14 асобных атрадаў, агульнай колькасцю каля 7 тысяч чалавек. У выніку гэтай акцыі колькасць партызанскіх сіл у заходніх абласцях павялічылася да 37 тыс. чалавек, а колькасць атрадаў узрасла з 60 да 282. Разам з мясцовымі партызанамі яны ўтварылі амаль суцэльны партызанскі фронт.

Напярэдадні ажыццяўлення Чырвонай Арміяй аперацыі «Баграціён» у чэрвені 1944 г. узброеныя фарміраванні Арміі Краёвай на тэрыторыі Заходняй Беларусі налічвалі каля 20 тыс. салдат і афіцэраў. Найбольш буйнымі атрадамі АК на Беларусі былі фарміраванні Навагрудскай акругі, якія аб’ядноўвалі звыш
7 тыс. чалавек асабовага складу. У Лондане для іх быў распрацаваны спецыяльны план «Бура», які зацвердзіў камандуючы АК 20 лістапада 1943 г. Гэтым планам прадугледжвалася падняць паўстанне і захапіць тэрыторыю Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі польскім падполлем і атрадамі АК у момант адступлення нямецкіх войск.

Да таго, Армія Краёва вызначылася дзеяннямі, якія ставяць яе на адну ступень з атрадамі СС і айнзацгрупамі – якія займаліся генацыдам мірнага насельніцтва. Узброеныя акцыі фарміраванняў Арміі Краёвай на Беларусі былі накіраваны супраць патрыятычна настроенага карэннага беларускага насельніцтва. Ахвярамі дзейнасці польскага нацыяналістычнага падполля на Беларусі ў гады Другой сусветнай вайны сталі каля 10 тыс. грамадзян БССР. У асноўным гэта былі мірныя жыхары, партызанскія сем’і, прадстаўнікі нацыянальнай беларускай інтэлігенцыі.







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 588. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...


Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...


Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...


Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Билиодигестивные анастомозы Показания для наложения билиодигестивных анастомозов: 1. нарушения проходимости терминального отдела холедоха при доброкачественной патологии (стенозы и стриктуры холедоха) 2. опухоли большого дуоденального сосочка...

Сосудистый шов (ручной Карреля, механический шов). Операции при ранениях крупных сосудов 1912 г., Каррель – впервые предложил методику сосудистого шва. Сосудистый шов применяется для восстановления магистрального кровотока при лечении...

Трамадол (Маброн, Плазадол, Трамал, Трамалин) Групповая принадлежность · Наркотический анальгетик со смешанным механизмом действия, агонист опиоидных рецепторов...

Алгоритм выполнения манипуляции Приемы наружного акушерского исследования. Приемы Леопольда – Левицкого. Цель...

ИГРЫ НА ТАКТИЛЬНОЕ ВЗАИМОДЕЙСТВИЕ Методические рекомендации по проведению игр на тактильное взаимодействие...

Реформы П.А.Столыпина Сегодня уже никто не сомневается в том, что экономическая политика П...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия