Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Асноўнае ўраўненне статыкі атмасферы





Статыка атмасферы – раздзел метэаралогіі, які вывучае заканамернасці размеркавання ў прасторы важнейшых фізічных характарыстык паветра (ціску, шчыльнасці, тэмпературы) ва ўмовах адсутнасці руху атмасферы адносна паверхні Зямлі.

Выведзем, па якому закону змяняецца ціск з вышынёю ў нерухомай спакойнай атмасферы. Выдзелім у атмасферы вертыкальны слупок паветра вышынёю dz з папярочным сячэннем 1 м2 (рыс. 3.1). Абмяжуем гэты слупок паветра знізу плоскасцю z, а зверху – плоскасцю z +dz. На ніжняй мяжы дзейнічае сіла ціску р, а на верхняй мяжы р+dр. Розніца ціску паміж гэтымі двумя межамі адпавядае велічыні . Сілы ціску ўнутры вылучанага аб’ёму паветра ўраўнаважваюцца сіламі ціску вонкавага паветра. Вылучаны аб’ём паветра валодае масай і адпаведнай ёй вагой, таму на яго дзейнічае сіла цяжару, якая накіравана ўніз і роўная паскарэнню свабоднага падзення g, памножанаму на масу паветра ρdz (плошча сячэння слупка 1 м2, dz – аб’ём). Такім чынам, сіла цяжару, якая дзейнічае на вылучаны аб’ём паветра, роўная gρdz. Гэта ёсць вага паветра. Сілы цяжару і сілы ціску ўраўнаважваюцца, гэта значыць раўнадзейная гэтых сіл роўная 0.

Рыс. 3.1. Змяненне ціску (Р) з вышынёй (Z)

 

Сіла ціску р+dр і сіла цяжару gρdz накіраваны ўніз, гэта значыць супраць накірунку вышыні Z, таму яны бяруцца з дадатным знакам. Усе гэтыя тры сілы ўраўнаважваюцца і іх раўнадзейная роўная 0. У выніку атрымоўваем:

-(р+ dр)+р - g ρdz=0 (3.16)

ці dp = - g ρdz (3.17)

Адсюль вынікае, што змяненні ціску з вышынёю адпавядаюць змяненням вагі пэўнага аб’ёму паветра, або сіле цяжару, якая дзейнічае на дадзеную масу паветра.

Ураўненне (3.16) носіць назву асноўнага ўраўнення статыкі атмасферы. Яно звязвае ціск паветра р, шчыльнасць ρ;,паскарэнне свабоднага падзення g і вышыню z. Гэта ўраўненне паказвае змяненне атмасфернага ціску з вышынёю:

(3.18)

Велічыня - dр/dz паказвае змяненні ціску на адзінку вышыні (звычайна на 100 м). Гэта велічыня называецца вертыкальным барычным градыентам.

З ураўнення статыкі атмасферы можна зрабіць наступныя вывады:

1. У атмасферы ціск з павялічэннем вышыні заўжды ўбывае.

2. Атмасферны ціск на кожным узроўні ўяўляе сабой вагу слупка паветра з папярочным сячэннем 1 м2 і вышынёй ад дадзенага ўзроўня да верхняй мяжы атмасферы. Гэта выцякае з наступных меркаванняў:

(3.18)

дзе Q – вага слупа паветра сячэннем 1 м2 і вышынёй ад узроўня z да верхняй мяжы атмасферы za. Адсюль відаць, што р = Q.

3. Пры падняцці на адну і тую ж вышыню (dz=const) ціск (- ) змяншаецца тым больш, чым больш шчыльнасць паветра ρ; і паскарэнне свабоднага падзення g. Гэта значыць, што пры павялічэнні шчыльнасці паветра павялічваецца вертыкальны барычны градыент. Паколькі шчыльнасць памяншаецца з вышынёю, то чым вышэй размяшчаецца ўзровень, тым менш падае ціск, тым менш вертыкальны барычны градыент.

 







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 631. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...


Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...


Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...


Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Упражнение Джеффа. Это список вопросов или утверждений, отвечая на которые участник может раскрыть свой внутренний мир перед другими участниками и узнать о других участниках больше...

Влияние первой русской революции 1905-1907 гг. на Казахстан. Революция в России (1905-1907 гг.), дала первый толчок политическому пробуждению трудящихся Казахстана, развитию национально-освободительного рабочего движения против гнета. В Казахстане, находившемся далеко от политических центров Российской империи...

Виды сухожильных швов После выделения культи сухожилия и эвакуации гематомы приступают к восстановлению целостности сухожилия...

Значення творчості Г.Сковороди для розвитку української культури Важливий внесок в історію всієї духовної культури українського народу та її барокової літературно-філософської традиції зробив, зокрема, Григорій Савич Сковорода (1722—1794 pp...

Постинъекционные осложнения, оказать необходимую помощь пациенту I.ОСЛОЖНЕНИЕ: Инфильтрат (уплотнение). II.ПРИЗНАКИ ОСЛОЖНЕНИЯ: Уплотнение...

Приготовление дезинфицирующего рабочего раствора хлорамина Задача: рассчитать необходимое количество порошка хлорамина для приготовления 5-ти литров 3% раствора...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2026 год . (0.008 сек.) русская версия | украинская версия