Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

І кантынентальнасць клімату





Ступень кантынентальнасці клімату характарызуецца велічынёй гадавой амплітуды тэмпературы, якая ўяўляе сабой рознасць сярэднемесячных тэмператур самага цёплага і самага халоднага месяцаў. Гадавая амплітуда тэмпературы адлюстроўвае ступень уздзеяння розных тыпаў падсцілаючай паверхні (мацерыкоў і акіянаў) на клімат і асаблівасці цыркуляцыі атмасферы. Над паверхняй акіянаў і мораў тэмпература паветра на працягу года змяняецца нязначна ў параўнанні з мацерыкамі. Так, у Якуцку гадавая амплітуда дасягае 62 оС, а на той жа шыраце на Фарэрскіх востравах складае толькі 8 оС.

Гадавая амплітуда тэмпературы паветра, у адрозненне ад сутачнай, павялічваецца з ростам геаграфічнай шыраты. На экватары характэрны невялікія змяненні тэмпературы на працягу года (рыс. 5.2). Гэта тлумачыцца тым, што на экватары нязначныя гадавыя змяненні вышыні сонца і з ёю звязаныя паступленні сонечнай радыяцыі. У напрамку ад палюсоў павялічваецца вугал хістання вышыні сонца паміж летнім і зімовым раўнадзенствам, адпаведна гэтаму ўзрастаюць адрозненні ў паступленні сонечнай энергіі зімой і летам, якія адлюстраўваюцца ў павялічэнні гадавых амплітуд тэмпературы. Акрамя таго, сутачная і гадавая амплітуда тэмпература паступова павялічваецца пры перамяшчэнні ад ўзбярэжжаў у сярэдзіну кантынентаў. Гэта адбываецца за кошт павялічэння летніх і паніжэння зімовых тэмператур.

На кантынентах паўночнага паўшар’я максімальная сярэднемесячная тэмпература паветра назіраецца ў ліпені, мінімальная ў студзені. На акіянах і ўзбярэжжах мацерыкоў экстрэмальныя тэмпературы наступаюць пазней прыкладна на месяц (максімальная ў жніўні, а мінімальная ў лютым).

На Беларусі, дзе клімат умерана кантынентальны, інакш – пераходны ад марскога да кантынентальнага, максімальныя і мінімальныя тэмпературы года часта перамяшчаюцца адпаведна на жнівень і люты.

У параўнанні з марскім, кантынентальны клімат адрозніваецца суровай зімой і больш гарачым летам. Акрамя вялікіх сутачных і гадавых амплітуд тэмпературы, для кантынентальнага клімата характэрна паніжанае вільгацеўтрыманне паветра, малая воблачнасць, а з імі звязаная невялікая колькасць ападкаў. Адметнымі рысамі марскога клімата, акрамя малых сутачных і гадавых амплітуд тэмператур, з’яўляецца павялічаная вільготнасць паветра, воблачнасць і колькасць ападкаў.

Аказваецца, дзе клімат марскі, вясна халадней восені, а дзе кантынентальны – вясна цяплей восені. Асабліва цёплыя вёсны ў стэпах і пустынях Казахстана, Турана, Манголіі, а таксама ва Ўсходняй Сібіры. У гэтых вобласцях з рэзкім кантынентальным кліматам мала выпадае снегу. Вясною ён хутка сходзіць, а радыяцыйны баланс расходуецца на праграванне глебы і паветра. Ва Ўсходняй Еўропе і Заходняй Сібіры, дзе фарміруецца магутнае снегавое покрыва, многа цяпла вясной ідзе на раставанне снегу. Пагэтаму ў многаснежных рэгіёнах вясна, як і ў марскім клімаце, значна халадней восені.

5.6.1. Індэксы кантынентальнасці. Ступень кантынентальнасці з’яўляецца важнай уласцівасцю клімата. Для ацэнкі ступені кантынентальнасці клімата часта выкарыстоўваюць гадавыя амплітуды тэмператур паветра. Аднак гадавыя амплітуды тэмпературы залежаць ад шыраты і ад адлегласці да акіянаў. Для больш дакладнай колькаснай характарыстыкі кантынентальнасці клімата выключаюць уплыў шыраты і акіянаў на гадавую амплітуду тэмпературы. Гэта выключэнне робіцца пры дапамозе шматлікіх індэксаў-паказчыкаў. Напрыклад, індэкс кантынентальнасці паводле С. П. Хромава мае наступны выгляд:

(5.5)

У адпаведнасці з гэтым індэксам спачатку разлічваецца чыста акіянічная амплітуда, гэта значыць, такая амплітуда, якая магла бы быць, калі б адсутнічалі мацерыкі:

Aaк=5,4 sinφ (5.6)

Потым бярэцца рознасць паміж фактычнай гадавой амплітудай А у дадзеным месцы і чыста акіянічнай амплітудай Аак і гэта рознасць дзеліцца на фактычную амплітуду А.

Індэкс кантынентальнасці паводле Хромава гаворыць аб тым, якая доля гадавой амплітуды тэмпературы ў дадзеным месцы ствараецца за кошт ўздзеяння на яе мацерыкоў. У такім выпадку, выключыўшы долю марской амплітуды, атрымоўваем чыста мацерыковую яе частку (рыс. 5.3).

З рыс. 5.3 бачна, што найменшы ўплыў мацерыкоў на велічыню гадавой амплітуды тэмпературы паветра сказваецца над акіянамі Паўднёвага паўшар’я (k=10 %). Над акіянамі Паўночнага паўшар’я ўплыў мацерыкоў істотна павялічваецца, а індэкс кантынентальнасці складае 50-7 %. У сярэдзіне мацерыкоў індэкс кантынентальнасці дасягае сваіх максімальных значэнняў (90 %).

Кантынентальнасць клімату змягчаецца адвекцыяй марскіх паветранных мас. Асабліва гэта характэрна для заходніх узбярэжжаў умераных шырот. На ўсходніх узбярэжжах мацерыкоў кантынентальнасць клімату, наадварот, узмацняецца адвекцыяй холаду зімовым мусонам з унутраных вобласцяў мацерыкоў.







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 584. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...


Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...


Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...


Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ПУНКЦИЯ И КАТЕТЕРИЗАЦИЯ ПОДКЛЮЧИЧНОЙ ВЕНЫ   Пункцию и катетеризацию подключичной вены обычно производит хирург или анестезиолог, иногда — специально обученный терапевт...

Ситуация 26. ПРОВЕРЕНО МИНЗДРАВОМ   Станислав Свердлов закончил российско-американский факультет менеджмента Томского государственного университета...

Различия в философии античности, средневековья и Возрождения ♦Венцом античной философии было: Единое Благо, Мировой Ум, Мировая Душа, Космос...

Сравнительно-исторический метод в языкознании сравнительно-исторический метод в языкознании является одним из основных и представляет собой совокупность приёмов...

Концептуальные модели труда учителя В отечественной литературе существует несколько подходов к пониманию профессиональной деятельности учителя, которые, дополняя друг друга, расширяют психологическое представление об эффективности профессионального труда учителя...

Конституционно-правовые нормы, их особенности и виды Характеристика отрасли права немыслима без уяснения особенностей составляющих ее норм...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2025 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия