Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Адрозненні ў цеплавым рэжыме глебы і вадаёмаў





Адрозненні ў цеплавым рэжыме глебы і вадаёмаў абумоўлены рознымі відамі цеплаабмену, якія вызначаюць перанос цяпла ад дзеючай паверхні на глыбіню і наадварот. Цяпло ў глебах распаўсюджваецца, галоўным чынам, за кошт малекулярнай цеплаправоднасці. Цеплаправоднасць – здольнасць целаў прапускаць праз сябе цяпло. Глеба валодае невялікімі значэннямі каэфіцыента цеплаправоднасці. Цеплаправоднасць глебы залежыць ад яе мінералагічнага і механічнага складу, утрымання ў ёй вады, паветра і гумуса. Нязначную колькасць цяпла ў глебе пераносяць атмасферныя ападкі пры іх фільтрацыі на глыбіню. Але такая перадача цяпла ажыццяўляецца ў невялікай колькасці і толькі ў перыяды выпадзення ападкаў.

Слабае пранікненне цяпла на глыбіню глебы прыводзіць да таго, што летам днём яе паверхня моцна праграецца, а большая частка цяпла перадаецца ў атмасферу. Зімой і уначы дзеючая паверхня сушы па гэтай прычыне хутка і моцна ахалоджваецца.

У вадаёмах (у возеры, моры ці акіяне), якія ўяўляюць рухомае асяроддзе, цеплаперадача зябяспечваецца турбулентным перамешваннем водных мас. Гэта вельмі інтэнсіўны цеплаабмен, які ахоплівае магутныя водныя слаі. У дадатак да турбулентнага цеплаабмену існуюць і іншыя шляхі перадачы цяпла на глыбіню вадаёмаў. Да іх адносіцца тэрмічная канвекцыя, якая ўзнікае ў перыяды ахаладжэння прыпаверхневых слаёў вады. Набыўшы вялікую шчыльнасць, ахалоджаныя на паверхні цяжкія водныя масы апускаюцца на глыбіню, а ніжнія масы вады, як больш цёплыя і лёгкія, паднімаюцца на паверхню.

У морах, дзе вада салёная, працэс перадачы цяпла на глыбіню адбываецца дзякуючы выпарэнню. Пры выпарэнні вады ў ёй павялічваецца канцэнтрацыя солі. Як больш шчыльная і цяжкая канцэнтраваная салямі вада апускаецца на глыбіню.

Акрамя таго, вада, у адрозненні ад глебы, з’яўляецца празрыстым для сонечнай радыяцыі асяроддзем, асабліва для кароткахвалевай часткі спектру. Сонечная радыяцыя праходзіць праз ваду на значную глыбіню. Таму для вадаёмаў мае вялікае значэнне радыяцыйнае награванне, асабліва для глыбінь у некалькі метраў.

Цеплаправоднасць паветра нязначная, а вады – істотная. Таму вада лепш праводзіць цяпло, чым паветра. Вільготная глеба валодае больш значнай цеплаправоднасцю і цеплаёмістасцю, таму сухая глеба заўжды награецца мацней, чым вільготная. Пры ахалоджванні вільготная глеба менш астывае, чым сухая. Таму на сухіх глебах замаразкі здараюцца часцей і маюць большую інтэнсіўнасць, асабліва на асушаных тарфяніках.

На тэмпературу глебы ўплываюць таксама яе колер, альбеда і экспазіцыя схілаў узгоркавага рэльефу.

Адрозненні ў цеплавым рэжыме глебы і вадаёмаў ствараюцца не толькі за кошт іх рознай цеплаправоднасці, але і дзякуючы рознай цеплаёмістасці.

Пад цеплаёмістасцю разумеецца колькасць цяпла, патрэбнага для павялічэння тэмпературы 1 г ці 1 см3 рэчыва на 1 ºС. Цеплаёмістасць вады ў 2 – 3 разы больш, чым цеплаёмістасць глебы. Гэта сведчыць аб тым, што адной і той жа колькасцю цяпла глебу можна нагрэць у 2 – 3 разы мацней, чым ваду. Тым самым цкплаёмістасць уносіць свой уклад у стварэнне адрозненняў у награванні глебы і вадаёмаў.

У выніку рознай інтэнсіўнасці цеплаабмену сутачныя хістанні тэмпературы ў глебах, як правіла, пранікаюць да глыбіні 70 – 100 см, а ў акіянах і марах – да глыбіні дзесяткаў метраў. Гадавыя хістанні тэмпературы ў глебе дзейнічаюць да глыбіні 15 – 20 м, а ў акіянах і марах – да глыбіні 200 – 300 м.

Самыя высокія тэмпературы на паверхні глебы назіраюцца ў 13 гадзін мясцовага часу, а самыя нізкія – пасля ўзыхода Сонца. Рознасць паміж самай высокай і самай нізкай тэмпературай у сутачным і гадавым ходзе называецца сутачнай і гадавой амплітудай.

Цяпло ў вадаёмах пранікае на вялікую глыбіню, таму тэмпература на іх паверхні мае нязначныя сутачныя (0,5 – 1,0 ºС) і гадавыя (5 – 8 ºС) хістанні. У той жа час на паверхні глебы сутачныя і гадавыя хістанні тэмпературы складаюць 50 – 60 ºС, а на асушаных тарфяніках дасягаюць 70 ºС.

Найбольшая сутачная амплітуда на паверхні глебы назіраецца летам, найменшая – зімой. Воблачнасць змяншае велічыню амплітуды. Мае значэнне і экспазіцыя схілаў: на паўднёвых схілах сутачныя амплітуды тэмпературы глебы больш, чым на паўночных. Гадавыя амплітуды верхняга слоя глебы павялічваюцца з шыратой, а сутачныя – памяншаюцца. Велічыні амплітуды адлюстроўваюць адпаведныя змяненні вышыні сонца ў сутачным і гадавым ходзе.

Расліннае покрыва ахалоджвае глебу, а снегавое покрыва яе ацяпляе. Сутачныя і гадавыя амплітуды тэмпературы глебы, якая пакрыта раслінамі ці снегам, значна менш, чым на аголенай глебе.

 







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 427. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...


Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...


Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...


Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Закон Гука при растяжении и сжатии   Напряжения и деформации при растяжении и сжатии связаны между собой зависимостью, которая называется законом Гука, по имени установившего этот закон английского физика Роберта Гука в 1678 году...

Характерные черты официально-делового стиля Наиболее характерными чертами официально-делового стиля являются: • лаконичность...

Этапы и алгоритм решения педагогической задачи Технология решения педагогической задачи, так же как и любая другая педагогическая технология должна соответствовать критериям концептуальности, системности, эффективности и воспроизводимости...

Предпосылки, условия и движущие силы психического развития Предпосылки –это факторы. Факторы психического развития –это ведущие детерминанты развития чел. К ним относят: среду...

Анализ микросреды предприятия Анализ микросреды направлен на анализ состояния тех со­ставляющих внешней среды, с которыми предприятие нахо­дится в непосредственном взаимодействии...

Типы конфликтных личностей (Дж. Скотт) Дж. Г. Скотт опирается на типологию Р. М. Брансом, но дополняет её. Они убеждены в своей абсолютной правоте и хотят, чтобы...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2026 год . (0.007 сек.) русская версия | украинская версия