Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

СЕМАНТЫКА-ГРАМАТЫЧНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА ПАРЭМIЙ МОВЫ ПАЛЕСКАЙ ХРОНIКI I. МЕЛЕЖА





 

.1 Лексіка-семантычная характарыстыка парэмій

 

Прыказка як моўная адзінка ці проста як фальклорны жанр неаднолькава вызначаецца ў розных працах (энцыклапедыях, іншых даведніках, падручніках, навучальных дапаможніках i г.д.). Паводле адной энцыклапедыі, прыказка - гэга граматычна i лагічна аформленае кароткае выслоўе павучальнага характару, закончанае суджэнне [13,с. 109], паводле другой - гэта кароткі, лаканічны i граматычна завершаны афарыстычны выраз [12,с.352]. С.А. Андраюк характарызуе прыказку як кароткі, устойлівы ў гутарковым ужытку, рытмічна арганізаваны вобразны народны выраз, які валодае здольнасцю да шматзначнага ўжывання ў мове па прынцыпу аналогіі [1,с.19]. Паводле І. Шкрабы, прыказка - кароткае вобразнае суджэнне, якое мае пераносны сэнс i дастасоўваецца да розных выпадкаў жыцця [22,с.286].

Яшчэ некалькі дэфініцый, змешчаных у лінгвістычных даведніках. У пяцітомным «Тлумачальным слоўніку беларускай мовы» прыказка азначаецца як «устойлівае вобразнае выслоўе павучальнага зместу, якое носіць абагульняючы характар» [19,с.126]. М. Грынблат дае такое азначэнне прыказкі: «вобразны закончаны выказ, які мае павучальны сэнс i, звычайна, спецыфічнае рытма-фанетычнае афармленне» [4,с.14]. Больш разгорнутая дэфініцыя даецца ў «Лінгвістычным энцыклапедычным слоўніку»:«Прыказка - кароткі, устойлівы ў маўленчым ужытку, як правіла, рытмічна арганізаваны выказ павучальнага характару, у якім зафіксаваны шматвяковы вопыт народа; мае форму закончанага сказа (простага або складанага). Прыказка выражае суджэнне...» [4,с.22].

Складальнік знакамітага слоўніка рускіх прыказак У.Даль дае наступнае азначэнне прыказкі: «Прыказка - караценькая прытча. Гэта меркаванне, прыгавор, павучанне, выказанае намёкам і пушчанае ў абарот, пад чэканам народнасці. Як усякая прытча, поўная прыказка складаецца з дзвюх частак: з карціны, агульнага суджэння, і з дадатку, тлумачэння, павучання, нярэдка, аднак жа, другая частка апускаецца, прадастаўляецца кемлівасці слухача» [19,с.76].

Як вядома, тэрмін - гэта слова ці словазлучэнне, якое дакладна абазначае, называе пэўнае паняцце i становіцца агульнапрынятым, як бы ўзаконьваецца ў якой-небудзь галіне навукі, тэхнікі i г.д. Прыказка - несумненны тэрмін. Яго сутнасць раскрываецца ў дэфініцыі. Пад яе павінны безагаворачна падпадаць кожная прыказка паасобку i ўсе, што ўваходзяць у парэмічны склад. Аднак калі звярнуцца да пададзеных вышэй дэфініцый, дык бачым, што амаль пад кожную з ix ніяк не падыходзіць вялізнае мноства прыказак. Называецца, напрыклад, як адна з адметных рыс прыказкі яе «рытмічная арганізаванасць». Але ў адных прыказках рытм сапраўды мае месца: Зняўшы галаву, па валасах не плачуць (шасцістопны харэй); Калі хата гарыць, не да пацераў (чатырохстопны анапест). Другія ж прыказкі не маюць рытму: Кашы маслам не сапсуеш.

Гэтак жа прыказкі далёка не аднатыпныя паводле іншых нібыта адметных рыс. Не ўсе прыказкі вобразныя, не ўсе яны маюць «прамы i пераносны сэнс» або «адначасова літаральны i пераносна-вобразны план», не ўсе выражаюць суджэнне i не заўсёды з'яўляюцца выказамі павучальнага характару.

Можна, як лічыць I.Я. Лепешаў, прапанаваць такое азначэнне прыказкі: устойлівае, узнаўляльнае, не менш як двухкампанентнае афарыстычнае, найчасцей поўнасцю або часткова алегарычнае закончанае выказванне звычайна павучальнага характару ў форме простага ці складанага сказа. Але i такое азначэнне патрабуе агаворкі. Праўда, яна датычыць зусім нязначнай часткі прыказак, якімі даецца якасная ацэнка асобе, не названай у самой прыказцы: I за лучынку знойдзе прычынку; 1 за шчэпку знойдзе прычэпку. Або прыказка 1 сам не гам i другому не дам, якая гаворыцца з неадабрэннем пра таго, хто сам не карыстаецца i іншым не дае карыстацца чым-небудзь [12,с.36].

Пад устойлівасцю прыказкі разумеецца пастаянства яе зместу, а таксама часцей за ўсё кампанентнага складу i структуры. Праўда, прыкладна 40 % прыказак здольныя, захоўваючы свой змест, варіравацца. Узнаўляльнасць - гэта рэгулярная паўтаральнасць, выкарыстанне прыказкі як звычайнай моўнай адзінкі, якая не складаецца ў працэсе зносін, а выхопліваецца з памяці ў гатовым выглядзе. Афарыстычнасць - гэта трапнасць, лаканічнасць, адшліфаванасць.

У сувязі з цяжкасцю даць абсалютна дакладную i ўсебаковую дэфініцыю прыказкі варта прыгадаць выказванне амерыканскага парэміёлага Б.Дж.Уайтынга: «Прапанаваць кароткае i ў той час прымальнае для работы азначэнне прыказкі, асабліва такое, якое ахапіла б усе прыказкавыя выразы, амаль немагчыма... На шчасце, азначэнне не з'яўляецца сапраўды неабходным, таму што ўсе мы ведаем, што такое прыказка» [2,с.313].

Звычайна прыказкамі завуцца кароткія і складныя выразы, якія вобразна выказваюць закончаную думку. Напрыклад: дзе араты плачаць, там жняя скачаць. Тут вобраз: араты плачаць, жняя скачаць, а думка: дзе зямлю ўрабляюць, не шкадуючы працы, там бывае добрая ніва. Другі прыклад: пакуль цэп у руках, патуль хлеб у зубах. Тут вобраз: у руках цэп, у зубах хлеб, а думка: хлеб і наогул магчымасць жыць здабываецца працаю, а хто не працуе, той не будзе мець і хлеба. Вобраз у прыказцы памагае нам успрымаць думку; думка, звязаная з вобразам, робіць на нас большае ўражанне, лепей успрымаецца і даўжэй застаецца ў памяці. Прыказка, змяшчае ў сабе пераносны сэнс; думка ў ёй ахоплівае не адзін які-небудзь ведамы нам выпадак, а можа характарызаваць многа аднародных выпадкаў, падобных да ведамага нам.

Калі б мы сказалі: калода гнілая, ды сук смаляк, разважаючы над ведамаю нам калодаю, біць яе ці не біць,- дык гэта не была б прыказка. Калі ж гэты выраз ужываецца ў пераносным значэнні, як агульная вобразная характарыстыка выпадкаў, у якіх лёгка было б дасягнуць мэты (пабіць гнілую калоду), каб не адна якаясь нясходаная перашкода (сук смаляк),- дык выраз гэты робіцца прыказкаю. Побач з прыказкамі стаяць і прыслоўі - такія выразы, у якіх няма поўнае закончанае думкі, як стульнага вываду з развагі, але якія вобразна і ў пераносным значэнні характарызуюць прадмет ці з'яву. Выраз: калода гнілая, ды сук смаляк - больш прыслоўе, чым закончаная прыказка, бо яна больш характарызуе з'яву, чым дае паважную думку. Прыказка навучае, а прыслоўе толькі ажыўляе мову і думанне, даючы кароткую вобразную характарыстыку, як у выразах: ані вухам не вядзе; бяжыць, як жару ўхапіўшы; абое-рабое і інш.

Этнограф I. Насовіч, які сабраў прыказак і прыслоўяў некалькі тысяч, кажа, што прыказкі складаюць для нашага народа "звычаёва-практычную філасофію", што "ўсе выпадкі чалавечага жыцця, усе ўчынкі, як добрыя так і дрэнныя, і ўсякую нават развагу аб чым-небудзь" народ наш "падводзіць пад мярыла сваіх прыказак" [7,с.178].

У мове трылогіі I. Мележа Палеская хроніка ўжываецца вялікая колькасць парэмій, якія выкарыстоўваюца для характарыстыкі якасцей чалавека, яго рыс характару, як адмоўнх так і станоўчх. Спачатку разгледзім парэміі, якія ўжываюцца пры характарыстыцы станоўчых якасцей чалавека:

Адна галава добра, а дзве яшчэ лепей. Кажуць, калі лічаць, што лепш параіцца з кім-небудзь, чым рашаць справу аднаму [12,с.25].

Адклад не ідзе ў лад. Не варта адкладваць на пазнейшы час тое, што можна ці трэба зрабіць не адкладна [12,с.24].

Багатаму жаль карабля, а беднаму - кашаля! Кожнаму шкада свайго набытку. Гаворыцца звычайна са спагадай у дачыненні да беднага, калі ў яго прападае што-небудзь [12,с.32].

Беражонага бог беражэ… Хто беражэцца, хто асцярожны, той унікне небяспекі. Гаворыцца як парада быць асцярожным, не рызыкаваць ці ў апраўданне чыёй-небудзь нібыта залішняй асцярожнасці [12,с.34].

Век жыві - век вучыся. Гаворыцца як парада пастаянна вучыцца, а таксама тады, калі даведваюцца пра што-небудзь новае, ранней не вядомае [12,с.44].

Другіх слухай, а сваім розумам жыві. Хоць чыя-небудзь парада і не зашкодзіць, але трэба трымацца сваіх поглядаў, быць самастойным у сваіх дзеяннях, учынках [12,с.120].

Пакуль у гумне цэп, патуль на стале хлеб. Пакуль чалавек працуе, патуль ён мае сродкі для існування [12,с.163].

Свет не без добрых людзей! Кажуць з надзеяй, што чалавека не пакінуць у бядзе, дапамогуць яму і інш [12,с.184].

Можна выдзяліць прыказкі ў мове Палескай хроніцы, якія праслаўляюць працавітасць:

Лета год корміць. Пра залежнасць дабрабыту чалавека ад таго, як ён стараецца ў касавіцу і жніво [12,с.118].

Пакуль у гумне цэп, патуль на стале хлеб. Пакуль чалавек працуе, патуль ён мае сродкі для існавання [12,с.163].

Абы шыя, а хамут знойдзецца. Было б каму рабіць, а праца знойдзецца [,с.20].

Пад ляжачы камень вада не цячэ. Калі нічога не рабіць, то справа не зручыцца з месца, нічога не зменніца. Кажуць, калі хто-небудзь бяздзейнічае, не клапоціцца пра якую-небудзь справу [,с.158].

Вясенні дзень год корміць. Ужываецца як сцвярджэнне, што дабрабыт селяніна залежыць ад яго стараннасці, дбайнасці ў вясеннія дні на полі і інш [,с. 50].

Значна большую групу складаюць прыказакі, якія ўжываюцца для характарыстыкі адмоўных рыс чалавека:

Адной рукой вузла не завяжаш. Аднаму чалавеку, у адзіночку цяжка дабіцца чаго-небудзь, справіцца з чым-небудзь. Часцей ужываецца як апраўданне чыйго-небудзь бяссілля, бездапаможнасці [12,с.27].

Абяцанка - цацанка, а дурню радасць. Няма надзей на здзяйсненне абяцанага. Кажуць іранічна ці з неадабрэннем, калі не вераць у хуткае выкананне кім-небудзь дадзенных ім абяцанняў [12,с.20].

Бяздонную бочку не напоўніш. Ніяк немагчыма накарміць, напаіць, здаволіць каго-небудзь [12,с.42].

Ваўкоў баяцца - у лес не хадзіць. Калі баяцца цяжкасцей, небяспекі, то не варта і пачынаць што-небудзь [12,с.43].

Вышэй пят не падскочыш. Больш за тое, на што здольны, што ў тваіх магчымасцях, не зробіш [12,с.49].

Гавары, ды не ўсё да гары. Кажуць з неадабрэннем таму, хто гаворыць што-небудзь нелагічна, безталкова [12,с.51].

Зняўшы галаву, па валасах не плачуць! Страціўшы важнае, вялікае, няма чаго шкадаваць малое, дробязі. Гаворыцца, калі позна і безкарысна шкадаваць што-небудзь [12,с.90].

Любіць аржаная каша сама сябе хваліць. Гаворыцца з насмешкай пра таго, хто сам сябе хваліць [12,с.30].

Колькі ваўка нi кармі, ён у лес глядзіць. Як ні старайся перамяніць сутнасць чалавека, яго прывычкі, якасці, яны абавязкова праявяць сябе [12,с.53].

Ласы на чужыя каўбасы. Кажуць з неадабрэннем пра таго, хто прагны, сквапны да чужога [12,с.116].

Людзям не завяжаш языкоў. Людзей не прымусіш маўчаць. Кажуць з неадабрэннем пра распаўсюджванне розных чутак, плётак [12,с.121].

Малы жук, ды - вялікі гук. Гаворыцца з неадабрэннем пра таго, хто перабольшвае свае якасці, магчымасці [12,с.122].

Маладзец сярод авец. Кажуць пра таго, хто смелы, самаўпэўнены толькі сярод слабейшых, горшых за яго ў якіх-небудзь адносінах [12,с.122].

Калі хата гарыць, не да пацераў. Не час каму-небудзь займацца чымсьці высокім, аддаленым, калі самому крута прыходзіцца [12,с.141].

Не злавіла - не кажы, што злодзей! Гаворыцца ў апраўданне таго, каго падазраюць у зладействі ці іншых адмоўных учынках, але немаюць безпярэчных доказаў яго віны [12,с.142].

Сабака брэша - вецер носіць. Не варта звяртаць на чыя-небудзь недарэчныя словы, плёткі, балбатню. Гаворыцца з асуджэннем каго-небудзь за яго выказванне [12,с.179].

Чаго не ясі, таго ў рот не нясі! 1) не ўмешвайся не ўсвае справы; 2) не чапай таго, што не падабаецца і інш [12,с.235].

Прыказкамі жартуюць, весяляць у смутку, падаюць надзею, падахвочваюць рухацца, жыць:

Зняўшы галаву, па валасах не плачуць! Страціўшы важнае, вялікае, няма чаго шкадаваць малое, дробязі. Гаворыцца, калі позна і безкарысна шкадаваць што-небудзь [12,с.90].

Баба з калёс, калёсам лягчэй. Калі хто-небудзь пакіне каго-небудзь ці адмовіцца ад чаго-небудзь, то ад гэтага будзе толькі лепей [12,с.31].

Багатому чорт дзяцей калыша. Багатаму ўсё ўдаецца, ва ўсім шанцуе [12,с.32].

Чаго не ясі, таго ў рот не нясі! Не ўмешвайся не ў свае справы [12,с.235].

Пад ляжачы камень вада не цячэ. Калі нічога не рабіць, то справа не зручыцца з месца, нічога не зменніца. Кажуць, калі хто-небудзь бяздзейнічае, не клапоціцца пра якую-небудзь справу [12,с.158].

Прыведзеныя прыклады толькі больш выразна паказваюць разнастайнасць і характэрныя раздзелы прыказак у мове персанажаў Палескай хронікі I. Мележа. Прыказкі належаць да найбольш кароткіх жанраў вуснай народнай творчасці. Яны ж з'яўляюцца і найбольш пашыранымі, масавымі фальклорнымі творамі, бо прыказкамі і прымаўкамі ў штодзённым жыцці карыстаюцца ў той або іншай меры амаль усе людзі для падмацавання сваіх думак і меркаванняў, для ажыўлення і ўпрыгожвання сваёй гаворкі, надаючы ёй большую яркасць і выразнасць. У народзе вядомы нават асобны дзеяслоў прыказаць - «падмацаваць прыказкаю, прымаўкаю, параўнаннем, добразычлівым ці зламоўным пажаданнем» сваю мову.

Беларусы, як і іншыя народы, спрадвеку маюць вялікую схільнасць да дасціпнага і выразнага слова, густа перасыпаюць ім сваю жывую гаворку. У гэтым праяўляюцца ўласцівыя народу красамоўства і вобразнасць мовы. Але ўпрыгожванне і ажыўленне мовы не адзіная і не асноўная функцыя прыказак і прымавак. Не меншае, калі не большае, прызначэнне гэтых сціслых славесных твораў заключаецца ў тым, што яны з'яўляюцца хавальнікамі і выразнікамі шматвяковага гаспадарчага і жыццёвага вопыту народа, яго назіранняў і ведаў аб прыродзе, яго філасофіі і маралі, педагагічных поглядаў і правіл паводзін, ацэнкі гістарычных падзей, зборам практычных парад і рэкамендацый. Гэта звод і найбольшая канцэнтрацыя народнай мудрасці, народных поглядаў на жыццё.

Глыбокі сэнс, змястоўнасць і мастацкае слова, паэтычная форма ўтвараюць у прыказках арганічнае, неразрыўнае цэлае, своеасаблівы сінтэз, парушэнне якога немінуча ставіць славесны твор па-за межамі гэтага жанру. Парэміёлаг Р. Л. Пермякоў, аўтар рада важных даследаванняў у галіне афарыстычных жанраў фальклору, асабліва падкрэслівае характар народных прыказак і прымавак як складаных утварэнняў. «3 аднаго боку,- адзначае ён,- гэта з'явы мовы, падобныя да звычайных фразеалагізмаў; з другога - нейкія лагічныя адзінкі (меркаванні або вывады); і з трэцяга - мастацкія мініяцюры, якія ў яркай, чаканнай форме адлюстроўваюць факты жывой рэчаіснасці. Іменна з гэтай прычыны прыказкавыя выразы прыцягваюць да сябе ўвагу і мовазнаўцаў і фалькларыстаў і філосафаў-логікаў» [5, c. 98].

Аднак, як зазначае I. Я. Лепешаў, паняцце «мастацкая мініяцюра» не ва ўсіх выпадках можа служыць абавязковым крытэрыем пры аднясенні таго або іншага славеснага твора да прыказкі. Існуе немалая колькасць афарыстычных выразаў, якія на першы погляд не вызначаюцца асаблівай мастацкай формай, але залічаюцца да прыказак і змяшчаюцца разам з імі ў фальклорных зборніках. Гэта перш за ўсё розныя гаспадарчыя і прыродазнаўчыя назіранні, шматлікія прыказкі, якія датычацца народнага календара, прыказкі-прыкметы пра надвор'е і інш., адлітыя ў адпаведныя славесныя формулы, часам, здаецца, зусім «празаічнай» мовай: Зямля багацей ад усіх; Хто працуе, з голаду не ўмрэ; Вады бойся, як і агню. Тут у ролі крытэрыю выступаюць устойлівасць, традыцыйнасць тэксту, якім зусім не пярэчыць наяўнасць варыянтаў, а, наадварот, пацвярджае іх [10, c. 172].

Устойлівасць, трываласць тэксту, набыццё ім характару пэўнага славеснага стэрэатыпу, належаць ад адметных і вызначальных адзнак прыказак і прымавак. Прыгаданая катэгорыя прыказак, пазбаўленая выразнага вобразнага ўвасаблення, нясе, аднак, як, між іншым, і амаль ўсе прыказкі, што адлюстроўваюць жыццё, працоўную дзейнасць, быт і светапогляд Народа, багатую этнаграфічную інфармацыю. У дадзеным выпадку прыведзеныя прыказкі проста сцвярджаюць зусім рэальныя, жыццёвыя акалічнасці і з'явы і, здаецца, вельмі далёка знаходзяцца ад славеснага мастацтва. Але варта ім трапіць у пэўны кантэкст, як яны зайграюць зусім новай гранню, набудуць іншы, абагульнены або пераносны сэнс па ўласцівай чалавечай псіхіцы асацыяцыі», і перад намі паўстануць сапраўдныя «мастацкія мініяцюры».

У азначэннях прыказкі, якія мы знаходзім у фалькларыстычнай літаратуры - даследаваннях і вучэбных дапаможніках,- у рознай фармуліроўцы фігуруюць амаль усе з пералічаных рыс або найважнейшыя з іх. Так, у адным з навейшых дапаможнікаў па рускаму фальклору для філалагічных факультэтаў В. П. Анікін вызначае прыказку як «кароткі, устойлівы ў гутарковым ужытку, рытмічна арганізаваны вобразны народны выраз, які валодае здольнасцю да шматзначнага ўжывання ў мове па прын-цыпу аналогіі» [6, c.83].

Аднак, на думку I.Я. Лепешава, гэтыя дэфініцыі прыказкі ўсё ж патрабуюць удакладнення і дапаўнення. У іх не падкрэслены, напрыклад, абагульнены характар выражанага ў прыказцы меркавання і яго завершанасць; не адзначана, што не ўсе прыказкі ўжываюцца ў пераносным сэнсе, не ўсе яны таксама рытмізаваны [10, c. 175].

Улічыўшы тое, што дасягнута парэміялогіяй у азначэнні разглядаемага фальклорнага жанру, сутнасць прыказкі можна сфармуляваць такім чынам. Прыказка - гэта шырока ўжываемы ў гутарковай мове ўстойлівы народны выраз-афарызм, які ў завершанай, сціслай, найчасцей вобразна-паэтычнай форме і пераважна ў пераносным сэнсе, абагульняючы шматвяко-вы жыццёвы вопыт народа, выказвае катэгарычнае меркаванне пра тыя або іншыя гаспадарчыя, сацыяльна-гістарычныя і бытавыя з'явы, характарызуе і ацэньвае іх, павучае і дае практычныя парады [10, c. 178].

Сучасныя запісы паказваюць, што стварэнне прыказак не спыняецца і ў наш час, хаця характар іх узнікнення некалькі змяніўся. Пэўная частка новых прыказак літаратурнага паходжання, што цалкам стасуецца з тымі новымі працэсамі, якія адбываюцца ў народнай творчасці нашых дзён з ростам агульнай культуры і адукаванасці шырокіх працоўных мас, іх сацыяльнай актыўнасці. Асобныя прыказкі трапілі ў вусны рэпертуар з газетных палос, партыйных лозунгаў. Але большасць твораў нарадзілася па традыцыйных законах развіцця фальклору - вусна.

Новыя прыказкі, якія непарыўна звязаны з гісторыяй народа, групуюцца адпаведна з важнейшымі перыядамі развіцця грамадства і найбольш важнымі з'явамі рэчаіснасці.

Прыказкі ахопліваюць таксама цэлае кола тэм, звязаных з уздымам культуры, станаўленнем новага быту і зменамі ў светапоглядзе працоўных. Гэта рост пісьменнасці, адукацыі, пашырэнне школ, кніг, газет, радыё, тэлебачання. Гэта новыя ўстановы культуры на вёсцы: клубы, бібліятэкі, кінатэатры.

Жыве і асноўны фонд старых прыказак - мастацкая спадчына мінулага, якую народ беражліва захоўвае. Зразумела, не ўсе прыказкі, а тыя, якія задавальняюць запатрабаванні сённяшняга дня. Так, забытымі, натуральна, аказаліся творы, якія неслі ў сабе рэлігійныя, забабонныя погляды. Надзённа ўспрымаюцца даўнія прыказкі, што праслаўляюць працавітасць, умельства, высакародныя ўчынкі, станоўчыя якасці людзей, асуджаюць усё адмоўнае ў іх паводзінах. Такія прыказкі натуральна і арганічна ўвайшлі ў жыццё людзей, у новую рэчаіснасць як вечна жывая і мудрая творчасць народа.

Жыццё непазнавальна змянілася, а сэнс многіх прыказак не страціў сваёй надзённасці. Прыказка і зараз застаецца неад'емным, жыццяздольным і актыўным жанрам сучаснай народнай творчасці. Мы павінны беражліва захоўваць яе як неацэнны нацыянальны скарб.

Добра сказаў народны паэт Беларусі Пятрусь Броўка: Трэба ведаць - сэрца просіць, Як дзядам, бацькам жылося... Як сахой даўней аралі, Як смыком зямлю барлялі, Як з сявалкі збожжа зерні Рассявалі чорнай жменяй... Трэба ведаць... Што зазналі, Як на пана прапавалі... Трэба ведаць... I пра тое, Апраналі штоў Якоеў.. [2, c. 317]

Прывабнасць прыказак не толькі ў тым, пра што яны гавораць, але і ў тым, як пра гэта сказана. Глыбокаму сэнсу і жыццёвай мудрасці народных прыказак адпавядае іх мастацкая форма, дасканаласць выяўленчых сродкаў, моўнага ўбрання. Многія прыказкі ўяўляюць сабой узоры сапраўднага славеснага мастацтва. I небеспадстаўна існуе паняцце «прыказкавая паэзія», якой адводзіцца месца «ў адным радзе з лепшымі мастацкімі здабыткамі чалавецтва» [12, c. 61].

Вось некалькі прыкладаў з наўздагад узятай групы прыказак пра сямейныя адносіны: Зяць - толькі ўзяць; Сірата - дурата.

Тут, згодна таксама з народнай прымаўкай, што называецца, «сказаў, як адрэзаў». У першым выпадку, маючы на ўвазе сялянскую сямю ва ўмовах старой вёскі, літаральна трыма словамі чаканна і выразна дадзена характарыстыка зяцю: з гаспадаркі бацькоў жонкі ён толькі ўзяў (дачку-работніцу, маёмасць - пасаг), нічога ёй не даўшы. У другім выпадку двума словамі «адрэзана»: гаротны лёс сіраты, пакрыўджана яна без роднай маці, пры мачысе.

Найвялікшае багацце прыказкі - яе думка, разумная і мудрая, як сам народ, але не менш вартасці ў яе мове, што іграе ўсімі колерамі вясёлкі. Народ мае выключную чуласць, найтанчэйшы слых на слова, і нідзе гэта так ярка не праяўляецца, як у прыказцы.

Мова прыказак надзвычай багатая, сакавітая, трапная, па-сапраўднаму народная. Яна тоіць у сабе невычэрпныя скарбы, што сабраліся ў ёй ад усіх эпох развіцця.

Мова прыказак стракаціць таксама лексікай, што трапіла ў іх у працэсе ўзаемаўзбагачаючых зносін з іншымі народамі, асабліва блізкімі суседзямі. Адсюль русізмы, украінізмы, паланізмы. Аднак моўныя запазычанні звычайна не кідаюцца рэзка ў вочы, яны амаль заўсёды да месца, а часта ім свядома прызначана эмацыянальная нагрузка сярод іншых выяўленчых сродкаў.

Паэзія прыказкі залежыць ад таго, якое моўнае выражэнне набывае закладзеная ў прыказцы думка, наколькі ўмела адабрана і да месца ўстаўлена слова, якой сваёй гранню яно зайграе. Паэтыка прыказкі - у мове, у слове, у характары славеснага выражэння.

У мове прыказкі часта заўважаецца імправізацыя - ужыванне неалагізмаў, словатворчасць у працэсе складання самой прыказкі.

Адной з важнейшых уласцівасцей прыказкі з'яўляецца схаваны ў ёй пераносны сэнс, намёк па нешта іншае, чым тое, пра што гаворыцца, здольнасць прыказкі выклікаць у свядомасці асацыяцыю. М. А. Янкоўскі называе асацыяцыі «душою» прыказкі, яе нервамі. Праз іх яна зносіцца з жыццём, з пэўнымі характарамі і тыпамі людзей. Тут асабліва выразна выступае закон узаемаадносін мовы, вобраза з мысленнем, пераходу разумовага ўспрыняцця канкрэтнага да абстрактнага.

Аднак пры гэтым не трэба перабольшваць значэнне асацыятыўнасці ў прыказках і пашыраць гэту з'яву на ўсе прыказкавыя творы. Вывучэнне матэрыялу паказвае, што многія прыказкі, не трацячы мастацкай завершанасці і яркай вобразнасці, не выклікаюць пабочнай асацыяцыі, а жывуць у сваім прамым, простым, лагічным сэнсе.

Мова прыказкі ў большасці выпадкаў па-мастацку выразная, размераная, складная, нібы вершаваная, яна часта вызначаецца рытмічнай сіметрыяй і ўнутранай рыфмай. Рыфма ў прыказках сустракаецца розная - і мужчынская, і жаночая, і дактылічная, а часам і даволі складаная. Вось толькі некалькі адпаведных узораў: Любіць - не сена касіць; Якая мая мама, такая я й сама; Байбусам вырас, да вума не вынес.

Нярэдкія ў прыказках дзве і больш розных рыфм: У маго татка даўно спяць, а ў свякратка сядзяць. Часам падабенства рыфмы ўтвараюць паўторы адных і тых жа слоў: Бог даў дзеткі, дась і на дзеткі.

Карыстаецца прыказка аддаленай, часам даволі вынаходлівай сугуч-насцю, асанансам, шырока вядомым народнай песні: Дзеці - раса: былі і няма; Не спадзейся на куму, шый сарочку і пеляну; 3 панам у дружбу не ўхадзі, жонцы праўды не кажы і дакольніка не бяры.

Пэўныя стылявыя функцыі ў прыказках выконвае ўжыванне эўфані-стычных сродкаў, найчасцей паўтораў пэўных зычных гукаў (алітэрацыі) і паасобных слоў: Божа, памажы, але і ты, нябожа, не ляжы; Не прыгожае прыгожа, а каханая прыгожа.

Па кампазіцыі прыказкі, як можна было заўважыць з ужо прыведзеных узораў, найчасцей складаюцца з дзвюх частак, якія або тлумачаць адна другую, або супастаўляюцца ці супрацьстаяць адна адной па прынцыпу антытэзы, або параўноўваюцца. Такая двухчленнасць прыказкі належыць да яе структурных асаблівасцей: Другіх слухай, а сваім розумам жыві; Багатаму жаль карабля, а беднаму - кашаля; Маладзец сярод авец, а супраць малайца - сам аўца; Пакуль у гумне цэп, патуль на стале хлеб.

Усе паэтычныя сродкі, далёка не поўна разгледжаныя тут, прызначаны больш ярка, вобразна раскрыць змест і глыбокі сэнс прыказкі. Але існуе многа прыказак вонкава «простых», паэтычна не аформленых, «бязвобразных», як іх назваў яшчэ К. Крапіва. Тым не менш эмацыянальнае ўздзеянне іх таксама вялікае. Яно ўзнікае часта і там, дзе думка выказана зусім звыклай, без аздоб мовай.

Разгледзім яшчэ дзве парэмічна-семантычныя групы, якія знаходзяцца па-за межамі парэмічна-семантычных груп i, відаць, належаць да асобных тэматычных разрадаў i могуць быць супрацьпастаўлены ўсяму прыказкаваму складу мовы.

Першая група - сітуацыйныя прыказкі. Яны ўжываюцца ў строга акрэсленых сітуацыях. Напрыклад прыказка Аржаная каша сама сябе хваліць гаворыцца з насмешкай пра таго, хто сам сябе хваліць, а Выпрамлялі быку poгi, ды скруцілі шыю ўжываецца як адмоўная рэакцыя на чые-небудзь непрымальныя дзеянні выпраміць, выправіць, падправіць штосьці, якія могуць прывесці да горшага выніку.

Ужываючыся ў пэўнай сітуацыі, такія прыказкі перадаюць якое-небудзь суджэнне. I толькі ў рэдкіх, адзінкавых выпадках яны не маюць прадметна-паняццевага зместу i выкарыстоўваюцца як сітуацыйна абумоўленыя стэрэатыпныя, шаблонныя выказванні.

У нязначнай частцы сітуацыйных прыказак кожная з ix мае канкрэтны сэнс, яе кампаненты ўжыты ў прамым значэнні, але ўсё выказванне ўспрымаецца як афарызм дзякуючы ягонай замацаванасці за пэўнай маўленчай сітуацыяй. Напрыклад, прыказка Бацькоў не выбіраюць гаворыцца з незадавальненнем, калі хто-небудзь выказвае штосьці негатыўнае пра чыіхсьці бацькоў.

У гэту падгрупу варта ўключаць i прыказкі з бінарнай, двухчленнай структурай: у ix адна, першая частка, вобразная, алегарычная, супастаўляецца з другой, бязвобразнай, у якой i змяшчаецца яе канкрэтны сэнс. Напрыклад, Рыба шукае, дзе глыбей, а чалавек, дзе ляпей (гаворыцца пра таго, хто рашае змяніць сваё жыццё з надзеяй на лепшае, або як апраўданне cвaix дзеянняў, учынкаў); Параўнаем таксама: Гара з гарой не сходзіцца, а чалавек з чалавекам заўсёды (гаворыцца пры нечаканай сустрэчы ці ростані на няпэўна доўгі час).

Дарэчы, прыказкі гэтай падгрупы досыць часта скарачаюцца ў маўленчай практыцы, вызваляючыся ад слоў, ужытых з прамым значэннем. Так, Гара з гарой не сходзіцца, а чалавек з чалавекам заўсёды ўжываецца [12, с.49]:

а) з недагаворваннем апошняга кампанента: «Гара з гарой не

сходзіцца, а чалавек з чалавекам...»; у такой жа скарочанай форме прыказка ўжыта ў трылогіі I. Мележа;

б) з апушчэннем другой часткі: «Няма за што дзякаваць, мілы

чалавек, паслуга невялікая. А сустрэцца - не дзіва, гара з гарой не

сходзіцца...»; аналагічнае знаходзім у трылогіі I. Мележа;

в) з апушчэннем другой часткі i дзеяслоўнага кампанента першай часткі: «Як кажуць, гара з гарою... Вядома, чаго ў жыцці не бывае... Можа, яшчэ i сустрэнемся калі, праўда»; «Ну то бывайце. Кажуць, гара з гарой...».

Пераважная большасць несітуацыйных прыказак, незалежна ад таго, алегарычныя яны цi складаюцца з кампанентаў, ужытых у ix літаральным сэнсе, перадае суджэнне абагульненага характару, выступае як правіла, якое пашыраецца на ўсе аналагічныя з'явы. Так, алегарычная прыказка Шыла ў мяшку не схаваеш абазначае 'немагчыма ўтаіць тое, што само сябе выдае. Яна, як паказваюць 8 ілюстрацыйных цытат, прыведзеных у «Слоўніку беларускіх прыказак», дастасоўваецца да самых разнастайных жыццёвых i маўленчых сітуацый. Або такія алегарычныя прыказкі: Кашы маслам не сапсуеш; Найшла каса на камень.

Што да сітуацыйных прыказак, дык імі перадаецца суджэнне прыватнага кшталту, дарэчнае толькі ў строга акрэсленай сітуацыі. Напрыклад, сэнс прыказкі Салаўя байкамі не кормяцъ можна перадаць сказам размовамі сыты не будзеш, i гаворыцца яна, калі, перапыняючы размову, запрашаюць госця да стала. Аддай рукамі, а хадзі нагамі - так з абурэннем кажуць пра таго, хто доўга не вяртае пазычанага i да каго прыходзіцца хадзіць, нагадваючы пра пазычку.

У гэту ж падгрупу ўваходзіць вельмі значная колькасць прыказак, якімі перадаецца канкрэтны змест, непасрэдна як бы прывязаны да чыіх-небудзь адпаведных дзеянняў, учынкаў, паводзін i г.д. У самой сітуацыйнай характарыстыцы амаль заўсёды прысутнічае слова, а то i не адно, аднагучнае ці сэнсава тоеснае з прыказкавым кампанентам. Некалькі прыкладаў: Не злавіў за руку, не кажы, што злодзей - гаворыцца ў апраўданне таго, каго падазраюць у зладзействе ці іншых адмоўных учынках, але не маюць бясспрэчных доказаў яго віны; Бачылі вочы, што бралі (выбіралі, куплялі) - кажуць як папрок, дакор за неабачлівасць, неразважлівасць пры выбары, набыцці каго- ці чаго-небудзь.

Асобную падгрупу складаюць прыказкі, якія выражаюць розныя пачуцці i волевыяўленні. Напрыклад, прыказка Чым чорт не араў, тым i сеяць не стаў з'яўляецца выказваннем рашучасці перад прыняццем рашэння, яе сэнс можна перадаць словамі 'няхай так i будзе, варта рызыкнуць'. Яна, дарэчы, сінанімізуецца з прыказкай Спроба не хвароба. У прыказцы сем бед - адзін атвет гаворыцца, калі хто-небудзь рашыў зрабіць нешта рызыкоўнае i гатоў несці адказнасць за гэта. Тут жа варта назваць i прыказку Пан ці прапаў, якая абазначае усё ці нічога, дабіцца ўсяго жаданага ці ўсё страціць i ўжываецца як выказванне рашучасці перад прыняццем рашэння, пры намеры рызыкнуць.

Яшчэ адна падгрупа - прыказкі з якаснай ацэнкай каго ці чаго-небудзь. Пра таго, хто смелы, самаўпэўнены толькі сярод слабейшых, горшых за яго ў якіх-небудзь адносінах, кажуць: Маладзец супраць авец, а супраць малайца - сам аўца. Прыказкай Малы жук, ды вялікі гук з неадабрэннем ацэньваюць таго, хто перабольшвае свае якасці, магчымасці.

Сітуацыйныя прыказкі часам утвараюць сінанімічныя рады, ужываючыся ў адных i тых жа сітуацыях. Пералічым, апрача раней згаданых, яшчэ некалькі сінанімічных сітуацыйных прыказак: Абяцанага тры гады чакаюць. Абяцаная шапка не грэе. Абяцанкі-цацанкі, а дурню радасць; Голаму сабрацца - толькі падперазацца - Голы збірайся, голы гатоў.

Большасць сітуацыйных прыказак пры ix апісанні ў парэміяграфічных слоўніках атрымлівае ці павінна атрымліваць падвойную характарыстыку - лагічную (сэнсавую) i сітуацыйную: чыя б кароўка мычала, а твая маўчала - насмешлівы адказ на чые-небудзь пагрозы. Не табе пра гэта гаварыць. Кажуць з незадавальненнем у адказ на папрок, абвінавачванне таго, хто сам чым-небудзь абняславіў, запляміў сябе.

Пяройдзем цяпер да другой групы прыказак -кантэкстуальных. Яны, у адрозненне ад іншых прыказак, у тым ліку i сітуацыйных, ужываюцца толькі ў дыялагічным маўленні як звычайна адмоўная рэакцыя на якое-небудзь слова ў папярэднім выказванні суразмоўніка. У прыказцы-рэпліцы, выкліканай гэтым словам-стымулам, нярэдка ёсць такое ж слова-кампанент, часцей сэнсава тоеснае з ім.

Яшчэ некалькі кантэкстуальных прыказак, якія ёсць у мове Палескай хроніцы з паказам перад iмi (праз працяжнікі) слова, якім стымулюецца ўжыванне пэўнай прыказкі: дарам, задарам - Задаром i скулка не сядзе; бог - Беражонага бог беражэ…; чорт - Багатому чорт дзяцей калыша.

Шэраг кантэкстуальных прыказак, калі ix разглядаць з функцыянальна-прагматычнага пункту погляду, з'яўляюцца адказамі на пытанні суразмоўніка. Часам гэта ўніклівыя адказы. Так, на пытанне «Дзе быўў» адказваюць прыказкай Дзе быў, там няма. А прыказка Будзеш усё ведаць, хутка пастарэеш гаворыцца, часам з незадавальненнем, як уніклівы адказ на самыя розныя пытанні.

Сарока на хвасце прынесла звычайна ўжываецца як жартаўлівы ці ўніклівы адказ на пытанне пра крыніцу навін, чутак.

Блізкая ў сэнсавых адносінах да папярэдняй прыказка Чуткамі зямля поўніцца. Яна гаворыцца, калі не хочуць сказаць, як ці ад каго даведаліся пра што-небудзь.

Асобныя прыказкі выступаюць як звычныя, шаблонныя адказы на пытанне «Як жывешў». Напрыклад, прыказка Жывём, хлеб жуём ужываецца як няпэўная характарыстыка жыцця. На пытанні тыпу «Што чувацьў», «Як маешсяў», «Як жывешў» часам адказваюць, іншы раз з адценнем жартаўлівасці, прыказкай Ад лixa цixa, а дабра не чуваць. На гэтыя ж пытанні часта адказваюць словам «нічога», што ў сваю чаргу выклікае ацэначную прыказку Лепей нічога, чым благога; «Ну, што ў цябе чувацьў - Нічога, - даволі суха азвалася Хадоська. - Лепей нічога, чым благога, - дзелавіта заўважыў Васіль».

Амаль усе кантэкстуальныя прыказкі, як часткова паказвалася на прыкладзе Бывала, варона лапці абувала, а цяпер грак ходзіць так, з'яўляюцца не толькі стандартнымі адказамі на пытанне ці рэплікай-рэакцыяй на папярэдняе выказванне, але i выконваюць інфармацыйную функцыю, часам агульнага, неакрэсленага характару. Так, Задарма i скулка не сядзе абазначае 'задарма, бясплатна нічога не робіцца', Чуткамі зямля поўніцца- 'чуткі, весткі пра каго- ці што-небудзь дайшлі i да нас, Ад ліха ціха, а дабра не чуваць - 'нічога асаблівага, нi дрэннага, нi добрага, не чуваць. У стварэнні інфармацыйнасці ўдзельнічаюць i вобразныя парэмічныя часткі хлеб жуём, зямля поўніцца i г.д.

Апісаная тут спецыфіка выкарыстання кантэкстуальных прыказак, ix цеснае зліццё з папярэдняй рэплікай-стымулам i сумеснае стварэнне дыялагічнага адзінства павінны знаходзіць дакладнае адлюстраванне ў тлумачальных слоўніках прыказак. Адны з гэтых прыказак, як ужо адзначалася на некалькіх прыкладах, атрымліваюць i сэнсавую, i кантэкстуальную характарыстыку. Яшчэ два прыклады: 1) Лёгка сказаць, ды далёка дыбаць. Не так легка зрабіць што-небудзь, як здаецца. Звычайна ўжываецца як адмоўная рэакцыя на слова лёгка ў папярэднім выказванні; 2) Можа надвое ворожа. Усяляк, па-рознаму можа быць. Ужываецца як рэакцыя на слова можа з папярэдняга выказвання.

Апісанне ж некаторых іншых прыказак абмяжоўваецца толькі ix кантэкстуальнай характарыстыкай (напрыклад, прыказкі Калі здаецца, дык трэба хрысціца; Казаў бог, каб i ты памог).

Такім чынам, прааналізаваўшы лексіка-семантычную характарыстыку парэмій трэба адзначыць, што адной з важнейшых уласцівасцей прыказкі зяўляецца схаваны ў ёй пераносны сэнс, намёк на нешта іншае, чым тое, пра што гаворыцца, здольнасць прыказкі выклікаць у свядомасці асацыяціі. Праз іх яна зносіцца з жыццём, з пэўнымі характарамі і тыпамі людзей. Па кампазіцыі парэміі, як можна было заўважыць з ужо прыведзеных вышэй узораў, найчасцей складаецца з дзвюх частак, якія або тлумачаць адна другую, або супастаўляюцца ці супрацьстаяць адна адной, або параўноўваюцца. У трылогіі I. Мележа Палеская хроніка ужываецца вялікая колькасць парэмій, якія ахопліваюць цэлае кола тэм, звязаных з уздымам культуры, станаўленнем новага быту, праслаўленне працавітасці, характарыстыкі якасцей чалавека, яго рыс характару, як адмоўных так і станоўчых. Большасць прыказак аўтар ужывае для характарыстыкі адмоўных якасцей чалавека.

 

.2 Сэнсавая характарыстыка парэмій

 

Прыказкі, калі іх разглядаць з семантычнага боку, далёка не аднатыпныя моўныя адзінкі. Пры іх семантычнам аналізе выразна вылучаюцца тры групы:

) прыказкі з алегарычным сэнсам;

) прыказкі з няпоўным пераасансаваннем кампанентаў;

) прыказкі з прамым значэннем.

Разгледзім усе тры названыя групы прыказак больш падрабязна.

У першую групу ўваходзяць прыказкі з пераносным, алегарычным сэнсам. У прыказках алегарычнага характару гаворыцца пра адно, а маецца на ўвазе зусім іншае. Так сэнс прыказкі Яблык ад яблыні недалёка падае - свае недахопы ці станоўчыя рысы дзеці пераймаюць ад бацькоў, а Кашы маслам не сапсуеш абазначае неабходнае, карыснае ніколі не зашкодзщь. Яшчэ некалькі прыказак гэтай групы:

Дыму без агню не бывае. На ўсё ёсць свая прычына; без прычыны нічога не бывае. Гаворыцца тады, калі распаўсюджваюцца якія-небудзь чуткі [,c. 74].

Зняўшы галаву, па валасах не плачуць! Страціўшы важнае, вялікае, няма чаго шкадаваць малое, дробязі. Гаворыцца, калі позна і безкарысна шкадаваць што-небудзь [,c. 90].

Пад ляжачы камень вада не цячэ. Калі нічога не рабіць, то справа не зручыцца з месца, нічога не зменніца. Кажуць, калі хто-небудзь бяздзейнічае, не клапоціцца пра якую-небудзь справу і інш [, c. 158].

Алегарычныя, пераносныя прыказкі ўтвараюцца не на лексічнай, а на сінтаксічнай аснове, г.зн. у выніку пераасэнсавання не кожнага слова паасобку, а ўсяго выказвання - сказа ў цэлым. Аб'ект пераасэнсавання (скажам, Яблык ад яблыні недалёка падае) як бы выварочваецца навыварат цалкам i адначасова, а не асобнымі c







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 2015. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...


Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...


Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...


ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

ТЕОРИЯ ЗАЩИТНЫХ МЕХАНИЗМОВ ЛИЧНОСТИ В современной психологической литературе встречаются различные термины, касающиеся феноменов защиты...

Этические проблемы проведения экспериментов на человеке и животных В настоящее время четко определены новые подходы и требования к биомедицинским исследованиям...

Классификация потерь населения в очагах поражения в военное время Ядерное, химическое и бактериологическое (биологическое) оружие является оружием массового поражения...

Экспертная оценка как метод психологического исследования Экспертная оценка – диагностический метод измерения, с помощью которого качественные особенности психических явлений получают свое числовое выражение в форме количественных оценок...

В теории государства и права выделяют два пути возникновения государства: восточный и западный Восточный путь возникновения государства представляет собой плавный переход, перерастание первобытного общества в государство...

Закон Гука при растяжении и сжатии   Напряжения и деформации при растяжении и сжатии связаны между собой зависимостью, которая называется законом Гука, по имени установившего этот закон английского физика Роберта Гука в 1678 году...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия