Студопедия — Айконімы апелятыўнага паходжаня, суадносныя з назвамі гаспадарчай дзейнасці насельніцтва і назвамі промыслаў
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Айконімы апелятыўнага паходжаня, суадносныя з назвамі гаспадарчай дзейнасці насельніцтва і назвамі промыслаў






Наступная лексіка-семантычная група айконімаў можа расказаць нам аб гаспадарчай дзейнасці насельніцтва Беларусі: этапах земляробства,тыпах угоддзяў, прыладах працы, спосабах апрацоўкі зямлі, культурах, што вырошчвалі нашы продкі, чым яны займаліся і шмат іншым. Такія айконімы маюць вялікую каштоўнасць, бо адлюстроўваюць непасрэдна нашу гісторыю.

Як адзначае А. А. Ішчэнка, настаўнік геаграфіі, у сваім артыкуле "Гаспадарка і тапаніміка Беларусі” ў 2—1 тысячагоддзях да н.э. на тэрыторыі сучаснай Беларусі існавала падсечна - агнявая, ці лядная, сістэма земляробства. Сутнасць яе ў тым, што ачышчаныя ад лесу землі не ўзворвалі, а баранавалі з дапамогай сухаваткі (ствол дрэва з буйнымі сукамі. Памяць пра гэту сістэму захавалася ў назвах паселішчаў[5, c. 120]. Так, зараз на тэрыторыі Магілёўскай вобласці існуюць такія вёскі, як Конева Ляда, Ляды, Дальняе Ляда, Старое Ляда, Якімава Ляда, Ледзішча, Лядны і іншыя.

Атрымалі распаўсюджанне айконімы, што аддюстроўваюць розныя этапы падрыхтоўкі зямлі пад пашу як у лядным, так і ў ворным варыянтах падсечна - агнявога земляробства. Аснова дор ці дзер у назвах населеных пунктаў, як піша А.А. Ішчэнка, указвае на расчышчаную, раскарчаваную дзялянку лесу, месца распрацоўкі цвёрдай зямлі, якую ящчэ не аралі: у Гродзенскай вобласці — Дзертнікі, у Магілёўскай — Выдзершчына, Дзерліўка, Мінскай — Дзерці, Дзераўная. Гэтыя тапонімы адлюстроўваюць пачатковую стадыю падрыхтоўкі зямлі пад раллю[5, c.21].

Наступны этап — спальванне высечанага і выкарчаванага лесу. Гэты працэс абазначаўся тэрмінамі з асновамі гар, пал, жар [5,c.121].Напрыклад, у Магілёўскай вобласці — Палом, Палоўе, Гарэліца, Жаркоўская Слабада, Пожар, Пагарэлец і іншыя.

Расчышчаныя ад лесу і падрыхтаваныя пад раллю дзялянкі мелі свае назвы, якія пакінулі пра сябе памяць у тапонімах: Востраў, Клін, Астравок, Астравец і іншыя.

Існуе шмат тапонімаў, што ўказваюць на сельскагаспадарчыя прылады працы і спосабы апрацоўкі зямлі. Найбольш старажытныя з іх, напрыклад, у Магілёўскай вобласці – Чэрчанае, у Брэсцкай – Чэрск. Іх узнікненне адносіцца да перыяду падсечна- агнявога земляробства і ўказвае на прымітыўную прыладу працы чарціла, якое прымянялася для апрацоўкі глебы. На выкарыстанне плуга пры апрацоўцы зямлі ўказвае тапонім Гонча Магілёўская вобласці, які ўтварыўся ад асновы гонь (паласа зямлі, якую конь праходзіць з плугам без перапынку)[5, c.122].

У тапонімах могуць быць зашыфраваныя старажытныя назвы сельскагаспадарчых угоддзяў. Напрыклад, назва населенага пункта Орча Магілёўская вобласці, абазначае раллю. Сенажаткі Мінская вобласці— акультураную сенажаць. Назвы вёсак у Магілёўскай вобласці — Карма, Карма Доўгае — указваюць на багатыя прыродныя ўгоддзі. Пра гэта таксама піша настаўнік геаграфіі А.А.Ішчэнка ў артыкуле “ Гаспадарка Беларусі і тапаніміка” [5, c. 122].

Зразумелымі па сэнсу з'яўляюцца тапонімы, паходжанне якіх звязана з назвамі сельскагаспадарчых культур. Напрык­лад, на Магілёўшчыне можна сустрэць такія назвы: Макаўка, Жыткавічы, Колос, Жытнёў, Ржаная і ншыя.

А.А. Ішчэнка ў сваім артыкуле звяртаецца і да гісторыі фарміравання галін харчовай і лёгкай прамысловасці. Вядома, што ў Беларусі ў 18-19 ст.ст.шырокае распаўсюджанне атрымала апрацоўка сельскагаспадарчай прадукцыі. Найбольш развітымі былі мукамольная, броварная і піваварная прамысловасць, у меншай ступені — маслабойная і цукровая. Найбольш старажытнай з'яўляецца такая галіна вытворчасці, як мукамоль­ная [5, c. 123]. Гэта адлюстравана ў тапонімах Магілёўскай вобласці: Ступяні, Ступляны, Ступішка, Мельнікі і іншыя.

У 14-20 стст. шырокае распаўсюджанне атрымала вытворчасць паташу, які ў тыя часы быў каштоўнай сыравінай і вывозіўся за мяжу, адзначае А.А.Ішчэнка. Выпальванне паташу на тэрыторыі нашай рэспублікі захавалася да канца 19 ст., калі яго замянілі розныя соды і кіслоты, але памяць пра яго захавалася ў назве паселішчаў Паташня Магілёўскай, Віцебскай вобласці, Гродзенскай, і інш.[5, c. 124].

У 9 ст. вытворчасць жалеза і апрацоўка металу становяцца рамяством. У пачатку 18 ст. налічвалася 25 црафесій, звязаных з апрацоўкай металу. У далейшым здабыча жалезнай руды і выплаўка з яе металу замацавалася за сельскімі рамеснікамі, а апрацоўкай металу займаліся ўжо гарадскія рамеснікі. Таму сярод тапонімаў у Беларусі не сустракаюцца такія, што звязаны з прафесіямі апрацоўшчыкаў металу, але шмат звязаных са здабычай руды, яе плаўкай і ліццём жалеза. Усяго ў Беларусі маецца каля 100 назваў населеных пунктаў, што паходзяць ад слова рудня ці вытворных ад яго, большасць якіх размешчана на ўсходзе рэспублікі [5, c. 124]. Так, у Магілёўскай вобласці можна сустрэць такія назвы, як Рудкі, Рудня Старынка.

Тапонімы, што адлюстроўваюць апрацоўку мінеральнай сыравіны, указваюць на развіццё ганчарнай вытворчасді і наяўнасць прадпрыемстваў па вырабу шкла і цэглы: у Віцебскай вобласці — Шклянцы, Гомельскай — Цагельня, Магілёўскай — Шклоў. У рэспубліцы налічваецца каля 40 тапонімаў Гута і вытворных ад яго. Напрыклад, у Магілёўскай вобласці існуе 3 населеных пункта з назвай Гута, а таксама Гутка і Гута Замошская.

З'яўленне населеных пунктаў з назван Гута і вытворных ад яе датуецца 16—19 стст. Паступова нямецкі тэрмін (гютце — майстэрня па вытворчасці шкла) саступае месца беларускаму — шкло. Вытворчасць шкла атрымала шырокае распаўсюджанне ў пачатку XX ст. [5, c. 125].

Можна зрабіць вывад, што нашы продкі займаліся рознымі відамі промыслаў. Некаторыя з іх сёння нават і не сустрэнеш. У Магілёўскай вобласці захаваліся айконімы, якія суадносяцца з назвамі людзей, якія займаліся рознымі відамі промыслаў. Напрыклад, Дудараўка, Кавалёўка, Касары, Лапнікі, Леснікі, Мельнікі, Кузнецкі, Малыя Такары, Пекароўшчына і іншыя.







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 705. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Шрифт зодчего Шрифт зодчего состоит из прописных (заглавных), строчных букв и цифр...

Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Упражнение Джеффа. Это список вопросов или утверждений, отвечая на которые участник может раскрыть свой внутренний мир перед другими участниками и узнать о других участниках больше...

Влияние первой русской революции 1905-1907 гг. на Казахстан. Революция в России (1905-1907 гг.), дала первый толчок политическому пробуждению трудящихся Казахстана, развитию национально-освободительного рабочего движения против гнета. В Казахстане, находившемся далеко от политических центров Российской империи...

Виды сухожильных швов После выделения культи сухожилия и эвакуации гематомы приступают к восстановлению целостности сухожилия...

Неисправности автосцепки, с которыми запрещается постановка вагонов в поезд. Причины саморасцепов ЗАПРЕЩАЕТСЯ: постановка в поезда и следование в них вагонов, у которых автосцепное устройство имеет хотя бы одну из следующих неисправностей: - трещину в корпусе автосцепки, излом деталей механизма...

Понятие метода в психологии. Классификация методов психологии и их характеристика Метод – это путь, способ познания, посредством которого познается предмет науки (С...

ЛЕКАРСТВЕННЫЕ ФОРМЫ ДЛЯ ИНЪЕКЦИЙ К лекарственным формам для инъекций относятся водные, спиртовые и масляные растворы, суспензии, эмульсии, ново­галеновые препараты, жидкие органопрепараты и жидкие экс­тракты, а также порошки и таблетки для имплантации...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия