Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Дзве мовы не зліваюцца ў адну...





Это существо считается «родственником» дракона, но у него две ноги.

(обратно)

Морион — дымчатый горный хрусталь.

(обратно)

Дзве мовы не зліваюцца ў адну...

 

***

Уражанне: бытта ў глыбокай пячоры мы ўсе,

Ступаем і мацаем сцежку нагой з непрывычкі,

А хтосьці наперадзе полымца свечкі нясе,

Рукой затуліўшы яго язычок невялічкі.

Мы ўсе за ім сочым, і кожны кішэні трасе –

І жах абдымае: ні ў кога ніводнай сярнічкі!

Пра святасць мігатлівага полымца свечкі нашай свядомасці, пра высакароднасць асоб, якія неслі полымца нашае мовы скрозь цемру стагоддзяў, пра тое, як лёгка нам усім апынуцца ў глыбокай пячоры без адзінага пробліску святла – гэты верш Ніла Гілевіча....Чарговы раз здзіўляешся: як мы захавалі з цягам часу сваю беларускую самабытнасць, як не страцілі блаславення продкаў? Колькі разоў было так, што Беларусь ледзь дыхала, амаль згасала, але, на шчасце, знаходзіліся ж неабыякавыя, адданыя сваёй Радзіме людзі, якія выратоўвалі святы агеньчык беларускасці і перадавалі яго наступнаму пакаленню.

Гэтым агеньчыкам, надзеяй і выратаваннем, гэтай заклятай чароўнай папараць-кветкай, як называў яе Алесь Разанаў, была, ёсць і будзе для нашага народа родная мова. Яе мы не атрымалі выпадкова ля Вавілонскай вежы як знакавае адрозненне ад іншых народаў, яе нам не падарылі наша пакутнае мінулае; яна – твор, выпрацаваны самім жыццём народа – яго нястомнай працай і адметнымі, прыгожымі святамі, яго крывавай гісторыяй, яго спосабам мыслення і поглядам на свет, твор, які пішуць па чарзе ўсе пакаленні; гэта нават больш, чым культура, бо культура нясе толькі творчасць, а мова нясе яшчэ і гісторыю з усімі яе цёмнымі, па-мастацку не апрацаванымі плямамі.

Шлях да ўсведамлення сваёй мовы як інтэлектуальнага этнічнага багацця, як формы выражэння свайго, асабістага светаўспрымання, няпросты. На нашай планеце жывуць многія народы. Моўныя кантакты, якія дыктуюцца эканамічнымі, культурнымі і іншымі сувязямі, патрабуюць вывучэння і выкарыстання дзвюх і больш моў. Вылучаюць нават некалькі разнавіднасцяў двухмоўя: індывідуальнае, групавое і суцэльнае. Можна гаварыць і пра нацыянальнае двухмоўе, калі яно пашырана сярод прадстаўнікоў усёй нацыі. Напрыклад, у Фінляндыі дзяржаўнымі мовамі з’яўляюцца фінская і шведская, у Канадзе – ангельская і французская, у Швейцарыі дзяржаўнымі з’яўляюцца чатыры мовы.

На тэрыторыі Беларусі двухмоўе існавала здаўна, хоць яго характар мяняўся. Ужо ў перыяд ВКЛ існавала беларуска-царкоўнаславянскае пісьмовае і вуснае двухмоўе. З пашырэннем польскай мовы пачало складвацца беларуска-польскае двухмоўе. Сучасная моўная сітуацыя на Беларусі характарызуецца пераважна суіснаваннем і выкарыстаннем беларускай і рускай моў. Руская мова ў штодзённым ужытку пачувае сябе значна вальней, чым беларуская. Але, як піша Таццяна Зіненка,

Дзе той філосаф, дзе ён, дзе?

Хто распаўсюджвае выслоўе,

Што беларускай грамадзе

Не мова трэба, а дзвюхмоўе.

Ажно дзве мовы! Божа мой!

Яны ўва мне ніяк не ладзяць.

Адна – мая, яна – з крывёйю

Ды ў нас чужая на пасадзе...

І я не супраць іншых моў,

Як нехта зноў мяне пужае.

Але ў людзей спакон вякоў

Дзвюх матак зроду не бывае.

Зянон Пазняк у адным са сваіх артыкулаў пад назвай “Яшчэ раз пра двухмоўе”, надрукаваным у газеце “Літаратура і Мастацтва” заўважыў, што неабходнасць валодаць рускай мовай, зыходзячы толькі з эканамічных меркаванняў, у найвышэйшай ступені рызыкоўная. Аўтар артыкула звяртае ўвагу на тое, што нават у псіхалінгвістыцы заўважана: маленькае дзіця, якое пачынае асэнсоўваць адразу дзве мовы, замаруджваецца ў сваім развіцці, бо чалавеку ад прыроды дадзена толькі адна мова – родная.

Двухмоўе ў літаратуры бліскуча выкарыстаў Янка Купала ў сваёй трагікамедыі “Тутэйшыя” для стварэння сатырычных вобразаў Заходняга і Усходняга вучоных, якія лічаць Беларусь не самастойнай дзяржавай, а часткай Польшчы ці Расеі. Ужыванне русізмаў у творачасці пісьменнікаў XIX стагоддзя – Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Францішка Багушэвіча – абумоўлена і стылістычнымі мэтамі, і тым, што яшчэ не замацаваліся як норма ўласныя лексічныя сродкі беларускай мовы. Сёння ж варта прыйсці да пераасэнсавання таго, што ёсць для нас сваім, самабытным, бо нават французы на пытанне, чаму яны не вучаць замежную мову, адказваюць: “А ведаеце, французская мова такая цудоўная”.

…Нам дрэвы пляскаюць у далоні сваімі лісткамі і шапочуць між сабою: “У рэшце рэшт яны прачынаюцца!”; нам сонца, узмахваючы рукавамі сваіх промняў, разлівае святло, каб мы ўбачылі шлях да сапраўднай Беларусі. І, як пісаў Уладзімір Арлоў, “нам кажуць: вы асуджаныя, бо ніхто не разумее вас. Але мёртвыя маўчаць на нашай мове. Але ненароджаныя маўчаць на ёй. Нам кажуць: вас мала, а таму не чакайце літасці. Але з намі нашы мёртвыя. Але з намі нашы ненароджаныя. Не чакайце літасці – чуем мы дзень у дзень. Але тыя, што прарочаць нам скон, ужо чуюць: жывыя таксама маўчаць на нашай мове”.

 

***

 

Дзве ракі цякуць са славянскай бясконцасці ў вечнасць людскіх душ. Абедзве чыстыя, глыбокія, поўныя. І нехта скажа, што надзвычай падобныя. Толькі адна для мяне ўсё ж больш валошкавая. Толькі ў ёй ярчэй адбіваюцца зоры. І толькі над ёй лунаюць белыя-белыя буслы…

Дзве ракі. Дзве мовы, якія ўжо доўгі час побач. І гэта натуральна, што кожная з іх, захоўваючы сваю адметнасць, поўнілая, жывілася нечым з мовы суседкі. Неба, сонца, зямля, душа, дабро… Словы-арыенціры і для беларуса, і для расейца. Да таго ж, гаворачы словамі Вольгі Іпатавай, “ аднолькава і ў Гродне, і ў Растове / Гучаць хлеб, соль і чалавек ”.

Як вядома, і наш, і расейскі народы валодаюць добрым пачуццём гумару. Можа, з гэтай нагоды, мовы-суседкі таксама вырашылі пажартаваць? І ўсё ж міжмоўная аманімія — з’ява не толькі гумарыстычная, але і даволі заблытаная. Так, напрыклад, беларускае слова “ грэбля ” на расейскую мову перакладаецца як “ гать ”, а расейскае “ гребля ” па-беларуску гучыць “ веславанне ”. Наша “ студзень” тоесна расейскаму “ январь ”, а “ студень ” расейкае па-нашаму — “ халадзец ”. Гэту з’яву апісаў Уладзімер Арлоў у эсэ “Пішу вам у Масковію”: “…Памятаю, загадаў Іван Васільевіч непакорлівых на месцы жыцця пазбаўляць; аднаму рыцару літоўскаму вантробы выпусцілі, а ён, ля ног царовых канаючы, усё крычаў: “Ой, блага мне, Божа, ой, блага”, — а мы дзівіліся, думаючы, чаму ён так перад смерцю крычыць, няўжо сады райскія ўбачыў” (заўвагі жыхара Маскоўскае дзяржавы, які знаходзіўся ў ВКЛ у ХVI стагоддзі).

У тыя часы старабеларуская мова ў ВКЛ, а расейкая у Маскоўскай дзяржаве з’яўляліся асноўным сродкам зносін. І кожны народ, нібыта прафесійны ювелір, ствараў дзівосныя ўпрыгожванні да роднай мовы: каралі са слоў-перлінак. Толькі падчас нешчаслівых для беларускага слова XVII, XVIIIі часткова XIX стагоддзяў каралі парваліся, а перлінкі… не, не зніклі. Яны схаваныя ў нашай глыбокай мове-рацэ. Некаторыя з іх я адшукала ў слоўнічку Ірыны Шкрабы “Самабытнае слова” (а пасля і ў дапоўненым выданні “Слоўніка безэквівалентнай лексікі”). “Ветліца” па-беларуску, а па-расейску “заросли вербы около дороги”; збуяць — “покрыться зеленью”; лёх — “ход, прорытый под землёй”; скавароднік — “плоский хлеб, испечённый на сковороде”.

Не, не зліцца дзвюм мовам у адну. Не зліцца яшчэ і таму, што розняцца нават гукі, з якімі хвалі дзвюх рэк б’юцца аб берагі. Паслухаем мову так, як яе здолеў вычуць Уладзімір Караткевіч: “Яна — вечная, бо ўся яна — як наш характар. Здаецца, кволая ад пяшчотнай мяккасці, яна раптам кідае наверх схаваную ад усіх жалезную мужнасць і сілу. І, як быццам дамогшыся свайго, б'е, як перапёлка ў жытах, — мякка, а за тры вярсты чуваць. "Эль" — як салодкае віно, "дзе" — як шкляной палачкай па крышталі, мяккае "с", як соннае ціўканне сінічкі ў гняздзе. І побач "р", як гарошына ў свістку. І доўга, напеўна, адкрыта гучаць галосныя. А "г" прыдыхае так ласкава, як маці на лобік дзіцяці, каб перастала сніць дрэнны сон...”

Вядома, маюцца адрозненні і ў галіне сінтаксісу. Мэтанакіраванасць беларусаў пазначана прыназоўнікам “па”: пасласць па хлеб, па кветкі. А словазлучэнне “снег з лапаць” паказвае нашу схільнасць да вобразнасці і яскравых, незвычайных параўнанняў.

Розніцца і марфалогія. Наш “палын” гарчэйшы за рускую “палынь”… А наш “сабака” больш мужны і надзейны вартаўнік, чым расейкая “собака”. Беларускія формы “палЯХ”, “лясАХ” (расейскі варыянт: “полям”, “лесам”) АХаюць ад незвычанай сваёй прыгажосці, якая адлюстроўваецца ў нябёсАХ.

Не, не зліцца дзвюм мовам у адну.

Не зліцца яшчэ і таму, што для пяці мільёнаў сямісот дзвюх тысяч беларусаў, гаворачы словамі Артура Вольскага, “у полі штогод каласуе не “рож”, / а наша / сваё / жыццядайнае — / жыта…”

Так, расейкая мова велічная, прыгожая, непаўторная. Аднак…

…праводжу рукой па ласкавай хвалі роднай мовы. І, як і Уладзімір Марозаў, “кранаю сэрцам слова”… Слова самае зорнае. Самае валошкавае. Бясконцае. ВЕЧНАЕ.

 







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 2038. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...


Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...


Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...


Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Метод Фольгарда (роданометрия или тиоцианатометрия) Метод Фольгарда основан на применении в качестве осадителя титрованного раствора, содержащего роданид-ионы SCN...

Потенциометрия. Потенциометрическое определение рН растворов Потенциометрия - это электрохимический метод иссле­дования и анализа веществ, основанный на зависимости равновесного электродного потенциала Е от активности (концентрации) определяемого вещества в исследуемом рас­творе...

Гальванического элемента При контакте двух любых фаз на границе их раздела возникает двойной электрический слой (ДЭС), состоящий из равных по величине, но противоположных по знаку электрических зарядов...

Понятие метода в психологии. Классификация методов психологии и их характеристика Метод – это путь, способ познания, посредством которого познается предмет науки (С...

ЛЕКАРСТВЕННЫЕ ФОРМЫ ДЛЯ ИНЪЕКЦИЙ К лекарственным формам для инъекций относятся водные, спиртовые и масляные растворы, суспензии, эмульсии, ново­галеновые препараты, жидкие органопрепараты и жидкие экс­тракты, а также порошки и таблетки для имплантации...

Тема 5. Организационная структура управления гостиницей 1. Виды организационно – управленческих структур. 2. Организационно – управленческая структура современного ТГК...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.008 сек.) русская версия | украинская версия