Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Беларускія прыказкі і прымаўкі





 

З легендаў і казак былых пакаленняў,

З калосся цяжкога жытоў і пшаніц,

З сузор’яў і сонечных цёплых праменняў,

З грымучага ззяння бурлівых крыніц,

З птушынага шчэбету, шуму дубровы,

І з гора, і з радасці, і усяго

Таго, што лягло назаўсёды ў аснову

Святыні народа, бяссмерця яго,—

Ты выткана, дзіўная родная мова.

М. Танк “Родная мова”

Слова… Спрадвеку яно надзялялася чарадзейнай сілай. Нібы гаючыя зёлкі, залечвае душэўныя раны, быццам хуткаплынная ракета, уздымае на крылах шчасця да паднябесся… ці скідае ў прорву небыцця. Яшчэ з маленства, чуючы ад бабулі мудрыя прыказкі і прымаўкі, вучымся адрозніваць праўду ад хлусні, дабро ад зла, знаёмімся з галоўнымі жыццёвымі законамі. Толькі ўслухайцеся ў прыказкі: Лепш праўду спаліць, чым ліха пахваліць; цэп любіць галоднага, а галава-сытага; з ліхім чалавекам і гадзіна векам.

Прыказкі і прымаўкі народ складаў вякамі ў розныя хвіліны свайго жыцця. Ён уклаў у іх усе пачуцці: радасць і гора, долю і нядолю, смех…

Гэтыя залацінкі мудрасці, бы працавітыя пчолкі няктар, увабралі ў сябе ўсю прыгажосць роднага краю, праўду жыцця, таму і захоўваюцца на працягу стагоддзяў: сем разоў адмер – адзін раз адрэж; хто рана ўстае, таму Бог дае.

Прыказкі і прымаўкі належаць да найбольш кароткіх жанраў вуснай народнай творчасці. Але яны, вядома, адрозніваюцца па сваёй будове. Прымаўкі – яркія ўстойлівыя выслоўі з незакончанай думкай. Яна даюць вобразную, трапную ацэнку падзеям, учынкам, чалавечым якасцям: з вялікага грому малы дождж; сем пятніц на тыдні; да пары жбан воду носіць; на чужыне і камар загіне; чужым розумам не пражывеш; хлуснёй багаты не будзеш; дадому і конь спрытней бяжыць; усякая птушка сваё гняздо бароніць; з мілым рай у шалашы; здароўя за грошы не купіш. Складаюцца з адной часткі, якая сцвярджае мудрую ісціну; не маюць павучальнага значэння. Да прымаўкі бывае дастаткова дадаць адно-два словы, і яна стане прыказкай: “Часам з квасам, а парою – з вадою”. Як бачым, выраз адразу набыў абагульняльны сэнс.

Прыказка – гэта трапнае народнае выслоўе з павучальным зместам. У структуру прыказак уваходзяць дзве часткі – паведамленне і вывад: не рабі ліхога і не бойся нікога; новых сяброў нажывай, але і старых не забывай; людзей слухай, а свой розум май; малыя дзеткі – маленькія бедкі, вялікія дзеткі – вялікія бедкі; без шчасця не будзе багацця, а за грошы шчасця не купіш; ласкавае слова, што веснавы дзень; хто каго любіць, той таго і чубіць; тут і я, тут і жонка мая, тут і мае дзеці – люба паглядзеці; па адзенні сустракаюць, а па розуму праводзяць.

Гэтыя дыяменты вобразнасці з’яўляюцца найбольш пашыранымі, масавымі фальклорнымі творамі, бо імі карыстаюцца ў штодзённым жыцці амаль усе людзі для падмацавання сваіх думак і меркаванняў, для ажыўлення і ўпрыгожвання сваёй гаворкі, надаючы ёй большую яркасць і выразнасць. У народзе вядомы нават асобны дзеяслоў прыказаць – “падмацаваць прыказкаю” сваю думку.

Даследчыкі падзяляюць прыказкі на некалькі відаў. Ёсць прыказкі пра прыроду, якія змяшчаюць у сабе мудрасць селяніна-сейбіта, народны каляндар, поры года: калядкі – гаспадарскія парадкі; студзень мяце – лета залье; у маі, як у раі; сей смела, калі ў садзе бела; лета прыгатуе, а зіма з’есць.

Прыказкі пра матэрыяльны быт расказваюць пра гаспадарскую сядзібу, адзенне, гаспадарлівасць, харчаванне: хрэн ды рэдзька, ды й то было рэдка; прыйшлі важныя весці: няма чаго есці; дурная тая птушка, якая свайго гнязда не мае; статак робіць дастатак; не мела баба клопату, купіла парася.

А прыказкі пра грамадскае жыццё ствараюць трапны вобраз Радзімы, чужыны; сяброўства, беднасці, бяды, грошай…

За грошы ўсяго не купіш; нядорага прасі, то хутчэй прадасі; родная зямля—маці, а чужая старонка—мачаха; дай свінні рогі, то не будзе дарогі; свята месца пуста не бывае; не той друг, хто мёдам мажа, а той, хто праўду кажа; першы дзень госць – золата, другі – серабро, трэці – медзь, дамоў едзь.

Сустракаюцца прыказкі пра каханне, шлюб, сям’ю, сяброўства, дабрыню, спагаду, духоўнае жыццё, веру, смеласць, праўду, чэснасць, чалавечую годнасць, розум і многія іншыя. Пра дрэнныя якасці не буду ўспамінаць, бо толькі прыгадаеш бяду, як яна ўжо ў хату, не кліч бяду: сама знойдзе. Толькі мне мілей: прыгадаеш сонца – яно ў аконца.

Беларусы, як і іншыя народы, спрадвеку маюць вялікую схільнасць да дасціпнага і выразнага слова, густа перасыпаюць ім сваю жывую гаворку. У гэтым праяўляюцца ўласцівыя народу красамоўства і вобразнасць мовы. Прыказкі, як узор на кашулі-вышыванцы, ажыўляюць, расквечваюць, узбагачаюць выказванне; дасціпна, трапна, часта іншасказальна перадаюць ісціну, сцвярджаюць і даюць ацэнку з’явы, падзеі. Думка, ператвораная ў прыказку і аздобленая ёю, ярчэй зіхаціць, закранае розум і бярэ за сэрца, выпрацоўвае здагадлівасць, кемлівасць, досціп.

Але ўпрыгожванне і ажыўленне мовы не адзіная функцыя прыказак і прымавак. Галоўнае прызначэнне гэтых сціслых славесных твораў заключаецца ў тым, што яны з’яўляюцца хавальнікамі шматвяковага гаспадарчага і жыццёвага вопыту народа. Прыказкі – душа народа, філасофія жыцця, апраўданне чалавечай прысутнасці на зямлі, духоўная хартыя народа, яго пашпарт на нацыянальную тоеснасць і несмяротнасць у свеце.

Нацыянальныя прыказкi i прымаўкi, адлюстроўваючы стыхiю народнай мовы, садзейнiчалi стварэнню нацыянальнага каларыту ў творах, своеасаблiва далучалi да мудрасцi продкаў, перадавалi спецыфiку iх мыслення, самабытнасць i вобразнасць (напрыклад, "Хiцер Змiцер, ды i Кузьма не дурань", "Як мядок-саладок на стале, то й размова весялей", "Пустая лыжка горла дзярэ", "Рада б душа да раю, ды грахi не пускаюць","Гара з гарою не сыходзяцца, а чалавек з чалавекам – ай, ай, ай!").

Некаторыя найбольш трапныя і яркія выказванні называюць афарызмамі: “За багацце розуму не купіш”, “Скажы, хто твой сябар, я скажу, хто ты”, “Ад пустога звону карысці нікому”.

Прыказкамі нярэдка становяцца яркія выразы з мастацкіх або навуковых твораў вядомых аўтараў:

“Не шукай ты шчасця, долі на чужым, далёкім полі” (Я. Купала);

“Дарма пра песню пытацца ў глухога, дарма пра сонца пытацца ў сляпога” (М. Танк);

“Раны гояцца часам, а дружбаю – гора” (А. Куляшоў);

“Слоў не крышыць ні век, ні тапор” (Я.Колас);

“Каб сонца засланіць, вушэй асліных мала” (К. Крапіва).

Народная мудрасць не дае чалавеку гатовых рэцэптаў на ўніверсальны сэнс быцця, не раздае элексіру напракат.

Нацыянальная прыказка — скарбонка духоўнай сілы народа, яго здольнасці арыентавацца ў складаным і супярэчлівым свеце. Вось гэтая непазнанасць знешняга і ўнутранага чалавечага свету здаўна надавала прыказцы арэал таемнасці, запаветнай святасці.

Прыказка нясе ў сабе мудры погляд на жыццё як на сістэму адносін чалавека да свету прыроды, да грамадства, радзімы, сям’і.

“Сказаў, як адрэзаў” – вось сакрэты, пры дапамозе якіх палоняць нас залатыя словы прыказак. Таму і запамінаюцца яны вельмі добра, асабліва калі чуеш у быце ад іншага.

Мая бабуля любіць паўтараць: няма той хаткі, дзе б ні было сваркі. І сапраўды, рэдкая сям’я здольна пражыць жыццё ў гармоніі і ладзе. Што ж тады казаць пра дзяржавы, народы! Кожная нацыя мае свае асаблівасці, характар, менталітэт. І мне сёння вельмі радасна, што людзі становяцца больш міласэрнымі, імкнуцца жыць у згодзе, захаваць мір на планеце.

“Ліслівае цялятка дзвюх мамак сасе, а ганарлівае ніводнае; ганарлівых і Бог з неба скідае” – любіць паўтараць матуля, калі я раззлуюся ці пачну капрызнічаць. Каму ж не падабаюцца добразычлівасць, пяшчота, спагада! А вось гонар нікога не робіць прыгажэйшым, бо грубасцю сэрца не растопіш і мілейшым не станеш. Маёй жа любімай прыказкай з’яўляецца: як прыгажосць дзялілі – я спала, як шчасце – устала. Так і ёсць, бо сёння маю ўсё тое, аб чым марыла, калі босымі ножкамі, пераскокваючы з зоркі на зорку, спяшалася па Млечнаму Шляху на Зямлю ў ласкавыя, цёплыя ручкі матулі, мроіла, як прытуліць любы татачка да сябе, надасць мудрасці, упэўненасці ў сваіх сілах, абароніць ад злых позіркаў. Гэта ж так проста быць шчаслівай: бачыць у навакольным і простым незвычайнае, у буднічным – святочнае, у чалавеку – цэлы свет, у кветцы дзьмухаўца заўважыць сонца.

Жыве ў прыказцы ззянне Божай мудрасці, празарлівасць волі, дзедавы падарунак-вопыт, які, нібы паходня, свеціць і ўказвае шлях падарожным свету.

Каб ярка свяцілася перлінка-слова,

Каб людзям зіхцела – на ўсе бакі,

Яго шліфавалі як след, адмыслова

Найлепшыя ў свеце тачылы-вякі.

Кастусь Цвірка

 







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 6062. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...


Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...


Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...


Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Внешняя политика России 1894- 1917 гг. Внешнюю политику Николая II и первый период его царствования определяли, по меньшей мере три важных фактора...

Оценка качества Анализ документации. Имеющийся рецепт, паспорт письменного контроля и номер лекарственной формы соответствуют друг другу. Ингредиенты совместимы, расчеты сделаны верно, паспорт письменного контроля выписан верно. Правильность упаковки и оформления....

БИОХИМИЯ ТКАНЕЙ ЗУБА В составе зуба выделяют минерализованные и неминерализованные ткани...

Сравнительно-исторический метод в языкознании сравнительно-исторический метод в языкознании является одним из основных и представляет собой совокупность приёмов...

Концептуальные модели труда учителя В отечественной литературе существует несколько подходов к пониманию профессиональной деятельности учителя, которые, дополняя друг друга, расширяют психологическое представление об эффективности профессионального труда учителя...

Конституционно-правовые нормы, их особенности и виды Характеристика отрасли права немыслима без уяснения особенностей составляющих ее норм...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.007 сек.) русская версия | украинская версия