Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Падарожжа ў свет гукаў беларускай мовы





Вымаўленне –

Як да нябёсаў маленне

Дубровы,

Адкрытае.

З адкрытай душой

Наш люд несуровы,

Мы злосць не трымаем

У прытаі.

У пашане кожная

Літара выбуховая,

Яна адразу

Ад абразы

Сябе ахоўвае.

Радасці цесна ў шыбах –

Выбух!

Вірам глуха ў глыбах –

Выбух!

Поўнагалоссе,

Як тое поўнакалоссе

На ніве веры.

Гаспадары, прымайце дары,

Застоліцы ў гонар мілосці

Агалашайце,

Усіх запрашайце у госці.

У нас шырокія дзверы.

Мы гакаем,

Як і прашчуры нашыя гакалі.

Калі ляды здрады

Бязлітасна карчавалі

І, небам зорным акрыўшыся,

Начавалі.

Каб чужымі ўрокамі

Душу нашую не ўракалі,

Беларускія словы высокія

Звіняць

Недасяжнымі жаўрукамі.

Менавіта такім Рыгор Барадулін малюе фанетычны свет беларускай мовы.

А зараз я прапаную вам здзейсніць падарожжа ў свет гукаў…

Гэта была звычайная асенняя раніца. Горад Гукаў толькі прачынаўся.Ва ўсіх доміках адчыняліся вокны, і жыхары з усмешкамі на тварах і бляскам у вачах сустракалі новы дзень. Але ж ім зусім не хацелася бачыць сваіх суседзяў. Справа ў тым, што гукі пасварыліся. Яны размаўлялі на розных мовахі не спяшаліся знайсці агульную. Вось і падзяліліся жыхары аднаго горада на два варожыя лагеры, што знаходзіліся па розныя бакі ад рачулкі Гукаўкі.

З аднаго берага (давайце назавём яго раён Б) чулася:

Мой родны кут, як ты мне мілы!..

Забыць цябе не маю сілы!

Не раз, утомлены дарогай,

Жыццём вясны маёй убогай,

К табе я ў думках залятаю

І там душою спачываю.

А другі бераг (няхай гэта будзе раён Р) адгукаўся рэхам:

О детства уголок мой милый!

С тобой расстаться я не в силах.

Как часто, утомлён дорогой,

Годами юности убогой,

К тебе я в думах улетаю

И там душою отдыхаю.

Гэта была звычайная раніца. Але ж пачакайце, не зусім так. Яна была б звычайнай, калі б не адно здарэнне.

Гэтым днём у горадзе Гукаў (а дакладней у раёне Р) з’явіўся Незнаёмец. Ён выглядаў дзіўна: на нагах — гумавыя галёшы, у руках — гліняны гармонік, да таго ж Незнаёмец быў у гальштуку. Жыхары адразу ж пачалі абмяркоўваць госця. Адным ён здаўся ганарыстым, другім — гарэзай, а трэція вырашылі, што ён гандляр, і хацелі набыць гальштукі.

— Глыбокапаважаны, — нарэшце пачулася з натоўпу, — што прывяло Вас у горад Гукаў?

Незнаёмец пачаў свой аповед. Аказалася, што ён ужо доўгі час блукае па Моўным Каралеўстве ў пошуках адказу на пытанне ”Хто ён такі?”. Менавіта так ён і апынуўся у горадзе Гукаў.

Гамонка Незнаёмца адрознівалася ад той, што чулася ў раёне Р. Госць “прыдыхаў так ласкава, як маці на лобік дзіцяці, каб перастала сніць дрэнны сон”. Жыхары раёна Р зразумелі, што не змогуць дапамагчы, і параілі Незнаёмцу зайсці да суседзяў. Да таго ж госць быў папярэджаны аб шпіёне, мазгавітым і падазроным [г‘], якога часта бачылі каля ганка вакзала.

Госць у гальштуку падзякаваў жыхарам і накіраваўся ў раён Б. Ёнперайперайшоў праз мост і апынуўся на другім беразе. Некалькі дзясяткаў крокаў — і ён сустрэў першага жыхара гэтай часткі горада Гукаў. Гэта быў нястомны працаўнік, ганаровы грамадзянін раёна Б [ў]. Ён лічыўся сапраўдным волатам, бо адзін здолеў спраўляцца з тым, што ледзьве выконвалі некалькі жыхароў раёна Р. Да прыкладу, [ў] сам будаваў такія словы, як доўгі, няўмелы, цэркаўка, а вось суседзям неабходна было запрашаць адразу трох майстроў: [л] — для слова “долгий”, [у] — для слова “неумелый”, а [в] узводзіў слова “церквушка”.

Вернемся да нашых герояў, якія паспелі пазнаёміцца. Нястомны працаўнік [ў], паслухаўшы гісторыю госця, паабяцаў дапамагчы і прапанаваў пазнаёміцца з астатнімі жыхарамі раёна Б.

Спачатку яны завіталі да губных [б], [п], [м], [ф], [в], якія былі вядомыя сваёй незалежнасцю і самастойнасцю. Справа ў тым, што яны ўсё рабілі самі, напрыклад, заканчвалі словы голуб, стэп, восем, верф, нікога не падпускаючы да сябе. А жыхары раёна Р звярталіся па дапамогу да мяккага знака. Да таго ж у губных гукаў з раёна Б быў цвёрды характар, які яны праяўлялі толькі перад ётавымі ў сям’і ці В’етнаме.

Пасля нястомны працаўнік [ў] пазнаёміў галантнага госця з лепшымі сябрамі — гукамі [дз] і [дж]. Незнаёмец даведаўся, што калісьці забіяка [з] і жэўжык [ж] пасварыліся, а добры [д] вырашыў іх суцешыць і стаў сябраваць з абодвума. Але [дж] зазнаўся, пэўна, пасля знаёмства з цвёрдахарактарнымі [ж], [ш], [р], [ч]. З гэтымі жыхарамі даволі цяжка было знайсці агульную мову. І толькі галосныя [а], [о], [ы], [э], [у] змаглі дамовіцца з зацвярдзелымі, і яны разам шчыра радаваліся жыццю. А вось на ётавыя “цвёрдахарактарныя” жыхары раёна Б не звярталі ніякай увагі. Дарэчы, у суседнім раёне Р такіх задавак было меней.

Праз некаторы час Незнаёмец і нястомны працаўнік [ў] сустрэлі два зубныя гукі [д] і [т]. Яны таксама любілі паказаць цвёрдасць характару, асабліва пры сустрэчы з замежнымі дэлегатамі і дырэктарамі. Да таго ж, як паведамілі госцю ў гальштуку, [д] і [т] — асобы шматаблічныя, здольныя мяняць свой знешні выгляд: два ператвараць у дзве, табе — у цябе. Такая магія мела сваю назву — дзеканне і цеканне, а фокусы галосных па пераходу з [э] у [а] і [о] называліся аканнем і яканнем.

Аднастайнасць не падабалася і складам ро, ло, рэ, ле, якія пры кожнай магчымасці дэманстравалі новыя вобразы: ры, лы, лі. Бровы — брыво, глотка — глытаць, блеск — блішчаць — гэтыя пераўвасабленні адбываліся так часта, што часам немагчыма было знайсці патрэбнага жыхара.

Але не думайце, што ўсе гукі раёна Б былі такія легкадумныя. Нязменны націскны [э] заўсёды заставаўся самім сабой перад шыпячымі: пяеш, цешча, даеш. Раён Р не мог пахваліцца такім жыхаром.

Мы зусім забыліся на нашых герояў. Галантны госць тым часам паспеў пазнаёміцца з прыстаўнымі гукамі. Яны былі адметныя тым, што не пераносілі адзіноту і не маглі нават уявіць сваё жыццё без сяброў. Прыстаўны зычны [в] бавіў час з павуком і любіў вудзіць, а прыстаўны галосны [і] быў больш асцярожны і адразу збягаў, калі мог атрымаць па лбе.

Сябрамі не разлі-вада сталі падоўжаныя гукі. Яны заўсёды і паўсюль хадзілі разам, нават думалі аднолькава, і ў раёне Б іх успрымалі як адно цэлае.

Госць у гальштуку і галёшах сустрэўся з усімі жыхарамі, але ж ніхто так і не змог яму дапамагчы — адказаць на галоўнае пытанне:”Хто ён такі?”. Незнаёмец вырашыў развітацца з горадам Гукаў і працягнуць сваё падарожжа. Ды раптам ён пачуў знаёмую гаворку: побач жыхар раёна Б прыдыхаў “так мякка, як маці на лобік дзіцяці, каб перастала сніць дрэнны сон”. Галантны госць узрадаваўся і запытаўся ў нястомнага працаўніка [ў]:

— Хто гэта?

— Адзіны і непаўторны фрыкатыўны [г], — з гонарам адказаў той.

Вось так госць у гальштуку дазнаўся, хто ён такі, і больш не быў незнаёмцам ні для сябе, ні для іншых. Ён пасябраваў з усімі жыхарамі горада Б і папоўніў іх сям’ю.

Такой была звычайная — незвычайная раніца ў горадзе Гукаў.

 

«Кожны народ мае хаця б адзін геніяльны твор, і гэты твор – мова»

А. Разанаў

 

Цi плачу я, цi пяю,

Цi размаўляю з матуляю –

Мову сваю, песню сваю

Я да грудзей прытульваю

Пімен Панчанка

Усё на зямлi змяняецца: дзень на ноч, зiма на лета, змяняюцца пакаленнi, культура, межы краін, але Зямля па-ранейшаму круцiцца вакол Сонца, а мова застаецца адным з найвялiкшых, найдаражэйшых скарбаў народа. Як пісаў Алесь Зарыцкі:

Мова,

Пявучая родная мова!

Ты – уладарка нявызнаных скарбаў.

Колькi значэнняў, гучанняў і фарбаў

Мае ў сабе тваё кожнае слова!

Наша родная беларуская мова. Колькi мiлагучнасцi, таямнічасцi хаваецца за гэтымі словамі. I няма на планеце мілейшай за яе, бо яна – гэта ранiшняя, насычаная сонечнай цеплынёй расiнка, якая ляжыць на сiнiх пялёстках васiлька, цёплы летні забіяка-дожджык, што так і імкнецца забрацца за каўнер, паказытаць шыю, спіну, рукі, ці бессаромны задзіра-ветрык. У мове, нiбы у люстэрку, адлюстроўваюцца рысы характару беларуса: мяккасць, добразычлiвасць, гасціннасць, цярплівасць, душэўнасць, спагадлiвасць. Наша мова плаўная, лёгкая, нiбы палёт жаўрука над Радзiмай, ласкавая, як рукі матулі, I каб у гэтым пераканацца, дастаткова параўнаць словы «клюква» – «журавiны», «радуга» – «вясёлка».

Руская слова “клюква” асацыіруецца з клюкай, старасцю, хваробай, нечым аджыўшым. А наколькі прыгожая асацыяцыя з’яўляецца перад вачыма, калі чуем слова “журавіны”— ад слова журавы, журыцца.

Зыход лета. Нібы чырвоныя пацеркі рассыпаны на балоце па моху. Гэта ўпрыгожаная нявеста чакае свайго суджанага – і ён з’яўляецца. Дзівосны, грацыёзны птах гаспадаром ходзіць па балоце, частуючыся дарамі сяброўкі. А восенню, быццам сама матуля-прырода, журыцца пры адлёце журавоў у вырай. Гэта значыць, набліжаецца халодная зіма з маразамі, завірухамі. А журавінавае балота засне да наступнага лета. Хіба ж не цуд?

Ці возьмем рускае слова “радуга” – гэта радавацца, прыносіць радасць.

Як бачым, прыгожа гучыць і толькі. Але зноў жа параўнаем з беларускім словам “вясёлка” – нешта вясёлае, таксама весяліцца, радавацца. Здаецца, нічога незвычайнага. А вось уяўленне намалюе маляўнічую карціну прыроднага хараства, бо заззяе ў вясёлцы жоўты колер спелага жыта i блакiтны колер неба ці вачэй любага; белы – нараджэння пачуцця ці дзіцяці, таксама чысцiнi, цнатлiвасцi; зялёны – прагі пазнання, развіцця i радасцi; фiялетавы – бэзу як сімвалу замілаванасці i страсцi, ружовы – прыгажосці кахання; аранжавы—пяшчоты, цеплыні.

А такое непаўторнае, цудадзейнае слова “кахаць”.

На зямлiiснуе шмат моў. I ўсе яны розныя, непаўторныя. Але беларуская мова для мяне – гэта самая яркая зорка на начным небе міжмоўя,бо атрымала яе ў спадчыну ад сваiх прадзедаў, нiбы свяшчэнны скарб.

Розныя часы перажыла наша мова. I Вялiкае княства Лiтоўскае, калiмова мела статус дзяржаўнай, i Рэч Паспалiтую, дзе наша родная мова была забаронена. I вось прыйшоу час, калi Беларусь стала незалежнай, але зноўузнiкаюць цяжкасцi на шляху развiцця нашай мовы. Пакiнулi яе ў старонцы, нiбы баючыся запэцкаць яе, нiбы саромеючыся яе няведання, тым самым губляючы важнейшую частку сваей культуры.

Мова наша магла заззяць рознакаляровымi агеньчыкамi, цалкам раскрыцца, паказаць хараство свайго чарадзейнага света, калiёй дазволяць красавацца на тэлебачаннi, пашыраць яе выкарыстанне ў лiтаратуры, у музыцы, у мастацтве – у жыццi народа.

Родная мова, як пiша У. Караткевiч, – гэта «мова першай матчынай калыханкii апошняга «бывай», мова пажаўцелых статутаўi мова кахання».

Жыве мова – жыве народ, жыве памяць продкаў. Няма мовы – няма суцяшэння ў горы, няма слоў радасцi. Загiне той чалавек, калiў яго адбяруць родную мову, нiбы дрэва, у якога абсякуць карэнне. Дык навошта гiнуць, знiшчаць сябе? Можа, лепей цягнуцца да сонейка i расцi далей? Берагчы свой твор для наступных пакаленняў.

 







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 1443. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...


Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...


Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...


Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Понятие метода в психологии. Классификация методов психологии и их характеристика Метод – это путь, способ познания, посредством которого познается предмет науки (С...

ЛЕКАРСТВЕННЫЕ ФОРМЫ ДЛЯ ИНЪЕКЦИЙ К лекарственным формам для инъекций относятся водные, спиртовые и масляные растворы, суспензии, эмульсии, ново­галеновые препараты, жидкие органопрепараты и жидкие экс­тракты, а также порошки и таблетки для имплантации...

Тема 5. Организационная структура управления гостиницей 1. Виды организационно – управленческих структур. 2. Организационно – управленческая структура современного ТГК...

Ведение учета результатов боевой подготовки в роте и во взводе Содержание журнала учета боевой подготовки во взводе. Учет результатов боевой подготовки - есть отражение количественных и качественных показателей выполнения планов подготовки соединений...

Сравнительно-исторический метод в языкознании сравнительно-исторический метод в языкознании является одним из основных и представляет собой совокупность приёмов...

Концептуальные модели труда учителя В отечественной литературе существует несколько подходов к пониманию профессиональной деятельности учителя, которые, дополняя друг друга, расширяют психологическое представление об эффективности профессионального труда учителя...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.008 сек.) русская версия | украинская версия