Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Асноўныя этапы біяграфіі асветніцы ў





“Жыціі Еўфрасінні Полацкай”

 

Усё пакінуць след павінна,

Бо як пачаўся белы свет,

Прамень, пясчынка і расліна

Нязменна пакідаюць след.

Пятрусь Броўка “Сляды”

Еўфрасіння Полацкая. Без гэтага імя немагчыма ўявіць не толькі панараму духоўнага жыцця на ўсходнеславянскіх землях у XII стагоддзі, але і ўсю шматвяковую гісторыю Беларусі. Яна пакінула след на беларускай зямлі, след, які нельга знішчыць ні мячом, ні часам, бо гэты след жыве ў душах кожнака з нас, робіць святлейшымі нашы сэрцы.

Князёўна, ігумення, выдатная асветніца, пра якую "Жыціе" кажа, што яна "небопарный орёл, попарівші от Запада і до Востока, яко луча солнечная, просветівші всю землю Полоцкую", святая Еўфрасіння пакінула па сабе вечную памяць у душы народа.

Ужо ў юнацтве Еўфрасіння перапісвала і перакладала з іншых моваў кнігі, сама пісала арыгінальныя творы. Заснаваўшы ў Полацку два манастыры, яна надала пашырэнню пісьмоваму слову вялікі размах. Гісторыкі звязваюць з яе імем полацкае летапісанне і збіранне бібліятэкі Сафійскага сабора. Князёўна-ігумення рупілася, каб вучні манастырскіх школ разам з граматаю навучаліся "чістоте душевней і бестрастію телесному".

Мудрасць Еўфрасінні выявілася і ў тым, што яна не стала на шлях барацьбы са старымі мясцовымі традыцыямі, а імкнулася асвяціць усё, што магло служыць хрысціянству.

Знаходзячыся ў цэнтры духоўнага жыцця Полацкага княства, яна нястомиа збірала вакол сябе таленавітых людзей, стала першаю нашай мецэнаткай. На яе заказ дойлід Іаан пабудаваў сусветна вядомую царкву Спаса, якую лічаць дасканалым узорам полацкай архітэктурнай школы. Майстар-ювелір Лазар Богша зрабіў для Еўфрасінні свій слынны крыж - неацэнны твор старажытнабеларускага ўжытковага мастацтва. Яна спрыяла стварэнню унікальных фрэскавых размалёвак Спасаўскага храма.

Вялікім быў уплыў ігуменні на палітыку Полацка. Падзвіжніца ўздымала голас супраць княскіх усобіц, папярэджвала, што братазабойчыя войны могуць прывесці Бацькаўшчыну да гібелі.

Багаты плён яе працы высока падымаў аўтарытэт Полацкага княства і ўсіх земляў нашых продкаў увачах Візантыі і іншых краін. Прыклад Еўфрасінні натхняў яе землякоў і наступнікаў: усходнеславянскага першадрукара і перакладчыка Бібліі на зразумелую народу мову Францыска Скарыну, перакладчыка і выдаўца беларускага Евангелля, паэта і асветніка Сімяона Полацкага...

Як добра, што імя Еўфрасінні Полацкай жыве ў памяці нашчадкаў, бо магло б быці па-другому. Яшчэ да самага нядаўняга часу нельга было знайсці згадак пра падзвіжніцу ні ў музейных экспазіцыях, ні ў школьных падручніках па гісторыі Беларусі? Чаму маўчала пра яе пяцітомная акадэмічная "Гісторыя БССР"?

Еўфрасіння Полацкая стала адной з першых кананізаваных жанчын на ўсходнеславянскіх землях. Зразумела, што ў перыяд панавання "ваяўнічага атэізму" яе дзейнасць замоўчвалася або малявалася ў скажоным святле. Яе, выдатную асветніцу, нават у гэты час называлі цемрашалкай.

I вельмі добра, што ў апошнія дзесяцігоддзі беларускія гісторыкі, а таксама мастакі, журналісты зрабілі нямала, каб сарваць з імя Еўфрасінні недарэчныя ды зняважлівыя ярлыкі і незаплямленым вярнуць яго нашай гістарычнай свядомасці.

Вялікую ролю ў вяртанні імя Еўфрасінні Полацкай з небыцця адыгрываюць пісьменнікі. Над імі стаіць цень вялікай асветніцы.

Пахла воскам у прыцемку сінім,

I здавалася, з дна тайнікоў

Свецяць вочы Вялікай Княгіні...

Гэта здань твая, Еўфрасіння,

Мільганула з глыбінь вякоў.

Алесь Звонак

Дзякуй Богу, што мільганула яна для Вольгі Іпатавай, якая напісала аповесць "Прадслава", дзе жыццё нашай суайчынніцы паказана на фоне яе драматычнага часу. 3 полацкай асветніцай сустракаюцца чытачы рамана Таісы Бондар "Спакуса". Цікавы экскурс у Полацк дванаццатага стагоддзя робіць у рамане "Святыя грэшнікі" Алесь Асіпенка. Ёй і яе сучаснікам дойліду Іаану, майстру-ювеліру Лазару Богшу прысвячаюць свае вершы і паэмы сучасныя паэты.

Рэжысёр кінастудыі "Летапіс" Вольга Маракова зняла ў ў 1989 годзе фільм "Еўфрасіння Полацкая" Тады ж у першым нумары новага рэспубліканскага часопіса "Спадчына" з'явіўся першы беларускі пераклад "Жыція" святой, зроблены Аляксеем Мельнікавым.

Будучая святая нарадзілаяс ў сям'і Святаслава-Георгія, малодшага сына Усяслава Чарадзея.Здарылася гэта праз колькі гадоў пасля смерці знакамітага полацкага валадара.

Дзяўчынку назвалі старажытным крывіцкім імем Прадслава. 3 маленства яна чула паданні пра знакамітых продкаў. У яе свядомасць рана ўвайшло імя непакорнай Рагнеды, якую муж - Уладзімір Краснае Сонейка мусіў адправіць з сынам Ізяславам на радзіму. Прадславу вабіла і легендарная асоба дзеде Усяслава.

Княская дачка мела доступ да самых розных кніг, аўтар "Жыція" адзначае яе вялікую любасць да чытання і вучэння.

Слава аб прыгажосці і адукаванасці Прадславы разнеслася "по всем градам", і ў Полацк да князя Святаслава-Георгія зачасцілі сваты. "Жыціе" апавядае, што, калі князёўне споўнілася 12 гадоў(з такога ўзросту дзяўчыну лічылі нявестаю), бацькі вырашылі аддаць яе замуж за сына нейкага слаўнага багаццем і княжэннем валадара. Наперадзе ў Прадславы быў звычайны для жанчын з яе кола лёс: нараджэнне і выхаванне дзяцей, хатнія клопаты, чаканне свайго гаспадара-князя з паходу або ловаў...

I тут нечакана для блізкіх яна выбірае іншую пуцявіну. I гэта пуцявіна служэння Богу і людзям.

Усім сваім жыццём служыла Еўфрасіння Полацкая беларускаму народу, роднай зямлі, і зараз мы спадзяёмся на яе апеку, звяртаючыся да яе ў Малітве за Беларускі Народ: "Цябе, Прачыстая Багародзіца і наша нябесная Маці, просім: прычыніся за намі, а Ты сьвятая Еўфрасіння Полацкая - патронка Беларусі - ды ўсе сьвятыя заступнікі Беларускага Народу, апякуйцеся намі, каб мы сталіся народам сьвятым, выконваючым Волю Божую і сваё пасланство, каб прычыніліся да агульнага дабра тут, на зямлі. А ў прышлым жыцьці атрымалі вечнае шчасце і Табе,, прадвечнаму Валадару, прыносілі славу, чэсьць і паклон на векі вечныя. Амін."

Святы Кірыла Тураўскі – жыццё і галоўныя матывы творчасці

 

Кірыла Тураўскі займае выключнае месца ў беларускай гісторыі. Манах-аскет, ахвярны пастыр, таленавіты пісьменнік і прапаведнік, “другі Залатавусны”, як называлі Кірылу за красамоўства, стаўся адным з найбольш вядомых усходне-славянскіх духоўных дзеячаў ХІІ стагоддзя. Паводле а. Аляксандра Надсана, Кірыла Тураўскі быў выдатным, хоць і не вельмі арыгінальным багасловам у часы, калі багаслоўская думка ў нашай краіне рабіла толькі першыя нясмелыя крокі. Той самы даследчык называе яго найбольш значным з усіх ранніх беларускіх пісьменнікаў і першым вядомым беларускім паэтам. Вялікая колькасць рукапісных твораў сведчыць пра папулярнасць святога Кірылы не толькі сярод беларусаў, але ва ўсім славянскім свеце ад Ноўгарада да Сербіі і Баўгарыі.







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 1273. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...


Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...


Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...


ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Тема 5. Организационная структура управления гостиницей 1. Виды организационно – управленческих структур. 2. Организационно – управленческая структура современного ТГК...

Методы прогнозирования национальной экономики, их особенности, классификация В настоящее время по оценке специалистов насчитывается свыше 150 различных методов прогнозирования, но на практике, в качестве основных используется около 20 методов...

Методы анализа финансово-хозяйственной деятельности предприятия   Содержанием анализа финансово-хозяйственной деятельности предприятия является глубокое и всестороннее изучение экономической информации о функционировании анализируемого субъекта хозяйствования с целью принятия оптимальных управленческих...

Этапы трансляции и их характеристика Трансляция (от лат. translatio — перевод) — процесс синтеза белка из аминокислот на матрице информационной (матричной) РНК (иРНК...

Условия, необходимые для появления жизни История жизни и история Земли неотделимы друг от друга, так как именно в процессах развития нашей планеты как космического тела закладывались определенные физические и химические условия, необходимые для появления и развития жизни...

Метод архитекторов Этот метод является наиболее часто используемым и может применяться в трех модификациях: способ с двумя точками схода, способ с одной точкой схода, способ вертикальной плоскости и опущенного плана...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.007 сек.) русская версия | украинская версия