Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Жыццё і дзейнасць Сымона Буднага





 

Адкуль наш род?

Ён з даўніны, з вячніны,

Ад крывічоў пачатак свой вядзе.

Нашчадкі Каліноўскага, Скарыны

Са сцежкі веры не сышлі нідзе.

Рыгор Барадулін

Колькі славутых імёнаў, неапраўдана згубленых у сівых стагоддзях, адкрываем для сябе нанава. З кожным такім іменем паўстае цэлая эпоха,богісторыю стварае не натоўп, а сапраўдная асоба, якая не баіцца супрацьстаяць іншым у поглядах, меркаваннях, учынках, здольная выказаць свае думкі ўголас. Несумненна, для гэтага трэба мець мужнасць, упартасць, моцную сілу волі.

На мой погляд, такімі якасцямі ў поўнай меры валодаў Сымон Будны—чалавек універсальных ведаў, таленавіты пісьменнік, прафесійны перакладчык, неардынарны прапаведнік, выдатны філосаф, які ўвесь свой век без спыну пашыраў гуманістычныя ідэі, палымяна абараняў веды і навуку, шукаў шляхі ўдасканалення асобы і грамадства. Гэта яшчэ адна вядомая постаць эпохі Адраджэння, ці Рэфармацыі.

Яго біяграфія сёння дакладна невядома, у ёй шмат белых плям. Дзе нарадзіўся С. Будны і калі, мы можам толькі меркаваць. Каля 1544 г. Паступіў на факультэт свабодных мастацтваў Кракаўскага ўніверсітэта, дзе атрымаў грунтоўную гуманітарную і багаслоўскую адукацыю. У метрыцыгэтага ўніверсітэта захаваўся пра яго кароткі запіс, дзе сказана, што С. Будны заплаціў за навучанне 1 грош. Значыць, нарадзіўся асветнік і гуманіст каля 1530 года ў Будах, таму мае такое прозвішча, як, напрыклад, Васіль Цяпінскі атрымаў прозвішча ад вёскі Цяпіна.

Высокі навуковы ўзровень падрыхтоўкі, грунтоўнае веданне старажытных моў: лаціны, грэчаскай, іўрыта—дазваляюць меркаваць аб вялікіх здольнасцях. Магчыма, пасля Кракава працягваў вучобу ў Базельскім пратэстанцкім універсітэце.

У1558 г. прыехаў у сталіцу Вялікага Княства— Вільню, там заняў пасаду катэхізіста, настаўніка пратэстанцкай беларускай суполкі, з абавязкам выкладаць асновы кальвінісцкага вучэння дарослым і дзецям, атрымліваючы за гэта шчодрую ўзнагароду, 10 польскіх злотых за квартал. Тут, працуючы на асветніцкай ніве, сталеў як асоба і ўпершыню заявіў пра сябе як тэолага і грамадскага дзеяча.

У 1560 годзе пераехаў у Клецк, там працаваў прапаведнікам у мясцовым кальвінісцкім Зборы, працягваў несці да сэрцаў братоў і сясцёр свет Боскага Слова. У сваіх казаннях, прасякнутых любоўю да чалавека, вучыў дабрыні, шчырасці, богабойнасці, заклікаў слухачоў быць сумленнымі і высакароднымі, бо толькі праз хрысціянскае жыццё можна дасягнуць збаўлення. Ганарліўцаў, зайздроснікаў,злачынцаў, клятваадступнікаў ды тых, хто крывадушна моліцца двум Багам—Хрысту і паганскаму дубу—С. Будны палохаў пякельным агнём і вечнымі пакутамі.

Да нашых дзён, на жаль, не дайшло жывое Слова казанняў. Сумесна з нясвіжскім намеснікам Мацеем Кавячынскім і яго братамі, а таксама з кальвінісцкім міністрам (прапаведнікам) Лаўрэнціем Крышкоўскім С. Будны заснаваў у Нясвіжы друкарню, пры якой была пабудавана і паперня. Падтрымку, у тым ліку і фінансавую, беларускім кнігавыдаўцам аказвалі: уладальнік Нясвіжа Мікалай Радзівіл Чорны і будучы канцлер Вялікага княства Літоўскага Астафій Валовіч. Па загадзе апошняга з Вільні былі перавезены шрыфты Ф. Скарыны. 10 чэрвеня 1562 года ў Нясвіжскай друкарні выйшла першая кніга «Катэхізіс». У «Пасляслоўі» сказана, што да падрыхтоўкі і выдання «Катэхізіса» мелі дачыненне Мацвей Кавячынскі і Лаўрэн Крышкоўскі (Яны заснавалі друкарню) і С. Будны. Прадмову і тэкст «Катэхізіса» напісаў Будны ў Клецку. Прычыну звароту да друкаванага слова ён растлумачыў імкненнем перашкодзіць распаўсюджанню хлуслівых вучэнняў, якія перамаглі ў царкве. Называючы сябе сціплым слугою Хрыстовай навукі, асветнік галоўную мэту бачыў у тым, каб данесці сапраўдны сэнс Слова Божага да ўсіх жадаючых.

Напісаны старабеларускай мовай, «Катэхізіс» прыцягнуў увагу адукаваных людзей не толькі Вялікага Княства, але Маскоўскай Русі і Польшчы. У 1628 г. быў перавыдадзены ў Швецыі. Акрамя «Прысвячэння Радзівілам», «Прадмовы да Чытачоў», «Пасляслоўя», ён уключыў 4 асноўныя раздзелы: «Аб запаведзях Божых», «Аб веры», «Пра малітву Госпада», «Аб тайнах».

Праз 3 месяцы, 11 кастрычніка 1562 г., у Нясвіжскай друкарні выйшла новая кніга Буднага «Апраўданне грэшнага чалавека перад Богам», якая прысвячалася А. Валовічу: ён падарыў значную суму грошаў на будаўніцтва друкарні і яе матэрыяльнае забяспячэнне. У «Прысвячэнні» аўтар выказвае Валовічу падзяку. Да нас не дайшло ніводнага экзэмпляра «Апраўдання».

У 1562г. У Клецку С. Будныпадрыхтаваў на лаціне багаслоўскі трактат «Аб зыходжанні Святога Духа» (у царкве спрачаліся ў той час, адкуль, ад Айца ці Сына, зыходзіць Святы Дух) і адправіў на рэцэнзію лідару нямецкай і швейцарскай Рэфармацыі Генрыху Булігеру. Рукапіс твора зараз захоўваецца ў Цюрыхскім дзяржаўным архіве. Недзе ў сярэдзіне 1563г. погляды Буднага ў выніку напружаных пошукаў змяніліся. Ён прызнаў адзінага Бога, адмовіўшыся ад дагмата Тройцы. У польскамоўным выданні «Катэхізіса» (Нясвіж, 1563-1564г.) аўтар змясціў раздзел з крытыкай «Трайчакоў» і аргументы супраць іхняй дактрыны Абсалюта (Бога). Адзін экзэмпляр гэтага «Катэхізіса» цяпер захоўваецца ва Універсітэцкай бібліятэцы (Швецыя). Апаненты абвінавацілі Сымона ў прыналежнасці да руху «старазаконнікаў», якія адмаўлялі Новы Запавет, вучэнне Хрыста і Апосталаў, усе хрысціянскія святы і абрады, і лічылі Законам Божым Стары Запавет. Будны, каб зняць абвінавачванні, пераклаў на польскую мову твор хрысціяніна Юстына «Размовы Святога Юстына, філосафа і пакутніка, з Трыфанам Жыдом». У кнізе паказаны перавагі Хрысціянства. 16 кастрычніка 1564г. з Нясвіжскай друкарні выйшлі «Размовы Св. Юстына».

У Клецку працягваў самаадукацыю, шмат чытаў твораў заходнееўрапейскіх аўтараў, асабліва Тамаша Аквінскага. Тут асветнік хацеў зрабіць больш дасканалы пераклад Святога Пісьма і выправіць хібы, што трапілі ў біблейскія тэксты, разлічваючы пры гэтым на матэрыяльную дапамогу М. Радзівіла Чорнага. Аднак план ажыццявіць не ўдалося, бо ў 1565г. апякун Буднага, які шмат зрабіў для асветніка, памёр, а жыццёвыя абставіны прымусілі шукаць новае месца.

У пачатку 1566г. Буднага запрасіла ў Холхла ваяводзіца Ганна Кішчына (у дзявоцтве Радзівіл). Таленавіты прапаведнік апантана прыступіў да ўласнага перакладу Бібліі і Апокрыфаў на старазапаветныя і новазапаветныя тэмы, ажыццяўляючы іх навуковае асэнсаванне. У пошуках арыгінала Бібліі яму давялося вывучыць і супаставіць паміж сабой вялікую колькасць біблейскіх кніг, напісаных на старажытнаяўрэйскай, старажытнагрэчаскай, лацінскай, царкоўнаславянскай, польскай, чэшскай, нямецкай, французскай, беларускай («Біблія Скарыны») мовах. Гэта істотна пашырыла яго эрудыцыю і паўплывала на рэлігійна-філасофскія погляды.

Гэта ж якім трэба быць патрыётам сваёй Радзімы, каб усё жыццё прысвяціць служэнню народу, адмовіўшыся ад свецкага жыцця! Але мяне ўсё ж не так гэта здзіўляе, як узровень яго адукацыі. Хто сёння з маладых людзей, маючы за плячыма дзве, а то і тры вышэйшыя адукацыі, можа свабодна чытаць на сямі-дзевяці мовах, як гэта рабіў С. Будны. Становіцца зразумелым, чаму асветнік ніколі не заставаўся без мецэнатаў.

Новы Запавет з прадмовай і каментарыямі быў гатовы да 1570г. і пачаў друкавацца ў Нясвіжскай друкарні. Аднак у сувязі з тым, што Нясвіж у 1571г. перайшоў у валоданне біскупа каталіцкага Мікалая Радзівіла Сіроткі, Кавячынскі перавёз друкарню ў свой маёнтак Узда (Слуцкага пав.). У 1572г. Будны з Холхла пераехаў у Заслаўе, бліжэй да месца выдання Бібліі. Уладальнік Заслаўя падараваў яму некалькі вёсак у знак сяброўства. У гэтым жа годзе Біблія ў поўным аб'ёме выйшла ў свет. Месца выдання на ёй не пазначана. Прадмова Кавячынскага пазначана – населены пункт Узда, прадмова Буднага—Заслаўе, і таму яе можна назваць нясвіжска-ўздзенска-заслаўскай Бібліяй. Аднак выдаўцы браты Кавячынскія, а таксама рэдактары не змясцілі «Прадмовы» і «Каментарыяў» да Новага Запавету, у якіх быў навукова-крытычны аналіз біблейскіх тэкстаў. Яны ўнеслі значныя змены ў аўтарскі пераклад, не дапусцілі перастаноўкі некаторых частак Бібліі і інш. Рэдактарскае свавольства абясцэніла шматгадовую працу С. Буднага. Усё гэта прымусіла асветніка адмовіцца ад аўтарства, і творчы саюз Яго з суаўтарамі распаўся.

Робяцца з пэўнай пары

Ад слоў, што вякі сабралі,

Ворагамі — сябры,

А ворагі — сябрамі…

Пятрусь Макаль

У лёсе Буднага адбыўся пералом. Ён знайшоў сабе новага мецэната ў асобе беларускага магната Яна Кішкі. Восенню 1573г. апошні прапанаваў яму пасаду міністра, прапаведніка, уЛоску, заснаваў там друкарню і аддаў яе ў поўнае распараджэнне Буднага. У 1574г. у Лоскай друкарні выйшаў Новы Запавет з прадмовай і каментарыямі Буднага. Вялікая прадмова, у якой аўтар зрабіў грунтоўныя каментарыі да евангельскіх тэкстаў зрабілі гэта выданне ўнікальным, выдатным помнікам не толькі беларускай, але і еўрапейскай думкі. Будны не імкнуўся да адмаўлення хрысціянства і аўтарытэту Бібліі. Наадварот, яго мэтай было аднаўленне ісціннага хрысціянскага веравучэння, першапачатковага, сапраўднага сэнсу Свяшчэннага пісання. Выхад Бібліі выклікаў бурную рэакцыю сярод тэолагаў, асветніка крытыкавалі, што ён не імкнецца зразумець сапраўдны сэнс Бібліі, а навязвае сваё індывідуальнае разуменне. У гэты час ідэі Буднага падтрымаў яго сябар Васіль Цяпінскі.

У 1576г.у Лоску выйшаў у свет галоўны рэлігійна-філасофскі твор «Пра найважнейшыя палажэнні хрысціянскай веры», у якім ён абагульніў свае ідэі. Трактат палемічны. У творы Будны выказвае версію паходжання Хрыста. Паводле Буднага, богам з'яўляецца толькі Бог Айцец, Святы Дух—сіла Боская. Хрыстос жа наогул не мае ніякіх адносін да боскай супольнасці, паколькі па паходжанні ён натуральны чалавек, узведзены ў боскі сан дзякуючы сваім высокім маральным якасцям і заслугам у прапагандзе хрысціянства.

Потым Будныўвязаўся ў вострую сацыяльна-палітычную дыскусію «аб свецкай уладзе». У выніку ў 1582 г. рашэннем Сінода ён зняты з пасады міністра ў Лоску. Каб апраўдаць сваю дзейнасць, ён у 1583г. апублікаваў твор «Пра свецкую ўладу», які з'яўляецца каштоўнай крыніцай па гісторыі беларускай Рэфармацыі і грамадска-філасофскай думкі. За гэта свавольства яго выключылі з брацкай абшчыны ў Заслаўі, а магнат Ян Кішка з вялікім жалем развітаўся са сваім любімцам, выслаў яго з Лоску.

Апошнія гады С. Будны жыў пры дварах выпадковых мецэнатаў. Відаць, памірыўся з кіраўнікамі абшчыны, пра што сведчыць падрыхтаваная ім другая рэдакцыя Новага Запавету (1589), выпраўленая і перапрацаваная. У прадмове да выдання ён ідзе на кампраміс са сваімі ранейшымі апанентамі. Да 1956г. дакладна дата смерці асветніка не была вядома. Яе ўстанавіў Станіслаў Кот. У каралеўскай бібліятэцы Капенгагена ён знайшоў выдадзены ў 1603г. у Вільні Міхалам Алясніцкім твор. Аўтар піша: «Смерць С. Буднага, правадыра і кіраўніка перахрышчэнцаў Літвы, якая наступіла 13 студзеня 1593г. у Вішневе, была жудаснай і агіднай. Ужо за 2 гады да смерці ён зусім звар'яцеў, не хацеў нічога чуць і ведаць пра Бога і Хрыста. Нават за 3 дні да смерці раздаваўся яго страшэнны крык, які напаўняў двор пана Льва Маклока (беларускага шляхціца, што даў прытулак) і яго суседзяў. А калі цівун пан Віткоўскі пераконваў яго, каб у апошнія свае дні ён звярнуўся да Бога, ён злавіў яго руку і сказаў: «Клянуся, я не ведаю ніякага Бога і ніякага Хрыста». Прыблізна тое самае пра смерць паведамляе Марцін Лашч. Паведамленні яўна перабольшаныя, бо належаць яго ідэйным праціўнікам.

Рэлігійна-філасофскія ідэі С. Буднага наконт адзінага Бога, тлумачэння Троіцы і паходжанне Хрыста, былі наватарскія і не мелі аналагаў у еўрапейскай думцы. Ён адхіліў думку пра тое, што ў Старым Запавеце ёсць указанне пра будучае нараджэнне Хрыста. Прарокі, сцвярджаў Б., нічога не ведалі і не маглі ведаць пра Хрыста. Гэты тэкст—вынік падробкі, на што раней звярталі ўвагу іншыя філосафы. Не верыў Будны і ў жыццё пасля смерці. Яго погляды даволі дэмакратычныя, бо лічыў, што спрэчныя пытанні павінны свабодна абмяркоўваць вучоныя і невучоныя, настаўнікі і вучні, прапаведнікі і прыхаджане, багатыя і бедныя—дзе гэтай свабоды няма, там няма свабоды наогул. Погляд Буднага на Хрыста як на выдатнага чалавека, які за свае высокія маральныя якасці быў уганараваны «боскасці» падводзіў да думкі, што гэта магчымасць ёсць у кожнага смяротнага чалавека, які імкнецца дасягнуць маральнага ўдасканалення. У прадмове ён пісаў пра скажэнне сапраўднага хрысціянства ў каталіцызме і праваслаўі, падмену свядомай і шчырай веры і маралі фармальнай, паказной. Асновай веры, паводле Буднага, з'яўляюцца не абрады і літургія, а этыка, якая змяшчаецца ў Бібліі. Сваім свецкім жыццём, штодзённай дзейнасцю, працавітасцю, сумленнасцю чалавек заслугоўвае выратаванне, бо ён нясе асабістую маральную адказнасць перад Богам за свае ўчынкі. Прызнаваў Будны і прыватную ўласнасць. Але прапанаваў рэформу ўсёй сістэмы царкоўнага землеўладання: зямля павінна належыць не манастырам, а царкоўным абшчынам, даходы ад яе павінны ісці на школьную адукацыю, утрыманне настаўнікаў, бедных вучняў, прапаведнікаў, будаўніцтва бальніц і дамоў для састарэлых. Ухваляў і прыгонніцтва. Быў рашучым праціўнікам супраціўлення сялян сваім гаспадарам, але не прымаў жорсткасці феадалаў, быў прыхільнікам мірнага суіснавання ўсіх саслоўяў. Высока ставіў працу гарадскіх рамеснікаў, асабліва майстроў. Палітычны ідэал яго—«філосаф на троне», г. зн., асветны манарх, які павінен акружыць сябе мудрымі і вучонымі людзьмі і з імі раіцца, як дзейнічаць у цяжкіх абставінах.

У «Катэхізісе»ў духу Скарыны заклікаў пануючыя колы, у прыватнасці князёў Радзівілаў, клапаціцца аб развіцці беларускай культуры, адукацыі, роднай мовы. Разам з тым ён сцвярджаў неабходнасць ведаць еўрапейскую культуру, асуджаў рэлігійную нецярпімасць.

Цяпер, у гэтую пару,

Праз далеч вёрстаў і стагоддзяў

Вяртаюцца на Беларусь

Яе сыны, – з легенд прыходзяць

«Вяртаюцца з нябыту»

Аляксей Русецкі







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 3487. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...


Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...


Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...


Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

КОНСТРУКЦИЯ КОЛЕСНОЙ ПАРЫ ВАГОНА Тип колёсной пары определяется типом оси и диаметром колес. Согласно ГОСТ 4835-2006* устанавливаются типы колесных пар для грузовых вагонов с осями РУ1Ш и РВ2Ш и колесами диаметром по кругу катания 957 мм. Номинальный диаметр колеса – 950 мм...

Философские школы эпохи эллинизма (неоплатонизм, эпикуреизм, стоицизм, скептицизм). Эпоха эллинизма со времени походов Александра Македонского, в результате которых была образована гигантская империя от Индии на востоке до Греции и Македонии на западе...

Демографияда "Демографиялық жарылыс" дегеніміз не? Демография (грекше демос — халық) — халықтың құрылымын...

Меры безопасности при обращении с оружием и боеприпасами 64. Получение (сдача) оружия и боеприпасов для проведения стрельб осуществляется в установленном порядке[1]. 65. Безопасность при проведении стрельб обеспечивается...

Весы настольные циферблатные Весы настольные циферблатные РН-10Ц13 (рис.3.1) выпускаются с наибольшими пределами взвешивания 2...

Хронометражно-табличная методика определения суточного расхода энергии студента Цель: познакомиться с хронометражно-табличным методом опреде­ления суточного расхода энергии...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия