Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Постаць Кастуся Каліноўскага





 

Яго позірк гарачы і глыбокі, прамяністы і светлы, адкрыты і мужны… Твар – сур’ёзны і ўстрывожаны. Адной рукой чалавек абапіраецца на стол, а другую хавае ў кішэнь. Левая нага падаецца толькі наперад, быцца ён робіць крок... Крок у бессмяротнасць…

Такім Ахілес Банольдзі, адзін з мастакоў, захаваў Кастуся Каліноўскага, мужнага і непахіснага, як і належыць апошняму ў пантэоне пакутнікаў зямлі беларускай змагарнага 19 стагоддзя.

Жыццё і змаганне, змаганне – жыццё.

Імгненна, як сполах маланкі прайшло.

Не канула імя яго ў небыццё,

А славу і веліч яно набыло.

Загінуў наш Яська, як мужны змагар,

Народу прынёсшы жыццё сваё ў дар,

А промні гарачага сэрца яго

Людзей саграваюць ад часу таго.

Імя К. Каліноўскага стала сімвалам нашай радзімы, а вобраз яго шырока ўвасобіўся ў творах мастакоў. На свае вочы я бачыла трыпціх “Кастусь Каліноўскі”, намаляваны сучасным мастаком Феліксам Янушкевічам. А ў Аляксея Марачкіна ёсць партрэт К. Каліноўскага, дзе герой у адной руцэ трымае шаблю, як напамін пра мужнасць і самаадданасць у барацьбе за шчасце. За спінай змагара – аблічча маці з дзіцем на руках, што ўспрымаецця як святы абраз, як Беларусь.

У 1968 годзе выйшла кніга УЛАДЗІМІРА Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”, у аснове сюжэта якой пакладзена трагічнае паўстанне 1863-1864 гг. Але асоба К. Каліноўскага прыцягнула не толькі пісьменніцкую ўвагу Караткевіча-празаіка. Як у А. Пушкіна на стале стаяла бронзавая фігурка Напалеона, так і на пісьменніцкім стале Караткевіча знайшлося месца для падсвечніка, дзе запальвалася свечка 26 сакавіка, у дзень смерці К. Каліноўскага.

Здаецца, што жыццё К. Каліноўскага – выдатнага лідара беларускага нацыянальна-вызваленчага руху 19 ст. цалкам было прысвечана барацьбе за волю, а месца для кахання ў сэрцы юнака не знайшлося:

Недзе поруч ляжалі дарогі,

Кліч кахання ляцеў ад ніў,

Але ён не кахаў нікога,

Бо занадта радзіму любіў.

Варты лепшага ў свеце кахання,

Рана скончыўшы мужны палёт,

Русы хлопец золкім світаннем

На высокі ўзышоў эшафот…

Але як ні дзіўна, у гэтым вершы Уладзімір Караткевіч памыляецца. Была дзяўчына, якой належала сэрца юнака. Імя яе – Марыя Ямант.

Калі адбылося іх першае знаёмства, дакладна невядома, але з упэўненасцю можна сказаць, што яно адбылося дзякуючы брату яе Юзафу.

Менавіта праз Юзафа і адбылося ў Вільні на пачатку 1861 года знаёмства Кастуся з Марыяй. Відаць, у гэты час паміж імі і нарадзілася каханне, якое асвятляла ўсё іх астатняе жыццё. Марыю і Кастуся аб’ядноўвалі ідэалы нацыянальна-вызваленчай барацьбы, мары пра народнае шчасце. Адзіны верш, што застаўся з літаратурнай спадчыны Кастуся Каліноўскага “Марыська чарнаброва, галубка мая…” і прысвечаны Марыі Ямант.

Пра К. Каліноўскага пісаў А. Куляшоў у паэме “Хамуціус”, А. Якімовіч – у аповесці, якая так і называецца “Кастусь Каліноўскі”, у Рыгора Семашкевіча ёсць таксама твор, прысвечаны нацыянальнаму змагару – “Апошняя ноч Каліноўскага”. Вельмі глыбока, па-філасофску, разважаў над значнасцю постаці Каліноўскага Сяргей Законнікаў:

З агаркам свечкі ў лабірынце лесвіц

Не быў ён схоплен, а сышоў уніз,

Дзе хмары на крыжы касцёлаў узлезлі,

Дзе Вільні разбягяліся агні.

Як факелы, яго гарэлі вочы,

Якім не тухнуць доўгія вякі,

І толькі вецер выдзімаў праз вокны

“Мужыцкай праўды” белыя лісткі.

Нібы зубамі ляскатаў затворам

Жандар збялелы змрочны на двары,

Русавалосы малады затворнік

І кулю ад сябе адгаварыў.

Кажуць, нібыта паслухаўшы аповесць пра жыццё Аляксандра Македонскага, малады Гай Юлі Цэзар усклікнуў: “23 гады і нічога не зроблена для бяссмерця!” Каліноўскаму за месяц да гібелі споўнілася 26. “За такі час большасць паспявала зрабіць мала. А гэты паспеў стварыць вольную беларускую прэсу, пасеяць насенне народнага гневу, узрасціць яго і зжаць пасеў”.

Каліноўскі зрабіў крок у бессмяротнасць, але коштам свайго жыцця. Яго постаць адна з самых велічных і трагічных у гісторыі беларускага народа. Веліч яго ў нескаронасці духу, у яго мужных учынках. Але паўстанне было патоплена ў моры крыві, а яго кіраўнік павешаны на Лукішскай плошчы ў Вільні… У гэтым яго трагічнасць.

А нам застаецца сцвярджаць адно тое, што і Уладзімір Някляеў: “Каб нас не забылі, пакінем нашчадкам імёны. Адно на мільён дастаткова, каб выспела ніва, дзе будзе пасеяна слова!”

 







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 1061. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...


ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...


Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...


Логические цифровые микросхемы Более сложные элементы цифровой схемотехники (триггеры, мультиплексоры, декодеры и т.д.) не имеют...

Тактические действия нарядов полиции по предупреждению и пресечению групповых нарушений общественного порядка и массовых беспорядков В целях предупреждения разрастания групповых нарушений общественного порядка (далееГНОП) в массовые беспорядки подразделения (наряды) полиции осуществляют следующие мероприятия...

Механизм действия гормонов а) Цитозольный механизм действия гормонов. По цитозольному механизму действуют гормоны 1 группы...

Алгоритм выполнения манипуляции Приемы наружного акушерского исследования. Приемы Леопольда – Левицкого. Цель...

Внешняя политика России 1894- 1917 гг. Внешнюю политику Николая II и первый период его царствования определяли, по меньшей мере три важных фактора...

Оценка качества Анализ документации. Имеющийся рецепт, паспорт письменного контроля и номер лекарственной формы соответствуют друг другу. Ингредиенты совместимы, расчеты сделаны верно, паспорт письменного контроля выписан верно. Правильность упаковки и оформления....

БИОХИМИЯ ТКАНЕЙ ЗУБА В составе зуба выделяют минерализованные и неминерализованные ткани...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2025 год . (0.013 сек.) русская версия | украинская версия