Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч





 

У кожнага народа ёсць людзі-паходні, людзі-зоркі, якія праз усё жыццё праносяць палымянае імкненне да праўды, дасканаласці, перадаюць яго наступнікам, прадаўжальнікам справы сваёй, каб гэты жар цягі да вяршыняў гарэў ярчэй, абуджаў усё больш душаў да творчасці, дабрыні, прыгажосці. Такой была Еўфрасіння Полацкая – асветніца Сярэднявечча, нябесная заступніца зямлі беларускай, такім стаў тытан Рэнесансу Францыск Скарына, такім быў і Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч – паэт, празаік і драматург, стваральнік беларускага тэатра, першы прафесійны пісьменнік нашага краю, асветнік, грамадскі дзеяч, адзін з пачынальнікаў новае беларускае літаратуры.

Менавіта на яго лёсам была ўскладзена вялікая адказнасць – стаць першым. Высакародна і мужна ён выканаў свой абавязак пачаць, абудзіць, закласці падмурак новага мастацкага слова. Заўсёды нялёгка і рызыкоўна ісці па цаліку, а не па пратораным шляху, пракладаць сваю сцяжыну, каб потым яна стала для нашчадкаў шырокай дарогаю, пазбавіўшыся смецця, пераўтварылася ў сапраўдную пуцявіну нацыянальнага мастацтва. Першым каменем, які Дунін-Марцінкевіч заклаў у брук новага літаратурнага тракту Беларусі, стала родная мова – аснова культуры народа, скарбонка мудрасці і крыніца вобразаў. Дзякуючы Беларускаму Дудару (менавіта так яго называюць Уладзімір Мархель, Язэп Янушкевіч) акрыленыя матчыным словам Максім Багдановіч, Янка Купала і Якуб Колас на цэлы свет абвясцілі права беларусаў “людзьмі звацца”. Яркі талент Навума Прыгаворкі (а гэта ўжо псеўданім, прыдуманы самім Марцінкевічам) прывёў да сцэны тэатра Ігната Буйніцкага, Уладзіслава Галубка – людзей, чые імёны ведаюць далёка за межамі нашай краіны. Адчуваючы неабходнасць пісаць, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч наважыўся цалкам прысвяціць сябе літаратуры – знайшоўшы мужнасць кінуць казённую службу, стаў першым прафесійным пісьменнікам нашай зямлі.

Але мне хочацца расказаць пра тое, якім чалавекам быў Беларускі Дудар, якая была яго душа, якія погляды ён падзяляў, да чаго імкнуўся, у што верыў – адным словам, якой асобаю быў вялікі пачынальнік.

Перш за ўсё, мне хацелася б адзначыць такую рысу характару Дуніна-Марцінкевіча, як мэтанакіраванасць. Праз палову жыцця ён пранёс у душы жаданне тварыць: у 1840 годзе з вялікімі намаганнямі купіў маёнтак Люцынка, пакінуў службу і цалкам прысвяціў сябе слову. Не маючы галоўнай зброі мастака – распрацаванай літаратурнай мовы, – ён не выракся яе, з кожным новым творам адточваў сваё веданне гаворкі народа, сярод якога жыў, выбіраў з яе самыя дасціпныя, яркія выразы, каб іх пачулі са сцэны тэатра, зацікавіліся, а мову прызналі не мужыцкай і сярмяжнай, а сапраўды багатай і вартай далейшага ўдасканалення.

Гэта патрабавала ад яго вялікай мужнасці – абавязковай прыкметы першаадкрывальніка, асветніка. Каб асэнсаваць гэтую якасць Марцінкевіча, варта звярнуцца да таго часу, на які прыпала яго творчая дзейнасць: ХІХ стагоддзе – “чорны перыяд” для беларускай культуры. Пасля паўстання 1830-1831 гадоў закрыты Віленскі універсітэт, забаронена ўжываць назву “Беларусь”, выкладанне ў “Северо-Заподном” краі вядзецца выключна па-руску. Пасля 1863 – зноў настае лютая рэакцыя. У такія часы Дунін-Марцінкевіч перакладае на родную мову “Пана Тадэвуша” – паэма Адама Міцкевіча ўпершыню гучыць на ўсходеславянскай мове, пераклад стаў адным з найкаштоўнейшых здабыткаў не толькі беларускай, але і еўрапейскай літаратуры. Пасля канфіскацыі “Пана Тадэвуша” перакладчык праяўляе сябе і мужным бацькам: безумоўна, ён не мог не ведаць пра тое, што чакала Камілу за ўдзел у паўстанні Кастуся Каліноўскага – ён працаваў некалі ў следчых і судовых установах, сам не раз прыцягваўся да справы – але, разумеючы шчырыя памкненні дачкі, не забараняў гэтага, спачуваў і часам дапамагаў – выпусціў яе руку са сваёй, даў магчымасць ужо даросламу чалавеку будаваць жыццё адпаведна сваім марам і ўяўленням. Крыху пазней Беларускі Дудар праяўляе сябе і непахісным дзеячам асветы: у Люцынцы адкрывае сялянскую школу, кажучы словамі яго навучэнца Антона Лявіцкага, умеў заахвочваць да навукі, строіць жарты, апавядаць пра бацькаўшчыну. Такая шчырая дзейнасць: пісанне па-беларуску, далучэнне да нацыянальнага руху, адкрыццё школы – выглядала выклікам у бок афіцыйных уладаў, а для літаратуры і людзей, што жылі побач, для гісторыі Беларусі гэта стала, па словах Алега Лойкі, “вялікай грамадзянскай мужнасцю”.

Як бачым, Дунін-Марцінкевіч быў таленавітым змагаром за годнасць беларуса, асобай мужнай, з якой пажыццёва заставалася імкненне да самаўдасканалення, дасягнення мэтаў, падпарадкаваных яго грамадзянскай і творчай пазіцыі.

Светапогляд вялікага пачынальніка выявіўся ў яго творах: пачаўшы пісаць у рамантычным накірунку, сентыментальна, потым ён стварыў першыя рэалістычныя творы беларускай літаратуры – ад “Ідыліі” і “Гапона” да “Пінскай шляхты”. Патрыёт, ён не мог не турбавацца пра далейшыя адносіны шляхціца і селяніна – пра лёс тагачаснага грамадства. Безумоўна, Марцінкевіч, жывучы ў народным асяроддзі, адчуваў неабходнасць зменаў. Але будучы дваранінам, прадстаўніком інтэлігенцыі, не падтрымліваў рэвалюцыйныя ідэі. Марцінкевічу характэрна своеасаблівая ідэалізацыя памешчыкаў, паказ іх імкнення дапамагчы селяніну: Пані з паэмы “Гапон” – увасабленне дабрыні і спагады, Юлія здольна пераапрануцца ў сялянку, веручы, што можа прывабіць Лятальскага народнай шчырасцю, дабрынёю, моваю. Мабыць, гэта абумоўлена тым, што сам Марцінкевіч быў такім шляхціцам, і адпаведна ўяўляў астатніх, а несправядлівасць і гаротнае становішча простага люду тлумачыў злосцю, сквапнасцю, прагай да нажывы цівуноў, аканомаў, войтаў. З другога боку, Дунін-Марцінкевіч разумеў, да чаго прыводзіць любая ўзброеная барацьба, чым бы яна ні скончылася – перамогай ці паражэннем. Гэта, перш за ўсё, забойствы людзей, прыхільнікаў адной веры, адной краіны, сялян, узброеных косамі – сялянамі, апранутымі ў салдацкі мундзір, ці наадварот. Узняўшы голас супраць прыгону і не згаджаючыся з рэвалюцыяй, Марцінкевіч паказаў неабходнасць, перш за ўсё, чалавечых адносін адно да аднаго. Ён лічыў, што міру, гармоніі між памешчыкам і селянінам, увогуле між людзьмі, можна дасягнуць праз асвету: на яго погляд, дастаткова належным чынам расказаць пану пра багацце ўнутранага свету селяніна, яго мудрасць, вопыт, назапашаны стагоддзямі – таму мова Навума Прыгаворкі, Марысі, Грышкі і Гапона такая багатая на прыказкі, таму ў Люцынцы ён адкрывае школу – ён адзін з першых, хто прынёс ідэі гуманізму і асветніцтва ў нашу літаратуру.

Той запал прагі да справядлівасці і праўды, прыгажосці і гармоніі высакародна палае імёнамі Кастуся Каліноўскага, Францішка Багушэвіча, Янкі Купалы, Уладзіміра Караткевіча, Максіма Танка, Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна, Сяргея Законнікава... Шмат яшчэ імёнаў можна будзе яшчэ паставіць у адзін рад з гэтымі, але нельга таго зрабіць з другога краю: для новай беларускай літаратуры назаўсёды адзіным застанецца імя чалавекалюбцы, асветніка, грамадзяніна, патрыёта, мужнага і адданага працаўніка Вікенція Дуніна-Марцінкевіча – фундатара шляху сучаснага мастацкага слова, вольнага і гучнага, пра якое ён марыў, якое ствараў.

 

Паэмы «Энеіда на выварат» і «Тарас на Парнасе»

 

«Энеіда навыварат” і “Тарас на Парнасе” – дзве паэмы,

якія стаялі ля вытокаў беларускай літаратуры;

закладвалі яе падмурак і былі першымі

цаглінамі ў гэтым падмурку.

Міхаць Лазарук

 

Як вядома, рэха – адбіцццё гука, яго водгулле. І значыць, не можа з’явіцца раней за гук, апярэдзіць яго. Так адбываецца ў свеце фізічным. Але ж калі разглядаць рэха ў свеце літаратурным, то высновы будуць зусім іншыя: рэха можа апярэдзіць гук. І доказ гэтаму – паэмы “Энеіда навыварат” і “Тарас на Парнасе”.

Літаратурнае рэха гэтых твораў загучала яшчэ да таго, як была прыдумана назва, да таго, як рука пісьменніка пачала выводзіць першыя літары. Рэха дзвюх беларускіх паэм XIX стагоддзя з’явілася яшчэ ў часы існавання Рымскай імперыі і Антычный Грэцыі.

“Энеіда навыварат” стала травестацыяй – пераапрацоўкай, “пераапрананнем” – “Энеіды” Вергілія, напісанай у І стагоддзі да н. э. Змянілася не толькі назва: замест мараходаў і вытанчанай культуры Міжземнамор’я – сяляне ў лахманах, немудрагелістыя стравы, звычайныя вясковыя пачастункі. Варта адзначыць, што пераробленая “Энеіда” належыць і пяру француза поля Скарона, і рускага пісьменніка Мікалая Восіпава, і ўкраінца Івана Катлярэўскага.

Беларускі ж варыянт паэмы прыпісваецца Вікенцію Равінскаму — памешчыку, які жыў на Смаленшчыне. Меркаванне пацвярджаецца асаблівасцямі мовы твора, блізкай да паўночна-ўсходніх беларускіх дыялектаў і шэрагам геаграфічных назваў, што сустракаюцца ў творы: вёска Чыжова, сяло Шчучча.

Падмурак твора “Тарас на Парнасе” складае сюжэт знакамітай “Боскай камедыі” Дантэ. Паэт, заблукаўшы ў лесе і ратуючыся ад звяроў, трапляе на той свет і здзяйсняе падарожжа праз пекла, чысцец і рай. У беларускай паэме адбываецца нешта падобнае. Толькі вобраз паэта – вобраз простага чалавека. Гара Парнас нагадвае гару Чысцец з “Боскай камедыі”.

Што тычыцца аўтарства “Тараса на Парнасе”, дакладнага адказу няма. У розны час гэты твор прыпісваўся Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу, А.Вярыгу-Дарэўскаму, Яўхіму Крупеньку. Ды матэрыялы, знойдзеныя апошнім часам, кідаюць святло на пытанне аб аўтарстве. У іх сведчыцца, што паэма “Тарас на Парнасе” належыць пяру Канстанціна Вераніцына, нашага земляка – ураджэнца Віцебшчыны.

Паэмы маюць не толькі розных аўтараў, розняцца і іх літаратурныя лёсы. “Энеіда навыварат” пабачыла свет у 1845 годзе. Менавіта ў той час яна з’явілася на старонках часопіса “Маяк”. Паэма “Тарас на Парнасе” ўпершыню была надрукавана ў газеце “Мінскі лісток” у 1889 годзе.

Нягледзячы на гэтыя адрозненні, творы маюць і падабенствы. Абедзве паэмы сталі першымі цаглінамі ў падмурку новай беларускай літаратуры, для якой была характэрна прыкметная схільнасць да паказу жыцця простых людзей, збліжэнне з вуснай народнай паэзіяй і выкарыстанне жывой мовы народа.

“Энеіда навыварат” мае казачны зачын: “Жыў-быў Эней, дзяцюк хупавы”. Багатая і каларытная мова паэмы. Тут шмат прымавак і народных выслоўяў: “Вось я цябе скручу ў табаку”, “з траянцаў выцісну алею”, “сатрэць яна яго ў кулеш”. Мова “Тараса на Парнасе” такая ж жывая і вобразная. Шматлікія народныя выслоўі, параўнанні, дасціпныя выразы так і зіхацяць у ёй: “вось з-за елі валіць як ёсць хароміна –мядзведзь”, “затросся як асіна”, “зубом, як цюцька, лапачу”.

Камічны характар твораў стаў формай і сродкам самасцвярджэння новай літаратуры, якая нараджалася ў барацьбе са старой. У гэтай барацьбе вострай зброяй стаў смех — дасціпны жарт і едкая сатыра, што былі накіраваны супраць састарэлых традыцый і поглядаў.

Камічнасць “Энеіды навыварат” выкрывала заганы прыгоннага часу, адлюстроўвала вострыя сацыяльныя супярэчнасці. Многія героі нагадваюць памешчыкаў – прыгоннікаў. Юнона – “баба злая, адроддзя панскага, ліхая”. Жанчына вельмі жорсткая і помслівая не толькі ў адносінах да Энея, але і да траянцаў. Не саступае ёй ў жорсткасці і ўладальніца Карфагена Дыдона. Распусным падпанкам, войтам ці аканомам, паўстае ў паэме і бот вятроў Эол: “І вось Эол, галень схапіўшы,/ На паншчыну склікаць пачаў,/ І ўсё ён ветры распушчаў,/ Бурліць іх мора наказаў”.

Вобразы Багоў у паэме парадзіруюцца. Яны даволі ярка выяўляюць асаблівасці жыцця вышэйшых саслоўяў, для якога характэрны інтрыгі, распуста, п’янства.

Зусім іншымі паўстаюць ў паэме траянцы. Яны супрацьстаяць багам сваёй сціпласцю, прастатой, чалавечнасцю. Да таго ж траянцы вельмі працавітыя, кемлівыя і сумленныя: “Піліп наш лепіць гарлачы,/ Пракоп жа ступы, таўкачы,/ А Саўка зелле ўсяка знае,/ Дзяцём ён вогнік адклікае”. Даючы траянцам беларускія імёны, аўтар выяўляе свае прыхільныя адносіны.

Гэтаксама пісьменнік ставіцца і да Энея. Нягледзячы на тое, што Эней у паэме называецца панам, ён зусім не падобны да жорсткіх багоў: “Дзяцюк хупавы,/ Хлапец няўвошта ўкрасіў,/ Хоць пан, але ўдаўсь ласкавы,/ Даступен, вецел, неграбіў”.

Камічнасць жа “Тараса на Парнасе” ў параўнанні з “Энеідай” мае іншы сэнс. Аўтарская сатыра ў творы скіравана не на дваранскі класіцызм, а на тыя з’явы, што перашкаджаюць развіццю літаратуры.

У творы аўтар набліжае да зямнога, традыцыйнага народнага жыцця далёкі і прывідны свет антычнай міфалогіі. Аўтарская фантазія лёгка пераадольвае мяжу паміж рэальным і ўяўным, смела спалучаючы мастацкі вымысел і праўду жыцця. Няптун, Бог мораў, паказаны як заўзяты рыбак, які перад чарговым выхадам на свой рыбацкі промысел чыніць сеці на лаўцы. Бог кахання Амур грае на жалейцы і спявае дзяўчатам песні. Ды Багі толькі знешне нагадваюць сялян. У іх паводзінах і характары выразна выступаюць рысы людзей панскага асяроддзя. Ды і жывуць яны, як гаворыцца ў паэме, у “панскім двары”, ядуць так, як простыя сяляне не елі нават на свята:

Багі паселі ўкруг стала,

І стравы смачны з печы Гера

Насіць да столу пачала.

Найперш дала яна капусту,

Тады са скваркамі кулеш,

На малацэ крупеню густу

Дае ўволю, толькі еш.

Праз такія фальшывыя вобразы аўтар выкрывае лжывую гульню афіцыйнай літаратуры ў народнасць.

Сярод такіх несапраўдных герояў узвышаецца беларускі палясоўшчык Тарас, які ўвасабляе прыродную кемлівасць і самавітасць. Зразумела, што ён не ідэальны. Нездарма аўтар крыху пакеплівае са свайго героя за празмерную стараннасць на службе. Тарас распазнае чалавечы змест кожнага з Багоў, заўважае маральную ўседазволенасць Зеўса, какетлівасць Венеры і працавітасць Геры.

Узводзячы Тараса на Парнас, аўтар узнімае беларускае мастацкае слова на тую вышыню, на Парнас літаратурнай славы, дзе б яно гучала на роўных з іншымі.

Вы па-ранейшаму думаеце, што рэха не можа апярэдзіць гук? У фізічным свеце гэта так. Але ж у свеце літаратурным усё адбываецца зусім па-іншаму, не падпарадкоўваючыся законам. Паэмы “Энеіда навыварат” і “Тарас на Парнасе” пацвярджаюць гэта. Да таго ж яны самі сталі літаратурным рэхам будучых твораў, загучалі новымі адценнямі і далі штуршок для далейшага развіцця беларускай літаратуры.

 







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 1521. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...


ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...


Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...


Логические цифровые микросхемы Более сложные элементы цифровой схемотехники (триггеры, мультиплексоры, декодеры и т.д.) не имеют...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит...

Кран машиниста усл. № 394 – назначение и устройство Кран машиниста условный номер 394 предназначен для управления тормозами поезда...

Приложение Г: Особенности заполнение справки формы ву-45   После выполнения полного опробования тормозов, а так же после сокращенного, если предварительно на станции было произведено полное опробование тормозов состава от стационарной установки с автоматической регистрацией параметров или без...

Эндоскопическая диагностика язвенной болезни желудка, гастрита, опухоли Хронический гастрит - понятие клинико-анатомическое, характеризующееся определенными патоморфологическими изменениями слизистой оболочки желудка - неспецифическим воспалительным процессом...

Признаки классификации безопасности Можно выделить следующие признаки классификации безопасности. 1. По признаку масштабности принято различать следующие относительно самостоятельные геополитические уровни и виды безопасности. 1.1. Международная безопасность (глобальная и...

Прием и регистрация больных Пути госпитализации больных в стационар могут быть различны. В цен­тральное приемное отделение больные могут быть доставлены: 1) машиной скорой медицинской помощи в случае возникновения остро­го или обострения хронического заболевания...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия