Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Адам Міцкевіч і Беларусь





З-пад белых крылаў Беларусі,

Дзе лугавін вясновы пах,

Дзе ў нябёсах клінам гусі,

Дзе прыгажосці больш, чым у снах

Прыйшоў, як з Божае калыскі,

Паэт народны, чараўнік,

Адам Міцкевіч Навагрудскі –

Душы народнай вартаўнік.

Макаранка Таццяна

У кожнага чалавека ёсць святое, што ён ніколі не прадасць ні за якія грошы, чаму не здрадзіць, пранясе ў сабе праз усё жыццё. Такой святыняй для паэта была яго Радзіма, крыштальна чыстая, як глыточак крынічнай вады, першы ў жыцці пацалунак і першае прызнанне.

Навагрудчына – радзіма Адама Міцкевіча, якую ён любіў як верны сын і апаэтызаваў у многіх сваіх творах. Паэт дэтальна апісвае мясціны сваёй краіны, памятае кожную сцежачку, па якой некалі бегаў басаногім хлапчуком, кожную кветачку, падараваную дзяўчыне, як сімвал самага незабыўнага ў жыцці — кахання.

О, навагрудскі край – мой родны дом,

Праслаўлены Трамбецкага пяром,

Куды б мяне не кінуў лёс жыццёвы,

Забыць я не змагу твае палі, дубровы.

Нарадзіўся паэт у снежні 1798г. у сям’і беларускага шляхціца, які на той час жыў у Навагрудку і працаваў адвакатам, меў добрыя заробкі, змог пабудаваць самы прыгожы дом у першай сталіцы ВКЛ. А вось дзе нарадзіўся паэт, дакладна невядома. Існуе некалькі думак: у карчме па дарозе з Завосся, у Навагрудку, але большасць даследчыкаў прытрымліваецца думкі, што ў Завоссі Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Дзяцінства і ранняе юнацтва прайшлі на Навагрудчыне. Прырода, гісторыя, фальклор краю аказалі выключны ўплыў на фарміраванне Адама Міцкевіча як паэта-рамантыка. Адам ведаў і любіў мінулае ВКЛ і ганарыўся ім. Гісторыя Літвы ў значнай ступені фарміравала яго патрыятычныя ідэалы. Вандроўныя лірнікі на кірмашах славілі ў сваіх песнях гістарычнае мінулае продкаў у барацьбе супраць чужынцаў. На тых самых кірмашах гучалі і беларускія лірычныя песні. Слуга Міцкевічаў Блажэй меў талент казачніка і вечарамі баяў показкі і народныя казкі, якія слухала ўся сям’я. Служанка Гансеўская хораша спявала польскія народныя песні. Фальклор вызначыў эстэтычны густ мастака слова.

Хоць сям’я жыла ў горадзе, паэт называў сваё жыццё вясковым, бо летам сям’я Міцкевічаў жыла ў вёсцы. У шляхецкіх сядзібах Адам праводзіў свае летнія канікулы, калі вучыўся ў школе, універсітэце, працаваў настаўнікам у Коўне (Каўнас). Навагрудчына – адметны рэгіён Беларусі. Усіх, хто пабываў тут, захапляюць чароўныя краявіды: Нёман, возера Свіцязь, Налібоцкая пушча, Плужанскі бор… Узгоркі тут мяжуюцца з раўнінамі, ярамі. Шматлікія валуны, часам небывалых памераў, надаюць краявідам непаўторнасць. У часы Міцкевіча край славіўся надзвычай багатай флорай і фаўнай. Навагрудчына стала для паэта ідэалам хараства. І гэта зразумела: тут ён нарадзіўся, зрабіў першы крок, атрымаў асалоду ад водару кветак, траў і гаёў, а таксама затрапятала сэрцайка ад першага кахання. Менавіта таму гэты край стаў родным домам і калыскай яго таленту. Тут ён узмужаў, як паэт, адсюль чэрпаў сілы, падобна Антэю. Сучасная Беларусь была, па ўласным прызнанні паэта, “калыскай яго думаў і натхнення”.

Калі Адаму споўнілася 8 гадоў, яго аддалі на вучобу ў дамініканскую школу ў родным мястэчку. Там ён правучыўся 9 гадоў. Установа дала грунтоўныя веды і забяспечыла асновы бліскучай адукацыі А. Міцкевіча. Там ён пасябраваў на ўсё жыццё з Янам Чачотам. Падлеткаў яднала захапленне фальклорам роднага краю, цікавасць да духоўнага жыцця сялян, імкненне ведаць свой край і людзей. Абодва шмат чыталі, вывучалі айчынную гісторыю і літаратуру. Пазней сябры паступілі ў Віленскі ўніверсітэт.

Бацька Міцкевіча забяспечваў высокі ўзровень жыцця сваім блізкім. Калі ў 1812 годзе ён памёр, сям’я засталася без сродкаў да існавання. Паступаючы ў Віленскі ўніверсітэт, А. Міцкевіч прасіў, каб яму дазволілі вучыцца бясплатна, і за гэта браў на сябе абавязак пасля заканчэння навучання адпрацаваць па накіраванні.

У час навучання ў Віленскім універсітэце А. Міцкевіч выступіў адным з ініцыятараў стварэння тайнага студэнцкага згуртавання – таварыства філаматаў (тых, хто імкнецца да ведаў), якое адыграла важную ролю не толькі ў жыцці і таорчасці паэта, але і ў беларускім нацыянальным адраджэнні. Дзеля пашырэння сваіх поглядаў сярод моладзі праз нейкі час было створана таварыства філарэтаў (тых, хто любіць дабрачыннасць). Сярод членаў таварыстваў – землякі Міцкевіча: Ян Чачот, Тамаш Зан, Ігнат Дамейка і іншыя. Яны ставілі перад сабой асветныя мэты: вывучэнне гісторыі і культуры свайго народа. Праз асвету намерваліся падрыхтаваць грамадства да барацьбы за вызваленне Радзімы ад царскага самаўладдзя У 1819 г. пасля заканчэння ўніверсітэта накіраваны настаўнікам лацінскай мовы ў Коўна.

Яшчэ ва ўніверсітэце пачаў пісаць. Рамантызм А. Міцкевіча вызначаўся патрыятычным і вызваленчым пафасам, нацыянальным самасцвярджэннем, бо яго Радзіма была заняволена чужынцамі, страціла сваю дзяржаўнасць. У пераходзе мастака слова ад класіцызму да паэтыкі рамантызму асаблівую ролю адыграла каханне да Марылі Верашчакі. Летам 1818г. Тамаш Зан, які сябраваў з братамі Марылі, прывёз А. Міцкевічаў Туганавічы, родавы маёнтак Верашчакаў. Сядзіба знаходзілася на тэрыторыі сучаснага Баранавіцкага раёна. Дзяўчына не вызначалася асаблівай прыгажосцю, але была разумнай, шмат чытала, любіла гуляць у шашкі і шахматы, хораша спявала, музыцыравала, захаплялася беларускімі народнымі песнямі. Міцкевіч з Марыляй часта адлучаліся з гурту моладзі, бавілі час за чытаннем, гулялі па наваколлі. Аднойчы на беразе возера Свіцязь стары рыбак расказаў закаханым народныя легенды, звязаныя з гэтым возерам. Марыля, захопленая іх паэзіяй, папрасіла Адама напісаць пра гэта.

У той час калі А. Міцкевіч сустрэўся з Марыляй, яна была ўжо нявестай графа Ваўжынца Путкамера і ў хуткім часе выйшла за яго замуж. Сваё юначае каханне маладыя людзі пранеслі праз усё жыццё. Марыля і Туганавічы былі для паэта самымі дарагімі ўспамінамі ў цяжкія гады выгнання. Каханне Міцкевіча да Марылі натхніла паэта на стварэнне такіх цудоўных твораў, як “Свіцязянка”, “Курганок Марылі”, “Рыбка” і іншыя.

У 1823г. улады даведаліся пра дзейнасць таварыстваў філаматаў і філарэтаў. Восенню А. Міцкевіч, Я. Чачот і іншыя члены патрыятычных таварыстваў аказаліся за кратамі. Улады сурова пакаралі маладых патрыётаў: ім забаранілі жыць на Радзіме і адправілі на паўночны Урал і ў Сібір. У 1824 г. А. Міцкевіч назаўсёды быў вымушаны пакінуць сваю любую Літву, Бацькаўшчыну, гэта значыць Беларусь, сваю дарагую Навагрудчыну. Ён становіцца вечным вандраўніком.

Назаўсёды стаць выгнаннікам. Ніколі не мець магчымасці вярнуцца ў той куток, які ты любіш больш за ўсё на свеце, дзе нават паветра лечыць; ніколі ўжо не ўбачыць роднай хаты, якая памятае цябе маленькім. Як гэта жорстка. Ці ёсць больш бесчалавечнае пакаранне, чым лёс адшчапенца? Напэўна, не. Хіба толькі адзінота. Я не ўяўляю сябе без радзімы і ведаю дакладна, што ніколі не змагу жыць за мяжой, як бы там не было хораша.

Нас у школе сёння вучаць: няма людзей без недахопаў, таму кожны мае права на памылку і яе выпраўленне. Мне зараз цяжка зразумець, хто з людзей адважыўся узяць на сябе такую адказнасць распараджацца лёсам другога чалавека. І якое ж трэба было ўчыніць злачынства, каб не мець ужо права на ачышчэнне… Думаю: Міцкевічу было б прыкра, калі б ён даведаўся, што ў 21 ст. нашчадкі яго суддзяў прыпісваюць яго славу сваёй Радзіме, Беларусі, з якой яго некалі так бессаромна выгналі. Прыкра і мне.

З Вільні ў Пецярбург паэт прыбыў па этапе. Затым накіраваўся ў Адэсу, потым у Крым. Ля ног паэта з Літвы быў край багаццяў і красы, а сэрца неслася ў свой, які быў забраны. Бурныя хвалі мора кожны раз напаміналі аб родным Нёмане.

Нёман, родны мой Нёман! Празрыстай вадою

Ты абмываў мне калісьці малому далоні…

Жыў то ў Маскве, то ў Пецярбургу. Пазнаёміўся з выдатнай польскай піяністкай Марыляй Шыманоўскай і яе дзецьмі. Тады А. Міцкевіч не думаў, што маленькая Цалінка ў будучым стане яго жонкай.

Слава А. Міцкевіча як выдатнага рамантыка, як змагара за свабоду расла. Тым не менш мастак з Навагрудчыны пераканаўся, што вярнуцца на радзіму яму не ўдасца. Паэт накіраваўся ў Берлін, дзе эмігранты беларусы і палякі наладзілі яму ўрачыстую сустрэчу. Пачаліся частыя пераезды, вандроўкі па заходнееўрапейскіх краінах (Германія, Швейцарыя, Італія), сустрэчы з выдатнымі дзеячамі культуры.

Больш стала жыў А. Міцкевіч у Парыжы. Тут паэт працаваў выкладчыкам у славутым Калеж дэ Франс і чытаў лекцыі па славянскай культуры. У гэтых лекцыях ён высока ацаніў беларускі фальклор: “У іх казках і песнях ёсць усё”. Расказваў, што беларусы захавалі найбольшую колькасць агульнаславянскіх рысаў, “што на беларускай мове, якую называюць русінскай, размаўляе каля 10 мільёнаў чалавек. Гэта самая багатая і самая чыстая гаворка, якая ўзнікла даўно і добра распрацавана. У перыяд незалежнасці Літвы вялікія князі карысталіся ёю для дыпламатычнай перапіскі”. У сталіцы Францыі А. Міцкевіч нечакана ажаніўся з Цалінай Шыманоўскай.

Шлюб нельга лічыць шчаслівым, бо жонка ў хуткім часе захварэла. Тым не менш сям’я Міцкевічаў з кожным годам расла. У іх гадаваліся 4 хлопчыкі і 2 дзяўчынкі. Старэйшай далі імя Марыя ў гонар Марылі Верашчакі. Утрымліваць такую сям’ю было цяжка, і жылі Міцкевічы часамі вельмі бедна.

А. Міцкевіч заўсёды падтрымліваў змаганне народаў свету за волю і дэмакратыю і разумеў гэта як змаганне за вызваленне сваёй Айчыны ад заняволення. Гэта і прывяло яго ў 1855г. у Канстанцінопаль, дзе ён нечакана памёр. Цела было перавезена ў Парыж. Праз 35гадоў прах паэта палякі перавезлі ў Кракаў. Там і спачывае ён у саборы Вавельскага замка ўдалечыні ад Літвы, якую так любіў. Вялікі паэт, патрыёт роднага краю пакінуў сучаснікам запавет любові і вернасці да той зямлі, якая нараджае і ўзгадоўвае чалавека.

Радзіма!.. Лепшая на свеце!

Не трэба мне зямлі другой.

Багаццяў не хачу я меці,

Каб толькі ты была са мной.

 

З тваіх лясоў, з тваіх палеткаў,

З тваіх крыніц вады жывой.

Падняўся, нібы тая кветка,

Адам Міцкевіч – сынок твой.

 

Ён “закахаўся” ў ціхі Нёман,

У кроплі ранішняй расы,

Ён “закахаўся” ў нівы гоман.

Дзе шчэ знайсці такой красы…

Макаранка Таццяна

І завяршыць сваё выступленне я хачу вершам Р. Барадуліна, які мае назву “Адам Міцкевіч”:

Паэты нараджаюцца ў карчме,

Каб іх пасьля

Аплаквалі саборы.

Выгнаньніку

Ня ў спіну вецер дзьме, –

Ён носіць край абражаны

З сабою.

 

Хмар вырай

Сьвіцязі сьлязу страсе,

Як пава з песьні,

Што праз сад ляцела.

На саркафагу ружы

У расе

Паэту –

Не пыхлівасці зьлюцелай!

 

Маўчы ўсыпальня каралёў…

Вякі

Прыціхлі

Над геральдыкай нямою.

Спытае нехта:

– Быў кароль які,

Калі пісаў паэт:

«Оjczyzno moja…»?

 







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 2544. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...


Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...


Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...


Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Признаки классификации безопасности Можно выделить следующие признаки классификации безопасности. 1. По признаку масштабности принято различать следующие относительно самостоятельные геополитические уровни и виды безопасности. 1.1. Международная безопасность (глобальная и...

Прием и регистрация больных Пути госпитализации больных в стационар могут быть различны. В цен­тральное приемное отделение больные могут быть доставлены: 1) машиной скорой медицинской помощи в случае возникновения остро­го или обострения хронического заболевания...

ПУНКЦИЯ И КАТЕТЕРИЗАЦИЯ ПОДКЛЮЧИЧНОЙ ВЕНЫ   Пункцию и катетеризацию подключичной вены обычно производит хирург или анестезиолог, иногда — специально обученный терапевт...

Сравнительно-исторический метод в языкознании сравнительно-исторический метод в языкознании является одним из основных и представляет собой совокупность приёмов...

Концептуальные модели труда учителя В отечественной литературе существует несколько подходов к пониманию профессиональной деятельности учителя, которые, дополняя друг друга, расширяют психологическое представление об эффективности профессионального труда учителя...

Конституционно-правовые нормы, их особенности и виды Характеристика отрасли права немыслима без уяснения особенностей составляющих ее норм...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.008 сек.) русская версия | украинская версия