Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Колеры паэзіі Максіма Багдановіча





 

Творчасць Максіма Багдановіча — з'ява агульнаеўрапейская, бо ў аснове яе — не часовае штосьці, не выпадковае, а адвечны ідэал прыгажосці. Максім Багдановіч быў паэтам-інтэлігентам. У складаныя 20-я гады ХХ ст. маладыя крытыкі бачылі загану творчасці Максіма-кніжніка ў яе суб'ектывізме, пачуццёвасці, свядомым адыходзе ад палітычных тэм. Але менавіта гэта не дало замкнуцца беларускай паэзіі на адной «сюжэтнай лініі», а ўзбагаціла нашу літаратуру гармоніяй красы, новымі формамі, узорам суб'ектыўнага адлюстравання рэчаіснасці. Аўтар «Вянка» адказаў апанентам радкамі з апавядання «Апокрыф»: «Добра быць коласам; але шчасліў той, каму давялося быць васільком, бо нашто каласы, калі няма васількоў?»

Вершы М. Багдановіча вельмі пластычныя. Дэвіз, пад якім яны ствараліся, — словы А. Фета: «Оглянчсь — имир вседневный многоцветен и чудесен». Беларускі паэт інтэрпрэтаваў гэта па-свойму:

 

Ах колькі ёсць красы цудоўнай поруч з намі,

Калі глядзець вакол дзіцячымі вачамі.

 

Творца імкнецца перадаць людзям хараство навакольнага свету іспалучыць яго з унутраным светам чалавека. «Тыя, хто здольныя ўбачыць у прыгожым яго высокі сэнс, — людэі культурныя. Яны не безнадзейныя. Але выбраныя тыя, хто ў прыгожым бачыць толькі адно: Прыгажосць», — лічыў эстэт Оскар Уайльд. Сапраўды, Прыгажосць выхоўвае людзей, уздзейнічае і на розум, і на сэрца чалавечае, фарміруе цэласную асобу. Сваю гармонію М. Багдановіч стварае пры дапамозе такіх мастацкіх сродкаў, як колер і музыка. У колеры гучыць музыка, якая, у сваю чаргу, выяўляецца праз той жа колер:

 

Поле нікне ў срэбным тумане,

Снег блішчыць, як халодная сталь,

I лятуць мае лёгкія сані,

Унашуся я ў сінюю даль.

 

У пейзажы дамінуюць срэбны і сіні колеры, яны і ствараюць своеасаблівую музыку верша. Мелодыка, жывапіс, агульная танальнасць твора, эмацыянальны стан аўтара ўзаемапераплятаюцца і нараджаюць гармонію.

Багдановіч клапатліва працаваў над поліфаніяй сваіх твораў. Ёнтак падбіраў гукі, рытм, так будаваў радкі, каб інтанацыя слоў стварала мелодыю.

Здароў, марозны, звонкі вечар!

Здароў, скрыпучы, мяккі снег!

Мяцель не вее, сціхнуў вецер,

Iволен лёгкіх санак бег.

(«Зімой»)

Беларускія, рускія, украінскія кампазітары адзначалі музычнасць паэзіі М. Багдановіча: на музыку пакладзена больш за трыццаць яго вершаў, некаторыя творы маюць нават па шэсць інтэрпрэтацый — «Зорка Венера».

Вядома, што музыка сцірае рэзкія грані вобразных малюнкаў. Паэзія М. Багдановіча пазбаўлена насычаных фарбаў і кантрастных спалучэнняў. Гэта паэзія паўтонаў. Вытокі такой музычнасці — у беларускім фальклоры. 3 самага маленства будучы паэт жыве ў чароўным царстве беларускай народнай творчасці. Адтуль у М. Багдановіча шмат вобразаў-сімвалаў, вобразаў-колераў. Але гэта было не простае запазычанне, а абгрунтаваная, свядомая распрацоўка спадчыны.

Любімымі колерамі беларускага народа былі белы, зялёны, сіні, чырвоны, шэры. Чырвоны колер — колер прыгажосці, кахання, белы — цнатлівасці, сірочай долі. У беларускім фальклоры існуюць традыцыйныя ўз'яднанні колеру з вобразам-сімвалам. М. Багдановіч звяртаецца да такіх спалучэнняў: “белая каліна”, “шэрая зямля”, “залатая каса”, “ясны месяц”, “зялёны бор”, “белы дзень”, “шэры попел”, “цёмная ноч”, “цёмны бор”.

Літаратуразнаўцы вылучаюць тры катэгорыі паэтаў: трагікі, рамантыкі, эпікі. Багдановіча адносяць да трагікаў. Сапраўды, ён неадназначна ўспрымае жыццё. Гэта выклікана складанасцю яго эпохі, трагічнасцю асабістага лёсу. М. Багдановіч, які хварэў на сухоты, прадчувае свой непазбежны канец. Гэта праяўляецца цраз эмацыянальны настрой яго творчасці. Ёнвыкарыстоўвае шмат цёмных колераў, змрочных адценняў, спалучэнняў чырвонага з чорным.

Чалавек можа па-рознаму ставіцца да смерці. Адны здольны па-філасофску абгрунтаваць непазбежнае і змірыцца. У другіх назіраецца заўсёдная трывога і неспакой. У М. Багдановіча — лірычны смутак і журба з-за таго, што яму, мусіць, нядоўга давядзецца захапляцца прыгажосцю жыцця. Гэтай тэме прысвечаны верш «Не кувай ты, шэрая зязюля...»:

Не кувай ты, шэрая зязюля,

Сумным гукам у бары;

Мо і скажаш, што я жыці буду,

Але лепш не гавары.

Эмацыянальная афарбоўка гэтага верша шэрая. Шэры колер — сімвал тугі, суму.

Найвышэйшую адмоўную афарбоўку набывае верш «Цемень». Настрой аўтара — чорнага колеру безнадзейнасць і безвыходнасць:

Я сяджу без агню. Я стаміўся, прамок.

Над зямлёю імгла, у душы маёй змрок.

О, як пуста у ёй! О, як холадна жыць!

Жудасную таямнічасць вершу надае імгненная ўспышка, што падсвечвае» «вобраз Хрыста, яго крыж». Халодны свет маланкі падае надзею, але яна жыве толькі імгненне і зноў хаваецца ў цемры. Зноў страчана надзея на выратаванне:

Не глядзіць на мяне ясны вобраз Хрыста.

Над зямлёю імгла, у душы пустата.

Але паэт перамагае дэпрэсіўны настрой і прыходзіць да філасофскай высновы, што рана ці позна кожны чалавек паўстае норад вечнасцю, што «ўсе мы ляцім да зор». Смутак і журбу перамагае мажорны настрой. У маладыя гады нельга засяроджвацца на сумным. Маладосць заўсёды спадзяецца на лепшае, імкнецца да шчаслівага жыцця. Верш «Маладыя гады» афарбаваны ўжо ў радасныя жоўтачырвоныя таны. Трэба адзначыць, што ў творах М. Багдановіча няма безвыходнасці, прагі смерці, як, напрыклад, у лірыцы М. Лермантава або Поля Верлена. I нельга лічыць, што цёмныя колеры ствараюць аснову каляровай палітры беларускага паэта. Пераважаюць «жывыя колеры», але яшчэ агорнутыя засмучанасцю.

Колерны дыяпазон вершаў М. Багдановіча не вельмі шырокі. У асноўным гэта «халодныя», няяркія колеры: сіні, шэры, зялёны, чорны, белы, жоўты. Вершы афарбаваны паўтонамі і паўценямі: «дзень няяркага серабра», «светлы след», «люстраная вада», «срэбны пыл», «сіняватыя зоркі», «маладзік бледна-сіні», «бледныя цвяты», «мёд залацісты». Чаму паэт звяртаецца менавіта да паўтонаў? Па-першае, ён — сын беларускага народа. Беларусь знаходзіцца на перакрыжаванні заходнееўрапейскай і ўсходнееўрапейскай культур. Тут сінтэзаваліся бескампраміснасць Усходу і памяркоўнасць Захаду. Параўнаем радкі з творчасці прадстаўнікоў розных культур: А. Фета, М. Багдановіча і П. Верлена.

Ночью месяц, полон блеска,

Ходит, тучи серебря,

Днём в окно тепло и редко

Светит солнце января.

(А. Фет)

 

Уюцца змейкай срабрыстай дарожкі,

Брызгі золата ў небе блішчаць.

Iмаркотныя месяца рожкі

Праз марозную мглу зіхацяць.

(М. Багдановіч)

 

Промнем спозненым тлее даль алей,

Ледзь калышацца бледны плёс лілей

Сярод цішы вод, дзе сцяной чарот,

Светлаты лілей белы карагод...

(П. Верлен)

Колер выяўляе характар чалавека, які прадстаўляе характар нацыі. У А. Фета дамінуе моц пачуццяў. Месяц у яго — «полон блеска». У Поля Верлена, наадварот, афарбоўка бляклая, яна амаль сцірае мяжу паміж каляровым і чорна-белым. Эмацыянальнасць М. Багдановіча не падобная ні да заходняй, ні да ўсходняй. Ігнат Абдзіраловіч пісаў у сваім нарысе «Адвечным шляхам»: «Ваганне паміж Захадам і Ўсходам і шчырая непрыхільнасць ні да аднаго, ні да другога нарадзіла сваю культуру». У пейзажнай замалёўцы беларускага паэта срабрысты колер надае празрыстасць вершу, а залаты ажыўляе яго. Святло месяца ледзь-ледзь прыкметнае, зіхатлівае.

Чым яшчэ можна растлумачыць зварот М. Багдановіча да паўтонаў? Дзіця горада, усё жыццё бачыць вакол сябе няяркія фарбы цагляных дамоў, людзей у вопратцы спакойнай гамы колераў, шэры брук. Да таго ж М. Багдановіч адчувае ўплыў на сваю творчасць «жывапіснага імпрэсіянізму, сутнасць якога можна выявіць словамі Поля Верлена:

Адценнівось жаданы бог.

Што колеры... Адны адценні

Вяшчаюць водбліскі і цені...

Любімы колер М. Багдановіча — сіні: «сіняя даль», «начная сінява», «сінеючыя зоры», «сінявокая ноч», «сіняваты дым», «маладзік бледна-сіні», «сіняя цемень вады». З дапамогай гэтай фарбы паэт стварае цудоўныя пачуццёвыя замалёўкі.

Па-над белым пухам вішняў,

Быццам сіні аганёк,

Б'ецца, ўецца шпаркі, лёгкі

Сінякрылы матылёк.

Цікава, што ў сусветнай культуры за вобразам матылька замацаваўся сімвал дзяўчыны, яе трапяткой душы. I ў гэтым вершы Мастак выкарыстоўвае паўтоны. У сіняй фарбе няма той насычанасці, якая імкнецца да цемнаты; хутчэй яна прадказвае святло: сіні — бледна-сіні, сінеючы — сіняваты. Кожная фарба мае свой псіхалагічны і сэнсавы змест. Так, сіні колер асацыіруецца з недасягальнай марай. Нездарма да яго звяртаюцца паэты-рамантыкі. У рускай літаратуры найбольш адметным паэтам, які шырока выкарыстоўваў колернасць у сваёй творчасці, быў А Блок; вобраз-сімвал «сіняя даль» вельмі часты ў яго.

Сінява спрыяе духу і змушае да філасофскага роздуму. Аднак гэты колер асацыіруецца з холадам, таму часта звязваецца з зімой. М. Багдановіч адыходзіць ад традыцыйнага паказу гэтай пары года ў бела-чорнай гаме. Ёнуспрымае зіму вельмі суб'ектыўна. Стан застылай прыроды, агорнутай сінім халодным снегам, суадносіцца са станам душы паэта.

Яшчэ адзін вобраз-сімвал, які спалучаецца з сіняй халоднай гамай, — вобраз ночы. Традыцыйна ноч — нешта адмоўнае, вобраз, звязаны з роспаччу і смерцю. Але менавіта ў гэтыя гадзіны паэт адчувае сябе часткаю Космасу, Вечнасці. Уначы можна скінуць з сябе дробязі дня і паглыбіцца ў сваю душу. Для М. Багдановіча сіняя ноч — гэта «час, калі трэба журыцца душою на свежых магілах пуста пранёсшыхся днёў».

На працягу ўсёй сваёй творчасці паэт звяртаўся да вобраза зоркі — агульначалавечага сімвала надзеі, выратавання і шчасця. У М. Багдановіча асабісты погляд на зоркі — для яго гэта сімвал шчырага і чыстага кахання. Гэта і «зоркі сіняватыя», «ясныя зоркі», «залатыя брызгі зорак», «срэбныя зоры», «знічкі агністыя». Выбар колеру залежыць ад асацыяцый паэта, ад таго, які сэнс ён укладваў у сімвал. Найчасцей зоры афарбаваны ў «вясёлыя» колеры: жоўты, залацісты, жоўта-чырвоны: творца любуецца «кветкамі нябёс». Эмацыянальны стан М. Багдановіча паступова змяняецца ад спакойнага суму да ўзнёслага захаплення хараством.

Звяртаючы ўвагу на «кветкі нябёс», нельга не адзначыць кветкі зямныя. М. Багдановіч таксама афарбоўвае іх у няяркія колеры: «кветкі бледныя». Толькі аднойчы бачацца яны чырвонымі. Размова ідзе пра твор з цыкла «Эрас»: «У космах схаваліся кветкі чырвоныя...» Каханне ў сусветным мастацтве заўсёды выяўляецца праз чырвоны колер. Аўтар не называе, якія дакладна кветкі. Магчыма, гэта ружы — таксама сімвал кахання: «Хцівасць жадання іх томіць таемная». Але трагізм верша ў тым, што чырвоныя кветкі не выконваюць свайго прадвызначэння: «Звянуць яны, тыя кветы чырвоныя, кветы чырвоныя, неапылёнымі». Напрошваецца аналогія паміж неапыленымі чырвонымі кветкамі і самім М. Багдановічам. Паралель падмацоўваецца неаднаразовым зваротам аўтара да гэтай тэмы. Прыгадаем паэму «Страцім-лебедзь». Ва ўсіх выратаваных істот з'явіліся нашчадкі, няма іх толькі ў Страціма. За вобразам гордай птушкі стаіць паэт.

Вялікі майстар апісання прыроды, аўтар «Вянка» не дае нам вялікіх панарамных малюнкаў. Ёнзамалёўвае асобнымі штрышкамі пэўныя прадметы. Такая тэхніка нагадвае творчую манеру Клода Манэ. На творчасць М. Багдановіча паўплывала жывапісная імпрэсіяністычнасць. Прадстаўнікі гэтага напрамку імкнуліся схапіць імгненнасць колеру, яго нечаканыя, няўлоўныя адценні. М. Багдановіч таксама імкнецца перадаць вобраз, зыходзячы з першага ўражання. З'яўляюцца слоўныя малюнкі зялёнага, снегавога, сіняватага, чырвонага, жоўта-чырвонага, срабрыстага месяца. Напрыклад, у трыялеце «Вечар»:

Над лесам, дзе шапочуць клёны,

У небе месяц ўстаў зялёны.

Суб'ектыўнасць і імгненнасць уражання адчуваецца ў вобразе небасхілу, які становіцца зялёным, нібы лёд. М. Багдановіч сцірае межы паміж рэальнымі прадметамі і ўражаннямі.

Так, туман, які ахутвае возера, — гэта зусім не туман, а «срэбныя сеці», якія блытаюць русалкі. Праз колер выявіліся псіхалагічныя аспекты творчасці М. Багдановіча. Адны фарбы прыцягваюць творцу, іншых ён пазбягае. У яго існавала свая шкала любімых колераў. Яна змянялася пад уздзеяннем розных фактараў (хаця схільнасць да сіняга колеру была бясспрэчнай).

Напрыканцы паспрабуем даць характарыстыку кожнаму колеру па індывідуальнай шкале мастака:

Сіні — колер смутку, тугі і надзеі.

Шэры — здзіўлення і зацікаўленасці.

Чорны — колер адмоўных эмоцый, страху, гневу.

Можна звязаць колеры з эмацыянальна-асабістымі характарыстыкамі чалавека.

Сіні — добры, спакойны, сумленны.

Чорны — маўклівы, упарты.

Шэры — нерашучы, няўпэўнены, расслаблены.

Чырвоны — рашучы, энергічны, упэўнены.

Сукупнасць гэтых колераў і іх характарыстык дае нам даволі поўнае ўяўленне пра характар М. Багдановіча.

Алена Скуратовіч

 







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 2512. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...


Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...


Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...


Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Репродуктивное здоровье, как составляющая часть здоровья человека и общества   Репродуктивное здоровье – это состояние полного физического, умственного и социального благополучия при отсутствии заболеваний репродуктивной системы на всех этапах жизни человека...

Случайной величины Плотностью распределения вероятностей непрерывной случайной величины Х называют функцию f(x) – первую производную от функции распределения F(x): Понятие плотность распределения вероятностей случайной величины Х для дискретной величины неприменима...

Схема рефлекторной дуги условного слюноотделительного рефлекса При неоднократном сочетании действия предупреждающего сигнала и безусловного пищевого раздражителя формируются...

Ганглиоблокаторы. Классификация. Механизм действия. Фармакодинамика. Применение.Побочные эфффекты Никотинчувствительные холинорецепторы (н-холинорецепторы) в основном локализованы на постсинаптических мембранах в синапсах скелетной мускулатуры...

Шов первичный, первично отсроченный, вторичный (показания) В зависимости от времени и условий наложения выделяют швы: 1) первичные...

Предпосылки, условия и движущие силы психического развития Предпосылки –это факторы. Факторы психического развития –это ведущие детерминанты развития чел. К ним относят: среду...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия