Студопедия — Метадычны каментарый.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Метадычны каментарый.






Сучаснай псіхолага-педагагічнай навукай дастаткова грунтоўна распрацаваны многія аспекты маральна-этычнага выхавання вучняў. У апошні час дадзеная праблема даволі глыбока даследавалася на тэарэтычным і прыкладным узроўнях айчыннымі педагогамі. Сёння ў падыходах да маральна-этычнага выхавання вучняў вызначыліся новыя прыярытэты, у тым ліку і на аснове хрысціянскіх і этнапедагагічных ідэй, якія пры выбары выхаваўчых арыенціраў патрабуюць ад настаўніка ўліку спецыфікі нацыянальнага характару і ментальных асаблівасцей беларусаў.

Думаецца, што сёння, калі пашыраюцца і нарастаюць глабалізацыйныя працэсы, адным з прыярытэтных кірункаў у вучэбна-выхаваўчым працэсе нашай нацыянальнай агульнаадукацыйнай школы павінна стаць фарміраванне ў школьнікаў маральна-этычных нормаў паводзін найперш на аснове маральных каштоўнасцей і адметнасцей светапогляду, уласцівых беларусам як пэўнай этнічнай супольнасці людзей і соцыуму. Актуальнасць такога падыходу тлумачыцца неабходнасцю адраджэння ў вучняў традыцыйнага пачуцця этнічнай самасвядомасці асобы і нацыянальнага гонару.

Трэба адзначыць, што выхаваўчы патэнцыял народнай педагогікі можа быць з поспехам рэалізаваны найперш настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры праз прыцягненне ў якасці сродкаў выхавання такога моўнага матэрыялу, як прыказкі і прымаўкі, якія з’яўляюцца адлюстраваннем шматвяковай гісторыі нашага народа, яго жыцця і побыту, разнастайных назіранняў за навакольным светам і ўзаемаадносінамі паміж людзьмі. Прыказкі і прымаўкі – гэта не толькі сапраўдная скарбніца народнай мудрасці беларусаў, але і дастаткова паказальны і ўдзячны моўны матэрыял для выхавання ў дзяцей такіх маральных якасцей, як справядлівасць, праўдзівасць, дабрыня, таварыскасць, гасціннасць і інш. Зразумела, што метады і прыёмы выхаваўчай працы ў гэтым кірунку павінны быць зарыентаваны не толькі на выпрацоўку пералічаных вышэй маральных якасцей, якія рэгулююць, карэкціруюць і стымулююць паводзіны вучняў, але і на фарміраванне нацыянальна-культурнай свядомасці, набыццё ведаў пра спецыфіку менталітэту і этнапсіхічных адметнасцей беларусаў як нацыі, пра іх звычаі і традыцыі, асаблівасці духоўнага свету і адметныя рысы народнай маралі.

Лінгвакультурны феномен нацыянальнага характару беларусаў

у фразеалагічных і парэміялагічных беларускай мовы

Нацыянальны характар – гэта своеасаблівая сукупнасць розных псіхалагічных рыс і якасцей, уласцівых прадстаўнікам пэўнай этнічнай супольнасці. Асаблівасці нацыянальнага характару знаходзяць адбітак у спецыфіцы паводзін, пачуццяў і перажыванняў большасці прадстаўнікоў таго ці іншага народа. Трэба адзначыць, шо нацыянальны характар знаходзіць сваё выяўленне найперш у такіх псіхалагічных феноменах, эмацыйна-пачуццёвая сфера чалавека, яго ментальнасць, спосабы дзейнасці, асаблівасці паводзін з іншымі людзьмі і інш. Так, сёння сталі ўжо, мабыць. стэрэатыпнымі меркаванні пра “свабодалюбівых, галантных, элегантных і эстэтычна вытанчаных французах, педантычных, працавітых і законапаслухмяных немцах, экспрэсіўных, неўраўнаважаных італьянцах, адкрытых і разняволеных амерыканцах, практычных, кемлівых яўрэях, ветлівых, адказных японцах і г. д.” [1, с. 108].

Якія ж мы, беларусы? Што вызначае наш характар, ментальнасць і паводзіны ў соцыуме.? Несумненна, да станоўчых рыс характару беларусаў можна аднесці іх вынослівасць і цярплівасць, талерантнасць і памяркоўнасць, добразычлівасць і лагоднасць, гасціннасць і працавітасць. Што да адмоўных псіхалагічных характарыстык асобных прадстаўнікоў беларускага этнасу, то тут хацелася б вылучыць такія іх псіхалагічныя адзнакі, як нерашучасць, кансерватыўнасць, недаверліваць і нават у нейкай ступені інертнасць.

Як заўважае Э Дубянецкі, “адной з найбольш тыповых, вызначальных рыс нацыянальнага характару беларусаў з’яўляецца іх высокая талерантнасць, павага да людзей з адрозным ад свайго тэмпераментам, светаўспрыманнем, складам мыслення. І тут найперш варта адзначыць нацыянальную, рэлігійную і духоўна-інтэлектуальную талерантнасць беларусаў. Талерантнасць беларускага насельніцтва ў некаторым сэнсе была “закладзена”, мажліва, ужо генетычна. На пачатковых этапах этнагенезу беларусаў адбывалася своеасаблівая “прыцірка” розных этнічных і канфесійных супольнасцей. Прайшоўшы перыяд выпрабаванняў, на Беларусі ўжо ў сярэднявеччы склалася досыць трывалая сітуацыя нацыянальна-рэлігійнай, грамадска-палітычнай і духоўна-інтэлектуальнай талерантнасці…На працягу многіх стагоддзяў на Беларусі бесканфліктна пражывалі беларусы, яўрэі, рускія, татары, прадстаўнікі розных канфесійных груп” [1, с. 105].

1. Беларусазнаўства: Навучальны дапаможнік / Пад рэд. П. Брыгадзіна. – Мінск: “Завігар”, 1998. – 288 с.

ТЭСТАВЫЯ ЗАДАННІ

1. Якая з названых навуковых парадыгмаў з’яўляецца вядучай у сучаснай лінгвістыцы?

1) сістэмна-структурная (па В. Маславай);

2) параўнальна-гістарычная (па В. Маславай);

3) антрапацэнтрычная (па В. Маславай);

4) генератыўная (па А. Кубраковай);

5) кагнітыўная (па А. Кубраковай).

 

2. Дзякуючы імёнам якіх вучоных этналінгвістыка пачала развівацца як самастойная мовазнаўчая дысцыпліна?

1) А.А. Патабня;

2) Э. Сепір;

3) В. фон Гумбальт;

4) Б. Уорф;

5) М.І. Талстой.

 

3. Адзначце, хто з’яўляецца заснавальнікам сучаснай славянскай этналінгвістыкі?

1) Ф. Боас;

2) М.І. Талстой;

3) Ф.І. Буслаеў;

4) Е. Бартміньскі;

5) Герд А.С.

 

4. Назавіце этналінгвістычныя школы, якія вылучаюцца ў межах славянскай этналінгвістыкі:

1) люблінская;

2) мінская;

3) санкт-пецярбургская;

4) пражская;

5) маскоўская.

 

5. Згодна з палажэннямі маскоўскай этналінгвістычнай школы, аб’ектам этналінгвістыкі з’яўляе(ю)цца:

1) традыцыйная народная культура;

2) дыялекты;

3) наддыялект – літаратурная мова з яе разнавіднасцямі;

4) фальклор;

5) міжэтнічныя кантакты.

 

 

6. У чым заключаецца этнічная функцыя мовы?

1) мова адлюстроўвае пазнанне свету чалавекам;

2) у мове назапашваецца інфармацыя, якая дапамагае захаваць культурную спадчыну і нацыянальную свядомасць;

3) мова з’яўляецца сродкам зносін паміж людзьмі;

4) мова служыць для ўсведамлення свайго этнічнага “я” ў агульнай супольнасці людзей;

5) мова служыць для наймення прадметаў і з’яў рэчаіснасці.

 

7. Выкарыстаннем якіх моў характарызавалася этнамоўная сітуацыя на Беларусі ў ХУІ–ХУІІ стст?

1) царкоўнаславянская;

2) руская;

3) беларуская;

4) польская;

5) лацінская.

 

8. Адзначце правільныя палажэнні:

1) мова выражае “дух народа”;

2) мова ёсць звяно паміж чалавекам і сусветам;

3) мова ёсць асноўны інструмент, з дапамогай якога мы засвойваем культуру;

4) мова ёсць складнік культуры, якую мы атрымліваем у спадчыну ад сваіх продкаў;

5) моўная адметнасць абумоўлена адметнасцю культуры і выяўляецца найперш у граматычным ладзе мовы.

 

9. Архетыпамі беларусаў у творах мастацкай літаратуры

выступаюць:

1) мора;

2) родная зямля;

3) горы;

4) сонца;

5) балота.

 

10. Адзначце моўныя адзінкі, якія ўтрымліваюць этнакультурную інфармацыю ў мастацкім творы:

1) назвы побытавых рэалій;

2) антрапонімы;

3) дыялектная лексіка;

4) фразеалагізмы;

5) эліптычныя сказы.

 

11. Што можа выклікаць тэарэтычныя і практычныя цяжкасці пры перакладзе мастацкага тэксту з адной мовы на другую?

1) адсутнасць “фонавых” ведаў у перакладчыка;

2) наяўнасць у розных мовах слоў, якія маюць аднолькавую прадметную суаднесенасць, але адрозніваюцца канататыўнай семантыкай;

3) адрозненні ў матэрыяльнай і духоўнай культуры народаў;

4) этнафраземы;

5) асабовыя імёны.

 

12. Моўная карціна свету – гэта...

1) сукупнасць уяўленняў пра свет, якая гістарычна склалася ў свядомасці пэўнага моўнага калектыву;

2) духоўнае быццё грамадства;

3) адлюстраваныя ў мове з’явы культуры;

4) культурныя стэрэатыпы, адлюстраваныя ў мове;

5) сістэма поглядаў чалавека на свет.

 

13. Вызначце, што складае змест паняцця “канцэпт”.

1) неад’емны духоўны атрыбут нацыянальнага жыцця;

2) нацыянальны стэрэатып паводзін;

3) асаблівасці этнічнага менталітэту, увасобленыя ў семантыцы моўных адзінак;

4) семантычнае ўтварэнне, якое адзначана лінгвакультурнай спецыфікай і тым ці іншым чынам характарызуе носьбітаў пэўнай этнакультуры;

5) адзінка калектыўных ведаў, якая мае моўнае выражэнне.

 

14. Вызначце, што складае змест паняцця “канатацыя”.

1) асаблівасці менталітэту пэўнай нацыі;

2) моўная інтэрпрэтацыя свету;

3) “сузначэнне”, якое ўваходзіць у склад семантыкі моўнай адзінкі;

4) калектыўныя вобразы, якія ствараюцца падсвядома і рэалізуюцца ў міфах, рэлігійных сістэмах, літаратурна-мастацкай творчасці;

5) адрозненні ў культурным жыцці народаў.

 

15. Сярод наступных назваў асоб адзначце лексемы, у семантыцы якіх прысутнічаюць канататыўныя семы:

1) кіраўнік;

2) прадажнік;

3) нікчэмнік;

4) сумленнік;

5) будаўнік.

 

16. Сярод наступных лексічных адзінак беларускай мовы адзначце словы з нацыянальна-культурнай семантыкай:

1) пранік;

2) праснак;

3) вітацца;

4) даўніна;

5) батлейка.

 

17. Сярод наступных слоў адзначце экзатызмы:

1) вятрак;

2) журы;

3) гапак;

4) карыда;

5) калаўрот.

 

18. Адзначце безэквівалентныя ў рускамоўным дачыненні словы:

1) засень;

2) аладкі;

3) сасмягнуць;

4) губерня;

5) гута.

 

19. Што сімвалізуе бусел у нацыянальнай свядомасці і міфалагічна-фальклорнай сістэме беларусаў?

1) працавітасць;

2) новае жыццё;

3) Радзіму;

4) разлуку;

5) набліжэнне зімы.

 

20. Адзначце антрапонімы, якія адлюстроўваюць традыцыі нацыянальнага беларускага іменаслова:

1) Пётр;

2) Алесь;

3) Канстанцін;

4) Апанас;

5) Кірыла.

 

21. Этнонім – гэта назва...

1) народа;

2) племені;

3) прадстаўніка пэўнай сацыяльнай групы ці праслойкі;

4) тытульнай нацыі;

5) аўтахтоннага насельніцтва на пэўнай тэрыторыі.

 

22. Этнатапонім – гэта...

1) назва асобы паводле нацыянальнай прыналежнасці;

2) назва жыхароў пэўнай мясцовасці;

3) назва пэўнага ўнутрыгарадскога аб’екта;

4) назва любога геаграфічнага аб’екта;

5) геаграфічная назва, утвораная ад этноніма.

23. Адзначце прозвішчы сучасных мовазнаўцаў, у працах якіх закранаецца этналінгвістычны аспект вывучэння фразеалагічных адзінак:

1) М.Р. Прыгодзіч;

2) А.Л. Садоўская;

3) У.І. Коваль;

4) В.А. Маслава;

5) Г.М. Мезенка.

 

24. Сярод наступных фразеалагізмаў адзначце тыя, паходжанне якіх звязана з пэўнымі абрадамі і традыцыямі ў жыцці людзей:

1) стаіш як укопаны;

2) злы як сабака;

3) перамываць костачкі;

4) даць гарбуза;

5) як кот наплакаў.

 

25. Сярод наступных беларускіх этнафразем адзначыць тыя, якія ў сваёй семантыцы ўтрымліваюць эматыўны (ацэначны) кампанент:

1) вадзіць дзяды;

2) закідаць зайца;

3) марочыць галаву;

4) наводзіць цень на пляцень;

5) як на сто коней.

 

26. Сярод наступных парэміялагічных адзінак беларускай мовы адзначце прыказкі і прымаўкі з нацыянальна-культурнай семантыкай:

1) Багатаму шкода карабля, а беднаму кашаля.

2) Не заўсягды, як на Дзяды, а працы, як у нядзелю.

3) Як шанцуе, тады і Халімон танцуе.

4) Сябра за грошы не купіш.

5) На Белай Русі пчолы як гусі: рэзгінамі мёд носяць.

 

27. Адзначце назоўнікі-фітонімы, якія ў беларускім фальклоры з’яўляюцца сімваламі мужчынскага і жаночага пачатку жыцця:

1) груша;

2) каліна;

3) асіна;

4) дуб;

5) явар.

 

28. Адзначце моўныя звароты, у якіх адлюстравана нацыянальна-культурная (сучасная ці старажытная) спецыфіка моўных паводзін беларусаў:

1) прыемнага апетыту;

2) паздароў, Божа;

3) спакойнай ночы;

4) васпан;

5) паважаныя дамы і паны.

 

29. Якія з пералічаных выданняў можна аднесці да набыткаў этналінгвістычнай лексікаграфіі?

1) Полесский этнолингвистический сборник (1983);

2)Славянский и балканский фольклор. Этнолингвистическое изучение Полесья (1995);

3) Славянские древности, т. 1-5 (1995-2004);

4) Іванова, С.Ф., Іваноў, Я.Я. Слоўнік беларускіх прымавак і крылатых выразаў: Лінгвакраіназнаўчы дапаможнік (1997);

5) Беларуская міфалогія: Энцыклапедычны слоўнік (2006).

 

30. Якія крытэрыі часцей за ўсё ўлічваюцца пры выбары мовы ў якасці дзяржаўнай?

1) аўтахтоннасць насельніцтва;

2) прэстыжнасць, аўтарытэтнасць мовы;

3) колькасць людзей, якія выкарыстоўваюць гэтую мову ў паўсядзённым ужытку;

4) нейтральнасць мовы;

5) колькасць гарадскога насельніцтва, якое размаўляе на гэтай мове як на роднай.

 

 

ТЭКСТЫ ДЛЯ ЭТНАЛІНГВІСТЫЧНАГА АНАЛІЗУ

Зрабіце этналінгвістычны аналіз наступных тэкстаў.

 

1. Мая Бацькаўшчына

З суседзямі падзелішся скарынкаю.

Адно не ўмееш з торбаю прасіць.

Як ластаўка,

з падстрэшша рук Скарынавых

Тваё крыляла слова па Русі…

 

Ты бласлаўляла даланёй кляноваю

Сваіх сыноў.

Слязамі дабяла

Бяліла лён на світку Каліноўскаму

І Нёмнам ў сны Рублеўскага плыла…

 

Зеленакосымі, тугімі сеткамі

Злавіла Свіцязь юнакоў спакой.

Хоць ён пабраўся з песняю суседскаю,

Але вяснянкі не забыў сваёй…

 

Люблю цябе

ў веснавых праталінах,

У белай хустцы маладых снягоў.

Як на грыбы,

багаты ты на таленты –

Пільней глядзі і нерушы знаходзь.

 

Радзі, зямля,

ты – шчодрая і сціплая.

Каб толькі маразоў не знала рунь!

Імя тваё нашчадкам з нетраў выплыве –

Сівых стагоддзяў рэха:

– Бе-ла-русь!..

Рыгор Барадулін

2. Чысціня

Тут белы дзень і белы цвет Над імі маці са збанком

Палотнаў у каморах. І дочкі, як галубкі.

У белай світцы белы дзед, Струменем белым малако

А ўнук бялявы поруч Паволі льецца ў кубкі.

 

Бярозаў белых – белы стан, Абраз пад белым ручніком.

Ля іх красуня ў белі, Бялявыя дзяўчаты

Звісае белая каса, І белы бэз, што пад акном,

Як белы лён з кудзелі. Як снег, буслы над хатай.

 

І белы сыр, і белы стол І вішні бела зацвілі,

Паважныя, аж люба. І з белай грывай коні.

Уся сямейка навакол Чарнелі толькі мазалі

Сядзіць ля белай бульбы. Рубцамі на далонях.

 

 

Ларыса Геніюш

 

3. Брат мой!

Братка мой!

Братачка родны!

Адкажы – сам сабе адкажы:

Чым зрабіўся табе непрыгодны

Скарб бясцэнны тваёй жа душы?

 

Адчаго так бяздумна, бязмоўна

Ты яго выракаешся сам?

І чаму табе так усё роўна,

Што аборай становіцца храм?

 

Ці таму, што калісьці падступна

Растапталі твой шчыры давер?

Што на ніве, дзе сеяў ты рупна,

Вытраўляліся ўсходы твае?

 

Што ў стагоддзях варожыя збродні

Распіналі твой лёс на крыжы?

Брат мой!

Братка мой!

Братачка родны!

Адкажы – сам сабе адкажы.

 

Жыў ты ў горы, змагаўся ў няволі,

І канаў, і сыходзіў крывёй,

І жывым ты гарэў, а ніколі

Не саромеўся мовы сваёй.

 

Схамяніся ж, ачніся, агледзься!

Ды разваж, ды раздумай як след:

Што пакінеш ты з поля ў налецце?

З чым нашчадкі пакажуцца ў свет?

 

Ці паверыў, што род твой бесплодны?

Ці свой лёс прамяняў на чужы?..

Брат мой!

Братка мой!

Братачка родны!

Адкажы! Сам сабе адкажы!

Ніл Гілевіч

 

4. Паўтарацьме …

– Не хачу рабыніча разуваці! –

Голас крывічанкі

З адвячорка стагоддзяў

Чуецца і ў новае нашае хаце,

У якую таксама

Прышэлец заходзіў

Няраз

І, як заход,

Непрыкметна гас.

Гэтак ужо задуманы свет:

Каму палацы,

Каму палаці.

Беларусь паўтарацьме:

– Не хачу рабыніча разуваці!..

 

Рыгор Барадулін

 

5. Баіцца беларус быць беларусам

Жыў пад прыгнётам ды пад прымусам,

Зваўся ліцвінам, русінам, русам,

Завўся тутэйшым, мяшканцам, мяшанцам…

Не знае, рабіць што з апошнім шанцам,

Які ён сёння атрымоўвае,

Як быць з сваім імем, з сваёю моваю.

Быць ці не быць беларусам нарэшце…

Пытанне няпростае, канешне.

Дазволю сабе тут крышку іроніі.

(Характар наш тут як на далоні).

Не знае?

Не хоча?

Не смее?

Баіцца?

Вялікая гэта таямніца.

Зведаў ён ліха апраметнага.

Ён не баяўся таго і гэтага.

Хапала адвагі, каб з ворагам біцца,

ад голаду-холаду каб бараніцца…

Прайшоў праз Хатынь, праз Курапаты,

Зносіць цярпліва Чарнобыль пракляты,

Упарта крыніца яго бруіцца.

Ды быць беларусам ён баіцца.

Вось дык ноўмен, вось дык феномен –

гэты ўнук бабін, сын гэты ўдовін.

Казалі “не будзь!” – ён схіляўся ніцма.

Гавораць “будзь!” – усё роўна баіцца.

Вось што робіцца з беларусам.

З сінявокім, з белавусым.

Не з недарэкам. Не з няўмекам,

А з добрым увогуле чалавекам.

Баіцца быць беларус беларусам…

Ці, можа, ужо не баіцца?

Анатоль Вярцінскі

 

 

6. Калі хочаце авалодаць нашай мовай,

Вывучайце яе не па граматыках,

Каноны якіх часта бываюць супярэчлівымі;

Не па слоўніках,

Якія старэюць раней,

Як выйдуць з друку,

Не па шыльдах, якія часта мяняюцца.

 

А вывучайце

Па спрадвечных нашых пісьмёнах

Крыніц, дарог, плугоў,

Па гоману дрэў

У вясновым і зімнім уборы,

Па матчыных калыханках

На змярканні і ў час зарападу,

Па цішыні папялішчаў Хатыні

І брацкіх магіл,

Па зязюльчынай варажбе

І жураўлінаму крыку,

Па поціску рук,

Што зброяй авлодаць умеюць.

І сябрам дараць,

Дараць на ільняных ручніках

Хлеб і соль,

Сваё сэрца і дружбу.

Максім Танк

 

7. У звышсучаснай каламуці,

Нібыта “іжыцу” і “яць”,

Старыя правілы чамусьці

Мы пачынаем забываць.

 

Не прадпісанні-аднадзёнкі,

Што напяклі пісарчукі,

А нашых продкаў завядзёнкі,

Якіх трымаліся вякі.

 

Хіба іх помніць больш не трэба?..

Здавалася б, чаго прасцей:

“Не папракай кавалкам хлеба

Бацькоў, нашчадкаў і гасцей”.

 

Чаго ясней: “У беднай хаце,

Дзе на цвіку вісіць сума,

Не заікайся пра багацце,

Бо тут яго даўно няма”.

 

І ўжо зусім ніякавата

Не знацца з ісцінай такой:

“Пажар тушыць і ставіць хату

Найлепш суседскай талакой”...

 

Усё праверана вякамі

І над бяздумнаю травой

Прыбіта вопыту цвікамі

На браме памяці жывой.

 

І хоць на мудрасць не скупая

Зямля, дзе сёння мы стаім,

Нам так часамі не хапае

Служэння правілам старым!

 

Генадзь Бураўкін

 

8. За першай – самай дарагой для памяці –

Ужо вальней ліліся песні Маці.

І пра вянкі, што віць Купалінцы,

І пра мядуначку на сенажаці,

І пра руплівых жнеек,што нажаліся

І прамаўляюць: “Ой, дабранач, поле!”,

І праз замужніцу, што горка жаліцца

На мужыка –разбоя ды прапоя.

 

Ніл Гілевіч

Дзяды

У дзень глыбокай восені панурай,

Калі прырода адыходзіць на спачын,

Ёсць у беларусаў звычай з дзён мінулых –

Ушанавальны продкаў успамін.

Ў народзе свята гэтае завуць “Дзядамі”

І душы продкаў клічуць да сябе

З нашчадкамі паседзець за сталамі.

Адведаць страў і памаўчаць ў журбе.

Нальюць ім чарку горкае гарэлкі,

Успомняць продкаў слаўнае жыццё,

Аб душах памаліўшыся іх светлых,

Да часу зноў праводзяць ў небыццё.

Мы сёння нашых продкаў памінаем.

І, іх выконваючы запавет,

У гэты дзень сабе мы абяцаем

Ў жыцці людзей і свой пакінуць след.

Любіць і берагчы сваю краіну

І слова роднай мовы шанаваць,

Каб нашыя нашчадкі ў дзень ўспаміну

Маглі б і нас з павагай прыгадаць.

Н. Дзенісюк

 

 







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 1296. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Разработка товарной и ценовой стратегии фирмы на российском рынке хлебопродуктов В начале 1994 г. английская фирма МОНО совместно с бельгийской ПЮРАТОС приняла решение о начале совместного проекта на российском рынке. Эти фирмы ведут деятельность в сопредельных сферах производства хлебопродуктов. МОНО – крупнейший в Великобритании...

ОПРЕДЕЛЕНИЕ ЦЕНТРА ТЯЖЕСТИ ПЛОСКОЙ ФИГУРЫ Сила, с которой тело притягивается к Земле, называется силой тяжести...

СПИД: морально-этические проблемы Среди тысяч заболеваний совершенно особое, даже исключительное, место занимает ВИЧ-инфекция...

Приготовление дезинфицирующего рабочего раствора хлорамина Задача: рассчитать необходимое количество порошка хлорамина для приготовления 5-ти литров 3% раствора...

Дезинфекция предметов ухода, инструментов однократного и многократного использования   Дезинфекция изделий медицинского назначения проводится с целью уничтожения патогенных и условно-патогенных микроорганизмов - вирусов (в т...

Машины и механизмы для нарезки овощей В зависимости от назначения овощерезательные машины подразделяются на две группы: машины для нарезки сырых и вареных овощей...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия