Студопедия — Метадычны каментарый
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Метадычны каментарый






Агульнапрызнана, што фразеалагічны фонд мовы з’яўляецца найбольш яркай з’явай у плане выражэння нацыянальнай самабытнасці народа – носьбіта мовы. Таму сістэма вобразаў, замацаваных у фразеалагізмах, звязана з матэрыяльнай ці духоўнай культурай пэўнага моўнага калектыву і можа служыць паказчыкам яго культурна- нацыянальнага вопыту і традыцый.

Пры асэнсаванні першага пытання, звязанага з разглядам сучасных падыходаў да вывучэння фра­зеалагізмаў, варта звярнуць увагу на тое, што фразеалагічныя адзінкі мовы, адлюстроўваючы ў сваёй семантыцы працяглы працэс развіцця культуры народа, фіксуюць і перадаюць з пакалення ў пакаленне устаноўкі і стэрэатыпы, эталоны і архетыпы. Фразеалагізмы, па словах В. А.Маславай, “гэта душа ўсякай нацыянальнай мовы, у якой непаўторным чынам маніфестуецца дух і своеасаблівасць нацыі” [1,136]. Фразеалогія з’яўляецца часткай моўнай карціны пэўнага народа. Фраземы сваім зместам заўсёды звернуты да суб’екта: яны не столькі апісваюць свет, колькі інтэрпрэтуюць, ацэньваюць, выражаюць да яго суб’ектыўныя адносіны.

В.М Тэлія заўважала, што “фразеалагічны склад мовы – гэта люстра, у якім лінгвакультурная супольнасць ідэнтыфікуе сваю нацыянальную самасвядомасць” [1, 9]. Фразеалагізмы былі і застаюцца ў мове на працягу ўсёй яе гісторыі, пра што сведчаць і помнікі старажытнага пісьменства, і сучасныя літаратурныя творы, і запісы жывой гутарковай мовы. У фразеалогіі захаваны багаты гістарычны вопыт народа, у ёй адлюстраваны ўяўленні, звязаныя з працоўнай дзейнасцю, калектыўным вопытам, культурай людзей, іх каштоўнаснымі арыенцірамі. Ідыёмы адлюстроўваюць своеасаблівае бачанне свету той ці іншай сітуацыі носьбітамі мовы: нясуць звесткі пра побыт народа (рус. красный угол, печки – лавочки; бел.(дыял.) гола васар ‘нямоцная самагонка’, цешчын мед ‘гарчыца’, хоць на нос надзявай ‘цесны, малога памеру’; укр. скакати в горох ‘пра нявернасць мужа або жонкі’; рус. і бел. таўчы ваду ў ступе ‘займацца чымсьці бескарысным, марна траціць час’*), пра этыкетныя паводзіны (рус. садиться не в свои сани, несолоно хлебавши, перемывать косточки, вывести на чистую воду; бел. шылам кашы ўхапіушы, слова за слова, скаліць зубы; бел. вадзіць дзяды, [1] пасвіць казу, даць гарохавы вянок (сімвал марных намераў жаніха), даць гарбуза ‘адмовіць жаніху’ (*э тнафразема засведчана яшчэ у запісах Сержпутоўскага, а таксама ў творах І. Мележа, У. Караткевіча і інш. беларускіх аўтараў), пра традыцыі і звычаі (рус. забрасывать зайца ‘перагароджваць дарогу вясельнаму абраду жэрдкай ці вяроўкай ’).

Нацыянальная самабытнасць мовы атрымлівае найбольш яркае праяўленне якраз у фразеалогіі, якая валодае багатым культуразнаўчым патэнцыялам і з’яўляецца унікальнай крыніцай ведаў пра духоўную культуру народа, своеасаблівымі “транслятарамі моўнай інфармацыі”(па В. А. Маславай).

Тэрмін “этнафразеалогія” ўжываецца ў двух значэннях: 1) лінгвістычны напрамак, які вывучае ўстойлівыя словазлучэнні ў этналінгвістычным аспекце; 2) сукупнасць фразеалагічных адзінак, паходжанне якіх звязана са сферай народнай духоўнай культуры.

Вывучэнне фразеалагічнага (як і лексічнага) зместу беларускай мовы ў этналінгвістычным аспекце сёння невыпадковае, бо этналінгвістыка (як і лінгвакультуралогія) павінны быць нацэлены на паглыбленае засваенне генетычнай сутнасці этнакультурнага моўнага матэрыялу, на далучэнне нашага сучасніка да засваення маральна- этычных каштоўнасцей свайго народа праз роднае слова, родную мову.

На сучасным этапе, калі сацыяльна - культурны статус беларускай мовы патрабуе абароны і падтрымкі, даследаванне нацыянальнай, глыбіннай сутнасці моунай адзінкі – слова, фразеалагізма – з’яўляецца для лінгвістаў надзённай задачай, бо матэрыяльная і духоўная культура народа вельмі выразна праяўляецца праз сімволіку моўнага знака.

Падыход да фразеалагічных адзінак як да моўнага матэрыялу, непасрэдна звязанага з традыцыйным народным светапоглядам, мае ў славістыцы даўнюю і трывалую традыцыю. Як слушна заўважыў М. І. Талстой, “менавіта рэальная суаднесенасць фразеалогіі з шырокім этнаграфічным кантэкстам з’явілася важным стымулам да вывуэння фразеалогіі ўвогуле: “ Першая і адносна ранняя цікавасць да фразеалогіі ў славян была выклікана якраз імкненнем убачыць у фразеалагізмах адбіткі ці рэшткі старога быту, абрадаў і вераванняў”[1, 373].

Як адзначаў В. М.Макіенка,“многія збіральнікі фальклору, этнографы, гісторыкі, моваведы ўжо больш за дзвесце гадоў спрабуюць раскрыць паходжанне тых або іншых фразем, прыказак і прымавак, убачыць за імі вытокі нацыянальнай культуры ці побытавых уяўленняў”. Нямала “культуралагічных тлумачэнняў” можна знайсці ў зборніках рускіх даследчыкаў У.І. Даля, Ф.І. Буслаева, І. М. Снегірова, у айчынных фалькларыстаў, этнографаў і моваведаў – І. І. Насовіча, У.Р. Раманава, М.Я. Нікіфароўскага і інш.

Так, на думку В.М. Макіенкі, “ідыяматыка, што захавала культуралагічныя рэлікты”, складае ядро нацыянальнай фразеалогіі. Згодна з меркаваннем М. І. Талстога, дыялектная фразеалогія, якая “адлюстроўвае міфалагічныя ўяўленні, павер’і або з’яўляецца часткай абрадаў і рытуалаў каляндарнага, сямейнага або іншага парадку, гэта сакральная народная фразеалогія”. І.А. Падзюкоў разглядае народную фразеалогію як “вынік і адначасова спосаб культурна-нацыянальнага светабачання”, “комплекс культурных субстратаў”, а сам фразеалагізм жывой народнай мовы як “ своеасаблівы культурны знак”. В.А. Маслава называе фразеалагізмы, што адносяцца да этнакультурнай сферы, “міфалагічнай фразеалогіяй”.

Даследаванні фразеалогіі ў кантэксце культуры асабліва актывізаваліся ў апошнія два дзесяцігоддзі. Сувязі мовы з “пазамоўнай рэчаіснасцю “асабліва яскрава праяўляюцца ў фразеалагізмах, многія з якіх гістарычна звязаны са старажытнымі павер’ямі і ўяўленнямі. Гэтай праблеме – даследаванню паходжання ўстойлівых словазлучэнняў у іх сувязі з народнай духоунай культурай – прысвечаны працы М.І. Талстога, В.М. Макіенкі, Ю.А.Гваздарова,А.С.Аксамітава, І.Я. Лепешава, Ф. М. Янкоўскага, У.І. Коваля і іншых мовазнаўцаў.

Асаблівай увагі патрабуюць працы М.І. Талстога, заснавальніка маскоўскай этналінгвістычнай школы, у прыватнасці, фундаментальная праца – этналінгвістычны слоўнік “Славянские древности”, выдадзены пад яго рэдакцыяй. Важнай крыніцай этналінгаістычных даследаванняў з’яўляюцца сучасныя народныя гаворкі, асабліва гаворкі Палесся–найбольш старажытнай зоны Беларусі. Маскоўскія вучоныя на чале з акадэмікам М.І. Талстым стварылі спецыяльную праграму для збору матэрыялу “Палескага этналінгвістычнага атласа”. У сярэдзіне 70-х- пачатку 80-х гадоў актыўна праходзілі этналінгвістычныя экспедыцыі на чале з М.І. Талстым на Палессе для збору захаваных да нашых часоў звычаяў, абрадаў і павер’яў. Па выніках экспедыцый у 1983 г. быў выдадзены “Полесский этнолингвистический сборник”.

Пытанні комплекснага апісання фразеалогіі рускай мовы праз адлюстраванне ў ёй традыцыйных народных вераванняў знайшлі месца ў працах І.А. Падзюкова, які разглядае народную фразеалогію, звязаную не толькі са звычаямі, абрадамі і павер’ямі, але і народным этыкетам, ацэнкай фізічных і маральных якасцей чалавека. Этнакультурная праблематыка актыўна распрацоўваецца ў працах украінскага даследчыка А.А. Іўчанкі, які грунтоўна апісаў украінскую фразеалогію ў арэальным і этымалагічным аспектах.Непасрэдныя адносіны да этнафразеалогіі маюць даследаванні А.С.Аксамітава, прысвечаныя беларускай фразеалогіі фальклорнага паходжання.

Этнафразеалогія як аб’ект лінгвакультуралогіі даследавана ў манаграфіі В. А. Маславай “Міфы, абрады і звычаі ў славянскай фразеалогіі” (1997). Значны уклад у даследаванне славянскай фразеалогіі ў этнакультурным аспекце зроблены рускім даследчыкам В.М. Макіенкам, які яшчэ у пачатку 70-х гадоў мінулага стагоддзя звярнуў увагу на гістарычную фразеалогію як сферу перакрыжавання інтарэсаў лінгвістыкі і этнаграфіі (гл. Мокиенко В. М. Образы русской речи: Ист.- этимологические и этнолингвистические очерки фразеологии.– Л., 1986.).

Даследаванню лінгвістычнага аспекта культурна-нацыянальнай спецыфікі паводзін на матэрыяле рускай і беларускай фразеалогіі прысвечана дысертацыйнае даследаванне А.У. Даніч (1998г.). Пэўны уклад у распрацоўку пытанняў этнафразеалогіі ўнесла таксама яе праца “Менталітэт беларусаў і рускіх. Адлюстраванне ў міфалогіі, фальклоры, фразеалогіі” (2004г.). Усходнеславянскія і польскія этнафраземы, суадносныя з канцэптам “дрэва”, сталі аб’ектам даследавання ў дысертацыі М. Малохі (1996г.). Вывучэнню фразеалагізмаў з арніталагічным кампанентам(назвамі птушак) прысвечана дысертацыйнае даследаванне А. Л. Садоўскай (2002г.) (*гл. таксама шэраг яе публікацый у “ Родным слове”).

 

 

Этналінгвістычны аспект вывучэння фразеалогіі. З’яўленне названага падыходу да аналізу фразеалагічных рэсурсаў звязана найперш з актыўным развіццем у апошнія дзесяцігоддзі такога новага і прыярытэтнага напрамку ў мовазнаўстве, як этналінгвістыка. Актуальнасць этналінгвістычнага аналізу фразеалогіі абумоўлена тым, што гэтая сфера валодае магутным культуразнаўчым патэнцыялам. Па-першае, фразеалагічны матэрыял дазваляе працаваць з этнакультурнай інфармацыяй, што мае сістэмна-моўны характар. Па-другое, фразеалагічны фонд кадзіруе інфармацыю праз успрыманне чалавекам навакольнай прасторы, якая з’яўляецца важным складнікам мадэлі свету. Па-трэцяе, фразеалагічны матэрыял цесна ўзаемадзейнічае з іншымі сферамі традыцыйнай духоўнай культуры і арганічна ўпісваецца ў яе кантэкст.Задачай этнафразеалогіі з’яўляецца выяўленне своеасаблівасці фразеалогіі як моўнай крыніцы інфармацыі пра духоўную культуру народа.

Такім чынам, у працах этналінгвістычнага напрамку культурна-нацыянальная інтэрпрэтацыя фразеалагічнай адзінкі пачынае даследавацца ў прасторы народнай мудрасці. Пры гэтым улічваецца сістэма эталонаў і стэрэатыпаў культурна-нацыянальнай самасвядомасці лінгвакультурнай супольнасці і яе каштоўнасныя арыенціры. Так, напрыклад, не кожнаму сучаснаму носьбіту беларусксай мовы без спецыяльнага каментарыя будзе зразумелым значэнне і сутнасць беларускай прымаўкі Начная зязюлька дзённую перакукуе. Але калі узяць пад увагу той факт, што ў традыцыйнай культуры беларусаў зязюля ўстойліва лічылася ўвасабленнем жаночага пачатку, а фразема начная зязюля ўжывалася для наймення жонкі, то ўжо можна выказаць меркаванне, што прыведзены выраз сваёй семантыкай звязаны са сферай інтымных адносін паміж мужам і жонкай. Паводле ж звестак жыхаркі Магілеўскай вобласці, у іх мясцовасці пад дённай зязюляй разумеюць свякроў, і у такім выпадку сэнс прыведзенага вышэй выразу заключаецца у тым, што жонка для мужа важнейшая за маці. Цікава, што ў польскай народнай культуры начной зязюлькай называюць жанчыну лёгкіх паводзін, каханку. Таму натуральна, што польскі варыянт прымаўкі гаворыць, што каханка для мужчыны важнейшая за жонку. Ці яшчэ праклад. Толькі ў сувязі з этнакультурнай сімволікай вераб’я становіцца зразумелым змест беларускага вясельнага тоста За вераб’я! Пілі, елі аж да дня. Справа ў тым, што ў беларускіх казачных і лірычна-песенных сюжэтах, святочных карагодах і гульнях вобразу вераб’я надаецца сімволіка плоднасці, а таксама шлюбная, любоўна-эратычная сімволіка. Ён выступае ў якасці мужчынскага сімвала, малайца, які выбірае сабе дзяўчыну, а таксама ўдалога гулякі, каханка і нават спакусніка чужой жонкі. Напрыклад: Чаму, верабейка, ды не жэнішся?/ - Во там у бары перапёлачка – / для верабейкі была б жоначка; Ёсць у мяне качан капусты (капуста – сімвал жанчыны) на градзе, / Ёсць у мяне верабеечка ў страсе. / Качан капусты – добрая патрава, / А верабеечка – тлустая заправа і г.д. Паказальным у гэтым сэнсе з’яуляецца і народнае тлумачэнне слоў: Вераб’я бачыць – зацяжараць, а калі ўжо нявольна (замужам), дык радзіны скора.

Фразеалагічны фонд мовы найбольш ярка адлюстроўвае нацыянальную самабытнасць народа. Фразеалагізмы – паказчык культурна-нацыянальнага вопыту і традыцый. Адметнае месца займаюць адзінкі ў склад якіх уваходзяць назоўнікі-заонімы. Гэта звязана з тым, што чалавек мінулага разглядаў і ацэньваў сябе ў непарыўнай сувязі з навакольным светам, у тым ліку з жывёламі. Людзі верылі, што іх продкамі былі жывёлы—воўк, мядзведзь і інш.. Верылі ў надзвычайныя якасці. Але народныя ўяўленні аб жывёлах даволі складаныя: нярэдка адна і тая ж жывёліна звязвалася з процілеглымі ўяўленнямі. Яркі прыклад – воўк. Фразеалагізмы падаюць ваўка супярэчліва: з аднаго боку воўк у авечай шкуры ‘каварны, крывадушны чалавек’, з другога – біты воўк ‘вопытны, бывалы чалавек’. Таксама сустракаюцца наступныя фразеалагізмы: хоць ваўкоў ганяй ‘вельмі халодна’, ваўком завыць ‘пачаць горка скардзіцца на якія-небудзь пакуты’, воўчае мяса ‘выказванне незадаволенасці канём, сабакам’, хоць воўк траву еш ‘абсалютна аднолькава, без розніцы, не мае значэння для каго-небудзь, не хвалюе, не кранае’. A ўспрыманне ваўка як дужага, спрытнага, нястомнага драпежніка больш характэрна для рускіх прыказак і фразеалагізмаў: Волк зарезал; волк каждый год линяет, но обычая не меняет; волчья хватка). У беларусаў ёсць прымаўкі, якія зафіксавалі павер’е пра ўспрыманне нечаканай сустрэчы з ваўком як добрага знака: калі Воўк дарогу перабег – пашанцуе). Параўнаем з вераваннем пра станоўчы вынік ад сустрэчы з пахавальнай працэсіяй, якая нібыта прадказвала поспех у распачатай справе. Перабяганне дарогі ваўком можа разумецца як спатканне з продкам, што абяцае сваё апякунства. Ва ўсходнеславянскай традыцыі апекуном ваўка з’яўляецца св. Георгій (Юрый), у паданнях беларусаў ён сам ездзіць верхам на ваўку, таму нападзенні ваўка на хатнюю жывёлу асэнсоўваліся як праяўленне волі святога (Воўк – то Божы пасланец, бо жэб не ён, то ніхто б свіней не зачыняў і коней не пільнаваў бы). “Ваўчынай” сімволікай можа надзяляцца кожны з бакоў удзельнікаў вяселля ў адносінах да процілеглага: “ваўком” называюць як дружыну жаніха, так і нявесты і нават саму нявесту: А прывезлі, прывезлі / З цёмнага лесу ваўчыцу. Хоч за вовка, абы покрыта головка. Падкрэсліваецца непераборлівасць ваўка: воўк і несмаленае есць; папоўскае вока, што воўчае вока; воўк і лічанае бярэ. Але сустракаюцца і выключэнні: воўк блізка ад логава шкоды не робіць, воўк там не бярэ, дзе сам жыве. Частымі з’яўляюцца параўнанні з кампанентам воўк: баяцца, як воўк ягняці, блішчаць, як воўчае вока, галодны, як воўк; глядзіш, як воўк на казу. Ёсць меркаванне, што вядомы ўсім фразеалагізм абое рабое ‘пра людзей падобных адзін да аднаго ў якіх-небудзь адмоўных якасцях’, хутчэй, паходзіць з былой прыказкі Абое рабое, паеў воўк абое.

Такім чынам, у рускіх фразеалагізмах і павер'ях замацавалася толькі адмоўная сімволіка ваўка. Яго параўноўвалі з зімой (воўчы час), якая ў выглядзе ваўка нападала на людзей. Гэтая сімволіка захавалася і ў выразе волчий билет, які ў дарэвалюцыйны час выдаваўся злачынцам, а потым – людзям, якія выступалі супраць улады. Для беларусаў вобраз ваўка з’яўляецца супярэчлівым і яго нельга ацэньваць толькі адмоўна. Людзі ў старажытныя часы надзялялі ваўка розумам. Лічылася, што калі з драпежнікам павітаешся першым, то ён ніколі цябе не кране. У Літве казалі, што воўк сніцца да гасцей, у Латвіі – да злодзеяў.У Беларусі лічылі час з лістапада па люты воўчым, сцвяржалі, што людзі тады часта ператвараюцца ў ваўкоў. Таксама ваўка лічылі сімвалам ночы і зімы, нават смерці. Часта вобраз ваўка не размяжоўвалі з вобразам ваўкалака. Паданні пра ваўкалакаў на Беларусі зарадзіліся на Палессі (там ён называўся “воўкулак”). Лічыцца, што ваўкалак нападае на людзей, асабліва жанчын і дзяцей, выпівае з іх кроў. Найбольш агрэсіўны ён напярэдадні святак і на Купалу. Вобраз ваўкалака сустракаецца і ў літаратуры (Я. Купала, А.С.Пушкін, А.К. Толстой). Галоўнымі рысамі ваўкалака з’яўляецца яго лютасць і ненажэрнасць.

Шырока распаўсюджаннымі (больш за 70 адзінак) з’яўляюцца прыказкі, прымаўкі і фразеалагізмы з назоўнікавым кампанентам сабака. Са старажытных часоў сабака лічыўся сябрам чалавека. У рускай фразеалогіі сустракаюцца выразы тыпу собачья верность, собачья преданность, якія падкрэсліваюць станоўчыя якасці чалавека. Але большасць фразеалагізмаў захавалі біблейскі вобраз пакрыўджанай і гнанай асобы (собаке--собачья смерть; захочаш сабаку ўдарыць –кій знойдзеш; прымачы хлеб – сабачы; брахлівага сабаку здалёк пачуеш; служачы хлеб – сабачы; сабаку сабачая чэcць). Сабака асацыіраваўся з нячыстай сілай (чёрт с тобой – пёс с тобой; чёрт тебя побери – пёс тебя побери). Характэрным для рускіх і беларусаў з’яўляецца выраз собачья смерть, якім раней карысталіся тады, калі чалавек паміраў без хрысціянскага пакаяння. Цікавым з’яўляецца паходжанне фразеалагізма сабаку з’есці ‘набыць вялікі вопыт, уменне, веды ў чым-небудзь’. Справа ў тым, што ў старажытнасці быў пашыраны звычай прычашчэння чалавека да свяшчэннай жывёлы шляхам з’ядання яе мяса. Выраз мог узнікнуць незалежна ад таго, існаваў адпаведны звычай ці не. Мовазнаўцы ў такім выпадку гавораць аб утварэнні ўстойлівых словазлучэнняў “па мадэлі”, г.зн. па ўзоры іншых падобных выразаў. Напрыклад, рускім адпаведнікам з'яўляецца выраз скорпиона съесть ‘стаць злосным’. Зразумела, што шукаць нейкі абрад з’ядання скарпіёна (вельмі ядавітай жывёлы) –наіўна.

Такім чынам, беларусы і рускія ўспрымаюць сабаку па-рознаму. Для беларусаў устойлівыя выразы з кампанентам сабака носяць толькі негатыўны характар: пісалі пісакі, што брахалі сабакі; пану і дзяку не вер, як сабаку; грызуцца, як сабакі; сабакам ён быў заўсёды, а забрахаў толькі цяпер;сабака сабаку брат; ці сабака гаў, ці ён сказаў– усё роўна;

Ва ўстойлівых адзінках заонім свіння, які сустракаецца больш за 60 разоў, мае адмоўнае значэнне. Падкрэсліваецца яе празмерны апетыт (жарэ як свіння), шкадлівасць (панадзілася свіння ў агарод), упартасц ь (панадзілася свіння ў ніўку: ці ніўку сажні, ці свінню забі). Свіннёй часцей называюць чалавека глупага (свінні розум з’елі), праставатага (свіням хвасты накручвае), непаслядоўнага (хто пасля абеду не аддыша, таго бог за свінню запіша). Супастаўленне са свіннёй характарызуе п’янага чалавека (ён сёння з свіннёю; купіў свінню, ды яшчэ з парасятамі --“ п’яны”), узаемаадносіны паміж людзьмі (Паказаць на чым свіння хвост носіць ‘жорстка пакараць, правучыць каго-небудзь’; падкласці свінню ‘цішком падстройваць непрыемнасць каму-небудзь’), паводзіны чалавека (Ты, як Ілля, а ён, як свіння; як п’ян, дык капітан, як праспіцца – свінні баіцца).

Заонім свіння не мае адметных адрозненняў у рускай і беларускай фразеалогіі і сімвалізуе неахайнасць, бруднасць. Ёсць меркаванне, што негатыўнае ўспрыманне свінні большасцю народаў Еўропы ідзе з Бібліі, адкуль да нас дайшоў выраз метать бисер перед свиньями ‘даказваць каму-небудзь тое, што ён не зможа, ці не захоча зразумець’.

З свіннёй звязана шмат павер’яў. Напрыклад, на Гродзеншчыне, каб пазбавіцца ад бясплоддзя, трэба было выпіць малака ад свінні, якая карміла парасят. Нашы продкі абавязкова перад Калядамі калолі кормнага падсвінка, каб Каляды не гневаліся, а далі добры ўраджай і харошы прыплод. На Новы год увечары, на застоллі, ва ўсіх хатах елі свіныя галовы, бо лічылася, што, калі заблукаеш у лесе, трэба толькі ўспомніць, што еў свіную галаву ў Васільеў вечар, і адразу знойдзеш дарогу. Выпускаючы свіней з хлева ў першы дзень Раства, на Новы год і Вадохрышча, трэба кідаць ім у вочы снег – каб улетку яны не бачылі шкоды. Кормную свінню закармліваюць на Спаса так: адрэзаўшы кончык хваста з апошнім пазванком трэба расцерці яго між двух гладкіх камянёў, перамяшаць са свінной мешанкй і ёй пакарміць свінню: тады ў яе будзе тоўстае сала.

Такім чынам, бадай, ніводная жывёла не набыла ў мове і культуры беларусаў больш негатыўных характарыстык, чым свіння. Чалавек праз вобраз свінні, адкрыта ці ўскосна, высмейвае чалавечыя заганы праз суаднясенне іх з паводзінамі гэтай жывёлы. Свіння – сімвал шкадлівасці, ненажэрнасці, неахайнасці.

Назоўнікі з кампанентам мядзведзь у беларускіх фразеалагізмах амаль не прадстаўлены: мядзвежы куток ‘ вельмі далёка’; як мядзведзь здох, то і дуды аб зямлю ‘як гаспадар памрэ, няма парадку’.

Заонім мядзведзь адносіцца да ліку парных—яму спадарожнічае заонім воўк. Гэта адлюстравана ў прыказках і прымаўках беларусаў: жаніх багаты як мядзведзь валахаты; на воўка памоўка, а мядзведзь цішком; ад воўка ўцякаеш,а намядзведзя наскочыш; не кладзі яму пальцы ў рот: у яго мядзвежы паварот, а воўчы паглёд. Звязаны з вяселлем: менавіта мядзведзь–найпершы старажытны сімвал жаніха: “…Паглядзіце-ка, людзі,-- / Мядзведнічкі ідуць, /Мядзведзя вядуць”; чым мядзведзь касмацейшы, тым жаніх багацейшы; жаніх багаты як мядзведзь валахаты. Мядзведзь успрымаўся старажытнымі людзьмі як бог-грамоўнік, які быццам бы разбівае нябесныя вуллі і сквапна з’ядае схаваны ў іх мёд. У старажытных германцаў мядзведзь лічыуся царом усіх астатніх звяроў (для беларускага фальклора ўласцівы гэты ж самы факт). У Сібіры быў звычай: нельга паляваць на мядзведзя, нават калі ён сам трапляе ў пастку, трэба выпусціць яго. Выключэнне толькі адно – калі мядзведзь сам нападае на чалавека. Лічылі, што пасля смерці чалавек ператвараецца ў мядзведзя.

Вядома гісторыя пра тое, што пры пахаванні вялікага літоўскага, жмудскага і рускага князя Скірмунта ў труну былі пакладзены кіпцюры рысі і мядзведзя, з дапамогай якіх, па ўяўленню патрыярхальных людзей, нябожчык мог як мага хутчэй дасягнуць царства памерлых.

На Палессі лічылі, што добра калі мядзведзь селіцца каля вёскі. Таму што ён будзе абараняць вяскоўцаў ад іншых жывёлаў якія могуць нанесці шкоду.

Сучасны даследчык М.Н. Эпштэйн кажа пра каня наступнае “значение коня в лирической поэзии определяется не только древностью мифологических традиций, в которых другие животные – корова, овца, змея, волк, медведь – играют не менее существенную роль. Главное – не те природные стихии, которые олицетворяет конь, а возможность господствовать… посредством коня” [23, 123]. З гэтым нельга не пагадзіцца, бо конь – неад’емны спадарожнік чалавека ва ўсе часы (напрыклад, у эпоху Сярэднявечча рыцар цаніў свайго каня як лепшага сябра; конь –спадарожнік спаборніцтваў і войнаў, адсюль яго адмоўнае ўспрыняцце некаторымі народамі, як сімвала смерці і каварства; для селяніна конь быў галоўным памочнікам, паказчыкам дабрабыту). Нашы продкі параўноўвалі каня з стыхіяй вады, ветру, бліскавіцы і інш.. Як прыклад, рускія казкі: “Конь бежит –земля дрожит, из ноздрей пламя пышет”, “Сивка-бурка вещая каурка”; ‘сивый мерин’, які даруе героям казкі прыгажосць, моц, здароўе. Яму адпавядае сівы конь’ які для беларусаў з’яўляецца казачным сімвалам раніцы. Зразумела, што чалавек адчувае сябе больш упэўнена, надзейна, калі побач з ім конь, а яшчэ лепш, калі чалавек – на кані: Не сорам упасці, абы з добрага каня; пад канём ‘аказвацца ў невыгадным становішчы’; на белым кані, на кані ‘апынуцца ў выгадным становішчы, як пераможца’; на кані і пад канём ‘бываць у разнастайных сітуацыях’; па конях! ‘наперад, паехалі’. Для селяніна конь быў вельмі важным – гэта галоўны памочнік, таму ва ўстойлівых адзінках адлюстроўваецца стомленасць (Устал как лошадь; укатали сивку крутые горки; старый конь борозны не испортит; каторы конь цягне, таго і паганяюць).

Такім чынам, у беларускіх і рускіх устойлівых адзінках няма вялікіх адрозненняў – конь выступае станоўчым персанажам.

Нашы продкі лічылі, што ў таго, хто ў дзяўчыны бывае кумам, будуць весціся коні. Асабліва ўважліва выбіралі коней на якіх збіраліся весці маладых: нельга везці на тым кані, на якім ужо везлі нябожчыка, бо маладыя хутка памруць, а трэба запрэгчы каня з кабылаю, бо калі абодва коні або кабылы былі, то ў іх будуць або толькі дочкі, або толькі сыны. Калі перад шлюбам сват прыязджаў да маладой, а конь перад варотамі пачынаў храпці і адступаць назад, сват вяртаўся дадому і браў іншага каня.

Для нашых продкаў конь быў паказчыкам і гарантам сямейнага дабрабыту, таму ў гонар яго ў першы аўторак пасля Сёмухі святкаваўся Конскі Вялікдзень. У гэты дзень не выкарыстоўвалі коней на працы, а ў стайнях вешалі свечкі за іх здароўе.

Фразеалогія любой мовы з’яўляецца своеасаблівай крыніцай ведаў пра культуру народа, яго менталітэт і характар. Нездарма І.І. Насовіч пісаў: “Беларусы ўсе факты, усе выпадковасці чалавечага жыцця, усе ўчынкі: як добрыя, так і кепскія падводзяць пад мерку сваіх фразеалагізмаў” [3, 17]. Аднак фразеалагічная адзінка, як вядома, не толькі валодае семантыкай, але і ўтрымлівае ў сабе ацэначны (эматыўны) кампанент, які выражае адносіны гаворачага да рэчаіснасці.

Нормы паводзін замацоўваюцца ў грамадскай свядомасці і перадаюцца з пакалення ў пакаленне з дапамогай мовы і праз моўныя вобразы. Эматыўнае значэнне фразеалагічных адзінак, якія дапамагаюць стварыць уяўленне пра мадэль паводзін, уласцівую той ці іншай нацыі, з’яўляецца носьбітам інфармацыі пра асабістыя, суб’ектыўныя адносіны чалавека да свету. Адзначым, што эматыўная мадальнасць – гэта абавязковы кампанент семантыкі ідыём са значэннем паводзін. Эматыўнасць выражаецца дыяпазонам пачуццяў, абмежаваным двума палюсамі, якія маюць знакі “+” (адабрэнне) і ” – ” (неадабрэнне, пагарда, асуджэнне).

Фразеалагічныя адзінкі з эматыўным кампанентам неадабральнасці прадстаўлены ў беларускай фразеалогіі вельмі шырока. Яны абазначаюць разнастайныя паводзіны, якія беларускі народ характарызуе як дрэнныя, адмоўныя, напрыклад: незаконныя ўчынкі (круціць светам ‘рабіць благія ўчынкі’, грэць рукі ‘нажывацца несумленным шляхам’), падман, ашуканства (у сабакі вачэй пазычаць ‘траціць сумленне, сорам, набірацца нахабнасці’, звівацца вужам ‘хітраваць, спрытна выкручвацца’), карыстанне чужой маёмасцю (запускаць ляшча ‘нажывацца нячэсным шляхам’, накладваць лапу ‘прысвойваць, захопліваць што-небудзь’), прыніжаныя, ліслівыя паводзіны (курыць фіміям ‘лісліва праслаўляць каго-небудзь’, падаць лістам ‘лісліва дагаджаць каму-небудзь), неасцярожныя, неабачлівыя паводзіны (на злом галавы ‘не думаючы, безразважліва, неабачліва рабіць што-небудзь’, лезці ў вяроўку ‘заведама рызыкаваць жыццём’), стварэнне перашкод адрасату, у тым ліку вербальна (выядаць душу ‘вельмі здзекліва дакараць каго-небудзь’, даваць падножку ‘знарок шкодзіць’). Адмоўнай ацэнцы беларусаў падвяргаюцца дзеянні, накіраваныя на пазбаўленне свабоды, падпарадкаванне асобы ці эксплуатацыю (дыхнуць не даваць ‘прыгнятаць, тыраніць каго-небудзь’, ездзіць на карку ‘здзекавацца з каго-небудзь, прыгнятаць, выкарыстоўваць у сваіх інтарэсах). Парушэннем нормаў паводзін асобы з’яўляецца таксама гультайства, п’янства, жыццё за чужы кошт, пасіўныя адносіны да жыцця, пустаслоўе: сабакам сена касіць ‘бадзяцца дзе-небудзь, займаючыся пустой ці невядома якой справай’, вісець на шыі ‘знаходзіцца на чыім-небудзь утрыманні’, заліваць вочы ‘быць п’яным, многа выпіваць’, сядзець склаўшы рукі ‘бяздзейнічаць’.

Гаворачы пра адабральны спектр эматыўнасці фразеалагізмаў, трэба адзначыць, што ён прадстаўлены ў колькасных адносінах значна менш. Станоўчую ацэнку ў беларусаў выклікаюць шчырыя, чэсныя паводзіны (вока не запарушыць, вады не замуціць ‘не зрабіць ніякай шкоды, нічога кепскага каму-небудзь’), працавітасць, адоранасць, прыкладныя паводзіны (задаваць тон ‘паказваць прыклад у чым-небудзь, станавіцца ўзорам для іншых, даваць дразда ‘ў поўнай меры выяўляць свае магчымасці, якасці’, даваць фору ‘намнога апярэджваць, значна пераўзыходзіць каго-небудзь’).

Перавагу фразеалагічных адзінак з эматыўным кампанентам неадабральнасці можна патлумачыць наступным: адмоўнае для чалавека – дрэнна, таму гэта трэба ведаць лепш. Экспрэсіўнасць фразеалагічных адзінак са значэннем паводзін, у адрозненне ад лексічных адзінак, цесна звязана з адлюстраваннем нарматыўнай карціны свету пэўнага народа, у якой замацоўваецца яго гістарычны вопыт, яго нацыянальная спецыфіка і абумоўлены гэтым своеасаблівы светапогляд. Паводзіны – гэта такая дзейнасць людзей, якая жорстка рэгламентуецца ва ўсіх сферах жыцця.

Для поўнай характарыстыкі нацыянальна-культурнай спецыфікі паводзін неабходна разгледзець і іншыя элементы фразеалагічных адзінак. Так, усе ацэначныя зместы нейкім чынам звязаны з семантычным зместам, які ўплывае на эматыўную афарбоўку. Названыя кампаненты звязаны з вобразна-асацыятыўным механізмам мыслення (матывацыйным кампанентам). Напрыклад, негатыўныя асацыяцыі ў носьбітаў беларускай мовы выклікаюць спалучэнні тыпу ў сабакі вачэй пазычаць, накладваць лапу, выядаць душу і інш.

 

Э ТНАКУЛЬТУРНЫЯ НОРМЫ МОЎНЫХ ПАВОДЗІН

У ФРАЗЕАЛАГІЧНЫХ АДЗІНКАХ БЕЛАРУСКАЙ І РУСКАЙ МОЎ

Яшчэ ў старажытнасці чалавекам даўно была заўважана вялікая сіла слова, якое магло зрабіць яго шчаслівым, прагнаць хваробы, спынiць дзеянне злых духаў, а магло і загубіць, параніць мацней за зброю… Гэтыя ўласцівасці слова знайшлі сваё выражэнне ў шматлікіх фраземах тыпу бел. на ўзвей вецер гаварыць ‘пустасловіць’;рус. бросать слова на ветер ’необдуманно говорить, опрометчиво обещать’ і інш.,у аснове паходжання якiх ляжыць міф пра тое, што праз вецер з дапамогай чараўніцтва можна насылаць хваробы. Слова ва ўяўленні беларусаў і рускіх можа валодаць магічнай сілай, што выражана ў такіх устойлівых спалучэннях, як бел. рабіць з мухі слана, з камара каня рабіць ‘беспадстаўна перабольшваць што-небудзь’, з ветру вяроўкі віць ’ пляткарыць, выдумваць’ і інш. (фразеалагічны матэрыял для артыкула выбраны з наступных лексікаграфічных крыніц [1; 3; 4]).

У нарматыўнай карціне свету беларускага і рускага народаў забараняецца вербальна чыніць адрасату маральны ўрон, а гэта значыць бел. таптаць у гразь,ліць бруд, выліць памыі ‘усяляк чарніць, прыніжаць каго-небудзь’; рус. мешать с грязью, плевать в глаза, задевать за живое ‘т.с.’. Аналіз семантыкі ідыём, якія абазначаюць нанясенне маральнага ўрону вербальна, дазваляе вылучыць у іх складзе лексему гразь, якая даволі часта паўтараецца. Дадзены назоўнік выконвае тут функцыю пэўнага вобраза – сімвала маральнай нечысціні. А таму чалавек, пра якога распаўсюджваюць ілжывыя чуткі ці абражаюць якога, становіцца ва ўяўленні прадстаўнікоў двух нашых народаў як бы запэцканым, напрыклад: бел. закідваць граззю, таптаць у гразь, ліць бруд; рус. втаптвать в грязь, обливать грязью, мешать с грязью. У моўнай свядомасці беларусаў і рускіх, як адзначае А.У. Даніч, “гразь – сімвал маральнай нечысціні. Таму чалавек, які стаў ахвярай паклёпу, прыніжэння, несправядлівага абвінавачвання, робіцца ва ўяўленнях рускіх і беларусаў як бы выпацканым…”[2, 8]. Заўважым, што ў фразеалагічнай сістэме беларускай мовы сімвалам маральнай нечысціні выступаюць таксама некаторыя назоўнікі з адмоўнай канатацыяй, напрыклад: памыі (выліць памыі), дзёгаць (мазаць дзёгцем як вынік пераасэнсавання канкрэтнага звычаю, калі дзёгцем мазалі вароты, дзе жыла дзяўчына, якая страціла чэсць), зямля (мяшаць з зямлёй).

Экспрэсіўнасць ідыём са значэннем вербальных паводзін звязана з выражэннем адносін пэўнага народа да падману, абразы і іншых парушэнняў маральна-этычных нормаў. Так, носьбітамі беларускай і рускай моў заўсёды асуджаўся падман, што знайшло адлюстраванне ў шматлікіх фраземах, у якіх значэнне моўных паводзін адыходзіць на другі план:бел. малоць не падсяваючы ‘гаварыць глупства, пустасловіць’, лісафарбаваць падманваць’, зубы замаўляць ‘хітруючы, пабочнымі размовамі адцягнуць увагу’; рус. втирать очки ‘обманывать’, пускать пыль в глаза ‘создавать ложное впечатление’, натянуть нос ‘одурачить, провести’, напустить туман ‘сделать что-небудь неясным, запутанным’, замазать глаза ‘ввести в заблуждение, обмануть’.

Адмоўную ацэнку ў беларусаў і рускіх атрымліваюць у фразеалагізмах такія рысы характару, як балбатлівасць, неабдуманасць і неразважлівасць у размовах: бел. пусты млын, плот гарадзіць, нагаварыць бочку арыштантаў, мох з балотам несці, разводзіць тары-бары; рус. нести с Дона и с моря, переливать из пустого в порожнее, бобы разводить. Пра празмерна гаваркіх і балбатлівых людзей беларусы кажуць, што ў іх язык каля вушэй матляецца. Пра тых, хто займаецца пляткарствам, яшчэ нашы продкi гаварылi, што такія людзі выносяць смецце з хаты, мыюцьязыком, пляскаюць языком; разбирают по косточкам. Асобна хочацца сказаць пра фраземубел. перамываць костачкі – рус. перемывать косточки ‘абгаворваць каго-небудзь, пляткарыць’, якаямае сувязь з абрадам другаснага пахавання нябожчыкаў. У старажытнасці некаторых нябожчыкаў (чараўнікоў або ведзьмароў) хавалі двойчы: першы раз – звычайна, як і ўсіх смяротных, а другі раз, калі гэты нябожчык і пасля сваёй фізічнай смерці надакучаў людзям: пужаў сваім выглядам жывых, прыносіў шкоду – неўраджай, хваробу, эпідэмію і інш. Каб “пазбавіцца” ад іх, праводзіўся абрад другаснага пахавання: прах вяртаўся “на свет божы”, і косці перабіралі, перамывалі, абменьваючыся пры гэтым, зразумела, думкамі наконт характару і паводзін нябожчыка, інакш кажучы, абгаворваючы яго. Абрад з цягам часу страціў свой магічны сэнс, разбурыўся, а фразеалагізм, звязаны сваім паходжаннем з гэтым абрадам, пашырыў сферу ўжывання і набыў іншае, больш шырокае, “неабрадавае” значэнне ‘абгаворваць, пляткарыць’.

Чалавека, які многа гаворыць, беларусы параўноўваюць з крыніцай, млынам: гаворыць як крыніца булькоча, пытлюе як млынам. У фразеалагічнай сістэме рускай мовы такiх устойлівых народных параўнанняў не знаходзiм. Характарызуючы вербальныя паводзіны чалавека, які расказвае небыліцы, носьбіты беларускай мовы выкарыстоўваюць фраземы, кампанентны склад якіх змяшчае словы з розных семантычных палёў. Метафарычны перанос у такіх ідыёмах уяўляе сабой “сумяшчэнне несумяшчаемага”: бел. грушы на вярбе,шышкі на вярбе ‘ недарэчнасць, бязглуздзіца’, снег саломаю тушыць ‘хлусіць, выдумляць’, казу лабатуюплесці ‘выдумляць, расказваць небылiцы’, пра жураўля на хвойцы расказваць ‘неймаверна хлусiць, выдумляць, расказваць небылiцы’, бобу ў гаросе шукаць,смаловы (смаляны) дуб плесці ‘т. с.’ і інш.У моўнай карціне свету беларусаў і рускіхадмоўна ацэньваюцца таксама “аматары” надакучаць сваімі размовамі, зацягваць гаворку або “зацямняць” яе змест, гаварыць што-небудзь лішняе ці недарэчнае: бел. завесцікатрынку, казань казаць, малебны правіць;рус. заводить волынку, жевать мочалку, ходитьвокруг да около, тянуть резину, распускать язык.

Станоўчую ацэнку ў свядомасці носьбітаў беларускай і рускай этнакультур атрымаў такі тып вербальных паводзін, які характарызуецца стрыманасцю:бел. трымаць язык за зубамі, павесіць замок на рот; рус. держать язык за зубами; шчырасцю: бел. душу разгарнуць ‘шчыра дзялiцца думкамi, пачуццямi’; рус. говоритьположа руку на сердце ‘говорить искренне, доверчиво’. Пра тых жа, хто не можа стрымацца, каб не загаварыць, не расказаць пра што-небудзь, у народзе кажуць, што ў іх язык свярбіць, язык у роце не месціцца; язык чешется. Станоўчыя адносіны да таго, хто ўмее выказацца ясна, проста, лагічна, перадаюць такія ідыёмы, як бел. расказаць да ладу ‘растлумачыць’, растлумачыць да макулінкі ‘т.с.’; рус. рассказать в двух словах, разложить по полочкам ‘ т.с.’Беларусы пра чалавека, знаходлiвага ў размове, які ўмее гладка, свабодна і дасціпна гавары







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 2863. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Этические проблемы проведения экспериментов на человеке и животных В настоящее время четко определены новые подходы и требования к биомедицинским исследованиям...

Классификация потерь населения в очагах поражения в военное время Ядерное, химическое и бактериологическое (биологическое) оружие является оружием массового поражения...

Факторы, влияющие на степень электролитической диссоциации Степень диссоциации зависит от природы электролита и растворителя, концентрации раствора, температуры, присутствия одноименного иона и других факторов...

Признаки классификации безопасности Можно выделить следующие признаки классификации безопасности. 1. По признаку масштабности принято различать следующие относительно самостоятельные геополитические уровни и виды безопасности. 1.1. Международная безопасность (глобальная и...

Прием и регистрация больных Пути госпитализации больных в стационар могут быть различны. В цен­тральное приемное отделение больные могут быть доставлены: 1) машиной скорой медицинской помощи в случае возникновения остро­го или обострения хронического заболевания...

ПУНКЦИЯ И КАТЕТЕРИЗАЦИЯ ПОДКЛЮЧИЧНОЙ ВЕНЫ   Пункцию и катетеризацию подключичной вены обычно производит хирург или анестезиолог, иногда — специально обученный терапевт...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.014 сек.) русская версия | украинская версия