ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
Уважаемые Артур Ильгизович и Мария Александровна!
Ваша заявка на государственную регистрацию заключения брака рассмотрена, время зарезервировано на 19.07.2013 в 14.00. Просим Вас вдвоем явиться 21.05.2013 г. с 9.00 до 18.00 для подачи заявления на государственную регистрацию заключения брака в отдел ЗАГС Кировского района Управления ЗАГС Республики Башкортостан.
При себе иметь: - документы, удостоверяющие личности вступающих в брак (паспорт гражданина РФ); - документ, подтверждающий прекращение предыдущего брака, в случае, если лицо (лица) состояло в браке ранее; - разрешение на вступление в брак до достижения брачного возраста в случае, если лицо (лица), вступающие в брак, является несовершеннолетним. - квитанцию об уплате государственной пошлины.
Предварительно информируем Вас о том, что государственная регистрация заключения брака состоится по адресу: г.Уфа, ул.З.Валиди, 1.
Начальник отдела Н. А. Саитгалина Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па педагагічнай адукацыі ЗАЦВЯРДЖАЮ Першы намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь _________________ А.І.Жук ____________________
Рэгістрацыйны № ТД-____________/тып.
УВОДЗІНЫ Ў ГЕАГРАФІЮ Тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцях: 1-02 04 02 Геаграфія; Геаграфія. Дадатковая Спецыяльнасць
Мінск 2008 СКЛАДАЛЬНІКІ: Н.У.Навуменка, загадчык кафедры фізічнай геаграфіі ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка”, кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт; М.Л.Страха, старшы выкладчык кафедры эканамічнай геаграфіі і аховы прыроды ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка”
РЭЦЭНЗЕНТЫ: Кафедра агульнага землязнаўства Беларускага дзяржаўнага універсітэта; А.І.Тарасёнак, загадчык кафедры кіравання турызмам ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт”, кандыдат геаграфічных навук, дацэнт
РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ Ў ЯКАСЦІ ТЫПАВОЙ: Кафедрай эканамічнай геаграфіі і аховы прыроды ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка” (пратакол № 8 ад 9 красавіка 2008 г.); Навукова-метадычным саветам ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка” (пратакол № 3 ад 24 красавіка 2008 г.); Навукова-метадычным саветам па прыродазнаўчай адукацыі Вучэбна-метадычнага аб’яднання вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па педагагічнай адукацыі (пратакол № 4 ад 19 мая 2008 г.)
Адказны за выпуск: М.Л.Страха ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА Дысцыпліна “Уводзіны ў геаграфію” прадугледжана адукацыйным стандартам і тыпавым вучэбным планам падрыхтоўкі студэнтаў па спецыяльнасцях 1-02 04 02 “Геаграфія”, 01-02 04 05 “Геаграфія. Дадатковая спецыяльнасць” і адносіцца да цыклу агульнапрафесійных і спецыяльных дысцыплін (спецыяльныя дысцыпліны). Тэарэтычныя пытанні, якія разглядаюцца ў працэсе вывучэння дысцыпліны, дазваляюць студэнтам авалодаць асновамі тэарэтычных ведаў у галіне геаграфічнай навукі, неабходнымі для вывучэння наступных геаграфічных дысцыплін рэгіянальнага, кампанентнага і галіновага характару, сфарміраваць сістэмны падыход да разумення сутнасці геаграфічнай навукі, яе месца сярод іншых навук. Мэтаю вывучэння дысцыпліны “Уводзіны ў геаграфію” з’яўляецца набыццё студэнтамі ведаў аб геаграфіі як навуцы, яе метадалагічных асновах і гісторыі развіцця, а таксама асноўных тэарэтычных здабытках геаграфічнай навукі і яе прыкладным значэнні. Да асноўных задач дысцыпліны адносіцца вывучэнне: аб’екта і прадмета геаграфічнай навукі; сістэмы сучасных геаграфічных навук; метадалагічных асаблівасцей і метадаў геаграфічнай навукі; асаблівасцей гістарычнага развіцця геаграфіі як навукі і вучэбнай дысцыпліны; асноўных геаграфічных навуковых паняццяў, вучэнняў, тэорый і канцэпцый; сучасных тэндэнцый у развіцця геаграфічнай навукі. Дысцыпліна “Уводзіны ў геаграфію” лагічна звязана з іншымі дысцыплінамі вучэбнага плана спецыяльнасцей 1-02 04 02 “Геаграфія”, 01-02 04 05 “Геаграфія. Дадатковая спецыяльнасць”. Яна грунтуецца на ведах, атрыманых студэнтамі пры вывучэнні такіх дысцыплін, як “Агульнае землязнаўства”, “Геалогія”, “Асновы сучаснага прыродазнаўства”. У сваю чаргу, веды атрыманыя пры вывучэнні дысцыпліны “Уводзіны ў геаграфію”, неабходны студэнтам для вывучэння дысцыплін вучэбнага плана па фізічнай (“Фізічная геаграфія мацерыкоў і краін”, “Фізічная геаграфія Беларусі”) і сацыяльна-эканамічнай (“Геаграфія насельніцтва”, “Агульная эканамічная і сацыяльная геаграфія”, “Эканамічная і сацыяльная геаграфія Беларусі”) геаграфіі. У выніку вывучэння дысцыпліны студэнт павінен: ведаць: · аб’ект і прадмет геаграфіі; · гісторыю развіцця геаграфічных уяўленняў і фарміравання геаграфічнай навукі; · метадалогію геаграфічнай навукі; · асноўныя навуковыя паняццці, канцэпцыі, тэорыі і вучэнні фізічнай і грамадскай галін геаграфіі; умець: · вызначаць аб’ект і прадмет геаграфічнай навукі; · фармуліраваць асноўныя законы і заканамернасці ў галіне фізічнай і грамадскай геаграфіі; · выкарыстоўваць набытыя веды па гісторыі і метадалогіі геаграфічнай навукі ў прафесійнай, педагагічнай, метадычнай і навукова-даследчай дзейнасці. Пасля вывучэння дысцыпліны студэнт павінен добра ідэнтыфікаваць прадметнае поле геаграфічнай навукі, дакладна фармуляваць асноўныя геаграфічныя заканамернасці, ведаць важнейшыя навуковыя тэарэтычныя здабыткі геаграфічнай навукі і напрамкі іх прыкладнога выкарыстання. Асноўнымі метадамі (тэхналогіямі) навучання дысцыпліны, якія адпавядаюць яе мэце і задачам, з’яўляюцца: праблемнае навучанне (праблемнае выкладанне, часткова-пошукавы і даследчы метады); камунікатыўныя тэхналогіі (дыскусія, спрэчка-дыялог і інш.); гульнёвыя тэхналогіі (дзелавыя, ролевыя гульні). Усяго на вывучэнне дысцыпліны адводзіцца 146 гадзін, з іх аўторных – 78 (38 – лекцыі, 8 – семінарскія заняткі, 32 – лабараторныя заняткі). ПРЫКЛАДНЫ ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН
|