Студопедия — УВОДЗІНЫ
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

УВОДЗІНЫ

Яшчэ адно цэнтральнае паняцце дысцыпліны – паняцце стыль. Праблема стыляў – адна з найбольш складаных у сучаснай лінгвістычнай тэорыі. Функцыянальны стыль – грамадска ўсвядомленая, унутрана аб’яднаная спецыфічная сістэма моўных сродкаў, якая абумоўлена мэтамі і прынцыпамі адбору гэтых сродкаў у той ці іншай сферы грамадскай дзейнасці (навуковай, дзелавой, публіцыстычнай і г.д.) і найлепшым чынам абслугоўвае зносіны ў гэтай сферы. (Цікоцкі). Функцыянальны стыль – разнавіднасць літаратурнай мовы, у якой мова выступае ў той ці іншай сацыяльна значымай сферы грамадска-маўленчай практыкі людзей і асаблівасці якой абумоўлены асаблівасцямі зносін у данай сферы. У беларускай мове вылучаюць афіцыйна-дзелавы, навуковы, публіцыстычны, размоўна-бытавы, літаратурна-мастацкі і канфесіянальны стылі. Функцыянальныя стылі не з’яўляюцца замкнёнай сістэмай, бо гэта разнавіднасці сродкаў адной моўнай сістэмы.

Кожны стыль характарызуецца пэўным наборам моўных сродкаў з аднатыпнай эмацыянальна-экспрэсіўнай і функцыянальна-стылістычнай афарбоўкай, а таксама наяўнасцю міжстылявых моўных сродкаў.

Стылістычным сродкам мовы называецца сродак стварэння стылю. Ім можа быць любая моўная адзінка. У першую чаргу да стылістычных сродкаў належаць стылістычна афарбаваныя моўныя адзінкі.

Стылістычная афарбоўка -- дадатковыя да асноўнага намінатыўнага значэння экспрэсіўныя ці функцыянальныя ўласцівасці, якія абмяжоўваюць магчымасці ўжывання моўнага сродку пэўнымі сферамі і ўмовамі зносін і тым самым нясуць стылістычную інфармацыю.

Важным элементам стылістычна-функцыянальнай характарыстыкі мовы з’яўляецца эмацыянальнасць і экспрэсіўнасць. Эмацыянальная афарбоўка як кампанент лексічнага значэння слова звязана з выражэннем пачуццяў, суб’ектыўных адносін таго, хто гаворыць. Экспрэсіўнасць – выяўленчая якасць мовы, якая робіць выказванне больш яркім, выразным і вобразным. Эмацыянальнасць уласціва адзінкам усіх узроўняў мовы: фанетычным, лексічным, марфалагічным, сінтаксічным.

Цэнтральным з’яўляецца і само паняцце маўленне. Калі мова – гэта сістэма сродкаў зносін, то маўленне – рэалізацыя гэтай сістэмы. Маўленне – двухбаковая з’ява: гэта працэс (маўленчая дзейнасць) і вынік гэтага працэсу (тэкст). Тэкст – маўленчы твор, вынік маўленчай дзейнасці – дае магчымасць назіраць, як рэалізуецца ў маўленні ў залежнасці ад сферы і ўмоў зносін (стыляў), індывідуальных асаблівасцей носьбіта мовы разнастайныя моўныя сродкі, гэта значыць, як суадносяцца норма і стыль.

Важнай з’яўляецца праблема размежавання мовы і маўлення. Яна мае прынцыповае значэнне таму, што менавіта ў маўленні ўзнікаюць камунікатыўныя якасці: правільнасць, чыстата, дакладнасць, лагічнасць, выразнасць, багацце (разнастайнасць), дарэчнасць, даступнасць. Адна з асноўных прымет маўлення – яго індывідуальны характар. Маўленне заўсёды належыць пэўнай асобе, якая выбірае тыя ці іншыя моўныя моўныя сродкі, таму яно дапускае вар’раванне форм, індывідуальную словатворчасць. Некаторыя з’явы, што ўзнікаюць у маўленні, пераходзяць з часам у мову.

Маўленне суадносіцца з мовай, яно пабудавана з адзінак мовы, у адпаведнасці з яе правіламі. Але ў маўленні моўныя адзінкі атрымліваюць дадатковыя магчымасці ў выбары і размяшчэнні ў залежнасці ад камунікатыўных задач гаворачага. На аснове мова-маўленне вызначаюцца такія камунікатыўныя якасці, як правільнасць, чыстата, багацце.

Маўленне звязана з мысленнем, бо думка фарміруецца і выражаецца у слове. Суаднесенасць мысленне-маўленне вызначае такія камунікатыўныя якасці, як дакладнасць, лагічнасць, даступнасць.

Маўленне суадносіцца са свядомасцю. Свядомасць – гэта адлюстраванне рэчаіснасці ў любых формах – адчуваннях, уяўленнях, эмоцыях. Такім чынам, маўленне ўдзельнічае ў фарміраванні і выражэнні эмацыянальнага стану чалавека. На аснове суаднесенасці маўленне-свядомасць вылучаюцца такія камунікатыўныя якасці, як выразнасць, вобразнасць, дарэчнасць.

Маўленне звязана з рэчаіснасцю, паколькі яно служыць для абазначэння разнастайных прадметаў і з’яў аб’ектыўнай рэчаіснасці. На аснове суаднесенасці маўленне-рэчаіснасць вылучаюцца такія камунікатыўныя якасці, як дакладнасць, лагічнасць.

Маўленне заўсёды накіравана да чалавека. Аўтар зацікаўлены ў тым, каб маўленне было зразумелым і даступным слухачу. Камунікатыўная якасць – даступнасць.

 

3. Культура маўлення цесна звязана з усімі раздзеламі лінгвістыкі: арфаэпіяй, акцэнталогіяй, арфаграфіяй, лексікалогіяй, граматыкай, сінтаксісам. Сувязь гэта відавочная, таму што вывучаецца правільнасць маўлення, якая заключаецца ў яго адпаведнасці арфаэпічным, акцэнталагічным, арфаграфічным, граматычным і сінтаксічным нормам беларускай літаратурнай мовы, г.зн. даследуецца менавіта гарматыўнае выкарыстанне моўных сродкаў. Таму пры неабходнасці тлумачэння ўстойлівасці ці няўстойлівасці нормы могуць быць выкарыстаны звесткі адпаведных раздзелаў лінгвістыкі.

Існуе пэўная сувязь і з нелінгвістычнымі навукамі, у першую чаргу з логікай і псіхалогіяй.

Логіка дапамагае асэнсаваць паняцці, з якімі суадносяцца словы, яна вызначае ступень адпаведнасці семантыкі слова таму паняццю, якое абазначаецца гэтым словам. Без удзелу логікі не могуць быць ацэнены такія камунікатыўныя якасці маўлення, як дакладнасці і лагічнасць.

Псіхалогія садзейнічае правільнаму вызначэнню таго, як чалавек успрымае пэўныя моўныя сродкі, якія словы ў якой сітуацыі аказваюцца дарэчнымі, а якія – не. Псіхалогія павінна даць рэкамендацыі, як трэба будаваць маўленне, каб яно было добрым па выніках, а нашы маўленчыя паводзіны аптымальнымі ў любых умовах зносін.

Маўленчая культура звязана з веданнем гісторыі народа, яго літаратуры, эстэтыкі, пытанняў тэорыі мастацкага слова, літаратуразнаўства і крытыкі.

 

4. Культура маўлення і стылістыкі як навуковая дысцыпліна вырасла на базе рыторыкі, якая была распрацавана ўжо ў старажытнай Грэцыі і Рыме. Так, у грэчаскай літаратуры адрозніваліся тры стылі:

азіяцкі – напышлівы, шматслоўны;

атычны – кароткі, чысты, у ім не павінна было быць нічога лішняга і пустога;

радоскі – змешаны з атычнага і азіяцкага.

Былі распрацаваны старажытнымі аратарамі і некаторыя якасці добрага маўлення. Цыцэрон гаварыў, што маўленне павінна быць чыстым і ясным; Арыстоцель – ясным і правільным, Дыянісій – чыстым, сціслым і наглядным.

На тэрыторыі Беларусі пытыннямі развіцця моўнай культуры, яе пашырэння сярод народных мас займаліся вучоныя-асветнікі Ф.Скарына, В.Цяпінскі, М.Сматрыці (“Граматыка слова”), А.Філіповіч, Л.Зізаній (“Граматыка словенска”). У той час старабеларуская мова існавала у трох асноўных жанрава-стылявых разнавіднасцях: дзелавая, свецка-мастацкая і кніжнаславянская літаратуры. Найменш зразумелым быў для народа кніжнаславянскі тып.

У канцы 16-пач17 стст. пачынаюць з’яўляцца кнігі на беларускай мове. Ф.Пракаповіч у працах “Аб паэтычным мастацтве” і “Аб мастацтве рыторыкі” прыстасоўвае антычныя і сярэдневяковыя традыцыі да развіцця свецкай літаратуры. Пракаповіч выдзяляе тры стылі – высокі з эпітэтамі, метафарамі, сінекдахай, алегорыяй, перыфразай, сярэдні – з прыемнымі словамі і чыстымі метафарамі і нізкі, які пішацца вясковымі, прастамоўнымі словамі (гэтым стылем павінны пісацца камедыі).

Вядома і вучэнне М.Ламаносава аб трох штылях, у якім ён прыводзіць класіфікацыю і размежаванне стыляў літаратурнай мовы ў прамой залежнасці ад стылістычнай характарыстыкі слоў, абгрунтоўвае фанетычныя і марфолага-сінтаксічныя адрозненні паміж стылямі.

Працы Ламаносава (“Российская грамматика”, “Риторика») залажылі асновы нарматыўнай граматыкі і стылістыкі ўсходнеславянскіх моў. Работа была працягнута Вастокавым, Буслаевым, Аксакавым, Патабней.

Беларуская лінгвістыка пачала развівацца параўнальна позна. Афіцыйная навука разглядала беларускую мову як дыялект польскай ці рускай мовы, што адмоўна адбівалася на тлумачэнні многіх з'яў беларускай мовы. Многія навуковыя працы на розных прычынах не былі выдадзены (граматыка і слоўнік Шпілеўскага, граматыка Нядзвецкага, гістарычны слоўнік Насовіча). Выйшаў артыкул Калайдовіча «О белорусском наречии».

З сярэдзіны ХІХ ст. рускія метадысты (Патабня, Коласаў, Сабалеўскі, Шахматаў) у сваіх працах выкарыстоўвалі звесткі беларускай мовы для больш глыбокага аналізу асаблівасцей рускай мовы. З’яўляюцца і чыста беларускія працы: «Словарь белорусского наречия» Насовіча, працы Карскага («Белорусы»). Пазней, у пачатку ХХ ст. на старонках тагачаснай прэсы з’яўляюцца распрацоўкі па мове, усе часцей падымаюцца пытанні аб развіцці літаратурнай мовы, яе ролі ў грамадскай жыцці (найбольшая колькасць у “Нашай ніве”).

Пасля Вялікай кастрыцніцкай рэвалюцыі на праблемы нармалізацыі нацыянальных моў была звернута пільная ўвага мовазнаўцаў. У 1918 г. выходзіць “Беларуская граматыка для школ” Б.Тарашкевіча, у якой вызначаюцца рысы беларускай мовы і дакладна сфармуляваны правапіс.

У 1921 г. створана Беларуская навукова-тэрміналагічная камісія, якая выпрацавала і выдала больш за 30 тэрміналагічных зборнікаў. У 20-30 гг. па сутнасці ўпершыню з’явіліся распрацоўкі па культуры беларускай літаратурнай мовы. Аднак хутка сфера выкарыстання беларускай мовы была звужана. Таму вялікая роля ў развіцці моўнай культуры належыць пісьменнікам: Я.Колас, Я.Купала, К.Чорны, К.Крапіва, М.Лужанін паклалі пачатак даследаванню праблем стылістыкі мастацкага і публіцыстычнага слова, індывідуальнага стылю пісьменніка.

Таким чынам, як самастойная лінгвітычная дысцыпліна культура маўлення вылучылася ў беларускім мовазнаўстве параўнальна нядаўна, у пасляваенны час. Пытанні моўнай культуры і стылістыкі даследуюцца ў працах У.В.Анічэнкі, Аксамітава, Бурака, Жураўскага, Наркевіча, Цікоцкага, Шакуна, Абабуркі, Юрэвіч, Янкоўскага.

 

Л І Т А Р А Т У Р А:

Бондалетов В.Д. и др. Стилистика русского языка. Под ред. Н.М.Шанского. Л., 1982.

Гвоздев А.Н. Очерки по стилистике русского языка. М., 1965.

Гиро П. Разделы и направления стилистики и их проблематика. // Новое в зарубежной лингвистике. М., 1980.

Головин Б.Н. Основы культуры речи. М., 1980.

Ефимов А.И. Стилистика художественной речи. М., 1961.

Каўрус А.А. Стылістыка беларускай мовы. Мн., 1980.

Кожина М.Н. Стилистика русского языка. М., 1977.

Крылова О.А. Основы функциональной стилистики русского языка. М., 1979.

Мурат В.П. Об основных проблемах стилистики. М., 1957.

Одинцов В.В. Стилистика текста. М., 1980.

Стилистика русского языка. Под ред. Н.М.Шанского. Л., 1989.

Цікоцкі М.Я. Практычная стылістыка беларускай мовы. Мн., 1962. Ч.1; 1965. Ч.2.

Цікоцкі М.Я. Стылістыка беларускай мовы. Мн., 1995.

Черемисин П.Г. Русская стилистика. М., 1979.

Юрэвіч А.К. Стылістыка беларускай мовы. Мн., 1992.

 

 

УВОДЗІНЫ

Кніга – адзін з асноўных гарантаў захавання агульначалавечай культуры, дакументальнае сведчанне і пацвярджэнне існавання чалавечага грамадства, адметнасці нацый і дзяржаў. Гісторыя кнігі, як навука, набывае ў сучаснасці зусім іншы, якасна новы ўзровень асэнсавання. Гісторыя кнігі сёння разглядае кнігу не толькі ў шырокім яе значэнні, але і адзінстве духоўнага, мастацкага і матэрыяльнага, у эвалюцыйным неперарыўным працэсе развіцця грамадства. Таму і аб’ектам гісторыі кнігі становіцца кніжная культура, а яе прадметам – гісторыя феномену кнігі.

Памяць фарміруецца праз веды пра мінулае – кнігу. Таму і галоўнейшай мэтай вывучэння гісторыі кнігі з’яўляецца сцвярджэнне сваёй уласнай ідэнтычнасці праз пазнанне здабыткаў культурнай спадчыны чалавецтва, якімі выступаюць кнігі.

Курс “Гісторыя кнігі” разглядае ўзнікненне, станаўленне і развіццё кнігі і кніжнай справы Беларусі ў кантэксце сусветнай кніжнай культуры з моманту з’яўлення пісьма і да сённяшняга часу. Зараджэнне і развіццё беларускай кнігі непарыўна звязана з сусветнымі працэсамі развіцця чалавечага грамадства, мае спецыфічныя асаблівасці і рысы, сфарміраваныя пад уплывам гістарычых абставін і ўласнай нацыянальнай культуры. Дысцыпліна “Гісторыя кнігі” заклікана забяспечыць фарміраванне прафесійнай кнігазнаўчай культуры будучых спецыялістаў у галіне інфармацыйна-дакументных камунікацый, здольных садзейнічаць адраджэнню і развіццю нацыянальнай культуры, зберажэнню яе як часткі агульначалавечай культурнай спадчыны.

Асноўнымі задачамі курса з’яўляюцца: характарыстыка гістарычных перыядаў і этапаў развіцця кнігі, прадстаўленне асноўных тэндэнцый фарміравання пісьменства і кнігі ад рукапіснай да друкаванай (а сёння і да электроннай), у тым ліку, асаблівасцяў яе матэрыяльнай формы, афармлення, зместу; раскрыццё ўяўленняў аб развіцці разнастайных тыпаў і відаў кнігі, яе рэпертуару (тэматыкі, мовы, графікі); прадастаўленне ведаў аб сістэме кніжнай справы ў яе гістарычным развіцці і на сучасным этапе; буйнейшых цэнтрах, дзеячах, помніках кніжнай культуры. Цэласнасць канцэпцыі курса “Гісторыі кнігі” забяспечваецца захаваннем адпаведнай паслядоўнасці ў падачы асноўных аспектаў развіцця беларускай і сусветнай кнігі.

У выніку вывучэння дысцыпліны студэнты павінны мець уяўленне аб:

– эвалюцыйным развіцці пісьма, пісьменства і кнігі;

– кнізе як артэфакце быцця той ці іншай нацыі, дзяржавы;

– ролі і месцы кнігі ў развіцці чалавечага грамадства;

– сацыяльна-культурным асяроддзі стварэння і функцыянавання кнігі;

– цэнзурным становішчы кнігі ў зменлівых грамадска-палітычных умовах;

– заканамернасцях і тэндэнцыях развіцця кнігі;

– сістэме кніжнай справы ў яе гістарычным развіцці;

– буйнейшых цэнтрах кніжнай культуры;

– развіцці спосабаў вытворчасці кнігі;

– матэрыяльных формах кнігі;

– развіцці тыпаў і відаў кнігі;

– зменах у рэпертуары кнігі (у тэматыцы, мове, графіцы);

– мастацтве афармлення кнігі;

– найбольш значных помніках кніжнай культуры;

– знакамітых дзеячах кнігі.

Студэнты павінны ўмець:

– карыстацца асноўнымі паняццямі, тэрмінамі кнігазнаўства, гісторыі кнігі;

– выкарыстоўваць веды па гісторыі кнігі ў далейшай прафесійнай падрыхтоўцы для бібліятэчна-інфармацыйнай дзейнасці;

– валодаць галоўнымі фактамі і вынікамі вывучэння гісторыі беларускай і сусветнай кнігі;

– улічваць гістарычныя ўмовы пры разглядзе важнейшых падзей і ролі асобы ў развіцці кнігі.

“Гісторыя кнігі” грунтуецца на ведах, атрыманых у выніку вывучэння наступных дысцыплін: “Сусветная гісторыя” і “Гісторыя Беларусі”, “Гісторыя сусветнай літаратуры” і “Гісторыя беларускай літаратуры”, “Гісторыя рэлігіі”, “Гісторыя мастацтва” і іншых курсаў. Веды і ўменні, атрыманыя ў выніку вывучэння курса будуць неабходны пры засваенні спецыяльных бібліятэчна-бібліяграфічных, кнігазнаўчых і дакументазнаўчых дысцыплін.

У працэсе засваення курса прадугледжваецца выкарыстанне ў якасці сродкаў навучання арыгінальных рукапісных і друкаваных кніг з аддзела рэдкіх кніг бібліятэкі БДУКМ і іншых адпаведных фондаў рэспублікі, а таксама электронных мультымедыйных прэзентацый.

Курс “Гісторыя кнігі” вывучаецца студэнтамі ўсіх спецыялізацый дзённай формы навучання ФІДК у першым семестры і прадугледжвае разнастайныя формы заняткаў: лекцыі, семінары, самастойная работа, экскурсіі ў музеі, выдавецтвы і аддзелы рэдкіх кніг бібліятэк. Па заканчэнні курса студэнты здаюць экзамен.

Тэрміналагічныя і метадалагічныя падыходы. Кніга дапамагае грамадству ўдасканальвацца, выкарыстоўваючы назапашаныя веды – гэта з аднаго боку. З другога – рост інтэлектуальных запатрабаванняў грамадства ўплывае на ўдасканаленне тэхналогій вытвочасці кнігі і арганізацыю яе распаўсюджання.

Вызначэнне тэрміну “ кніга ” – адна з самых складаных навуковых праблем. Тып грамадства, змены ў сферы каштоўнасных прыярытэтаў уплываюць на спосаб адносін і ўспрыняцця грамадствам кнігі. На сёняшні дзень не існуе адзінага абагульняючага паняцця кнігі. Некаторыя спецыялісты ўвогуле выказваюцца пра немагчымасць даць адзінае, вычарпальнае азначэнне кнігі. Французскі даследчык Роберт Эскарпі ў сваёй працы “ Рэвалюцыя ў свеце кнігі ” пісаў пра тое, што кніга не ўкладваеца ў жорсткія рамкі азначэнняў [1]. У розныя гістарычныя перыяды яна магла мець сваё адпаведнае разуменне. Напрыклад, беларускі філолаг Любоў Ляўшун піша, што паняцці “кніга” і “кніжнасць” ў усходніх славян не заўсёды былі такімі як у сучаснасці: пад кнігамі ў старажытнасці ўсходнія славяне разумелі менавіта царкоўна-літургічнае і царкоўна-павучальнае пісанне, якое тлумачыла хрысціянскае веравучэнне, і толькі потым гэта паняцце распаўсюдзілася на іншыя любыя кнігі [2].

Аналіз разнастайных паняццяў кнігі прыводзіць да высновы пра шматаспектнасць, шматфункцыянальнасць і універсальнасць гэтага прадукта духоўнай і матэрыяльнай культуры. Найбольш характэрнымі аспектамі азначэнняў кнігі з’яўляюцца апісальны (калі кніга разглядаецца як прадмет матэрыяльнай культуры); змястоўны (даецца грамадская, палітычная, навуковая сутнасць кнігі); камбінаваны (калі знешнія прыметы кнігі звязваюць з яе зместам, чытацкім прызначэннем і г.д.). Да апісальных належыць азначэнне, дадзенае ЮНЕСКА ў 1964 г.: кніга была вызначана як твор друку ў форме кодэкса аб’ёмам звыш трох друкаваных лістоў, г.зн. не менш 49 старонак, не ўлічваючы вокладку (не менш за 5, але не больш за 48 старонак – брашура; твор друку менш 5 старонак – лістоўка). Іншыя даследчыкі да кнігі залічваюць не толькі твор ў форме кодэкса, але і твор пісьменства ці друку любой формы (брашура, часопіс, газета), зафіксаваны на любым матэрыяле. Калі кніга разглядаецца ў гістарычным кантэксце, то матэрыял для пісьма (гліна, папірус, бяроста, скура, папера, электронны носьбіт) не з’яўляецца вырашальным фактарам. Змена носьбіту не знішчае кнігу, а толькі мяне форму яе існавання (таблічка, скрутак, кодэкс, CD-ROM, on-line).

Акрамя кнігазнаўчых канцэпцый і падыходаў існуе культуралагічны погляд на кнігу як на аб’ект культуры. Канадскі вучоны Маршал Мак-Люэн у сувязі з гэтым вылучыў нават чатыры эпохі ў гісторыі чалавецтва: 1 – Эпоха дапісьмовага варства; 2 – Тысячагоддзе фанетычнага пісьма; 3– “Галактыка Гутэнберга” або 5 стагоддзяў кнігадрукавання; 4 – “Галактыка Марконі” – сучасная электронная цывілізацыя. Шэраг “галактык”, якія змяняюць адна адну і доўгі час могуць не разбураючыся, але набываючы іншыя канфігурацыі, праходзіць адна скрозь другую [3]. У беларускай гуманітарнай прасторы таксама абазначыліся змены ў парадыгмальным ракурсе працэсу вывучэння кнігі. Сучасны тэарэтычна-гістарычны аналіз з’яў кніжнай культуры разнастайных гісторыка-культурных асяродкаў ажыццяўляецца з выкарыстаннем новых метадалагічных прынцыпаў і падыходаў, у т.л. з пазіцый культуралогіі, звязаных з развіццём нацыянальнага тэксту як найвышэйшай праявы творчага духу, крэатыўных здольнасцяў нацыі, які у сваю чаргу стварае культурную прастору яе жыццядзейнасці. Кніга ў культуры разглядаецца з аднаго боку, як артэфакт і аснова быцця культуры, і з другога – як навуковая катэгорыя кніжнай культуры ў складзе адпаведнай навуковай дысцыпліны. Кніжная культура вывучае кнігу ў кантэксце сацыякультурнай прасторы, дзе культура разумеецца як цэласнае і ў той жа час рухомае адзінства духоўнага, мастацкага і матэрыяльнага яе пластоў [4].

Такім чынам, гісторыя беларускай кнігі – складовая частка гісторыі беларускай культуры, а сама кніга – найбольш поўнае і ўсебаковае адлюстраванне культуры беларускага народа. Гісторыю беларускай кнігі мы будзем разглядаць як адзінае цэлае: гісторыю рукапіснай і гісторыю друкаванай кнігі. Кніга заставалася кнігай, хаця відазмяняўся матэрыял, з якога яна выраблялася (бяроста, дрэва, гліна, пергамен, папера і г.д.), адбывалася і эвалюцыя яе матэрыяльных форм (драўляныя дошкі, берасцяныя і пергаменныя сруткі, пергаменны кодэкс, папяровая кніга-блок і г.д.), мянялася мастацтва афармлення кнігі: пісьмовыя знакі рукапіснай кнігі (устаў, паўустаў, скорапіс), шрыфт і графіка друкаванай (кірыліца, лацініца, грамадзянскі шрыфт і інш.), ілюстрацыі (ініцыялы, застаўкі, канцоўкі, мініяцюры), яе пераплёт; выдавецкае афармленне – фармат, тытул, пагінацыя і г.д. Разглядаючы кнігу ў розныя гістарычныя эпохі мы ўдзелім увагу арганізацыі яе вытворчасці, спынімся на асобных выдавецтвах, друкарнях, якія адыгралі важнейшую ролю ў гісторыі беларускай кнігі. Паняцце “кніга” трактуецца намі ў шырокім сэнсе, з уключэннем роднасных кнізе тыпаў выданняў, як часопіс і газета.

Для нас прынцыпова важным з’яўляецца і тэрміналагічнае вызначэнне самаго паняцця “ беларуская кніга ”. Доктар педагагічных навук, прафесар, заг. кафедры тэорыі і гісторыі інфармацыйна-дакументных каменікацый БДУ культуры і мастацтваў Васіль Лявончыкаў зрабіў спробу вызначыць сутнасць паняцця “беларуская кніга” з пазіцый кнігазнаўча-бібліяграфічных падыходаў. Вучоны разглядае тэрміны “этнонім”, “палітонім”, “тапонім” у адносінах да паняцця “беларуская кніга”, якія ў розныя гістарычныя перыяды выступалі галоўнымі ў вызначэнні яго сутнасных характарыстык. В.Е.Лявончыкаў лічыць, што паняцце “беларуская кніга носіць гетэрагенны (разнародны) характар, змест якога ўключае наступныя прыметы:

· сутнасныя – мову, аўтарства, тэрыторыю, змест кнігі, а таксама

· дадатковыя – рэдакцыйнае, тэхнічнае і мастацкае выкананне твораў друку.

У сваю чаргу аб’ём паняцця ахоплівае:

· беларускамоўныя кнігі, выдадзеныя на тэрыторыі Беларусі і за яе межамі;

· кнігі на іншых мовах (царкоўнаславянскай, лацінскай, рускай, польскай і інш.), напісаныя аўтарамі беларускага народа (ліцьвінамі, заходнебеларусамі, беларусамі) і грамадзянамі Беларусі, незалежна ад месца іх выдання;

· пераклады кніг беларускіх аўтараў на замежныя мовы і кніг замежных аўтараў на беларускую мову (з замежных моў);

· кнігі, выдадзеныя выдавецтвамі і друкарнямі на тэрыторыі Беларускай дзяржавы і на беларускай этнічнай тэрыторыі, калі Беларусь не мела дзяржаўнасці [5].

У суадносінах да паняцця “нацыянальная кніга” паняцце “беларуская кніга” не з’яўляецца сінонімам. Тэрмін “нацыянальная кніга” ў большасці краін свету асэнсоўваецца як палітанімічны, у адпаведнасці з гэтым “беларуская кніга” – як этнанімічны, які сведчыць аб аднясенні кнігі да пэўнага народу (нацыі), а не краіны. Пад тэрмінам “нацыянальны дакумент” разумеецца дакумент, які выдадзены на Беларусі, і дакумент, які выдадзены па-за межамі Беларусі на беларускай мове і беларускай тэматыкі; “нацыянальны тэкст” трактуецца, як любая семантычная структура, у якой адлюстроўваюцца светапогляд, менталітэт і характар дадзенага народа (нацыі).

Перыядызацыя. Пры перыядызацыі гісторыі беларускай кнігі намі выкарыстоўваецца комплексны крытэрый, які ўключае галоўны – гістарычны, асноўныя – сацыяльна-эканамічныя, палітычныя, культурна-асветніцкія; спецыфічныя – кнігазнаўчыя крытэрыі (дзяржаўная палітыка ў галіне кнігавыдання; структура сістэмы кнігавыдання; функцыі, тэматыка і змест кнігавыдавецкай прадукцыі). У адпаведнасці з гэтым мы вылучаем наступныя перыяды ў гісторыі беларускай кнігі:

І перыяд – Пісьменства і кніга часоў Полацкага княства (Х–ХІІІ стст.);

ІІ перыяд – Кніга Беларусі ў межах Вялікага княства Літоўскага (XIІІ–XVIII стст.);

ІІІ перыяд – Кніга Беларусі ў перыяд Расійскай імперыі (канец XVIII – пач. ХХ ст.)

IV перыяд – Кніга Беларусі ў перыяд савецкай улады (1917–1991 гг.);

V перыяд – Кніга Беларусі на сучасным этапе (1991–2007 гг.).

Кожны з перыядаў мае свае пэўныя этапы, у адпаведнасці з якімі і будзе разглядацца гісторыя беларускай кнігі [6].

Тыпалогія кнігі. Важнае месца ў вывучэнні гісторыі кнігі займае таксама і пытанне тыпалогіі кнігі. У гісторыі кнігі і кнігазнаўстве існуюць разнастайныя падыходы да гэтай праблемы. Неабходна адзначыць, што тыпалогія кнігі цесным чынам звязана з пытаннем перыядызацыі. Як можна заўважыць, пэўнай ступені развіцця грамадства былі адпаведныя і пэўныя тыпы кніг. Пытанню тыпалогіі даўняй рукапіснай кнігі, у прыватнасці, прысвечаны працы шэрагу вядомых расійскіх даследчыкаў, сярод якіх Ф. Дабранскі, Р. Дзмітрыева, М. Розаў, Дз. Ліхачоў, Б. Сапуноў, Я. Верашчагін Т. Чумакова і інш. Спрабавалі вызначыцца з тыпалогіяй даўняй кнігі і беларускія вучоныя – Я. Карскі, В. Ластоўскі, М. Нікалаеў, Л. Ляўшун і інш. У якасці асноўнага класіфікацыйнага дзялення яны бяруць як мэтавае (функцыянальнае) прызначэнне, змест, тэматыку, так і жанр кнігі. Ф. Дабранскі вызначае класіфікацыю кодэксаў паводле матывацыі іх стварэння: спарадычныя і аўтарытэтныя [7]. Класіфікацыя Р. Дзмітрыевай зроблена паводле жанрава-тэматычнага прынцыпу: традыцыйныя, царкоўныя і энцыклапедычныя зборнікі, а таксама зборнікі змяшанага складу [8]. Барыс Сапуноў класіфікуе старарускую кніжнасць дамангольскага перыяду па наступных тыпах – гэта богаслужбовыя, рэлігійныя і свецкія чытальныя кнігі [9]. Яўген Верашчагін і Т.Чумакова [10] вылучаюць наступныя жанры старажытнарускай кніжнасці – гэта скрыптурны; літургічны; веравучыцельны, або гамалагетычны; прапаведніцкі, або жанр ізборнікаў; жыцыійны; каноніка-юрыдычны; мемарыяльны; навуковы. Паводле прызначэння М. Нікалаеў падзяляе рукапісныя кнігі на богаслужэбныя і чэцці (чытальныя), а таксама вылучае ў якасці тыпаў, напрыклад, музычныя (ірмалоі), памінальныя (памінальнікі), ужытковыя (спісы Статутаў ВКЛ, інвентары, картулярыі, зборнікі для сямейнага чытання), зборнікі энцыклапедычнага і маральна-багаслоўскага зместу [11]. Любоў Ляўшун выводзіць схему фармавання асноўных жанраў і жанравых асацыяцый (тыпаў) сярэднявечнай усходеславянскай кніжнасці ў адпаведнасці з трыма модусамі ўспрыняцця (падабенства, гнамічнага, пераймання), адлюстроўваючы тым самым толькі тэацэнтрычнасць культуры: жанры – 1) панегірык, слава, урачыстая пропаведзь, 2) тлумачэнні, аглашэнні, прытчы, пытальна-адказныя творы, павучанні, 3) агіяграфія, мучэнні, словы гістарычныя, цуды, Пацярык. Кожнаму жанру адпавядае пэўная жанравая асацыяцыя або тып зборніка: 1 – Таржэственнік, 2 – Златавуснік, 3 – Чэцці-Мінеі [12].

У першым томе “Даўняй літаратуры ХІ – перашай паловы XVIII стагоддзя” (Гісторыі беларускай літаратуры. Мн., 2007) па функцыянальным прызначэнні вылучаюцца тры тыпы даўняй беларускай рукапіснай кнігі – богаслужбовыя, рэлігійныя чытальныя і “паўсвецкія” кнігі; у адпаведнасці з якімі разглядаецца развіццё іх жанравай сістэмы [13]. Такім чынам, відавочна, што тыпалагізацыя, якая прапануецца вучонымі, сканцэнтравана, у асноўным, на функцыянальна-жанравым падыходзе. Тыпаўтвараючым крытэрыем можа быць як функцыянальнае празначэнне, так і жанр твора.

З распаўсюджаннем і ўдасканаленнем кнігадрукавання, зменамі ў грамадскай свядомасці асаблівае развіццё і пашырэнне атрымлівае такі тып кнігі як свецкая. У адпаведнасці з мэтавым прызначэннем якой паступова сфармаваліся і адпаведна вылучаюцца ўжо яе разнастайныя віды: афіцыйная, навуковая, навукова-папулярная, вучэбная, даведачная, літаратурна-мастацкая, вытворча-практычная, масава-палітычная і інш. (гл. ГОСТ 7.60–2003 “Издания. Основные виды: термины и определения”. Мн., 2003). Аднак трэба адзначыць, што ў сучаснасці паўстаюць ўжо іншыя праблемы: вызначэнне паняцяў “рэлігійная кніга” і “рэлігійнае выданне”, дыферэнцыяцыя літаратуры па рэлігійнай або канфесійнай прыналежнасці. Упершыню трапныя азначэнні гэтых тэрмінаў, а таксама іх тыпалогія дадзены Тамарай Самайлюк, якая пад рэлігійнай кнігай разумее кнігу, “змест якой выяўляе светапоглядныя ўстаноўкі індывідуума ці калектыўнага суб’екта, заснаваныя на спасціжэнні пэўнага містычнага рэлігійнага вопыту, які выходзіць у сферу трансцэдэнтнага, і адлюстраванне гэтага зместу ва ўсведамленні суб’ектаў, якія падзяляюць ці не падзяляюць духоўна-практычныя каштоўнасці аўтараў” [14]. Для вылучэння тыпаў і відаў р элігійных выданняў Т.А. Самайлюк прапаноўвае кіравацца такімі іх спецыфічнымі функцыямі, як дагматычная, веравучыцельная, богаслужбовая, багаслоўская, пасрэдніцкая, свяшчэнна-эмацыянальная, малітоўная і іншыя.

Пры тыпалагічнай характарыстыцы кніжнага рэпертуару намі будуць улічваюцца такія крытэрыі, як функцыянальнае празначэнне, жанр, змест, мова і аўтарства.

Гісторыя беларускай кнігі ў складзе беларускага кнігазнаўства. Гістарыяграфія і крыніцы. Навука пра кнігу, якая пачала складвацца ў ХІХ ст., у розных краінах набывала свой характар і спецыфічны вобраз. Вытокі і асаблівасці развіцця беларускага кнігазнаўства ў сілу гістарычных і палітычных фактараў даследаваны вельмі павярхоўна або зусім не даследаваны. Але нават абапіраючыся на асноўныя відавочныя факты і сведчанні кнігазнаўчых ведаў, можна адзначыць, што навука пра кнігу на Беларусі развівалася ў агульнаеўрапейскім рэчышчы. Гэта асабліва тычыцца вытокаў фармавання ўласна кнігазнаўства, якое бярэ свой адлік у пачатку ХІХ ст. і звязана з Віленскім універсітэтам, а менавіта з дзейнасцю ў некаторай ступені Іяхіма Лялевеля, намесніка бібліятэкара ў Пулічнай бібліятэцы Віленскага універсітэта (у 1818 г.). У 1826 г. ён выдаў працу “Што такое бібліяграфія”, у якой вылучыў навукі пра друкаваную кнігу, рукапісы, пра бібліятэчную кнігу. У 1839 г. выйшла яго “Гісторыя Літвы і Русі аж да Люблінскай уніі з Польшчай 1569 г.”, дзе вядзецца гаворка пра значэнне старабеларускай мовы ў ВКЛ, пра беларускіх выдаўцоў Мамонічаў, Заблудаўскую друкарню, Ф. Скарыну, што адлюстроўвала, у пешую чаргу, інтарэс да гісторыі кнігі.

Фактычна ж першым, хто пачаў чытаць у Віленскім універсітэце (у Расійскай імперыі) курс кнігазнаўства быў Аляксандр Багаткевіч. Ён закончыў павятовую школу ў Паставах, Віленскі універсітэт, сябраваў з А. Міцкевічам. У 1823 г. стаў памочнікам бібліятэкара ў Віленскім універсітэце, а з 1828 г. пачаў чытаць курс усеагульнай бібліяграфіі (лекцыйны курс на 1828–1829 навучальны год), у якім ён выклаў свае погляды і падыходы да гісторыі кнігі і кнігазнаўства. У рукапісах засталіся яго працы: “Каталогі дублетаў”, “Кнігазбор Яна Снядэцкага ў Віленскай Бібліятэцы”. Закрыццё Віленскага універсітэта неспрыяльна адбілася на далейшым развіцці беларускага кнігазнаўства і гісторыі беларускай кнігі. Яго існаванне працягвалася на ўзроўні апісання беларускіх старадрукаў, стварэння каталогаў прыватных і грамадскіх бібліятэк, кнігарняў, а г.зн. у межах бібліяграфіі.

У 1880–1890-я гг. з’яўляюцца працы А. Ельскага, П. Уладзімірава, Я. Карскага, прысвечаныя гісторыі беларускай кнігі. Важным быў вынік працы гэтых вучоных, асабліва Яўхіма Карскага, як па выяўленні і сістэматызацыі, так па распрацоўцы прынцыпаў вызначэння і размежавання ад рускіх, украінскіх і польскіх помнікаў беларускага пісьменства і друку; перыядызацыі развіцця беларускага пісьменства і г.д.

На пачатку ХХ ст. галіну беларускага кнігазнаўства распрацоўвалі краязнаўцы, гісторыкі, філолагі, мастацтвазнаўцы, бібліяёграфы. Гісторыя беларускай рукапіснай і друкаванай кнігі, бібліятэчных і архіўных збораў, мастацтва старадрукаў даследавалася Р. Зямкевічам, В. Ластоўскім, У. Пічэтам, А. Шлюбскім, М. Шчакаціхіным і іншымі. У 1920-я гг. былі створаны такія дзяржаўныя ўстановы, як Белдзяржбібліятэка (1922), Інбелкульт (1922–1929), грамадская арганізацыя – Усебеларускае таварыства бібліяфілаў (1927–1929), якія заняліся і асвятленнем кнігазнаўчых пытанняў. Сапраўды, другая палова 1920-х гадоў была даволі пазітыўнай і мела выдатныя кнігазнаўчыя вынікі.

Значнай падзеяй у беларускім кнігазнаўстве стала выданне даследавання “Чатырохсотлецце беларускага друку. 1525-1925”, падрыхтаванае ў Інбелкульце. Беспрэцэдэнтнай падзеяй для беларускай кніжнай культуры стаў і выхад “Гісторыі беларускай (крыўскай) кнігі: Спроба паясьніцельнай кнігопісі ад канца Х да пачатку ХІХ стагодзьдзя” Вацлава Ластоўскага, які быў і застаецца не толькі сімвалічнай фігурай беларускага нацыянальнага адраджэння, але і пачынальнікам беларускага кнігазнаўства. Акрамя Інбелкульта, як дзяржаўнай установы, якая занялася і кнігазнаўчымі пытаннямі, дзейнічала грамадская арганізацыя – Усебеларускае таварыства бібліяфілаў (1926–1929 гг.). Упершыню беларускія бібліяфілы паставілі пытанне навуковага вывучэння культуры кнігі, кніжнай справы, мастацтва кнігі, якія зусім не былі даследаваны.

Аднак беларуская кнігазнаўчая навука аж да сучаснасці не мае асобнай спецыяльна арганізаванай дзяржаўнай установы ў сваёй галіне як здолелі гэта зрабіць шэраг нашых суседзяў у Расіі, Літве, Польшчы. Беларускае кнігазнаўства трымаецца на пэўных навуковых распрацоўках асобных даследчыкаў. Першыя беларускія універсальныя энцыклапедычныя выданні, у якія былі ўключаны кароткія артыкулы С. Х. Александровіча і А. І. Раковіча пра кнігазнаўства, практычна толькі занатавалі існаванне беларускай савецкай навукі пра кнігу. Праўда, наступныя аўтары Л. І. Збралевіч, а за ёй і В. М. Герасімаў паспрабавалі, выкарыстаўшы гістарыяграфічны падыход, паглядзець на пытанне станаўлення і развіцця беларускага кнігазнаўства глыбей і шырэй, звязаўшы яго з пэўнымі этапамі развіцця пісьменства і друку, даследаваннямі гісторыі беларускай кнігі, увёўшы ў беларускае кнігазнаўства новыя імёны.

Неабходна адзначыць, што навука пра кнігу ў Беларусі на ўсіх этапах яе развіцця ўключалася ў агульную праблематыку гуманітарных навук – філалогіі, гісторыі, філасофіі, мастацтва, культуралогіі. Пэўныя дасягененні ў даследаванні пытанняў гісторыі беларускай кнігі ў межах вызначаных навуковых дысцыплін у канцы 1960 – пачатку 1970-х гг. садзейнічалі і стымулявалі выхад першых кнігазнаўчых выданняў – гэта навуковыя зборнікі Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа НАН Беларусі, якія на пачатку мелі назву “Из истории книги, библиотечного дела и библиографии в Белоруссии”. Складальнікі абгрунтавалі выхад дадзеных зборнікаў вострай патрэбай у капітальнай распрацоўцы гісторыі кнігі, бібліятэчнай справы і бібліяграфіі ў Беларусі, кола невывучаных пытанняў якіх было настолькі вялікім, што нават любыя спробы навуковага аналізу і абагульнення па гэтых праблемах заслугоўвалі ўвагі. Такім чынам, Акадэмія навук Беларусі (Інстытут літаратуры, Інстытут гісторыі) і яе бібліятэка, асабліва аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў, сталі прадаўжальнікамі традыцый, закладзеных яшчэ інбелкультаўцамі. Сярод падзвіжнікаў беларускага кнігазнаўства А.І. Мальдзіс, А.П. Грыцкевіч, Г.Я. Галенчанка, М.Б. Батвіннік, В.А. Чамярыцкі, В.І. Дарашкевіч, У.І. Мархель, Л.І. Збралевіч, С.Х. Александровіч, В.Ф. Шматаў і іншыя. З акадэмічнай бібліятэкі перайшла на педагагічную працу і адзін з першых выкладчыкаў курса гісторыі беларускай кнігі ў Мінскім інстытутце культуры Я.С. Умецкая, у працах якой змяшчаецца скрупулёзны аналіз крыніцазнаўчай базы па тэме гісторыі кнігі Беларусі ХІХ ст., а таксама агульная характарыстыка кнігавыдавецкага рэпертуару па тэматыцы, віду і характары выданняў. Цяперашні дырэктар бібліятэкі ЦНБ НАНБ Н. Ю. Бярозкіна – складальнік першага дапаможніка па гісторыі кнігадрукавання Беларусі XVI – пачатку ХХ ст., у сваіх публікацыях, зазначаючы нераспрацаванасць гісторыі кнігадрукавання на польскай і лацінскай мовах, грунтуецца на выніках даследаванняў па гісторыі рускамоўнага і беларускамоўнага кнігадрукавання ў Беларусі. Сёння ў бібліятэцы плённа працуе і аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў, які мае ў сваёй структуры сектар кнігазнаўства і займаецца кнігазнаўчымі даследаваннямі. З прыходам ў аддзел рукапісаў, старадрукаў і рэдкіх кніг Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (НББ) Т.І. Рошчынай актывізаваліся навуковыя даследаванні ў галіне кнігазнаўства і ў галоўнай бібліятэцы нашай краіны. Хаця, зразумела, НББ мела ўжо пэўныя бібліятэчна-бібліяграфічныя распрацоўкі (напрыклад, Ю. Бібілы, І. Сіманоўскага, Н. Ватацы, Р. Чыгіровай), асобныя выданні па бібліятэчнай справе, якія тычыліся і гісторыі беларускай кнігі. Значным вынікам працы НББ стаў зводны каталог “Кніга Беларусі, 1517–1917” (Мн., 1986), які і да цяперашняга часу застаецца адной з галоўных як бібліяграфічных, так і аналітычных крыніц па гісторыі кнігі Беларусі (маюцца на ўвазе ўключаныя ў выданне артыкулы Г. Гал




<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
УВОДЗІНЫ. АСНОЎНЫЯ ПАНЯЦЦІ КУРСА. З ГІСТОРЫІ РАЗВІЦЦЯ НАВУКІ | УГОЛОВНОЕ ПРАВО

Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 1158. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Логические цифровые микросхемы Более сложные элементы цифровой схемотехники (триггеры, мультиплексоры, декодеры и т.д.) не имеют...

Алгоритм выполнения манипуляции Приемы наружного акушерского исследования. Приемы Леопольда – Левицкого. Цель...

ИГРЫ НА ТАКТИЛЬНОЕ ВЗАИМОДЕЙСТВИЕ Методические рекомендации по проведению игр на тактильное взаимодействие...

Реформы П.А.Столыпина Сегодня уже никто не сомневается в том, что экономическая политика П...

Педагогическая структура процесса социализации Характеризуя социализацию как педагогический процессе, следует рассмотреть ее основные компоненты: цель, содержание, средства, функции субъекта и объекта...

Типовые ситуационные задачи. Задача 1. Больной К., 38 лет, шахтер по профессии, во время планового медицинского осмотра предъявил жалобы на появление одышки при значительной физической   Задача 1. Больной К., 38 лет, шахтер по профессии, во время планового медицинского осмотра предъявил жалобы на появление одышки при значительной физической нагрузке. Из медицинской книжки установлено, что он страдает врожденным пороком сердца....

Типовые ситуационные задачи. Задача 1.У больного А., 20 лет, с детства отмечается повышенное АД, уровень которого в настоящее время составляет 180-200/110-120 мм рт Задача 1.У больного А., 20 лет, с детства отмечается повышенное АД, уровень которого в настоящее время составляет 180-200/110-120 мм рт. ст. Влияние психоэмоциональных факторов отсутствует. Колебаний АД практически нет. Головной боли нет. Нормализовать...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия