УВОДЗІНЫ. АСНОЎНЫЯ ПАНЯЦЦІ КУРСА. З ГІСТОРЫІ РАЗВІЦЦЯ НАВУКІ
УВОДЗІНЫ. АСНОЎНЫЯ ПАНЯЦЦІ КУРСА. З ГІСТОРЫІ РАЗВІЦЦЯ НАВУКІ 1. Прадмет і задачы курса. 2. Асноўныя паняцці курса. 3. Сувязь культуры маўлення з іншымі раздзеламі мовазнаўства. 4. З гісторыі развіцця навукі.
1. Паняцце “культура мовы” ўключае ў сябе: 1) валоданне нормамі вуснай і пісьмовай літаратурнай мовы (правіламі вымаўлення, націску, словаўжывання, граматыкі, стылістыкі), а таксама ўменне выкарыстоўваць выразныя сродкі мовы ў розных умовах зносін у адпаведнасці з мэтамі і зместам маўлення. 2) раздзел мовазнаўства, які вывучае праблемы нармалізацыі з мэтай удасканалення мовы як сродка культуры. Сучасная “культура маўлення і стылістыка” – гэта тэарэтычная і практычная дысцыпліна, якая абагульняе дасягненні і вывады гісторыі літаратурнай мовы, граматыкі і стылістыкі і іншых раздзелаў мовазнаўства з мэтай уздзеяння на моўную практыку. “Культура мовы” як навука аказваецца змежнай з нарматыўнай граматыкай і стылістыкай. Стылістыка – раздзел мовазнаўства, які вывучае ўжыванне слоў, словазлучэнняў, сказаў паводле іх адпаведнасці зместу і мэце выказвання. У адрозненне ад стылістыкі вучэнне аб культуры мовы распаўсюджваецца і на тыя моўныя з’явы і сферы, якія не ўваходзяць у сістэму літаратурнай нормы (прастамоўе, дыялекты, сленгі, арго, жаргоны і г.д.). Выдзяляюць наступныя раздзелы стылістыкі: 1. Стылістыка тэксту, мэтай якой з’яўляецца знаходжанне, апісанне і вытлумачэнне стылістычных эфектаў ў іх спецыфічных кантэкстах. Гэта стылістыка маўлення. 2. Стылістыка мовы, якая займаецца апісаннем і характарыстыкай стылістычна афарбаваных сродкаў мовы, выяўленчых магчымасцей слоў, форм і канструкцый. Стылістыка мовы прадстаўлена ў сваю чаргу трыма напрамкамі даследаванняў. 1. Апісальная стылістыка, якай займаецца аналізам разнавіднасцей стылістычнай афарбоўкі і сродкаў, якія ўжываюцца ў мове для стварэння спецыфічных эфектаў у тэксце (тропы, стылістычныя фігуры і г.д.) 2. Фуекцыянальная стылістыка, мэтай якой з’яўляецца вывучэнне стылістычнай афарбоўкі ў залежнасці ад спецыфічных патрабаванняў камунікацыі, г.зн. ад жанру ў яго шырокім разуменні. 3. Генетычная стылістыка, якая вывучае стылістычныя сродкі, уласцівыя для пісьменніка ці групы пісьменнікаў у той меры, у якой іх выбар вызначаецца культурай, светаўспрыманнем і іншымі асаблівасцямі пісьменніка, г.зн. вывучае пытанні індывідуальнага стылю мастакоў слова. Змест курса складаюць звесткі аб маўленчай культуры як сістэме камунікатыўнай якасцей, а таксама сістэме функцыянальных стыляў. Уключаюцца пытанні, звязаныя з асаблівасцямі выкарыстання моўных сродкаў, аптымальных для данай маўленчай сітуацыі. Іншымі словамі, культура маўлення прадугледжвае валоданне гаворачым функцыянальнымі стылямі. Асноўнымі задачамі курса з’яўляюцца: а) даць неабходную сістэму тэарэтычных і практычных ведаў пра маўленчую культуру, асноўныя камунікатыўныя якасці, функцыянальныя стылі і стылістычныя рэсурсы мовы; б) навучыць выкарыстоўваць моўныя сродкі ў адпаведнасці са зместам, характарам і сітуацыяй выказвання; в) абвастрыць увагу да маўленчай культуры як часткі агульнай культуры чалавека, развіць і ўдасканаліць моўнае чуццё; г) даследаваць і зразумець прычыны ўзнікнення новых з’яў у мове, шляхі іх развіцця, вызначыць іх месца у сістэме сучаснай мовы. 2. Цэнтральнае паняцце – норма мовы.Гэты тэрмін мае два значэнні: па-першае, нормай называюць агульнапрынятае ўжыванне разнастайных моўных сродкаў, якое рэгулярна ўзнаўляецца ў маўленні гаворачых; па-другое, правілы, указанні да ўжываггя, зафіксаваныя падручнікамі, слоўнікамі, даведнікамі. Моўная норма – сукупнасць найбольш устойлівых традыцыйных рэалізацый моўнай сістэмы, якія былі адабраны і замацаваны ў працэсе моўнай практыкі. Нармалізацыя ўключае ў сябе стыхійныя і свядомыя працэсы адбору нарматыўных рэалізацый ва ўмовах іх грамадскай ацэнкі. Навуковая моўная нармалізацыя адбываецца ў барацьбе з дзвюма крайнасцямі: пурызмам і антынармалізатарствам. Пурызм (лат. purus, a, um – чысты) – імкненне пазвабіцца ў літаратурнай мове ад запазычанняў, рознага роду новаўтварэнняў, ад элементаў пазалітаратурнай мовы. Станоўчы бок пурызму звязаны з клопатам аб развіцці нацыянальнай культуры, зваротаў да багаццяў роднай мовы. Адмоўныя рысы пурызму – суб’ектыўнасць яго паслядоўнікаў, негістарычнасць, неразуменне паступальнага развіцця мовы. Пурызм рэтраспектыўны (пры адмаўленні новых фактаў прызнаецца тое, што ўжо замацавалася ў мове) або кансерватыўны (адмаўленне нават засвоеных запазычанняў). Пурызм характэрны для часу станаўлення нацыянальнай мовы, для перыядаў важных палітычных падзей і звязаных з імі значных зрухаў у мове. Антынармалізатарства – адмаўленне неабходнасці свядомага ўмяшэння ў моўны працэс і працэс навуковай нармалізацыі. Паслядоўнікі антынармалізатарства звычайна зыходзяць з с
|