ПА ДЫСЦЫПЛІНЕ
а) сацыялінгвістыка; б) псіхалінгвістыка; в) этналінгвістыка; г) нейралінгвістыка.
10. Асаблівасці функцыянавання мовы ў грамадстве, уздзеянне грамадства на мову і мовы на грамадства вывучае: а) сацыялінгвістыка; б) псіхалінгвістыка; в) этналінгвістыка; г) нейралінгвістыка.
Блок 2. Раздзелы мовазнаўства.
1. Фанетыка – гэта раздзел мовазнаўства, які вывучае: а) гукавы лад мовы; б) слоўнікавы склад мовы; в) сродкі перадачы вуснага маўлення на пісьме; г) правілы напісання слоў.
2. Арфаэпія – гэта раздзел мовазнаўства, які вывучае: а) гукавы лад мовы; б) правілы напісання слоў; в) сродкі перадачы вуснага маўлення на пісьме; г) нарматыўнае літаратурнае вымаўленне слоў.
3. Марфеміка – гэта раздзел мовазнаўства, які вывучае: а) гукавы лад мовы; б) значымыя часткі слова (марфемы); в) лексіка-граматычныя класы слоў (часціны мовы); г) правілы напісання слоў.
4. Словаўтварэнне – гэта раздзел мовазнаўства, які вывучае: а) значымыя часткі слова (марфемы); б) слоўнікавы склад мовы; в) спосабы і сродкі ўтварэння новых слоў; г) правілы напісання слоў.
5. Лексікалогія – гэта раздзел мовазнаўства, які вывучае: а) лексічнае значэнне слоў; б) слоўнікавы склад мовы; в) спосабы і сродкі ўтварэння новых слоў; г) правілы напісання слоў.
6. Фразеалогія – гэта раздзел мовазнаўства, які вывучае: а) устойлівыя адзінкі мовы; б) слоўнікавы склад мовы; в) прыказкі і прымаўкі; г) тыпы фразеалагізмаў.
7. Марфалогія – гэта раздзел граматыкі, які вывучае: а) значымыя часткі слова (марфемы); б) слоўнікавы склад мовы; в) лексіка-граматычныя класы слоў (часціны мовы); г) правілы напісання слоў.
8. Сінтаксіс – гэта раздзел граматыкі, які вывучае: а) тыпы сказаў; б) правілы пабудовы сказаў; в) знакі прыпынку; г) словазлучэнні, сказы і тэкст.
9. Графіка – гэта раздзел мовазнаўства, які вывучае: а) алфавіт; б) пісьмовыя знакі для перадачы вуснага маўлення; в) знакі прыпынку; г) правілы напісання слоў.
10. Арфаграфія – гэта раздзел мовазнаўства, які вывучае: а) правілы напісання слоў; б) слоўнікавы склад мовы; в) нарматыўнае літаратурнае вымаўленне слоў; г) алфавіт.
Блок 3. Агульныя пытанні мовазнаўства.
1. Адзначце правільнае сцвярджэнне адносна сутнасці мовы: а) мова перадаецца ў спадчыну; б) мова – гэта індывідуальная з’ява; в) мова ўзнікае і існуе толькі ў грамадстве; г) мова – гэта жывы арганізм, які нараджаецца, развіваецца, старэе і памірае.
2. У сучасным мовазнаўства мова і мысленне разглядаюцца як: а) тоесныя з’явы; б) непарыўна звязаныя, але розныя з’явы; в) не звязаныя паміж сабой факты; г) форма і змест.
3. Вербальнае мысленне ажыццяўляецца з дапамогай: а) жэстаў; б) малюнкаў; в) мовы; г) мімікі.
4. Невербальнае мысленне ўласціва: а) толькі чалавеку; б) толькі жывёлам; в) і чалавеку, і жывёлам; г) некаторым жывёлам.
5. Размежаваць мову і маўленне прапанаваў: а) Ф. дэ Сасюр; б) Ж. Адамар; в) В. фон Гумбальт; г) А. Шляйхер.
6. Адзначце правільнае выказванне: а) мова – неўнармаваная з’ява, маўленне – унармаваная з’ява; б) мова залежыць ад сітуацыі зносінаў, маўленне не залежыць ад сітуацыі зносінаў; в) мова – індывідуальная з’ява, маўленне – сацыяльная з’ява; г) мова – патэнцыяльная з’ява, маўленне – актуальная з’ява.
7. Навука, якая вывучае знакі, называецца: а) лінгвістыка; б) семіётыка; в) матэматыка; г) семантыка.
8. Заснавальнікам семіётыкi з’яўляецца: а) Ф. дэ Сасюр; б) Л.У. Шчэрба; в) Ч. Пірс; г) Ш. Балі.
9. Навука, якая вывучае моўныя знакі, называецца: а) лінгвістыка; б) семіётыка; в) лінгвасеміётыка; г) семантыка.
10. Які моўны знак не мае плану зместу? а) фанема; б) слова; в) сказ; г) марфема.
Блок 4. Развіццё і функцыянаванне мовы.
1. Працэс распадзення мовы на асобныя дыялекты называецца: а) тыпалогія; б) канвергенцыя; в) дывергенцыя; г) дэградацыя.
2. Працэс збліжэння моў называецца: а) тыпалогія; б) канвергенцыя; в) дывергенцыя; г) дэградацыя.
3. Адзначце правільную гістарычную паслядоўнасць развіцця мовы: а) мова племені, мова роду, мова народнасці, мова нацыі; б) мова роду, мова племені, мова нацыі, мова народнасці; в) мова роду, мова народнасці, мова племені, мова нацыі; г) мова роду, мова племені, мова народнасці, мова нацыі.
4. Унармаваная, апрацаваная, поліфункцыянальная, стылістычна разгалінаваная форма нацыянальнай мовы, абавязковая для ўсіх носьбітаў мовы, называецца: а) літаратурная мова; б) дыялект; в) пісьмовая мова; г) вусная мова.
5. Форма нацыянальнай мовы, што выкарыстоўваецца людзьмі, якія жывуць на адной тэрыторыі, пераважна ў побытавых зносінах, называецца: а) літаратурная мова; б) дыялект; в) пісьмовая мова; г) вусная мова.
6. Нацыянальная мова існуе ў дзвюх формах: а) літаратурная мова і дыялект; б) вусная і пісьмовая мова; в) кніжная і гутарковая мова; г) сучасная і старажытная мова.
7. Адзначце прымету, не ўласцівую літаратурнай мове: а) абавязковасць для ўсіх носьбітаў мовы; б) унарманавасць; в) вусная форма рэалізацыі; г) стылістычная разгалінаванасць.
8. Адзначце прымету, не ўласцівую літаратурнай мове: а) сацыяльная значымасць; б) адсутнасць нормаў; в) вусная і пісьмова формы рэалізацыі; г) поліфункцыянальнасць.
9. Адзначце прымету, не ўласцівую дыялектнай мове: а) вусная форма рэалізацыі; б) наяўнасць нормаў; в) абслугоўвае побытавыя зносіны; г) тэндэнцыя да разбурэння.
10. Адзначце прымету, не ўласцівую дыялектнай мове: а) вусная форма рэалізацыі; б) адсутнасць нормаў; в) абслугоўвае ўсе сферы жыцця чалавека; г) тэндэнцыя да разбурэння.
Блок 5. Функцыі мовы.
1. Сутнасць камунікатыўнай функцыі мовы заключаецца ў тым, што: а) мова – гэта найважнейшы сродак перадачы інфармацыі; б) мова – гэта сродак аб’яднання людзей у нацыю; в) мова – гэта сродак выражэння эмоцый; г) мова – гэта сродак выражэння волі чалавека.
2. Мова – гэта сродак пазнання рэчаіснасці. Такая функцыя мовы называецца: а) апеляцыйная; б) кагнітыўная; в) эматыўная; г) метамоўная.
3. Мова – гэта сродак тлумачэння незразумелых слоў і выразаў, тэрмінаў і паняццяў. Такая функцыя мовы называецца: а) апеляцыйная; б) магічная; в) эматыўная; г) метамоўная.
4. Мова – гэта сродак наладжвання кантакту паміж людзьмі. Такая функцыя мовы называецца: а) апеляцыйная; б) фатычная; в) экспрэсіўная; г) метамоўная.
5. Мова – гэта сродак выражэння эмоцый. Такая функцыя мовы называецца: а) экспрэсіўная; б) эматыўная; в) эстэтычная; г) метамоўная.
6. Мова – гэта сродак выражэння просьбаў, загадаў, пажаданняў. Такая функцыя мовы называецца: а) валюнтатыўная; б) кагнітыўная; в) эматыўная; г) акумулятыўная.
7. Мова – гэта сродак аб’яднання людзей у грамадства (народ, нацыю). Такая функцыя мовы называецца: а) апеляцыйная; б) кагнітыўная; в) інтэграцыйная; г) валюнтатыўная.
8. Мова – гэта сродак назапашвання і захавання вопыту, ведаў, традыцый, культурных здабыткаў. Такая функцыя мовы называецца: а) апеляцыйная; б) кагнітыўная; в) фатычная; г) акумулятыўная.
9. Мова – гэта сродак уздзеяння на іншых. Такая функцыя мовы называецца: а) магічная; б) апеляцыйная; в) эматыўная; г) метамоўная.
10. Мова – гэта сродак звяртання да слухача з мэтай атрымання інфармацыі. Такая функцыя мовы называецца: а) апеляцыйная; б) кагнітыўная; в) эматыўная; г) фатычная.
Блок 6. Фанетыка.
1. Гукавы лад мовы (гукі, націск, інтанацыю) вывучае: а) фанетыка; б) арфаэпія; в) лексікалогія; г) арфаграфія.
2. Адзначце правільны варыянт адказу: а) гук – гэта значэнне літары; б) гук – гэта элементарная фанетычная адзінка, якая ўтвараецца органамі маўлення; в) гук – гэта структурная адзінка слова; г) гук – гэта мінімальная значымая частка слова.
3. Якая прымета гука не з’яўляецца акустычнай? а) сіла; б) вышыня; в) працягласць; г) месца ўтварэння.
4. Якая прымета гука не з’яўляецца артыкуляцыйнай? а) месца ўтварэння; б) спосаб утварэння; в) працягласць; г) лабіялізаванасць.
5. Вакалізм – гэта: а) сістэма галосных і зычных гукаў; б) сістэма зычных гукаў; в) сістэма галосных гукаў; г) сукупнасць гукаў канкрэтнага слова.
6. Кансанантызм – гэта: а) сістэма галосных гукаў; б) сістэма зычных гукаў; в) сістэма галосных і зычных гукаў; г) сукупнасць гукаў канкрэтнага слова.
7. Адзначце варыянт адказу, у якім пералічаны актыўныя органы маўлення: а) язык, губы, галасавыя звязкі, ніжняя сківіца; б) язык, губы, зубы, верхняя сківіца; в) язык, зубы, альвеолы, галасавыя звязкі; г) губы, верхняя сківіца, ніжняя сківіца, зубы.
8. Адзначце варыянт адказу, у якім пералічаны пасіўныя органы маўлення: а) язык, губы, галасавыя звязкі, ніжняя сківіца; б) язык, альвеолы, зубы, верхняя сківіца; в) зубы, альвеолы, галасавыя звязкі, цвёрдае паднябенне; г) зубы, альвеолы, цвёрдае паднябенне, верхняя сківіца.
9. Адзначце правільную паслядоўнасць фанетычнага падзелу маўленчай плыні: а) фанатэкст, фраза, сінтагма, склад, фанетычнае слова, гук; б) фанатэкст, фраза, сінтагма, фанетычнае слова, склад, гук; в) тэкст, сказ, словазлучэнне, слова; г) сказ, словазлучэнне, слова, марфема, літара.
10. Да прасадычных адзінак мовы адносіцца: а) гук і склад; б) слова і сказ; в) націск і інтанацыя; г) паўза і тэмбр голасу.
Блок 7. Узаемадзеянне гукаў у маўленчай плыні.
1. Гукавыя змены, абумоўленыя становішчам гука ў слове, называюцца: а) гістарычныя; б) камбінаторныя; в) пазіцыйныя; г) жывыя.
2. Гукавыя змены, абумоўленыя ўзаемадзеяннем гукаў у маўленчай плыні, называюцца: а) камбінаторныя; б) пазіцыйныя; в) гістарычныя; г) жывыя.
3. Гукавыя змены, якія ўзніклі на пэўным этапе развіцця мовы і якія нельга растлумачыць з пазіцыі сучаснай мовы, называюцца: а) камбінаторныя; б) пазіцыйныя; в) гістарычныя; г) жывыя.
4. Рэдукцыя – гэта: а) чаргаванне звонкіх зычных з парнымі глухімі на канцы слова; б) змена гучання гука ў ненаціскным становішчы; в) частковае прыстасаванне артыкуляцыі галосных да зычных ці зычных да галосных; г) узнікненне гука ў пачатку слова.
5. Пратэза – гэта: а) чаргаванне звонкіх зычных з парнымі глухімі на канцы слова; б) змена гучання гука ў ненаціскным становішчы; в) частковае прыстасаванне артыкуляцыі галосных да зычных ці зычных да галосных; г) узнікненне гука ў пачатку слова.
6. Асіміляцыя – гэта: а) перастаноўка сумежных гукаў або складоў у слове; б) змена гучання гука ў ненаціскным становішчы; в) прыпадабненне аднатыпных гукаў (зычных да зычных або галосных да галосных); г) распадабненне аднолькавых або падобных гукаў.
7. Дысіміляцыя – гэта: а) перастаноўка сумежных гукаў або складоў у слове; б) змена гучання гука ў ненаціскным становішчы; в) прыпадабненне аднатыпных гукаў (зычных да зычных або галосных да галосных); г) распадабненне аднолькавых або падобных гукаў.
8. Дыярэза – гэта: а) перастаноўка сумежных гукаў або складоў у слове; б) выпадзенне гука ў спалучэнні гукаў у сярэдзіне слова; в) узнікненне гука ў сярэдзіне слова; г) узнікненне гука ў пачатку слова.
9. Эпентэза – гэта: а) перастаноўка сумежных гукаў або складоў у слове; б) узнікненне гука ў сярэдзіне слова; в) выпадзенне гука ў спалучэнні гукаў у сярэдзіне слова; г) узнікненне гука ў пачатку слова.
10. Метатэза – гэта: а) перастаноўка сумежных гукаў або складоў у слове; б) выпадзенне гука ў спалучэнні гукаў у сярэдзіне слова; в) узнікненне гука ў сярэдзіне слова; г) узнікненне гука ў пачатку слова.
Блок 8. Фаналогія.
1. Мінімальная фанетычная адзінка, якая служыць для ўтварэння, распазнання і адрознення значымых адзінак мовы, называецца: а) фанема; б) гук; в) літара; г) марфема.
2. Якая прымета не ўласціва фанеме? а) з’яўляецца моўнай адзінкай; б) з’яўляецца індывідуальнай адзінкай; в) з’яўляецца сацыяльнай адзінкай; г) з’яўляецца абстрактнай адзінкай.
3. Прыметы, паводле якіх фанемы адрозніваюцца паміж сабой, называюцца: а) моўныя; б) маўленчыя; в) інтэгральныя; г) дыферэнцыйныя.
4. Прыметы, якія з’яўляюцца агульнымі для некалькіх фанем, называюцца: а) моўныя; б) маўленчыя; в) інтэгральныя; г) дыферэнцыйныя.
5. Гукавая рэалізацыя адной фанемы, якая супадае з гукавой рэалізацыяй іншай фанемы, называецца: а) варыянт фанемы; б) варыяцыя фанемы; в) аснощны алафон фанемы; г) гіперфанема.
6. Гукавая рэалізацыя фанемы, якая неістотна адрозніваецца ад асноўнага алафона гэтай фанемы, называецца: а) варыянт фанемы; б) варыяцыя фанемы; в) асноўны алафон фанемы; г) гіперфанема.
7. Страта фанемай сэнсаадрознівальнай функцыі называецца: а) архіфанема; б) гіперфанема; в) нейтралізацыя фанемы; г) дыстрыбуцыя фанемы.
8. Асноўная гукавая рэалізацыя фанемы называецца: а) архіфанема; б) гіперфанема; в) асноўны алафон; г) варыянт фанемы.
9. Галосная фанема, алафон якой не ўжываецца ў моцнай пазіцыі, называецца: а) варыянт фанемы; б) варыяцыя фанемы; в) архіфанема; г) гіперфанема.
10. Тэарэтычныя асновы вучэння пра фанему распрацаваў: а) В.У. Вінаградаў; б) А.А. Патабня; в) П.Ф. Фартунатаў; г) І.А. Бадуэн дэ Куртэнэ.
Блок 9. Марфеміка.
1. Мінімальная значымая частка слова называецца: а) фанема; б) марфема; в) лексема; г) грамема.
2. Тэрмін марфема ў навуковы ўжытак увёў: а) І.А. Бадуэн дэ Куртэнэ; б) А.А. Патабня; в) П.П. Шуба; г) В.У. Вінаградаў.
3. Маўленчая адзінка, у якой рэалізуецца марфема, называецца: а) гук; б) лекс; в) склад; г) морф.
4. Марфема, у якой заключаецца лексічнае значэнне слова, называецца: а) суфікс; б) прыстаўка; в) корань; г) канчатак.
5. Адзначце марфему, у якой выражае толькі граматычнае значэнне: а) суфікс; б) прыстаўка; в) постфікс; г) канчатак.
6. Афіксы, якія выкарыстоўваюцца для ўтварэння новых слоў, называюцца: а) словаўтваральныя; б) формаўтваральныя; в) матэрыяльна выражаныя; г) матэрыяльна не выражаныя.
7. Афіксы, якія выкарыстоўваюцца для ўтварэння граматычных форм аднаго і таго ж слова, называюцца: а) словаўтваральныя; б) формаўтваральныя; в) матэрыяльна выражаныя; г) матэрыяльна не выражаныя.
8. Змена ў марфемнай будове слова, у выніку якой вытворнае слова становіцца невытворным, называецца: а) спрашчэнне; б) перараскладанне; в) ускладненне; г) дэкарэляцыя.
9. Змена ў марфемнай будове слова, у выніку якой невытворнае слова становіцца вытворным, называецца: а) спрашчэнне; б) перараскладанне; в) ускладненне; г) дэкарэляцыя.
10. Змена ў марфемнай будове вытворнага слова, у выніку якой мяняюцца межы марфем, называецца: а) спрашчэнне; б) перараскладанне; в) ускладненне; г) дэкарэляцыя.
Блок 10. Словаўтварэнне.
1. Слова, значэнне якога немагчыма растлумачыць з дапамогай аднакаранёвага, называецца: а) невытворнае; б) вытворнае; в) утваральнае; г) матываванае.
2. Слова, утворанае ад аднакаранёвага з дапамогай афіксаў, называецца: а) невытворнае; б) вытворнае; в) утваральнае; г) аднакаранёвае.
3. Новае значэнне, якое ўзнікла ў выніку далучэння афікса да ўтваральнай асновы, называецца: а) граматычнае; б) лексічнае; в) марфалагічнае; г) словаўтваральнае.
4. Два словы, адно з якіх з’яўляецца ўтваральным, а другое вытворным, называюцца: а) словаўтваральная пара; б) словаўтваральны ланцужок; в) словаўтваральнае гняздо; г) словаўтваральная парадыгма.
5. Сукупнасць слоў, звязаных адносінамі паслядоўнага словаўтварэння, называецца: а) словаўтваральная пара; б) словаўтваральны ланцужок; в) словаўтваральнае гняздо; г) словаўтваральная парадыгма.
6. Сукупнасць вытворных слоў, якія маюць адну ўтваральную базу, называецца: а) словаўтваральная пара; б) словаўтваральны ланцужок; в) словаўтваральнае гняздо; г) словаўтваральная парадыгма.
7. Сукупнасць усіх аднакаранёвых слоў, звязаных адносінамі паралельнага і паслядоўнага словаўтварэння, называецца: а) словаўтваральная пара; б) словаўтваральны ланцужок; в) словаўтваральнае гняздо; г) словаўтваральная парадыгма.
8. Афікс, якія далучаецца да ўтваральнай асновы для ўтварэння новага слова, называецца: а) словаўтваральны фармант; б) словаўтваральны кампанент; в) словаўтваральная частка; г) словаўтваральны элемент.
9. Адзначце варыянт адказу, у якім правільна названы ўмовы аднясення вытворных слоў да аднаго словаўтваральнага тыпу: а) аднолькавы словаўтваральны фармант, аднолькавае словаўтваральнае значэнне; б) аднолькавы словаўтваральны фармант, прыналежнасць утваральных слоў да адной часціны мовы; в) прыналежнасць утваральных слоў да адной часціны мовы, аднолькавае словаўтваральнае значэнне; г) прыналежнасць утваральных слоў да адной часціны мовы, аднолькавы словаўтваральны фармант, аднолькавае словаўтваральнае значэнне.
10. Якога спосабу словаўтварэння не існуе? а) марфалагічны; б) марфолага-сінтаксічны; в) семантычны; г) лексіка-семантычны.
Блок 11. Лексікалогія.
1. Раздзел мовазнаўства, які вывучае слоўнікавы склад мовы, называецца: а) лексікалізацыя; б) лексікон; в) лексікалогія; г) лексікаграфія.
2. Раздзел лексікалогіі, які вывучае прынцыпы і заканамернасці называння аб’ектаў навакольнага свету, называецца: а) анамасіялогія; б) семасіялогія; в) анамастыка; г) этымалогія.
3. Раздзел лексікалогіі, які вывучае значэнні слоў, называецца: а) анамасіялогія; б) семасіялогія; в) анамастыка; г) этымалогія.
4. Раздзел лексікалогіі, які вывучае паходжанне слоў, называецца: а) анамасіялогія; б) семасіялогія; в) анамастыка; г) этымалогія.
5. Раздзел лексікалогіі, які вывучае ўласныя імёны, называецца: а) анамасіялогія; б) семасіялогія; в) анамастыка; г) этымалогія.
6. Раздзел лексікалогіі, які вывучае спецыяльныя словы і спалучэнні слоў для называння паняццяў пэўнай навукі або галіны дзейнасці, называецца: а) анамасіялогія; б) тэрміналогія; в) анамастыка; г) этымалогія.
7. Асноўнай адзінкай лексікалогіі з’яўляецца: а) слова; б) сказ; в) марфема; г) фанема.
8. Сукупнасць слоў канкрэтнай мовы называецца: а) лексікон; б) лексікалогія; в) лексікаграфія; г) словаўтварэнне.
9. Апісальная лексікалогія вывучае: а) пытанні складання слоўнікаў; б) слоўнікавы склад розных моў свету; в) слоўнікавы склад канкрэтнай мовы ў працэсе яе гістарычнага развіцця; г) слоўнікавы склад канкрэтнай мовы на сучасным этапе яе развіцця.
10. Гістарычная лексікалогія вывучае: а) пытанні складання слоўнікаў; б) слоўнікавы склад розных моў свету; в) слоўнікавы склад канкрэтнай мовы ў працэсе яе гістарычнага развіцця; г) слоўнікавы склад канкрэтнай мовы на сучасным этапе яе развіцця.
Блок 12. Слова як адзінка лексікалогіі.
1. Слова як адзінка лексічнай сістэмы называецца: а) лексема; б) лекс; в) словаформа; г) лексіка-семантычны варыянт.
2. Слова, ужытае ў маўленні, называецца: а) лексема; б) лекс; в) словаформа; г) лексіка-семантычны варыянт.
3. Слова, ужытае ў канкрэтнай граматычнай форме, называецца: а) лексема; б) лекс; в) словаформа; г) лексіка-семантычны варыянт.
4. Адно са значэнняў мнагазначнага слова называецца: а) лексема; б) лекс; в) словаформа; г) лексіка-семантычны варыянт.
5. Лексічнае значэнне слова – гэта: а) абстрактнае значэнне, уласцівае групе слоў; б) сувязь паміж гукавым комплексам і аб’ектам рэчаіснасці; в) значэнне слова ў канкрэтным выказванні; г) значэнне слова, зафіксаванае ў слоўніку.
6. Які кампанент не ўваходзіць у структуру лексічнага значэння слова? а) дэнататыўны; б) сігніфікатыўны; в) канататыўны; г) граматычны.
7. Частка лексічнага значэння, якая адлюстроўвае сувязь паміж словам і прадметам, называецца: а) дэнатат; б) сігніфікат; в) канатацыя; г) сема.
8. Частка лексічнага значэння, якая адлюстроўвае сувязь паміж словам і паняццем, называецца: а) дэнатат; б) сігніфікат; в) канатацыя; г) сема.
9. Частка лексічнага значэння, якая адлюстроўвае адносіны моўцы да прадмета, называецца: а) дэнатат; б) сігніфікат; в) канатацыя; г) сема.
10. Якога тыпу лексічнага значэння не існуе? а) прамое і пераноснае; б) канкрэтнае і абстрактнае; в) матываванае і нематываванае; г) унутранае і знешняе.
Блок 13. Сістэмныя адносіны ў лексіцы.
1. Уласцівасць слова мець больш за адно лексічнае значэнне называецца: а) полісемія; б) сінанімія; в) паранімія; г) аманімія.
2. Перанос назвы з аднаго прадмета на другі паводле іх знешняга або ўнутранага падабенства называецца: а) метафара; б) метанімія; в) сінекдаха; г) аманімія.
3. Перанос назвы з аднаго прадмета на другі паводле часавай, прасторавай і іншай сувязі паміж імі называецца: а) метафара; б) метанімія; в) сінекдаха; г) аманімія.
4. Перанос назвы цэлага прадмета на яго частку і наадварот называецца: а) метафара; б) метанімія; в) сінекдаха; г) аманімія.
5. Словы, якія супадаюць па гучанню, але маюць рознае лексічнае значэнне, называюцца: а) сінонімы; б) паронімы; в) антонімы; г) амонімы.
6. У залежнасці ад ступені супадзення граматычных формаў амонімы бываюць: а) поўныя і няпоўныя; б) семантычныя і стылістычныя; в) моўныя і кантэкстуальныя; г) кантрарныя і камплементарныя.
7. Словы, якія аднолькава гучаць, але па-рознаму пішуцца, называюцца: а) амаформы; б) амафоны; в) амографы; г) амонімы.
8. Словы, якія аднолькава пішуцца, але па-рознаму вымаўляюцца, называюцца: а) амонімы; б) амафоны; в) амографы; г) амаформы.
9. Граматычныя формы аднаго або розных слоў, які супалі ў гучанні і напісанні, называюцца: а) амонімы; б) амафоны; в) амографы; г) амаформы.
10. Словы, якія поўнасцю ці часткова супадаюць па гучанню ў розных мовах, называюцца: а) міжмоўныя сінонімы; б) міжмоўныя паронімы; в) міжмоўныя амонімы; г) міжмоўныя антонімы.
Блок 14. Сістэмныя адносіны ў лексіцы.
1. Словы, якія маюць аднолькавае або блізкае значэнне, называюцца: а) сінонімы; б) паронімы; в) антонімы; г) амонімы.
2. Сінонімы, якія адрозніваюцца адценнямі значэння, называюцца: а) поўныя; б) стылістычныя; в) семантычныя; г) семантычна-стылістычныя.
3. Сінонімы, якія адрозніваюцца сферай ужывання, называюцца: а) поўныя; б) стылістычныя; в) семантычныя; г) семантычна-стылістычныя.
4. Сінонімы, якія адрозніваюцца адценнямі значэння і сферай ужывання, называюцца: а) поўныя; б) стылістычныя; в) семантычныя; г) семантычна-стылістычныя.
5. Словы адной часціны мовы, якія маюць супрацьлеглыя значэнні, называюцца: а) антонімы; б) сінонімы; в) амонімы; г) паронімы.
6. Здольнасць слова сумяшчаць у сабе супрацьлеглыя значэнні называецца: а) метанімія; б) эўфемізм; в) аксюмаран; г) энантыясемія.
7. Адзначце няправільны варыянт: а) антонімы бываюць аднакаранёвыя і рознакаранёвыя; б) антонімы бываюць стылістычныя і семантычныя; б) антонімы бываюць моўныя і кантэкстуальныя; г) антонімы бываюць кантрарныя і камплементарныя.
8. Слова, якое абазначае родавае найменне, называецца: а) гіпонім; б) гіперонім; в) паронім; г) эўфемізм.
9. Слова, якое абазначае відавое найменне, называецца: а) гіпонім; б) гіперонім; в) паронім; г) эўфемізм.
10. Сугучныя аднакаранёвыя словы, якія адрозніваюцца значэннем, называюцца: а) сінонімы; б) амонімы; в) паронімы; г) антонімы.
Блок 15. Дыферэнцыяцыя лексічнага складу мовы.
1. Паводле частаты ўжывання лексіка бывае: а) актыўная і пасіўная; б) агульна ўжывальная і абмежаванага ўжытку; в) нейтральная і стылістычна маркіраваная; г) спрадвечная і запазычаная.
2. Паводле сферы ўжывання лексіка бывае: а) актыўная і пасіўная; б) агульна ўжывальная і абмежаванага ўжытку; в) нейтральная і стылістычна маркіраваная; г) спрадвечная і запазычаная.
3. Паводле прыналежнасці да пэўнага стылю лексіка бывае: а) актыўная і пасіўная; б) агульна ўжывальная і абмежаванага ўжытку; в) нейтральная і стылістычна маркіраваная; г) спрадвечная і запазычаная.
4. Паводле паходжання лексіка бывае: а) актыўная і пасіўная; б) агульна ўжывальная і абмежаванага ўжытку; в) нейтральная і стылістычна маркіраваная; г) спрадвечная і запазычаная.
5. Словы, якія выйшлі з актыўнага ўжытку па прычыне знікнення прадмета, называюцца: а) архаізмы; б) гістарызмы; в) неалагізмы; г) прафесіяналізмы.
6. Устарэлыя словы, якія выйшлі з ужытку і замяніліся больш сучаснымі, называюцца: а) архаізмы; б) гістарызмы; в) неалагізмы; г) прафесіяналізмы.
7. Словы, якія ўжываюцца на пэўнай тэрыторыі, называюцца: а) архаізмы; б) гістарызмы; в) неалагізмы; г) дыялектызмы.
8. Словы і выразы, якія абазначаюць паняцці пэўнай навукі або галіны дзейнасці, называюцца: а) архаізмы; б) гістарызмы; в) тэрміны; г) прафесіяналізмы.
9. Напаўафіцыйныя словы і выразы, якія ўжываюцца людзьмі пэўнай прафесіі, называюцца: а) жарганізмы; б) тэрміны; в) неалагізмы; г) прафесіяналізмы.
10. Словы, якімі карыстаюцца пэўныя сацыяльныя групы людзей, называюцца: а) жарганізмы; б) тэрміны; в) неалагізмы; г) дыялектызмы.
Блок 16. Лексікаграфія.
1. Раздзел мовазнаўства, які распрацоўвае тэарэтычныя і практычныя пытанні складання слоўнікаў, называецца: а) лексікаграфія; б) лексікалогія; в) фразеаграфія; г) арфаграфія.
2. Слоўнік, у якім падаецца апісанне рэаліі (прадмета, з’явы, падзеі, асобы і іншае), называецца: а) тлумачальны слоўнік; б) энцыклапедычны слоўнік; в) акадэмічны слоўнік; г) навучальны слоўнік.
3. Слоўнік, у якім раскрываецца лексічнае значэнне слова, называецца: а) арфаграфічны слоўнік; б) гістарычны слоўнік; в) тлумачальны слоўнік; г) перакладны слоўнік.
4. Слоўнік, у якім тлумачыцца паходжанне слоў, называецца: а) арфаграфічны слоўнік; б) гістарычны слоўнік; в) тлумачальны слоўнік; г) этымалагічны слоўнік.
5. Слоўнік, у якім падаецца правільнае напісанне слоў, называецца: а) арфаграфічны слоўнік; б) арфаэпічны слоўнік; в) тлумачальны слоўнік; г) этымалагічны слоўнік.
6. Слоўнік, у якім падаецца літаратурнае вымаўленне слоў, называецца: а) арфаграфічны слоўнік; б) анамастычны слоўнік; в) тлумачальны слоўнік; г) арфаэпічны слоўнік.
7. Слоўнік, у якім словы размяшчаюцца ў алфавітным парадку канцавых літар, называецца: а) арфаграфічны слоўнік; б) гістарычны слоўнік; в) адваротны слоўнік; г) частотны слоўнік.
8. Слоўнік, у якім падаюцца граматычныя формы слова, называецца: а) арфаграфічны слоўнік; б) граматычны слоўнік; в) тлумачальны слоўнік; г) частотны слоўнік.
9. Слоўнік, у якім словы падаюцца з улікам частаты ўжывання (ад найбольш ужывальных да найменш ужывальных), называецца: а) тлумачальны слоўнік; б) гістарычны слоўнік; в) частотны слоўнік; г) адваротны слоўнік.
10. Слоўнік, у якім словы адной мовы тлумачацца словамі іншай мовы, называецца: а) перакладны слоўнік; б) граматычны слоўнік; в) тлумачальны слоўнік; г) адваротны слоўнік.
Блок 17. Фразеалогія.
1. Якая з пералічаных прымет не характэрна для фразеалагізма: а) складаецца мінімум з двух кампанентаў; б) узнаўляльнасць; в) цэласнае значэнне; г) фіксаваны парадак размяшчэння кампанентаў.
2. Класіфікацыю фразеалагізмаў паводле ступені семантычнай злітнасці кампанентаў распрацаваў: а) В.У. Вінаградаў; б) Л.У. Шакун; в) А.А. Патабня; г) М.С. Трубяцкой.
3. Устойлівыя выразы, значэнне якіх не выводзіцца са значэння складнікаў, называюцца: а) фразеалагічныя зрашчэнні; б) фразеалагічныя адзінствы; в) фразеалагічныя злучэнні; г) фразеалагічныя выразы.
4. Устойлівыя выразы, значэнне якіх – гэта вынік пераасэнсавання адпаведных свабодных словазлучэнняў, называюцца: а) фразеалагічныя зрашчэнні; б) фразеалагічныя адзінствы; в) фразеалагічныя злучэнні; г) фразеалагічныя выразы.
5. Устойлівыя выразы, у якіх адзін кампанент мае свабоднае, а другі – фразеалагічна звязанае значэнне, называюцца: а) фразеалагічныя зрашчэнні; б) фразеалагічныя адзінствы; в) фразеалагічныя злучэнні; г) фразеалагічныя выразы.
6. Устойлівыя выразы, якія складаюцца са слоў са свабодным значэннем, называюцца: а) фразеалагічныя зрашчэнні; б) фразеалагічныя адзінствы; в) фразеалагічныя злучэнні; г) фразеалагічныя выразы.
7. Устойлівыя кароткія народныя выразы павучальнага характару, якія граматычна з’яўляюцца закончаным выказванне, называюцца: а) фразеалагізмы; б) прыказкі; в) прымаўкі; г) афарызмы.
8. Устойлівыя кароткія народныя выразы, якія з’яўляюцца закончанымі выказваннямі, вобразна характарызуюць жыццёвыя з’явы, але канкрэтны сэнс набываюць у пэўным кантэксце, называюцца: а) фразеалагізмы; б) прыказкі; в) прымаўкі; г) афарызмы.
9. Трапныя лаканічныя выразы з літаратурных і іншых крыніц называюцца: а) крылатыя выразы; б) прыказкі; в) прымаўкі; г) афарызмы.
10. Лаканічныя мудрыя выразы, які характарызуецца абагульненым сэнсам, называюцца: а) крылатыя выразы; б) прыказкі; в) прымаўкі; г) афарызмы.
Блок 18. Агульныя пытанні граматыкі.
1. Адцягненае моўнае значэнне, якое ўласціва шэрагу слоў і сінтаксічных канструкцый і знаходзіць у мове рэгулярнае выражэнне, называецца: а) граматычнае значэнне; б) граматычная форма; в) граматычная катэгорыя; г) граматычная парадыгма.
2. Адзначце прымету, не ўласцівую граматычнаму значэнню: а) абстрактнасць; б) рэгулярнасць; в) індывідуальнасць; г) абавязковасць.
3. Сістэма проціпастаўленых граматычных значэнняў называецца: а) лексіка-граматычны клас слоў; б) граматычная форма; в) граматычная катэгорыя; г) граматычная парадыгма.
4. Слова разам з паказчыкам яго граматычнага значэння называецца: а) граматычнае значэнне; б) граматычная форма; в) граматычная катэгорыя; г) граматычная парадыгма.
5. Сукупнасць граматычных формаў аднаго слова называецца: а) граматычнае значэнне; б) лексіка-граматычны клас слоў; в) граматычная катэгорыя; г) граматычная парадыгма.
6. Граматычная форма, у якой граматычнае і лексічнае значэнні выражаюцца ў межах аднаго слова, называецца: а) аналітычная граматычная форма; б) сінтэтычная граматычная форма; в) аднакампанентная граматычная форма; г) двухкампанентная граматычная форма.
7. Граматычная форма, у якой граматычнае значэнне выражаецца службовым словам, а лексічнае значэнне выражаецца ў самастойным слове, называецца: а) аналітычная граматычная форма; б) сінтэтычная граматычная форма; в) аднакампанентная граматычная форма; г) двухкампанентная граматычная форма.
8. Кампанент граматычнай катэгорыі называецца: а) фанема; б) марфема; в) грамема; г) сінтаксема.
9. Адзначце правільны варыянт адказу: а) словаформа – гэта слова, якое выконвае пэўную сінтаксічную функцыю; б) словаформа – гэта слова, якое адносіцца да пэўнай часціны мовы; в) словаформа – гэта слова, якое можа змяняцца; г) словаформа – гэта слова, якое ўжыта ў пэўнай граматычнай форме.
10. Якога тыпу граматычных катэгорый не існуе? а) аднакампанентная; б) двухкампанентная; в) трохкампанентная; г) чатырохкампанентная. Блок 19. Агульныя пытанні граматыкі. 1. Спосаб выражэння граматычнага значэння з дапамогай афіксаў называецца: а) суплетывізм; б) афіксацыя; в) рэдуплікацыя; г) унутраная флексія.
2. Спосаб выражэння граматычнага значэння з дапамогай рознакаранёвых слоў называецца: а) суплетывізм; б) афіксацыя; в) рэдуплікацыя; г) унутраная флексія.
3. Спосаб выражэння граматычнага значэння з дапамогай чаргавання фанем унутры кораня называецца: а) суплетывізм; б) афіксацыя; в) рэдуплікацыя; г) унутраная флексія.
4. Спосаб выражэння граматычнага значэння з дапамогай поўнага ці частковага паўтарэння слова называецца: а) суплетывізм; б) афіксацыя; в) рэдуплікацыя; г) унутраная флексія.
5. Далучэнне да зменнай асновы мнагазначных афіксаў для выражэння граматычнага значэння называецца: а) аглютынацыя; б) фузія; в) суплетывізм; г) афіксацыя.
6. Далучэнне да нязменнай асновы адназначных афіксаў для выражэння граматычнага значэння называецца: а) аглютынацыя; б) фузія; в) суплетывізм; г) афіксацыя.
7. Адзначце мінімальную колькасць грамем у складзе граматычнай катэгорыі: а) чатыры; б) тры; в) дзве; г) адна.
8. Якая службовая часціна мовы не з’яўляецца сродкам выражэння граматычнага значэння слова? а) часціна; б) артыкль; в) дапаможны дзеяслоў; г) злучнік.
9. Адзначце аналітычны спосаб выражэння граматычнага значэння: а) афіксацыя; б) парадак слоў; в) суплетывізм; г) націск.
10. Адзначце сінтэтычны спосаб выражэння граматычнага значэння: а) спосаб службовых слоў; б) парадак слоў; в) суплетывізм; г) інтанацыя.
Блок 20. Марфалогія.
1. Лексіка-граматычныя класы слоў, якія адрозніваюцца семантычнымі прыметамі, марфалагічнымі асаблівасцямі і сінтаксічнымі функцыямі, называюцца: а) члены сказа; б) часціны мовы; в) кампаненты словазлучэння; г) граматычныя катэгорыі.
2. Адзначце крытэрый, які не ўлічваецца пры класіфікацыі часцін мовы: а) семантычны; б) марфалагічны; в) сінтаксічны; г) лексічны.
3. Семантычны крытэрый вылучэння часцін мовы ўлічвае: а) агульнае граматычнае значэнне; б) агульнае лексічнае значэнне; в) агульную сінтаксічную функцыю; г) агульныя граматычныя катэгорыі.
4. Марфалагічны крытэрый вылучэння часцін мовы ўлічвае: а) агульнае граматычнае значэнне; б) агульнае лексічнае значэнне; в) агульную сінтаксічную функцыю; г) агульныя граматычныя катэгорыі.
5. Сінтаксічны крытэрый вылучэння часцін мовы ўлічвае: а) агульн
|