Студопедия — ЛЮБИТЕЛЬСКОЕ ИСКУССТВО В РЕСПУБЛИКЕ БЕЛАРУСЬ: СОВРЕМЕННОЕ СОСТОЯНИЕ И ТЕНДЕНЦИИ РАЗВИТИЯ
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

ЛЮБИТЕЛЬСКОЕ ИСКУССТВО В РЕСПУБЛИКЕ БЕЛАРУСЬ: СОВРЕМЕННОЕ СОСТОЯНИЕ И ТЕНДЕНЦИИ РАЗВИТИЯ

репертуарное обеспечение деятельности коллективов любительского творчества и многие другие.

Стратегия управления развитием любительского художественного творчества в Беларуси заключается в умелом сочетании стимулирующих и регламентирующих подходов, налаживании системы поддержки культурных инициатив населения, целевой поддержке жизненно важных для сохранения и приумножения культурного потенциала общества художественных явлений.


Найбольш цэласна адбываецца развіццё аматарскай мастацкай творчасці. Пашыраецца яе размах, відазмяняюцца формы. Так, агульная колькасць клубных фарміраванняў на 1.01.2001г. налічвала 26 171. Гэта рознажанравыя гурткі і калектывы мастацкай самадзейнасці, клубы па інтарэсах, гурткі прыкладных навыкаў і інш. Актыўны ўдзел у іх бяруць больш за 300 тысяч чалавек, што на 23 тысячы больш у параўнанні з 1996 годам. Сярод найбольш развітых у Беларусі жанраў вакальна-харавы, харэаграфічны, тэатральна-драматычны, інструментальны. Няўхільны клопат пра падтрымку аматарства выражаецца ў пастаянным росце колькасці калектываў, якім нададзена найменне “народны”, “узорны”. У колькасных характарыстыках іх лік у дзяржаўнай сістэме клубных устаноў выражаецца наступным чынам:

 

Вобласці 1996 г. 1998 г. 2000 г.
Брэсцкая      
Віцебская      
Гомельская      
Гродзенская      
Магілёўская      
Мінская      
Г. Мінск      
Па РБ      
 


 

Аматарскія аб’яднанні, клубы па інтарэсах

 

Аматарскія аб’яднанні, клубы па захапленнях сталі шырока распаўсюджанай формай арганізацыі вольнага часу насельніцтва. Яны даюць шырокія магчымасці для сістэматычнай выхаваўчай і творчай работы як сярод удзельнікаў аб’яднанняў і клубаў, так і вялікага кола наведвальнікаў устаноў культуры.

Як сведчыць статыстыка, у апошнія гады назіраецца ўстойлівы рост аматарскіх аб’яднанняў ва ўсіх абласцях рэспуьлікі. На 01.01.2000 г. іх налічвалася 3 633, на 01.01.2001г. – 3 965, а на 01.01.2002 г. 4 062 адзінкі.

Сваёй дзейнасцю аматарскія аб’яднанні садзейнічаюць зберажэнню, развіццю і распаўсюджванню беларускай нацыянальнай культуры; папулярызацыі лепшых твораў сусветнай і айчыннай культуры, навуковых ведаў; развіццю самадзейнасці насельніцтва; самарэалізацыі і развіццю творчых здольнасцей асобы; развіццю грамадскай і сацыяльнай актыўнасці, арганізацыі змястоўнага вольнага часу.

Аматары самастойна вызначаюць накірункі сваёй дзейнасці, асноўнымі з якіх з’яўляюцца:

– грамадска-культурныя (клубы дзяцей і падлеткаў, моладзі, жанчын, ветэранаў, інтэлектуальныя і інш.);

– гісторыка-краязнаўчыя (клубы аматараў сусветнай гісторыі, роднага краю і інш.);

– традыцыйнай народнай культуры (клубы аматараў фальклору, дэкаратыўна-прыкладной творчасці, клубы майстроў і інш.);

– мастацкія (клубы аматараў музыкі, тэатра, кіно, літаратуры, выяўленчага мастацтва, творчай інтэлігенцыі, самадзейных паэтаў, кампазітараў, мастакоў, фотамастацтва, бардаўскай песні і іншых відаў мастацтва);

– прыродазнаўчыя (клубы садаводаў і агароднікаў, кветкаводаў, аматараў жывёл, акварыумістаў, клубы кошак і сабак, экалагічныя і ім падобныя);

– спартыўныя і фізкультурна-аздараўленчыя (клубы загартоўвання, аматараў бегу, аэробікі, вандраванняў і турызму, клубы балельшчыкаў і інш.);

– навукова-тэхнічныя (вынаходнікаў, аматараў мадэліравання і канструіравання, камп’ютарнай і іншай тэхнікі);

– калекцыйна-збіральніцкія (клубы калекцыянераў, аматараў антыкварыяту);

– сямейна-бытавыя (клубы аматараў кулінарыі, шыцця і вязання, рукадзелля, клубы маладой сям’і, шматдзетных маці, сямейнага адпачынку і іншыя сямейныя клубы).

Аматарскія аб’яднанні і клубы арганізуюць выставы, паказы і дэманстрацыі вынікаў сваёй дзейнасці, канцэртныя выступленні, выпускаюць зборнікі самадзейных паэтаў і кампазітараў. Напрыклад, аматарскае аб’яднанне “Надзвінне” (г.Полацк, Віцебкая вобласць) выдала зборнікі самадзейных паэтаў Віктара Лагуна “Дзень добры, мама”, Ірыны Дарафейчук “Сцяблінка на лязе”, літаратурны альманах “Надзвінне” з вершамі старэйшых і пачынаючых паэтаў аб’яднання.

Аматарскія аб’яднанні і клубы прымаюць актыўны ўдзел у раённых, абласных і рэспубліканскіх культурна-відовішчных мерапрыемствах, фестывалях і конкурсах. У кожнай вобласці праходзіць шэраг цікавых мерапрыемстваў з удзелам аматараў. У Брэсцкай вобласці – свята фальклору “Талакуха на Бярэсці”, Віцебскай – свята аматарства “Які прыгожы гэты свет”, у Гомельскай – рэгіянальнае свята “Спявай маё Палессе”, Гродзенскай – абласны фестываль нацыянальных культур і абласны агляд-конкурс аматарскіх аб’яднанняў, у Мінскай – конкурс “Папяровыя карункі” і абласныя святы “Гліняны звон”, “Саламяныя дзівосы”, “Матчыны кросны”.

Не адно рэспубліканскае свята не прайшло без удзелу аматарскіх аб’яднанняў і клубаў. Яны сталі ўдзельнікамі Усебеларускага фестывалю нацыянальных культур (г.Гродна), Усебеларускага фестывалю народнага гумару “Аўцюкі” (Калінкавіцкі раён Гомельскай вобласці), рэспубліканскага фестывалю “Берагіня” (Гомельская вобласць), рэспубліканскага свята “Дажынкі”, рэспубліканскага фестывалю харавога мастацтва “Пеўчае поле” (Мядзельскі раён, Мінская вобласць), выставак вырабаў народных майстроў “Траецкія кірмашы” (г.Мінск) і іншых вялікіх мерапрыемстваў.

Вельмі адказным і прыстыжным з’яўляецца ўдзел аматараў у міжнародных конкурсах і фестывалях, такіх як “Сожскі карагод” (Гомельская вобласць), конкурс рамёстваў у рамках фестывалю “Славянскі базар у Віцебску”.

Сярод абласцей рэспублікі ў аматарскім руху выдзяляецца Віцебская вобласць, дзе дзейнічае 377 аматарскіх аб’яднанняў і клубаў розных накірункаў з колькасцю ўдзельнікаў 8 709 чалавек, у тым ліку ў сельскай мясцовасці – 149 аматарскіх аб’яднанняў і адпаведна 3 093 удзельнікі. Найменне “народны” носяць 43 аб’яднання.

Традыцыйнымі на Віцебшчыне сталі раённыя агляды-конкурсы аматарства. Пераможцы прымаюць ўдзел у заключных абласных мерапрыемствах. Так 12 лістапада 2000 года ў г.Верхнядзвінску адбылося абласное свята “Які прыгожы гэты свет” і абласны фестываль клубаў маладой сям’і “Ветразі сямейнага шчасця”. У іх прынялі ўдзел 17 аматарскіх аб’яднанняў з колькасцю ўдзельнікаў больш 200 чалавек. Асноўнымі мэтамі агляду-конкурсу былі: раскрыццё ўсіх аспектаў культурнай дзейнасці людзей, іх інтарэсаў і духоўных запатрабаванняў, развіццё іх ініцыятывы і творчасці ў сферы арганізацыі вольнага часу.

У свяце і фестывалі ўдзельнічалі лепшыя аб’яднанні і клубы Віцебшчыны: клуб фальклора “Княжыч” цэнтра рамёстваў і нацыянальных культур г.Наваполацка, ваенна-гістарычны клуб “Жалезны воўк” цэнтра рамёстваў г.Полацка, клуб манікеншчыц “Сафія” Полацкага раёна, жаночыя клубы – “Святліца” Гарадоцкага раёна, “Пралеска” Аршанскага раёна і “Сяброўка” Пастаўскага раёна, клуб беларускай песні “Беларусачка” Аршанскага раёна, клубы нацыянальнай кухні з Чашніцкага і Шумілінскага раёнаў, клуб садаводаў “Памяць Сікоры” Пастаўскага раёна, клуб творчых сустрэч і клуб “Белыя вароны” з Верхнядзвінскага раёна, літаратурныя клубы “Світанак” Шаркаўшчынскага раёна і “Выток” з Лепельскага, а таксама клубы маладой сям’і з гг. Шуміліна, Дуброўны, Ушачаў.

У апошнія гады назіраецца ўстойлівы рост колькасці аматарскіх аб’яднанняў ва ўсіх абласцях рэспублікі. На 01.01.2000 г. іх налічвалася 3 633, на 01.01.2001 г. – 3 965, а на 01.01.2003 г. — 4 062 адзінкі. Таксама пашыраюцца межы аматарскіх захапленняў. Яны даюць шырокія магчымасці для сістэматычнай выхаваўчай і творчай работы як сярод удзельнікаў аб’яднанняў і клубаў, так і вялікага кола наведвальнікаў устаноў культуры.

Найбольш папулярнымі з’яўляюцца сямейна-бытавыя клубы, якія прыцягваюць увагу грамадскасці да праблем сям’і, а таксама клубы гісторыка-краязнаўчай накіраванасці. У іх дзейнасці падлеткі і моладзь рэалізуюць свой інтарэс да гістарычнай мінуўшчыны. Яны не проста займаюцца вывучэннем культуры народаў сярэдневечча, але і яе рэканструкцыяй гістарычных касцюмаў, а таксама актыўнай прапагандай. Зберажэнню беларускай нацыянальнай культуры, фальклорнай спадчыны садзейнічаюць клубы аматараў традыцыйнай народнай культуры.

Сярод іншых абласцей як разнастайнасцю аматарскіх зацікаўленняў дзяцей і дарослых, колькаснымі маштабамі, так і формамі падтрымкі гэтай дзейнасці вылучаецца Віцебская вобласць. У Лепелі напачатку красавіка праходзіў абласны агляд аматарскіх аб’яднанняў і клубаў па інтарэсах, які так і называўся “Які цудоўны гэты свет”. У свяце бралі ўдзел лепшыя клубы розныя па ўзроставаму складу і напрамках дзейнасці. Вось, напрыклад, клуб “Жаночыя сакрэты” аб’ядноўвае людзей рознага ўзросту і прафесій. Яны спяваюць, вышываюць, вяжуць, вырошчваюць кветкі, дзеляцца сакрэтамі, як зрабіць свой дом прыгожым і ўтульным.

Дэманстраваў сваё мастацтва і знакаміты на Віцебшчыне фальклорны клуб “Кругаверць” Лепельскага РДК. Зачаравалі слухачоў самадзейныя паэты, выканаўцы аўтарскай песні, якія збіраюцца ў клубе “Крылы” з Наваполацка. Літаратурна-музычны клуб “Зараніца” Бешанковіцкага РДК, народны літаратурна-музычны клуб “Выток” Лепельскага РДК, які аб’яднаў людзей закаханых у паэзію і музыку. За час існавання выйшлі чатыры зборнікі вершаў. Клуб “Натхненне” Дабрамысленскага СДК Лёзненскага раёна аб’яднаў мясцовую інтэлігенцыю. Лоза- і саломапляценне, вышыўка і вязанне, вырабы з бісеру, а таксама любоў да песні – такое шырокае кола захапленняў яго ўдзельнікаў. “Мода – гэта люстэрка былога, сучаснага і будучага”, – лічаць удзельнікі падлеткі клуба авангарднай моды Міёрскага гарадскога Дома культуры, якім кіруе Святлана Яроміна. Падрыхтаваныя імі калекцыі “Замшавы перапалох”, “Бабульчын куфэрак” і “Падарункі” здзіўлялі сваёй нястрыманай фантазіяй, навізной і прыгажосцю. Мадэлі адзення дапоўнілі сучасныя прычоскі, створаныя ўдзельнікамі аматарскага аб’яднання “Гармонія” Германавіцкага сельскага Дома культуры.

Кіраўнікі аматарскіх аб’яднанняў — людзі натхнёныя. Адзін з іх Петр Пятровіч Квяцінскі з в. Каханавічы Верхнядзвінскага раёна. Стварыўшы клуб “Белыя вароны”, ён згуртаваў вакол сябе больш за 60 чалавек, прыхільнікаў здаровага ладу жыцця. Яны прапагандуюць розныя нетрадыцыйныя метады загартоўвання, нават купанне ў палонцы зімой і велатурызм. За гады існавання пройдзены тысячы кіламетраў па Беларусі і краінах СНД.

Амаль у кожным раёне Віцебскай вобласці дзейнічаюць клубы беларускай нацыянальнай кухні, лепшыя з якіх бралі ўдзел у фестывалі “Славянскі базар”. Не абышлося без іх і свята аматарскіх аб’яднанняў і клубаў, дзе клубы “Гаспадынька” Ходцаўскага сельскага Дома культуры з г. Сянно і Кабішчанскага сельскага Дома культуры Гарадоцкага раёна. Яны стварылі сваеасаблівую выставу кулінарнага майстэрства. Розныя беларускія стравы і напоі можна было не толькі ўбачыць, але пакаштаваць і атрымаць рэцэпты іх прыгатавання. Клубы “Дубровенскія прысмакі” і “Традыцыя” з Пастаў не толькі збіраюць мясцовыя рэцэпты страў, але і адраджаюць беларускія абрады, песні, гульні.

Апошнім часам работнікі клубных устаноў шмат увагі ўдзялялі арганізацыі сямейнага адпачынку. Мэтам падтрымкі і стымулявання дзейнасці сяменых клубаў быў прысвечаны таксама конкурс клубаў маладой сям’і, які ўпершыню быў арганізаваны ў Мінскай вобласці. У апошні тур творчага спаборніцтва выйшлі 14 сямейных клубаў з 11 раёнаў, а яго пераможцамі сталі клубы “Надзея” Капыльскага раённага цэнтра культуры, “Сямейны ачаг” Каралёўскага сельскага Дома культуры Уздзенскага раёна, “Вернасць” Краснаслабодскага гарпасялковага Дома культуры Салігорскага раёна, “Ідылія” Нясвіжскага раённага цэнтра культуры, “КВІМС” -- клуб вясёлых і маладых сем’яў -- Бярэзінскага раённага Дома культуры. Арганізатары спадзяюцца, што правядзенне такіх мерапрыемстваў будзе садзейнічаць прыцягненню ў аматарскія аб’яднанні новых членаў, пашырэнню іх дасугавых зацікаўленняў, узбагачэнню зместу іх дзейнасці.

У 1999 г. У Віцебскай вобласці прайшой абласны агляд-конкурс сярод ветэранскіх клубаў “Не старэюць душой ветэраны”. Па выніках конкурсу пераможцай стаў народны клуб ветэранаў “Памяць” Пастаўскага раённага Дома культуры (кіраўнік Гутар Г.Ц.).

Клуб “Памяць” аб’ядноўвае больш сотні ўдзельнікаў вайны. Галоўная мэта яго дзейнасці – патрыятычнае выхаванне моладзі горада і раёна. Клуб арганізуе сустрэчы з цікавымі людзьмі, кіраўнікамі горада, прагляды фільмаў ваенна-патрыятычнага зместу, наведаванне месцаў баявой славы, ускладанне кветак да помнікаў загінуўшых воінаў, збор ваенна-гістарычных матэрыялаў і іншае.

Цікавы сваімі справамі клуб “Ветэран” г.Верхнядзвінска, якім кіруе Бурэц А.І. Два разы ў год клуб праводзіць выставы кветак, якія імгненна раскупляюцца наведвальнікамі, выставы макрамэ, вязання і шыцця.

Мэты і задачы клуба “Ветэран” Бешанковіцкага РДК (кіраўнік Насыр З.П.) – ваенна-патрыятычнае выхаванне моладзі, прапаганда ваеннай песні, арганізацыя адпачынку сталых людзей. Падобныя клубы ветэранаў існуюць ва Ўшацкім, Лёзненскім і Лепельскім раёнах.

У Капыльскім раённым цэнтры культуры Мінскай вобласці працуе клуб “Ветэран 55 + 5”. У яго склад уваходзяць пенсіянеры, былыя настаўнікі, медработнікі, бібліятэкары, работнікі райвыканкама і устаноў культуры. На базе клуба створаны ветэранскі хор, які вядзе актыўную канцэртную дзейнасць. Удзельнікамі клуба арганізуюцца цікавыя па зместу і форме вечарыны духавой музыкі, танцавальна-забаўляльныя прагармы, выставы кветак, агеньчыкі, конкурсы “Ай да, бабулі!” і іншыя мерапрыемствы.

Папулярнымі сталі жаночыя клубы: “Гаспадыня” у Нясвіжскім раёне, “Суседзі” у Капыльскім раёне, клуб “Надзея” пры Уздзенскім РДК, “Смак” у Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці.

У рэспубліцы існуе шмат дзіцячых і падлеткавых клубаў, якімі кіруюць вопытныя педагогі. Асноўнай мэтай іх стварэння з’яўляецца арганізацыя цікавага і пазнавальнага адпачынку дзяцей.

Хацелася б адзначыць Мінскую вобласць, дзе з агульнай колькасці 645 аматарскіх аб’яднанняў, 342 – для дзяцей і падлеткаў па розных напрамках дзейнасці. Гэта паэтычны клуб “Родны кут” і спартыўны “Здароўе”, дыскусійны “Мае турботы” у Капыльскім раёне, краязнаўчыя клубы “Спадчына” і “Ліра” у Валожынскім раёне, экалагічны клуб “Родничок” у Мінскім раёне, клуб юнага юрыста “Ровесник” пры Уздзенскім ГДК, падлеткавы клуб для дзяўчынак “Маленькая ледзі” і аматараў брэйк-данса ў Лагойскім раёне.

Можа зацікавіць вопыт работы дзіцячага клуба “Аленький цветочек” Нясвіжскага раённага цэнтра культуры і вольнага часу. Праз гульнёва-забаўляльную дзейнасць дзеці раскрываюць свае творчыя здольнасці, спяваюць і танцуюць, вучацца ветлівым узаемаадносінам.

У дзіцячым клубе “Красная шапочка” Глускага РДК Магілёўскай вобласці дзяцей чакаюць цікавыя падарожжы ў краіну казак, наладжваюцца вясёлыя гульні і віктарыны. Часта ўдзельнікі клуба выязжаюць з мерапрыемствамі ў вёскі раёна і лагеры адпачынку.

Не менш цікавы падлеткавы клуб “Перекресток”, створаны рпы РЦК г.КРычава Магілёўскай вобласці. Пасяджэнні клуба плануюцца па самых хвалюючых тэмах: аб каханні, СНІДзе, адносінах у грамадстве, правах дзяцей і інш. Каб паўней іх раскрыць, запрашаюцца работнікі праваахоўчых органаў, педагогі, сацыёлагі, медыкі.

Работа дзіцячых і падлеткавых аб’яднанняў і клубаў накіравана на развіццё мастацкага густу, разуменне мастацтва, праяўленне творчай фантазіі. Клуб авангарднай моды Міёрскага ГДК Віцебскай вобласці – адзін з прыкладаў работы з падлеткамі, дзе іх фантазія і энергія накіравана на творчасць, дзе ёсць магчымасць для іх самавыяўлення. Удзельнікамі падрыхтаваны цікавыя калекцыі “Добры настрой” – палатнянае адзенне з рознакаляровымі ўстаўкамі, “Саламяныя фантазіі” з выкарыстаннем упрыгожванняў з саломкі, “Металічная” і “Замак прывідаў”. Падлеткі атрымалі магчымасць уласнымі рукамі стварыць прыгожыя і незвычайныя касцюмы. Кіруе клубам Святлана Яроміна.

Творчая дзейнасць удзельнікаў аматарскіх аб’яднанняў і клубаў па інтарэсах якасна паляпшае ўсю масавую работу ўстаноў культуры, робіць яе больш насычанай. У гэтым пераконваешся, пазнаёміўшыся з вопытам работы клубаў мастацкага накірунку – аб’яднанняў і клубаў самадзейных мастакоў, паэтаў, кампазітараў, клубаў творчай інтэлігенцыі, бардаўскай песні, цікавых сустрэч, выяўленчага і фотамастацтва, фларыстыкі.

Народны літаратурна-музычны клуб “Выток” (кіраўнік Казакова В.М.) створаны з мэтай аб’яднання творча адораных людзей, развіцця іх здольнасцяў. Члены клуба – самадзейныя паэты, музыкі, мастакі, барды. Кожны месяц у клубе рыхтуюцца цікавыя мерапрыемствы. Звычайна, іх ідэі ўзнікаюць на штодзённых сустрэчах-пасяджэннях. У выніку проаводзяцца вечары, паходы-наведванні інвалідаў і састарэлых, выезды з клубнымі праграмамі ў школы. З поспехам прайшлі творчыя аўтарскія вечары мясцовых паэтаў і кампазітараў “Віктар плюс Людзміла... Песня – гэта маленькае жыццё” Людзмілы Барадзейкі і Віктара Бандуровіча, “Цяпло жаданых сустрэч” – Святланы Якубоўскай і Аляксандра Жураўскага, вечары Міхася Тарасава і Іны Мароз. На рахунку клуба яшчэ і Рэспубліканскі фестываль паэзіі “Лепельскія алітэрацыі”, штогадовыя злёты песні і паэзіі “Ля лепельскіх азёраў”.

Чалавечае яднанне, пазнанне новага і краязнаўчая работа – кола дзейнасці народнага клуба “Цікавых сустрэч” Верхнядзвінскай раённай бібліятэкі (кіраўнік Крук В.І.). Удзельнікі клуба людзі розных прафесій, рознага ўзросту, светапогляду, але іх аб’ядноўвае цікаўнасць да ўсяго новага, вялікае жаданне спазнаваць і, нарэшце, проста жыць змястоўным жыццём.

Пасяджэнні клуба адбываюцца штомесяц. Формы іх разнастайныя: літаратурныя вечары, сустрэчы з прадстаўнікамі розных прафесій (артыстамі, пісьменнікамі, урачамі і інш.), вечары-разважанні, дыспуты, мерапрыемствы, прысвечаныя народным святам, вечары адпачынку, наведванні канцэртаў, тэатраў, музеяў. Дзейнасць клуба асвятляецца ў сродках масавай інфармацыі, робяцца відэазапісы мерапрыемстваў, афармляюцца фотаальбомы. Створаны фільм аб клубе “Сэнс жыцця”. Члены клуба маюць шмат планаў і задум на будучае.

Адметным з’яўляецца аматарскае аб’яднанне “Рунь” (г.Валожын Мінскай вобласці), якое за плённую працу атрымала найменне “народны”. У аб’яднанні збіраюцца тыя, хто ўжо заявіў пра сябе ў раённай газеце і тыя, хто толькі пачынае пісаць артыкулы і вершы, тыя, хто проста любіць паэзію і родную мову. Менавіта з такой любові да мовы і пачынаецца шлях да творчасці. Кіруе аб’яднаннем Н.М.Мацвеева. У “Руні” ёсць людзі рознага ўзросту ад больш сталых да школьнікаў. Аб’яднанне праводзіць літаратурныя вечары, святы паэзіі, абмеркаванні твораў сучасных беларускіх літаратараў, сустрэчы з вядомымі паэтамі-землякамі В.Шніпам, Л.Рублеўскай, С.Русецкай, мерапрыемствы ў гонар знакамітага земляка В.Дуніна-Марцынкевіча.

Аматарскае аб’яднанне “Рунь” набыла папулярнасць у раёне, пра што сведчыць з’яўленне філіялаў у Івянцы, Ракаве. Творы ўдзельнікаў “Руні” друкуюцца ў раённай газеце, гучаць па мясцовым радыё. Канечне, не ўсе ўдзельнікі аб’яднання стануць прафесійнымі літаратарамі, але ў іх на ўсё жыццё застанецца любоў да роднай літаратуры і мовы, сфарміруецца добры літаратурны густ.

У чацьвертае дзесяцігоддзе свайго існавання ўступіў кінавідэаклуб “Летапіс” Талачынскага РДК (кіраўнік Шнэйдэр А.А.). Асноўны накірунак яго дзейнасці застаецца нязменным – гэта стварэнне летапісу роднага краю, захаванне і назапашванне для нашчадкаў найважнейшых падзей грамадскага і культурнага жыцця раёна. Так з’яўляюцца кінапартрэты, кінанарысы, кіназамалёўкі аб сучасніках, раскрываюцца тэмы абраднасці, экалогіі, прыгажосці роднага краю.

У актыве клуба больш 80 кінавідэафільмаў. Сярод іх “Бітва за хлеб”, “Майстрыха”, “Удзячная памяць нашчадкаў”, “Родныя краявіды”, “Мой родны кут”, “Па месцах былых баёў” і інш. Дваццаць кінастужак дэманстраваліся на беларускім рэспубліканскім тэлебачанні. Кінаклкб – удзельнік 45-га Міжнароднага кангрэса кінааматараў, 48-га Сусветнага фестывалю непрафесійнага кіно “УНІКА-86”, ХVІ-га Міжнароднага фестывалю аматарскага шырокаэкраннага кіно ў сталіцы Аргенціны Буэнас-Айрэсе.

“Летапіс” – адзіная самадзейная кінастудыя рэспублікі, удастоеная высокага гонару – прынята ў Беларускую асацыяцыю клубаў ЮНЭСКА з правам карыстацца сімволікай гэтай Міжнароднай арганізацыі.

Сярод клубаў мастацкага, творчага накірунку нельга не выдзяліць народнае літаратурнае аб’яднанне “Надзвінне” г.Полацка – адно са старэйшых літаратурных аб’яднанняў на Беларусі. У яго складзе больш двух дзесяткаў пастаянных удзельнікаў, якія працуюць у розных літаратурных жанрах. Трое з іх – члены Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь. З аб’яднаннем плённа супрацоўнічаюць беларускія кампазітары. Першым, хто звярнуў увагу на вершы мясцовых паэтаў быў Мікалай Пятрэнка, заслужаны настаўнік БССР, аўтар знакамітых “Ручнікоў”. Потым – У.Масленнікаў, Г.Казлоў, В.Малых. А сёння з полацкімі літаратарамі працуюць знакамітыя прафесійныя кампазітары Э.Зарыцкі, І.Капланаў. Кожнае лета сябры аб’яднання наладжваюць літаратурна-пазнавальныя экспедыцыі па месцах жыцця і творчасці славутых беларусаў.

2000 г. – ганаровы год для калектыва. Выйшаў чарговы калектыўны альманах “Надзвінне”, выдалі свае асабістыя зборнікі Надзея Ярмак “Мая папараць-кветка”, Надзея Салодкая “Я ішла да сябе”, Змітрок Куніцкі “Рэха трох асін”, Віктар Леаненя “Хто можа захаваць агонь”, Валянціна Караван “Лясное рэха”. А Ірына Дарафейчук прынята ў Саюз пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь.

Удзельнікі аб’яднання штогод праводзяць дзіцячыя літаратурныя конкурсы, вядуць гурткі: ў Доме дзіцячай творчасці “Спроба пяра” і ў педагагічным каледжы –”Першыя крокі”, арганізуюць шмат сустрэч у школах, на прадпрыемствах горада і раёна.

Цікавай з’явай у аматарскім руху можна ліч




<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
ЛЮБИТЕЛЬСКОЕ ИСКУССТВО В РЕСПУБЛИКЕ БЕЛАРУСЬ: СОВРЕМЕННОЕ СОСТОЯНИЕ И ТЕНДЕНЦИИ РАЗВИТИЯ. . | 

Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 999. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Механизм действия гормонов а) Цитозольный механизм действия гормонов. По цитозольному механизму действуют гормоны 1 группы...

Алгоритм выполнения манипуляции Приемы наружного акушерского исследования. Приемы Леопольда – Левицкого. Цель...

ИГРЫ НА ТАКТИЛЬНОЕ ВЗАИМОДЕЙСТВИЕ Методические рекомендации по проведению игр на тактильное взаимодействие...

Шрифт зодчего Шрифт зодчего состоит из прописных (заглавных), строчных букв и цифр...

Краткая психологическая характеристика возрастных периодов.Первый критический период развития ребенка — период новорожденности Психоаналитики говорят, что это первая травма, которую переживает ребенок, и она настолько сильна, что вся последую­щая жизнь проходит под знаком этой травмы...

РЕВМАТИЧЕСКИЕ БОЛЕЗНИ Ревматические болезни(или диффузные болезни соединительно ткани(ДБСТ))— это группа заболеваний, характеризующихся первичным системным поражением соединительной ткани в связи с нарушением иммунного гомеостаза...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.012 сек.) русская версия | украинская версия