Студопедия — Праблема незалежнасці ВКЛ.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Праблема незалежнасці ВКЛ.






Падзелы Рэчы Паспалітай.

1. Люблінская унія. Утварэнне Рэчы Паспалітай. Праблема незалежнасці ВКЛ.

2. Унутраны стан і знешняя палітыка РП (”шляхецкія вольнасці”, войны з Масквой і еўрапейскія канфлікты).

3. Падзелы Рэчы Паспалітай – іх унутраныя і знешнія перадумовы.

4. Культура Беларусі др.пал XVI–XVIIIст Адраджэнне. Рэфармацыя. Контррэфармацыя. Уніяцтва. Асветніцтва.

(Пытанне-1):

У 1569 годзе ВКЛ і Польшча заключылі міждзяржаўы саюз які ўвайшоў у гісторыю як Люблінская унія. Згодна з ёю дзве дзяржавы зліваліся ў адну федэратыўную дзяржаву што атрымала назву Рэч Паспалітая (рэспубліка двух народаў “Кароны” і “Княства”). У якой частка паўнамотцтваў ВКЛ была перададзена агульнаму саюзнаму кіраўніцтву, а другая частка засталася прэрэгатывай Беларуска-літоўскай дзяржавы.

Што ж прымусіла кіруючыя колы ВКЛ пайсці на стварэнне супольнай з палякамі федэратыўнай дзяржавы? Якія прычыны Люблінскай уніі?...

Прычыны падзяляюцца на «знешнія» і «унутраныя»:

1) знешняя: няўдачы ВКЛ у Лівонскай вайне 1558–1583 гг. з Маскоўскім царом Іванам-4 (жахлівым). Патрэбен быў саюзнік.

2) унутраная: незадаволеннасць шырокіх колаў сярэдніх і дробных феадалаў (шляхты) ВКЛ “магнацкацкай” формай улады ў дзяржаве.

Паўнаўладдзе магнатаў, якія засядалі ў вышэйшым органе ўлады Панах-Радзе, пазбаўляла шляхту вырашальнага ўплыву на жыццё краіны.

Сярэднія і дробныя феадалы ВКЛ з зайдрасцю глядзелі на становішча шляхты ў Польшчы дзе панавала “шляхецкая” форма дзяржаўнага кіравання. І дзе шляхта валодала неабмежаванымі прывілеямі.

Яны марылі, што пасля аб’яднання ВКЛ і Польшчы ў адну дзяржаву і феадалы ВКЛ атрымаюць “залатыя шляхецкія вольнасці”.

3) знешняя: жаданне польскіх феадалаў пашырыць свае ўладанні за кошт тэрыторый Беларуска-Літоўскай дзяржавы.

4) знешняя: Польшча з'яўлялася самым моцным каталіцкім бастыёнам ва Усходняй Еўропе, а таму менавіта ёй Ватыканам адводзілася галоўная роля ў экспансіі каталіцызму на ўсход – у беларускія, украінскія і рускія землі.

Люблінскі сейм 1569 г. і заключэнне уніі:

Пытанне унніі ВКЛ і Польшчы разглядал 7 гадоўі:

- 1563 – 64 – Варшаўскі Сойм

- 1564 – Бельскі Сойм

- 1566 – Берасцейскі Сойм

- 1569 (10.01 1569) – пачаўся Люблінскі Сойм але дэпутаты ВКЛ незгодныя з кабальнымі ўмовамі перапынілі яго і пакінулі Люблін.

Пасля гэтага Жыгімонт-2 Аўгуст, пад націскам польскіх феадалаў падпісаў чатыры Указы-Прывілеі аб далучэнні да Польшчы зямель ВКЛ (5 сакавіка – далучэнне Падляшша; 26 мая 1569 г – далучэнне Валыні; 1 чэрвеня 1569 г – Падолля; 5 чэрвеня 1569 г – Кіеўшчыны).

Украінскія землі – спадчына Гедыміна і Альгерда – якую яны здабылі вызваляючы брацкія славянскія землі ад татар і ад палякаў – была нагла захоплена польскімі феадаламі ў час калі ВКЛ аслабла ў Лівонскай вайне.

У кіраўнікоў ВКЛ ужо не было выйсця з усходу душыў дэспатычны рэхым Івана Жахлівага, а з Захаду ідзе адкрыты захоп зямель польскімі феадаламі – санкцыянаваны сумесным манархам.

Хоць гэтыя акты і былі супрацьпраўныя, бо кароль іх выдаў асабіста, без згоды Сойма Вялікага Княства, але ў склаўшайся сітуацыі вялікакняжацкі ўрад не мог ісці на ваенны канфлікт з Польшчай.

Тэрыторыя Княства звузілася ў асноўным да памераў беларускіх і літоўскіх зямель. Прычым на іх значнай частцы гаспадарыла маскоўскае войска.

У такім становішчы для вялікакняжацкага ўрада шлях быў адзіны – за стол перамоваў з Польшчай.

Супольны Сойм зноў распачаў работу, і 1 ліпеня 1569 г. быў падпісаны акт Люблінскай уніі.

Наколькі ж цесна зліліся дзве часткі толькі што ўтворанай дзяржавы? Вышэйшым органам улады станавіўся агульны Сойм, які мог збірацца толькі на тэрыторыі Польшчы.

Асобных соймаў як для Кароны Польшчы, так і для Вялікага Княства не прадугледжвалася. Манарх быў агульным:

Выключна да кампетэнцыі Рэчы Паспалітай адыходзіла знешняя палітыка. Усе ранейшыя законы і дагаворы, што былі накіраваны супраць інтарэсаў адной з частак новай федэрацыі, павінны былі быць скасаваны.

Акт засяроджваў увагу на прынцыповым для польскага боку пытанні: яны атрымоўвалі права купляць землі на тэрыторыі ВКЛ і займаць нароўні з жыхарамі ВКЛ дзяржаўныя пасады у Беларуска-Літоўскай дзяржаве.

Але ўсе ж Акт Люблінскай уніі, падпісаны 1 ліпеня 1569 г меў кампрамісны варыянт:

1. Была утворана адзіная федэратыўная дзяржава Рэч Паспалітая (што ў перакладзе “Рэспубліка абодвух народаў), якая складалася з двух раўнапраўных федэратыўных частак: “Кароны” і “Княства””;

2.На чале дзяржавы стаялі:

- адзны кароль (якога выбіралі на агульным Сойме як феадалы Польшчы, так і феадалы ВКЛ) + адзіная грашовая сістэма; + агульная знешняя палітыка; + падцвярджалася далучэнне да Польшчы (Падляшша, Валыні, Падолля, Кіеўшчыны)

+ Лівонія абвяшчалася агульным здабыткам.

Але!!!

-асобныя войскі; + асобнае заканадаўства; + суды; + фінансы;

+ дзяржаўная мова (беларуская для ВКЛ, а ў Польшчы – латынь)

+ нягледзячы на тое што палякі і змаглі ўнеслі ў Акт уніі дазвол на куплю зямель і заняцце дзяржаўных пасад у ВКЛ усё ж на гэта дзейнічала забарона (у Статуце 1588 г гэта аформлена заканадаўча).

Інакш важнейшае патрабаванне палякаў не было задаволена яны так і не дабіліся права займаць дзяржаўныя пасады і купляць зямлю ў ВКЛ.

Фармальна ўмовы уніі былі скасаваны канстытуцыяй (3.V.) 1791 г.. але фактычна яна існавала да 1795 г.

Рэальны ж уплыў уніі знізіўся пасля 1581 г. з моманту зацвярджэння Галоўнага Трыбуналу ВКЛ і асабліва пасля зацвярджэння ў 1588 г Трэцяга Статута ВКЛ.

Фактычна, можна з упэўненасцю сцвярджаць што ВКЛ захоўвала сваю дзяржаўную самастойнасць (у складзе РП) да 1655 г. (да моманту заключэння “Кейданскай уніі” і смерці, найбольш уплывовага магната, які да апошняга адстойваў незалежнасць ВКЛ /гетмана ВКЛ/ Януша Радзівіла).

Пасля яго смерці, гаварыць пра колькі небудзь самастойны палітычны курс Княства (у складзе РП) гаварыць нельга.

ВКЛ пасля уніі:

Першае ўражанне для пануючага класа Вялікага Княства ад вынікаў Люблінскай уніі, падзей, што ёй папярэднічалі, было шокавым, прычым як для магнацтва, так і для шляхты, якая ў свой час дамагалася злучэння з Польшчай.

Для вышэйшай уплывовай знаці Люблінская ўнія пагражала поўнай згубай былога палітычнага вяршэнства.

У Вялікім Княстве Літоўскім, Рускім, Жамойцкім Сойм, дзе магнацтва праводзіла свае рашэнні, юрыдычна перастаў існаваць.

У агульны ж сенат Рэчы Паспалітай многа былых членаў паноў-рады проста не трапіла. Ды і тыя нешматлікія галасы сенатараў з Вялікага Княства заглушаліся больш мнагалюдным польскім прадстаўніцтвам у сенаце Рэчы Паспалітай.

Тое ж самае адбывалася і ў Сойме, дзе з 180 выбраных на сойміках па ўсёй Рэчы Паспалітай паслоў толькі 46 прыходзілася на Вялікае Княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае (з іх 34 з беларускіх паветаў).

Палітычная дыскрымінацыя дапаўнялася эканамічнай. Цяпер прадстаўнікі шляхецкага саслоўя Вялікага Княства не маглі атрымліваць землі ў тых раёнах, якія былі гвалтоўна адарваны Польшчай у 1569 г., ды і дазвол польскай шляхце на атрыманне зямельных уладанняў у межах Княства стварыў небяспечнага канкурэнта для беларуска-літоўскай шляхты.

Безумоўна, такое становішча нараджала ў большай часткі пануючага класа Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага сепаратысцкія, антыпольскія настроі.

Яны праяўляліся ў рэзкім непрыняцці шляхтай, як буйной, так і дробнай, уніі ды і наогул палітыкі польскіх каралёў.

Вось як рэзка супраць прапольскай палітыкі Жыгімонта-2 Аўгуста (1548–1572), пры якім склалася ўнія, ліцвінская шляхта выказалася ў сатырычным творы "Прамова Мялешкі", якая была напісана ў 1589 г.:

"Проч Жикгимонта короля! Того нечего и в люди личити, бо Подляше и Волынь наш вытратив, ляхом менечися … але Жикгимонта первого, – солодкая паметь его... Ляхов з их хитростю велми не любил, а Литву и Русь нашу любительно миловал".

3 прыведзеных слоў вынікае, што пануючы клас Вялікага Княства меў на мэце адраджэнне яго поўнай дзяржаўнасці, а значыць, адраджэнне той "беларушчыны", якая была базай гэтай дзяржавы.

Барацьба за незалежнасць ВКЛ пасля уніі:

Антыпольскія словы не разыходзіліся са справамі.

Барацьба за незалежнасць ВКЛ пасля Любліна (т.зв."Вялікакняжацкае адраджэнне") ішло як у палітыка-эканамічнай, так і ў духоўнай сферах.

Насуперак Люблінскаму акту аб уніі на працягу 70–80-х гг. у Вялікім Княстве рэгулярна збіраліся агульнадзяржаўныя соймы.

Прычым у час бескаралеўя (1574–1576 гг.) на віленскім Сойме дэбатавалася пытанне аб выбары караля, на сойме 1580г. прысутнічаў нават кароль Рэчы Паспалітай Стэфан Баторый.

Больш таго, у 1581 г. ствараецца, а ў 1582 г. пачынае дзейнічаць Галоўны трыбунал ВКЛ – вышэйшая судовая установа Бел-Літ дзяржавы, пастановы якога мелі сілу пастаноў Сойма. Стварэнне Трыбунала ВКЛ было падкрэсленнем незалежнасці ВКЛ яшчэ і таму што ў Польшчы быў свой Трыбунал дзеянне якога не распаўсюджвалася на тэрыторыю Княства.

Але самым моцным усплёскам дзяржаўнай незалежнасці Вялікага Княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага было прыняцце Статута 1588 г., Статут 1588 г., па сутнасці скасоўваў многія пастановы Люблінскай уніі.

Паказальна ўжо тое, што ў Статуце ніводнага разу не ўпамінаецца акт уніі. Па змесце гэтага заканадаўчага помніка, які дзейнічаў на тэрыторыі Беларусі аж да 1840 г., Вялікае Княства паўставала самастойнай дзяржавай. не толькі з асобным заканадаўствам, але і са сваёй тэрыторыяй, апаратам, войскам, фінансамі.

Статут быў выдадзены на беларускай мове і абараняў інтарэсы Беларуска-Літоўскай дзяржавы: Артыкул 12 раздзела III Статута 1588 г. адмяняў звышпрынцыповы для палякаў пункт пастановы люблінскага Сойму 1569 г. аб дазволе ім набываць зямельную ўласнасць у межах Княства.

Пасля ўвядзення Статута 1588 г. у якасці галоўнага заканадаўчага акта шляхта Польскага каралеўства не мела юрыдычнага права набываць землі і займаць дзяржаўныя пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім, Рускім, Жамойцкім:

Важным этапам на шляху ўсталявання т.зв. “залатых шляхецкіх вольнасцяў” у Рэчы Паспалітай было прыняцце т.зв. “Генрыкавых артыкулаў”.

Пасля смерці Жыгімонта-2 Аўгуста, апошняга прадстаўніка дынастыі Ягелонаў, які не пакінуў пасля сябе спадчыніка прастола з 1572 па 1574 гады быў час безкнязёўя (безкаралеўя).

Але 18 лютага 1574 года феадалы Рэчы Паспалітай выбралі князем француза Генрыха Валуа, (г кір: з 18 лютага 1574 - па 19 чэрвеня 1574 г.) (5 месяцаў).

Пры выбранні новы кароль Рэчы Паспалітай падпісаў умовы свайго знаходжання на прэстоле, якія ўвайшлі ў гісторыю як: Генрыхавы артыкулы, згодна з імі кароль не меў права:

1. прызначаць сабе пераемніка;

2. мець зносіны з замежнымі дзяржавамі;

3. прызначаць паспалітае рушэнне (збіраць войска)

4. пазбаўляўся заканадаўчага і судовага права;

5. абмяжоўвалася яго права ўстанаўліваць падаткі

6. кароль аб’яўляўся пад апекай сенатараў;

7. калі ён не выканаў якога небудзь з артыкулаў, то жыхары краіны маглі яму ўвогуле не падпарадкоўвацца.

ВКЛ і РП падчас княжання Стэфана Баторыя (1576–1586):

Наступным кіраўніком Рэчы Паспалітай быў Стэфан Баторый (1576–1586). Пры ім ішло далейшае ўмацаванне вялікакняжацкай улады. Хаця ўлада як і раней належала двум органам: Панам Радзе і Вялікаму князю.

Ст.Баторый быў ураджэнцам сучаснай Румыніі. Пры выбранні яго больш падтрымала шляхта чым магнаты, таму яго палітыка была накіравана на падтрымку сярэдніх і дробных феадалаў.

А гэта як вядома спрыяла далейшаму ўраўнаванню правоў шляхты з магнатамі і спрыяла станаўленню “шляхецкай” феадальна-прававой дзяржавы.

Ст.Баторый удзельнічаў у Лівонскай вайне 1558–1583 г. Вярнуў Беларуска-Літоўскай дзяржаве землі захопленыя маскоўскімі войскамі. Ён заваяваў Вялікія Лукі і заключыў Ям-Запольскае перамір’е што фактычна завяршыла вайну.

У сваёй дзейнасці Ст.Баторый абапіраўся на каталіцкую царкву, пры ім у Беларусі вельмі значна пашырылі сваю дзейнасць езуіты.

Жыгімонт-3 Ваза (гг. кір: 1587–1632):

Пры наступным князі ВКЛ, якім быў Жыгімонт-3 Ваза правы феадальна-дэмакратычнай (шляхецкай) формы дзяржавы яшчэ больш узмацніліся.

Галоўнай дзеючай асобай у ВКЛ у гэты час быў вядомы палітык, магнат, патрыёт Беларуска-Літоўскай дзяржавы

Л.І. Сапега (г ж: 1557–1633), які займаючы найвышэйшыя пасады ў Княстве, фактычна аднавіў незалежнасць ВКЛ, што была парушана Люблінскай уніяй.

Найбольш яркім фактам калі Л.Сапега адкрыта выступіў супраць Караля і перамог быў канфлікт з нагоды замяшчэння віленскай біскупскай кафедры.

Польскія феадалы “падбілі” караля на прызначэнне паляка Маціеўскага і кароль даў згоду.

Але Л.І.Сапега выступіў супраць абапіраючыся на старажытную юрыдычную норму аб тым што “...іншаземцам забаронена займаць дзяржаўныя пасады і купляць зямлю ў ВКЛ”.

Разгарэўся скандал, Л.Сапегу падтрымалі члены Рады і на віленскае біскупства быў прызначаны прадстаўнік ВКЛ (Бенедыкт Война).

 

(Пытанне-2):

Унутраны стан і знешняя палітыка Рэчы Паспалітай (шляхецкія вольнасці, войны з Масквой і еўрапейскія канфлікты)

дакумент-1: (Узята з: Лянцэвіч В.М. Гісторыя Беларусі.... – Мінск, Выд-ва МІК, 2010.)

Залатыя шляхецкія вольнасц і”. Карыстаючыся сваім прывілеяваным становішчам, у другой палове XVI – XVIIІ стст. шляхта здолела значна пашырыць свае правы. Так званыя кардынальныя правы шляхты ўключалі ў сябе асабістую недатыкальнасць, неабмежаваную вотчынную ўладу, магчымасць удзелу ў выбранні караля (элекцыі) і працы сойму, вызвалялі ад большасці падаткаў. Гарантам “залатых вольнасцей” лічыўся сам кароль. Калі ён не выконваў сваіх абавязкаў, шляхта мела права ствараць ваенна-палітычныя саюзы – канфедэрацыі і абвяшчаць каралю вайну – рокаш. Асабліва неспрыяльным для дзяржаўнай сістэмы было права liberum veto, паводле якога ўсе рашэнні сойма павінны былі прымацца аднагалосна. У выніку многія соймы проста зрываліся.

Адным з галоўных вынікаў эканамічных, палітычных і рэлігійных пераўтварэнняў у Рэчы Паспалітай было фарміраванне саслоўнага грамадства. Саслоўямі называюць буйныя групы насельніцтва, якія паводле законаў або традыцый маюць пэўныя прывілегіі і абавязкі. Як і ў краінах Заходняй Еўропы, на беларускіх землях існаваў наступны падзел грамадства: шляхта; святарства; мяшчане (жыхары гарадоў); сяляне.

Як было сказана вышэй, шляхта лічылася пануючым саслоўем, якое валодала найбольш значнымі правамі. Нават самы бедны шляхціч па свайму статусу быў вышэйшым за багатага мешчаніна і, тым больш, селяніна. Саслоўі мяшчан і сялян лічыліся падданымі, аднак менавіта іх прадстаўнікі складалі абсалютна большую частку насельніцтва дзяржавы. Святарскае саслоўе не атрымала юрыдычнага афармлення, чаму ў немалой ступені садзейнічала наяўнасць некалькіх канфесій. Прадстаўнікі рымска-каталіцкай царквы, як шляхта, так і святары, мелі ў Рэчы Паспалітай больш прывілегій, чым астатнія. Тым не менш, і каталіцкая, і праваслаўная цэрквы былі буйнымі феадаламі. Стан святарскага саслоўя фактычна набліжаўся да стану шляхетскага саслоўя.

Усе прывілеяваныя саслоўі (у тым ліку мяшчане) мелі карпарацыйны характар. Прыналежнасць да іх рэгламентавалася шматлікімі нормамі і звычайна перадавалася па спадчыне ад бацькі да сына. З цягам часу кожнае саслоўе набывала асабістыя сацыяльныя і культурныя традыцыі. Пераход з аднаго саслоўя ў іншае быў магчымым, хаця на заканадаўчым узроўні ўсяляк абмяжоўваўся. (канец тэкста)

дакумент-2: (Узята з: вытрымка з матэрыялаў Энцыклапедый)

Коратка пра войны ВКЛ і РП з Масквой:

1) 1492–1494 гг. – вайна за “Вярхоўскія землі”;

2) 1500–1503 гг. – страта Княствам велізарных тэрыторый з гарадамі Бранск, Гомель, Ноўгарад-Северскі, Старадуб, Чарнігаў і інш.

3) 1507–1508 гг. – вайна Масквы ў падтрымку мяцяжа М.Глінскага. Паражэнне мяцяжа і мір у вайне. Пацвердзілі мірам вынікі папярэдніх войн;

4) 1512–1522 гг. – “Смаленская” вайна. У 1514 г ВКЛ страціла Смаленск. 8.09 1514 – перамога Астрожскага у Бітве пад Оршай якая прымусіла Германскага імператара адмовіцца ад саюзу з Масквой.

5) 1534–1537 гг. – пасля смерці Васіля-3, ВКЛ пачало вайну і дабілася вяртання Гомельшчыны, але інш. землі засталіся Маскве.

6) 1558–1583 гг – Лівонская вайна (Івана-4 “жахлівага”), Люблінская унія. Вайна закончылася там-жа дзе і пачалася;

7) 1604–1606 гг. – Ілжэдмітрый -1;

8) 1607–1608 гг. – Ілжэдмітрый-2;

9) 1609–1618 гг.- вайна за вяртанне Смаленска + за маскоўскі трон для Уладыслава-4 Вазы. (у 1611 г. – Смаленск вернуты ў склад ВКЛ)

10) 1632–1634 гг. – спроба Міхаіла Раманава ўзяць рэванш, а атрымалася акружэнне расійскіх войск разам з царом. (канец).

(характарыстыка перыяду войн)

Войны ВКЛ, і Рэчы паспалітай з Масквой, былі цалкам феадальнымі войнамі, у якіх абодва бакі зыходзілі з феадальных інтарэсаў пашырэння тэрыторый.

Частка з іх, асабліва першыя былі войнамі у якіх агрэсарам выступала Масква, а ВКЛ было у стане абараняючагася боку, а частка, асабліва войны больш познія што вяліся ўжо Рэччу Паспалітай як саюзна-кафедэратыўным дзяржутварэннем ВКЛ і Польшчы, былі захопніцкімі у адносінах да Маскоўскай дзяржавы. Асабліва на этапах яе цяжкіх перыядаў у ХVІІ ст.

Нельга не адзначыць і тое што войны паміж Масквой і ВКЛ (Рэччу Паспалітай) значна змянілі расклад палітычных сіл ва Усходнееўрапейскім рэгіёне, але, гэты расклад, нажаль не быў станоўчым, па вялікаму рахунку не для беларускага ні для рускага народаў. Ніводзін з іх за перыяд войнаў з 1492 па 1634 гады не аказаўся у выйгрышы. Тэрытарыяльна гэты перыяд закончыўся прыблізна там дзе і пачаўся, але страты, і асабліва для Беларуска-Літоўскай дзяржавы былі, і перш за ўсё не ад асноўнага суперніка Маскоўскай дзяржавы, а ад сваёй саюзніцы Польшчы, якая змагла выкарыстаць гэты надзвычай складаны перыяд у беларускай гісторыі, на сваю карысць. Прычым не заўсёды цывілізаванымі метадамі. (канец)

 

дакумент-3: (Узята з: Лянцэвіч В.М. Гісторыя Беларусі: вучэбна-метадычны комплекс /В.М. Лянцэвіч. – Мінск, Выд-ва МІК, 2010.)

Рэч Паспалітая ў еўрапейскіх канфліктах XVII – XVIII стст.

Канец XVI – першая палова XVII ст. лічыцца росквітам Рэчы Паспалітай. У 1605 г. польскае і літоўска-беларускае войска на чале з гетманам Я.К. Хадкевічам ушчэнт разбіла шведаў у Лівоніі. У 1609 – 1618 гг. Рэч Паспалітая вяла вайну з Расіяй. У 1610 г. яе войскі ўвайшлі ў Маскву. Каралевіч Уладзіслаў быў выбраны маскоўскімі баярамі на царскі прастол (ад тытула цара ён адмовіўся толькі ў 1634 г.). Да ВКЛ былі далучаны значныя тэрыторыі. Аднак насуперак чаканням феадалаў Рэчы Паспалітай, унія з Расіяй не была заключана.

Разам з тым, усё большую напружанасць выклікалі незадаволенасць сялян феадальнай эксплуатацыяй, паўстанні ў гарадах і імкненне ўкраінскага казацтва набыць самастойнасць. Так, 15 ліпеня 1606 г. жыхары Магілёва зверглі старую гарадскую раду і выбралі новы магістрат. Большасць яго членаў былі беднякамі, некаторыя нават не ўмелі пісаць і не ведалі заканадаўства. Кіраўнік новага магістрата Ходка Багданавіч нават не меў гарадскога грамадзянства. У 1608 г. улады ўрэгулявалі адносіны паміж старым і новым кіраўніцтвам. Але выступленні працягваліся да 1610 г. У 1615 г. мяшчане Мазыра паўсталі супраць старасты, які жадаў пазбавіць горад магдэбургскага права. Мяшчане ўзброіліся мушкетамі і ўзялі замак старасты ў аблогу. У горад было забаронена ўязджаць шляхце.

Першае сур’ёзнае сутыкненне з казакамі адбылося ў 1594 – 1596 гг., калі частка казакоў на чале з Севярынам Налівайкам падняла паўстанне на Украіне. Атрад Севярына Налівайкі некаторы час дзейнічаў і на тэрыторыі Беларусі. Ім былі захоплены такія буйныя гарады, як Слуцк і Магілёў.

У 1648 – 1651 гг. успыхнула так званая казацка-сялянская вайна. Запарожскі гетман Багдан Хмяльніцкі заключыў дамову з крымскім ханам і пачаў ваенныя дзеянні супраць польскіх войск; асноўнай яго мэтай было абвяшчэнне незалежнай казацкай дзяржавы. Улетку 1648 г. казацкія атрады (загоны) праніклі на поўдзень Беларусі. Казакоў падтрымалі многія сяляне і гараджане. Паўстанцы рабавалі панскія маёнткі, жорстка распраўляліся з католікамі і яўрэямі. Імі былі захоплены Гомель, Лоеў, Мазыр, Бабруйск, Пінск і іншыя гарады. Такім чынам, на Беларусі казацка-сялянская вайна набыла антыфеадальны характар. Але ў канцы 1648 – 1649 гг. паўстанцы былі выціснуты войскамі гетмана Я. Радзівіла. У 1651 г. Я. Радзівіл атрымаў перамогу над казакамі ў Лоеўскай бітве і захапіў Кіеў.

У 1654 г. на баку казакоў выступіла Расія. У руска-польскай вайне 1654 – 1667 гг. ваенныя дзеянні адбываліся на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Акрамя расійскіх войск тут дзейнічалі казацкія атрады. Цар Аляксей Міхайлавіч імкнуўся схіліць на свой бок праваслаўнае насельніцтва, таму ў граматах да яго абяцаў не чыніць гвалту. Шляхце і гарадам гарантаваліся іх правы. Ужо 31 ліпеня 1665 г. царская армія захапіла Вільню. У вулічных баях загінула дзесяць тысяч гараджан. У вёсках расійскія войскі забіралі харч і коней. Сялян прымушалі прадаваць хлеб па нізкіх цэнах, да таго ж расплачваліся меднай манетай. Мужчын забіралі ў армію. З захопленых гарадоў вывозіліся палонныя (асабліва рамеснікі), друкарскае абсталяванне, кнігі, золата і срэбра. Разам з тым большасць жыхароў Беларусі аказвала супраціўленне захопнікам. Так і не былі захоплены Слуцк, Стары Быхаў і інш. Ва ўжо занятых гарадах і мястэчках успыхвалі паўстанні. Сяляне беглі ў лясы і нападалі на атрады непрыяцеля.

Польшча не магла аказаць ВКЛ дапамогі, бо сама вяла ваенныя дзеянні на Украіне. Акрамя таго, ішла вайна са Швецыяй. Шведскія войскі захапілі большую частку краіны. 20 кастрычніка 1655 г. гетман ВКЛ Радзівіл падпісаў Кейданскую унію, паводле якой ВКЛ заключала саюз с а Швецыяй, а з Польшчай саюзныя адносіны разрываліся. Унія стала прычынай для вайны паміж Швецыяй і Расіяй (1655 – 1660). Сутычку паміж праціўнікамі выкарысталі прапольскія сілы і змаглі перайсці ў наступленне. Вясной 1660 г. шведы пакінулі межы ВКЛ. Кейданская унія перастала дзейнічаць. Нарэшце, у 1667 г. у мястэчку Андрусава было падпісана перамір’е з Расіяй.

У выніку вайны Рэч Паспалітая страціла Смаленскія землі і Левабярэжную Украіну разам з Кіевам. Насельніцтва Беларусі скарацілася больш чым напалову, большасць гарадоў была спустошана і разбурана, у заняпадзе апынуліся рамяство і гандаль. Сітуацыю ўскладняў недахоп сродкаў для фінансавання арміі. Бяздумныя грашовыя рэформы толькі пагоршылі эканамічнае становішча.

Між тым тым у ВКЛ пачалася барацьба паміж магнацкімі групоўкамі (прыхільнікамі саюзу са Швецыяй, або з Расіяй) за ўладу. У 1700 г. процістаянне перарасло ў адкрытае сутыкненне – бітву пад Алькенікамі паміж войскам уплывовай магнацкай сям’і Сапегаў і апазіцыйнай шляхтай – рэспублікантамі.

У 1700 – 1721 гг. Рэч Паспалітая ўступіла ў Паўночную вайну на баку Расіі і Даніі супраць Швецыі. Але ваенныя дзеянні праходзілі для яе няўдала. На тэрыторыі Беларусі актыўна дзейнічалі расійская і шведская арміі. У 1708 г. у бітве ля вёскі Лясная цар Пётр І знішчыў буйны шведскі корпус генерала А. Левенгаўпта. Працягваліся сутыкненні паміж магнацкімі групоўкамі. У вайне Беларусь зноў панесла цяжкія чалавечыя і эканамічныя страты.

Пасля заканчэння вайны Рэч Паспалітая апынулася ў стане поўнай залежнасці ад магутных суседзяў – Аўстрыі, Прусіі і Расіі. Соймы пастаянна зрываліся, што выклікала крызіс дзяржаўнага кіраўніцтва. У 1735 і 1764 гг. часткі расійскай арміі гвалтоўна (па ўласнай ініцыятыве) ўрываліся на паўднёвы ўсход Беларусі. Расія і Прусія ў 1720 г. заключылі тайнае пагадненне аб гарантаванні нязменнасці палітычнай сітуацыі (разбалансаванасці і хаосу) у Рэчы Паспалітай. Яны былі зацікаўлены ў слабасці палітычнай сістэмы Рэчы Паспалітай і імкнуліся як мага больш яе паглыбіць.

(Пытанне-3):







Дата добавления: 2015-10-12; просмотров: 879. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Подкожное введение сывороток по методу Безредки. С целью предупреждения развития анафилактического шока и других аллергических реак­ций при введении иммунных сывороток используют метод Безредки для определения реакции больного на введение сыворотки...

Принципы и методы управления в таможенных органах Под принципами управления понимаются идеи, правила, основные положения и нормы поведения, которыми руководствуются общие, частные и организационно-технологические принципы...

ПРОФЕССИОНАЛЬНОЕ САМОВОСПИТАНИЕ И САМООБРАЗОВАНИЕ ПЕДАГОГА Воспитывать сегодня подрастающее поколение на со­временном уровне требований общества нельзя без по­стоянного обновления и обогащения своего профессио­нального педагогического потенциала...

Устройство рабочих органов мясорубки Независимо от марки мясорубки и её технических характеристик, все они имеют принципиально одинаковые устройства...

Ведение учета результатов боевой подготовки в роте и во взводе Содержание журнала учета боевой подготовки во взводе. Учет результатов боевой подготовки - есть отражение количественных и качественных показателей выполнения планов подготовки соединений...

Сравнительно-исторический метод в языкознании сравнительно-исторический метод в языкознании является одним из основных и представляет собой совокупность приёмов...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия