Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Пачатак і прычыны першай сусветнай вайны. Адносіны да вайны розных класаў і партый





Галоўнай прычынай першай сусветнай вайны з’явіліся супярэчнасці паміж буйнейшымі імперыялістычнымі краінамі. Пачалі вайну Германія і Аўстра-Венгрыя. 1 жніўня 1914 г. (па новаму стылю) Германія аб’явіла вайну Расіі, а 3 жніўня – Францыі, захапіла Бельгію і Люксембург. 4 жніўня Англія аб’явіла вайну Германіі. Разам з Англіяй у вайну ўступілі яе дамініёны Аўстралія, Канада, Новая Зеландыя і калонія Індыя. На баку Антанты выступіла Японія, а ў падтрымку Германіі – Турцыя. Пачалася сусветная вайна, якая працягвалася 4 гады і 4 месяцы і якая вельмі дорага абышлася чалавецтву. Паводле няпоўных даных, было забіта, паранена і скалечана каля 30 млн чалавек. У вайне ўдзельнічала 38 краін з насельніцтвам звыш 1, 5 млрд чалавек – 75 % усяго насельніцтва зямнога шара.

Вайна не вырашала задач нацыянальнага развіцця ніводнай дзяржавы (сваю незалежнасць адстойвала толькі Сербія), не адпавядала інтарэсам працоўных, была з усіх бакоў захопніцкай. Урады краін-удзельніц вайны стараліся пераканаць свае народы ў тым, што яна вядзецца ў мэтах абароны радзімы.

Пануючыя класы і вярхі гандлёва-прамысловай буржуазіі Расіі падтрымалі вайну, таму што чакалі для сябе вялікіх выгод ад будучага падзелу турэцкай і аўстрыйскай маёмасці.

Шырокія пласты гарадской сярэдняй буржуазіі і буржуазнай інтэлігенцыі пад уплывам друку, пропаведзяў духавенства таксама лічылі вайну справядлівай з боку Расіі.

У самым пачатку вайны ў Мінску, Магілёве, Віцебску і іншых гарадах мясцовымі органамі ўлады былі праведзены “патрыятычныя” сходы. У Мінску 18 жніўня 1914 г. вялікая група вучнёўскай моладзі прайшла па вуліцы да дома губернатара і падала адрас на імя цара, у якім гаварылася аб поўнай падтрымцы палітыкі ўрада ў вайне супраць Германіі і Аўстра-Венгрыі. Амаль 5 тыс. чалавек прынялі ўдзел у патрыятычнай маніфестацыі, якая адбылася 30 жніўня 1914 г. у г. Пінску. Асаблівы патрыятычны ўздым назіраўся ў г. Магілёве. У ліпені 1914 г. тут адбыліся сходы прадвадзіцеляў дваранства, членаў земства, ганаровых грамадзян, духавенства і настаўнікаў, удзельнікі якіх запэўнівалі, што насельніцтва Магілёўскай губерні адзінадушна адабрае ўрадавую палітыку, гатова на любыя ахвяры дзеля Айчыны.

Пазіцыі сацыяльных слаёў насельніцтва як у люстэрку адбіваліся на дзейнасці палітычных партый. Ужо ў самым пачатку вайны партыі акцябрыстаў і кадэтаў заявілі аб сваёй поўнай падтрымцы знешняй палітыкі ўрада Расіі. Лідэр кадэтаў П. Мілюкоў выказаў думку аб далучэнні Галіцыі, Угорскай Русі, Букавіны да Расіі з той мэтай, каб дапамагчы нацыянальнаму ўз’яднанню ўкраінскага народа. П. Мілюкоў прапанаваў далучыць да Расіі і землі, якія да славян ніякіх адносін не мелі: Басфор і Дарданелы, прыбярэжную тэрыторыю Турцыі з г. Стамбулам. Справа была не толькі ў абароне славян. Будаўніцтва Германіяй Багдадскай чыгункі праз Балканы і Турцыю закранала эканамічныя інтарэсы Расіі, якая вывозіла праз пралівы Басфор і Дарданелы 37 % сваіх тавараў, у тым ліку 80 % хлеба, прызначанага на экспарт. 3 будаўніцтвам дарогі Германія ўстанавіла кантроль над пралівамі і стала галоўнай перашкодай пранікненню Расіі ў Турцыю. Пад германскі ўплыў трапіла і Балгарыя, што таксама супярэчыла пазіцыі Расіі, якая лічыла сябе абаронцай усіх славянскіх народаў.

Сярод дробнабуржуазных партый панавалі абаронніцкія погляды. Большасць эсэраў і меншавікоў прытрымліваліся лозунга “абароны радзімы ад прускіх варвараў”. Невялікая група меншавікоў-інтэрнацыяналістаў на чале з Ю. Мартавым выступіла з асуджэннем урадаў ваюючых краін. Сярод меншавікоў меў месца і правасацыялістычны напрамак. Яго ўзначальваў Г.В. Пляханаў. Ён лічыў, што Расія вядзе праўдзівую вайну, што адказнасць за яе павінен несці той, хто яе распачаў.

У партыі эсэраў таксама вызначылася тры напрамкі ў адносінах да вайны: сацыял-шавіністычны, які падтрымліваў ўрад, цэнтрысцкі, які прапагандаваў лозунг “без пераможцаў і без паражэнцаў”, і левы, які выступаў супраць вайны, за мір, зямлю і волю.

Найбольш радыкальнае стаўленне да вайны заняла партыя бальшавікоў. У жніўні 1914 г. У.І. Ленін напісаў тэзісы аб вайне “Задачы рэвалюцыйнай сацыял-дэмакратыі ў еўрапейскай вайне”. Тэзісы з’явіліся асновай маніфеста ЦК РСДРП “Вайна і расійская сацыял-дэмакратыя”. Гэта была праграма партыі бальшавікоў, у якой вызналася палітычная лінія ў адносінах да вайны. Сутнасць яе заключалася ў трох лозунгах. Першым і галоўным з іх быў лозунг “ператварыць імперыялістычную вайну ў вайну грамадзянскую”. Другім лозунгам бальшавікоў стаў лозунг “паражэння “сваіх” урадаў у імперыялістычнай вайне”. Трэцім – заклік да “поўнага разрыву з II Інтэрнацыяналам, стварэння III, Камуністычнага Інтэрнацыянала”. Трэба адзначыць, што апошні лозунг не падтрымала ніводная з еўрапейскіх сацыял-дэмакратычных партый.

 







Дата добавления: 2014-10-22; просмотров: 699. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...


ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...


Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...


Логические цифровые микросхемы Более сложные элементы цифровой схемотехники (триггеры, мультиплексоры, декодеры и т.д.) не имеют...

Конституционно-правовые нормы, их особенности и виды Характеристика отрасли права немыслима без уяснения особенностей составляющих ее норм...

Толкование Конституции Российской Федерации: виды, способы, юридическое значение Толкование права – это специальный вид юридической деятельности по раскрытию смыслового содержания правовых норм, необходимый в процессе как законотворчества, так и реализации права...

Значення творчості Г.Сковороди для розвитку української культури Важливий внесок в історію всієї духовної культури українського народу та її барокової літературно-філософської традиції зробив, зокрема, Григорій Савич Сковорода (1722—1794 pp...

Философские школы эпохи эллинизма (неоплатонизм, эпикуреизм, стоицизм, скептицизм). Эпоха эллинизма со времени походов Александра Македонского, в результате которых была образована гигантская империя от Индии на востоке до Греции и Македонии на западе...

Демографияда "Демографиялық жарылыс" дегеніміз не? Демография (грекше демос — халық) — халықтың құрылымын...

Субъективные признаки контрабанды огнестрельного оружия или его основных частей   Переходя к рассмотрению субъективной стороны контрабанды, остановимся на теоретическом понятии субъективной стороны состава преступления...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2025 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия