Студопедия — УКЛАД БЕЛАРУСКАГА НАРОДА Ў ВЯЛІКУЮ ПЕРАМОГУ
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

УКЛАД БЕЛАРУСКАГА НАРОДА Ў ВЯЛІКУЮ ПЕРАМОГУ






Разгром фашысцкай Германіі, а затым мілітарысцкай Японіі ў вайне 1939–1945 гг. мае сусветна-гістарычнае значэнне. Вялікая перамога над дзяржавамі агрэсіўнага блока была атрымана ў імя міру і жыцця на Зямлі. Яна аказала велізарнае ўздзеянне на ўвесь ход сусветнага развіцця ўжо тым, што аб’ектыўна з’явілася гістарычным прысудам фашызму і мілітарызму, пераканаўчым пацвярджэннем важнасці аб’яднання самых розных палітычных, сацыяльных, ідэалагічных сіл супраць ваеннай пагрозы, усякага роду рэваншызму, фашызму і неафашызму.

Важнейшым фактарам дасягнення Вялікай Перамогі быў удзел многіх дзяржаў і народаў у агульнай барацьбе супраць фашысцкага блока. Значэнне і роля баявых дзеянняў узброеных сіл ЗША, Англіі, Францыі, Кітая, намаганні і стойкасць народаў іншых краін, якія змагаліся з гітлераўскай Германіяй і мілітарысцкай Японіяй, несумненны і відавочны. Аб’ектыўныя гістарычныя матэрыялы і факты сведчаць: рашаючы ўклад у вызваленне народаў Еўропы і Азіі ад фашысцкага рабства, у выратаванне сусветнай цывілізацыі ўнеслі народы Савецкага Саюза і Савецкія Узброеныя Сілы. На савецка-германскім фронце з пачатку вайны і да сярэдзіны 1944 г. адначасова дзейнічала ад 190 да 270 нямецка-фашысцкіх дывізій, у той час калі англійскай і амерыканскай арміям супрацьстаялі ў Паўночнай Афрыцы ад 9 да 20, у Італіі – ад 7 да 26 дывізій. І пасля адкрыцця другога фронту (чэрвень 1944 г.) у Еўропе на савецка-нямецкім фронце ў 2–2, 5 раза больш знаходзілася гітлераўскага войска, чым на заходнім і італьянскім франтах. Даўжыня савецка-германскага фронту на розных этапах вайны вагалася ад 3 да 6 тыс. км. З 1418 сутак існавання фронту 93 % часу прыпадае на актыўныя баявыя дзеянні. Працягласць жа фронту ў Паўночнай Афрыцы і Італіі не перавышала 300–350 км, а ў Заходняй Еўропе – 800 км.

Разам з усімі народамі Савецкага Саюза з гонарам выканаў свой абавязак перад Радзімай і чалавецтвам беларускі народ. На алтар Вялікай Перамогі Беларусь прынесла мільёны жыццяў сваіх грамадзян.

Крыніцамі перамогі над агрэсарам з’явіліся дзейнасць Камуністычнай партыі і савецкага ўрада, Савецкіх Узброеных Сіл, дружба народаў СССР, савецкі патрыятызм. У свеце не знайшлося такой сілы, якая б змагла спыніць фашысцкіх агрэсараў. Толькі 16 дзён супраціўляўся ім народ Польшчы, за 42 дні была акупіравана Францыя, 1418 дзён змагаліся супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў савецкія людзі і іх узброеныя сілы і дасягнулі перамогі.

Вялікая Айчынная вайна была ўсенароднай. Ужо за першыя 8 дзён у Савецкія Узброеныя Сілы ўлілося больш за 5 млн чалавек. Толькі за чэрвень – жнівень 1941 г. больш за паўмільёна мужчын Беларусі, здольных насіць зброю, уступілі ў шэрагі Чырвонай Арміі. Усяго на франтах Вялікай Айчыннай вайны змагаліся 1 млн 300 тыс. беларусаў і ўраджэнцаў рэспублікі.

Чырвоная Армія разбіла галоўныя сілы ваеннай машыны агрэсараў. З 13, 6 млн чалавек, якіх страціла гітлераўская Германія за час другой сусветнай вайны, 10 млн знайшлі сабе магілу на ўсходнім фронце. Страты нямецка-фашысцкіх войск на савецка-германскім фронце былі ў 4 разы большыя, чым на заходнееўрапейскім і міжземнаморскім тэатрах ваенных дзеянняў.

За час вайны за мужнасць і гераізм ордэнамі і медалямі было ўзнагароджана звыш 7 млн ваеннаслужачых, больш за 11 тыс. чалавек удастоены звання Героя Савецкага Саюза. Звыш 300 тыс. салдат і афіцэраў – ураджэнцаў Беларусі – атрымалі ордэны і медалі, 441 воін удастоены звання Героя Савецкага Саюза, а чацвярым (лётчык П.Я. Галавачоў, камандзіры танкавых злучэнняў І.І. Гусакоўскі, С.Ф. Шутаў, І.І. Якубоўскі) гэта званне прысвоена двойчы, 65 ураджэнцаў Беларусі сталі поўнымі кавалерамі ордэна Славы.

Ураджэнцамі Беларусі былі выдатныя военачальнікі, якія затым сталі маршаламі: В.Д. Сакалоўскі, І.І. Якубоўскі, С.А. Красоўскі; генераламі арміі: А.І. Антонаў, І.І. Гусакоўскі; генерал-палкоўнікамі А.Р. Бацюня, І.П. Камера, Ф.І. Кузняцоў; віцэ-адміралам В.П. Дрозд; контр-адміралам В.Е. Ананіч – усяго 217 генералаў і адміралаў. У складзе ваенна-паветраных сіл з ворагам змагаліся 5305, у бранятанкавых і механізаваных часцях 2490 афіцэраў з Беларусі.

Свой ўклад у разгром фашысцкіх захопнікаў унеслі партызаны і падпольшчыкі Беларусі, якую ў гады акупацыі па праву называлі “Рэспублікай-партызанкай”.

Нямала беларусаў у ліку савецкіх грамадзян удзельнічала ў еўрапейскім руху Супраціўлення. Агульная колькасць савецкіх партызан, якія дзейнічалі на тэрыторыі Польшчы, складала 12 тыс. чалавек, Чэхаславакіі – больш за 17 тыс. чалавек.

Рух Супраціўлення, які па свайму характару і мэтах быў антыфашысцкім, агульнадэмакратычным, меў важнае гістарычнае значэнне. Змагары Супраціўлення наносілі адчувальныя ўдары па варожых камунікацыях і гарнізонах, зганялі фашысцкіх акупантаў з населеных пунктаў, а ў некаторых краінах (Югаславія, Грэцыя, Албанія, Францыя) узброеныя фарміраванні антыфашыстаў вызвалілі ўсю тэрыторыю альбо большую яе частку.

Перамога над фашыстскім блокам была не толькі палітычнай і ваеннай, але і эканамічнай. У дасягненні яе адыгралі сваю ролю эканамічныя рэсурсы СССР, ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі, іншых дзяржаў антыгітлераўскай кааліцыі.

Значны ўклад у забеспячэнне Вялікай Перамогі над ворагам унёс савецкі тыл, у тым ліку эвакуіраваныя з Беларусі на ўсход краіны, прадпрыемствы і ўстановы. Да лета 1942 г. на абарону працавалі больш за 60 беларускіх прадпрыемстваў. Усяго ва ўсходніх раёнах СССР працавала прыкладна 1, 5 млн эвакуіраваных жыхароў Беларусі.

Адзінства фронту і тылу, працоўны гераізм жыхароў горада і вёскі былі магутным фундаментам Вялікай Перамогі. Ужо ў канцы 1942 г. суадносіны па асноўных відах ваеннай тэхнікі на савецка-германскім фронце змяніліся на карысць Чырвонай Арміі, а з лета 1943 г. яны працягвалі няўхільна павялічвацца. Па сярэднегадавому выпуску гармат палявой артылерыі СССР пераўзыходзіў Германію больш чым у 2 разы, супрацьтанкавых гармат – у 2, 6, мінамётаў – у 5 разоў.

Працаўнікі калгасаў і саўгасаў забяспечвалі армію харчаваннем і фуражом.

Дзякуючы намаганням працаўнікоў тылу Савецкія Узброеныя Сілы атрымалі за гады вайны больш за 10 млн т боепрыпасаў, 16 млн т паліва, 40 млн т харчавання і фуражу, а таксама вялікую колькасць іншых матэрыяльных сродкаў. Увесь цяжар земляробчай працы ў час вайны вынеслі на сваіх плячах жанчыны, а таксама старыя і падлеткі.

Неацэнны ўклад у Вялікую Перамогу ўнеслі інтэлігенцыя, работнікі народнай адукацыі і навукі, культуры, літаратуры і мастацтва Беларусі. Вучоныя Белдзяржуніверсітэта і Акадэміі навук БССР вырашалі задачы, якія мелі абароннае і народнагаспадарчае значэнне.

Цесную сувязь з савецкай арміяй, народам прадэманстравалі работнікі мастацтва. З першых дзён вайны былі створаны творчыя (франтавыя) брыгады Беларускага тэатра оперы і балета. Калектывы ўсіх беларускіх тэатраў давалі шэфскія канцэрты і спецыяльныя пастаноўкі для стварэння фонду абароны.

Інтарэсы фронту займалі галоўнае месца і ў творчасці беларускіх кампазітараў і мастакоў. Сярод іх Я. Цікоцкі, М. Аладаў, З. Азгур і інш.

Беларускія кінааператары на базе Маскоўскай студыі-хронікі штомесячна выпускалі кіначасопіс “Савецкая Беларусь”. Пры Усесаюзным радыёкамітэце бала створана беларуская рэдакцыя радыёвяшчання, якая штодзённа выпускала радыёперадачы. Не спынялі работы беларускі друк, Дзяржаўнае выдавецтва БССР.

Работнікі народнай адукацыі, навукі, культуры, літаратуры, мастацтва, сродкаў масавай інфармацыі ў гады вайны працавалі для народа, выхоўвалі пачуццё патрыятызму, мужнасці, нянавісці да захопнікаў, натхнялі на непрымірымую барацьбу з ворагам.

Уклад беларускага народа ў Вялікую Перамогу, у справу разгрому фашызму атрымаў прызнанне ва ўсім свеце. Улічваючы гэта, 27 красавіка 1945 г. міжнародная канферэнцыя, скліканая для ўтварэння ААН, прыняла рашэнне аб уключэнні БССР у лік краін-заснавальніц гэтай новай і самай аўтарытэтнай міжнароднай арганізацыі, якая і сёння ахоўвае мір і бяспеку народаў.








Дата добавления: 2014-10-22; просмотров: 653. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

ТЕОРИЯ ЗАЩИТНЫХ МЕХАНИЗМОВ ЛИЧНОСТИ В современной психологической литературе встречаются различные термины, касающиеся феноменов защиты...

Этические проблемы проведения экспериментов на человеке и животных В настоящее время четко определены новые подходы и требования к биомедицинским исследованиям...

Классификация потерь населения в очагах поражения в военное время Ядерное, химическое и бактериологическое (биологическое) оружие является оружием массового поражения...

ЛЕЧЕБНО-ПРОФИЛАКТИЧЕСКОЙ ПОМОЩИ НАСЕЛЕНИЮ В УСЛОВИЯХ ОМС 001. Основными путями развития поликлинической помощи взрослому населению в новых экономических условиях являются все...

МЕТОДИКА ИЗУЧЕНИЯ МОРФЕМНОГО СОСТАВА СЛОВА В НАЧАЛЬНЫХ КЛАССАХ В практике речевого общения широко известен следующий факт: как взрослые...

СИНТАКСИЧЕСКАЯ РАБОТА В СИСТЕМЕ РАЗВИТИЯ РЕЧИ УЧАЩИХСЯ В языке различаются уровни — уровень слова (лексический), уровень словосочетания и предложения (синтаксический) и уровень Словосочетание в этом смысле может рассматриваться как переходное звено от лексического уровня к синтаксическому...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия