Студопедия — Уводзіны. Центры расчетов авиакомпании.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Уводзіны. Центры расчетов авиакомпании.






Центры расчетов авиакомпании.

 

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ

ФІЛАЛАГІЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ

Кафедра славянскіх літаратур

 

 

ВОСТРЫКАВА А. У.

 

 

МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІ

ПА КУРСУ

ГІСТОРЫЯ СТАРАЖЫТНАЙ

ЧЭШСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ”

 

Для студэнтаў спецыяльнасці

D 21 05 03 “Славянская філалогія”

 

МІНСК

 

УДК

ББК

 

 

А ў т а р – с к л а д а л ь н і к

А.У.Вострыкава

Р э ц э н е н т ы

кандыдат філалагічных навук, дацэнт С.Дз.Малюковіч,

кандыдат філалагічных навук, дацэнт М.М.Хмяльніцкі

 

Рэкамендавана на пасяджэнні Вучонага савета

філалагічнага факультэта

чэрвеня 2002 г., пратакол №

 

 

Метадычныя рэкамендацыі па курсу «Гісторыя старажытнай чэшскай літаратуры» / Аўт-склад. А.У.Вострыкава.—Мн.:БДУ, 2002.-- с.

 

У прапанаваным выданні ўтрымліваюцца метадычныя рэкамендацыі, уводзіны ў пазначаныя тэмы, пытанні і заданні да практычных заняткаў, пытанні да экзамену, тэмы рэфератаў і курсавых работ, спісы асноўнай і дадатковай літаратуры па гісторыі старажытнай чэшскай літаратуры. Рэкамендавана для студэнтаў аддзялення славянскіх моў і літаратур.

Метадычныя рэкамендацыі разлічаны на студэнтаў славянскага аддзялення філалагічнага факультэта і адрасаваны тым, хто вывучае чэшскую мову і літаратуру. Адначасова яны могуць зацікавіць студэнтаў іншых спецыяльнасцяў.

У метадычных рэкамендацыях прыводзяцца звесткі па кожнай вылучанай праблеме, прапаноўваюцца тэмы практычных заняткаў, пытанні і заданні для студэнтаў, спісы абавязковай і дадатковай літаратуры, тэмы рэфератаў і курсавых прац, а таксама абагульняючыя кантрольныя пытанні.

Метадычныя рэкамендацыі прадугледжваюць засваенне студэнтамі асноўных тэм, авалоданне ведамі, якія тычацца культурнага кантэксту названага перыяду чэшскай літаратуры, літаратурных кірункаў і стыляў, творчасцю найбольш значных пісьменнікаў, умення вылучаць праблематыку і характарызаваць паэтыку мастацкіх твораў. Прапаноўваюцца заданні па перакладу мастацкіх тэкстаў з мовы арыгінала на родную мову (падрадкоўны і літаратурны варыянты перакладу).

 

УДК

ББК

Вострыкава А.У., 2002

БДУ, 2002

 

 

Уводзіны

Старажытная чэшская літаратура

(сярэдзіна IX ст.-пачатак 70-х гг.XV ст.)

Перыядызацыя чэшскай старажытнай літаратуры:

Літаратура ранняга Сярэднявечча (сярэдзіна IX ст.-канец XIII ст.):

IX ст.: пісьменства вялікамараўскай эпохі (агіяграфічная літаратура, стараславянская Біблія, Евангеллі).

X ст.-першая палова XI ст.: стараславянская і лацінская літаратуры (легенды пра св.Вацлава, св.Людмілу, лірыка).

Другая палова XI ст.- канец XIII ст.: лацінская літаратура (Космава хроніка, Збраслаўская хроніка, лірыка).

Літаратура сталага Сярэднявечча (XIV ст.):

Першая палова XIV ст.: развіццё літаратуры на чэшскай мове (лірыка, “Александрэіда”, Далімілава хроніка).

Другая палова XIV ст.: развіццё прозы і тэатра, з’яўленне дыдактычнай літаратуры. Лірыка, тэалагічная і філасофская літаратура.

Узнікненне чэшскай літаратуры на тэрыторыі сучаснай Чэхіі і Маравіі датуецца другой паловай IX стагоддзя. Але гэта не азначае, што раней тут не існавала творчасці. Яна мела вусны характар. Наяўнасць славеснай творчасці пацвярджаюць розныя віды мастацтваў, напрыклад, малюнкі і іншыя праявы жывапісу. У больш позніх літаратурных помніках таксама прысутнічаюць пэўныя згадкі наконт вуснай славеснай традыцыі. Асобныя часткі вусных твораў сустракаюцца ў літаратуры X-XII стагоддзяў.

Першай запісанай легендай лічыцца легенда аб Лібушы, змешчаная ў Космавай хроніцы. Увогуле вусная і пісьмовая літаратурная традыцыі доўгі час суіснавалі і ўплывалі адна на адну.

Узнікненне старажытных помнікаў пісьменства на тэрыторыі Чэхіі і Маравіі знаходзіцца ў непасрэднай залежнасці ад хрысціянства, якое ідэалагічна абслугоўвала патрэбы грамадства. Хрысціянства спрыяла развіццю пісьмовых помнікаў перш за ўсё для богаслужэння, а пазней і для іншых сфер царкоўнага і культурнага жыцця.

Штуршок да ўзнікнення царкоўнага пісьменства далі вялікамараўскія князі. Пачатак літаратурнай творчасці на Вялікай Мараве можна датаваць 60-мі гадамі IX ст., хаця працэс феадалізацыі гэтых земляў пачаўся значна раней. Вялікамараўскае княства было агульнай дзяржавай для чэхаў і славакаў, цэнтрам якога лічыўся Стары горад на Мараве. Гэтая раннефеадальная дзяржава распалася пасля 900 г.

Матэрыяльная культура чэхаў была добра развітай і ў больш старажытныя часы, пра што сведчаць археалагічныя знаходкі. Магчыма, вусная творчасць знаходзілася на дастаткова высокай ступені развіцця. Тым, што славесная творчасць чэшскіх славян дахрысціянскага перыяда не захавалася, тлумачыцца з’яўленне майстэрскіх падробак пад эпічныя і лірычныя творы старажытнага часу (напрыклад, Зеленагорскі і Краледворскі рукапісы). Уяўленне пра дахрысціянскую творчасць складаецца праз згадкі ў пазнейшых крыніцах, на аснове якіх мы можам меркаваць, што існавала і эпіка (паданні /pověsti/, казкі /pohádky/, казанні /báje/), і лірыка (працоўныя, культавыя песні і калыханкі) і драматычная творчасць (напрыклад, у Космавай хроніцы гаворыцца пра масавыя культавыя гульні).

На жаль, спецыфічныя культурныя і жыццёвыя ўмовы чэшскіх славян былі такімі, што ў іх не атрымаў развіцця гераічны гістарычны эпас, як у паўднёвых і ўсходніх славян. Дапускаюць існаванне эпічных “асколкаў”, твораў баладнага тыпу. З усёй багатай творчасці феадальных часоў мы можам скласці ўяўленне толькі пра паданні /pověsti/, паколькі яны апісаны ў легендах і хроніках пазнейшага перыяду. Храністы па-рознаму перадавалі іх, тым не менш гэта садзейнічала захаванню памяці пра мінулыя стагоддзі і падзеі. Названыя аповесці і паданні ствараюць вобразы ад часоў матрыярхату да зачаткаў зараджэння дзяржаўнай арганізацыі. Вусная народная славеснасць існавала адначасова з пісьмом, але хрысціянства адносілася да яе як да адгалоскаў язычніцтва негатыўна, таму яна і не захавалася.

Да чэшскіх славян хрысціянства прыйшло не толькі з захаду, але і з усходу—Візантыі. Такая ж сітуацыя была і на Мараве. Вялікамараўскі князь Расціслаў патрабаваў у візантыйскага імператара Міхала III выслаць славянскую місію з мэтай увядзення хрысціянства, умацавання і пашырэння ўлады царквы. Місія павінна была садзейнічаць стварэнню мясцовага духавенства. Так у Вялікай Маравіі з’явіліся Канстанцін, які прыняў пазней хроснае імя Кірыла, і яго брат Мяфодзій. Іх дзейнасць мела значэнне не толькі палітычнае і рэлігійнае, але і літаратурнае. Яны паклалі пачатак славянскай пісьменнасці, стварылі славянскую азбуку, спрыялі увядзенню богаслужэння на славянскай мове. На старажытнаславянскай мове размаўлялі ў тыя часы ў Македоніі каля Салуні (цяпер гэта грэчаскі горад Салонікі) і чэшскія продкі разумелі гэтую мову. Развіццю старажытнаславянскай кніжнай адукацыі спрыяла і самастойнасць царквы ў Вялікай Маравіі. У Рыме Мяфодзій быў названы архіепіскапам Вялікамараўскім.

Першыя старажытнаславянскія тэксты для патрэб кірыламяфодзіеўскай місіі мелі богаслужэбны характар. Асноўныя рэлігійныя тэксты былі перакладзены на мову продкаў чэхаў і славакаў. Старажытнаславянская мова была зразумела большасці, акрамя таго, усё створанае на гэтай мове прызначалася адукаваным людзям. Аб пачатках старажытнаславянскай пісьменнасці нам паведамляе “Жыціе Канстанціна” /“Život Konstantinův”/ і “жыціе Мяфодзія” /“Život Мetodějův”/. Адпаведна гэтым літаратурным помнікам, Канстанцін яшчэ ў Царградзе пачаў пісаць словы Евангелля. Потым браты пераклалі галоўныя богаслужэбныя кнігі: Евангелле, дзеянні апосталаў, выбраныя царкоўныя літургіі. Мяфодзій прадоўжыў братаву справу, пераклаўшы часткі Старога Запавету, кнігі айцоў царквы. Такім чынам, можна меркаваць, што развіццё старажытнаславянскай літаратуры ішло вельмі хутка і шырокамаштабна. Тэксты перакладаліся не толькі для богаслужэння, але і для распаўсюджвання асветы. Аб развіцці літаратуры сведчыць таксама ўзнікненне вершаваных твораў.

Характэрным для старажытнаславянскай пісьменнасці творам з’яўляецца „Nomokánon“— зборнік царкоўных прадпісанняў (канонаў) і грамадзянскіх законаў (nomoi), якія тычыліся і царквы.

Асабліва трэба адзначыць праблему старажытнаславянскай славеснасці і яе адносін да народа. Старажытнаславянская літаратура і з фармальнага і з ідэйнага боку несла пазітыўныя каштоўнасці, была зразумелай народу. Але не трэба пераацэньваць гэты факт. У сілу свайго зместу літаратура перш за ўсё прызначалася для духавенства, якое было самай адукаванай часткай грамадства. У сваім далейшым развіцці старажытнаславянскае пісьменства мела вялікія цяжкасці, паколькі вельмі моцным быў ціск з захаду. Тым не меньш яно пусціла глыбокія карані на чэшскіх землях. Сведчаннем складанай сітуацыі, а таксама доказам наяўнасці адначасова заходняй і ўсходняй арыентацый чэшскай культуры сталі Кіеўскія лісткі, створаныя на тэрыторыі Чэхіі. Гэта адзіны рукапіс, які захаваўся з тых часоў у першапачатковым выглядзе. Пра існаванне іншых літаратурных помнікаў мы даведваемся толькі з жыцій Канстанціна і Мяфодзія. Кіеўскія лісткі паказваюць, што сярод старажытных помнікаў сустракаліся і вершы, напрыклад, “Проглас” /”Прогласъ”/,--вершаваная прадмова да перакладу Евангелля. Яна прыпісваецца Канстанціну-Кірыле, паколькі на грэчаскай мове ёсць сведчанні паэтычнага таленту Канстанціна. Акрамя таго, некаторыя літургічныя тэксты, якія перакладаў Канстанцін, у арыгінале мелі вершаваную форму. Таму лагічна меркаваць, што і перакладаліся яны таксама вершамі. Цікавым з'яўляецца і той факт, што высокая адукаванасць прадугледжвала веданне паэтыкі і ўменне складаць вершы. «Проглас»— гэта ўхваленне славянскай мовы. У ім увасоблена цэлая праграма кірыла-мяфодыеўскай місіі: права на богаслужэнне на роднай мове. Аўтар аплаквае ўбоства тых людзей, якія вымушаны для богаслужэння скарыстоўваць незразумелую ім мову. Ён падкрэслівае права чалавека на прамыя зносіны з богам праз родную мову, чым стварае пэўныя арыенціры і каштоўнасці ў славянскай культуры. Вялікую цікавасць выклікае форма разглядаемага твора. Гэта шасцістопны сілабічны верш, дванаццаціскладовы, падзелены на дзве часткі: пяці- і сяміскладовую. Націск на перадапошні склад. Трэба падкрэсліць паралелізм вершаванага і сказавага дзялення: межы сінтаксічных форм з'яўляюцца адначасова і межамі вершаваных форм. Адзначаны тып верша быў асноўнай вершаванай формай кірыла-мяфодзіеўскай эпохі. Сваімі асноўнымі характарыстыкамі і рысамі старажытнаславянскі верш нагадвае народны сербска-харвацкі.

 

Тэматыка практычных заняткаў і заданні па старажытнай чэшскай літаратуры.

 







Дата добавления: 2015-08-17; просмотров: 471. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

СИНТАКСИЧЕСКАЯ РАБОТА В СИСТЕМЕ РАЗВИТИЯ РЕЧИ УЧАЩИХСЯ В языке различаются уровни — уровень слова (лексический), уровень словосочетания и предложения (синтаксический) и уровень Словосочетание в этом смысле может рассматриваться как переходное звено от лексического уровня к синтаксическому...

Плейотропное действие генов. Примеры. Плейотропное действие генов - это зависимость нескольких признаков от одного гена, то есть множественное действие одного гена...

Методика обучения письму и письменной речи на иностранном языке в средней школе. Различают письмо и письменную речь. Письмо – объект овладения графической и орфографической системами иностранного языка для фиксации языкового и речевого материала...

Искусство подбора персонала. Как оценить человека за час Искусство подбора персонала. Как оценить человека за час...

Этапы творческого процесса в изобразительной деятельности По мнению многих авторов, возникновение творческого начала в детской художественной практике носит такой же поэтапный характер, как и процесс творчества у мастеров искусства...

Тема 5. Анализ количественного и качественного состава персонала Персонал является одним из важнейших факторов в организации. Его состояние и эффективное использование прямо влияет на конечные результаты хозяйственной деятельности организации.

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.014 сек.) русская версия | украинская версия