Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Заданні. Параўнайце верш “Далімілавай хронікі” і “Аляксандрэіды”.





 

Параўнайце верш “Далімілавай хронікі” і “Аляксандрэіды”.

Пералічыце галоўныя палітычныя ідэі, якія абвяшчае т. зв. Даліміл.

Паразважайце, на чым аўтар робіць акцэнт у творы: на ідэйным аспекце ці на фармальным?

Пералічыце кампазіцыйныя і стылёвыя адметнасці хронікі.

 

Літаратура:

 

Staročeská kronika tak řečeného Dalimila. Praha, 1988.

Antologie ze starší české literatury. Praha, 1987.

Tisíc let české poezie. Stará česká poezie. Praha, 1974.

Výbor z české literatury od počátků po dobu Husovu. Praha, 1957.

Lehár J. Nejstarší česká epika: Dalimilova kronika, Alexandreida, pro ní veršované legendy. Praha, 1983.

Št´astný R. Tajemství jmena Dalimil. Praha, 1991.

Dalimilova kronika// Hrabák J. Studie o českém verší. Praha, 1959.

 

ТЭМА № 5. Вершаваныя легенды XIV стагоддзя (“Жыціе св.Кацярыны”, “Жыціе св.Пракопа”)

Вершаваная легенда—адна з першых літаратурных праяў і форм эпічнай паэзіі ў чэшскім культурным жыцці. Самымі знакамітымі і папулярнымі творамі такога кшталту ў эпоху Карла IV былі “Жыціе св.Кацярыны” і “Жыціе св.Пракопа”. У іх не толькі адлюстраваны два розныя разуменні духоўнай эпікі. Творы дэманструюць два розныя падыходы да апрацоўкі літаратурнага матэрыяла. Гэта розніца тлумачыцца складанай грамадскай структурай Карлавай дзяржавы, рознымі памкненнямі як ў эканамічным і палітычным, так і ў культурным жыцці. У “Жыціі св.Кацярыны” ўвасобіўся тып літаратурнага твора, які мае перад сабой вельмі складаныя мастацкія мэты і знаходзіцца ў пэўным суперніцтве з ужо існуючымі чэшскімі і лацінскімі ўзорамі падобнага кшталту. “Жыціе св.Кацярыны” цікавае тым, што паэт з “чужога” матэрыялу стварае пры дапамозе мастацкіх сродкаў цалкам нацыянальны твор. У “Жыціі св.Пракопа” аўтар скіроўвае свае сілы на тое, каб далучыць да рэлігійнай эпікі твор з сучаснай грамадскай, нацыянальнай і сацыяльнай праблематыкай. Справа не толькі ў розных творчых падыходах і асобах, але і ў рознай публіцы, для якой прызначаліся гэтыя творы, і ў розных функцыях сачыненняў.

Кацярына была прыгажуняй высакароднага паходжання з Александрыі. Яна адмовілася выйсці замуж за імператара з-за вернасці Хрысту, з’яўляўшамуся ёй у бачаннях. Кацярына адкрыта выступіла супраць ідалапаклонства, перамагла ў дыспуце пяцьдзесят філосафаў, стойка пераносіла ўсе здзекі і нягоды, здзяйсныла цуды і пры жыцці і пасля пакутніцкай смерці. У Чэхіі шанаванне яе культу ўвёў Карл IV. У гонар святой ён будаваў храмы і капліцы. На чэшскай тэрыторыі былі распаўсюджаны лацінскія і нямецкія легенды, якія ў сваіх тэкстах выбарча падыходзілі да апісання жыццёвых перыпетый Кацярыны. У XIV ст. з’явіліся чэшскія варыянты жыція св.Кацярыны. Існавалі вялікая (Стакгольмская—па месцу знаходжання) і малая (Брненская) легенды. Вялікую прыпісвалі каралеўскаму канцлеру Яну з Стржэды, архіепіскапу Арнашту з Пардубіц, нават самому Карлу IV. Малая, мяркуюць, належыла сляпому святару Якубу. Чэшскія легенды ахопліваюць усё жыццё святой і ўяўляюць сабой творы высокага стылю.

“Жыціе св. Пракопа”—ўзор іншай тэндэнцыі. Тэматычную аснову чэшскага вершаванага жыція складае лёс славянскага богаслужэння, якое было перапынена ў сярэдзіне XI ст. у Сазаўскам манастыры, які быў заснаваны ў 30-я гады. Пракопам на асабістыя сродкі. Выгнанне “нямецкіх” манахаў з манастыра і вяртанне “славянскіх” з’яўляецца кульмінацыяй аповеду. Ідэйнай дамінантай становіцца ўслаўленне не столькі набожнага манаха-аскета, заснавальніка манастыра, колькі чэха, прыхільніка славянскай традыцыі. Нават д’яблы ненавідзяць Пракопа не як манаха, а як чэха. Такім чынам, аўтар па-новаму расстаўляе акцэнты і арыентуецца на іншае кола чытачоў з іншымі поглядамі, чым лацінскія легенды. Легенда пра св. Пракопа захавалася ў складзе Градзецкага рукапісу.

Мэта практычнага занятку— паказ пісьменніцкай і мастацкай арыгінальнасці кожнага з названых твораў.







Дата добавления: 2015-08-17; просмотров: 486. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...


Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...


Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...


Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Сосудистый шов (ручной Карреля, механический шов). Операции при ранениях крупных сосудов 1912 г., Каррель – впервые предложил методику сосудистого шва. Сосудистый шов применяется для восстановления магистрального кровотока при лечении...

Трамадол (Маброн, Плазадол, Трамал, Трамалин) Групповая принадлежность · Наркотический анальгетик со смешанным механизмом действия, агонист опиоидных рецепторов...

Мелоксикам (Мовалис) Групповая принадлежность · Нестероидное противовоспалительное средство, преимущественно селективный обратимый ингибитор циклооксигеназы (ЦОГ-2)...

РЕВМАТИЧЕСКИЕ БОЛЕЗНИ Ревматические болезни(или диффузные болезни соединительно ткани(ДБСТ))— это группа заболеваний, характеризующихся первичным системным поражением соединительной ткани в связи с нарушением иммунного гомеостаза...

Решение Постоянные издержки (FC) не зависят от изменения объёма производства, существуют постоянно...

ТРАНСПОРТНАЯ ИММОБИЛИЗАЦИЯ   Под транспортной иммобилизацией понимают мероприятия, направленные на обеспечение покоя в поврежденном участке тела и близлежащих к нему суставах на период перевозки пострадавшего в лечебное учреждение...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2026 год . (0.014 сек.) русская версия | украинская версия