Студопедия — Заданні. Высветліце, як падаецца фігура Рубіна?
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Заданні. Высветліце, як падаецца фігура Рубіна?






Высветліце, як падаецца фігура Рубіна? Ахарактарызуйце яго згодна з тэкстам.

Прасачыце па тэксце, каго высмейвае аўтар?

Прааналізуйце функцыю нямецкіх выразаў у тэксце.

Апішыце спецыфіку верша і вершавага падзелу твора.

 

Літаратура:

Mastičkář//Vybor z české literatury od počátků po dobu Husovu. Praha, 1957.

Jozef Hrabak. Mastičkář//Staročeské drama. Praha, 1950.

 

ТЭМА № 8. Творчасць Томаша Шцітнага--першага чэшскага свецкага літаратара

Пра жыццё Томаша Шцітнага засталося вельмі мала сведчанняў, але па яго творах мы можам скласці даволі добрае ўяўленне аб асяродку і галоўных падзеях, якія фарміравалі Шцітнага як чалавека і пісьменніка. Дакладна невядомы нават яго год нараджэння. Мяркуюць, што ён нарадзіўся каля 1333 г. (паміж 1331 і 1335) у бацькаўскай вотчыне Шцітны ля Жыроўніцы. Належаў да збяднелага панскага роду Бенешоўцаў. Дрэннае матэрыяльнае становішча штурхала яго, як і іншых чэшскіх шляхцічаў, шукаць розныя магчымасці ўладкавання ў жыцці. Шцітны накіраваўся ў Прагу, ва ўніверсітэт. Але не стаўшы з-за нейкіх абставін ні бакалаўрам, ні магістрам Томаш Шцітны ў 50-я гг. вярнуўся ў свой маёнтак, а прасцей кажучы, ў вёску. Тут ажаніўся і прысвяціў сябе гаспадаранню. Калі-нікалі наязджаў у Прагу, дзе пазнаёміўся з ідэямі Конрада Вальдхаўзэра і Яна Міліча і адчуў іх уплыў. Перад 1376 г. аўдавеў і страціў адно з пяці дзяцей. З астатніх да сталасці дажылі толькі сын Ян і дачка Анежка, якім ён прысвячаў свае творы.. Бацьку перажыла толькі Анежка. У 1381 г. Шцітны назаўсёды пакінуў Прагу. Памёр недзе ў 1401-1409-м гг.

Літаратурная дзейнасць Т.Шцітнага знаходзіцца ў залежнасці ад яго пражскага перыяду навучання. Як пісьменнік Шцітны ўсе свае сілы накіраваў на выхаванне і адукацыю людзей. Ён імкнуўся наблізіць сучасныя веды і рэлігійную літаратуру да звычайных людзей. Да папулярызатарскай дзейнасці яго скіраваў узор Міліча і Вальдхаўзэра. Шцітны не аднойчы падкрэсліваў ў сваіх працах, што менавіта Міліч падштурхнуў яго да напісання выхаваўчых трактатаў. Сам Томаш Шцітны не меў права выступаць у якасці прапаведніка і таму свае погляды і перакананні выказваў у папулярнай навуковай літаратуры. Большасць сваіх твораў пісьменнік прызначаў дзецям, але не толькі ім. Ён клапаціўся пра дробную вясковую шляхту і просты народ. Сам пісьменнік належаў да дробнага шляхецкага саслоўя, амаль усё жыццё пражыў у вёсцы і таму добра ведаў гэтых людзей і іх праблемы. У сваім жаданні наблізіць народ да найвышэйшых культурных здабыткаў, а таксама крытычным стаўленнем да сучаснага грамадства Шцітны быў папярэднікам Яна Гуса, але не меў яго ваяўнічасці. Не было ў Шцітнага і блізкіх кантактаў з гарадскім асяроддзем. Ён не мог непасрэдна звяртацца да народа, паколькі быў свецкім чалавекам і ў літаратуры застаўся як выразнік інтарэсаў дробнай вясковай шляхты. Шцітны бачыў сацыяльныя супярэчнасці, але лічыў, што такі дзяржаўны лад дадзены богам. Ён быў упэўнены, што яго дзейнасць накіравана на гарманізацыю ўсяго несправядлівага і дрэннага ў грамадстве і людзях. Шцітны падпарадкоўваўся аўтарытэту царквы. Але, як і потым Ян Гус, ён большы акцэнт рабіў на жыццёвай практыцы, а не на тэалагічных пастулатах. Сваю галоўную мэту пісьменнік бачыў у тым, каб навучыць людзей правільна і прыгожа жыць. У сваёй працы карыстаўся чэшскай мовай, зразумелай галоўным чытачам яго твораў. Шцітны дастаткова часта ўдзельнічаў у спрэчках з універсітэцкімі магістрамі, бо тыя настойвалі, што ён не мае права дакранацца да тэалагічнай праблематыкі, не будучы святаром і пісаць пра гэта на чэшскай мове. Шцітны абараняў сваю пісьменніцкую дзейнасць і даказваў яе неабходнасць.

Шцітны-пісьменнік выкарыстоўваў некалькі прыёмаў у сваіх творах. Гэта перш за ўсё кампіляцыя і пераклад Сам ён указвае на гэты факт у прадмове да зборніка сваіх трактатаў. Шцітны ўжывае мантаж розных цытат, які чаргуе з асабістымі каментарыямі і разважаннямі. Тое ж тычыцца і зробленых ім перакладаў: гэта не пераклады ў сённяшнем сэнсе. Сярэднявечны перакладчык (і Шцітны таксама) перапрацоўваў першасны тэкст, рабіў дадаткі, нешта выкідваў, дапаўняў сваімі думкамі, адаптаваў да сучасных патрэб і мэтаў.

Свайму настаўніку Войтэху з Ранькува Шцітны прысвяціў так званы Клеменцінскі зборнік трактатаў “Шэсць кніг пра хрысціянскія пытанні” (1376). Асобныя кнігі Клеменцінскага зборніка ўяўляюць сабой трактаты аб асновах хрысціянскай веры (“Пра веру, надзею, любоў”), нормах набожнага жыцця розных сацыяльных колаў (“Пра тры стана: дзявочы, удоў’і, супружаскі” і інш.), ачышчэнні ад грахоў і г.д. Шцітны карыстаецца вялікай колькасцю перакладаў, уключае ў зборнік і свае пераклады са св. Бонавентуры, стварае нешта накшталт павучальнага кампендыума. У 1392 г. аўтар перапрацоўвае зборнік, дапаўняе яго шэрагам малітваў з асабістымі тлумачэннямі. Другая рэдакцыя атрымлівае назву Індржыхаваградзецкага зборніка. З 1385 па 1401 гг. пісьменнік працуе над “Бяседамі”—зборнікам пропаведзей, якія ўяўляюць сабой размову бацькі з дзецьмі пра асновы хрысціянскага веравучэння. 1392 годам датуецца яго твор “Нядзельныя і святочныя рэчы”, які акрамя пазнавальнай і выхаваўчай функцыі яшчэ мае значэнне як замяшчальнік лацінскіх тэкстаў чэшскімі. Шцітны пакінуў у спадчыну пераклады французкага тэолага Амвросія Аўтперта, нямецкага містыка Давіда Аўгсбургскага, французскага містыка Гуга Сэн-Вікторскага і інш.

У сваёй пісьменніцкай практыцы Шцітны мусіў вырашаць шмат моўных і мастацкіх праблем. Ён намагаўся адшукваць у чэшскай мове эквіваленты для складанай філасофскай лексікі і выкладаць абстрактны матэрыял як мага зразумела і дакладна. Галоўнай цяжкасцю для Шцітнага стала стварэнне чэшскага сінтаксісу, які павінен быў адпавядаць лацінскім канструкцыям Ён імкнуўся знайсці чэшскія сродкі і без парушэння нацыянальнай мовы напісаць патрэбнае. Шцітны валодаў выдатнымі творчымі здольнасцямі ў моўнай сферы і яго ўклад ў чэшскі сінтаксіс сапраўды наватарскі. Шцітны шмат працаваў над сваімі тэкстамі, імкнуўся зрабіць іх прастымі, даходлівымі і зразумелымі. Зазначым, што гэта яму ўдалося. Ён прыстасоўваў філасофскія і тэалагічныя праблемы для патрэбаў штодзённга жыцця, таму яго мастацкі стыль не сухі, а, наадварот, вельмі красамоўны і лёгкаўспрымальны. Гэта дасягаецца праз рытмічнае дзяленне сказаў, да якога аўтар свядома імкнуўся. Проза пісьменніка раўназначна прозе лацінскіх ўзораў па мастацкай каштоўнасці і прыгажосці. Не выпадкова Томаш Шцітны лічыцца першым класікам чэшскай літаратуры.

Мэта практычнага занятку— вызначэнне ролі і месца Томаша Шцітнага ў гісторыі чэшскай літаратуры, асэнсаванне разнастайнай спадчыны пісьменніка з ідэйнага, філасофскага і мастацкага пункта гледжання, высвятленне ўплыву Шцітнага на будучыя пакаленні.

 







Дата добавления: 2015-08-17; просмотров: 463. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Эффективность управления. Общие понятия о сущности и критериях эффективности. Эффективность управления – это экономическая категория, отражающая вклад управленческой деятельности в конечный результат работы организации...

Мотивационная сфера личности, ее структура. Потребности и мотивы. Потребности и мотивы, их роль в организации деятельности...

Классификация ИС по признаку структурированности задач Так как основное назначение ИС – автоматизировать информационные процессы для решения определенных задач, то одна из основных классификаций – это классификация ИС по степени структурированности задач...

Гносеологический оптимизм, скептицизм, агностицизм.разновидности агностицизма Позицию Агностицизм защищает и критический реализм. Один из главных представителей этого направления...

Функциональные обязанности медсестры отделения реанимации · Медсестра отделения реанимации обязана осуществлять лечебно-профилактический и гигиенический уход за пациентами...

Определение трудоемкости работ и затрат машинного времени На основании ведомости объемов работ по объекту и норм времени ГЭСН составляется ведомость подсчёта трудоёмкости, затрат машинного времени, потребности в конструкциях, изделиях и материалах (табл...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.013 сек.) русская версия | украинская версия