Выбор модели для стационарного ряда.
Другая палова 18 ст. у гісторыі літаратуры і мастацтва Беларусі характарызуецца як перыяд Асветніцтва. (Прадстаўнікі Асветніцтва ў Еўропе: Вальтэр, Д.Дзідро, Ж.Ж.Русо, П.Бамаршэ, І.В.Гётэ, Ф.Шылер, Дж.Свіфт, Д.Дэфо). Замест барочнай няўпэўненасці, алегарычнасці, ускладненасці Асветніцтва прапануе рацыяналізм, дакладнасць. Рэчаіснасць не перасатвараецца, як раней, у “сімвалах” і “эмблемах”, а ацэньваецца па законах розуму. Прыярытэт навукі, асветы становіцца вызначальнай ідэяй эпохі. Асветнікі ставілі перад сабой задачу фарміраваць чалавека як грамадзяніна і патрыёта, выхоўваць разумовыя і маральныя якасці. Адметнасць асветніцкай літаратуры на Беларусі – змяншэнне колькасці твораў на беларускай мове, асноўная мова – польская (Ю.Нямцэвіч, Ф.Князьнін, Ф.Карпінскі). Асноўныя літаратурныя напрамкі эпохі: класіцызм з яго апеляцыяй да розуму і сентыменталізм, скіраваны да пачуцця. Класіцызм. Літаратура Асветніцтва развівалася ў Беларусі пераважна ў рэчышчы класіцызму. Класіцызм – мастацкі метад, які вызначаецца кананізацыяй антычнай класікі як эстэтычнага ўзору. Адпаведнасць узору як эстэтычную норму замацоўвае жанравая і стылявая іерархія: да “высокіх” жанраў належаць трагедыя, эпапея, ода; да “нізкіх” – камедыя, сатыра, байка. Унутры кожнага жанра таксама дзейнічалі свае законы: напрыклад, у творах драматургіі павінна захоўвацца адзінства, часу, месца і дзеяння. Асновы эстэтыкі класіцызму выкладзены французскім тэарэтыкам гэтага кірунку Міколам Буало ў трактаце “Паэтычнае мастацтва” (1674). Паэзія. У гэты час царкоўна-рэлігійная і панегірычная вершатворчасць цалкам перайшла на польскую мову, інтымная лірыка, якая вельмі плённа развівалася ў часы барока, амаль знікае з рукапісных зборнікаў. Асноўнае месца займалі: 1. Бурлескна-сатырычныятворы (ад фр. – жарт) – пародыі на біблейскія сюжэты, звязаныя са святамі велікоднага і каляднага цыклу. Так, у вершы “Уваскрасенне Хрыстова” апавядаецца пра ўваскрасенне Хрыста, яго паход у пекла і вываленне адтуль грэшных Адама і Евы. Дзейнічае шмат біблейскіх персанажаў (Ной, Лот, Саламон, Міасей, Ісак і інш.), аднак паказаны яны з сялянскім досціпам, гумарам: “Аарон ачкі надзеў і ў Біблію паглядзеў”, “Чорт адразу дагадаўся, / Што Хрытос ужо ўваскрос, / І ў таске павесіў нос”, “Чорт хацеў пусціцца ў драку, / Хрыстос даў яму тумаку”. Мова верша жывая, сакавітая, багатая, заўважаецца сувязь з фальклорам. 2. Патрыятычныя творы. Захаваўся ананімны верш “Песня беларускіх жаўнераў”, прысвечаны паўстанню Т.Касцюшкі. Гэты верш-заклік змагацца супраць царскай улады (“годзе нам сядзець у хаце”, “возьмем косы ды янчаркі”) мае сувязь з песнямі касіньеаў. 3. Зараджаецца віншавальная паэзія – верш Яна Храптовіча “Всем многі век в новай хаці”. Драматургія. Найбольш плённа ў перыяд Асветніцтва на Беларусі развіваецца тэатр, дзе вылучаюцца 3 кірункі: прыдыворны, аматарскі і школьны тэатр. Станаўленне прыдворнай драматургіі было звязана з імем Францішкі Уршулі Радзівіл (1705 – 1753), жонкі Мікалая Радзівіла Рыбанькі, якая паходзіла з княжацкага роду Вішнявецкіх. Методыка мастацкай творчасці У.Радзівіл засноўвалася на адаптацыі замежных літаратурных сюжэтаў да беларускай глебы (напрыклад, яна перарабіла часткі “Дэкамерона” Бакача, 3 п’есы Мальера). Так, трагедыя “Справа боскай наканаванасці” ўяўляе сабою перапрацоўку казкі батоў Грым пра каралеўну ў шкляной труне, аднак сюжэт тут набліжаны да беларускай народнай казкі. Камедыя “Каханне – зацікаўлены суддзя” створана на міфалагічнай аснове: узнаўляецца гісторыя траянца Парыса ад нараджэння да прыезду ў Трою з Аленай. Некаторыя эпізоды п’есы выдуманы, імены заменены. Многія творы прысвечаны тэме кахання, маюць дыдактычны характар, іх гераіні – ахвяры мужчынскай здрады. Акрамя радзівілаўскага тэатра ў Нясвіжы, прыдворныя тэатры існавалі пры дварах Агінскіх у Слоніме, Тызенгаўзаў у Гародні, Сапегаў у Ружанах і інш. Тэатры працавалі на прафесійнай аснове: імі кіравалі прафесійныя рэжысёры і музыканты; існавалі драматычныя, оперныя, балетныя трупы, акцёры для якіх рыхтаваліся еўрапейскімі спецыялістамі. У школьным тэатры працягваюць развівацца інтэрмедыі, найбольш распаўсюджаныя ў гэты час у праваслаўных і уніяцкіх школах, дзе набываюць востра сацыяльнае гучанне. Так, у Смаленскай духоўнай семінарыі разам са стараславянскай драмай Мануіла Базілевіча “Дэкламацыя” ставіліся інтэрмедыі “Селянін у касцёле” [пад музыку пусціўся ў скокі] і “Селянін на споведзі” (“Змітрок і Свірыд”) [паўтарае зв папом усе словы]. Іх змест кантраставаў са зместам драмы, адарваным ад рэальнага жыцця, героі былі пазнавальнымі, адпавядалі густам гледачоў. У гэты час інтэрмедыя набывае жанравую адметнасць, зместавую самастойнасць, незалежнасць ад драмы, паміж сцэнамі якой выконвалася, з’яўляецца сюжэт у сучасным сэнсе слова. Эвалюцыянуе і яе герой – беларускі селянін: з аб’екта насмешак і кпінаў ён ператвараецца ў яркага і дасціпнага персанажа, з уласным і імем і “біяграфіяй”. Інтэрмедыя набывае адзнакі камедыі. “Вахканалія” (1725) стала першым сведчаннем узнікнення ў беларускай драматургіі новага жанру камедыі. Тут разам з мудрацом Дыягенам і польскімі панамі дзейнічаюць беларусы Васіль, яго парабак Селівон (гавораць па-беларуску). У другой палове 18 ст. цэнтрам беларускай драматургіі стаў Забельскі школьны тэатр на Полаччыне. Адзін з яго стваральнікаў, выкладчык рыторыкі Міхал Цяцерскі, пісаў для тэатра трагедыі на польскай мове і на лаціне. Ён перарабіў камедыю Мальера “Доктар па прымусу”. Замест трох актаў Цяцерскі зрабіў пяць – як таго патрабуюць каноны класіцысцкай драмы, апусціў жаночыя вобразы, увёў вобразы сялян Хведара і Апанаса, якія гавораць па-беларуску; зрабіў павучальна-маралізатарскай канцоўку твора. Фактычна п’еса М. Цяцерскага стала самастойным творам. “Камедыя”. Найбольш арыгінальным драматычным творам беларускага Асветніцтва можна лічыць “Камедыю” Каятана Марашэўскага, прафесара рыторыкі і паэтыкі той жа Забельскай дамініканскай гімназіі-калегіі. Яго першая літаратурная праца – трагедыя “Свабода ў няволі”(1787), пастаўленая ў школьным тэатры, была напісана па-польску. Але ў наступным творы пад назвай “Камедыя”(1787) асноўны тэкст падаецца па-беларуску. У традыцыях Асветніцтва К. Марашэўскі спрабуе паказаць трываласць і непарушнасць жыццёвай наканаванасці, якая трымае чалавека ў свеце. Герой камедыі селянін Дзёмка дакарае біблейскага Адама за яго “першародны грэх”, за няздольнасць супрацьстаяць спакусе, што і стала прычынай пакутаў усіх наступных людскіх пакаленняў. Ён верыць у свае маральныя сілы і смела ідзе на заклад з чортам, што вытрывае маўчанне на працягу гадзіны. Чорт знарок пасылае Дзёмку розныя выпрабаванні і “правакуе” яго рабіць дабро, памагаць людзям, парушаючы пры гэтым зарок маўчання. Дзёмка спрабуе навучыць маладых недарэкаў, як карыстацца лесвіцай, паказвае тром братам, як увайсці ў скарбніцу свайго нябожчыка-бацькі, заспакойвае Пакутніка, які спалохаўся незнаёмай яму рэчы – дуды, прыняўшы яе за змяю. Фармальна Дзёмка прайграе ў спрэчцы з чортам і павінен аддаць яму душу. У фінале п’есы ён раскайваецца ў сваіх грахах і раіць людзям выконваць боскія маральныя запаветы: не грашыць, не красці. Такім чынам, праблематыку і пафас твора вы-значаюць асветніцкія тэндэнцыі. Твор К.Марашэўскага напісаны ў адпаведнасці з канонамі эстэтыкі класіцызму. Тут захоўваецца адзінства месца, часу, дзеяння: у развагах герояў дамінуе рацыяналістычны погляд на жыццёвыя з’явы. Разам з тым мастацкі змест “Камедыі” выходзіць за межы класіцызму. Твор захаваў рысы барочнай драмы-маралітэ (біблійныя матывы ў сюжэце, адсутнасць жаночых вобразаў), тут выкарыстоўваюцца асобныя элементы фальклорнай паэтыкі (казачная паводле паходжання сітуацыя выпрабаванняў героя, траічнасць у разгортванні дзеяння). “Камеды” К.Марашэўскага стала першым значным праяўленнем новай беларускай драматургіі.
Выбор модели для стационарного ряда. При анализе реальных временных рядов следует выбирать представление процесса с наименьшим количеством параметров. Для выбора того или иного процесса (AR, MA или ARMA) используют автокорреляционную функцию ACF или частную автокорреляционную функцию PACF. Частные коэффициенты автокорреляции – r[Xt+τ,Xt / Xt+1,Xt+2,…,Xt+τ-1]=rчаст(τ) можно рассчитать как МНК-оценки коэффициентов fττ в соответствующих моделях авторегрессии AR(τ): Хtτ= f1τ∙Хt-1+ f2τ∙Хt-2+ …+fττ∙Хt-τ+ et. Например: rчаст(1) = в модели Хt1= f11∙Хt-1+ et. rчаст(2) = в модели Хt2= f12∙Хt-1+ f22∙Хt-2+et. rчаст(3) = в модели Хt3= f13∙Хt-1+ f23∙Хt-2+f33∙Хt-3+et и т.д. Характер поведения автокорреляционной функции ACF и частной автокорреляционной функции PACF позволяет выбрать вид модели:
Модель MA(1):
Модель AR(2):
Модель ARMA(p,q)
|