Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Дэканструктывізм. Структуралізм — гэта навуковы накірунак, які, як гэта прынята лічыць і што, заўважым, не зусім правільна





 

Структуралізм — гэта навуковы накірунак, які, як гэта прынята лічыць і што, заўважым, не зусім правільна, узнік у 1920-я гг. першапачаткова ў лінгвістыцы, а затым пашырыўся на літаратуразнаўства, этнаграфію, гісторыю і іншыя гуманітарныя навукі. Лінгвістыка была ўсяго толькі першай навукай, якая пачала шырока прымяняць структуральны метад, але не парадзіла яго. Справа ў тым, што яшчэ ў ХVІІІ ст. Р. Дэкарт абгрунтоўваў неабходнасць пры даследаванні пэўнай з’явы дзяліць яе на столькі састаўных частак, наколькі гэта магчыма і патрэбна для лепшага іх пераадолення і далейшага вывучэння. Матэматызаваць мысленне імкнуўся Лейбніц, які шукаў адзіную універсальную сістэму, у аснове якой ляжалі б адназначныя паняцці. Тэрмін «структура» выкарыстоўваў Маркс пры аналізе сацыяльных з’яў. І толькі ў пачатку ХХ ст. да структуралізму пачалі звяртацца лінгвісты.

Узнікненне і ўмацаванне структуралізму звязана з пераходам на абстрактна-тэарэтычны ўзровень вывучэння мастацкіх з’яў і выкарыстаннем паняцця «структура» (абазначае наяўнасць устойлівых адносін паміж элементамі ў складзе цэласнай сістэмы) і сумежных з імі паняццяў як галоўнага метадалагічнага інструмента. На тое, што ў сярэдзіне 1950-х гг. структуралізм выйшаў на авансцэну заходнееўрапейскага літаратуразнаўства, паўплываў і фактар зніжэння папулярнасці псіхааналітычных і інтуітывісцкіх канцэпцый.

Структуралізм прадугледжвае разгляд структуры з’яў, выяўленне адзіных структурных заканамернасцей пэўнага мноства аб’ектаў праз выкарыстанне сродкаў семіётыкі, кібернетыкі і тэорыі інфармацыі. Літаратуразнаўчы структуралізм зыходзіць з вопыту фенаменалогіі, лінгвістычнай філасофіі, гласематыкі, дыскрыптыўнай лінгвістыкі, ОПОЯЗа і Пражскага лінгвістычнага гуртка. Заўважым, што дзейнасць рускай фармальнай школы была вельмі важным этапам у развіцці і станаўленні структуралізму ў літаратуразнаўстве. Ужо ў ёй, па сутнасці, вызначыліся два розныя накірункі далейшай эвалюцыі структуралізму, якія можна ўмоўна вызначыць як фармалістычны і функцыянальны. У першым выпадку даследаванне структурных адзінак мастацкага твора (кампазіцыі, вершаскладання, лексікі і сінтаксісу) праводзілася ў адрыве ад зместу. У працах узнікаючага тады функцыянальнага структуралізму (Ю. Тынянаў, Г. Гукоўскі, У. Проп) вывучэнне структурных элементаў было неадлучна ад зместу, структура мастацкай формы разглядалася ў цеснай суаднесенасці са структурай ідэі. Названыя вучоныя прызнавалі вядучай у тэксце эстэтычную функцыю, што ў сваю чаргу вызначала іерархію яго элементаў, кожны з якіх сэнсава насычаны. Згодна з канцэпцыяй гэтай структуралісцкай плыні, мэтай даследчыка з’яўляецца апісанне самой структуры твора з абавязковым выяўленнем у ёй плана зместу і плана формы.

Сутнасць фармалістычнага структуралізму даволі выразна вызначыў яго галоўны тэарэтык француз Клод Леві-Строс. Ён сфармуляваў наступныя асноўныя прынцыпы структуралісцкага даследчыцкага метаду:

1. Выяўленне і аналіз разрозненых фактаў і супастаўленне іх поўнага пераліку.

2. Устанаўленне ўзаемных сувязей паміж фактамі, іх групіраванне і выяўленне ўнутраных адносін.

3. Пабудова сістэмы з наяўных элементаў, стварэнне цэласнага аб’екта даследавання (мадэлі)[20].

Гэтымі прынцыпамі вызначаліся катэгорыі структуралісцкага аналізу: элемент, сістэма, адносіны, структура, узровень, іерархічнасць, палажэнне, апазіцыя, мадэль. Паслядоўнасць аперацый структуралісцкага аналізу залежала ад наступных этапаў: «чытання» тэксту, яго мікрааналізу, інтэрпрэтацыі, расшыфроўкі і канчатковага мадэлявання. Прапаноўваліся два спосабы аналізу: «сінхронны», з устаноўкай на іманентнасць, і «дыяхронны», з арыентацыяй на гістарычнасць. Сярод прадметаў структуралісцкага аналізу вызначаліся агульныя, прадстаўленыя звычайна ў г. зв. «бінарных апазіцыях»: знак — значэнне, маўленне — мова, тэкст — кантэкст, культура — прырода.

Такое супрацьпастаўленне паняццяў абазначала процілегласць штучнага прыроднаму. Паслядоўнасць гэтых бінарных катэгорый адлюстроўвае іх адносіны, пры якіх кожная наступная пара ўключае ў сябе папярэднюю.

Камунікатыўны працэс у структуралісцкім аналізе разглядаўся ў наступных элементах: 1) хто паведамляе (адпраўнік); 2) што паведамляюць (аналіз зместу); 3) па якому каналу ідзе паведамленне; 4) атрымальнік (аўдыторыя); 5) эфект паведамлення; 6) з якой мэтай зроблена паведамленне.

Як бачна з прыведзенага вышэй матэрыялу, структуральная метадологія — рэч надзвычай складаная. У ёй многа катэгорый, паняццяў, тэрмінаў, узятых з самых розных, у тым ліку і дакладных навук. Акрамя семіётыкі як важнейшай дысцыпліны камунікатыўнага цыклу, структуралізм выкарыстоўвае навуковы апарат сучаснай тэорыі інфармацыі, якая ў сваю чаргу абапіраецца на статыстыку, матэматыку, кібернетыку.

Найбольшае пашырэнне на Захадзе структуралізм атрымаў у Францыі. Акрамя К. Леві-Строса ў гэтым русле працавалі Р. Барт, А. Грэймас, Ц. Тодараў і шэраг іншых вучоных.

Структуралізм не надта вітала (але і не зусім цуралася яго) айчыннае літаратуразнаўства, аб чым сведчаць даследаванні Ю. Лотмана, У. Пропа, Я. Меляцінскага, В. Іванова, Б. Успенскага і шэрагу іншых вучоных. Найбольш прадстаўнічай у былым СССР з’яўлялася тартуская структуралісцкая школа.

У сваім класічным варыянце структуралізм праіснаваў нядоўга — з канца 1950-х па 1970-я гг. Яму на змену прыйшлі розныя тэкстацэнтрысцкія канцэпцыі, якія атрымалі агульную назву «постструктуралісцкіх». Асаблівае месца сярод іх займае г. зв. дэканструктывізм, які «у 80–90-я гг. набыў настолькі моцны ўплыў у заходняй навуцы аб літаратуры, што часта выступае ў якасці сіноніма да ўсяго паняцця «постструктуралізм», хоць гэта і не зусім дакладна»[21].

Асноўная метадалагічная пасылка дэканструктывістаў наступная: слова і, шырэй, мастацкі тэкст пасля таго, як іх «выпусціў на свет», «апрадмеціў» аўтар, поўнасцю губляюць сувязь з рэчаіснасцю і жывуць сваім асабістым жыццём, па асаблівых «тэкставых» законах. Далей: мастацкі тэкст не нясе ў сабе і не можа ў прынцыпе несці цвёрдага і сталага сэнсу. Чытач у час знаёмства з творам аддаецца «свабоднай гульні» з тэкстам, уносячы ў яго любы, які яму даспадобы, сэнс і даючы ўсяму гэтаму самыя розныя тлумачэнні. Асаблівую ролю ў тэксце, на думку дэканструктывістаў, адыгрываюць маўленчыя фігуры і тропы, а таксама цытацыя.

Найбольш вядомы прадстаўнік дэканструктывізму — французскі вучоны Ж. Дэрыда. Акрамя Францыі дэканструктывізм моцна прадстаўлены таксама і ў ЗША. Цэнтрам амерыканскага дэканструктывізму стаў Йельскі універсітэт. Прафесары гэтага універсітэта П. дэ Мэн, Дж. Хартман, Г. Блум, Дж. Х. Мілер атрымалі сусветную вядомасць менавіта як літаратуразнаўцы-дэканструктывісты.

Адзначым, што шэраг канструктыўных прыёмаў і сродкаў з арсенала структуралісцкай (структуральнай) паэтыкі атрымаў даволі плённае выкарыстанне і ў працах некаторых беларускіх вучоных. У якасці прыкладаў можна назваць кнігі «Структура твора» В. Жураўлёва, «Аспекты вобразнай структуры» А. Яскевіча, «Прынцыпы і формы лірычнай кампазіцыі» І. Шпакоўскага, «Паэзія Максіма Багдановіча» і «Беларускі свабодны верш» А. Кабаковіч.

Постструктуралісцкая ж і дэканструктывісцкая метадалогія і тэрміналогія таксама ўсё больш і больш пранікаюць (але, на жаль, не заўсёды да канца ўсвядомленымі і асэнсаванымі) у сучасную беларускую літаратурную навуку, і галоўным чынам праз працы маладых вучоных.

 







Дата добавления: 2015-08-27; просмотров: 830. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...


Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...


Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...


Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

Задержки и неисправности пистолета Макарова 1.Что может произойти при стрельбе из пистолета, если загрязнятся пазы на рамке...

Вопрос. Отличие деятельности человека от поведения животных главные отличия деятельности человека от активности животных сводятся к следующему: 1...

Расчет концентрации титрованных растворов с помощью поправочного коэффициента При выполнении серийных анализов ГОСТ или ведомственная инструкция обычно предусматривают применение раствора заданной концентрации или заданного титра...

Прием и регистрация больных Пути госпитализации больных в стационар могут быть различны. В цен­тральное приемное отделение больные могут быть доставлены: 1) машиной скорой медицинской помощи в случае возникновения остро­го или обострения хронического заболевания...

ПУНКЦИЯ И КАТЕТЕРИЗАЦИЯ ПОДКЛЮЧИЧНОЙ ВЕНЫ   Пункцию и катетеризацию подключичной вены обычно производит хирург или анестезиолог, иногда — специально обученный терапевт...

Ситуация 26. ПРОВЕРЕНО МИНЗДРАВОМ   Станислав Свердлов закончил российско-американский факультет менеджмента Томского государственного университета...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2025 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия