Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Духоўна-гістарычная школа





 

Духоўна-гістарычная школа склалася ў Германіі на рубяжы ХІХ–ХХ стст. на аснове ідэй «філасофіі жыцця» нямецкага вучонага В. Дыльтэя і эстэтыкі рамантызму. Яна з’явілася своеасаблівай рэакцыяй на культурна-гістарычную школу і філалагічны пазітывізм. Духоўна-гістарычная школа імкнулася да сінтэзу духоўна-гістарычнага і псіхалагічнага тлумачэнняў літаратуры.

Вільгельм Дыльтэй у кнізе «Уводзіны ў навуку аб духу» (1883) абгрунтоўваў філасофію, у аснове якой «непасрэднае перажыванне суб’екта» (г. зв. «дух»), супрацьпастаўленае пазітывізму прыродазнаўчых і грамадскіх навук. Дыльтэй, не прымаючы рацыяналізм пазнання, лічыў, што даследаваць ідэйны і эмацыянальны свет можна толькі з дапамогай «гісторыі духу». Звязваючы апошняе з эстэтычнай функцыяй, з індывідуальнай мастацкай творчасцю, вучоны рабіў выснову наконт таго, што літаратура і мастацтва глыбей выражаюць жыццё, чым навуковае пазнанне. «Дух» разумеўся як адзіная крыніца філасофіі, рэлігіі, літаратуры і мастацтва, прэвалюючага светапогляду эпохі. У наступных сваіх даследаваннях — «Паэтычная сіла ўяўлення» і «Перажыванне і паэзія» — Дыльтэй вызначае паэтычнае ўяўленне і перажыванне мастака як аснову мастацкай творчасці. У цэнтры яго аналізу знаходзіцца асоба творцы, якога глыбока хвалююць і вызываюць адпаведныя перажыванні розныя жыццёвыя падзеі. Культ перажывання становіцца важнейшым фактарам у «гісторыі духу». І хоць гэтая метадалогія была накіравана супраць тэорыі мастацтва для мастацтва, яна парадзіла фармалізм іншага кшталту. Дыльтэй лічыў, што «паэтычная тэхніка» пэўнага часу і нацыі носіць адзіны універсальны характар.

Адпаведна з тэорыяй мастацкай творчасці Дыльтэя пабудавана і яго літаратуразнаўчая метадалогія. На думку Дыльтэя, метадам літаратуразнаўства з’яўляецца не тлумачэнне, як у прыродазнаўчых навуках, дзе аналіз, звязаны з канструіруючай дзейнасцю розуму, а «разуменне», у аснове якога ляжыць «спасціжэнне» мастацкай цэласнасці, што ажыццяўляецца шляхам «суперажывання», пранікнення ў яе, гэтую цэласнасць, пачуццём, прычым з вялікай доляй інтуіцыі. Затым ідзе працэс інтэрпрэтацыі ўсяго атрыманага ў выніку суперажывання, інтуітыўнага пранікнення ў мастацкі твор.

Духоўна-гістарычная школа засяроджана займалася тыпалогіяй светапоглядаў і асоб паэтаў. «Тыпы жыцця» разглядаліся як каштоўнасна раўнапраўныя; сама «гісторыя духу» якой-небудзь нацыі раскрывалася як гісторыя аўтаномных і індывідуальных ідэй, настрояў, вобразаў (прыклад — гісторыя «перажывання» творчасці У. Шэкспіра нямецкімі аўтарамі розных эпох, прасочаная адным з прадстаўнікоў гэтай школы — Ф. Гундальфам). Услед за працамі Дыльтэя аб І. Гётэ, Г. Лесінгу, Ф. Гёльдэрліне, Навалісе, Ч. Дзікенсе манаграфічнае даследаванне з ухілам на «суперажываемую» цэласнасць і непаўторнасць кожнага аўтара стала для духоўна-гістарычнай школы асноўным жанрам даследавання, якое вялося звычайна на шырокім культурным фоне, з паглыбленасцю не столькі ў біяграфію творцы, колькі ў «дух» эпохі і філасофскія асновы светапогляду пісьменніка (адсюль другая саманазва духоўна-гістарычнай школы — «культурна-філасофская школа»).

Росквіт духоўна-гістарычнай школы прыходзіцца на 1920-я гг., калі выходзяць працы «Нямецкая класіка і рамантыка» Ф. Штрыха, «Дух эпохі Гётэ» Г. Корфа, «Нямецкі рамантызм» П. Клукхона, «Нямецкая паэзія ад Готшэда да сучаснасці» О. Вальцэля.

У канцы 1920-х гг. у рамках духоўна-гістарычнай школы выдзеліліся два накірункі: «гісторыя стылю» (Ф. Гундальф, Ф. Штрых, Г. Цызарц, Э. Бертрам) і «гісторыя ідэй» («праблемна-гістарычны» накірунак Р. Унгера, Г. Корфа, Ю. Петэрсана). Першы накірунак разглядаў паэзію як вышэйшую форму рэчаіснасці і развіваў тэзіс Дыльтэя аб сімвалічным характары паэзіі. У гэтай плыні ёсць цесныя судакрананні з яшчэ адным даволі распаўсюджаным накірункам заходнееўрапейскай літаратурнай навукі ХХ ст. — герменеўтыкай. Другі накірунак засяродзіўся на вывучэнні асаблівасцей выяўлення ў літаратуры філасофскіх ідэй (трагізму, свабоды, неабходнасці і г. д.) і адшукванні яе міфалагічных карэнняў.

Пасля другой сусветнай вайны духоўна-гістарычная школа распалася, але працы яе прадстаўнікоў досыць рэгулярна працягвалі перавыдавацца ў нямецкамоўных краінах.

 







Дата добавления: 2015-08-27; просмотров: 639. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Шрифт зодчего Шрифт зодчего состоит из прописных (заглавных), строчных букв и цифр...


Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...


Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...


Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Методы прогнозирования национальной экономики, их особенности, классификация В настоящее время по оценке специалистов насчитывается свыше 150 различных методов прогнозирования, но на практике, в качестве основных используется около 20 методов...

Методы анализа финансово-хозяйственной деятельности предприятия   Содержанием анализа финансово-хозяйственной деятельности предприятия является глубокое и всестороннее изучение экономической информации о функционировании анализируемого субъекта хозяйствования с целью принятия оптимальных управленческих...

Образование соседних чисел Фрагмент: Программная задача: показать образование числа 4 и числа 3 друг из друга...

ТРАНСПОРТНАЯ ИММОБИЛИЗАЦИЯ   Под транспортной иммобилизацией понимают мероприятия, направленные на обеспечение покоя в поврежденном участке тела и близлежащих к нему суставах на период перевозки пострадавшего в лечебное учреждение...

Кишечный шов (Ламбера, Альберта, Шмидена, Матешука) Кишечный шов– это способ соединения кишечной стенки. В основе кишечного шва лежит принцип футлярного строения кишечной стенки...

Принципы резекции желудка по типу Бильрот 1, Бильрот 2; операция Гофмейстера-Финстерера. Гастрэктомия Резекция желудка – удаление части желудка: а) дистальная – удаляют 2/3 желудка б) проксимальная – удаляют 95% желудка. Показания...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2025 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия