Гістарычныя асобы. Гарбачоў М. С. – савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, генеральны сакратар ЦК КПСС (11 сакавіка 1985 г
Гарбачоў М. С. – савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, генеральны сакратар ЦК КПСС (11 сакавіка 1985 г. – 23 жніўня 1991 г.), Прэзідэнт СССР (15 сакавіка 1990 г. – 25 снежня 1991 г.). Мае шэраг узнагарод і ганаровых званняў, найбольш вядомая з якіх – Нобелеўская прэмія міру 1990 г. З дзейнасцю Гарбачова на пасадзе кіраўніка дзяржавы звязаны спробы рэфармавання і дэмакратызацыі ў СССР, якія скончыліся разам з распадам Савецкага Саюза, а таксама з заканчэннем «халоднай вайны». Грыб М. І.– дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь. З 1990 г. на-родны дэпутат Рэспублікі Беларусь, член Прэзідыума Вярхоўнага Савета; з 1994 г. старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. Ельцын Б. М. – савецкі партыйны і расійскі дзяржаўны дзеяч, пер-шы прэзідэнт Расіі. Выбіраўся прэзідэнтам двойчы – 12 чэрвеня 1991 г. і 3 ліпеня 1996 г. і займаў гэту пасаду да 31 снежня 1999 г. Кебіч В. Ф. – дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь. У 1990–1994 гг. старшыня Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Народны дэпутат СССР у 1989–1991 гг., дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь у 1990 г. і 1995–1996 гг., з 1996 г. дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь. Краўчук Л. М. – украінскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, у 1991–1994 гг. – першы Прэзідэнт Украіны. Малафееў А. А. – савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, апошні ў БССР першы сакратар ЦК КПБ. 21 жніўня 1991 г. ЦК партыі ў звароце да камуністаў, усіх працоўных рэспублікі адмежаваўся ад ДКНС, але фактычна падтрымаў яго мерапрыемствы. Дзейнасць КПБ была прыпынена 25 жніўня 1991 г. рашэннем Вярхоўнага Савета БССР (з 1993 – адноўлена). Сакалоў Я. Я. – партыйны і дзяржаўны дзеяч Беларусі, ураджэнец в. Равячына Горацкага раёна, Герой Сацыялістычнай Працы (1986 г.), выпускнік Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. У 1987–1990 гг. першы сакратар ЦК КПБ. Слюнькоў М. М. – савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, з 1983 па 1987 г. першы сакратар ЦК КПБ. Шушкевіч С. С. – навуковец, прафесар, лаўрэат Дзяржаўнай прэ-міі. 3 1989 г. уключыўся ў палітычную дзейнасць, быў абраны на-родным дэпутатам СССР і дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (з 1990 г. першы намеснік Старшыні Ваеннага Савета), стварыў «Дэ-путацкі клуб». Пасля жнівеньскіх падзей 1991 г. старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (да студзеня 1994 г.).
|