Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Гістарычныя асобы. Алфёраў Ж. І. – лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы, ураджэнец Беларусі





Алфёраў Ж. І. – лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы, ураджэнец Беларусі. Яго адкрыцці ў галіне сучасных інфармацыйных тэхналогій, у прыватнасці, вынаходніцтва хуткіх транзістараў, лазерных дыёдаў, інтэгральных мікрасхем-«чыпаў», дазволілі зрабіць звычайнымі такія рэчы, як прайгравальнік кампакт-дыскаў, пульт дыстанцыйнага кіра-вання, сонечныя батарэі, мабільныя тэлефоны. Ж. І. Алфёраў узна-гароджаны ордэнам Ф. Скарыны, ганаровы грамадзянін г. Віцебска.

Бас Р. М. – беларускі прадзюсер, рэжысёр, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, Ганаровы грамадзянін горада Віцебска, дырэктар фестываляў, генеральны дырэктар дырэкцыі Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», генеральны ды-рэктар Цэнтра культуры «Віцебск», віцэ-прэзідэнт FIDOF, музыкант.

Елісеенкаў А. М. – беларускі кампазітар і выканаўца, дацэнт кафедры мастацтва эстрады Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Піша песні і складае музыку да фільмаў, кіруе студыяй «Гран-пры» Дзяржаўнага канцэртнага аркестра. Яго выха-ванцы Вера Карэтнікава, Вячаслаў Нагорны і група «Ванільнае неба».

Кішчанка А. – беларускі мастак, аўтар «Габелену века», якому прысвоены статус гісторыка-культурнай спадчыны. На габелене адлюстравана звыш 80 вядомых палітыкаў і дзеячаў культуры ХХ ст. Ён быў вытканы ўручную на Барысаўскім камбінаце прыкладнога мастацтва. Яго плошча складае 266 м², а вес – 286 кг. Габелен унесены ў кнігу рэкордаў Гінесу.

Карват У. М. – ваенны лётчык, якому ў 1996 г. першаму ў рэспубліцы прысвоена (пасмяротна) вышэйшая ступень адзнакі Рэс-публікі Беларусь – Герой Беларусі. Цаной уласнага жыцця ён адвёў пылаючы самалёт у бок ад в. Вялікае Гацішча Баранавіцкага раёна і тым захаваў жыццё многіх людзей. Герой Беларусі – вышэйшая воінская і працоўная ўзнагарода. Адным з першых яе ўдастоены старшыня Гродзенскага абласнога камітэта А. І. Дубко (пасмяротна).

Лукашэнка А. Р. – дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь. У 1990–1994 гг. – дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. 10.07.1994 г. абраны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Галоўнакаман-дуючы Узброенымі сіламі Рэспублікі Беларусь, узначальвае Савет Бяс-пекі. У 2001 г., 2006 г., і 2010 г. быў абраны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь на чарговы тэрмін. Паслядоўна прытрымліваецца курса эканамічнага і сацыяльнага развіцця краіны з мэтай умацавання бела-рускай дзяржаўнасці і паляпшэння дабрабыту народа.

Маскевіч С. А. – беларускі дзяржаўны дзеяч, дэпутат Палаты прад-стаўнікоў Нацыянальнага сходу, Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь са снежня 2010 г. Доктар фізіка-матэматычных навук (1995), прафесар.

Мулявін У. Г. – народны артыст СССР (1991); музыкант, засна-вальнік і мастацкі кіраўнік беларускага вакальна-інструментальнага ансамбля «Песняры». У 2001 г. узнагароджаны ордэнам Ф. Скарыны.

Мясніковіч М. У. – Прэм’ер-Міністр Рэспублікі Беларусь са снежня 2010 г. Былы старшыня прэзідыума (2004–2010) і прэзідэнт (2001–2004) Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Раней займаў пасады памочніка па асобых даручэннях (2001) і кіраўніка адміністрацыі (1995–2001) Прэзідэнта Беларусі А. Лукашэнка.

Пташук М. М. –вядомы савецкі і беларускі кінарэжысёр. Народны артыст Беларускай ССР (1990). Яго рэжысёрскія працы: «Гульня ўяўлення» (1995), «У жніўні 44-га...» (2001), «У чэрвені 41-га» (2003).

Сакалоўскі Н. – беларускі кампазітар, адзін з аўтараў Дзяржаўнага гімна БССР, існаваўшага з 1955 г.

Святлоў Б. У. – беларускі грамадскі і дзяржаўны дзеяч. Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў (2008–2012), міністр культуры Рэспублікі Беларусь са снежня 2012 г.

Сіпакоў І. Д. (Янка Сіпакоў) – беларускі паэт, празаік, перак-ладчык і даследчык літаратуры. Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь (1997). Пераклаў на беларускую мову кнігі паэзіі – «Лісце травы» Уолта Уітмэна, «Турэмны дзённік» Хо Шы Міна, «Боскую камедыю» Дантэ Аліг’еры, асобныя творы Аляксандра Пушкіна, Адама Міцкевіча, Тараса Шаўчэнкі, Аляксандра Блока, Расула Гамзатава, Карнея Чукоўскага і інш.

Снапкоў М. Г. – нарадзіўся ў Магілёве. У 1991 г. скончыў Беларускую сельгаспадарчую акадэмію, Міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь са снежня 2009 г.

Філарэт – мітрапаліт Мінскі і Слуцкі (у свеце Вахрамееў Кірыла Варфаламеевіч), праваслаўны царкоўны дзеяч Беларусі. Заснавальнік першай у рэспубліцы праваслаўнай духоўнай акадэміі. Пры яго ўдзеле ўзноўлены крыж Е. Полацкай (1997 г.). За шматгадовы ўклад у духоўнае адраджэнне беларусаў, умацаванне сяброўства і брацкіх сувязей паміж народамі, развіццё міжканфесійнага дыялога ўдастоены звання Героя Беларусі.

Фінберг М. Я. – прафесар Беларускай акадэміі музыкі, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР, народны артыст Рэспублікі Беларусь. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і гуманітарных пытаннях. Дырэктар – мастацкі кіраўнік дзяржаўнай установы «Нацыянальны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь».







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 599. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...


Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...


Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...


Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

ОЧАГОВЫЕ ТЕНИ В ЛЕГКОМ Очаговыми легочными инфильтратами проявляют себя различные по этиологии заболевания, в основе которых лежит бронхо-нодулярный процесс, который при рентгенологическом исследовании дает очагового характера тень, размерами не более 1 см в диаметре...

Примеры решения типовых задач. Пример 1.Степень диссоциации уксусной кислоты в 0,1 М растворе равна 1,32∙10-2   Пример 1.Степень диссоциации уксусной кислоты в 0,1 М растворе равна 1,32∙10-2. Найдите константу диссоциации кислоты и значение рК. Решение. Подставим данные задачи в уравнение закона разбавления К = a2См/(1 –a) =...

Экспертная оценка как метод психологического исследования Экспертная оценка – диагностический метод измерения, с помощью которого качественные особенности психических явлений получают свое числовое выражение в форме количественных оценок...

Оценка качества Анализ документации. Имеющийся рецепт, паспорт письменного контроля и номер лекарственной формы соответствуют друг другу. Ингредиенты совместимы, расчеты сделаны верно, паспорт письменного контроля выписан верно. Правильность упаковки и оформления....

БИОХИМИЯ ТКАНЕЙ ЗУБА В составе зуба выделяют минерализованные и неминерализованные ткани...

Типология суицида. Феномен суицида (самоубийство или попытка самоубийства) чаще всего связывается с представлением о психологическом кризисе личности...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2025 год . (0.012 сек.) русская версия | украинская версия