Пытанні для самакантролю. 1. Калі была прынята праграма пераходу да рынку, і якія асноўныя палажэнні яна ўключала?
1. Калі была прынята праграма пераходу да рынку, і якія асноўныя палажэнні яна ўключала? 2. Назавіце прычыны і праявы крызісу 1991–1995 гг. у эканоміцы Беларусі. Якія асноўныя праграмы па стабілізацыі і развіццю эканомікі прымала кіраўніцтва краіны? 3. Назавіце асноўныя дасягненні і праблемы ў эканоміцы Беларусі ў 1990–2012 гг. 4. Прааналізуйце сучаснае эканамічнае становішча Беларусі. Якія станоўчыя з’явы эканамічнага развіцця можна адзначыць? 5. Якія цяжкасці сустракаюцца сёння перад адукацыйнымі і навуковымі сектарамі Беларусі? 6. Што вам вядома пра новыя дасягненні беларускай культуры на мяжы XX–XXI стст.? Назавіце імены сучасных дзеячаў культуры Беларусі. 7. Якія саюзныя праекты Беларусі і Расіі вам вядомы? КАРЫСНЫЯ ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ Http://who.bdg.by – (Who is Who in Belarus – Кто есть кто в Респуб-лике Беларусь) – сайт падзяляецца на раздзелы: персоны, структуры ўлады, бізнес. База даных сайта ўтрымлівае звесткі пра дзеячаў палітыкі, бізнесу, культуры, навукі, спорту Беларусі. Змяшчае рэйтынг персон і прадпрыемстваў Беларусі, якія сфарміраваны на аснове публікацый розных інтэрнэт рэсурсаў. http://www.belarus.by – (Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь) Пра- Ект BELARUS.BY рэалізуецца з мэтай прадастаўлення ключавой інфармацыі аб Рэспубліцы Беларусь у сусветнай сетцы Інтэрнэт для тых, хто цікавіцца нашай краінай, яе славутымі турыстычнымі мясцінамі і эканамічным патэнцыялам.
|