Студопедия — Сацыяльная трансфармацыя беларускага грамадства пад уплывам развіцця прамысловасці, транспарту, гандлю
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Сацыяльная трансфармацыя беларускага грамадства пад уплывам развіцця прамысловасці, транспарту, гандлю






Крыніцы папаўнення пралетарыяту. Наёмныя рабочыя ў асноўных галінах прамысловасці i транспарту. Прынцыпова новай рысай беларуска­га грамадства XIX ст. з'явілася фарміраванне класа наёмных рабочых - пра­летарыяту. Змены ў эканамічным становішчы Беларусі, адмена прыгоннага права, развіццё фабрычна-заводскай прамысловасці i пачатак індустрыялізацыі пераканаўча паказалі яго месца i ролю ў народнай гаспадарцы i грамадскім жыцці.

У дарэформенны час пралетарыят Беларусі складаўся з наёмных рабочых мануфактур, першых фабрык i заводаў, а таксама занятых у сферы будаўніцтва, транспарту i сувязі. Паводле падлікаў М. Болбаса, у 1860 г. налічвалася каля 41,5 тыс. наёмных рабочых (без занятых на промыслах i ўладальнікаў майстэрань), у тым ліку 7,8 тыс. фабрычных і мануфактурных2.

Адмена прыгоннага права значна пашырыла сацыяльную базу для фарміравання пралетарыяту за кошт былога прыгоннага сялянства. У эканамічных умовах Беларусі сялянам зусім неабавязкова было ісці ў горад, каб далучыцца да прамысловасці і капіталістычнай вытворчасці. Індустрыялізацыя сама ішла ў беларускую вёску ў выглядзе дваранскага прадпрымальніцтва, лесараспрацовак, транспартнага будаўніцтва i эксплуатацыі шляхоў зносін. Усё гэта патрабавала вольных рабочых рук.

Сярод рабочых гарадской прамысловасці Беларусі ўдзельная вага выхадцаў з мяшчан была значна вышэй, а сялян - ніжэй, чым у цэнтральнай Расіі i ў цэлым па Расійскай імперыі3. Гэтатлумачылася палітыкай штучнай "урбанізацыі" яўрэйскага насельніцтва ў заходніх губернях, якую праводзіў

____________

1 Киселев BA. Электропромышленность в ее прошлом и настоящем. М., 1915. С.122.

2 БолбасМ.Ф. Промышленность Белоруссии. 1860-1900. С.125.

3История рабочего класса Белорусской ССР. Т.1. Рабочий класс Белоруссии в период капитализма. Мн., 1984. С.54.

210

царызм. У выніку, паводле перапісу 1897 г., яўрэі сярод мяшчан беларускіх гарадоў складалі 77,1 %, a ў паветах - 62,7 %1.

У цэлым удзел у фарміраванні беларускага пралетарыяту прымалі ўсе саслоўі, не выключаючы дваран i іншаземцаў. Так, у 1876 г. на адным з буйнейшых у паслярэформеннай Беларусі прадпрыемстваў - Налібоцкім металургічным заводзе князя П. Вітгенштэйна (6 паравых машын, гадавая вы-творчасць 97 тыс. пудоў чыгуна, 64,6 тыс. пудоў жалеза) сярод майстравых было 69 сялян, 7 мяшчан, 16 іншаземцаў i 4 ураджэнцы Каралеўства Польскага. Сярод 290 чарнарабочых - 245 сялян, 4 двараніны, 27 іншаземцаў, 9 адстаўных i бестэрміновых салдат, 2 ураджэнцы Каралеўства Польскага2.

3 цягам часу сярод рабочых усё часцей сустракаліся выхадцы з рабочых сем'яў, патомныя пралетарыі. Гэта была якасна новая з'ява. Выхадцы з сем'яў рабочых ва ўсіх галінах вытворчасці, улічаныя перапісам 1897 г., складалі каля 20 % прамысловага пралетарыяту Беларусі3.

Найболыл шматлікія атрады прамысловага пралетарыяту Беларусі працавалі ў тэкстыльнай, дрэваапрацоўчай i кардона-папяровай, харчовай, металаапрацоўчай i сілікатна-будаўнічай галінах. Удзельная вага фабрычных рабочых у 1900 г. найбольш высокай былаўзапалкавай, шарсцяной,папярова-друкарскай, металаапрацоўчай і харчасмакавай галінах прамысловасці4.

Нацыянальны склад рабочых мяняўся ў залежнасці ад галіны прамысловасці, таго месца, дзе было размешчана прадпрыемства, i нацыянальнасці жыхароў. У буйных гарадах адносна больш было яўрэйскіх, польскіх і рускіх рабочых. У сельскай мясцовасці пераважалі пралетарыі-беларусы. Затое яўрэйскія рабочыя там амаль што не сустракаліся. Не дапускаліся яўрэі i да работы на чыгунках i казённых прадпрыемствах5. Калі ўладальнікам прадпрыемства быў яўрэй, часцей за ўсё нацыянальнасць гаспадара i рабочых супадала. Рабочыя-чыгуначнікі вызначаліся сваім канфесіянальным (пераважнахрысціяне) i этнічным (беларусы, рускія, палякі i ўкраінцы) складам, а таксама высокім прафесійным i адукацыйным узроўнем.

На рубяжы XIX - XX стст. у прамысловасці Беларусі працавалі 237 тыс. ра­бочых. На чыгунках колькасць рабочых дасягала 25 тыс. У іншых сферах народнай гаспадаркі (рачны i гужавы транспарт, будаўніцтва, гандаль, сельская гаспадарка i інш.) было занята каля 200 тыс. чалавек. Агульная колькасць пастаянных наёмных рабочых у Беларусі ў той час перавышала 460 тыс.6

Становішча рабочых. Становішча пралетарыяту залежала ад тыпу прадпрыемства, галіны вытворчасці, месца яго размяшчэння, а таксама асобы рабочага. Гэта тлумачыцца тым, што захоўваліся саслоўныя, этнічныя, канфесіянальныя правы i абмежаванні.

У прамысловасці i на транспарце Беларусі існавалі розныя ступені эксплуатацыі, умоў працы i жыцця рабочых: ад самых жорсткіх да даволі ліберальных, што не саступалі лепшым заходнееўрапейскім узорам сацыяльнай

_______________

1 Шыбека 3. Гарады Беларусі (60-я гады XIX - пачатак XX стагоддзяў). С154.

2 Гістарычны архіў Літвы, ф.388, воп.1, спр.654, арк.4, ад. 5.

3 История рабочего класса Белорусской ССР. T.l. C.55.

4 Там жа. С.57.

5 Біч М.В. Нацыянальны склад прамысловага пралетарыяту Беларусі ў канцы XIX ст. пачатку XX ст. // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1972. №4. С.36.

6 Нарысы гісторыі Беларусі. 4.1. С.ЗЗ9.

211

палітыкі і сацыяльнага партнёрства таго часу. Агульная тэндэнцыя можа быць вызначана наступным чынам: чым больш буйное i тэхнічна дасканалае прадпрыемства, тым лепшымі былі ўмовы працы і вышэй заработная плата. Да такіх прадпрыемстваў адносіліся Добрушская папяровая фабрыка, дзе ў маі 1894 г. упершыню ў Расійскай імперыі быў ўведзены 8-гадзінны працоўны дзень без змяншэння заработнай платы. На прадпрыемстве існавала бальніца, аптэка, за кошт фабрыкі аказвалася медыцынская дапамога, дзейнічалі фабрычная ашчадная каса, фабрычны хор, духавы аркестр, сістэма льгот пры звальненні з працы, бясплатнае фабрычнае вучылішча і рамесныя касы для дзяцей рабочых1.

У лепшы бок адрозніваліся і ўмовы працы на казённых прадпрыемствах, асабліва на чыгунцы. Чыгуначнікі атрымлівалі ў сярэднім большую, чым фабрычна-заводскія рабочыя, заработную плату2. Толькі казённыя рабочыя мелі права на пенсійнае забеспячэнне.

Гаспадары малых прадпрыемстваў, рамесных майстэрняў выкары-стоўвалі больш жорсткія ўмовы эксплуатацыі рабочых, лічачы гэта неабходным сродкам эканамічнага выжывання ў канкурэнтнай барацьбе. На такіх прадпрыемствах шырэй выкарыстоўвалася жаночая i дзіцячая праца, больш працяглым быў працоўны дзень i меншая заработная плата. Сапраўднай трагедыяй для кожнага пралетарыя было беспрацоўе. Нават ча­совая страта працы прыводзіла рабочую сям'ю да галечы.

Першапачаткова адносіны паміж рабочымі і работадаўцамі ў фабрычна-заводскай прамысловасці не рэгуляваліся ніякімі заканадаўчымі актамі. Першым з ix стаў закон ад 29 чэрвеня 1882 г. Ён забараняў прымяненне на фабрыках i заводах працы дзяцей, маладзейшых за 12 гадоў, начную работу непаўналетніх (да 17 гадоў) і жанчын. Працоўны дзень для 12-15-гадовых падлеткаў абмяжоўваўся 8 гадзінамі.

Для нагляду за выкананнем фабрычнага заканадаўства была створана фабрычная інспекцыя, але ей падпарадкоўваліся толькі так званыя цэнза-выя прадпрыемствы - тыя, што мелі не менш чым 30 рабочых пры адсут-насці механічнага рухавіка, або не менш чым 16 рабочых пры наяўнасці рухавіка.

Новы заканадаўчы акт - закон ад 3 чэрвеня 1886 г. - забараніў фабрыкантам прымаць на працу рабочых без пашпартоў. Забараняліся забастоўкі, рабочыя не мелі права патрабаваць скарачэння працоўнага дня, павелічэння заработнай платы. Пры звальненні па ўласным жаданні рабочы павінен быў папярэджваць работадаўца за два тыдні наперад. За парушэнне закона прадугледжвалася сістэма пакаранняў, у тым ліку турэмнае зняволенне.

Паводле закона ад 2 чэрвеня 1897 г. з 1 студзеня 1898 г. для дарослых мужчын усталёўваўся максімальны працоўны дзень - 11,5 гадзін, а напярэдадні свят i ноччу - 10 гадзін. Заканадаўча замацоўваліся нядзельныя (52 дні) i святочныя (17 дзён) адпачынкі на працягу года. Штогадовыя адпачынкі для рабочых заканадаўствам не прадугледжваліся.

Крыніцы росту i склад гандлёва-прамысловай буржуазіі. Беларусь не стала аб'ектам эканамічнай экспансіі Расіі. Пацвярджэннем на карысць самадастатковага развіцця беларускай эканомікі разам з іншымі з'яўляецца

________________

1 Киштымов АЛ. Беларусь: опыты социальной политики директора-распорядителя Добрушской бумажной фабрики А.И. Стульгинского (80-е гг. XIX в. - 1915 г.) // Доклады Вторых Морозовских чтений. Ногинск-Богоподск, 1996. С.86-87; Киштьшов АЛ. Добрушская бумажная фабрика: опыт социальной политики директора-распорядителя А.И. Стульгинского (80-е гг. XIX в. - 1915 г.) // Предпринимательство в Белоруссии. 2000. №7. С.29-31.

2 История рабочего класса Белорусской ССР. Т.1. С.78.

212

адсутнасць канкурэнцыі на беларускай зямлі паміж прамыслова-фінансавымі групамі, Цэнтральна-Маскоўскага ці Пецярбургскага рэгіёна з Варшаўска-Лодзінскім або замежным капіталам. Эканамічныя рычагі кіравання краем даволі ўпэўнена трымала ў сваіх руках мясцовая буржуазія. Гістарычная рэальнасць Беларусі другой паловы XIX ст. не дае дастатковых падстаў, каб характарызаваць мясцовую буржуазію як сацыяльнае аднароднае цэлае. Істотнае значэнне мелі нацыянальныя i рэлігійныя адрозненні. Так, у Беларусі яўрэйскае паходжанне значнай часткі гарадской буржуазіі i дзяленне мясцовых землеўласнікаў на "польскіх" i "рускіх" было прычынай не толькі даволі рэзкай розніцы ў культурных адносінах, але i дыктавала розныя сацыяльныя пазіцыі, далёкія ад класавай салідарнасці. У эканамічнай дзейнасці гэта вяло да саперніцтва, канкурэнцыі i нават варожасці. У пэўнай меры рысы кансалідацыі беларускай буржуазіі назіраюцца толькі ў наступным гістарычным перыядзе, пасля рэвалюцыі 1905-1907 гг. i змен у грамадскім жыцці.

Асноўнымі крыніцамі фарміравання буржуазіі Беларусі былі прадстаўнікі саслоўя дваран i купцоў, у меншай ступені - мяшчан i сялянства. 3 адменай прыгоннага права дваране-памешчыкі спалучалі ў сабе функцыі двух класаў: землеўласнікаў, таму што жылі за кошт зямельнай рэнты, i капіталістаў, таму што самі займаліся i кіравалі маёнткамі, г.зн. працэсам вытворчасці i атрымлівалі прыбытак. Існаваў i другі, больш прамы шлях дваран да класа буржуазіі - заснаванне прадпрыемстваў, у тым ліку заводаў па перапрацоуцы сельскагаспадарчай сыравшы i лесу, удзел у акцыянерных кампаніях, банкаўскай дзейнасці, будаўніцтве даходных дамоў, аб'ектаў камунальнай гаспадаркі. Паводле падлікаў М. Болбаса, у 90-я гг. у Беларусі з 741 мануфактуры i фабрыкі 343 (46 %) былі ўласнасцю дваран1.

Нярэдка ў асобе двараніна-капіталіста спалучаліся рысы прадстаўніка розных пластоў буржуазіі. Напрыклад, дваранін Ігуменскага павета А. Ельскі з 1887 г. на працягу амаль двух дзесяцігоддзяў быў членам Уліко-вага камітэта Мінскага аддзялення Дзяржаўнага банка i адначасова агентам прыватнага Віленскага зямельнага банка. Разам з братам ён меў маёнтак Гольна ў Гродзенскай губерні (600 дзесяцін). Акрамя таго, яму належалі чацвёртая частка акцый механічнага i л іцейнага завода ў Варшаве, зямел ьны ўчастак i дом у Мінску2.

Значная частка буржуазіі вырасла з асяроддзя яўрэяў - купцоў i мяш­чан. Паводле перапісу 1897 г., сярод купцоў пяці беларускіх губёрняў было 84,5 % яўрэяў, 10,7 — рускіх i толькі 1,7% беларусаў. У той жа час яўрэйская буржуазія з'яўлялася ўласнікам больш чым паловы (51 %) фабрык i заводаў3 i займала трывалыя пазіцыі ў крэдытна-фінансавай сферы4.

Буржуазія замежнага паходжання складала нязначную частку сярод капіталістаў Беларусі. Тым не менш у агульнай структуры эканамічнай вытворчасці ix прадпрыемствы часта займалі выключнае месца, вылучаючыся

_______________

1 Болбас М.Ф. Промышленность Белоруссии. 1860-1900. С.119.

2НГАБ, ф. 370, воп.1, спр.26, арк.18, 32 адв.-ЗЗ, 4; воп.2, спр.44, арк.З адв.

3Нарысы гісторыі Беларусі. 4.1. С.341.

4Киштымов А.Л. Роль евреев в банковском деле Беларуси: вторая половина XIX - начало XX вв. // История еврейского народа. Материалы Шестой ежегодной международной конференции по иудаике. М., 1999. 4.2. С.111-126.

213

па тыпу вытворчасці, яе памерах, тэхнічнай i тэхналапчнай дасканаласцю. Сярод капіталістаў-іншаземцаў пераважалі выхадцы з Нямеччыны1.

Беларуская нацыянальная буржуазія ў другой палове XIX ст. знаходзілася яшчэ ў стадыі станаўлення і ўяўляла сабою найбольш слабую праслойку мясцовай шматнацыянальнай буржуазіі2. Сярод беларусаў не было колькі-небудзь значнага пласта буйной i сярэдняй прамысловай буржуазіі. Часцей за ўсё беларусы сустракаліся сярод уладальнікаў дробных прадпрыемстваў, размешчаных у сельскай мясцовасці, - млыноў, ганчарных майстэрняў, цагельных заводаў.

Традыцыйнае дзяленне буржуазіі на буйную, сярэднюю i дробную мае даволі ўмоўны характар. Той, хто па сельскіх або местачковых мерках мог лічыцца вельмі заможным, у горадзе або на агульнарасійскім узроўні такім не быў. Да таго ж, маёмаснае становішча магло істотна мяняцца з цягам часу i не заўсёды супадала з грамадскім і палітычным уплывам асобных прадстаўнікоў буржуазіі.

Эліту беларускай буржуазіі складалі менеджэры - наёмныя кіруючыя капіталістычнымі прадпрыемствамі. Яны вызначаліся адукацыяй, здольнасцямі арганізатара вытворчасці, эканамічным складам мыслення. Ме­неджэры дзейнічалі як у дзяржаўных, так i ў прыватных галінах эканомікі – упрамысловасці, на транспарце, у аграрным сектары. Гэта былі дырэктары фабрык i заводаў, адміністратары казённых чыгунак, кіруючыя буйнымі маёнткамі.

У Беларусі паступова складваўся новы сацыяльны пласт - пласт прадпрымальнікаў. Ix яднала не саслоўнае або маёмаснае паходжанне, а здольнасць весці справу на асновах рыначнай эканомікі. Гэта быў новы тып арганізатараў капіталістычнай вытворчасці, гатовых несці матэрыяльную адказнасць за свае рашэнні. Яны адрозніваліся дасканалымі ведамі тэхнікі i тэхналогіі, праводзілі энергічную сацыяльную палітыку на сваіх прадпрыемствах i прымалі актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці. Пры фарміраванні гэтай сацыяльнай катэгорыі выразна выявілася нівеліруючая грамадская роля рыначнай эканомікі. Так, пры ўваходжанні ў гэту групу не было перашкод саслоўнага або этнаканфесіянальнага характару.

Прадпрымальнікі з'яўляліся ключавой фігурай у поспехах беларускай эканомікі. 3 другой паловы XIX ст. яны сталі аказваць уздзеянне на дзяржаўную эканамічную палітыку не толькі праз уласныя эканамічныя намаганні, але i праз свае прадпрымальніцкія прадстаўнічыя арганізацыі. Най­большым уплывам у Беларусі карысталіся таварыствы сельскіх гаспадароў (існавалі ва ўсіх губернях i шэрагу паветаў Беларусі), з'езды прадпрымальнікаў (суднапрамыслоўцаў, лесагандляроў i інш.) i галіновыя ар-ганізацыі (напрыклад, вінакурных заводчыкаў). У пачатку XX ст. прадпры-мальнікі занялі пануючае месца ў беларускім істэблішменце3.

Сацыяльная тыпалогія грамадства Беларусі. Найбольш каштоўнай крыніцай пры аналізе беларускага грамадства ў канцы XIX ст. безумоўна з'яўляюцца матэрыялы Усерасійскага перапісу 1897 г. Па сваёй дасканаласці i колькасці ахопленых пытанняў ён дасюль не мае аналагаў i застаецца леп-

______________

1Киштымов А.Л. Германские капиталы и немецкие предприниматели в экономике Беларуси в XIX - начала XX в. // Беларусіка. Кн.7. Мн., 1996. С.13-21; Ён жа. Удзел замежных прадпрымальнікаў і фінансістаў у развіцці прамысловасці і транспарту Беларусі (канец XVI 11 -пачатак XX ст.) // Штогоднік Інстытута гісторыі НАН Беларусі. 1999. Мн., 1999. С.57-63.

2Нарысы гісторыі Беларусі. 4.1. С.341.

3Киштымов А.Л. Частная и государственная собственность в экономике Беларуси начала XX века // Собственность в XX столетии. М., 2001. С.224-237.

215

шым за ўсю гісторыю перапісам насельніцтва Беларусі. Асаблівую цікавасць для сацыяльнай гісторыі маюць звесткі аб размеркаванні па саслоўях, занятках, месцу жыхарства (горад-вёска) i роднай мове. Разам з тым методыка, па якой гэтыя даныя былі згрупаваны ў афіцыйных публікацыях, не дазваляе дакладна ўявіць поўны сацыяльны стан беларускага грамадства. Гэты перапіс дае магчымасць толькі разважаць, ды i то з пэўнымі дапушчэннямі, аб працэсе класаўтварэння і сацыяльна-класавай тыпалогіі грамадства Беларусі.

Аграрныя дзяржавы, асабліва перыяду феадалізму, як правіла, вызначаюцца надзвычайнай сегментарнасцю свайго грамадскага ладу i ўнутранай гетэрагеннасцю, якая замацавана ў форме саслоўяў. Індустрыяльнае гра­мадства рэзка парушала саслоўны парадак і змяняла ранейшую прамую су-вязь паміж саслоўнай прыналежнасцю i месцам у эканамічным і грамадскім жыцці.

3 развіццём рыначных адносін выразныя межы, якія дзялілі саслоўі, паступова знікалі. У ходзе сацыяльна-эканамічнага развіцця Расійскай імперыі ў другой палове XIX ст. прайгравала ў першую чаргу тое саслоўе, якому было што губляць, - дваранства. Значна выйгравала сялянства, якое атрымала права ўласнасці на зямлю, i ў некаторай ступені купецтва i мяшчане. У канцы XIX ст. саслоўны падзел шмат у чым стаў фармальным.

Структура грамадства i яго дзяленне на сацыяльныя групы не заўсёды вызначаюцца толькі яго эканамічным станам. У пэўнай меры на гэты працэс уплываюць гістарычныя, этнічныя, дэмаграфічныя, рэлігійныя і ідэалагічныя фактары. Разгляд беларускай сацыяльнай структуры беларускага грамадства з пункту гледжання марксісцка-ленінскай тэорыі, якая грунтуецца на аналізе такіх макрасістэм, як вытворчыя сілы, класы i дзяржава, з'яўляецца занадта абагульненым i аднабаковым. Пры такім падыходзе тое, што было дамінантай беларускай гісторыі на працягу апошніх двух стагоддзяў - фарміраванне беларускай нацыі і беларуская дзяржаўнасць, займае толькі другараднае, падпарадкаванае месца. Па-за разглядам застаецца i шырокае кола складаных гістарычных пытанняў, уключаючы ролю пазадзяржаўных і пазаэканамічных уплываў на формы ўлады, панавання i зместу штодзённага жыцця.

Агульнаімперская сацыяльная мадэль ніколі не праявіла сябе ў Беларусі ў поўнай меры. Таму i кожны агульнарасійскі гістарычны працэс меў на беларускіх землях рысы адметнай рэгіянальнай дыферэнцыяцыі. Гэта датычыць розных бакоў грамадскага жыцця: нацыянальнай палітыкі ("мяжа аселасці", антыпольскае заканадаўства), асаблівасцей правядзення сялянскай рэформы i рэформаў 60-70-х гг., рэжыму выключных законаў, канфесіянальнай i культурна-адукацыйнай палітыкі.

Класы ў Беларусі не набылі свайго завершанага, "класічнага" характару i хутчэй мелі размытыя, рухомыя рубяжы, вельмі залежныя ад этнічнай, саслоўнай i канфесіянальнай прыналежнасці носьбіта класавых прыкмет. Бе­ларуси соцыум другой паловы XIX - пачатку XX ст. трэба разглядаць не як суму класаў капіталістычнага грамадства, а як сукупнасць грамадскіх пра-цэсаў перамяшчэння людзей, сацыяльных груп i пластоў, у выніку чаго раз-бураліся старыя, санкцыяніраваныя заканадаўствам саслоўныя бар'еры i вырашальную ролю пачыналі адыгрываць крытэрыі сацыяльнай прыналежнасці.

Сацыяльна-класавая структура беларускага грамадства не адпавядала не толькі агульнарасійскаму стандарту, але мела шмат адрозненняў сярод мясцовага насельніцтва розных нацыянальнасцей. У выніку таго, што беларускае, рускае, польскае, яўрэйскае і іншае насельніцтва Беларусі было

 

 

па-рознаму прадстаўлена ў горадзе i вёсцы, у прамысловасці, гандлі, сельскай гаспадарцы, культуры, адукацыі, адміністрацыйным кіраванні не існа-вала прамой прапорцыі паміж нацыянальным складам усяго насельніцтва i прадстаўніцтвам народаў у розных пластах грамадства. Вядома, што такая розніца ёсць заўсёды. Але гістарычныя ўмовы ў Беларусі склаліся так, што ў канцы XIX ст. ні адзін этнас на яе тэрыторыі не меў поўнай, завершанай сацыяльна-класавай структуры, якая цалкам адпавядала ладу буржуазнага грамадства. Найбольш моцна гэта адлюстравалася на беларусах, якія дамінавалі сярод сялянства, што, у сваю чаргу, значна ускладняла працэс фарміравання беларускай нацыі. Такім жа чынам, ва ўмовах няпоўных са-цыяльных структур, ішло развіццё і іншых народаў, якія жылі ў Беларусі.







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 587. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

Вопрос. Отличие деятельности человека от поведения животных главные отличия деятельности человека от активности животных сводятся к следующему: 1...

Расчет концентрации титрованных растворов с помощью поправочного коэффициента При выполнении серийных анализов ГОСТ или ведомственная инструкция обычно предусматривают применение раствора заданной концентрации или заданного титра...

Психолого-педагогическая характеристика студенческой группы   Характеристика группы составляется по 407 группе очного отделения зооинженерного факультета, бакалавриата по направлению «Биология» РГАУ-МСХА имени К...

Интуитивное мышление Мышление — это пси­хический процесс, обеспечивающий познание сущности предме­тов и явлений и самого субъекта...

Объект, субъект, предмет, цели и задачи управления персоналом Социальная система организации делится на две основные подсистемы: управляющую и управляемую...

Законы Генри, Дальтона, Сеченова. Применение этих законов при лечении кессонной болезни, лечении в барокамере и исследовании электролитного состава крови Закон Генри: Количество газа, растворенного при данной температуре в определенном объеме жидкости, при равновесии прямо пропорциональны давлению газа...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.013 сек.) русская версия | украинская версия