Студопедия — Сялянскія хваляванні
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Сялянскія хваляванні






Сялянкі рух у 1861-1863 гг. Па маштабах i характару барацьбы ў парэформеннае 40-годдзе ў сялянскім руху ў Беларусі можна вылучыць пяць асноўных этапаў. Першы з ix ахоплівае выступленні сялян у першыя парэформенныя гады ў адказ на грабежніцкі характар адмены прыгону.

Рэформа 1861 г., праведзеная царскім самадзяржаўем i памешчыкамі, не адпавядала інтарэсам сялянства, не спраўдзіла яго надзей. Сяляне спадзяваліся, што доўгачаканае вызвал енне забяспечыць ім гаспадарчую i асабістую незалежнасць ад пана. Абвяшчэнне ж усіх зямель панскіх маёнткаў уласнасцю памешчыка пагражала ў вачах сялянства пазбаўленнем яго ранейшых надзелаў, несправядлівым прысваеннем ix дваранскім саслоўем.

Царскі ўрад, разумеючы непазбежнасць сялянскіх хваляванняў пасля "даравання ім волі", прывёў у баявую гатоўнасць паліцыю, жандармерыю i войска. Для абнародавання царскага маніфеста ад 19 лютага 1861 г. i "аховы спакою i парадку" ва ўсе губерні Расійскай імперыі, у тым ліку заходнія, былі накіраваны генералы i флігель-ад'ютанты царскай світы з шырокімі паўнамоцтвамі. Становішча ў Беларусі моцна непакоіла самадзяржаўе ў сувязі з уздымам тут, як i ў суседніх Каралеўстве Польскім i Літве, польскага нацыянальна-вызваленчага руху. У Беларусі было сканцэнтравана больш за 100 тыс. рэгулярных войскаў1. Вялікае значэнне ўрад надаваў дзейнасці

_____________

1 Фридман М.Б. Отмена крепостного права в Белоруссии. СПб.

244

 

 

праваслаўнага духавенства, якое было абавязана сачыць за настроямі i паводзінамі сялян i ў сваіх пропаведзях заклікаць прыхаджан да паслухмянасці цару, памешчыкам i мясцовым уладам.

У Беларусі царскі маніфест быў абнародаваны ва ўсіх губернскіх гарадах з 8 па 12 сакавіка, у сельскай мясцовасці - у красавіку-маі.

Абнародаванне маніфеста з'явілася штуршком для новага этапу сялянскага руху ў Расійскай імперыі, у тым ліку ў Беларускім рэгіёне. Зыходзячы з данясенняў з месцаў, міністр унутраных спраў адзначаў, што асабліва "непрыхільнае" ўражанне ад маніфеста назіраласяў Беларусі i Літве1. Наиболь­шее абурэнне сялян выклікала "часоваабавязанае" становішча на працягу двух гадоў, калі яны па-ранейшаму абавязаны былі адбываць паншчыну ці плаціць аброк. Паўсюдна ў вёсцы назіралася хваляванне, якое часта вылівалася ў адкрытую форму - адмову выходзіць на паншчыну, нежаданне падпарадкоўвацца памешчыкам, нягледзячы на ўгаворы i пагрозы ўлад. Там жа, дзе сяляне знешне слухаліся, стала звычайнай з'явай наўмысна нядбайнае выкананне паншчынных работ.

Разам з тым сяляне, як i раней, лічылі цара сваім абаронцам i не хацелі верыць, што менавіта ён выдаў закон, які пакідаў ix у кабале ў памешчыкаў. У свядомасці сялян склалася цвёрдае ўяўленне аб фалыпывасці маніфеста, аб тым, што мясцовыя ўлады дзеля выгады дваранства схавалі ад ix "сапраўдную волю". Некаторыя сяляне нават узбуджалі іскі аб вызваленні. 3 адмовы прызнаць сапраўднасць маніфеста і "Палажэнняў" 19 лютага 1861 г. сваю залежнасць ад памешчыка пачыналася большасць сялянскіх хваляванняў у Беларусі ў першы час пасля адмены прыгону.

Усяго ў Беларусі ў сакавіку - чэрвені 1861 г., паводле далека не поўных даных, зафіксавана 311 сялянскіх хваляванняў, што складала каля 4/5 агульнай колькасці выступленняў за год. Хваляванні ахапілі 262 маёнткі, 1305 вёсак з 91,3 тыс. жыхароў мужчынскага полу. У 108 выпадках супраць сялян была ўжыта зброя. Беларускі рэгіён поруч з цэнтральна-чарназёмнымі губернямі, Літвой i Украінай выйшаў на адно з першых месцаў па колькасці сялянскіх выступленняў. Ix адметнай асаблівасцю ў першыя месяцы пасля апавяшчэння рэформы была масавасць. Трэба адзначыць таксама ўзросшую стойкасць i ўпартасць сялян. У 29 выпадках яны актыўна процідзейнічалі войскам i паліцыі, адмаўляліся выдаваць "зачыншчыкаў", аказвалі супраціўленне ix арышту i адбівалі арыштаваных2. Улады шырока практыкавалі пасылку вайскоўцаў для экзекуцыі i пастою, масавыя распра­вы над сялянамі. Паводле няпоўных даных, у Беларусі на працягу адзнача-нага часу салдаты знаходзіліся на пастоі ў 37 маёнтках, былі арыштаваны 74 селяніны, 2429 - пакараны розгамі3.

Царызму ўдалося адбіць першы націск сялянскага руху ў адказ на рэформу. У другой палове 1861 г. назіраецца паступовы спад сялянскіх выступленняў. У ліпені - снежні гэтага ж года ў Беларусі адбылося толькі 68 хваляванняў4. Адной з прычын такога спаду з'явіліся ўзмоцненыя рэпрэсіі, якія царскае самадзяржаўе абрушыла на сялян. Сваю ролю адыгралі і ix ца-

_____________

1 Отмена крепостного права. Доклады министров внутренних дел о проведении крестьянской реформы. 1861-1862. М; Л„ 1950. С.8.

2 Фридман М.Б. Крестьянское движение в Белоруссии в годы революционной ситуации // Революционная ситуация в России в 1859-1861 гг. М„ 1963. С.262, 266, 267, 270.

3 Крестьянское движение в Белопуссии после отмены крепостного права (1861 -1862 гг.). Мн., 1959. С.120,137, 213, 236,319.

4 Фридман М.Б. Крестьянское движение в Белоруссии в годы революционной ситуации. С.270.

245

рысцкія ілюзіі. Менавіта ў гэты час у вёсках пачалі распаусюджнавда чуткі аб тым, што нібыта рыхтуецца новы ўказ аб "поўнай волі", які ўвойдзе ў сілу праз два гады пасля маніфеста 19 лютага 1861 г.

У другой палове 1861 г. з'явілася новая форма сялянскай барацьбы, што было звязана з выбарамі органаў сельскага i валаснога кіравання. Царская адміністрацыя i памешчыкі імкнуліся, каб гэтыя органы ўзначалілі ix стаўленікі, якія б паслухмяна выконвалі волю ўлад. Сяляне выступалі супраць умяшання апошніх у ход выбараў, абаранялі сваіх прадстаўнікоў. Усяго ў Беларусі ў гэты перыяд адбылося 20 сялянскіх хваляванняў, якія былі звязаны з выбарамі валасных i сельскіх службовых асоб (валасных старшын, пісараў, сельскіх стараст)1.

У 1862 г. быў адзначаны новы ўздым сялянскага руху ў Расійскай імперыі, у тым ліку ў Беларусі. Паводле няпоўных даных, тут адбыліся 152 выступленні. Па-ранейшаму сяляне адмаўляліся выконваць йавіннасці на ка-рысць памешчыкаў (44 выпадкі), не падпарадкоўваліся валасным i сельскім службовым асобам, якія был i прызначаны наперакор жаданню вёскі (12 выпадкаў), секлі панскія лясы (18 выпадкаў). Але найбольш вострая барацьба (78 выпадкаў) разгарнулася ў сувязі з увядзеннем устаўных грамат, пры складанні якіх памешчыкі рабілі значныя адрэзкі надзельнай зямлі, імкнуліся павялічыць сялянскія павіннасці. На складанне i ўвод у дзеянне ўстаўных грамат законам адводзілася два гады, аднак урад сутыкнуўся з масавай адмовай сялян падпісваць ix. У сувязі з асабліва шырокім аграбленнем i ўзмоцненай эксплуатацыяй памешчыкамі напярэдадні рэформы 1861 г. i на пачатковым этапе яе рэалізацыі на 1 студзеня 1863 г. у пяці заходніх гу­бернях з 3985 устаўных грамат 3127 (78,5%) не былі падпісаны сялянамі, тады як у рускіх губернях гэтыя граматы пачалі дзейнічаць у адносінах да 68,6 % часоваабавязаных сялян. У гэтых адносінах Беларусь займала апош-няе месца ў еўрапейскай частцы краіны. Увядзенне ў дзеянне ўстаўных гра­мат тут было закончана толькі ў маі 1864 г.2

У канцы 1862 г. царскаму ўраду рэцрэсіямі i дробнымі ўступкамі ўдалося аслабіць сялянскі рух. Але барацьба сялян адыграла станоўчую ролю, паказала, што яни не змірыліся з грабежніцкімі ўмовамі рэформы 1861 г. Гэта барацьба аслабляла пазіцыі царызму i памешчыкаў у Беларусь

Пачатак 1863 г. характарызаваўся новым уздымам сялянскага руху, што было звязана са спадзяваннямі сялян атрымаць 19 лютага "сапраўдную волю". У сувязі з гэтым асабліва моцныя хваляванні адбыліся ў Беларусі і Літве3. Тут у многіх месцах цэлыя воласці адмаўляліся ад выкання павіннасцей на карысць памешчыкау. У Беларусі ў сваю чаргу па масавасці руху асабліва вылучаліся беларускія паветы Гродзенскай губерні. У прыватнасці, непадпарадкаванне мясцовым уладам i дваровай адмініетрацыі ахапіла большасць валасцей Брэсцкага павета. Пра масавыя адмовы сялян выходзіць на працу да памешчыкау паступалі звесткі з Ваўкавыскага, Слонімскага паветаў.

Пасля падаўлення паўстання 1863 г. у Бвларусі царскі ўрад перайшоў да рашучай барацьбы з сялянскімі выступлениямі. У новых палітычных умо-

_______________

1 Фридман М.Б. Крестьянское движение в Белоруссии в годы революционной ситуации. С.270.

2 Крестьянское движение 1827-1869 гг. / Сост. Е.А. Мороховец. М.;Л., 1931. Вып.2. С.28; Отмена крепостного права. С.285-287; Фридман М.Б. Крестьянское движение в Белоруссии в годы революционной ситуации. С.271.

3 Крестьянское движение 1827-1869 гг. Вып.2. С.52.

246

вах сялянскі рух пайшоў на спад. Адыгралі важную ролю i змены ў першапачатковых умовах вызвалення сялян - перавод ix на абавязковы выкуп i зніжэнне выкупных плацяжоў. Тым не менш барацьба сялян супраць памешчыкаў, перажыткаў прыгонніцтва i царскіх улад, хоць i ў меншай ступені, працягвалася таксама ў наступныя гады. Асновай сялянскага руху з'яўляліся абеззямеленне, збядненне большасці сялянства пры захаванні панавання латыфундыяльнага землеўладання дваранства.

Выступленні сялян у сярэдзіне 60-70-х гг. Другі этап сялянскай барацьбы ў Беларусі ахоплівае перыяд з 1864 па 1875 г. Ён характарызуецца паступовым спадам сялянскага руху. У гэтыя гады зафіксавана 218 выступленняў, або ў сярэднім па 18 у год. 3 ix 110 складалі выступленні на аснове пазямельных адносін, барацьба супраць панскага прыгнёту i 101 - хваляванні супраць улад. Асноўнымі (нормамі барацьбы былі выступленні ў сувязі з адмежаваннем зямель на карысць памешчыкаў, адмоваўносіць выкупныя плацяжы i падаткі, самавольны захоп зямлі i маёмасці1.

Найбольш буйныя хваляванні сялян адбываліся ў сувязі з тым, што віленскія генерал-губернатары Э. Баранаў, a затым Л. Патапаў імкнуліся адабраць ад сялян тыя ўступкі, якіх яны дабіліся ў выніку паўстання 1863 г. i сваіх выступленняў супраць грабежніцкіх умоў рэформы 1861 г. У шэрагу паветаў праверачныя камісіі вызначалі "лішкі" сялянскай надзельнай зямлі i імкнуліся ix забраць на карысць памешчыкаў2.

Сялянскія выступленні на гэтай глебе адбываліся ў многіх валасцях Рэ-чыцкага, Слуцкага, Бабруйскага, Пінскага паветаў. Актыўную барацьбу су­праць адмежавання зямель на карысць памешчыкаў вялі сяляне Магілёўскай i Віцебскай губерняў. У Віленскай губерні выступленнямі су­праць размежавання быў ахоплены шэраг населеных пунктаў Лідскага, Дзісенскага i Вілейскага паветаў.

Пры вельмі дрэннай забяспсчапасці сялянства лесам, асабліва будаўнічым, вялікае распаўсюджанне ў Беларусі атрымалі высечкі панскіх i казённых лясоў. Ёсць усе падставы сцвярджаць, што не было ніводнай вёскі, жыхары якой не парушалі б у той ці іншай меры лясны статут. Судовыя ўстановы былі запоўнены справамі аб высечках лесу. Блізкімі па змесце да высечак відамі барацьбы з'яўляліся патравы і самавольны выпас жывёлы. Прычына гэтай з'явы - вострая патрэбнасць у пашах. У асноўным выпас жывёлы адбываўся ў скрытай форме, індывідуальна ці дробнымі групамі і таму не паддаецца статыстычнаму ўліку. Разам з высечкамі лесу патравы i самавольны выпас жывёлы былі найбольш распаўсюджанымі відамі сялян­скага руху ў Беларусі (за 1864-1875 гг. выяўлена 50 выпадкаў)3.

Другім па значэнні і распаўсюджанасці напрамкам сялянскага руху былі сутыкненні з уладамі. У сваёй большасці яны ўзнікалі на аснове аграрнай ба­рацьбы сялян i з'яўляліся самаабаронай, адказам на дзеянні ўлад пры яе падаўленні. Сутыкненні сялян з уладамі набывалі розныя формы. Гэта i адмовы ад унясення аброку, выкупных плацяжоў і іншых казённых падаткаў, ад выканання судовых рашэнняў, пастаноў сялянскіх міравых устаноў, на­туральных павіннасцей, у прыватнасці рэкруцкай i дарожнай, выступленні на глебе перасяленняў i інш. Сутыкненні з уладамі насілі востры, адкрыты, упарты характар.

_______________

1 Крук У.П. Сялянскі рух на Беларусі 1864-1900 гг. Мн., 1993. С.47- 48.

2 Зайоннковский П.А. Проведение в жизнь крестьянской реформы 1861 г. М., 1958. С.380-389.

3 Крук У.П. Сялянскі рух на Беларусі 1864-1900 гг. С.47.

247

Масавыя адмовы сялян ад выплаты аброку назіраліея ў Цэнтральнай i Заходняй Беларусь Самымі актыўнымі былі сяляне Мінскай губерні. Тут у 1864 г. сялянскі рух супраць унясення аброку востры характар набыў у Рэчыцкім i Мазырскім паветах. У хваляванні ўдзельнічалі жыхары 11 валасцей. Значнае перавышэнне цаны зямлі па выкупу супраць яе рыначнай вартасці выклікала ўсеагульнае абурэнне i адкрыты пратэст сялянскіх мае на Магілёўшчыне. Так, вясной 1864 г. хваля выступленняў супраць унясення выкупу пракацілася па Рагачоўскім павеце. У Стрэшынскай воласці супраць узносу выкупных плацяжоў выступілі сяляне шасці вёсак, у Палескай - столькі ж. Выступленні былі падаўлены з дапамогай вайскоўцаў. У 1867 г. вялікія беспарадкі на глебе адмоў ад выкупных плацяжоў мелі месца ў Лепельскім павеце Віцебскай губерні. Адмовы ад узносу ix i пагашэння нядоімак назіраліся ў Вілейскім, Дзісенскім паветах Віленскай губерні1.

Малазямелле i галеча, уціск памешчыкаў i царскіх чыноўнікаў з'явіліся прычынай таго, што беларускіх сялян пачалі вабіць свабодныя землі поўдня i паўднёвага ўсходу краіны. Пад уздзеяннем чутак аб вызваленні сялян ад надаткаў i рэкруцкай павіннасці ў паўднёвых губернях Расіі ў 1867 г. хваляванні ахапілі Быхаўскі павет Магілёўскай губерні. Летам 1868 г. буйныя хваляванні адбыліся ў Барысаўскім i Ігуменскім паветах Мінскай губерні. Сяляне тут самавольна збіралі валасныя сходы, на якіх назначалі i адпраўлялі хадакоў для агляду зямель у Самарскую i Арэнбургскую губерні. Для прадухілення перасяленчага руху ўлады прымалі розныя захады: ад угаворванняў да распраў з дапамогай паліцыі, казакаў і воінскіх каманд2. У канцы 1868 г. урад увогуле забараніў на нявызначаны тэрмін перасяленні з заходніх губерняў3.

Сялянскія хваляванні ў другой палове 70-х - пачатку 80-х гг, Трэці этап сялянскага руху ахоплівае 1876 - 1882 гг. На працягу гэтага перыяду назіраўся прыкметны рост сялянскага руху. На яго прыпадаюць 204 выступ­ленне або ў сярэднім па 29 у год. 3 ix 132 складалі хваляванні на аснове пазя-мельных адносін i 70 - выступление накіраваныя супраць царскіх улад. У параўнанніз 1864- 1875 гг. удзельная вага першых узрасла з 50,5 да 64,2%. Прыкметна актывізаваліся такія формы хваляванняў, як барацьба супраць адмежавання зямлі на карысць памешчыкаў, захопы лугоў i пашы, самавольны выпас жывёлы i патравы. Адным з самых пашыраных відаў сялян­скага руху заставаліся высечкі панскіх і казённых лясоў. Ажыўленне сялян­скага руху было звязана з цяжкім эканамічным становішчам пераважнай большасці сялянства, якое пагоршылася ў выніку расійска-турэцкай вайны 1877-1878 гг. На плечы сялян лёг асноўны цяжар вайны. Веска пазбавілася найбольш працаздольнай мужчынскай рабочай сілы, часткі сялянскіх ко­ней, яшчэ больш збяднела4. Антыфеадальная барацьба еялянства, яго выступленні супраць адміністрацыйна-паліцэйскага ўціску ў Расійскай імперыі, у тым ліку ў Беларусі, з'явілася адным з галоўных фактараў, што прывялі да крызісу самадзяржаўя на рубяжы 70-80-х гг. XIX ст. Уздым сялян-

______________

1 Крестьянское движение 1827-1869 гг. Вып.2. С.92; Красный архив. М, 1940. Т.1 (98). С.215; Крук У.П. Сялянскі рух на Беларусі 1864-1900 гг. С.61, 63-65.

2 Крестьянское движение 1827-1869 гг. Вып. 2. С. 147; Крестьянское движение в России в 1861-1869 гг.: Сб. документов / Под ред. Л.М.Иванова. М., 1964. С.797.

3 Верещагин П.Д. Крестьянские переселения из Белоруссии (вторая половина XIX в.). С.35.

4 Крук У.П. Сялянскі рух на Беларусі 1864-1900 гг. С.47-48, 76-77, 86-87.

248

скага руху быў адной з найважнейшых праяў другой рэвалюцыйнай сітуацыі, якая ўзнікла ў Расіі ў 1879-1880 гг.

У барацьбе за атрыманне зямлі асабліва вялікую актыўнасць праяўляла шматлікая саслоўная трупа сялян - вольных людзей, што арандавалі пан­скую зямлю. На высяленне з маёнткаў пасля заканчэння тэрміну арэндь: (1876) яны адказалі масавым супраціўленнем. У прыватнасці, такі характар набылі хваляванні вольных людзей у маёнтках князёў П. Вітгенштэйна і Радзівілаў у Мінскай губерні1.

У гэты перыяд пры адмежаванні сялянскай зямлі ад панскай найбольш актыўна выступалі сяляне Гродзенскай i Віленскай губерняў. Спробы мясцовай адміністрацыі паскорыць межавыя работы натыкаліся наўпартае супраціўленне з боку сялян. Каля паловы сутыкненняў пры размежаванні было падаўлена пры дапамозе воінскіх падраздзяленняў i казацкіх сотняў Змагаючыся з сялянамі, памешчыкі выкарыстоўвалі ўсю моц адміністрацыйна-судовай сістэмы. Улады распраўляліся з сялянскімі хваляваннямі. што былі накіраваны як супраць памешчыкаў, так i супраць ix саміх. Найбольшая колькасць хваляванняў супраць улад (46 з 70) адбылася ў Мінскай i Магілёўскай губернях. У асноўным яны былі звязаны з адмовай сялян выконваць судовыя рашэнні, пастановы i распараджэнні адміністрацыйных i сялянскіх міравых устаноў2.

Шэраг выступленняў быў накіраваны супраць валасной i сельскан адміністрацыі. На сельскіх i валасных сходах старасты i асабліва валасныя старшыны ў сваёй большасці выбіраліся з ліку так званых добранадзейных. паслухмяных сялян, якія з'яўляліся стаўленікамі міравых пасрэднікаў. Многія з ix скампраметавалі сябе ў вачах аднавяскоўцаў супрацоўніцтвам з памешчыкамі, рознымі злоўжываннямі. Сяляне самавольна здымалі з пасал такіх службовых асоб i замянялі ix сваімі кандыдатамі. Такія хваляванні адбываліся ў Любчанскай воласці Навагрудскага павета, Валасевіцкай i Бя-рэзінскай валасцях Барысаўскага павета, Грозаўскай воласці Слуцкага па­вета3.

У канцы 70-х - пачатку 80-х гг. у Беларусі, як i ў іншых рэгіёнах краіны. пашыраліся чуткі аб усеагульным перадзеле зямлі i паніжэнні павіннасцей. Яны адлюстроўвалі імкненне сялян знішчыць панскае землеўладанне i іншыя перажыткі прыгонніцтва. У Беларусі з восені 1878 г. гэтыя чуткі шырока распаўсюджваліся ў Пружанскім, Слонімскім, Ваўкавыскім, Брэсцкім, Кобрынскім паветах Гродзенскай губерні. Імі былі ахоплены таксама некаторыя паветы Віцебскай, Віленскай, Мінскай i Магілёўскай губерняў. Гэта выклікала вялікі непакой улад. Урад неаднаразова звяртаў увагу мясцовай адміністрацыі на неабходнасць рашучай барацьбы з такімі з'явамі4.

Барацьба сялян у 1883-1894 гг. Чацвёрты этап сялянскіх хваляванняў у Беларусі ахоплівае 1883-1894 гг. i характарызуецца далейшым абвастрэннем класавай барацьбы на вёсцы, уздымам барацьбы сялян. У гэты перыяд адбылося 375 выступленняў, ці ў сярэднім 31 выступление ў год. 3 ix 253 (67,5 %) было накіравана супраць панскага прыгнёту, 116 (30,9 %) - су-

_______________

1 Крестьянское движение в России в 1870-1880 гг.: Сб. документов / Под ред. П.А. Зайончковского. М., 1968. С.240,448-449; Самбук С.М. Политика царизма в Белоруссии во второй половине XIX века. С. 187.

2 Крук У.П. Сялянскі рух на Беларусі 1864-1900 гг. С.96.

3 Крестьянское движение в России в 1870-1880 гг. С.208, 444, 513, 517; Крестьянское движение в России в 1881-1889 гг.: Сб. документов. М., 1960. С.65-66.

4 Крестьянское движение в России в 1870-1880 гг. С.207,210,328,542; Крук УЛ. Сялянскі рух на Беларусі 1864-1900 гг. С.80-84.

249

праць царскай адміністрацыі i паліцыі. Сялянскі рух развіваўся ва ўмовах узмацнёйня напаўпрыгонніцкай i капіталістычнай эксплуатацыі, пад уплывамузросшага рабочага руху, ва ўмовах палітычнай рэакцыі, курс на якую быў узяты ўрадам пасля забойства нарадавольцамі імператара Александра II. Царызм прымаў рдзнастайныя захады для падаўлення народных рухаў. Як i ў папярэдні час, барацьба беларускіх сялян мела яскрава выражаную антыпанскую накіраванасць. Па-ранейшаму пераважалі такія формы руху, як су-праціўленне пры размежаванні зямельных угоддзяў, самавольны выпас i патравы, высечкі лесу, захопы лугоў i пашы, ворнай зямлі1.

Упартая барацьба працягвалася паміж сялянствам і памешчыкамі пры межавых работах. Сяляне імкнуліся недапусціць далейшага абрабавання ix памешчыкамі, пазбаўлення ўгоддзяў, якімі яны карысталіся даразмежавання. Асноўная частка сутыкненняў (41 з 47) прыпадала на Цэнтральную i Заходнюю Беларусь, дзе неразмежаваных зямель было больш за ўсё2.

Шырока оылі распаўсюджаны патравы i самавольны выпас жывёлы на ўласніцкіх угоддзях. У данясенні міністру ўнутраных спраў у 1890 г. мінскі губёрнатар паведамляў, што 60 - 70 % усіх спраў, якія разглядаліся міравымі суддзямі, адносіліся да катэгорыі патраў3. Патравы i самавольны выпас жывёлы займалі значнае месца ў сялянскім руху i астатніх рэгіёнаў Бела­русь Звычайнай з'явай у жыцці беларускай вёскі заставаліся таксама вы-сечкГпанскіх i казённых лясоў. Толькі ў 1889 г. пад следствам у Віцебскай i Лепельскай міравых акругах знаходзілася 1136 чалавек, з якіх суд прызнаў вінаватымі 667. У тым жа годзе ў Полацкім павеце было зафіксавана 421 парушэнне панскай уласнасці, звязанае з раскраданнем лесу i лясных матэрыялаў. Па прыгаворах,міравых суддзяў было асуджана 305 чалавек4.

У параўнанні з папярэднімі гадамі пашырыўся такі дзейсны, наступаль-ны'від сялянскага руху, як барацьба за адрэзкі, захоп панскіх зямельных угоддзяў. Абсалютная большасць такіх хваляванняў (81 з 87) выяўлена ў цэінтрьі iна ўсходзё Беларусі, дзе ў многіх мясцовасцях сяляне былі асабліва дрэнна забяспечаны зямлёй. У цеснай сувязі з барацьбой за адрэзкі зна-ходзілася барацьба за сервітуты, якая ў Навагрудскім, Слуцкім, Слонімскім i іншых паветах набыла асабліва востры характар5. Разам з тым у адзначаны перыяд гэта наступальная форма сялянскага руху не атрымала масавага распаўсюджання. Пытанне аб ліквідацыі ўсёй панскай зямельнай уласнасці не ставілася.

Як i раней, значнае месца ў сялянскім руху займалі выступленні супраць улад, што адбываліся пры выкананні судовых рашэнняў, пастаноў i pacna-раджэнняў адміністрацыйных і сялянскіх міравых устаноў. Асабліва вострымі былі хваляванні сялян пры вопісе i продажы маёмасці для папаўнення нядоімак, розных штрафаў i інш. Канфлікты з царскай адміністрацыяй мелі месца i пры ацэнцы патраў, у час вобыскаў з мэтай выяўлення высечанага лесу, пры правядзенні памешчыкамі сельскагаспадарчых работ на спрэчных зямельных участках. Нярэдка гэтыя выступленні

________________

1 Крук У.П. Сялянскі рух на Беларусі 1864-1900 гг. С.103-104.

2 Там жа. С.111-112.

3 Минские губернские ведомости. 1890. 29 апр.

4 Крестьянское движение в России в 1881-1889 гг. С.197-198, 274-275; Крестьянское движение в России в 1890-1900 гг.: Сб. документов. М., 1959. С.230; Крук У.П. Сялянскі рух на Беларусі 1864-1900 гг. С.114-116.

5 Крестьянское движение в России в 1881-1889 гг. С.107,117,277-278,318-320,736-737, 750-751; Крестьянское движениев Россиив 1890-1900 гг. С.255,258; Лрух У.Я. Сялянскірух на Беларусі 1864-1900 гг. С.107-111.

250

перарасталі ў адкрытую ўзброеную барацьбу з паліцыяй i воінскімі камандамі. Летам 1887 г. падобнымі хваляваннямі быў ахоплены шэраг населеных пунктаў Нягневіцкай воласці Навагрудскага павета. Па колькасці выступленняў супраць улад (83 са 116) вызначаліся Мінская i Магілёўскай губерні1.

Своеасаблівай формай сялянскай барацьбы з'яўляўся масавы рух за пе-расяленне на свабодныя землі, пераважна Сібіры i Далёкага Усходу. У кан-цы 1883 - пачатку 1884 г. ім былі ахоплены 12 валасцей Ігуменскага, Бабруйскага i Слуцкага паветаў Мінскай губерні. Выступленні сялян, якія першапачаткова працякалі ў легальных формах, з цягам часу сталі набываць востры характар, вылівацца ў адкрытыя сутыкненні з уладамі. У канцы 80-х гг. масавы перасяленчы рух ахапіў Чэрыкаўскі, Клімавіцкі i Гомельскі паветы Магілёўскай губерні. Сялянскія хваляванні на глебе перасяленняў у гэтых паветах адбываліся i ў пачатку 90-х гг.2

Сялянскі рух у 1895-1900 гг. Апошні этап сялянскага руху парэфор-меннага перыяду - выступленні 1895-1900 гг. За гэтыя гады зафіксавана 181 хваляванне, або ў сярэднім 30 у год. 3 ix 125 (69,1 %) складалі хваляванні, накіраваныя супраць памешчыкаў, i 50 (27,6 %) - супраць улад3. 3 сярэдзіны 90-х'гг. XIX ст. пачынаецца новы, пралетарскі этап вызваленчага руху народаў Расіі. У Беларусі ўслед за рабочымі актыўна выступалі i сяляне. Ва ўмацаванні сувязей паміж горадам i вёскай значную ролю адыгралі сяляне-адыходнікі, многія тысячы якіх вярталіся ў родныя мясціны.

Барацьба беларускіх сялян хоць i разгортвалася ў новых гістарычных умовах, у якасных адносінах не адрознівалася ад папярэдніх гадоў. У аснове руху ляжала барацьба за зямлю. Змест яе вызначалі захоп i самавольнае карыстанне ворнай зямлёй, аказанне супраціўлення панскаму размежаванню, захоп лугоў i пашы, самавольны выпас жывёлы i патравы, высечкі панскага лесу. Многія з гэтых выступленняў былі звязаны ca змаганнем за зямёльныя сервітуты.

Узраслі прамыя захопы панскай зямлі, галоўным чынам у Магілёўскай губерні, сяляне якой зведалі найбольшы зямельны голад. Па-ранейшаму самымі пашыранымі формамі аграрнага руху ў Беларусі з'яўляліся патра­вы i самавольны выпас жывёлы, высечкі панскага i казённага лесу. У сувязі з тым што працэс размежавання панскіх і сялянскіх зямель быў яшчэ не завершаны, барацьба на гэтай падставе не сціхала і ў названы перыяд, хоць колькасць выступленняў у параўнанні з папярэднім перыядам ска-рацілася. Больш за ўсё такіх хваляванняў (15 з 17) зарэгістравана ў Магілёўскай i Мінскай губернях, дзе ўлады паскорылі правядзенне межавых работ4.

Выступленні супраць улад i паліцыі працягвалі насіць востры, адкрыты характар i адзначаліся масавасцю. У адных выпадках да сутыкненняў з ула-дамі прыводзіла барацьба сялян з памешчыкамі на грунце пазямельных адносін. У іншых хваляванні былі выкліканы дзеяннямі саміх улад. Найбольш пашыранымі сярод ix былі хваляванні, звязаныя з адмовай сялян выконваць несправядлівыя, на ix думку, судовыя рашэнкі i розныя пастановы. Масавыя выступленні сялян-чыншавікоў супраць высялення выяўлены ў

____________

1 Крук У.П. Сялянскі рух на Беларусі 1864-1900 гг. С.122,128.

2 Крестьянское движение в России в 1881-1889 гг. С.704; Крестьянское движение в России в 1890-1900 гг. С.53-55; Крук У.П. Сялянскі рух на Беларусі 1864-1900 гг. С. 131 -133.

3 Крук У.П. Сялянскі рух на Беларусі 1864-1900 гг. С.141-142.

4 Там жа.С.141,149-150.

251

Мінскай і Віцебскай губернях, у прыватнасці ў Рэчыцкім, Слуцкім, Віцебскім i Полацкім паветах1.

Буйныя хваляванні сялян супраць улад адбываліся ў сувязі з барацьбой за перасяленне. У другой палове 90-х гг. на ўсходзе Беларусі назіралася но­вая хваля міграцый, якія прынялі яшчэ больш масавы характар. Яны ахапілі амаль усю тэрыторыю Віцебскай губерні. Сяляне, тайна распрадаўшы сваю маёмасць, накіроўваліся на бліжэйшыя чыгуначныя станцыі. Толыгі вясною 1897 г. заявы аб перасяленні падалі звыш 50 тыс. віцебскіх сялян. Шырокі перасяленчы рух адбываўся i ў Магілёўскай губерні. 3 канца 1895 г. ён Мёў месца ў Быхаўскім i Рагачоўскім, а затым перакінуўся на Клімавіцкі, Чэрыкаўскі i іншыя паветы. У 1896 г. просьбы аб перасяленні былі атрыманы ад 27 тыс. сем'яў, г.зн. амаль ад 1/7 агульнай колькасці сялян губерні. Адбываліся сутычкі з паліцыяй i войскамі. Сялян вярталі на ранейшае месца жыхарства, секлі розгамі2.

Па меры развіцця капіталізму, фарміравання сялянскай буржуазіі абвастраліся супярэчнасці ўнутры сялянства. Яны праяўляліся галоўным чынам"ў падпалах i захопах кулацкай маёмасці, процідзеянні кулацкаму засіллю ў органах сялянскага кіравання, перш за ўсё валасных. Аднак такіх выступленняў было нямнога. У парэформенным перыядзе ў Беларусі ix выяўлена 103. Хаця супярэчнасці паміж сялянскай беднатой i замежным сялянствам узмацняліся, алебарацьба паміж імі ў 60-90-я гг. XIX ст. не дасягнула яшчэ значнага ўзроўню. У гэты час хваляванні сялян былі накіраваны ў асноўным супраць памешчыкаў, царскай адміністрацыі, усіх перажыткаў прыгонніцтва, што аб'ектыўна адлюстроўвала змест буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі, якая наспявала ў Расіі.

У парэформенны перыяд узрасла класавая барацьба на вёсцы. Паводле атрьшаных даных, усяго ў Беларусі ў 1861-1900 гг. адбылося 1509 выступленняў сялян. Сялянскі рух меў ярка выражаны аграрны характар. Пераважная большасць хваляванняў - 1041, або 69 % ix агульнай колькасці, была накіравана супраць панскага прыгнёту. Найбольш пашыранымі формамі сялянскай барацьбы з'яўляліся самавольны выпас жывёлы i патравы, высечкі лесу, супраціўленне пры межавых работах, захоп ворнай зямлі, сенажацей i пашы. На другім месцы знаходзіліся выступленні супраць улад - 447 (29,6 %), якія былі цесна звязаны з аграрнай барацьбой сялян. Найбольшых памераў сялянскія хваляванні дасягнулі ў 1861-1863 гг. у адказ на грабежніцкія ўмовы адмены прыгону, якія асуджалі шырокія масы сялянства на галечу i кабалу. У гэты час многія выступленні сялян вылучаліся масавасцю, спробамі ўнесці зачаткі арганізаванасці ў барацьбе за свае правы. Аднак у цэлым сялянскі рух характарызаваўся разрозненасцю ў дзеяннях сялян, лакальнасцю большай часткі выступленняў, ix стыхійнасцю, недастатковай арганізаванасцю. Колькасна пераважалі абарончыя, пасіўныя формы ба­рацьбы. Адсутнічала сувязь з рабочым класам, сяляие не выстаўлялі ясных i канкрэтных палітычных патрабаванняў. Разам з тым выступленні сялян 60-90-х гг. XIX ст. стварылі ўмовы для пераходу да новага этапу руху - ма-

__________________

1 Крестьянское движение в России в 1890-1900 гг. С.308-Э09, Ш, 320-322, 400-403, 460-462, 580; Крук У.П. Сялянскі рух на Беларусі 1864-1900 гг. С.153,158.

2 Дакументы i матэрыялы па гісторыі Беларусі (1772-1903 гг.) Мн., 1940. Т. 2. С.812-813; Витебский листок. 1898. 21, 25, 28 марта; Крук У.П. Сялянскі рух на Беларусі 1864-1900 гг. С.160-161.

3 Крук У.П. Сялянскі рух на Беларусі 1864-1900гг. С.48, 104,142.

252

савай барацьбы за ліквідацыю ўсёй панскай зямельнай уласнасці, што наступіў у час першай расійскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі.

Вострая класавая барацьба ў беларускай парэформеннай вёсцы, як i ў іншых рэгіёнах Расійскай імперыі, сведчыла, што адмена прыгону не зняла з павесткі дня аграрна-сялянскага пытання. Яно працягвала заставацца цент­ральным у той грамадска-палітычнай барацьбе, якая ішла тут у другой палове XIX ст. Як адзначалася, сялянства з'яўлялася самай шматлікай катэгорыяй насельніцтва капіталістычнай Расіі, у тым ліку Беларусі. Яго становішча i барацьба за зямлю, супраць памешчыкаў і ўсіх рэшткаў прыгонніцтва рабілі вялікі ўплыў на сацыяльна-эканамічнае i палітычнае развіццё краіны. Аграрнае пытанне набыло агульнанацыянальнае значэнне.







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 1294. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Дренирование желчных протоков Показаниями к дренированию желчных протоков являются декомпрессия на фоне внутрипротоковой гипертензии, интраоперационная холангиография, контроль за динамикой восстановления пассажа желчи в 12-перстную кишку...

Деятельность сестер милосердия общин Красного Креста ярко проявилась в период Тритоны – интервалы, в которых содержится три тона. К тритонам относятся увеличенная кварта (ув.4) и уменьшенная квинта (ум.5). Их можно построить на ступенях натурального и гармонического мажора и минора.  ...

Понятие о синдроме нарушения бронхиальной проходимости и его клинические проявления Синдром нарушения бронхиальной проходимости (бронхообструктивный синдром) – это патологическое состояние...

САНИТАРНО-МИКРОБИОЛОГИЧЕСКОЕ ИССЛЕДОВАНИЕ ВОДЫ, ВОЗДУХА И ПОЧВЫ Цель занятия.Ознакомить студентов с основными методами и показателями...

Меры безопасности при обращении с оружием и боеприпасами 64. Получение (сдача) оружия и боеприпасов для проведения стрельб осуществляется в установленном порядке[1]. 65. Безопасность при проведении стрельб обеспечивается...

Весы настольные циферблатные Весы настольные циферблатные РН-10Ц13 (рис.3.1) выпускаются с наибольшими пределами взвешивания 2...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.013 сек.) русская версия | украинская версия