Студопедия — Сельская гаспадарка і аграрная рэформа П.Сталыпіна
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Сельская гаспадарка і аграрная рэформа П.Сталыпіна






Интэнсіфікацыя і дынаміка сельскагаспадарчай вытворчасці. Класавая дыферэнцыяцыя сялянства.У пачатку XX ст. вядучай галіной сельскай гаспадаркі Беларусі заставалася земляробства. 3 развіццём капіталістычных адносін на вёсцы, павелічэннем колькасці сельскага насельніцтва яго пра-дукцыйныя сілы узрасталі. 3 1899 да 1913г.у Беларусі з пашырэннем ворнага кліна агульная пасяўная плошча павялічылася з 3870,2 тыс. да 4052 тыс. дзесяцін, Ц1 на 4,7 %. Аднак яе прырост назіраўся толькі на сялянскай надзельнай зямлі - з 2474,2 тыс. да 2698,1 тыс., або на 9 %. На прыват-наўласніцкіх землях пасевы скараціліся з 1396 тыс. да 1353,9 тыс. дзесяцін (3 %) Хутчэй за усе пашыраліся пасяўная плошча і збор найбольш даходных, тэхнічных і кармавых культур (бульбы, лёну, канапель). Сярод іх першае месца займала бульба. За адзначаны перыяд у Беларусі яе плошча вырасла з 375,1 тыс. да 551,6 тыс. дзесяцш (47,1 %), а удзельная вага ў агульнай пасяўной плошчы на прыватнаўласніцкай зямлі ўзнялася з 9,5 да 14,6 %, на сялянскай надзельнай - з 9,8 да 12,3 %. Сярэднегадавы чысты (за вылікам насення) збор бульбы павял1ічыуся са 124,4 млн пудоу у 1899-1901 гг. да 184,7 млн пудоу у 1911-1913 гг., або на 48,6 %. У пачатку XX ст. Беларусь за­ставалася адным з найбуйнейшых рэгіёнаў вытворчасці бульбы. Напярэ-дадні Першай сусветнай вайны на яе прыпадала 17,2 % усяго бульбянога поля еурапейскай часткі Расійскай імперыі1. Асноўную масу таварнай буль­бы перапрацоўвалі на спірт, большая частка якога паступала на продаж.

У пауночных паветах важнай галіной сельскагаспадарчай вытворчасці з'яўлялася льнаводства. Тут было сканцэнтравана каля 2/3 пасеваў лёну ў Беларусі. 3 1899 да 1913 г. яны узраслі з 91,5 тыс. да 100,1 тыс. дзесяцін (9А %) * склалі 2,5 % агульнай пасяўной плошчы. Сярэднегадавы збор ільно-валакна павялічыуся з 1794 тыс. пудоу у 1899-1901 гг. да 2928,2 тыс. пудоу ў 1911-1913 гг., щ на 63,2 %. Значнае перавышэнне яго росту ў параўнанні з пасевамі сведчыць аб інтэнсіфікацыі льнаводства, якое ўсё больш прыста-соўвалася да рынку. Амаль 3/4 пасяўной плошчы лёну і збору льновалакна прыпадала на сялянскія надзельныя землі2. Заможныя сялянскія гаспадаркі паўночных паветаў спецыялізаваліся на вытворчасці лёну на продаж. Апошняя, як і ў другой палове XIX ст., былі адным з асноўных рэгіёнаў гандлёвага льнаводства ў краіне.

У 1913 г. параунальна з 1899 г. у Беларусі пасевы збожжавых (з улікам зернебабовых) культур узраслі толькі на 4,1 тыс. дзесяцін (0,1 %), а іх удзельная вага ў агульнай пасяўной плошчы знізлася з 87,2 да 83,4 %3. Ра­зам з тым ураджайнасць збожжа павышалася. Сярэдняя ураджайнасць збожжавых культур у Беларускім рэгіёне у 1911-1913 гг. параўнальна з 1900-1902 гг. узрасла на прыватнауласніцкіх землях з 41,2 да 54,8 пудоу з дзесяціны (33,2 %), на сялянскіх надзельных - з 37 да 47,2 пудоу (27,6 %)4. Павелічэнне збору збожжа адбывалася амаль выключна за кошт інтэнсіфікацыі збожжавай гаспадаркі. Аднак тэмпы росту прадукцыі збож­жа былі недастаткова высокія. Па яго ураджайнасці Беларусь працягвала адставаць ад многіх рэгіёнаў імперыі.

У пачатку XX ст. важнай галіной сельскагаспадарчай вытворчасці, цесна звязанай з земляробствам, заставалася жывёлагадоўля. У гэты перыяд назіраўся рост, ды і то нязначны, толькі пагалоўя буйной рагатай жывёлы. Статак астатніх відаў свойскай жывёлы паменшыуся. У 1913 г. адносна 1900 г. у пяці заходніх губернях пагалоўе буйной рагатай жывёлы (без маладняку) павялічылася з 3539,9 тыс. да 3662,5 тыс., або на 3,5 %, а рабочых коней (звыш чатырох гадоў) скарацілася з 1554,4 тыс. да 1376,4 тыс., ці на 11,5 %, свіней з 2100,1 тыс. да 1889,2 тыс. - на 11,2 %, авечак і коз з 3274,7 тыс. да 2474 тыс. - на 24,4 %'. Гэта было выклікана перш за ўсё крызісам 1900 -1903 гг. і дэпрэсіяй 1904 - 1908 гг. у прамысловасці (паніжэннем попыту на таварную жывёлагадоўчую прадукцыыю, далейшым змяншэннем плошчы паш і сенажацей асноўнай масы сялянства, заменай малапрадукцыйнай жывёлы меншай па колькасці пародзістай жывёлай ў многіх пансгкіх ізамож-ных і сялянскіх гаспадарках. Аднак Беларусь у пачатку XX ст., як і ў другой па-лове XIX ст., належала да ліку рэгіёнаў Расійскай імперыі з параўнаўча развітой жывёлагадоўляй. Малочная і мясная жывёлагадоўля ў спалучэнні з вніакурствам, пры вядучай ролі малочнай гаспадаркі, тут з'яўлялася галоўным напрамкам рыначнай спецыялізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці.

Рост прадукцыйных сіл земляробства і часткова жывёлагадоўлі быу абумоўлены пашырэннем скарыстання ўдасканаленых прылад вытвор­часці, машын і наёмнай працы, развщцём гандлёвага земляробства, у тым ліку вінакурства і іншых галін сельскагаспадарчага прадпрымальніцтва, па-велічэннем колькасці сельскага насельніцтва.

Таксама паляпшалася тэхнічная аснашчанасць сельскагаспадарчай вы­творчасці. У 1910 г. у Беларусі ў панскіх гаспадарках жалезныя плугі скла-далі 46,9 % усіх прылад для ворыва, жалезныя бароны і бароны з жалезнымі зубамі - 68,3 % іх агульнай колькасці, у сялянскіх - адпаведна 36,4 1 34 %. Памешчыкам належала 41,2 тыс. земляробчых машын (малатарань, веялак, сеялак, жняярак, конных грабель), сялянам (галоўным чынам кулакам і за-можным) - 32,5 тыс., амаль выключна малатарань і веялак2. У панскіх гас­падарках і гаспадарках сялянскай буржуазіі кабальныя адпрацоўкі сялян пасту-пова выцяснялліся наёмнай рабочай сілай. Напярэдадш Першай сусветнай вайны у параўнанні з 1897 г. колькасцю парабкаў у маёнтках ігаспадарках ся­лянскай буржуазіі Беларускага рэгіёна ўзрасласа 130 тыс. да 200 тыс. (53,8 %)3.

Пашыраліся рыначныя сувязі сельскай гаспадаркі.3 1900 да 1913 г. чысты (за вылікам увозу) вываз льновалакна і кудзелі з Беларусі ў іншыя рэгіёны краіны і за мяжу павялічыуся з 1619 тыс. да 1911 тыс. пудоў (18 %), мяса, бітай птушкі і дзічыны - са 188 тыс. да 395 тыс. пудоу (у 2,1 раза). Акрамя таго, за вынікам увозу напярэдадні вайны было адпраўлена 47,7 тыс. галоў свіней і 11,5 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы4.

Інтэнсіўна развівалася вінакурства. 3 1901/1902 да 1912/1913 гаспадар-чага года ў пяці заходніх губернях колькасць бровараў узрасла з 484 да 630, ці на 30,1 %, а колькасць перакуранай бульбы - з 22,7 млн да 31,9 млн пудоў, або на 40,5 %. На спірт таксама перапрацоўвалі штогод ад 2,2 млн да 2,9 млн пудоу збожжа5. Большая частка спірту ішла на продаж. Адыходы вінакурства (брага) шырока скарыстоўвалі на корм жывёле. Значная колькасць пра-дуктаў земляробства іжывёлагадоўлі збывалася на мясцовым рынку.

Сельскае насельніцтва няспынна расло. 3 1897 да 1913 г. у Беларусі яно павялічылася з 5845,1 тыс. да 7870 тыс. чалавек (34,6 /о)1. Натуральны пры-рост сям'і прымушаў сялян заворваць пашы, сенажаці, пашыраць плошчу ворнай зямлі.

За кошт "вымывання" серадняцкіх слаёў вёскі ў пачатку XX ст. назірала-ся далейшае паглыбленне класавай дыферэнцыяцыі сялянства на сялян-скую буржуазію, галоуным чынам дробную, 1 сельею пралетарыят, пераваж-на з надзелам. Зыходзячы з размеркавання колькасці коней, зямлі, а таксама скарыстання наёмнай працы парабкаў "верхняй" групай сялян, можна сцвярджаць, што ў Беларуасі з канца XIX ст. да пачатку Першай сусветнай вайны удзельная вага сялянскіх серадняцкіх двароў зменшылася прыкладна з 30 да 20 %, а бядняцкіх - павьгалася з 60 да 70 %, сялянскай буржуазіі - з 8 да 11 %2. Класавая дыферэнцыяцыя сялянства была якасна новай, найважнейшай з'явай ў сацыяльным развіцці капіталістычнай вёскі. У канцы гэтага перыяду дадзены працэс паранейшаму быу яшчэ далёкі ад завяршэння.

Прычыны і мэты рэформы.Расійская рэвалюцыя 1905-1907 гг. пры-мусіла царызм зрабіць круты паварот у аграрнай палітыцы, стаць на шлях паскарэння капіталістычнага развіцця вёскі. Рэформа П.Сталыпіна была адказам царскага самадзяржаўя, памешчыкаў на рэвалюцыю. У адзначаны перыяд сяляне выступалі з рэвалюцыйнымі патрабаваннямі, аж да нацыя-налізацыі ўсёй зямлі. Рэвалюцыя наказала, што сялянства вызваляецца ад наіўнай веры у цара, што яно ў цэлым здольна на актыуныя рэвалюцыйныя дзеянні, што інтарэсы сялян непрымірымыя з панскім землеўладаннем. Як вядома, першая расійская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя не выра-шыла аграрнага пытання, не ліквідавала панскай зямельнай ўласнасці і іншых перажыткаў прыгонніцтва. Тым самым захоўваліся ўмовы для новага рэвалюцыйнага выбуху. Правячым колам манархічнай Расійскай імперыі, нягледзячы на часовую перамогу контррэвалюцыю, неабходна было пашырыць сваю сацыяльную базу, знайсці новую апору, паколкі старая апора - памешчыка і ваенная сіла - з'яўлялася недастатковай. Такой апорай, на думку ўрада, павінна была стаць прамыслова-гандлёвая буржуазія ў горадзе і сялянская буржуазія ў вёсцы. Праводзячы рэформу зверху, царызм імкнуўся прадухіліць рэвалюцыю знізу. "Моцны асабісты уласнік, - гаварыў П.Сталыпін, - павіен з'явіцца перашкодай для развіцця рэвалюцый­нага руху"1.

Мэтай рэформы было, з аднаго боку, утварэнне класа кансерватыўнай сялянскай буржуазіі, якая стала б апорай царскага самадзяржаўя і саюзнікам памешчыка ў вёсцы, з другога - ператварэнне асноўнай масы сялян у парабкаў і прамысловых рабочых. Акрамя таго, ставіўшася задача паскорыць рост прадукцыйных сіл земляробства, развщцё капіталізму ў сельскай гаспадарцы пры захаванні панскіх латыфундый. Такім чынам урад імкнуўся прадухыщь аграрна-сялянскую рэвалюцыю і узмацніць рост эканомікі краіны. Сталыпінская рэформа ажыццяўлялася шляхам ліквідацыі сялянскага надзельнага землеўладання, насаджэння дробнакапіталістычнай ся­лянскай зямельнай ўласнасці і хутарской формы землекарыстання, перасялення часткі беззямельных і малазямельных сялян у Сібір, на Далёкі Усход, у Казахстан, на Каўказ, у Сярэднюю Азію і іншыя ускраіныя рэгіёны імперыі. Умовай правядзення гэтых мерапрыемствау з'яўлялася разбурэнне сельскай пазямельнай абшчыны.

Да пачатку XX ст. царызм усяляк падтрымліваў сельскую абшчыну, патрыярхальныя перажыткі у вёсцы, выдаючы сябе за абаронцу інтарэсаў сялянства, неадчужальнасці яго надзелаў. У сапрауднасці ж ён ахоўваў не-пахінасць дваранскай зямельнай ўласнасці. На працягу многіх дзесяцігоддзяў урад глядзеў на абшчыну як на зручны сродак для выбівання падаткаў з сялян. Правячыя колы ускладалі вялікія надзеі і на патрыярхальнасць мужыка, яго веру ў "цара-бацюхну", разглядалі сельскую абшчыну як зручны адмністрацыйна-паліцэйскі інструмент, які найлепшым чынам прывязваў сялянства да грамады і забяспечваў утрыманне яго ў падпарадкаванні іпаслухмянасці. Аднак рэвалюцыя 1905-1907 гг. паказала марнасць гэтых надзей. Сяляне пачалі узнімацца на масавую барацьбу супраць памешчыкау і улад. Сельская пазямельная абшчына прадэманстравала непрыдатнасць у якасці сродку падпарадкавання сялянства памешчыкам, і таму царскае самадзяржаўе пачало яе паскораную ліквідацыю.

Рэформа П.Сталыпіна, яе рэалізацыя ў Беларусі.Паводле ўказа ад 9 лістапада 1906 г., пры абшчынным землеўладанні кожны гаспадар дома, які меў у сваім карыстанні надзельную зямлю, атрымаў права выхаду з абш­чыны і замацавання зямельнага надзелу ў асабістую ўласнасць. Аднак яна была абмежаваная, бо сялянскія надзельныя землі дазвалялі прадаваць выключна сялянам, а закладваць толькі ў сялянскім пазямельным банку. Выхад з сельскай пазямельнай абшчыны праводзіўся на працягу месяца з дня падачы заявы рашэннем (прыгаворам) агульнага сходу сялян-гаспадароў дамоу простай большасцю галасоў. Калі сельская грамада такой згоды не да­вала, дазволіць выйсці з абшчыны мог земскі участковы начальнік. У тых абшчынах, дзе на працягу апошніх 24 гадоў не было агульных зямельных перадзелаў, гаспадар дома, які жадаў выйсці з абшчыны, меў права атрымаць у асабістую ўласнасць усю зямлю, якой фактычна карыстаўся, апрача арандаванай. У перадзельных жа абшчынах кожны, хто выходзіу з іх, павінен быу заплаціць грамадзе за Лішак зямлі, які перавышаў душавую норму па ацэнцы 1861 г. Такая плата была у два-тры разы больш нізкая, чым рыначная цана на зямлю. Гэта давала магчымасць сялянскай буржуазіі танна скупляць абшчынныя земль Адзначаны указ пакінуу у сіле ранейшае заканадаўчае палажэнне, згодна з якім надзельная зямля падворнага уладання магла адчужацца шляхам продажу ці дарэння толькі асобам, прыпісаным да сельскай грамады. Гэта рабілася з мэтай забеспячэння побыту сялян і іх падатказдольнасці перад казной. Пры выхадзе з пазямельнай абшчыны за ся­лянамі захоўвалася права карыстання надзельнымі землямі што заставаліся ў агульным уладальнік, - выганамі, пусткамі, ляснымі і іНШЫМ1 угоддзямі. Указ прадугледжвау і адвядзенне ім хутароў і адрубоў па магчымасці ў адным месцы. Прадугледжваўся пераход цэлай грамады з абшчынным або падворным землеўладаннем да карыстання адрубамі пры згодзе 2/3 членаў сельскага сходу1.

У кастрычніку 1908 г. указ ад 9 лістапада 1906 г. быу ўнесены на разгляд III Дзяржаўнай думы, якая зацвердзіла яго з некаторымі змяненнямі іпапраукамі Затым ён быу ўхвалены Дзяржаўным саветам, зацверджаны Мікалаем II і згодна з датай зацвярджэння стаў называцца законам 14 чэрве-ня 1910 г. Гэты закон паскорыу разбурэнне пазямельнай абшчыны і усталяванне сялянскай прыватнай ўласнасці на зямлю. Калі ўказ ад 9 лістапада дазваляў добраахвотны выхад з абшчыны, то закон ад 14 чэрвеня рабіў яго абавязковым для бесперадзельных сельскіх абшчын. Такімі Л1ЧЫЛ1СЯ абш­чыны, дзе не было агульных перадзелаў з часу надзялення сялян зямлёй. Уся надзельная зямля ў іх прызнавалася асабістай ўласнасцю гаспадароў дамоў, а сяляне Л1ЧЫЛ1СЯ перайшоўшымі да падворна-участковага землеўла­дання. іншыя артыкулы закона ад 14 чэрвеня 1910 г. прадугледжвалі абавязковае стварэнне хутарскіх ці адрубных гаспадарак у грамадзе, дзе пра-водзіўся агульны перадзел. Паводле новага закону, для выхаду на хутары і адрубы ужо не патрабавалася згоды большасці сялян. Для гэтага дастаткова было набраць толькі 1/5 галасоў у той сельскай грамадзе, у якой колькасць гаспадароў дамоў не перавышала 250 чалавек, а там, дзе перавышала, заручыцца падтрымкай 50 гаспадароў дамоў. У сельскай грамадзе з падворным землеўладаннем і ў бесперадзельных абшчынах пры пераходзе на адрубныя ўчасткі згодна з новым законам патрабавалася рашэнне простай большасці гаспадароў дамоў замест 2/3, як гэта прадугледжвалася указам ад 9 лістапада2.

Непасрэднае ажыццяўленне рэформы было ускладзена на губернскія і павятовыя землеупарадкавальныя камісіі, створаныя ўрадам яшчэ у сакавіку 1906 г. Павятовыя землеўпарадкавальныя камісіі з'яўлялася галоўнымі органамі па правядзенню землеўпарадкавання на месцах. Яны складаліся з павятовага маршалка (ён жа старшыня), старшыні павятовай земскай ўправы, асобы, прызначанай Галоўным упраўленнем землеўпарад­кавання і земляробства, павятовага члена акруговага суда, падатковага інспектара, земскага участковага начальніка, трох членаў ад павятовага земскага сходу і толькі трох прадстаунікоў ад сялян, выбраных на валасных схо­дах. Такімі ж былі губернская землеўпарадкавальныя камісіі, якія праводзілі пасяджэнні пад старшынствам губернатара і ўключалі губернскага маршалка, старшыню губернскай земскай управы, упраўляючых Казённай палатай, мясцовымі аддзяленнямі Сялянскага іДваранскага банкаў, а так-сама іншых прадстаўнікоў царскай чыноўнай бюракратьй1. Агульнае гарадніцтва гэтымі камісіямі ажыццяўляў Камітэт па землеўпарадкаваль-ных справах, створаны пры Галоўным упраўленні землеўпарадкавання і земляробства.

Заходнія губерні належалі да рэгіёнаў краіны, дзе з самага пачатку зем-леўпарадкавальныя работы разгарнуліся паскоранымі тэмпамі. Практыч-ную работу па землеўпарадкаванню праводзілі каморнікі, у дапамогу якім прызначаліся так званыя межавыя тэхнікі.

Імкнучыся як мага фіксіраваць ліквідацыю пазямельнай абшчыны, урад 29 мая 1911г. выдаў новы закон аб землеўпарадкаванні. Згодна з гэ-тым законам яно магло праводзіцца незалежна ад таго, замацавана зямля ва ўласнасць ці не. Паселішча, у якім праведзена землеўпарадкаванне, ужо ў выніку гэтага факта абвяшчалася перайшоўшым да спадчыннага ўчастковага ўладання. Значна пашырыліся правы і функцьі землеўпарад-кавальных камун. Апошнія цяпер маглі прымусова рассяляць сялян на хутары і адрубы, не лічачыся з воляй сялянскай большасці. Яны таксама мелі права адміністрацыйным шляхам вырашаць усялякія спрэчкі і судо-выя справы, звязаныя з землеўпарадкаваннем. Рашэнне камісіі забаронена было абскарджваць у судзе. Сяляне, якія замацавалі зямлю ў асабістую ўласнасць, маглі адасобіцца ад абшчыны толькі шляхам выхаду на хутары ці адрубы2.

У выніку сталыпінскага землеўпарадкавання напрацягу 1907-1916 гг. у пяці заходніх губернях на надзельнай зямлі было створана 113,8 тыс. ху-тарскіх і адрубных гаспадарак плошчай 1147,2 тыс. дзесяцін. Гэта складала звыш 10 % усіх сялянскіх двароў 118,7 % плошчы надзельнага землеўладан-ня адзначаных губерняў. Апрача надзельнай зямлі, Сялянскі пазямельны банк прадаў пад хутары і адрубы ў пяці губернях у 1907-1916 гг. 228,7 тыс. дзесяцін банкаусюх зямель, на якіх узнікла 13,5 тыс. гаспадарак. На пра-дадзенай сялянам казённай зямлі (5,4 тыс. дзесяцін) было створана 813 ху-тарскіх і адрубных гаспадарак. Усяго за 10 гадоў ажыццяўлення ста-лыпінскай аграрнай рэформы ў названых губернях узнікла 128,1 тыс. хута-роў і адрубоў. Сукупная плошча зямлі пад імі складала 1381,3 тыс. дзе­сяцін3.

У пяці заходніх губернях працэнт сялянскіх двароў, што выйшлі на хута­ры і адрубы, быў некалькі вышэйшы, чым у цэлым па краіне (12 % супраць 10 %), прычым на долю Віцебскай іМагілёускай губерняў прыпадала звыш 60 % усіх хутароў і адрубоў, створаных у пяці губернях4. Пераход на хутары і адрубы у Беларусі аблягчаўся тым, што ён пачаўся яшчэ да рэформы П. Ста-лыпіна5. Гэтаму працэсу садзейніча таксама шырокае распаусюджанне тут сялянскага падворнага землеўладання.

На хутары іадрубы ішлі галоўным чынам крайнія групы сялянства - сялянская буржуазія і бедната. Царскі ўрад прыстасоўваў хутарызацыю да інтарэсаў першай.

Каля 90 % хутароў і адрубоў пяці заходніх губерняў было створана у ходзе агульнага развярстання абшчынных і падворных надзельных зямель. Пры выхадах з сельскай грамады асобных гаспадароў дамоў утворана толью 7,1 % хутароў і адрубоў. Тут выхады на хутары і адрубы асобных гаспадароў дамоў займалі параўнальна не вялікае месца. Беларусь у гэтых адносінах стаяла на перадапошнім месцы сярод рэгіёнау еўрапейскай часткі Расійскай Імперьі пасля Правабярэжнай Украіны1.

Стварэнне хутарскіх і адрубных гаспадарак праводзілася шляхам разбу-рэння сельскай пазямельнай абшчыны. К пачатку XX ст. у Беларусі абш-чыннае ўладанне ворнай зямлёй і сенажацямі ў вялікіх памерах захавалася толькі ва ўсходніх паветах. У 1905 г. у Магілёўскай губерні налічвалася 159,6 тыс. сялянскіх двароў з абшчынным землеўладаннем (80,5 % усіх ся­лянскіх двароў). У іх карыстанні знаходзілася 1283,6 тыс. дзесяцін прыдат-най надзельнай зямлі, ці 79,3 % яе агульнай плошчы. У Віцебскай губерні такіх двароў мелася 73,5 тыс. (53 %), а плошча сялянскага абшчыннага зем­леўладання складала 711,2 тыс. дзесяцін (44,6 %).2 К 1915 г. у першай гу­берні выйшлі з абшчыны і замацавалі зямельныя ўчасткі ў асабістую ўлас­насць гаспадароў дамоў 90,6 тыс. (56,8 %) двароў з абшчынным землеўла­даннем. Яны атрымалі ва ўласнасць 702,9 тыс. дзесяцін (54,8 %) прыдатнай надзельнай зямлі. У другой губерні выйшлі з пазямельнай абшчыны 21,2 тыс. (28,9 %) двароў, якія мелі 154,8 тыс. дзесяцін (21,8 %) прыдатных абшчынных надзельных зямель. У гэтых губернях замацавалі зямлю у асабістую ўласнасць гаспадароў дамоў каля 48 % двароў з абшчынным зем­леўладаннем, у той час як па краіне у цэлым - 22 %3.

Каб паскорыць выхад з пазямельнай абшчыны, царскія ўлады сталі на шлях выдачы актаў пасведчанняў тым сялянам, якія лічыліся перай-шоўшымі да аднаасобнага ўладання. Па закону ад 14 чэрвеня 1910г. усе гас-падары дамоў бесперадзельных абшчын павінны былі атрымаць акты, што замацоўвалі права асабістай уласнасці на зямлю. Такіх актаў за 7 гадоў (1910-1916) было выдадзена па Віцебскай губерні 8,7 тыс., Магілёускай -18,8 тыс. Акты атрымалі больш за 15 % усіх гаспадароў дамоў бесперадзель­ных абшчын гэтых губерняў. Калі да іх далучыць сялян, якія самі замацавалі абшчынную зямлю ў асабістую ўласнасць і атрымалі акты пасведчанняў на гэта, тады агульная колькасць двароў, што выйшлі з пазямельнай абшчыны, складзе па Магілёускай губерні 109,5 тыс., Віцебскай - 29,9 тыс., а ўсяго па адзначаных губернях - 139,4 тыс. двароў, або 63 %'. Такім чынам, на ўсходзе Беларусі пазямельная абшчына амаль на 2/3 была разбурана.

Заможныя сяляне імкнуліся вырвацца з абмежавальных рамак сельскай абшчыны, спадзеючыся на атрыманне лепшых участкаў абшчыннай зямлі і яе танную скупку ў даведзеных да галечы аднавяскоўцаў. Сялянская бедната часта замацоўвала за сабой надзельную зямлю, каб тут жа яе прадаць, кан-чаткова парваць з земляробствам, мінаваць за кошт продажу сваёй рабочай сілы. Замацаванне зямель у асабістую ўласнасць фактычна азначала "вызва-ленне" ад зямлі значнай часткі бяднейшых слаёў сялянства. Аграрная рэ-форма П. Сталыпіна садзейнічала абеззямельванню найбяднейшай часткі вёскі і канцэнтрацыі зямлі ў руках сялянскай буржуазіі. Сяляне-беднякі, часцей за ўсё хутаране, не маючы магчымасці весці гаспадарку, прадавалі свае надзелы. У 1907 - 1914 гг. у пяці заходніх губернях прадалі зямлю, ат-рыманую ва ўласнасць, 40,8 тыс. гаспадароў дамоў, або 35,8 % усіх хутарскіх і адрубных двароў. Імі было прададзена 187,8 тыс. дзесяцін зямлі, г.зн. 16,3% хутарской і адрубной надзельнай зямлі2. У сярэднім на аднаго прадаўца прыпадала каля 4,6 дзесяцін зямлі. Гэта азначае, што зямлю прадавала галоўным чынам сялянская бедната, а таксама частка маламоцных сярэдніх сялян. Сталыпінская аграрная рэформа паскорыла рост буржуазнага і ска-рачэнне панска-паўфеадальнага землеўладання. За адзначаны перыяд у пяці губернях дваранскае землеўладанне зменшылася на 1099,1 тыс. дзесяцін (12,7 %), а сялянскае прыватнае землеўладанне павялічылася на 1105,8 тыс. дзесяцін (56,1%)3. Пераважная большасць гэтай зямлі была на-быта сялянскай буржуазіяй, якая павялічвала свае зямельныя уладанні.

Важная роля ў ажыццяўленні аграрнай паліптыкі царызму адводзілася Сялянскаму пазямельнаму банку, на яга была ўскладзена задача продажу сялянам дваранскіх зямель, нарэзаных хутарамі, на выгадных для іх ула-дальнікаў умовах. Ён садзейнічаў выкачванню грашовых сродкау з вёскі на карысць памешчыкаў, дапамагаў апошнім у перабудове іх гаспадаркі на капіталістычных пачатках, насаджаў сялянскае хутарское землекарыстан-не. Сялянскай буржуазіяй, якая купляла зямлю пад хутары вялікімі ўчаст­камі, банк выдаваў доўгатэрміновы крэдыт у памеры да 100 % яе кошту4. Асабліва вялікую паслугу ў продажы панскай зямлі Сялянскі банк аказаў у 1906-1907 гг., калі аграрны рух выклікаў паніку сярод памешчыкаў, што спяшаліся прадаць свае маёнткі. За першы год зямельны фонд банка ў пяці заходніх губернях павялгчыўся з 36,8 тыс. да 152,2 тыс. дзесяцін, г.зн. у 4,3 раза1. Банк павышаў цэны на зямлю ў інтарэсах памешчыкаў. 3 1907 па 1915 г. у адзначаных губернях сярэдняя цана дзесяціны зямлі пры куплі яе у прыватных уладальнікаў паднялася з 89 да 118 руб., ці на 32,6 %2. За гэты пе­рыяд сума, выплачаная сялянамі памешчыкам пяці заходніх губерняў за зямлю, купленую ў іх пры садзейнічанні Сялянскага пазямельнага банка, склала 51 млн руб., а плошча набытай зямлі дасягнула 770,1 тыс. дзесяцін3.

Пазыковая палітыка банка была падпарадкавана хутарызацыі. Пра гэта сведчыць, у прыватнасці, той факт, што 98,3 % плошчы банкаўскіх зямель, прададзеных у пяці заходніх губернях з прызначэннем пазык у 1906-1915 гг., адводзілі пад хутары іадрубы4. Банкаўскія пазыкі атрымлівалі далека не усе, хто хадайнічаў. Памер пазык быу недастатковы - у сярэднім за 1907-1914гг. па 90,8 руб. на кожнага, хто атрымаў5. Між тым, каб уладкавацца на невялікім хутары памерам каля 4 дзесяцін, патрабавалася не менш за 400 руб.6 У выніку хутаране даволі часта не маглі выплачваць пазыкі, і іх зямля прадавалася з малатка. Нават сяляне-сераднякі, якія карысталіся паслугамі банка, нярэдка не маглі ўтрымацца на купленых участках, пападалі ў лік неплацежаздольных даўжнікоў. Па пяці заходніх губернях толькі ў 1908 г. было адабрана Сялянскім банкам ад няспраўных пазычальнікаў 13,3 тыс. дзесяцін зямлі, што ацэньвалася ў 431,4 тыс. руб.7

У выніку дзейнасці Сялянскага пазямельнага банка, з аднаго боку, узра-стала зямельная ўласнасць, умацоувалася хутарская гаспадарка заможных вярхоў сялянства, з другога - узмацнялкя згаленне большасці сялян, кабала і ліхвярства ў вёсцы.

Важную ролю ў ажыццяўленні аграрнай рэформы адыгрывалі згаданыя вышэй землеўпарадкавальныя камісіі, а таксама земскія ўстановы. Яны аказвалі фінансава-эканамічную падтрымку рэформе, выдавалі сродкі на стварэнне паказальных хутароў, агранамічную дапамогу сялянскаму на-сельніцтву, стваралі сельскагаспадарчыя склады, забяспечвалі сялян новай земляробчай тэхнікай, палепшаным насеннем, займаліся вогнеўстойлівым будауніцтвам і інш.

Значнае месца ў стымуляванні рэформы П.Сталыпіна займала арганіза-цыя паказальных гаспадарак і палёў. К канцу 1914 г. у Віленскай губерні было створана 387 такіх гаспадарак, у Мінскай - 65 паказальных хутароў і больш за 1600 паказальных участкау. У 1910 — 1911 гг. у Магілёўскай гу­берні было закладзена 106 адзначаных гаспадарак і 102 палі У 1913 г. у Віцебскай губерні мелася 33 паказальныя хутары,316 паказальных палёў, у Гродзенскай - больш за 200 палёў8.

Перабудова аграрных адносін вымушала не мірыцца з захаваннем за­стою і руцінасцю сельскай гаспадаркі. Адным са сродкаў капіталістычнай перабудовы вёскі было аказанне агранамічнай і тэхнічнай дапамогі сялянам. У заходніх губернях прыкметныя краіны ў аказанні такой дапамогі пачалі рабіць з 1909 г. У Мінскай губерні ў 1913 г. расходы на аграномію выраслі да 74,3 тыс. руб., у той час як усе затраты на агранамічную службу за папярэд-няе сямігоддзе (1903-1909) склалі 33 тыс. руб. 3 1906 па 1911 г. на патрэбы аграноміі ў Віцебскай губерні было выдзелена земствам і губернскай зем-леўпарадкавальнай камісіяй 344,6 тыс. руб., а за адзін 1913 г. асігнаванні склалі 237,8 тыс. руб.1

Земствы станавіліся на шлях арганізацый машынапракатных станцый і зернеачышчальных пунктаў. Апошнія разам з некаторай дапамогай на-сельніцтву мелі прызначэнне прапагандаваць перавагу новай тэхнікі. У Мінскай губерні першыя такія пункты і станцыі былі створаны ў 1910-1911 гг. 3 1911 па 1914 г. іх колькасць павялічылася з 11 да 87. У Магілёўскай губерні за перадваенныя гады былі створаны 31 машынапракатная станцыі, 25 зернеачышчальных пунктаў, 42 злучныя пункты. Значную ўвагу ар­ганізацыям пракатных і зернеачышчальных пунктаў надаваў агранамічны персанал Віленскай губерні. Калі ў 1909 г. там зусім не было такіх пунктаў, то ў 1914 г. налічвалася ўжо 59 пракатных, 128 зернеачышчальных,11 каню-шынацёрачных пунктаў. Аднак дапамогу яны аказвалі толью нешматлікім багатым вярхам вёскі. Так, у 1914 г. іх паслугамі карысталіся ўсяго 945 за-можных сялян. У Віцебскай губерні ў 1913 г. юнавалі 44 пракатныя станцыі. На гэтых станцыях мелася к пачатку 1914 г. каля 2 тыс. машын і сельскагас-падарчых прылад. У 1913 г. яны абслугоўвалі 1480 сялян2.

Прыкметны ўклад у справу забеспячэння сялян сельскагаспадарчым аб-сталяваннем, мінеральнымі ўдабрэннямі і насеннем уносіла дзейнасць сель-скагаспадарчых складоў. У Мінскай губерні першыя земскія склады былі адкрыты ў 1911 г., а ў 1914 г. налічваліся 23 сельскагаспадарчыя склады. У Віцебскай губерні склады сталі адкрывацца ў 1909 г. За гэты год у губерні было адкрыта шэсць сельскагаспадарчых складоў. Калі ў 1911 г. усімі скла­дамі губерні было прададзена тавараў на суму 139,3 тыс. руб., то у 1913 г. -ужо на 392,9 тыс. руб., г.зн. у 2,8 раза больш. Па колькасці сельскагаспадар­чых складоў адставала Магілёўская губерня, дзе к пачатку 1913 г. меліся толькі чатыры склады3.

Агранамічная і тэхнічная дапамога рабіла пэўны ўплыў на павышэнне культуры сялянскага земляробства. Аднак, каб правільна ацаніць яе значэн-не, трэба мець на ўвазе, што ў розных паветах і ў адносінах да розных катэго-рый сялянскіх гаспадарак уплыў агранамічнай дапамогі быў неаднолькавы. У рэгіёнах шырокай хутарызацыі для заможных сялян агранамічная і тэхнічная дапамога, безумоўна, адыграла станоўчую ролю ў паляпшэнні культуры земляробства. Для масы ж сельскай беднаты яна мела нязначныя вынікі. Пра гэта сведчыць абследаванне 510 хутаранскіх гаспадарак Бабруйскага, Ігуменскага і Слуцкага паветаў Мінскай губерні ў 1909 г. аграномам Калігінкім. Апошні паведамляў, што паляпшэння ў гаспадарцы хутаран няма. Усюды - трохпольная сістэма земляробства, не ўся зямля, прыдатная пад раллю, апрацоўваецца, гною не хапае, ураджаі вельмі нізкія, ад чаго заўважаецца недахоп хлеба і кармавых сродкаў. Яшчэ горшае становішча ў тым жа годзе выявілася пры абследаванні 110 хутарскіх гаспадарак Мінска-га і Навагрудскага паветаў1.

Дзяржаўныя і земскія ўстановы аказвалі дапамогу сялянам у паляп-шэнні пароднасці жывёлы. Мерапрыемствы, якія праводзіліся ў гэтым плане (метызацыя жывёлы, чытанне лекцый, раздача брашур па жывёлагадоулі, стварэнне паказальных ферм і так званых племянных цэнтраў у асобных маёнтках), закраналі пераважна заможных хутаран. Ва ўсіх паветах Віленскай губерні ў 1913-1914 гг. былі арганізаваны трохтыднёвыя курсы па малочнай гаспадарцы і жывёлагадоулі з паказальным кармленнем жывёлы. У трох населеных пунктах Віцебскага іПолацкага паветаў Віцебскай губерні ў 1911 г. для тых жа хутаран былі наладжаны курсы малочнай гаспадаркі. У гэтай губерні на пачатак 1915 г. існавала 310 злучных пунктаў, у Віленскай губерні на пачатак 1914 г. - 185, а таксама 50 рассаднікаў племянных авечак, 83 - свіней. У Мінскай губерні ў 1911 - 1913 гг. функцы-яніравалі 24 злучныя пункты2. Поруч з памешчыкамі карысталіся ў асноўным заможныя вярхі вёскі.

Для папярэджання пажараў, што часта суправаджаліся знішчэннем цэ-лых вёсак і вялікімі матэрыяльнымі стратамі, землеўпарадкавальныя камісіі іземствы праводзлі вогнеўстойлівае будауніцтва. Ствараліся майстэрні і за­воды па вырабу цэглы, чарапіцы, іншых будаўнічых матэрыялаў, адкрываліся школы, курсы па падрыхтоўцы адпаведных спецыялістаў. У Мінскай губерні з 1911 па 1914 г. выдаткі на названае буд аўніцтва ўзраслі з 21,5 тыс. да 100 тыс. руб., або у 4,6 раза. У Магілёўскай губерні ў 1911 г. на паказальнае во-гнеустойлівае будаўніцтва землеўпарадкавальныя камісіі патрацілі 23,4 тыс. руб. Але ў цэлым гэта будаўніцтва не дасягнула сваёй мэты. Яно не прывяло да масавага збудавання на хутарах замест драўляных хат цагляна-каменных дамоў з чарапічным дахам. Так, ва усёй Віцебскай губерні ў 1915 г. сялянскіх хат, крытых чарапіцай, налічвалася толькі крыху больш за 1 тыс., каменных дамоў (1916 г.) - усяго 674. Тое ж трэба сказаць і пра будаўніцтва бетонных калодзежаў, што мела паказальны характар. У выніку сяляне заставаліся без чыстай піўной вады. Напрыклад, у той жа Віцебскай губерні ў 1916 г. 47 % вёсак ў мястэчак бралі ваду з калодзежаў глыбінёй не больш за 2 - 3 аршыны, якая была непрыдатная для спажывання3.

У Беларусі ў перыяд ажыццяўлення аграрнай рэформы П.Сталыпіна значнае развіццё атрымала кааперацыя, асабліва арганізацыя ўстаноў дроб-нага крэдыту. У 1913 г. у Віцебскай губерні налічвалася 144 крэдытныя каа-ператыўныя ўстановы, 21 спажывецкае таварыства, 9 масларобчых арцеляў, у Магілёўскай губерні - 139 крэдытных пазыка-ашчадных таварыстваў з агульнай сумай укладаў каля 4,5 млн руб. Апрача таго, у апошняй дзейнічала 147 валасных пазыка-ашчадных кас. У тым жа годзе у Мінскай губерні функцыяніравалі 244 установы дробнага крэдыту, у тым ліку 138 валасных пазыка-ашчадных кас. У 1906- 1915 гг. колькасць ашчадных кніжак у сялян Віцебскай, Мінскай іМагілёўскай губерняў павялічылася ў 2,5 раза, а сума грашовых укладаў - амаль у 3 разы, дасягнуўшы 27,4 млн руб. Крэдытныя кааператывы аб'ядноўвалі заможных гаспадароў, даючы ім пазыкі на тэрмін да аднаго года. Сялянская ж бедната фактычна была пазбаўлена магчымасці карыстацца паслугамі сельскіх крэдытных устаноў4.

Састаўной часткай рэформы з'яўлялася перасяленне сялян на ўскраіны краіны, перш за ўсё ў Сібір. Такім шляхам меркавалася згладзіць вастрыню малазямелля ў цэнтры і ўзмацніць землеўладанне сялянскай буржуазіі. За­коны ад 9 лістапада 1906 г. і 14 чэрвеня 1910 г. значна аблягчалі ліквідацыю жабрацкай гаспадаркі большасці перасяленцаў. У 1907-1914 гг. з пяці за-ходніх губерняў ў Сібір і на Дальні Усход перасялілася 335,4 тыс. чалавек, што складала 11,6 % перасяленцаў па Еурапейскай Расп. 3 іх 240,8 тыс. (71,8 %) прыпадала на Магілёўскую і Віцебскую губерні. Найбольш моцная сялянская хваля перасяленняў назіралася ў час палітычнай рэакцыі, калі ся-ляне страцілі веру атрымаць панскую зямлю на радзіме. У 1907-1909 гг. з пяці губерняў перасялілася 248,4 тыс. чалавек, або 74,1 % перасяленцаў гэта-га перыяду1. 3 1910 г., калі ў сялянства зноў з'явіліся надзеі на атрыманне панскай зямлі, колькасць перасяленцаў рэзка скарацілася.

Асноўную катэгорыю перасяленцаў складала вясковая бедната. Сярод 2170 сем'яў, якія вырасяляліся ў 1913 г. з Беларусі, беззямельныя складалі 21,2 %, малазямельныя (да 6 дзесяцін на двор) - 55,5 %2. Яны нярэдка забяс-цэнак распрадавалі сваю маёмасць і нагароўваліся на ўсход.

Улады не змаглі надзёжным чынам арганізаваць перасяленне. Незварот-ная грашовая дапамога сялянам на перасяленчых пунктах была нязначнай. Да таго ж яе атрымалі тольга 6 % перасяленцаў, дарожныя атрымалі 0,61 ка-роткатэрміновую пазыку - 10,3 % перасяленцаў3.

Эканамічнае становішча перасяленцаў было не лепшае, чым на радзіме. Згодна са звесткамі за 1907 - 1911 гг. у сярэдім на адну перасяленчую сям'ю з Беларусі прыпадала ў Сібіры толкі 6 дзесяцін зямлі1. Перасяленцам часта адводзілі участкі, не прыдатныя для вядзення сельскай гаспадаркі балоты, хмызнякі, землі далёкія ад населеных пунктаў, і г.д. Хоць ва ўсходніх рэгіёнах краіны было яшчэ многа незанятай зямлі, аднак з-за неар-ганізаванасці перасялення і бяздушнасці чыноўнікаў элементарныя гаспа-дарчыя патрэбы перасяленцаў не задавальняліся. Для апрацоўкі адведзена-га зямельнага ўчастка патрэбны былі коні, сельскагаспадарчыя прылады, грашовыя сродкі. Большасць перасяленцаў не мела гэтага. Сярэдняя выруч­ка на радзіме ад прададзенай надзельнай зямлі складала ў Мінскай губерні 194 руб., у Віленскай - 227, у Магілёўскай - 245, у Віцебскай - 262 руб. Для ўладкавання ж на новым месцы трэба было мець не менш за 450 руб.5

Цяжкае матэрыяльнае становішча ўзмацнялася суровым, нязвыклым кліматам усходніх рэгіёнаў, адсутнасцю ўрачэбнай дапамогі, масавымі хва-робамі і ў выніку высокай смяротнасцю сярод перасяленцаў. Нацяр-пеўшыся нягод, значная частка тых, хто канчаткова разарыўся, вярталася ў родныя мясціны. У 1907-1914 гг. у пяць заходніх губерняў з Сібіры і Далёкага Усходу вярнулася 36,5 тыс. (10,9 %) перасяленцаў. Найбольшая хваля іх прыпадае на 1910-1911 гг., калі вярнулася 13,6 тыс. чалавек, ці 37,2 % адваротных перасяленцаў6. Яны папаўнялі шэраг згалелых сялян і парабкаў.

Вынік і значэнне рэформы. Аграрная рэформа П.Сталыпіна аказала складанае і супярэчлівае ўздзеянне на сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё Расійскай Імперыі, у тым ліку дарэвалюцыйнай Беларусі. У эка-намічным плане яна мела прагрэсіўнае значэнне, замяняючы архаічную аб-шчынную форму землеўладання больш рацыянальнай, буржуазнай формай зямельнай уласнасці, ствараючы новыя магчымасці для росту прадукцый-ных сіл у земляробстве. 3 выхадам на хутары і адрубы часткі сялян змен-шыліся цераспалосіца, дробнапалосіца і далёказямелле сялянскіх палёў, што садзейнічала развіццю сялянскай гаспадаркі. Рэформа вяла да больш шырокага ўцягнення ў гандлёвы абарот прыватнашўласніцкай і сялянскай надзельнай зямлі, канцэнтрацыі капіталістычнай зямельнай уласнасці. Аг-ранамічная і тэхнічная дапамога земскіх і ўрадавых устаноў аказвала, безу-моўна, станоўчае ўздзеянне на павышэнне культуры земляробства і жывёлагадоўлі заможных вярхоў вёскі.

Аб развіцці гандлёва-буржуазных адносін сведчаць таксама ўздым каа-ператыўнага руху, павелічэнне сялянскіх грашовых укладаў у ашчадных ка-сах. Накапленне грашовых сродкау, усё больш шырокае ўцягванне іх у сістэ-му дробнага капіталістычнага крэдыту значна пашыралі магчымасці сялянскай буржуазіі і заможных сялян у набыцці сельскагаспадарчых машын і ўдасканаленых прылад працы, гатунковага насення, угнаенняў, высокапра-дукцыйнай жывёлы, у найме рабочай сілы і інш. Сталыпінская аграрная рэ­форма паскорыла развіццё капіталістычных адносін у вёсцы, у тым ліку паглыбіла працэс разл







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 859. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Тема 5. Организационная структура управления гостиницей 1. Виды организационно – управленческих структур. 2. Организационно – управленческая структура современного ТГК...

Методы прогнозирования национальной экономики, их особенности, классификация В настоящее время по оценке специалистов насчитывается свыше 150 различных методов прогнозирования, но на практике, в качестве основных используется около 20 методов...

Методы анализа финансово-хозяйственной деятельности предприятия   Содержанием анализа финансово-хозяйственной деятельности предприятия является глубокое и всестороннее изучение экономической информации о функционировании анализируемого субъекта хозяйствования с целью принятия оптимальных управленческих...

Ганглиоблокаторы. Классификация. Механизм действия. Фармакодинамика. Применение.Побочные эфффекты Никотинчувствительные холинорецепторы (н-холинорецепторы) в основном локализованы на постсинаптических мембранах в синапсах скелетной мускулатуры...

Шов первичный, первично отсроченный, вторичный (показания) В зависимости от времени и условий наложения выделяют швы: 1) первичные...

Предпосылки, условия и движущие силы психического развития Предпосылки –это факторы. Факторы психического развития –это ведущие детерминанты развития чел. К ним относят: среду...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.015 сек.) русская версия | украинская версия