Студопедия — Масавая эміграцыя з Беларусі Пачатак фарміравання беларускай дыяспары
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Масавая эміграцыя з Беларусі Пачатак фарміравання беларускай дыяспары






 

Агульная характарыстыка эміграцыйнага руху канца XIX – пачатку XX ст.Новай з'явай у грамадска-палітычным жыцці Беларусі канца XIX -пачатку XX ст. стала эміграцыя - выезд насельніцтва за межы Расійскай Імперыі. Першымі беларускія губерні сталі пакідаць яурэі, якія былі незада-волены эканамічнымі і палітычнымі абмежаваннямі, дзейнасцю царскай адміністрацыі і жадалі палепшыць на чужыне свой матэрыяльны дабрабыт. Паводле сведчанняў расійскіх службовых асоб, яўрэйская эміграцыя з бела-рускіх губерняў пачалася ў 1880 г.2 У 80-х гг. XIX ст. за мяжу выязджалі ўраджэнцы Віленскай і Гродзенскай губерняў, у наступным дзесяцігоддзі да эміграцыйных працэсаў далучылася яўрэйскае насельніцтва Мінскай гу­берні. У пачатку XX ст. выезд яўрэяў з Беларусі набыў масавы характар у су-вязі з абвастрэннем у краіне міжнацыянальных супярэчнасцей. Пасля пагро-маў у Гомелі (1904 і 1906 гг.) і Беластоку (1907) эміграцыя стала для яўрэяў сродкам абароны свайго жыцця і маёмасці. Таксама за мяжу выязджалі ўдзельнікі рэвалюцыйных выступленняў 1905-1907 гг., каб пазбегнуць рэп-рэсіі з боку царскага ўрада. Напярэдадні Першай сусветнай вайны яўрэй­скае насельніцтва выязджала за мяжу з усіх беларускіх губерняў.

У адрозненне ад яўрэяў, выезд беларускага насельніцтва за межы Расійскай Імперыі ў канцы XIX - пачатку XX ст. тлумачыўся пераважна эканамічнымі прычынамі - найперш прагрэсіруючым сялянскім малазя-меллем. Людзі ехалі за мяжу з мэтай зарабіць грошы, на якія можна было набыць кавалак зямлі, абзавесціся гаспадаркай. Эміграцыя беларусаў па палітычных матывах была параўнальна нешматлікай і назіралася толькі падчас расійска-японскай вайны 1904-1905 гг. і рэвалюцыі 1905-1907 гг.

Першымі з беларусаў за мяжу пачалі выязджаць ураджэнцы Ашмянскага і Вілейскага паветаў Віленскай губерні. Паводле звестак віленскага губер-натара, гэта адбылося ў 1883 г.3 У канцы 80-х - пачатку 90-х гг. XIX ст. за межы Расійскай Імперыі рушылі сяляне Беластоцкага, Бельскага і Саколь-скага паветаў Гродзенскай губерні4. У 1891 г. у афіцыйных дакументах за-фіксаваны факты замежнага выезду ўраджэнцаў Мінскай губерні5. Насельніцтва Віцебскай і Магілёўскай губерняў далучылася да эміграцыйных працэсаў пасля 1905 г., у сувязі з правядзеннем сталыпінскай аграрнай рэформы1.

Напярэдадні Першай сусветнай вайны жыхары Беларусі выязджалі за мяжу пераважна з Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губерняў. Па агульнай колькасці эмігрантаў у Віленскай губерні першынствавалі Ашмянскі і Ві лейскі паветы, у Гродзенскай—Беластоцкі, Сакольскі, Бельскі, Пружанскі і Брэст-Літоўскі, у Мінскай-Пінскі і Мінскі2. 3 Магілёўскай іВіцебскай губерняў насельніцтва выязджала не так энергічна, але і там тэндэнцыя да па-велічэння колькасці эмігрантаў была відавочнай. Найбольшай актыўнасцю эміграцыйнага руху ў Магілёўскай губерні вылучаліся сяляне Гомельскага, Рагачоўскага, Аршанскага і Быхаўскага паветаў, а ў Віцебскай губерні - Віцебскага, Гарадоцкага і Дзвінскага3.

Гэта эміграцыйная хваля была самай масавай у гісторыі эміграцыі з Беларусі Дакладную лічбу яўрэяў і беларусаў, якія выходзілі на чужыну, пры-весці цяжка з-за шэрагу прычын (адсутнасць дасканалай статыстыкі, вялікі працэнт эмігрантаў-нелегалаў). Упэўнена можна казаць пра тое, што рух быў даволі масавы і меў сталую тэндэнцыю да колькаснага росту. Так, паводле даных канцылярыі віленскага губернатара, за перыяд з 1880 па 1889 г. з Віленскай губерні (без Трокскага іСвянцянскага паветаў) за мяжу выехала 2640 яўрэяў 1 283 асобы хрысціянскага веравызнання. У 1890 г. адпавед-ныя лічбы склалі 385 1110 чалавек4. Паводле звестак, атрыманых віленскім генерал-губернатарам, за перыяд з 1895 па 1899 г. з Віленскай губерні (без Трокскага і Свянцянскага паветаў) у эміграцыю выбыла 640 яўрэяў 1819 ся-лян хрысціянскага веравызнання, з Гродзенскай губерні - 1630 яўрэяў і 2433 асобы (сяляне) хрысціянскага веравызнання5.

У пачатку XX ст. памеры эміграцыйнага руху пашырыліся. Гэта даты-чылася як беларускіх яўрэяў, так і ўласна беларусаў. Паводле звестак Яўрэйскага каланізацыйнага таварыства, у 1906-1913 гг. па дапамогу ў справе замежнага перасялення ў Таварыства звярнулася 77 211 асоб з шасці губерняў "Паўночна-Заходняга краю" (Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Ковенскай, Мінскай, Магілёўскай), большасць з якіх перася-ляліся ў ЗША6. У 1908-1910 гг. з Віленскай губерні (без Трокскага і Свян­цянскага паветаў) за мяжу выехала 8540 сялян хрысціянскага веравызнання, з якіх 2486 асоб склалі праваслаўныя 16054 - католікі7. Гродзенскі губернатар шсау, што ў 1902 г. з падначаленай яму губерні на эміграцыю выехала 1235 сялян8. За перыяд з 1902 па 1907 г. Гродзенскую губерню штогод пакідала, такім чынам, да 2500 сялян9. У 1912 г. гродзенскі губернатар даводзіў да ведама расійскага гарадніцтва, што з яго губерні ў Амерыцы знаходзіцца звыш 50 тыс. сялян1.

Такім чынам, эміграцыя беларусаў з Віленскай і Гродзенскай губерняў перад Першай сусветнай вайной у колькасных адносінах не саступала яўрэйскай эміграцыі. Па Мінскай, Віцебскай і Магілёўскай губернях статыстычных даных не захавалася, аднак у другім дзесяцігоддзі XX ст. эміграцыя стала звычайнай з'явай грамадскага жыцця і ў гэтых губернях. У справазда-чы за 1911 г. мінскі губернатар адзначаў, што ў губерні назіраецца ўзмоцне-ны рух сялян на заработкі за мяжу2. Паводле справаздачы мінскай губерн-скай адміністрацыі за 1913 г., эміграцыя сялян набыла настолькі значныя памеры, што ў некаторых вёсках засталіся толькі падлеткі і старыя3.3 Віцебскай і Магілёўскай губерняў беларусаў ехала за мяжу менш (сяляне дадзеных губерняў аддавалі перавагу перасяленню за Урал, а не за межы імперыі). У складзе эмігрантаў з гэтых губерняў пераважалі яўрэі Тым не менш у справаздачы за 1913 г. магілёўскі губернатар падкрэсліваў, што за-межны выезд сялян стаў істотнай праблемай для яго губерні4.

Па сваім складзе беларуская і яўрэйская эміграцыя адрозніваліся. Для яўрэяў быў характэрны выезд з сем'ямі, бо яны імкнуліся назаўсёды застацца за мяжой. Пераважную большасць яўрэйскай эміграцыі складалі рамеснікі або асобы, якія працавалі на прамысловых прадпрыемствах у гарадах, і дробныя ці сярэднія гандляры. Узровень адукацыі яўрэяў-эмігрантаў быў дастатковы для таго, каб добра ўладкавацца за мяжой. Невялікую частку яўрэйскай эміграцыі складалі прадстаўнікі інтэлігенцыі, якія былі апанта-ны ідэаламі аяшзму або удзельшчал! у расшеюм рэвалюцыйным руху.

У складзе беларускай сялянскай эміграцыі пераважалі нежанатыя муж-чыны ва ўзросце 18-35 гадоў, фізічна моцныя, але неадукаваныя і неквалі фікаваныя. Выезд з сем'ямі для беларусаў быў не характэрны. Эміграцыя беларусаў мела характар адыходніцтва, г.зн. выхаду за мяжу на пэўны тэр-мін (звычайна 2-5 гадоў) з далейшым вяртаннем на радзіму. Толькі ў Ка-надзе і Бразіліі беларусы затрымліваліся на больш працяглы тэрмін, бо вы-карыстоўваліся ўрадамі гэтых краін пры каланізацыі неапрацаваных зямель.

Пераважная большасць выхадцаў з беларускіх зямель у 1880-1914 гг. перасяляліся за акіян. Галоўным напрамкам руху былі ЗША, куды накі-роўвалася асноўная маса яўрэяў і беларусаў. Апрача таго, яўрэі перасяляліся ў Аргенціну, Вялікабрытанію, Германію, Егіпет, Канаду, Палесціну, Паўднёвую Афрыку, Францыю, а беларусы - у Аргенціну, Бразілію і Кана­ду. Своеасаблівым тыпам эміграцыі быў штогадовы выезд беларускіх ся­лян на сезонныя сельгасработы ў Германію і Данію з вяртаннем на радзіму пасля іх заканчэння. Перад Першай сусветнай вайной у Германію з беларускіх губерняў выязджала штогод каля 100 тыс. чалавек, у Данію - каля 1 тыс.6

Расійскі ўрад не перашкаджаў эміграцыі яўрэйскага насельніцтва. У лю­тым 1891 г. імператар Аляксандр III тлумачыў міністру ўнутраных спраў Расіі Дурнаво, што яўрэяў, якія маюць намер перасяліцца за межы імперыі, затрымліваць не трэба1. У 1892 г. ён зацвердзіў "Палажэнне Камітэта міністраў" адносна ўмоў дзейнасці ў краіне Яўрэйскага каланізацыйнага таварыства (больш вядомага пад назвай "Фонд барона Гірша"), дзе падкрэслівалася, што асобы, якія карыстаюцца паслугамі Таварыства, "лічацца пакінуўшымі межы Расіі назаўсёды"2. Аднак царскі ўрад не надта рупіўся аб тых, хто жадаў пакінуць імперыю. Да таго ж выязныя дакументы былі маладаступныя з прычыны заблытанай працэдуры іх падрыхтоўкі і высокага кошту: замежны пашпарт каштаваў 15 руб., а з улікам дадатковых расходаў (гербавы збор, збор на карысць інвалідаў 1 г.д.) 25-30 руб.3

Яшчэ цяжэй было пакінуць Бацькаўшчыну беларусам. Расійскія ўлады імкнуліся затрымаць беларусаў на месцы, выкарыстоўваючы самыя розныя меры. Так, гродзенскі губернатар у кастрычніку 1890 г. забараніў выдаваць замежныя пашпарты сялянам, якія жадалі пакінуць імперыю4. Працэдура выезду за мяжу Расійскай Імперыі з мэтаю заработку не была ўрэгулявана расійскім заканадаўствам. Толькі ў 1906 г. урад пачаў распрацоўку адпавед-нага закона. Былі пастаўлены пытанні аб спрашчэнні працэдуры выезду і зніжэнні кошту замежных пашпартоў, пачалі выдавацца крэдыты на праезд да Амерыкі ў пазыкаашчадных касах5. У 1912 г. Галоўная ўправа зем-леўладкавання і земляробства Расіі прапанавала стварыць у Вільні даведачнае бюро, дзейнасць якога распаўсюджвалася б на Ковенскую, Віленскую, Гродзенскую і Мінскую губерні. Асноунымі задачамі бюро з'яуляліся збор інфармацыі пра стан замежнага працоўнага рынку, умовы найму і кошт пе-раезду, садзёйнічанне ў атрыманні выязных дакументаў, падлік колькасці ад'язджаючых і прыязджаючых людзей6. Да перавозу эмігрантаў былі пры-цягнуты расійскія кампаніі "Восточно-Азиатское пароходство" і "Добровольный флот". Асноўным портам на тэрыторыі Расійскай Імперыі, з якога ажыццяўляліся рэгулярныя перавозкі да Нью-Йорка, стала Лібава (Курляндская губерня). Аднак распачатая справа не была даведзена да канца, цяжкасці ў выездзе заставаліся аж да 1917 г.

Палітыка расійскага ўрада прыводзіла да таго, што значная частка жада-ючых пакінуць радзіму ў пошуках лепшай долі выязджала за межы імперыі ўпотай (у пачатку XX ст. такім чынам за мяжу адпраўлялася каля 75 % эмігрантаў з Расійскай імперыі7). Нелегальная эміграцыя з Расіі турбавала ўлады. Аднак спроба вырашыць праблему толькі шляхам адміністрацый-ных пакаранняў была беспаспяховай. Нягледзячы на рэпрэсіі (асоба, якая садзейнічала тайнаму выезду эмігрантаў за мяжу, падлягала высылцы ў ад-даленыя раёны імперыі), колькасць тых, хто спрыяў тайнай эміграцыі, узра-стала. Прычым калі першапачаткова сялян да нелегальнага выезду падбух-торвалі пераважна яўрэі, якія былі звязаны з замежнымі (галоўным чынам нямецкімі і аўстрыйскімі) параходнымі таварыствамі, то ў другім дзесяці годдзі XX ст. гэтай справай пачалі займацца і беларусы1.

Аднак дзяржава дрэнна клапацілася аб эмігрантах, таму ім спрабавалі дапамагчы розныя недзяржаўныя арганізацыі. Напрыклад, значна дапама-гала эмігрантам з Беларусі віленская філія дабрачыннага Таварыства дапа-могі эмірантам, якое было заснавана ў Варшаве ў пачатку 90-х гг. XIX ст. У 1912 г. у Вільні пры дапамозе Таварыства была выдадзена на беларускай мове памятка, дзе патэнцыяльныя эмігранты маглі знайсці карысныя пара­ды адносна напрамку выезду, умоў замежнай працы, перасцярогі на шляху руху на чужыну. Да даведкі прыкладаўся невялічкі беларуска-англійскі раз-моўнік2. Аднак магчымасщ філіі не адпавядалі колькасці жадаючых вые-хаць і да Першай сусветнай вайны эміграцыйны рух беларусаў, у адрозненне ад руху яўрэяў, меў стыхійны характар.

Першая сусветная вайна перапыніла замежную эміграцыю з Беларусі Германія - галоўны аб'ект выезду беларускіх работнікаў у Еўропе - зна-ходзілася ў стане вайны з Расіяй. У выніку баявых дзеянняў былі перакры-ты традыцыйныя шляхі зносін з заакіянскімі краінамі Марскія падарожжы сталі небяспечнымі з-за вайны, якую разгарнула на акіянскіх прасторах Гер­манія. Значная частка працаздольных беларускіх мужчын была мабілізава-на ў расійскую армію. У 1916 г. эміграцыйны рух з Беларусі канчаткова спыніўся.

Сацыяльна-эканамічнае становішча эмігрантаў.Дрэнная арганізацыя замежнага выезду царскімі ўладамі ўплывала на становішча эмігрантаў. Калі эмігрантам-яўрэям дапамагалі суайчыннікі, якія траплялі ў краіны вы­езду раней, то беларусам звычайна даводзілася ўладкоўвацца на чужыне са-мастойна. Работнікі-беларусы ў асноўным выкарыстоўваліся ў тых галінах вытворчасці, дзе патрабавалася цяжкая фізічная праца (вугальныя капаль-ні, сталеліцейныя заводы, фермы, плантацыі трапічных раслін, лесанарых-тоўкі, будоўлі, пракладка чыгунак, уборка збожжа 1 т.д.). У геаграфічным плане выбар месца пасялення залежаў ад наяўнасці работы. Эмігранты з Бе-ларусі аддавалі перавагу раёнам, якія знаходзіліся паблізу партоў прыбыц-ця. На выбар месца пасялення ўплывала і ўрадавая палітыка дзяржавы, куды прыбывалі эмігранты. Так, урады Канады і Бразіліі выкарыстоўвалі эмігрантаў пры каланізацыі неасвоеных зямель і свядома накіроўвалі туды замежных работнікаў. Урад Аргенціны выкарыстоўваў эмігрантаў на сезон­ных сельскагаспадарчых работах і ўжо пры ўездзе ў краіну даводзіў да ра-ботніка інфармацыю пра наяўнасць працы, памеры заработку і інш. Пасля выбару месца працы замежны работнік за кошт дзяржавы накіроўваўся ў патрэбны яму раён3.

Да 1914 г. асноўная частка выхадцаў з Беларусі ў ЗША аддавала перава­гу прамысловым цэнтрам на паўночным усходзе (Нью-Йорк, Бостан, Фша-дэльф1я, Балтымор) і сярэднім захадзе (Юйуленд, Чыкага, Дэтройт, Гер) краіны і штаты Пенсшьвашя, дзе яны выкарыстоўваліся пры здабычы вуга-лю. У Канадзе беларусы разам з іншымі эмігрантамі з Расіі рассяляліся ўздоўж мяжы з ЗША на прасторы ад Атлантыкі да Ціхага акіяна (правшцьй Ньюфаундленд, Новая Шатландыя, Нью-Браунсвж, Квебек, Антарыо, Маштоба, Саскачэван, Альберта, Брытанская Калумбія). У Бразіліі беларусы асвойвалі пераважна паўднёвую частку краіны (штаты Рыу-Гранд-31-Ду-Сул, Парана, Сан-Паўлу, Мшас-Жэрыс, Мату-Гросу, Вщкорсш). У Аргенціне беларускае насельніцтва канцэнтравалася пераважна ў раёнах, якія межавалі з Парагваем, Уругваем і Бразіліяй (правшцьй Буэнас-Айрэс, Сайта-Фе, Энтрэ-Рыас). У Еўропе беларусы выязджалі пераважна ў раёны, якія знаходзіліся бліжэй да раійскай граніцы (у Германіі такімі былі Усходняя Прусія, Памерашя, Саксошя, Брандэнбург і Сшезія, у Даніі - вос-траў Зеландыя і паўвостраў Ютландыя1)-

Праца за мяжой была нялёгкай. Прадпрымальнікі і дзяржаўныя ўстано-вы жорстка эксплуатавалі іншаземных рабочых, прымушаючы іх аддаваць вытворчасці ўсе сілы і здароўе. Звычайнай з'явай быў працяглы рабочы дзень. У ЗША у пачатку XX ст. рабочыя працавалі па 10 гадзін. У Аргенціне пры зборы збожжа рабочыя працавалі па 17-18 гадзін. Асабліва цяжкім ста-новішча замежных работнікаў было падчас эканамічных крызісаў, калі, па-водле выказванняў расійскіх дыпламатаў, эмігранты асуджаліся на нястачу і голад2. Дрэннае харчаванне, немагчымасць як след аднавіць сілы пасля ін-тэнсіўнай працы, шкодныя для здароўя ўмовы працы, нязвыклы клімат прыводзілі да захворванняў і калецтваў, аднак атрымаць кампенсацыю за шкоду было практычна немагчыма.

Грамадска-палітычнае жыццё беларускіх эмігрантаў у канцы XIX-пачатку XXст. У 90-х гг. XIX ст. - 1914 г. пачаўся працэс фарміравання бе­ларускай дыяспары (сталага пражывання часткі народа за межамі этнічнай радзімы). У гэты перыяд беларусы складалі значную частку "рускай" эміг-рацыі ў ЗША і краінах Лацінскай Амерыкі. У 1902 г. расійскі даследчык С.Патканаў, які вывучаў дакументы іміграцыйнай службы ЗША, звяртаў увагу на тое, што "рускія" прыходзяць у гэту краіну пераважна з губерняў "Паўночна-Заходняга краю"3. На гэту асаблівасць "рускай" эміграцыі звяр­таў увагу і амерыканскі даследчык М.Дэві, які таксама абапіраўся на даныя статыстыкі ЗША4. Паводле звестак кіраўніцтва праваслаўнай царквы пры расійскай місіі у Паўднёвай Амерыцы (размяшчалася ў Буэнас-Айрэсе), праваслаўныя беларусы ў перыяд паміж 1909 1 1913 гг. складалі каля 25-30 % ад агульнай колькасці вершкаў5. Значным быў працэнт выхадцаў з Бе-ларусі і ў складзе "польскай" эміграцыі. Напрыклад, расійскі пасланнік у Буэнас-Айрэсе ў Ліпені 1905 г. даводзіў да ведама міністра замежных спраў Рассіі, што выхадцы з Гродзенскай губерні адыгрываюць важную ролю ў польскіх суполках Бразіліі. Падобная карціна назіралася і ў ЗША1.

Аднак, нягледзячы на даволі значную дыяспару, беларусы не заявілі за мяжой аб сабе як асобным народзе. Звычайна яны далучаліся да эканаміч-ных, палітычных, культурных і рэлігійных арганізацый, якія стваралі за мя­жой іншыя народы. Часцей за ўсё беларусы-католікі далучаліся да палякаў, а беларусы-праваслаўныя - да рускіх (велікарусаў). Гэта прыводзіла да пад-парадкавання іх ідэйным канцэпцыям і інтарэсам адпаведных народаў. Другое пакаленне беларусаў (калі іх бацькі заставаліся на чужыне) звычайна страчвала сувязь са сваей этнічнай радзімай і выхоўвалася ў адпаведнасці з культурай краіны сталага пражывання.

Беларускія эмігранты, якія пакідалі Бацькаўшчыну да пачатку Першай сусветнай вайны, былі слаба звязаны з беларускім адраджэнскім рухам, хаця беларуская нацыянальная інтэлігенцыя цікавілася праблемамі эмігра-цыі. Тэма выезду на чужыну знайшла адлюстраванне ў творчасці.Багдановіа,М.Гарэцкага, Л.Гмырака, А.Цехановіа,Цёткі.Пашкеві) іншых дзеячаў беларускай культуры. Практычна ўсе яны лічылі, што галоўная прычына адыходу на чужыну хаваецца ў бяднотным становішчы сялян у Бе­ларусі аднак значэнне эміграцыі ацэньвалі па-рознаму. Большасць аўтараў бачыла ў замежным адыходзе шкодную з'яву. Супраць эміграцыі выступалі напрыклад, А.Бульба (Я.Яленскі), А.Луцкевіч, ВЛастоўскі. У артыкуле "Асцярога эмігрантам", надрукаваным у "Нашай ніве" у сакавіку 1914 г., В.Ластоўскі пісаў: "Даўным даўно разумныя людзі казалі, што з эмігранцкай гарачкі, якая была агарнула наш край, нічога добрага не выйдзе; тыя ж самыя людзі казалі, што нам трэба не ў Амерыку ўцякаць са сваей старонні на вы-слуп амерыканскаму капіталу, а на месцы ў сябе стварыць Амерыку... Выезд на чужыну выдумка няўдалая для працавітых людзей і на выездзе ў Амеры­ку мала хто з працавітых людзей разжыўся, апрача розных агентаў..."2. А. Луцкевіч увосень 1913 г. прапанаваў "стараніцца замест эміграцый у Аме­рыку арганізаваць эміграцыю на сезонныя работы ў бліжэйшыя краі (на лета), каб людзі вярталіся дахаты з грашыма і з навукай сельскай гаспадаркі паводлуг практыкі. у чужых странах"3.

Толькі невялікая частка дзеячаў беларускага адраджэнскага руху лічы-ла, што эміграцыя ёсць з'ява аб'ектыўная і да эмігрантаў трэба ставіцца як да часта беларускага грамадства. 3 такіх пазіцый выступаў, у прыватнасці, рэ-дактар-выдавец "Нашай нівы" А.Уласаў. Ён сцвярджаў, што Беларусь мае з ад'езду работнікаў за мяжу значны даход, і прапаноўваў аблегчыць выезд за мяжу, арганізаваць курсы англійскай мовы для жадаючых выехаць і падтры-маць суайчыннікаў у далёкай Амерыцы, як робяць гэта іншыя народы4. По-гляд А. Уласава падзяляў таленавіты публўцыст Л.Гмырак, які ў 1914 г. ха-рактарызаваў ЗША як краіну, "дзе ўсякая праца, як галавой, так і рукамі, лі-чыцца пачэснай". "Там усіх людзей сумленных ды працавітых, чым бы яны ні займаліся, лічаць роўнымі, аднак карыснымі і патрэбнымі грамадзянамі...", - пісаў ён, параўноўваючы ЗША з Беларуссю5.

Негатыўнае стаўленне да эміграцыі, якое выказвалі прадстаўнікі бела­рускага адраджэння, тлумачылася тым, што свядомая беларуская інтэлігенцыя прыкладала асноўныя намаганні да арганізацыі суайчыннікаў непас-рэдна на этнічнай радзіме і не мела магчымасці весці адпаведную работу на чужыне, куды выязджалі найбольш актыўныя элементы грамадства. Толькі пасля рэвалюцыйных падзей 1905-1907 гг. за межамі Бацькаўшчыны апы-нулася невялікая колькасць беларускіх нацыянальных дзеячаў - пераважна ў еўрапейскіх краінах, што былі бліжэй да Беларусі. У асноўным беларуская палітычныя эмігранты накіроўваліся ў Галіцыю, якая ўваходзіла ў склад Аўстра-Венгрыі. Найбольш вядомыя з прадстаўнікоў беларускай ін-тэлігенцыі, якія працавалі ў Галіцыі, - Цётка і Ф.Аляхновіч. Уяўленні пра "беларускасць" у большасці эмігрантаў з беларускіх губерняў адрозніваліся ад уяўленняў свядомай нацыянальнай інтэлігенцыі. Звычайна тыя, хто выязджаў за мяжу з мэтаю заработку, захоўвалі пэўную культурную адасобленасць (размаўлялі "хатняй" мовай, спявалі песні і т.д.). Некаторыя з іх імкнуліся захаваць сваю прыналежнасць да Бацькаўшчыны для нашчадкаў. Напрыклад, П.Бялянскі, які выехаў у ЗША у пачатку XX ст., загадаў, каб на яго магільнай пліце была зроблена спасылка на тое, што ён з'яуляецца беларусам, і яго пажаданне было выканана1. У1912 г. група вернікаў з Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губерняў у Чыкага спрабавала стварыць асобнае беларускае брацтва, аднак справу не давялі да канца з-за адсутнасці аўтарытэтнага лідэра2. Больш актыўнымі уўгэтых адносінах былі католікі, якія напярэдадні Першай сусветнай вайны стварылі ў Чыкага суполкі, дзе аб'ядноўваліся выхадцы з Віленшчыны і Гродзеншчыны3. Аднак, як правіла, эмігранты разглядалі "беларускасць" толькі як рэгіяналізм у рускай ці польскай супольнасці (у залежнасці ад веравызнання).

Спроба арганізацыі беларусаў у ЗША па нацыянальнаму прынцыпу была звязана з дзейнасцю А.Сянкевіча, які эмігрыраваў туды у 1906 г. з в.Мі-калаеўшчына Мінскага павета. Скончыўшы медыцынскі факультэт Балкі-морскага ўніверсітэта (штат Мэрылэнд), ён стаў практыкуючым урачом, ад­нак сувязь з Бацькаўшчынай не страціў (напрыклад, перапісваўся са сваім сябрам і сваяком Я.Коласам). А.Сянкевіч пачаў збіраць матэрыялы па гісто-рыі беларускай эміграцыі ў ЗША і ў 1910 г. арганізаваў некалькі гурткоў сваіх землякоў. Але і для яго справа аказалася занадта цяжкай, тым больш што ён разам з жонкай далучыўся да амерыканскіх анархістаў і аддаў знач­ную частку часу і сілы менавіта гэтай дзейнасці4. Пасля 1917 г. А.Сянкевіч вярнуўся на радзіму і ў 20-х гг. XX ст. апісаў пачуцці ад знаходжання за мя­жой у аповесці "Вандраванне Васіля"5. Ёсць звесткі і пра іншыя прыклады нацыянальна-культурнай працы сярод беларускіх эмігрантаў у ЗША. Так, у рукапісным паведамленні для "Нашай Нівы" невядомага аўтара (магчыма, А.Уласава) напярэдадні Першай сусветнай вайны гаварылася, што ў ЗША выйшла на беларускай мове кніга "Тарас на Парнасе", два выданні "У дому лепей" Ельскага і інш. "Мы не ведаем, хто іх выдае, але досыць таго, што чу-ецца отклік на нашу працу...", - пісаў складальнік нататкі6. Таксама вядома, што ў 1913 г. у Гранд- Рэпідз (штат Мічыган) было створана дабрачыннае і таварыства беларусаў і маларосаў, заснавальнікі якога імкнуліся ўсталяваць сувязі паміж беларусамі і ўкраінцамі7.

У цэлым работа па арганізацыі беларускіх эмігрантаў у ЗША у пачатку XX ст. маштабных вынікаў не прынесла. У іншых краінах, куды выязджалі беларусы, такая дзейнасць зусім не вялася.

Да грамадска-палітычнага жыцця замежных краін беларускія эмігранты таксама ставіліся даволі пазітыўна. Толькі невялікая частка беларусаў далучылася да рабочага руху за мяжой, удзельнічала ў выступленнях пратэсту (з эканамічнымі патрабаваннямі), падтрымлівала сувязь з замежнымі прафцэнтрамі У ЗША эмігранты з Беларусі нават самі стваралі прафсуполкі, на­прыклад 103-1 расійска-польскі аддзел Аб'яднаных адзежных работнікаў Амерыкі (Нью-Йорк, 1913 г.). Найбольш арганізаванымі былі беларусы, якія працавалі ў ЗША ў прафсаюзах разборнікаў дамоў, шаўцоў, краўцоў і аўтамабільнай індустрыі1. Актыўна далучаліся беларусы да арганізацый, якія стваралі палітычныя эмігранты з Расіі. Напрыклад, беларусы,уваходзілі ў склад Федэрацыі Саюзаў рускіх рабочых у Амерыцы, што была створана выхадцамі з Расійскай Імперыі ў Чыкага ў 1910 г. 1 стаяла на анарХ1СЦК1Х ПаЗЩЫЯХ2.

Такім чынам, выезд беларускага насельніцтва замяжу ў 80-х гг. XIX ст. -1914 г. быў з'явай шматпланавай. Ён патрабаваў вялікіх грашовых выдаткаў і не заўсёды прыносіў прыбытак. Часам праца за мяжой прыводзіла да зня-сільвання і заўчаснай смерці эмігрантаў. Разам з тым выезд за мяжу пашы-раў кругагляд эмігрантаў, спрыяў набыццю імі новых працоўных ітэхніч-ных звычак. "Знаходжанне эмігрантаў у Амерыцы... аказвае на перасялен-цаў самы дабратворны ўплыў, бо робіць іх больш культурнымі і прадукцый-нымі ў працы, апрача гэтага прывучае да свядомага падпарадкавання закону і павагі да чужой уласнасці", - адзначаў, напрыклад, у 1907 г. гродзенскі гу-бернатар3. "Выдатнай школай" для эмігрантаў называлі ў 1913 г. ЗША і чыноўнікі расійскага міністэрства гандлю і прамысловасці4. За мяжой эмірант мог увачавіцца ўбачыць як дрэнныя, так і добрыя бакі жыцця, пазнаёміцца з дасканалымі прыладамі працы, яе аргатзацыяй і г.д. На змены ў пахалогіі выхадцаў з Беларусі звярталі ўвагу амерыканскія сацыёлагі ў 1910 г. Так, апытаныя імі выхадцы з Гродзенскай і Мінскай губерняў паказалі, што ў сябе на радзіме яны не чыталі газет, а ў Амерыцы сталі цікавіцца навінамі і нават пачыналі чытаць кнігі і наведваць тэатр5. Вельмі важным было тое, што работнікі з Беларусі набывалі ў замежжы вопыт арганізаванай барацьбы за свае інтарэсы, знаёміліся з невядомымі раней тэорыямі ўдасканальвання грамадскага ладу, і, паводле выказванняў сучаснікаў, вучыліся паважаць асобу ў сябе і ў іншых людзях6.

Вялікай падмогай для хатняй гаспадаркі былі і заробленыя за мяжой грошы (хаця эмігранты атрымлівалі грошай менш, чым замежныя рабо-чыя). Крыніцы сведчаць, што напярэдадні Першай сусветнай вайны толькі з ЗША эмігранты штогод высылалі сумы ў 300-500 руб. і прывозілі з сабой ад 500 да 1000 руб.7 Бясспрэчна, пры разумнай арганізацыі замежнага адыходу Беларусь магла б мець значную карысць, але тагачасная сістэма сацы-яльна-палітычных адносін у Расіі гэтаму не спрыяла. Таму большую выгаду ад эміграцыі атрымлівалі замежныя краіны, якія выкарыстоўвалі тайную і працаздольную сілу беларускіх эмігрантаў, але практычна нічога не выдат-коўвалі на іх падтрымку.

У часы Першай сусветнай вайны ў сацыяльна-эканамічным становішчы; Грамадска-палітычным жыцці эмігрантаў істотных змен не адбылося. Аднак менавіта тады беларуская нацыянальная інтэлігенцыя зразумела неаб-ходнасць працы з эмігрантамі. У чэрвені 1916 г. група беларускіх дзеячаў у Вільні (у тым ліку В.Ластоўскі) праз газету "Гоман" звярнулася да су-родзічаў з адозвай, дзе гаварылася: "Нашы браты за акіянам, калі ласка, арга-нізуйцеся і дайце нам палітычную падтрымку, якая нам тут так патрэбна. Інакш ваша Бацькаўшчына не прабачыць вам таго, што вы толькі назіралі за тым, што адбываецца дома, і не дапамаглі нам"1. Заклікі да суайчыннікаў сталі першай спробай усталяваць сувязь паміж Беларуссю і яе сынамі і доч-камі, якія пакінулі Бацькаўшчыну ў пошуках лепшай долі. Практычная ра­бота па арганізацыі беларускай дыяспары ў ЗША і іншых краінах пачалася пасля 1917 г.

 








Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 656. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

Способы тактических действий при проведении специальных операций Специальные операции проводятся с применением следующих основных тактических способов действий: охрана...

Искусство подбора персонала. Как оценить человека за час Искусство подбора персонала. Как оценить человека за час...

Этапы творческого процесса в изобразительной деятельности По мнению многих авторов, возникновение творческого начала в детской художественной практике носит такой же поэтапный характер, как и процесс творчества у мастеров искусства...

Почему важны муниципальные выборы? Туристическая фирма оставляет за собой право, в случае причин непреодолимого характера, вносить некоторые изменения в программу тура без уменьшения общего объема и качества услуг, в том числе предоставлять замену отеля на равнозначный...

Тема 2: Анатомо-топографическое строение полостей зубов верхней и нижней челюстей. Полость зуба — это сложная система разветвлений, имеющая разнообразную конфигурацию...

Виды и жанры театрализованных представлений   Проживание бронируется и оплачивается слушателями самостоятельно...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.012 сек.) русская версия | украинская версия