Студопедия — Усталяванне палітычнай рэакцыі. Барацьба "заходнерускіх" і польскіхнацыяналістычных груповак з беларускімнацыянальным рухам. Увядзенне земстваў
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Усталяванне палітычнай рэакцыі. Барацьба "заходнерускіх" і польскіхнацыяналістычных груповак з беларускімнацыянальным рухам. Увядзенне земстваў






Палітычныя рэпрэсіі. Пасля паражэння рэвалюцыі 1905-1907 гг. у Расійскай Імперыі склалася новая палітычная сітуацыя, характэрнай прык-метай якой было ўсталяванне рэакцыі і тэрору. У многіх паветах ігарадах Беларусі да 1909 г. дзейнічала "Палажэнне аб узмоцненай і надзвычайнай ахове". Царская адміністрацыя на месцах карысталася правам выдаваць "абавязковыя пастановы". Гэтыя дакументы (губернскія, павятовыя, гараденскія) рэгламентавалі ўсе бакі грамадскага жыцця насельніцтва і мелі сілу закону.

Складваецца ўражанне, што "абавязковыя пастановы" рэгламентавалі кожны крок жыхарў. Нават для паездкі на веласіпедзе ў межах аднаго павета патрэбен быў дазвол паліцмайстра. За парушэнне ж гэтых правіл вінаватыя караліся турэмным зняволеннем да трох месяцаў або штрафам да 3 тыс. руб.

Для падтрымкі рэжыму тэрору ў Беларусі дзейнічалі парныя атрады, актывізаваліся суды і паліцыя. Праводзіліся вобыскі, арышты тых, каго ўлады палічылі палітычна ненадзейнымі. Турмы перапоўніліся. У 1908 г. праз турму Мінска прайшло больш за 24 тыс. чалавек. Сярод іх было нямала арыштаваных па палітычных справах2.

Асабліва жорсткімі былі адносіны да рабочага класа і яго арганізацый. Тых, хто прымаў удзел у рэвалюцыі, звальнялі з працы і заносілі ў "чорныя спісы". Уладкавацца на новае месца такім людзям было амаль немагчыма. Супраць членаў Мінскай, Бабруйскай, Барысаўскай і іншых сацыял-дэмак-ратычных арганізацый і груп вяліся судовыя справы. Адкрыта праследа-валіся прафесіянальныя саюзы. Ніводная спроба стварыць легальныя прафсаюзы ў Беларусі ў гэты час не мела поспеху. Тыя ж арганізацыі, што ўжо існавалі, закрываліся з прычыны "незаконных дзеянняў". Незаконнымі абвяшчаліся патрабаванні прафсаюзаў павялічыць заработную плату, правядзенне сходаў без санкцыі паліцыі, умяшанне ў спрэчкі паміж прадпрымальнікамі ірабочымі і інш. За 1907-1910 гг. у Беларусі было закрыта больш як 40 прафсаюзаў. У выніку да пачатку 1911 г. у Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай губернях прафсаюзы былі цалкам разгромлены. Заставаліся толькі пяць прафсаюзаў у Віцебскай губерні, адзін у Ашмянах, але і іх дзейнасць была абмежаванай1.

Палітычны тэрор знайшоў сваё праяўленне і ў адносінах да друку. Пасля Маніфеста 17 кастрычніка 1905 г., які абвясціў свабоду слова ў Расійскай Імперыі, былі прыняты часовыя правілы, згодна з якімі адмянялася папя-рэдняя цэнзура на перыядычны друк. Аднак гэтыя правілы, як і прынятыя пазней для неперыядычных выданняў, былі настолькі няяснымі і недаклад-нымі, што ў розных месцах трактаваліся па-рознаму. Пасля ж паражэння рэ­валюцыі іх трактоўка аказвалася звычайна не на карысць свабодзе слова.

У беларуска-літоўскіх губернях справамі друку гараваў часовы камітэт па друку, створаны ў сакавіку 1907 г. Яго намаганнямі былі закрыты левыя выданні. Асаблівая ўвага надавалася нярускамоўным выданням. Нават паз­ней, калі колькасць гэтых выданняў пачала расці, з-пад увагі камітэта не губ-ляўся ніводны іх нумар. Усё, што, на думку цэнзараў, магло быць выкары-стана супраць улад, забаранялася. Напрыклад, у 1911 г. камітэтам было вы­несена рашэнне накласці арышт на літоўскамоўную газету "lietuvus zineos" (№ 99) за артыкул "Па жмудскіх дарогах". Артыкул пачынаўся словам!: "Тут прышэльцаў рускіх, пераселеных урадам, даволі шмат". Словы гэтыя былі ўспрыняты як настрой літоўцаў супраць рускіх перасяленцаў-старавераў2.

Цяжка было данесці і гістарычную праўду да беларускага народа з-за абмежавання доступу да архіваў. Для таго каб атрымаць магчымасць карыстацца матэрыяламі палітычнага архіва і архіва-музея М. Мураўёва, неаб-ходна было задаволіць улады не толькі сваім "сацыяльным станам і навуко-вым цэнзам, але і палітычнымі перакананнямі'3.

Асаблівасці новага выбарчага закона. 3 чэрвеня 1907 г. II Дзяржаўная дума была распушчана. Адначасова быў выдадзены новы выбарчы закон па выбарах у III Дзяржаўную думу. Царам урад ішоў уразрэз з Маніфестам 17 кастрычніка 1905 г. "Асноунымі законамі Расійскай Імперыі" (1906), якія забаранялі без дазволу Думы выдаваць новыя законы. Галоўным натхняльнікам новага выбарчага закона быў "Савет аб'яднанага дваранст-ва" - агульнарасійская дваранская групоўка, якая аказвала вялікі ўплыў на палітыку ўрада. Многія члены "Савета..." выступалі наогул за ліквідацыю Думы, але зрабіць гэта было даволі складана. Па-першае', такія дзеянні маглі б выклікаць новы рэвалюцыйны ўздым, што вельмі непакояла цара і яго ўрад. Падругое, Дума стварала бачнасць існавання "парламента" у краіне для заходніх крэдытораў1.

Па закону 3 чэрвеня памешчыцкая курыя атрымлівала 51 % агульнай колькасці выбаршчыкаў Еурапейскай Расіі, у той час як па папярэдняму вы-барчаму закону (11 снежня 1905 г.) землеўладальнікі мелі большасць толькі у Мінскай і Палтаўскай губернях. Зараз жа абставіны змяніліся на карысць землеўладальнікаў. Аднак беларускія губерні мелі свае асаблівасці. Тут зем-леўладальнікі атрымлівалі большасць галасоў толькі ў Мінскай і Магілёўскай губернях (адпаведна 51,9 1 51,2 %). Памешчынскія курыі Віленскай губерні выбіралі 48 %, Віцебскай - 45,3, Гродзенскай - 41,1% выбаршчыкаў2. Гэта было звязана з імкненнем урада абмежаваць прадстаўніцтва польскага два-ранства ў Думе. Разам з тым у Беларусі захоўвалася адносна большае, чым у Еўрапейскай Расіі, прадстаўніцтва ад сялян - 29,5% (па Еўрапейскай Расіі - 22%). Гэта было зроблена з мэтай супрацьпаставіць на выбарах польскім памешчыкам праваслаўных беларускіх сялян, якіх запісвалі "руСКіМі"3.

Новы выбарчы закон значна скараціў колькасць выбаршчыкаў ад рабо­чага класа: рабочыя страцілі каля палавіны выбаршчыкаў4. Рабочыя Мінскай і Гродзенскай губерняў маглі выбіраць на губернскія сходы па два выбаршчыкі, Віленскай і Мінскай - па аднаму. У шэрагу губерняў Расійскай Імперыі, у тым ліку і Віцебскай, як і па закону 11 снежня 1905 г., рабочыя наогул не атрымалі выбарчых правоў. Падставай для гэтага служы-ла тое, што колькасць рабочых у адносінах да агульнай колькасці на-сельніцтва не давала ім такой магчымасці.

Галоўнай асаблівасцю новага выбарчага закона было тое, што ў яго асно-ву былі закладзены прынцыпы вялікадзяржаўнага шавінізму - ідэалогіі, якую арганізатар трэцячэрвеньскага дзяржаўнага перавароту П. Сталыпін узвёў у ранг дзяржаўнай палітыкі. "Дзяржаўная дума павінна быць рускай па духу, - адзначалася ў законе. - іншыя народнасць.. не павінны і не будуць уплываць на вырашэнне пытанняў чыста рускіх"5. Менавіта такім падыхо-дам і тлумачыцца тое, што ў заходніх губернях царызм не даў перавагі па­мешчыкам і захаваў адносна большае, чым у Еурапейскай Расіі ў цэлым, прадстаўніцтва ад сялян. Згодна з новым выбарчым законам знізілася норма прадстаўніцтва ад польскіх і закаўказскіх губерняў, а карэнныя народы Сярэдняй Азіі і Сібіры ўвогуле пазбаўляліся права ўдзельнічаць у выбарах. Усяго выбарчым правам карысталася не больш за 15 % насельніцтва Расійскай Імперыі6.

Па новаму выбарчаму закону ў шэрагу месцаў Расійскай Імперыі былі ўтвораны асобныя "рускія" курыі. Такое права давалася рускаму (правас-лаўнаму) насельніцтву Віленскай і Ковенскай губерняў, а таксама Варшавы, Закаўказзя. У Віленскай губерні землеўладальнікі "рускай" курыі атры-малі 47,2 % месцаў выбаршчыкаў7.

Закон даваў права міністру ўнутраных спраў дзяліць павятовыя з'езды землеўладальнікаў і з'езды гарадскіх выбаршчыкаў на аддзяленні па нацыя-нальнасцях і ў адпаведнасці з гэтым размяркоўваць колькасць выбаршчыкаў. Улічваючы просьбы аб "ахове правоў карэннага рускага насельніцтва", якія паступалі з заходніх губерняў ад "Саюза рускага народа", "Саюза 17 ка-стрычніка", у Гродзенскай, Міскай, Магілёўскай і сямі паветах Віцебскай (акрамя Веліжскага, Гарадоцкага, Невельскага, Себежскага) губерні з'езды землеўладальнікаў былі падзелены на два аддзяленні: рускае і польскае. Прычым да рускага аддзялення далучаліся праваслаўныя беларусы, немцы, татары інш., да польскага - беларусы-католікі.

Яшчэ больш складанымі меркаваліся гарадскія выбары. Так, у гарадах Мінскай губерні першая курыя (буйная буржуазія) дзялілася на тры нацыянальныя аддзяленні - "рускае", "польскае" і яўрэйскае. Кожнае з аддзяленняў павінна было выбіраць аднаго выбаршчыка, незалежна ад колькасці на­сельніцтва. Напрыклад, у Мінскім павеце па аднаму выбаршчыку выбіралі 154 "рускіх", 241 "паляк", 844 яўрэяў!1.

Другая гарадская курыя (дробная буржуазія) Мінскага, Гродзенскага і Бабруйскага паветаў была падзелена на два аддзяленні: да першага ад-ноіліся асобы "рускай", да другога - іншых нацыянальнасцей. У Віцебскім, Дзвінскім, Магілёўскім паветах выдзялялася яўрэйскае аддзяленне2.

Такім чынам, выбарчы закон забяспечыў перавагу на выбарах "рускага" насельніцтва Беларусі Далучэнне праваслаўных беларусаў да рускіх, ка-толікаў да палякаў сведчыла аб адкрытым ігнараванні беларускага этнасу. Яўрэйская буржуазія практычна пазбаўлялася магчымасці аказваць уплыў на вынікі выбараў нават у гарадах, дзе большасць насельніцтва складалі яурэі.

Выбары ў III Дзяржаўную думу. Склад і пазіцыі ў Думе дэпутатаў ад Беларусі У другой палове 1907 г. у цэнтры увагі усіх палітычных сіл і партый Расіі была выбарчая кампанія ў III Дзяржаўную думу. Што тычыла-ся левых партый, то іх мясцовыя арганізацыі да гэтага часу былі разгромлены або вельмі аслаблены. Тыя ж, што ўцалелі, уключыліся ў перадвыбарчую барацьбу. 3 сацыялістычных партый толькі эсэры, не лічачы анархістаў, байкатавалі выбары ў III Думу. Бальшавікі выступілі за выкарыстанне вы-барчай кампаніі і думскай трыбуны ў мэтах пашырэння легальнай дзейнасці ў спалучэнні з падпольнай. Сярод меншавікоў і бундаўцаў панавала ліквіда-тарская ідэя. Яны выступалі за легалізацыю РСДРП, адмову ад падпольнай дзейнасці. Практычна на такіх жа пазіцыях стаяла і Беларуская са-цыялістычная грамада.

Аслабленым быў і ліберальна-апазіцыйны цэнтр. Кіраўнікі Канстыту-цыйна-дэмакратычнай партыі (КДП) яшчэ больш схіліліся ўправа. Плат­форму КДП у заходніх губернях падтрымлівалі групоўкі яўрэйскай буржуазіі і, з пэўнымі агаворкамі, польска-беларускія памешчыкі і каталіцкія свя-тары, якія летам 1907 г. стварылі Краевую партыю Літвы і Беларусі3.

Актыўна ўключыліся ў перадвыбарчую барацьбу чарнасоценныя партыі і арганізацыі. У Ліпені 1907 г. адбыўся з'езд прадстаўнікоў губернскіх аддзелаў "Саюза рускага народа" (СРН) і іншых манархісцкіх арганізацый. З'езд прыняў рашэнне давесці да кожнага аддзела перадвыбарны наказ і перадвы-барную платформу, ухваленыя ім.

Для манархісцкіх груповак Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай, Ковенскай губерняў і Царства Польскага быў распрацаваны асобны праект выбарчай платформы. У яго аснову была пакладзена агуль-нарасійская платформа СРН, але больш адкрыта праяўляўся шавінізм у ад-носінах да палякаў і яўрэяў1. На гэтай платформе з чарнасоценцамі блакіраваўся "Саюз 17 кастрычніка". Як ужо адзначалася, іх альянс выліўся ў стварэнне ў 1906 г. "Рускага ўскраіннага саюза" (РУС), які рэзка ак-тывізаваў сваю дзейнасць у перадвыбарны перыяд. У заходніх губернях былі створаны камітэты РУС з аддзеламі ў паветах, гарадах і мястэчках2.

Значную ролю ў аб'яднанні правых сіл адыгрывалі праваслаўныя брацт-вы, якія адрадзілі сваю дзейнасць у заходніх губернях яшчэ ў апошняй трэці XIX ст., і некаторыя дзеячы праваслаўнай царквы. Сярод іх вылучаўся архіепіскап мінскі і тураускі Міхаіл (П. Цемнарусаў). Ён афіцыйна ўзначаліў "рускія" перадвыбарчыя камітэты Мінскай губерні. У разасланых па епархіі цыркулярах архіепіскап абавязваў гарадскіх і сельскіх свяшчэннікаў садзейнічаць абранню толькі "сапраўдных рускіх"дэпутатаў3.

Утвораная згодна з новым выбарчым законам "руская" курыя ў Вілен-скай губерні праводзіла свае выбары асобна. Як і прадугледжвалася зако­нам, ад "рускага" насельніцтва губерні былі абраны два дэпутаты: таварыш пракурора выенскага акружнога суда, прыдворны саветнік Г. Замыслоўскі і протаіерэй Беразвецкага жаночага манастыра А. Вяраксін (абодва правыя манархісты). Ад астатняга насельніцтва ў Думу прайшло пяць дэпутаташў: селянін Свянцянскага павета М. Цывунеліс, памешчык Г. Свянніцга, дырэк-тар віленскага зямельнага банка I. Мантвін, магістр багаслоўя Пецярбург-скай рымска-каталіцкай духоўнай акадэміі, законавучыцель рэальнага ву-чылішча і жаночай гімназіі ў Вільні С.Мацыевіч, буйны землеўладальнік С. Ваньковіч4.

У Гродзенскай губерні, дзякуючы падтрымцы "Сафійскага правас-лаўнага брацтва", правыя правялі ў Думу шэсць дэпутатаў з сямі У Віцеб-скай губерні яны занялі ўсе шэсць дэпутацкіх месцаў. Вострая палітычная барацьба, якая разгарнулася ў Мінскай губерні паміж польскімі землеўла-дальнікамі і правымі, завяршылася на карысць апошніх. У Думу прайшло дзевяць прадстаўнікоў РУС.

Вынікі выбараў у Магілёўскай губерні практычна былі прадвырашаны складам выбаршчыкаў. Са 123 выбаршчыкаў памешчыкі мелі 64 галасы, буйныя буржуа - 12, гараджане - 10, сяляне - 35, рабочыя - адзін. Боль-шасцю галасоў абавязковым дэпутатам ад сялян быў абраны Ф. Шаўцоў (Рагачоўскі навет), ад памешчыкаў - I. Сазановіч, ад гарадскіх курый -епіскап гомельскі Мітрафан (Д. Краснапольскі). Акрамя таго, у Думу былі абраны гомельскі павятовы прадвадзіцель дваранства М. Ладамірскі, клімавіцкі павятовы прадвадзіцель дваранства фон Гюбенет, настаяцель Царквы ў сяле Бяльнова-Сялец Быхаўскага павета В. Галынец5.

У цэлым у III Дзяржаўную думу ад пяці заходніх губерняў было выбрана 36 дэпутатаў. Сярод іх 12 памешчыкаў (33,3 %), сем прадстаўнікоў праваслаўнага духавенства (19,3 %), адзін каталіцкі святар (2,9 %), пяць чыноўшкаў (14 %), 11сялян (30,5 %) IIIДзяржаўная дума пачала работу 1 лістапада 1907 г. Па свайму класа-ваму складу, палітычнаму абліччу яна цалкам адпавядала інтарэсам царыз-му. У цэлым па Расійскай Імперыі ўрадавыя партыі атрымалі 61 %, Лібераль-ныя - 26, дэмакраты - 6 % месцаў у Думе. Што тычылася пяці заходніх губерняў, тут прадстаўнікі ўрадавых партый склалі 80,5 %2.

Шводная з думскіх фракцый не атрымала абсалютнай большасці месцаў у Думе. Парламенцкая большасць залежала ад акцябрыстаў, якія блакіраваліся або з правымі, або з кадэтамі Дзве думскія большасці - праваакцябрысцкая і акцябрысцка-кадэцкая - складалі галоўную асаблівасць трэця-чэрвеньскай сістэмы. Такое становішча было выгадна ўраду, бо давала яму магчымасць лавіравання паміж памешчыкамі і буржуазіяй.

Дэпутаты ад пяці заходніх губерняў размеркаваліся наступным чынам: 19 чалавек увайшло ў фракцыю думскіх правых, сем дэпутатаў аднеслі сябе да памяркоўна-правых, чатыры далучыліся да акцябрыстаў, адзін - да Міраабнаўленцаў, шэсць дэпутатаў стварылі польска-літоўска-беларускую групу. У левым лагеры не апынулася ніводнага з 36 дэпутатаў3.

Увядзенне земстваў.Як ужо адзначалася вышэй, 1 студзеня 1864 г. у Расійскай Імперыі было прынята "Палажэнне аб губернскіх і павятовых земствах установах". Згодна з гэтым дакументам да канца 70-х гг. земскія ўстановы былі створаны ў 34 губернях Расіі. На Беларусь, Літву і некаторыя іншыя нацыянальныя раёны палажэнне аб земствах не распаўсюджвалася. Тлумачылася гэта тым, што хоць правы земстваў і былі даволі абмежава-нымі, усё ж гэта быў адзіны ў Расіі дзяржаўны інстытут, што грунтаваўся на выбарным пачатку і ў некаторай ступені даваў магчымасць праявщіцца грамадскай самадзейнасці. Механізм выбараў у земскія ўстановы быў абу-моўлены маёмасным і саслоўным цэнзам і забяспечваў перавагу памеснага дваранства, што не адпавядала ўмовам заходніх губерняў, дзе царскі ўрад пасля паўстання 1863 г. праводзіў палітыку эканамічнага падрыву польскага землеўладання.

Да пытання аб увядзенні земстваў у заходніх губернях звярнуліся ў 1909 г. у сувязі з праектам, які быў унесены правымі ў Дзяржаўны савет. Праект прадугледжваў змяненне парадку выбараў у верхнюю заканадаўчую палату ад заходніх губерняў. Справа у тым, што з-за адсутнасці земскіх уста-ноў выбары тут праводзіліся дваранскімі сходамі, дзе колькасна пераважалі памешчыкі польскага паходжання. На думку правых, увядзенне ў заходніх губернях земстваў на аснове нацыянальных курый дазволіла б пакончыць з манаполіяй польскага прадстаўнітва ў Дзяржаўным савеце. Савет міністраў распрацаваў законапраект "Аб выкарыстанні Палажэння аб земскіх установах 12 чэрвеня 1890 г. да губерняў Віцебскай, Валынскай, Кіеўскай, Мінскай, Магілёўскай, Падольскай". У адрозненне ад палажэння 1890 г. маёмасны цэнз выбаршчыкаў быў паніжаны ўдвая. Разам з тым, каб забяспечыць перавагу памешчыкаў, было вырашана, што сяляне маглі пасы-лаць не больш за трэць гласных у павятовыя земскія сходы, а ў губернскія земствы сялянскія прадстаўнікі не дапускаліся наогул4.

Для забеспячэння перавагі рускім памешчыкам замест саслоўных ку-рый уводзіліся нацыянальныя: "рускія" і "польскія". Быў прыдуманы і ідэнтчны прынцып размеркавання колькасці гласных па курыях: бралася сярэднеарыфметычнае ад сумы працэнтаў колькасці выбаршчыкаў дадзенай нацыянальнасці па губерні і кошту іх нерухомай маёмасці ў павятовым налічэнні. Далучаючы да "рускай" курыі праваслаўных беларускіх сялян, улады забяспечвалі такім чынам у Магілёўскай, Мінскай і Віцебскай губер­нях яе большасць на выбарах. У Гродзенскай, Віленскай, Ковенскай губер­нях з-за перавагі ў многіх паветах католікаў, якіх адносілі да палякаў, царскі ўрад не адважыўся ўводзіць выбарнае земства1.

Законапраект быў прыняты Думай з нязначнымі папраўкамі, але Дзяр­жаўны савет адхіліў яго. Мікалай II распусціў на тры дні Думу і Дзяржаўны савет і падпісаў законапраект на падставе 87-га артыкула Асноўных законаў. Прыняцце закона насуперак волі большасці членаў Дзяржаўнага савета па надзвычайнаму артыкулу азнаменавала крызіс трэцячэрвеньскай сістэмы.

Нягледзячы на антыдэмакратычны характар выбараў, земствы, уведзе-ныя ў Віцебскай, Мінскай, Магілёўскай губернях, змаглі станоўча паўплы-ваць на развіццё мясцовай гаспадаркі, павышэнне культуры земляробства і жывёлагадоўлі. Земскія ўправы адкрывалі бальніцы, школы, стваралі каа-ператыўныя таварыствы, сельскагаспадарчыя гурткі, пракатныя пункты сельскагаспадарчых машын і г.д.

Аднак у тым, што тычылася развіцця беларускай нацыянальнай культу­ры, мовы, земствы не аказвалі ніякай падтрымкі. Больш таго, перапоўненыя прадстаўнікамі рускіх,польскіх нацыяналістаў, яны ў сваёй дзейнасці цал­кам ігнаравалі мову, культуру і нацыянальныя патрэбы беларусаў2.

Барацьба "заходнерускіх" і польскіх нацыяналістычных груповак з беларускім нацыянальным рухам.Змена палітычнай сітуацыі пасля пара-жэння рэвалюцыі 1905 - 1907 гг. садзейнічала ўмацаванню сіл і пазіцый "за-ходнерусаў", што здаўна вялі ў Беларусі барацьбу за "магутнасць і не-дзялімасць Расіі"3.

У 1907 г. у Вільні апрача таварыства "Крестьянин" быў заснаваны так званы "Окраинный Союз". Як і "Крестьянин", ён ставіў сваёй мэтай узмац-ненне расійскай культуры, дзяржаўнасці і самабытнасці на заходняй "окра­ине России". "Заходнерусізм" уваходзіў у сістэму расійскага нацыяналізму як адна з яго састаўных частак. Гэта знайшло практычнае ўвасабленне ў ходзе выбараў у III, а потым і ў IV Дзяржаўную думу, а таксама падчас выба­раў у земскія ўстановы. "Заходнерускія" дэлегацыі пачынаюць з'яўляцца ў пецярбургскіх салонах, кабінетах міністраў, на прыёмах самога цара. Яны падаюць петыцыіі, адрасы, хадатайствы, у якіх абараняюць інтарэсы рускай культуры ў Беларусі. У адрозненне ад папярэдняй эпохі, калі "заходне-русізм" цалкам скіраваўся на барацьбу з паланізмам, цяпер ён павінен быў усе больш супрацьстаяць беларускаму нацыянальнаму руху, які рос і пашы-раўся ў краіне.Ініцыятыву ў гэтай барацьбе ўзяў на сябе штотыднёвы часопіс Украина России". Галоўным аб'ектам для нападак ён абраў беларускую Мову. "Апошнім часам загаварылі аб асаблівай беларускай мове, - пісаў рэ-дактар часопіса Кулакоўскі. - Выраз "беларуская мова" пачаў ужывацца на-ат У некаторых афіцыйных актах па міністэрству народнай асветы. Але мы сумеем сцвярджаць, што гэтая беларуская "мова" існуе толькі тэарэтычна. Даволі толькі зазірнуць у капітальную працу нашага аўтарытэтнага вучонага Я. Карскага, каб зрабілася ясным, што існуе толькі беларускі дыялект ("наречие"), а не беларуская мова"1.

Новую тактыку барацьбы з беларускім нацыянальным рухам прапана- ваў член віленскай суполкі "Крестьянин" Л. Саланевіч. Пры падтрымцы П. Сталыпіна ён у верасні 1908 г. прыступіў да стварэння псеўдабеларускай арганізацыі "Белорусское общество". 9 лютага 1909 г. выйшаў першы нумар газеты "Белорусская жизнь", у якой абвяшчалася праграма "Белорусского общества". У перадавіцы "К белорусской интеллигенции" указвалася, што праўленне "Белорусского общества" ставіць сваёй мэтай аб'яднаць "тыя сла-быя яшчэ інтэлігентныя сілы, якія мае беларуская народнасць у цяперашні час"2. Далей пісалася, што "у нас, беларусаў, да гэтага часу няма ніводнай сваёй незалежнай штодзённай газеты" і ўказвалася, што гэту ролю бярэ на сябе "Белорусская жизнь". Але, імкнучыся заваяваць давер беларусаў, Саланевіч, відаць, перастараўся. Крытыка палітыкі урада, якую ён разгарнуў у газеце, не спадабалася ўладам. У выніку першы нумар газеты быў канфіскава-ны івыданне прыпынена амаль на два гады. Толькі ў студзені 1911 г. "Белорусская жизнь" пачала выходзіць штодзённа. Саланевіч зрабіў адпаведныя высновы, і Сталыпін забяспечыў яму самую высокую ў краі ўрадавую субсыдыю - 2400 руб. у месяц3. "Белорусская жизнь" выходзіла на рускай мове і па сваей сутнасці праводзіла антынацыянальную палітыку, скірава-ную супраць беларускага народа. Восенню 1911г. "Белорусская жизнь" цалкам адмовілася ад маскіроўкі, што праявілася і ў замене назвы. Выданне ста­ла называцца "Северо-западная газета".

Апрача "заходнерускіх" груповак палітычнага характару ("Крестьянин", "Окраинный Союз", "Национальный Союз" і г. д.) сярод заходнерусаў было нямала даволі вядомых асоб, для якіх першую ігалоўную ролю ігралі куль-турныя меркаванні. Даследчыкі беларускай гісторыі, этнаграфіі, археалогіі (А.Сапуноў, Е. Раманаў, М. Кіфароўскі 1шш.) шмат зрабілі для вывучэння Беларускага краю. Але, як адзначаў А. Цвікевіч, аналіз іх дзейнасці "не пакідае ніякага сумнення ў тым, што ў іхняй "западно-русской" свядомасці, у іхняй псіхалогіі жылі дзве істоты: адна мясцовая - беларуская і другая агульна-расійская"4.

Такім чынам, Беларусь у "заходнерускай" канцэпцыі заўсёды была толькі часткай "адзінай недзялімай Расіі", а беларуская мова - "арганічнай галіной вялікай расійскай мовы". Ступень жа самабытнасці для розных дас-ледчыкаў была рознай: у адных - большай, у другіх - меншай. Але для ўсіх "заходнерусаў" яна была толькі праявай краёвасці таго "правінцыяльнага багацця", з якога Расія мусіла "чэрпаць поўнай рукой"5.

Даволі актыўна выступалі супраць беларускага нацыянальнага ад-раджэння і польскія памешчыцка-клерыкальныя групоўкі. Погляды прад-стаўнікоў польскага руху на беларускае пытанне адлюстроўваліся ў перыя-дычных выданнях.

Правадніком ідэі нацыянальных дэмакратаў з'яўляўся "Гонец Віленьскі" і "Кур'ер Літоўскі". У той жа час эндэцкія настроі пераважалі сярод болышасці польскіх землеўладальнікаў і інтэлігенцьй. Палякі разумелі, што дасягненне палітычнай аўтаноміі ў новых абставінах немагчыма, і імкнуліся абараніць дасягнутае: польскі друк, польскія прыватныя школы, большая свабода ў галіне культуры, дзейнасць каталіцкага касцёла. Абараняючы ўсе польскія, эндэкі ў той жа час адмаўлялі ўсё беларускае.

Адкрыта варожыя пазіцыі ў адносінах да беларускага руху занялі краёўцы-кансерватары. Галоўная прычына гэтага ўтойвалася ў сацыяльных супярэчнасцях. Імкнучыся абараніць свабоды, заваяваныя ў ходзе рэвалю-цыі, і адначасова захаваць уласнае землеўладанне, краёўцы-кансерватары заклікалі ісці разам з урадам. Прыкладна такой жа палітыкі прытрымліваліся і польскія дэпутаты ад Беларусі, Літвыў III \ IV Дзяржаўных думах, якія стварылі "польска-беларуска-літоўскае кола". Аналіз іх дзейнасці паказвае, што гэта была па сутнасці польская група1.

Іншых поглядаў на беларускае нацыянальнае адраджэнне прытрымліваліся краёўцы-лібералы. Яны групаваліся вакол газеты "Ргге§-1аа \Уйеп5к1". У першым нумары выдання быў надрукаваны артыкул "Маладая Беларусь", прысвечаны беларускаму руху." Аб сваіх бедах, - гаварылася ў артыкуле, - беларускі народ хоча размаўляць на роднай мове. Ён ахвотна цягнецца да той адзінай крыніцы, адкуль цячэ яго мова. Тут ён даведваецца, што яго песні і звычаі не хамскія і годныя знявагі, а маюць права на існаванне, развіццё, як і ў іншых народаў..."2.

Ідэі беларускага нацыянальнага адраджэння знаходзілі водгук і сярод некаторай часткі каталіцкага духавенства. Ксёндз А. Станкевіч у сваіх тво-рах называў імёны тых, хто не толькі падтрымліваў, але і сам працаваў на ка-рысць гэтага руху, напрыклад ксяндзы Ф. Абрантовіч, Ф. Будзька, біскуп С. Дзешсевіч. Заслугі ў справе беларускага адраджэння меў і ксёндз А. Аст-рамовіч. Яго вершы (пад псеўданімам А. Зязюля) друкаваліся ў выданнях "Наша Ніва", "Беларус" і інш.

Нягледзячы на тое што прыхільнікаў беларускага адраджэння сярод ка­таліцкага духавенства станавілася ўсё больш, паланізацыйныя тэндэнцыі ў дзейнасці касцёла, як і раней, пераважалі. Большасці каталіцкага духавен­ства, як і польскіх землеўладальнікаў, інтэлігенцыцыі, варожа ставілася да бе­ларускай мовы і наогул да ўсялякіх праяў беларускага руху.

Выбарчая кампанія і вынікі выбараў у Беларусі ў IV Дзяржаўную Думу. Выбарчая кампанія ў IV Дзяржаўную думу праходзіла пад сцягам уз-мацнення ролі дваранства ў грамадска-палітычным жыцці краіны. Па губер-нях былі разасланы цыркуляры, падпісаныя міністрам унутраных спраў Л. Макаравым, дзе ўказвалася на неабходнасць весці выбарчую кампанію ў саюзе і згодзе з дваранствам, абапіраючыся на праваслаўнае духавенства.

Выбары адбыліся ў верасні-кастрычніку 1912 г. у Віленскай губерні. Як і Раней, яны праходзілі асобна ад "рускай" курыі і ад нярускага насельніцтва. Ад рускай" курыі дэпутатам быў зноў абраны Г. Замыслоўскі, а таксама «праваслаўны святар У. Юзвюк3.

У іншых губернях выбары праходзілі таксама па старому сцэнарыю. У выніку, нягледзячы на вострую барацьбу паміж рознымі палітычнымі сіламі, пераважная большасць выбаршчыкаў пайшла за правымі і рускімі нацыяналістамі

Як і ў III Думе, царызму ўдалося захаваць дзве большасі: права-акцяб-рысцкую ў 283 і акцябрысцка-кадэцкую ў 226 галасоў1.І хоць колькасць ак-цябрыстаў значна скарацілася, ім удалося захаваць у IV Думе ролю "цэнтра".

Дэпутаты ад пяці беларускіх губерняў па партыйных групоўках размеркаваліся наступным чынам: чатыры далучыліся да фракцыі правых; адзін (В. Дрыбінаў) выступаў як прадстаўнік "Саюза 17 кастрычніка"; дэпутаты ад нярускага насельніцтва Віленскай губерні стварылі польска-літоўска-беларускую групу; Ф. Л ашкевіч увайшоў у фракцыю прагрэснікаў, астатнія далучыліся да фракцыі рускіх нацыяналістаў і памяркоўна-правых2. Такім чынам, сутнасць трэцячэрвеньскай сістэмы заключалася ў тым, што ў Думе (і трэцяга, і чацвёртага спадкання) стварыўся саюз памешчыкаў і буржуазіі праз прадстаўнікоі іх партый і арганізацый. Мэта гэтага саюза - імкненне царызму вырашыць аб'ектыўныя гістарычныя задачы, што стаялі перад краінай, зверху, не мяняючы сутнасці існуючага ладу. Для нацыянальных рэгіёнаў, да якіх адносілася і Беларусь, тэта выявілася ў жорсткі нацыянальны прыгнет, які ўплываў на ўсе сферы грамадскага жыцця.

 







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 742. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Кишечный шов (Ламбера, Альберта, Шмидена, Матешука) Кишечный шов– это способ соединения кишечной стенки. В основе кишечного шва лежит принцип футлярного строения кишечной стенки...

Принципы резекции желудка по типу Бильрот 1, Бильрот 2; операция Гофмейстера-Финстерера. Гастрэктомия Резекция желудка – удаление части желудка: а) дистальная – удаляют 2/3 желудка б) проксимальная – удаляют 95% желудка. Показания...

Ваготомия. Дренирующие операции Ваготомия – денервация зон желудка, секретирующих соляную кислоту, путем пересечения блуждающих нервов или их ветвей...

Примеры решения типовых задач. Пример 1.Степень диссоциации уксусной кислоты в 0,1 М растворе равна 1,32∙10-2   Пример 1.Степень диссоциации уксусной кислоты в 0,1 М растворе равна 1,32∙10-2. Найдите константу диссоциации кислоты и значение рК. Решение. Подставим данные задачи в уравнение закона разбавления К = a2См/(1 –a) =...

Экспертная оценка как метод психологического исследования Экспертная оценка – диагностический метод измерения, с помощью которого качественные особенности психических явлений получают свое числовое выражение в форме количественных оценок...

В теории государства и права выделяют два пути возникновения государства: восточный и западный Восточный путь возникновения государства представляет собой плавный переход, перерастание первобытного общества в государство...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.008 сек.) русская версия | украинская версия