Студопедия — Змены ў рабочым і сялянскім руху
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Змены ў рабочым і сялянскім руху






Крызіс у рэвалюцыйных партыях. У ходзе наступлення контррэвалюцыі і рэакцыі многія арганізацыі левых партый былі ліквідаваны ці вельмі аслаблены. Паводле няпоўных звестак, у 1907-1909 гг. царскімі судамі был

асуджаны па палітычных справах больш за 26 тыс. чалавек, з іх да смяротнага пакарання прыгаворана 50863. Дэпартамент паліцыі ледзь ці не ў кожнай падпольнай арганізацыі займеў сакрэтных агентаў-асведамляльнікаў, у тым ліку іў кіруючых структурах партый. У 1908 г. быў выкрыты як правакатар Я. Азэф - член ЦК ПСР \ кіраўнік яе баявой арганізацыі. У студзені 1912 г. членам ЦК бальшавіцкай партыі стаў агент Дэпартамента паліцыі Р. Маліноўскі, выбраны неўзабаве дэпутатам Дзяржаўнай думы. У выніку частых правалаў імасавых рэпрэсій дзейнасць мясцовых арганізацый РСДРП, ПСР, Бунда і іншых левых партый была дэзарганізавана. Назіраўся масавы адток з іх інтэлігенцыі. Стомленасць, апатыя і расчараванне вынікамі працяглай і цяжкай барацьбы ў гады рэвалюцыі вызначалі настрой працоўных.

Спробы аднаўлення партыйных арганізацый, як правіла, заканчваліся беспаспяхова. Усяго некалькі месяцаў пратрымалася адноўленая ў лютым 1908 г. Мінская група РСДРП. У сярэдзіне таго ж года былі ліквідаваны Браслаўская, Капыльская, Старадарожская і Хоцімская групы РСДРП. Нягледзячы на усе намаганні, так і не быў адноўлены Паўночна-Заходні саюз РСДРП. Дзейнасць гэтай партыі ў Беларусі пасля трэцячэрвеньскага дзяржаўнага перавароту праяўлялася ў функцыяніраванні нешматлікіх прапагандысцкіх гурткош і эпізадычным распаўсюджанні нелегальных вы-данняў1.

рэзка скарацілася колькасць прафесійных саюзаў. У дакладзе аб дзейяасці Бунда, падрыхтаваным для Капенгагенскага кангрэса II інтэрнацыя-нала (1910), канстатавалася, што большасць саюзаў была закрыта, а тым, якія захаваліся, даводзілася весці непасільную барацьбу з праследаваннем рэакцыі, з аднаго боку, і з падаўленым настроем мае - з другога2.

У такіх умовах сярод меншавікоў, бундаўцаў, эсэраў, беларускіх грама-даўцаў узмацніўся ўплыў прыхільнікаў ідэі легалізацыі партыйных ар-ганізацый, г. зн. пераходу да дзейнасці, дазволенай законам. На практыцы гэта азначала адмову ад рэвалюцыйных праграм і ліквідацыю саміх партый, паколькі пры трэцячэрвеньскім рэжыме легальна можна было займацца толькі культурна- асветніцкай дзейнасцю, стварэннем рознага роду каапера-тываў, кас узаемадапамогі і інш. На такі шлях стала БСГ: у другой палове 1907 г. яна ліквідавала свае нелегальныя структуры і як партыя часова пера-стала існаваць. Лідэры і актыў Грамады засяродзіліся на нацыянальнай культурна-адраджэнскай дзейнасці ў газеце "Наша ніва".

Нарада ў ЦК Бунда ў лютым 1908 г. фармальна прызнала неабходнасць умацавання нелегальных арганізацый, але адначасова рэкамендавала ім па магчымасці прыстасоўвацца да легальных умоў дзейнасці. Легалізатарскі ухіл у Бундзе пацвердзіла VIII канферэнцыя, якая адбылася ў кастрычніку 1910 г. з удзелам прадстаунікоў ад Варшавы, Вільні, Лодзі, Гродна, Беласто-ка, Дзвінска, Пінска, Гомеля, Бабруйска і Рыгі. Галоўнымі у яе парадку дня былі пытанні нацыянальна-культурнай дзейнасці: аб заканадаўчым уста-науленні для яўрэйскіх гандлёвых служачых суботняга дня адпачынку, аб барацьбе за раўнапраўе яўрэйскай мовы (1дыш) аб рэфармаванні яўрэй-скай абшчыны (кагала). На апошнім пытанні канферэнцыя выказалася за пераўтварэнне абшчыны на аснове ўсеагульнага, роўнага, тайнага і прамога выбарчага права з прагрэсіўным падаткаабкладаннем маёмасных пластоў яўрэйскага насельніцтва замест традыцыйнага каробачнага збору. Удзельнікі канферэнцыі ў адпаведнай рэзалюцыі заявілі аб неабходнасці арганізацыі шырокага масавага руху вакол абшчыны і заклікалі бундаўцаў пранікнуць у яе кіраўнічыя ўстановы з мэтай барацьбы "супраць алігарха і рабінаўскага клерыкалізму". Канферэнцыя абавязала мясцовыя ар-ганізацыі Бунда засяроджваць палітычную дзейнасць галоўным чынам ва­кол пытанняў, якія абмяркоўваліся у Дзяржаўнай думе3.

Крызіс ахапіў і бальшавіцкую фракцыю РСДРП, у якой з'явілася плынь адзавістаў". Апошнія лічылі бессэнсоунай дзейнасць сацыял-дэмакратычнай фракцыі ў III Дзяржаўнай думе і патрабавалі адклікаць ("адазваць") яе і перайсці да байкота Думы, адмовіцца ў цэлым ад выкарыстання легальных формаў работы ў прафсаюзах, рабочых клубах і іншых добраахвотных гра-мадскіх аб'яднаннях. Гэта пагражала поўнай ізаляцыяй партыі ад мае, пераўтварэннем яе у палітычна бясельную падпольную секту.

Спроба пераадолення ідэйна-арганізацыйнага крызісу ў РСДРП была зроблена ў снежні 1908 г. на V (агульнарасійскай) канферэнцыі ў Парыжы, у якой удзельнічалі прадстаунікі Пецярбургскай, Маскоўскай, Цэнтральна прамысловай абласной, Уральскай і Каўказскай арганізацый, а таксама ДКП1Л, Бунда і Літоўскай сацыял-дэмакратьй. Канферэнцыя выступіла супраць замены рэвалюцыйнай марксітсцкай партыі легальнай рабочай партыяй, абвясціла рашучую барацьбу ліквідатарам і падкрэсліла неабходнасць спалучэння нелегальнай і легальнай дзейнасці, перш за ўсё выкары-стання ў інтарэсах партыі думскай трыбуны,

Аднак дзейнасць ліквідатарау, адзавістау ішшых, паводле вызначэння бальшавікоу-леніцау, антыпартыйных груповак працягвалася. У барацьбе з імі прыхільніка У. Леніна абапіраўся на блок з меншавікамі-партыйцамі (Г. Пляханау 1щш.), сумесна з якімі з канца 1910 г. пачалі выдаваць за мяжой нелегальную "Рабочую газету", а ў Расіі - легальную газету "Звезда".

Адначасова з мэтай пераадолення крызісу ў партыі бальшанавікі разгарнулі падрыхтоўку новай агульнарасійскай канферэнцыі. Яна адбылася ў студзені 1912 г. у Празе, дзе сабраліся дэлегаты, якія прадстаўлялі каля 20 партыйных арганізацый, што дзейнічалі ў Расіі, а таксама бальшавіцкія замежныя цэнтры і групы. 3 ліку дэлегатаў толькі двое належалі да мен-шавікоў-партыйцаў, а усе астатнія былі бальшавіікамі (сярод іх сакрэтныя агенты Дэпартамента паліцыі Р. Маліноусга і А. Раманаў). Заходні рэгіён (Вільнч і Дзвінск) прадстауляў М. Гурвіч. ЦК Бунда, ЦК Сацыял-дэмакра-тьй Латышскага краю, Галоўнае праўленне СДКШЛ, сацыял-дэмакратыч-ная фракцыя III Дзяржаўнай думы, Каўказскі абласны камітэт, рэдакцыя венскай "Правды" Л. Троцкага, група "Вперед" ("адзавюты") 1 Г. Пляханаў адмовіліся ад удзелу ў канферэнцыі. Тым не менш яна канстытуіравалася як агульнапартыйная, насуперак пратэстам меншавікоў-партыйцаў. Склад дэлегатау прадвызначыў прынятыя імі рашэнні. Ліквідатары былі абвешчаны плынню, якая "сваімі паводзінамі канчаткова паставіла сябе па-за партыяй". Зацверджаная канферэнцыяй перадвыбарная платформа ў IV Думу пра-дугледжвала звяржэнне царызму і ўсталяванне дэмакратычнай рэспублшікі, канфікацыю ўсёй памешчыцкай зямлі, увядзенне 8-гадзіннага рабочага дня. Пагаднент з буржуазнай дэмакратыяй дапускаліся бальшавікамі, як і раней, толькі на другой стадыі выбараў1.

У процівагу Пражскай канферэнцыі ў жніўні 1912 г. была склікана "канферэнцыя арганізацый РСДРП" у Вене, у якой удзельнічалі меншавікі, бундаўцы, латышскія сацыял-дэмакраты, трацкісты, "адзавісты". Яны сумесна выступілі супраць бальшавікоў, абвінаваціўшы іх у антыпартыйным пера-вароце, і заклікалі мясцовыя арганізацыі РСДРП не падпарадкоўвацца рашэнням Пражскай канферэнцыі. Утворанае ў Вене аб'яднанне зыходзіла з таго, што арганізацыя пралетарыяту магчыма толькі "у працэсе прыцягнен-ня рабочых мае да адкрытага грамадска-палітычнага жыцця"2. Таму баль-шавіцкія лозунгі рэвалюцыйнага заваявання дэмакратычнай рэспублікі і канфіскацыі памешчыцкай зямлі былі ім адхілены. 3 трохчленнай праграмнай платформы бальшавікоў Венская канферэнцыя уключыла ў сваю плат­форму толькі лозунг 8-гадзіннага рабочага дня. Разам з тым яна ўхваліла бундаўскае патрабаванне нацыянальна-культурнай аўтаноміі.

Такім чынам, у 1912 г. фактычна завяршылася ідэйна-арганізацыйнае афармленне партыі бальшавікоў і меншавікоў, кожная з якіх працягвала карыстацца назвай РСДРП. Вызначыліся таксама месца і роля Бунда у сацы-ял-дэмакратычным руху як паплечніка меншавіцкай партыі.

Рашэнне Пражскай канферэнцыі ў Беларусі падтрымаў Палескі камітэт РСДРП, адноўлены вясною 1912 г. на базе Гомельскай гарадской ар" ганізацыі. У той час яна налічвала каля 40 чалавек, якія рэгулярна плацілі членскія ўзносы. Палескі камітэт падтрымліваў сувязі з ЦК, замежнымі цэнтральнымі арганізацыямі партьй - "Рабочей газетой" [ часопісам "Соци­ал-демократ", а таксама з новай легальнай бальшавіцкай газетай "Правда", якая пачала выдавацца ў Пецярбургу з мая 1912 г. Паводле ацэнкі "Соци­ал-демократа", "члены групы" (Палескага камітэта. - М.Б.) з'яуляліся пера-кананымі партыйцамі абедзвюх фракцый (бальшавікоў іменшавікоў-партыйцаў) і адлічвалі ўстаноўленыя 10 % на карысць ЦК. Пацвярджала гэту ацэнку і "Рабочая газета". "Усе члены арганізацьй, бальшавікі і меншавікі, аднолькава партыйцы і праціўнікі ўсякага роду пагадненняў з ліквідатарамі"1. Аднак абласной арганізацыяй новы Палескі камітэт, у адрозненне ад свайго папярэдніка, які дзейнічаў у 1904-1905 гг., так і не стаў. Да разгрому летам 1914 г. ён фактычна заставауся Гомельскай гарадской ар­ганізацыяй. Спробы трактаваць яго як абласную арганізацыю нічым не абгрунтаваны2.

Глыбокі ідэйны і арганізацыйны крызіс пасля трэцячэрвеньскага пера-вароту перажывала іПСР. Выказваючы пратэст супраць новага, адкрыта рэ-акцыйнага, прапамешчыцкага выбарчага закона, яна вырашыла байката-ваць выбары ў III Дзяржаўную думу і тым самым рэзка звузіла магчымасць пашырэння свайго ўплыву на масы. У мясцовых арганізацыях ПСР нярэдка было па два-тры сакрэтныя асведамляльнікі паліцыі, што прыводзіла да частых правалаў. Цяжкі удар па аўтарытэту кірауніцтва партыі нанесла згада-нае вышэй выкрыццё правакатара Азэфа. У лютаўскім нумары цэнтральна-га органа ПСР "Знамя труда" (1909) ЦК заявіў аб сваім выхадзе ў адстаўку і роспуску арганізацыі. У паведамленні аб V з'ездзе Савета партыі, які пры-няў адстаўку ЦК, гаварылася: "Для усякай партыі і ва ўсякую эпоху рас-крыццё такой каласальнай правакатуры, як правакацыя Азэфа, было б цяжкім маральным ударам. Нашай партыі давялося перанесці гэты ўдар у самы неспрыяльны і цяжкі момант - эпоху поўнага трыумфу контррэвалю-цыі, расчаравання і прыгнечанасці слабых духам, уцёкаў ад работы стомле-ных, цяжкага перанапружання сіл, якія заставаліся вернымі абавязку"3. Большасць з ацалелых эсэраўскіх арганізацый у гэты час не праяўляла актыўнасці, у тым ліку Паўночна-Заходні абласны камітэт, які ў 1909 г. не меў нават сувязі з ЦК. Колькасць членаў мясцовых арганізацый была нязначнай (у Віцебску - 23, Вільні - сем, Дзвінску - пяць і г.д.). Некаторыя сімптомы ажыўлення дзейнасці ў асобных месцах з'явіліся ў 1911 — першай палове 1912 г. Аднак з крьзіснага стану эсэры ў Беларусі не выйшлі і ў гэты перыяд4.

Рабочы рух.Ва ўмовах жорсткага ваенна-палщэйскага рэжыму, які ўсталяваўся ў ходзе падаўлення рэвалюцыі, маштабы і характар рабочага руху істотна змяніліся. Агульная колькасць удзельнікаў стачак у чэрвені -снежні 1907 г., у параўнанні са студзенем - маем, зменшылася у 4,3 раза, а палітычных - у 15 разоў. Паказчык за 1908 г. (9,2 тыс. стачачнікау) толькі на 1 тыс. перавышаў паказчык за папярэдні сем месяцау. Найбольшы спад назіраўся у 1909-1910 гг., калі сумарная колькасць стачачнікаў знізілася да 4,6 тыс., а палітычных - да 0,6 тыс/

Наступленне палітычнай рэакцыі прадпрымальнікі выкарыстоувалі для таго, каб забраць у рабочых і эканамічныя, і сацыяльна-палітычныя заваёвы перыяду рэвалюцыі. Сярод апошніх найважнейшым было права рабочых на стварэнне прафсаюзаў і заключэнне праз іх калектыуных дамоў аб умовах найму і кантролю за прыёмам і звальненнем з працы. Абапіраючыся на закон ад 4 сакавіка 1906 г., прадпрымальнікі стваралі па гаінова-прафесійнай прыналежнасці легальныя саюзы з мэтай барацьбы са стачкамі рабочых і аднаўлення на вытворчасці дарэвалюцыйных парадкаў. У 1907 г. у Віцебскай і Мінскай губернях дзейнічалі 10 такіх саюзаў з колькасцю членаў у кожным ад некалькіх дзесяткаў да некалькіх соцень1. Буйнейшыя з іх мелі аддзяленні ва ўсйх значных прамысловых пунктах адпаведнай галіны прамысловасці. Члены саюзаў дамауляліся аб адначасовым прад'яўленні аднолькавых патрабаванняў да рабочых, павелічэнні працоўнага дня, зніжэнні заработнай платы, ліквідацыі прафсаюзаў, а ў выпадку іх адхілення рабочымі аб'яўлялі масавыя лакауты. У такіх умовах стачачны рух набываў вымушаны абарончы характар.

Выключную арганізаванасць і стойкасць у барацьбе за заваёвы 1905 г, (8-гадзіны працоўны дзень, права кантролю за наймам і звальненнем) праЯВ1Л1 1500 рабочых гарбарных заводаў Смаргоні. Яны адстаялі гэтыя заваёвы у ходзе агульных стачак летам 1907 г. і ў канцы 1908 - пачатку 1909 г. Першая з іх працягвалася больш за 9, а другая - больш за 10 тыдняў. Выступленнямі кіраваў цэнтралізаваны краёвы прафсаюз гарбароў. Рэгіянальны маштаб набыла ў пачатку 1908 г. стачка 4 тыс. работніц-панчошніц, якія пратэставалі супраць спроб гаспадароў аднавіць дарэвалюцыйныя ўмовы найму. Барацьба працягвалася больш за тры месяцы і закончылася перамогай работніц. Вясною 1909 г. шляхам чатырохмесячнай агульнакраёвай забастоукі адстаялі 8-гадзінны працоўны дзень 1100 рабочых-шчаціннікаў. Усе адзначаныя выступленні выклікалі шырокі грамадскі рэзананс, Рабочыя шэрагу гарадоу Беларусі Украіны, Прыбалткі, Польшчы, Расіі нават некаторых краін Заходняй Еуропы матэрыяльна дапамагалі стачачнікам вытрымаць незвычайна працяглае і цяжкае супрацьстаянне з прадпрымальнікамі2.

Як адзначалася вышэй, найбольшы спад пасля падаўлення рэвалюцыі назіраўся ў палітычным руху рабочых. Практычна немагчымым стала правядзенне вулічных дэманстрацый, мітынгау і маніфестацый. Крайне рэдка адбываліся і палітычныя стачкі. Заклік ЦК РСДРП выказаць пратэст су­праць суда над сацыял-дэмакратычнай фракцыяй II Дзяржаўнай думы у лістападзе 1907 г. знайшоу водгук у двух гарадах Беларусі: аднадзённыя забастоукі з гэтай нагоды адбыліся у Гродне і Слоніме. У першай з іх удзельнічала 1700 рабочых 53 прадпрыемстваў, у другой - рабочыя фабрыкі суконных вырабау і слясарнай майстэрні. Першамайскія стачкі у 1908 г. адзначаны у Смаргоні, Слоніме (агульная), Гродне і Хоцімску (групавыя). У 1909 г. Н1ЯК1Х палітычных выступленняу рабочых у Бел арусі не зафіксавана3.

У прамысловых цэнтрах і рэгіёнах Расіі ў 1911 г. пачаўся уздым рабочага руху. Ён значна узмацніўся у 1912 г. у сувязі з расстрэлам у красавіку гэтага года некалькіх соцень бастуючых рабочых на Ленскіх залатых прыісках (Ленскім расстрэлам) і найвышэйшага узроуню дасягнуу у першай палове 1914 г. У Беларусі ў гэты час назіралася толькі адноснае ажыуленне выступленняу рабочых у параунанні з 1910 г., калі у стачках прынялі удзел усяго 2,1 тыс. чалавек. У 1911 г. адпаведны паказчык вырас да 2,8 тыс., а у 1912 г. зНоу знізіўся да 2,2 тыс. У 1913 г. ён павялічыўся да 8,8 тыс. Такім жа тэмпам развіваўся рабочы рух і у студзені - Ліпеш 1914 г. (4,6 тыс. удзельнікау), а усяго за гэты перыяд (3 гады і 7 месяцау) улічана 18,4 тыс. стачачнікаў1. Параўнанне дадзенай лічбы з сумарным паказчыкам за такі ж самы па працягласці папярэдні перыяд (з чэрвеня 1907 г. да канца 1910г.), калі у стачках прынялі удзел 22 тыс. рабочых, сведчыць, што уздыму рабочага руху у Бела-русі у перадваенныя гады не было.

У сувязі з Ленскім расстрэлам Палескі камітэт РСДРП выдаў адозву і арганізаваў у Гомелі шэсць сходау рабочых. Такія ж сходы адбыліся у Віцебску, Гродне, Мінску, Слоніме, Смаргоні, Добрушы. На іх прымаліся рэзалюцыі' пратэсту, які накіроуваліся у сацыял-дэмакратычную фракцыю Дзяр­жаўнай думы. Стачак салідарнасці, характэрных для прамысловых цэнтрау Расіі, у Беларусі не выяўлена.

Новым момантам у мясцовым рабочым руху у 1912 г. было аднаўленне пасля трохгадовага перапынку першамайскіх выступленняў у форме групавых стачак, праведзеных у Мінску і Бабруйску з удзелам 650 чалавек. У 1913 г. у Брэсце, Бабруйску, Мінску, Віцебску, Гомелі, Пінску і Скідзелі адбыліся групавыя забастоукі пратэсту супраць антысеміцкай палітыкі урада, якая выявілася у "справе Бейліса" (следства і суд над кіеускім яўрэем М.Бейлісам, абвінавачаным у рытуальным забойстве праваслаунага хлопчыка). У гэтых забастоўках удзельнічала больш за 2 тыс. рабочых. Аднак у агульнарасійскіх палітычных выступленнях, звязаных з гадавінамі пачатку рэвалюцыі 1905 г., Ленскага расстрэлу і 1НШЫМ1 падзеямі, пралетарыят Беларусі не удзельнічау. Вельмі слабым быу і мясцовы рух. У 1913 г. з нагоды 1 Мая баставалі толкі крауцы у Бабруйску, а у1914г. - нязначная частка рабочых Гомеля, Мазыра, Ваўкавыска і Баранавіч. Мітынгі і дэманстрацыі так і не аднавілся. Пры гэтым эканамічны рух зноў як іў гады рэвалюцыі, набыу наступальны характар (у 1913 г. да наступальных адносіліся 73 % стачак)2.

Сялянскі рух. Наступленне палітычнай рэакцыі, глыбокае расчараванне вынікамі рэвалюыі крах надзей на спрыяльнае вырашэнне аграрнага пытання ў Дзяржаунай думе моцна пауплывалі і на сялянскі рух - яго дынаміку, формы і характар. Колькасць выступленняў сялян Беларусі у 1908 -1910 гг., у параунанні з 1905-1907 гг., скарацілася больш чым у пяць разоў3. У той жа час стачачны рух рабочых па колькасці ўдзельнікаў зменшыуся у 33 разы4. Прыведзеныя падлікі сведчаць, што спад сялянскага руху у перыяд рэакцыі быу не такі значны, як рабочага.

3 224 сялянскіх выступленняў, улічаных за 1908-1909 гг., 160 (73 %) был: скіраваны супраць памешчыкаў і казны. Найбольш распаусюджанай формай барацьбы у тэты час сталі падпалы іх маёмасці (22 %). Затым ішлі захопы зямель ілясоў, барацьба за сервітуты (11,1 %), самавольны выпас жьывёлы на панскіх ўгоддзях (9,4 %), забойствы паноў і ахоўнікаў іх маёмасці (8,4 %), парубкі лясоў (8,4 %), супраціўленне уладам і паліцыі (5,9 %), адмаўленне ад выканання павіннасцей і выплаты падаткаў (2,3 %), забастоўкі падзёншчыкаў і парабкаў (1,8 %), іншыя формы (3,5 .

Як вынікае з гэтых даных, тэрарыстычныя формы барацьбы (падпалы і забойствы) складалі ў 1908-1909 гг. 30,4 % усіх выступленняў, а забас­тоўкі –толькі 1,8%,што сведчыць аб істотнай якаснай дэградацыі сялянскага руху пасля паражэння рэвалюцыі.

У сувязі са сталыпінскай аграрнай рэформай рэзка абвастрылася барацьба вясковай беднаты з новай дробнай, сельскай буржуазіяй. Такія выступленні складалі 26,7 % ад агульнай колькасці. Паказальна, што 2/3 з іх адносіліся да падпалаў маёмасці. Таксама пачасціліся адмаўленні ад выхаду на хутары і адрубы і выпадкі супраціўлення сялян землямерам і паліцыі пры праведзенні хутарызацыі2.

У 1911 г. - першай палове 1914 г. агульная колькасць выступленняў ся­лян павялічылася да 468 супраць 357 за такі ж па працягласці папярэдні перыяд (другая палова 1907-1910 г.)3. Гэтыя паказчыкі дазваляюць зрабіць выснову, што ў сялянскім руху Беларусі ў адрозненне ад рабочага, у перадваенныя гады назіраўся пэўны ўздым. Аднак у якасных адносінах яго дэградацыя паглыбілася. Удзельная вага падпалаў панскай і казённай маемасці павялічылася да 26,2 %, а забастовак зменшылася да 0,5 %. Адносна менш улічана забойстваў памешчыкаў і ахоўнікаў іх маёмасці (5 %). У той жа час прыкметна вырасла колькасць захопаў зямлі і лясоў, у тым ліку сервітутных ўгоддзяў (да 16,6 %). Працягвалі абвастрацца і супярэчнасці ўнутры сялянства. Удзельная вага выступленняў беднаты супраць багатых і заможных ся­лян павялічылася да 28,4 %. Значную большасць гэтых выступленняў складалі падпалы1.

Змены у характары сялянскага руху, паасобных формах і накіраванасці барацьбы у перыяд трэцячэрвеньскага рэжыму у параунанні з 1905-1907гг. прыведзены у табл. 16.

Як вынікае з табл. 16, у 1908 г. - сярэдзіне 1914 г., у параўнанні з часам рэвалюцыі, рэзка узрасла удзельная вага сялянскіх выступленняў супраць сельскай буржуазіі і сталыпінскай хутарызацыі пры адпаведным зніжэнні ўдзельнай вагі выступленняў супраць памешчыкаў і улад. Апошнія, аднак, заставаліся галоуным аб'ектам, супраць якога накіроўвалася больш за 70 % выступленняў сялян. Крайне рэдкімі сталі праявы найбольш цывілізаванай формы эканамічнай барацьбы - забастоукі сялян-падзёншчыкаў і парабкаў, якія у 1905-1907 гг. складалі чацвёртую частку ўсіх выступленняў. Затое падпалы панскай і казённай маёмасці, ЯК1Я можна характарызаваць як край­нюю форму сацыяльнай барацьбы, у 1908 г. - першай палове 1914 г. па-часціліся ў 3,5-4,2 раза. Аб далейшай радыкалізацыі барацьбы сялян з памешчыкамі ў паслярэвалюцыйны перыяд сведчыць і хуткі рост (у 2,4-3,6 раза) удзельнай вагі захопаў панскай зямлі, у тым ліку і сервітутных угоддзяў. Гіалітычных выступленняў у статыстыцы сялянскага руху 1908 г. -першай паловы 1914 г. не зафіксавана.

 







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 591. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Условия приобретения статуса индивидуального предпринимателя. В соответствии с п. 1 ст. 23 ГК РФ гражданин вправе заниматься предпринимательской деятельностью без образования юридического лица с момента государственной регистрации в качестве индивидуального предпринимателя. Каковы же условия такой регистрации и...

Седалищно-прямокишечная ямка Седалищно-прямокишечная (анальная) ямка, fossa ischiorectalis (ischioanalis) – это парное углубление в области промежности, находящееся по бокам от конечного отдела прямой кишки и седалищных бугров, заполненное жировой клетчаткой, сосудами, нервами и...

Основные структурные физиотерапевтические подразделения Физиотерапевтическое подразделение является одним из структурных подразделений лечебно-профилактического учреждения, которое предназначено для оказания физиотерапевтической помощи...

Стресс-лимитирующие факторы Поскольку в каждом реализующем факторе общего адаптацион­ного синдрома при бесконтрольном его развитии заложена потенци­альная опасность появления патогенных преобразований...

ТЕОРИЯ ЗАЩИТНЫХ МЕХАНИЗМОВ ЛИЧНОСТИ В современной психологической литературе встречаются различные термины, касающиеся феноменов защиты...

Этические проблемы проведения экспериментов на человеке и животных В настоящее время четко определены новые подходы и требования к биомедицинским исследованиям...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.013 сек.) русская версия | украинская версия