Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Уздым рабочага руху





Усе.паказчыкі рабочага руху ў 1901г. значна перавышалі паказчыкі па-пярэдніх гадоў. Асабліва прыкметным быў рост колькасці вулічных дэман-страцый. Урад адказаў на гэта ўвядзеннем у Віцебску, Мінску, Гомеле Магілёве і ва ўсёй Віцебскай губерні надзвычайнага становішча, што прывя-ло да рэзкага зніжэння ў 1902 г. колькасці дэманстрацый. Прыкметна змен-шылася таксама ў гэтым жа годзе колькасць эканамічных стачак. Палітычныя страйкі ўтрымаліся на ўзроўню 1901 г., але колькасць іх удзельнікаў была амаль удвая меншай, чым эканамічных.

Небывалы ўздым рабочага руху назіраўся ў 1903 г. Колькасць эка-намічных стачак у параўнанні з 1902 г. павялічылася больш чым у два, а іх удзельнікаў - у тры разы. Але хваля палітычных забастовак нарастала знач­ка хутчэй і па сваім размаху ў 1903 г. яны значна перавышалі эканамічныя стачкі. У 11 разоў вырасла колькасць вулічных дэманстрацый, амаль у пяць разоў - масовак і маніфестацый. Дэманстрацыя, як правіла, праводзілся пад аховай узброеных дружыннікаў1.

У 1904 г. у сувязі з крызісам размах эканамічнай барацьбы па колькасці
ўдзельнікаў зменшыўся ў два разы. У той жа час хваля палітычных выступ­
ленняў, асабліва дэманстрацый і масовак, узмацнілася. У сходах, маніфеста-
цыях, дэманстрацыях і забастовках пратэсту ўдзельнічала больш за 11 тыс
рабочых Беларусі. Палітычны рух у 1904 г. ахапіў 44 гарады і мястэчкі (на 60 % больш, чым у 1903 г.)2. ч

Сумарныя паказчыкі 1901-1904 гг. па ўсіх формах руху намнога пера-высілі паказчыкі папярэдніх шасці гадоў. У эканамічнай барацьбе, паводле няпоўных звестак, прынялі ўдзел 20 тыс. чалавек - на 73 % больш, чым у 1895-1900 гг. Калі ў другой палове 90-х гг. штогод у сярэднім баставалі 1917 чалавек, то ў 1901-1904 гг. - 4975 (у 2,6 раза больш). Тэрытарыяльна- эканамічны рух пашырыўся ў гэты час у 2,4 раза іахапіў рабочых 56 насялё-ных пунктаў.

Палітычны рух у форме стачак, дэманстрацый, масовак і маніфестацый распаўсюдзіўся на 52 гарады і мястэчкі (супраць 7 у другой палове 90-х гг.). У гэтых стачках удзельнічала прыблізна 34 тыс. чалавек. Па палітычных ма-тывах штогод баставала ў сярэднім 8,5 тыс. чалавек. Дэманстрацыйны антыўрадавы рух, нягледзячы на ўсе папераджальныя і рэпрэсіўныя меры царызму, ахапіў 24 гарады і мястэчкі. Адбылося 59 дэманстрацый з удзелам прыблізна 20 тыс. чалавек. Параўнальна з 90-мі гг. значна павялічылася колькасць масовак (палітычных сходаў і маніфестацый) і іх удзельнікаў3. У сувязі з вулічнымі выступленнямі (дэманстрацыямі і маніфестацыямі) ад-быліся 23 узброеныя сутыкненні рабочых з паліцыяй і салдатамі.

Сітуацыя ў вёсцы.Нягледзячы на абвастрэнне аграрнага пытання ся-
лянскі рух у Беларусі у гэты час заставаўся на невысокім узроўні. Паводле
падлікаў К. Шабуні, у 1901г. адбылося 16, у 1902г.-41, у 1903г.-24, у 1904г.-32, а усяго - 113 выступленняў. Як і раней, у аснове сялянскага руху
была барацьба за зямлю. Каля 1/3 выступленняў складалі патравы і лясныя
парубкі, 23% -захопы памешчыцкіх зямель, сервітутных угоддзяў і сутычкі пры размежаванні зямлі. Адміністрацыйныя і судовыя праследаванні за патравы і парубкі таксама нярэдка суправаджаліся сутычкамі сялян з мясцовымі уладамі і паліцыяй. Яны складалі каля 12 % усіх выступленняў. Та кая ж з'ява назіралася, але значна радзей, і пры спагнанні дзяржаўных падат-каў і павіннасцей1.

3 мэтай аслабіць сацыяльную напружанасць у вёсцы, якая найбольш вы-разна праявілася ў 1902 г. у сялянскіх паўстаннях у Палтаўскай і Хар-каўскай губернях, царскі ўрад указам ад 12 сакавіка 1903 г. скасаваў кругавую паруку сялян пры спагнанні казённых, земскіх і мірскіх падаткаў і збо-раў. Маніфестам ад 11 жніўня былі адменены цялесныя пакаранні сялян па прыгаворах уласных судоу, а таксама частка нядоімак па выкупных плацяжах, дзяржаўных і мясцовых падатках.

Як ужо адзначалася, у 1902-1903 гг. Гомельская, Віцебская, Шклоўская, Копыльская арганізацыі Бунда пачалі аптацыйную дзейнасць сярод сялян. У 1904 г. яе пашырылі групы і камітэты РСДРП. Заснаваная бундаўцамі Віцебская сялянская сацыял-дэмакратычная арганізацыя ў 1904 г. перай-шла пад кіраўніцтва мясцовай трупы РСДРП. Яна налічвала ў той час 75 членаў ікаля 200 спачувальнікаў. Сяляне складалі значную частку сярод членаў местачковых труп РСДРП (Лоеўская, Брагінская, Радульская і інш.). Гэтыя групы сталі арганізатарамі першых масовак парабкаў і сялян у беларускай вёсцы2. У той жа час у шэрагу месцаў Беларусі сярод сялян рас-паўсюджваліся выданні Бунда, ПСР, ППС у Літве, БСГ. Аднак дзейнасць рэвалюцыйных арганізацый у беларускай вёсцы ў пачатку XX ст. яшчэ практычна не праяўлялася ў сялянскім аграрным руху. Па сваіх формах, ха-рактары і ўзроўні арганізаванасці ён ні чым ісютотным не адрозніваўся ад вы­ступленняў папярэдніх дзесяцігоддзяў.







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 664. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...


Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...


Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...


Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Примеры задач для самостоятельного решения. 1.Спрос и предложение на обеды в студенческой столовой описываются уравнениями: QD = 2400 – 100P; QS = 1000 + 250P   1.Спрос и предложение на обеды в студенческой столовой описываются уравнениями: QD = 2400 – 100P; QS = 1000 + 250P...

Дизартрии у детей Выделение клинических форм дизартрии у детей является в большой степени условным, так как у них крайне редко бывают локальные поражения мозга, с которыми связаны четко определенные синдромы двигательных нарушений...

Педагогическая структура процесса социализации Характеризуя социализацию как педагогический процессе, следует рассмотреть ее основные компоненты: цель, содержание, средства, функции субъекта и объекта...

Особенности массовой коммуникации Развитие средств связи и информации привело к возникновению явления массовой коммуникации...

Тема: Изучение приспособленности организмов к среде обитания Цель:выяснить механизм образования приспособлений к среде обитания и их относительный характер, сделать вывод о том, что приспособленность – результат действия естественного отбора...

Тема: Изучение фенотипов местных сортов растений Цель: расширить знания о задачах современной селекции. Оборудование:пакетики семян различных сортов томатов...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2025 год . (0.013 сек.) русская версия | украинская версия