Студопедия — Літаратура і мастацтва
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Літаратура і мастацтва






Літаратура. Развіццё нацыянальнай літаратуры ў другой палове XIX ст. адбывалася ў неспрыяльных умовах сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту беларускага народа. Аднак у ёй мелі месца глыбінныя працэсы, звязаныя са сцвярджэннем новай рэвалюцыйна-дэмакратычнай ідэалогіі і прынцыпаў крытычнага рэалізму.

На мяжы 50-60-х гг. на хвалі антыпрыгонніцкага і нацыянальна-вызваленчага руху ў айчыннай літаратуры назіраліся пэўныя зрухі. Асабліва яны праявіліся ў час паўстання 1863 г. 60-я гг. у літаратуры прайшлі пад знакам рэвалюцыйнай публіцыстыкі, самым яркім прадстаўніком якой быу К. Каліноўскі Каб падняць сялянства на барацьбу, раскрыць грабежніцкі характар рэформы 1861 г., развеяць веру ў добрага цара, К. Каліноўскі пачау выданне "Мужыцкай праўды" (1862-1863) - першай газеты на беларускай мове. Публіцыстыка К.Каліноўскага ўзнікла як палітычны і ідэйны сродак барацьбы у час паўстання. Большасць публіцыстычных матэрыялаў, на пер­шы погляд, не мае дачынення да літаратуры, паколькі была напісана ў прапагандысцкіх мэтах, без свядомага ўліку якіх-небудзь літаратурных нацыянальных традыцый. Выключэнне складае верш "Марыська чарнабрыва, галубка мая" у "Лістах з-пад шыбеніцы". Аднак публіцыстычныя творы, што з'яўляліся на старонках газеты, і асабліва "Лісты...", аб'ектыўна набывалі літаратурна-мастацкае значэнне. I не толькі таму, што яны не пазбаўлены літаратурных вартасцей. Многія з гэтых публіцыстычных матэрыялаў сцвярджалі такі спосаб літаратурнага асваення рэчаіснасці, які быу яшчэ недасяжны у шырокім маштабе беларускай літаратуры, - непасрэдны зварот да жывога, рэальнага жыцця. I хаця гэты зварот быу не мастацкім, а хутчэй публіцыстычным, у якім жыццёвыя з'явы выступалі толькі у якасці ілюстрацыі ў сістэме доказаў пэунай палітычнай ідэі і прапагандысцкай ісціны, хаця публіцыстыка К. Каліноўскага не магла непасрэдна ўплываць на літаратурны працэс таго часу з-за яе забароны, усё ж прэцэдэнт выяўлення свя­домасці народа менавіта ў такой форме адбыўся, ігэта не магло не аказаць уплыву - няхай нават аддаленага - на развщцё нацыянальнай літаратуры. Форма публіцыстычнага закліку ў будучым трывала ўвойдзе ў арсенал паэтычных сродкаў беларускіх пісьменнікаў. А вось у вершы "Марыська чар­набрыва, галубка мая" чутны новыя для айчыннай літаратуры матывы, што сведчылі аб новым узроўні ўвасаблення нацыянальнай ідэі Нельга не пагадзіцца з думкай даследчыкаў, што Марыся ў гэтым паэтычным творы -абагульнены вобраз Беларусі. Нават калі К.Каліноўскі меў на ў вазе канкрэтнага чалавека, жанчыну, то у вершы яе вобраз усё роўна ператвараецца ў сімвал Бацькаўшчыны.

Пасля падаўлення паўстання 1863 г. і наступлення рэакцыі развіццё на­цыянальнай літаратуры рэзка запаволілася. У віхуры рэпрэсіі народ згубіў лепшых прадстаунікоў сваей інтэлігенцыі. Культурныя традыцыі, калі не абарваліся канчаткова, то здавалася - вось-вось гатовы былі абарвацца. Але спыніць развіццё культуры немагчыма. Народ беражліва захоўваў і развіваў яе лепшыя традыцыі.

 

 

Вытокі нацыянальнай традыцыі беларускай літаратуры XIX ст. бяруць свой пачатак перш-наперш у вопыце мастацкай творчасці на беларускай мове папярэдняга часу, а таксама у шырокім звароце да фальклорнай спадчыны. Аднак у новых гістарычных умовах, калі літаратура павінна была выяўляць агульнанародныя інтарэсы і адлюстроўваць задачы нацыянальна-вызваленчага руху, апора на вусную народную творчасць хоць 1 была не-абходнай, паколью давала ей адчуванне народнай душы, але ужо недастатковай, каб узняць асаблівасць яе нацыянальнага мыслення на узровень глыбока філасофскага адлюстравання жывых і шчырых імкненняў душы да свабоды.

Якія ж фактары вызначалі ўзнікненне своеасаблівых рыс у нацыянальным развіцці айчыннай літаратуры? Перш за ўсё гэта фактары грамадскія, сацыяльныя, цесна звязаныя з лесам народа, са спецыфічнымі гістарычнымі ўмовамі, у якіх ён апынуўся. Імкнучыся развіваць сваю культуру у нацыянальным рэчышчы, беларускі народ не меў для гэтага вялікіх нацыянальна свядомых сіл у асяроддзі мясцовай інтэлігенцыі, большая частка якой на працягу дзесяцігоддзяў дэнацыяналізавалася. Высокаадукаваную, творча здатную, нацыянальна свядомую і глыбока адданую яго інтарэсам інтэлігенцыю ён павінен быу стварыць нанава. Галоўнай крынщай такой інтэлігенцыі у тых гістарычных умовах былі прадстаўнікі працоўных, у першую чаргу сялянства - самага адсталага і малаадукаванага пласта, што паднімаўся на барацьбу за свае вызваленне. Новая інтэлігенцыя, якая паходзіла пераважна з сялянскага асяроддзя, лічыла яго "сваім" і менавіта на сялян ускладала свае надзеі на пераўтварэнне Бацькаўшчыны. імкнучыся да ўздыму агульнакультурнага узроуню сельскага жыхара, беларуская літаратура непрымірыма ставілася да адсталых архаічных рыс у яго характары, якія нерашкаджалі яго духоўнаму абуджэнню і разам з тым уважліва сачыла за найменшымі пробліскамі высокіх імкненняў яго душы. У канцы XIX ст., калі ішоў працэс афармлення нацыянальнага характару айчыннай літаратуры, не было іншай славянскай літаратуры, якая імкнулася б раскрыць унутраны свет селяніна з такой абвостранай зацікаўленасцю яго духоунымі патэнцыямі, канкрэтнымі бакамі жыцця. Постаць селяніна становіцца вобразам на­рода - і у гэтым своеасаблівасць нацыянальнай літаратуры. Праз душу се­ляніна яна шукала ў лепшых сваіх творах сучасны ёй ідэал чалавека ва ўсіх сферах яго быцця.

У літаратуры кожнага народа, калі складваецца яе нацыянальнае аблічча, назіраецца асаблівае, паэтычнае стаўленне да ўсяго мясцовага, народнага. Гэта было характэрна і для В. Дуніна-Марцынкевіча, творчасць якога храналагічна ахоплівае парэформеннае дзесяцігоддзе. У пісьменніка практычна няма твораў, у яюх не вырашалася б праблема ўнутранай адданасці Бацькаўшчыне як праблема этычная і нават сацыяльная. Паўстанне 1863 г. з'явілася пераломнай падзеяй у яго творчым лёсе. Пісьменнік быу абвінавачаны у напісанні рэвалюцыйных пракламацый і удзеле ў паустанні, арыштаваны і да 1870 г. знаходзіўся пад наглядам паліцы. Для творау В. Дуніна-Марцынкевіча, створаных у 60-70-х гг., уласцівы крытычны пафас. У п'есах "Пінская шляхта" і "Залёты" выкрываюцца хабарніцтва і самадурства чыноўнікаў, паказваецца пранікненне буржуазных адносін ва усе сферы жыцця. Пісьменніку давялося жыць у складаны і жорсткі час, але ён працягваў пісаць, хоць далека не заусёды меў магчымасць надрукаваць напісанае. Ужо сам факт карыстання беларускай мовай ў той час грамадзянскі подзвіг, які ўспрымаецца як шчырае імкненне ўзняць свой голас у абарону народа, яго гонару, мовы. Творы В. Дуніна-Марцынкевіча на белару-

 

 

скай мове абуджалі нацыянальную свядомасць. Пад яго ўплывам на роднай мове пачало пісаць новае пакаленне айчынных аўтараў, якое ўвайшло у літаратуру на рубяжы 80-90-х гг.

На літаратурным небасхіле Беларусі другой паловы XIX ст. зорка Ф. Багушэвіча (1840-1900) была адной з самых яркіх. Менавіта ў яго паэзіі упершыню ў беларускай літаратуры моцна загучала тэма патрыятызму і нацыянальнай годнасці. Удзельнік паўстання 1863 г., ён толькі ў пачатку 90-х гг. змог выдаць свае кнігі "Дудка беларуская" і "Смык беларускі". У цэнтры увагі твораў, што ўвайшлі ў іх, нялёгкае жыццё беларускага селяніна, які быу абрабаваны рэформай 1861 г. і пакутваў ад самавольства суда і царскай адміністрацыі. Аднак Ф. Багушэвіч паказваў не проста прыгнечанага селяніна, а чалаве­ка, які крытычна ўспрымае навакольны свет. Паэт быў упэўнены, што настане дзень, калі "перастанем мы плакаць над сваей доляй". Ён горача жадаў народу:

Вадзіцы хоць каплю, Ды такой вадзіцы, Ды з такой крыніцы, Што, як хто нап'ецца, Дык вольным стаецца'.

У яго паэзіі на ўвесь голас гучалі не толькі сацыяльныя матывы, але і матывы нацыянальнага адраджэння. Ужо ў "Прадмове" да свайго першага паэтычнага зборніка "Дудка беларуская" Ф. Багушэвіч паставіў пытанне аб кнаванні беларусаў як этнасу, пісаў аб асаблівасцях гістарычнага лесу наро­да, акрэсліў яго межы у прасторы і часе: "Можа хто спытае: гдзе ж цяпер Бе­ларусь? Там, братцы, яна, гдзе наша мова жывець: яна ад Вільні да Мазыра, ад Віцебска за малым не да Чарнігава, гдзе Гродна, Мінск, Магілёў, Вільня і шмат мястэчак і вёсак..."2 Ф. Багушэвіч прыйшоў у літаратуру ў цяжкі для беларусаў час, калі без рашаючых змен у сацыяльна-палітычным і духоўным жыцці народа мог пачацца працэс этнічнага самараспаду. Паэт, быццам падслухаўшы спадзяванні свайго народа, вынес іх на суд грамадства: "Братцы мілыя, дзеці Зямлі-маткі маёй! Вам ахвяруючы працу сваю, мушу з вамі пагаварыць аб нашай долі-нядолі, аб нашай бацькавай спрадвечнай мове, каторую мы самі, ды і не адны мы, а ўсе людзі цёмныя "мужыцкай" завуць, а завецца яна "беларускай". Як было тутэйшаму селяніну не паверьщь свайму суайчынніку, які размаўляў на адной з ім мове:" Я шмат гдзе быу, шмат чаго відзеў і чытаў: і пераканаўся, што мова наша ёсць такая ж людская і панская, як і французская, альбо нямецкая, альбоі1 іншая якая". Паэт перасцерагаў: "Шмат было таекіх народаў, што страцілі наперш мову сваю, так як той чалавек прад скананнем, катораму мову займе, а потым і зусім замерлі Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі3.

Ф. Багушэвіч верыу ў адраджэнне гістарычнай свядомасці народа. Ён быў адным з першых пісьменнікаў у XIX ст., які выразна ўсвядоміў пераем-

_____________________

1 Багушэвіч Ф. Творы. Мн.( 1991. С.19.

2 Тамжа. С. 17.

3 Тамжа.

 

 

насць гістарычных і культурных каштоўнасцей Бацькаўшчыны. Разумеючы, што без мінулага няма будучыні, паэт імкнуўся данесці да сваіх чытачоў гістарычныя веды, пазнаёміць іх з галоунымі вехамі гісторыі Беларусі, звяртаў увагу на шматвяковую беларускую дзяржаунасць часоў Вялікага княства Літоўскага. Паэтычны вобраз Бацькаўшчыны, якая была цэнтрам гэтай дзяржавы "як тое зярно у гарэху", сустракаецца у прадмове да "Дудкі беларускай". Пісьменнік даў сваю, паэтычную, версію паходжання назвы "Белая Русь", падказаную сітуцыыяй мастака і модным патрыятычным пачуццём: "Не вялікая, не малая, не чырвоная, не чорная яна была, а белая, чыстая: нікога не біла, не падбівала, толью баранілася"1. Уся творчасць Ф. Багушэвіча была пранізана спачуваннем да народа, ідэямі гуманізму і асветы. Ён бачыў сваю мюда ў абуджэнні нацыянальнай годнасці, самапавагі, цікавасці да міуўшчыны, да духоўнага свету чалавека.

Творчыя прынцыпы Ф. Багушэвіча развіў ідапоўніў яго сучасніка і паслядоўніка - А. Гурыновіч, Я. Лучына.

А.Гурыновіч (1869-1894) як нацыянальны паэт сялянска-дэмакратычнага кірунку пайшоў далей аўтара "Дудкі беларускай". Ён больш рашуча і адкрыта заклікаў да барацьбы з самадзяржаўем. Большасць яго вершаў прысвечана пытанням грамадска-палітычнага жыцця 80-90-х гг. У іх паэт імкнуўся абудзщь народную самасвядомасць, пачуццё ўласнай годнасці. Акрамя чыста грамадзянскай, сацыяльна-палітычнай лірыкі, у А. Гурыновіча ёсць вершы з матывамі філасофскага роздуму аб жыцці чалавека і прыроды, з роздумамі аб уласным лёсе. Паэт быу першым беларускім пісьменнікам, які ў сваей творчасці звярнуў увагу на рабочых. У вершава-ным апавяданні "Фабрыка" ён зрабіў спробу даць аб'ектыуную карціну іх жыцця. Дзякуючы перакладчыцкай дзейнасці А. Гурыновіча на беларускай мове з'явіліся творы А. Пушкіна, М. Някрасава, А. Міцкевіча, А. Ажэжкі, I. Франка. Нягледзячы на параўнальна невялікую творчую спадчыну, А. Гурыновіч увайшоў у гісторыю нацыянальнай літаратуры як адзін з пачынальнікаў грамадзянскай лірыкі.

Свой непауторны след у айчыннай літаратуры пакінуў і Я. Лучына ( I. Неслухоускі) (1851-1897). Уся яго творчасць прасякнута ідэяй служэння народу. Сваю паэзію сам паэт разглядаў як выразіца ідэй, настрояў, поглядаў народа. 3 ім, як адзначаў Я. Лучына, ён "зліўся з добрай волі, чы то у дол1 чы у нядсш"2. У асобе паэта беларуская культура мела надзвычай таленавітага дзеяча. Ён пісаў паэмы і вершы, апавяданні і драматургічныя творы, прычым на беларускай, рускай і польскай мовах. Вельмі плённа ён займаўся фалькларыстыкай. Сучаснікі высока цанілі яго дасведчанасць у выяуленчым мастацтве, гісторыі, культуры.

Беларускія вершы Я. Лучыны склалі кнігу "Вязанка", якая ўбачыла свет у Пецярбургу ў 1903 г. Кніга прасякнута шчырым спачуваннем і любоўю да простага селяніна, верай ў светлую будучыню Бацькаўшчыны. Невыпадкова ў нацыянальнай літаратуры Я.Лучына ўспрымаецца як глыбока дэмакратычны паэт, які адыграў важную ролю ў паглыбленні лірызму беларускай паэзіі, павышэнні яе інтэлектуальнага узроуню.

В.Дунін-Марцінкевіч, Ф. Багушэвіч, А.Гурыновіч, Я. Лучына - найболын яркія прадстаунікі айчыннай літаратуры другой паловы XIX ст. У агульнадэмакратычным рэчышчы развівалася творчасць А. Абуховіча,

_______________________

1 Багушэвіч Ф. Творы. Мн., 1991. С. 17.

2 Лучына Я.Творы. Мн., 2001. С.160.

 

 

Ф. Тапчэўскага і інш. Паэтычная спадчына гэтых аўтараў была, аднак, невялікая

Сур'ёзнай перашкодай на шляху развіцця айчыннай літаратуры у дру­гой палове XIX ст. была адсутнасць кнігадрукавання на беларускай мове. Сфера ўжывання роднай мовы, а таксама колькасць публікацый прыкметна павялічылася напярэдадні іў перыяд паўстання 1863 г. Каб прыцягнуць сялян на свой бок, заручыцца іх падтрымкай, да іх пачалі звяртацца па-беларуску не толью К.Каліноўскі і яго паплечнікі, але і прадстаўнікі польскіх нацыяналістычных колаў і нават царскія чыноунікі. У выніку задушэння паўстання 1863 г. рэзка запаволілася культурнае развщцё Беларусі Царызм жорстка праводзіў у жыццё праграму "канчаткова абвясціць край рускім". На чвэрць стагоддзя (з 1863 па 1889 г.) спынілася беларускае кнігадрукаванне. Адмоўную ролю адыграла забарона у 1859 г. выкарыстання лацінскай графікіш ва ўкраінскай і беларускай мовах. Толькі ў канцы 80-х гг. на старонках "Минского листка", "Календаря Северо-Западного края" з'яуляюцца паэтычныя творы Я. Лучыны, паэма "Тарас на Парнасе", а таксама творы В. Дуніна-Марцынкевіча. У пачатку 90-х гг. убачылі свет і асобныя выданні на беларускай мове (у Расіі - кірылічным шрыфтам, за мяжой - лацінскім). У 1891 г. выйшаў паэтычны зборнік Ф. Багушэвіча "Дудка беларуская", а праз тры гады - "Смык беларускі". У 1891 г. у Маскве быу надрукаваны пераклад апавядання В. Гаршына "Сігнал". Тады ж з'явіліся творы А. Ельскага, М. Косіч, А. Пшчолк1.

Тэатр. Рэпрэсіі, якія адбыліся пасля падаўлення паўстання 1863 г., цяжка адбшіся на нацыянальным тэатральным мастацтве. Распараджэннем генерал-губернатара М.Мураўёва былі забаронены сцэнічныя пастаноўкі на польскай мове. Фактычна спыніў сваю дзейнасць малады беларускі тэатр, створаны В. Дуніным-Марцынкевічам у сярэдзіне XIX ст.

Палітыка афіцыйных улад у дачыненні да нацыянальнага тэатра праглядалася ў заяве пераемніка М.Мураўёва, генерал-губернатара Пауночна-Заходняга краю К.фон Каўфмана. У пасланні магілёўскаму губернатару ў красавіку 1866 г. ён пісаў: "Лічу неабходным выказаць Вам сваю думку, што эштэт "руси", што даецца Магілёўскаму тэатру, я Лічу абсалютна лішнім іпазбаўленым усялякага значэння, паколькі ў даверанай Вам губерніі, якая мае рускае насельніцтва, акрамя рускага іншага тэатра быць не можа"1. інакш кажучы, насельніцтва Беларусі было пастаўлена перад фактам юна-вання толькі рускага тэатра, прычым такога, які сваім рэпертуарам адцягваў бы гледачоў ад пастаноукі і вырашэння найскладанейшых праблем, што паўсталі перад грамадствам. Аднак жаданне ўлад зрабіць тэатр сродкам прапаганды вернападданніцкіх ідэй натыкалася на супраціўленне дэмакратычна настроенага гледача.

Узмацненне цікавасці грамадства да тэатральнага мастацтва праявіўся перш-наперш у развіцці аматарскага тэатра. Настаўнікі, дробныя чыноўнікі, мяшчане стваралі драматычныя гурткі ў гарадах і мястэчках. У парэформенны перыяд яны існавалі ў Горках (1863), у фальварку Ялава (каля Чавусаў) (1867), Рагачове (1868), Навагрудку (1869), Пінску (1876), Барысаве (1882), Слуцку (1882), Клімавічах (1882), Брэсце (1883), Полацку (1883), Слоніме (1884), Лідзе (1884), Бабруйску (1891), Вілейцы (1892), Быхаве (1895), Ашмянах (1897).

Аматарскае мастацтва мела выразна выяўлены дэмакратычны напрамак, што асабліва праявілася ў пастаноўцы п'ес, блізкіх ізразумелых народу.

_________________________

1 Гісторыя беларускага тэатра: У 3 т. Мн., 1983. Т.1. С.294.

 

 

 

У рэпертуары самадзейных тэатральных калектываў пераважалі творы М. Гогаля, А. Сухаво-Кабыліна, I. Катлярэўскага і асабліва А. Астроўскага. У 1892 г. аматары з Радашковіч зрабілі спробу паставщь без цэнзурнага дазволу на беларускай мове п'есу "Злодзей" Ядвігіна Ш. (Антона Лявіцкага). Падрыхтоўка спектакля дайшла да генеральнай рэпетыцыі і ў тэты момант была забаронена уладамі

Станоўчы уплыу на дзейнасць аматарскіх гурткоў аказалі сувязі з рускімі і ўкраінскім і драматычнымі трупамі якія даволі часта выступалі ў гарадах Беларусі Асобнае месца сярод іх належала маскоўскаму Малому тэатру, які моцна паўплываў на развщцё расійскага тэатральнага мастацтва. Сваімі спектаклямі ён, як шяга іншы, умацоўваў пачуццё пратэсту супраць самадзяржаунага прыгнёту, рэакцыі, выступаў у абарону чалавечай годнасці. Артысты гэтага тэатра заусёды былі жаданымі гасцямі ў беларускіх гарадах. Вялікай папулярнасцю ў беларускіх гледачоў карысталася праудзівае, народнае па сваей сутнасці мастацтва артыстаў ўкраінскіх тэатраў пад кіраўніцтвам М. Крашунщкага і М. Старыцкага1.

Спектаклі гэтых і іншых калектываў сталў школай высокага акцёрскага майстэрства для многіх беларускіх аматараў. У час гастролей для ўдзелу ў масавых сцэнах запрашаліся мясцовыя самадзейныя артысты, пра што заусёды з задавальненнем пісаў мясцовы друк.

Сумесная работа з выдатнымі прадстаўнікамі рускага і ўкраінскага тэат­ра прылучала беларускіх артыстаў да сакрэтаў творчага працэсу і дасягненняў сцэнічнага мастацтва, садзейнічала фарміраванню нацыянальнай тэатральнай культуры.

Аматарскі тэатр Беларусі другой паловы XIX ст. быу той глебай, якая захавала парасткі беларускага прафесійнага тэатра, выпешчаныя В. Дуніным-Марцшкевічам.

Музыка. Другая палова XIX ст. была адным з важных перыядаў у развіцці беларускай фалькларыстыкі і музыкі Менавіта на гэты час прыпадае арганізацыя першых музычных навучальных устаноў у Беларусі ажыўленне канцэртнага жыцця.

Вялікую ролю ў абуджэнні цікавасці шырокіх пластоў грамадскасці да беларускай народнай песні адыграла дзейнасць Пауночна-Заходняга аддзялення Рускага геаграфічнага таварыства, заснаванага у 1867 г. Яго чле­ны шмат зрабілі для збірання нацыянальнага музычнага фальклору, іншых этнаграфічных матэрыялау. Першым зборнікам, што змяшчаў не толькі тэксты народных песень, але і іх напевы, быу трохтомнік П.Шэйна пад назвай, якая адлюстроўвала тагачасную тэрміналогію - "Материалы для изучения быта и языка русского населения Северо-Западного края". Гэта праца, што выдавалася ў 1887-1902 гг., уяўляла сабой сапраудную энцыклапедыю народнага жыцця беларусаў у абрадах і песнях. У ліку нот­ных запісаў гэтага выдання - "бяседныя" і "дударскія", зробленыя рускім кампазітарам М. Рымскім-Корсакавым з голасу П.Шэйна. У 80-90-я гг. убачылі свет фальклорныя зборнікі: "Белорусские песни Минской губер­нии" і "Песни белорусские". Аўтарам першага з'яўляўся старшыня маскоускай музычна-этнаграфічнай камісіі М. Янчук, а другога - А. Чэрня. Цікавасць да беларускай народнай песні праяўлялі ўкраінскія кампазітары С. Гулак-Арцямоўскі і П. Сакальсю, якія ўключылі іх у свае зборнікі, выдадзеныя ў Юр’еве і Пецярбургу.

_____________________

1 Исторические очерки дружбы и единства украинского и белорусского народов. Киев, 1978.

 

 

 

Да самабытнай песеннай творчасці беларусаў звярталіся такія вядомыя даследчыкі, як П. Шшлеусга, А. Дабравольскі, П. Бяссонаў. Больш за 300 на­родных мелодый сабраў і выдаў М. Дзмітрыеў. Дзякуючы падзвіжніцкай дзейнасці навукоўцаў і кампазітараў беларускія народныя песні сталі вядомымі далёка за межамі Беларусі У выкананні харавой капэлы пад кіраўніцтвам Д. Атранёва-Славянскага яны гучалі ў канцэртных залах Расіі, краін Заходняй Еўропы і Паўночнай Амерыкі. Часта выконваліся беларускія мелодыі іна канцэртах музычна-этнаграфічнай камши Таварыства аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі пры Маскоускім універсітэце. У іх праграмы уключаліся харавыя і сольныя апрацоукі ў суправаджэнні сімфанічнага аркестра, зробленыя дырыжорам М. Кляноўскім. На гэтых канцэртах гучалі беларусія песні ў апрацоўках А. Граічанінава, М. Янчука, А. Маслава. Музычны фальклор беларускага народа выкарыстоувалі ў сваей творчасці вядомыя рускія кампазітары М. Рымскі-Корсакаў, М. Мусаргскі, А. Глазуноў, М. Іпалітаў-Іваноў іінш. На музычнае жыццё Беларусі істотна паўплывала Рускае музычнае та­варыства, створанае ў 1859 г. у Пецярбургу. Яно наладжвала сімфанічныя і камерныя канцэрты не толькі ў сталіцах, Але іў перыферыйных гарадах, у тым ліку і беларускіх, шырока папулярызавала творчасць рускіх і заходніх кампазітараў. Прыкметную ролю ў гэтым працэсе адыгралі літаратурна-му-зычныя гурткі і таварыствы аматараў прыгожых мастацтваў, якія ствараліся ў пошняй чвэрці XIX ст. Яны былі закліканы "служыць збліжэнню мясцовых дзеячаў у галіне літаратуры і мастацтва, а таксама садзейнічаць развіццю і распаўсюджванню літаратуры, адукацыі і мастацтва сярод на-сельніцтва". У 1880-1892 гг. падобныя арганізацыі функцыяніравалі ў Мінску, Гродне, Віцебску, Полацку, Брэсце, Бабруйску. У спецыяльных класах гэтых гурткоў іх члены навучаліся ігры на фартэпіяна і скрыпцы.

Першая спецыяльная музычная школа ў Беларусі адкрылася ў Мінску ў 1894 г. У культурным жыцці краю другой паловы XIX ст. прыкметную ролю іграла Мінскае вучылішча арганістаў, заснаванае ў 1871 г. Па свайму профілю гэта была адзіная такога тыпу навучальная ўстанова. За 26 гадоў яна падрыхтавала сотні музыкантаў, якія займаліся педагагічнай дзейнасцю ў розных кутках Беларусі'.

Важную ролю ў прапагандзе дасягненняў сусветнай музычнай культу­ры, станаўленні нацыянальнай выканальніцкай ікампазітарскай інтэлігенцыі, удасканальванні яе майстэрства адыгралі гастролі знакамітых музы­кантаў. У мясцовым друку нярэдка паведамлялася аб паспяховых выступ­леннях хора вядомага збіральніка народных песень Д. Агранёва-Славянскага і скрыпача П. Сарасатэ, выдатнага кампазітара і піяніста С. Рахманінава і спевака Ф. Шаляпіна, аркестра рускіх народных інструментаў пад кірауніцтвам Андрэева і іншых славутых выканаўцаў. Высокае майстэрства, выдатныя ўзоры сусветнага музычнага мастацтва - усё гэта садзейнічала творчаму росту маладых беларускіх музыкантаў. У гэты час з'яўляюцца інструментальныя івакальныя творы мясцовых аўтараў. Напрыклад, Ф. Міладоўскі, вучань Ф. Мендэльсона, выдаў у Мінску "Паланез" для фартэпіяна ў чатыры рукі, зборнік песень, урыукі з аперэты "Канкурэнты" (Лібрэтабеларускіх драматургаў). Кампазітар іскрыпач М. Ельскі з'яўляўся аўтарам некалькіх инструментальных мініяцюр. Як збіральнік народных пе­сень і танцаў ён апублікаваў мемуары аб музычным побыце беларускага на­рода. М. Ельскі з поспехам канцэртаваў не толькі на Бацькаўшчыне але і ў

_______________________

1 Маслеткава В.В. Музычная адукацыя ў Беларусі. Мн., 1980. С.22-24.

 

 

Кракаве, Франкфурце-на-Майне. У апошняй чвэрці XIX ст. у Беларусі шырокае прызнанне атрымала творчасць гродзенскага кампазітара і арганіста I. Глінскага - аўтара інструментальных і вакальных твораў. У самым канцы стагоддзя пачаўся творчы шлях у музыцы выдатных беларускіх кампазітараў М. Чуркіна і В. Залатарова.

Дзякуючы дзейнасці музычных навучальных устаноў, літаратурна-музычных таварыстваў, гастролям вядомых выканаўцаў да канца XIX ст. у Беларусі быу дасягнуты пэўны узровень музычна-эстэтычнай прапаганды. Непарыуная ўзаемасувязь музычнай адукацьй і культуры, іх паступальнае развщцё, барацьба перадавых дзеячаў за сцвярджэнне нацыянальнай мастацкай культуры садзейнічалі фарміраванню дэмакратычных прынцыпаў у беларускай музыцы, якая яскрава праявілася ў пачатку XX ст.

Выяуленчае мастацтва. Працэс станаўлення нацыянальнага мастацтва ў другой палове XIX ст. праходзіў з пэунымі цяжкасцямі. Беларускія мастакі з розных прычын, іперш за усё з-за рэпрэсій пасля падаўлення паўстання 1863 г., аказаліся раскіданымі па свеце, што з'явілася ктотнай перашкодай для стварэння мастацкай школы. 3 аднаго боку, жорсткія рэпрэсіі, а з другога - адсутнасць магчымасці атрымліваць заказы на Бацькаўшчыне прымушалі шукаць заработак на чужыне. Творчасць гэтых майстроў, цесна звязаная глыбокімі каранямі з беларускай зямлёй, увайшла ў гісторыю мас­тацтва суседніх народў.

У другой палове XIX ст. у Беларусі не было мастацкіх навучальных уста­ноў. Спецыяльную адукацыю мясцовая моладзь атрымлівала ў Пецярбургу, Маскве, Юр’еве, Адэсе. Прыкметную ролю у развцці нацыянальнага выяўленчага мастацтва адыграла Віленская рысавальная школа, заснаваная у 1886 г. У ей атрымалі першапачатковую мастацкую падрыхтоуку многія беларускія мастакі, у тым ліку Л. Альпяровіч, Э. Паўловіч, Б. Тамашэвіч і інш. Выхаванцы школы нярэдка працягвалі навучанне ў Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў. Выпускнікі апошняй выкладалі ў мясцовых гімназіях. Фарміраванню мастацкай культуры беларускага народа садзейнічалі адкрыццё ў губернскіх цэнтрах музеяў археалагічных старажытнасцей, а таксама збіральніцкая дзейнасць беларускіх мецэнатаў. Напрыклад, у маёнтках Пуслоускіх у Слоніме, графа Храптовіча ў Шчорсах, Слізеня ў Бортніках (каля Навагрудка) былі вялікія зборы жывапісу, скульптуры і графікі.

Агульная лінія развіцця нацыянальнага выяўленчага мастацтва характарызавалася хуткім вызваленнем ад умоунасцей класіцызму, рамантызму і нарастаннем рыс рэалізму.

Прыкметнай фігурай сярод беларускіх жывапісцаў быу ураджэнец Гродзеншчыны К. Альхімовіч (1840-1916). 3 яго іменем звязана развіццё гістарычнага жанру ў выяўленчым мастацтве. Удзельнік паўстання 1863 г., ён быу высланы у Слбір, а пасля амністыі ў пачатку 70-х гг. пасяліўся у Варшаве. Тут мастаком быу створаны шэраг палотнау на гістарычныя тэмы. Ся­род іх наібольшую вядомасць атрымала "Пахаванне Гедыміна". Гэта "карціна атрымала вышэйшыя узнагароды на выставах у Пецярбургу, Льво­ве, Сан-Францыска. У многіх яго творах закраналася тэма некалі існуючай ў Беларусі язычніцкай веры. Усе яны сведчылі аб цікавасці мастака да айчыннай гісторыіі і былі прасякнуты патрыятычным пачуццём. У канцы 80-х гг. К. Альхімовіч таксама стварыу некалькі значных палотнаў: "Смерць Міхаіла Глінскага у турме"," Рыхтаванне да пакарання смерцю Самуша Збароўскага". З'яуленне гэтых карцін было своеасаблівым адказам на рэпрэсіі расійскіх улад супраць удзельнікаў паўстання 1863 г. У іх ушанаваны подзвігі герояў, якія змагаліся за незалежнасць1.

________________________

1 Дробов Л.Н. Живопись Белоруссии XIX - начала XX в. Мн., 1974. С.152-155.

 

Вялікую цікавасць да гісторыі Вялікага княства Літоўскага праяўляў і іншы знакаміты майстар жывапісу - Ф. Дмахоўскі (1859-?). Сын сасланага ў Сібір удзельніка паўстання 1863 г., выхаванец Варшаўскай рысавальнай школы і Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў, ён выдатна ведаў геральдыку. Мастаку належаць выявы гербау Полацка і Віцебска. 3 яго творчай спадчыны вядомы кампазіцыйныя партрэты беларуска-літоўскіх князёў, выкананыя ў тэхніцы літаграфіі. Кампазіцыя гэтых работ, іх малюнак дазваляюць лічьць, што яны былі падрыхтоўчым матэрыялам для вялікіх Гістарычных палотнаў.

Звяртаючыся да мінуўшчыны Бацькаўшчыны, беларускія мастакі кіраваліся патрыятычнымі імкненнямі. Тэмай для іх выяулення майстры пэндзля выбіралі не сучаснае жыццё, а сюжэты з далёкай мінуўшчыны. I гэта невыпадкова. Ва умовах самадзяржаўя яны маглі выказаць свае погляды і пачуцці толькі праз гераічныя вобразы мінулага.

У беларускім жывапісе другой паловы XIX ст. важнае месца займае пей­заж. Выдатным прадстаўніком гэтага жанру быў А. Гараўскі (1833-1900). Значную ролю ў яго творчым лёсе адыграў сусветна вядомы мастак і архітэктар М. Бенуа, які заўважыу талент беларускага юнака і дапамог падрыхтавацца да паступлення ў Пецярбургскую Акадэмію мастацтваў. Ужо першы пейзаж, створаны студэнтам А. Гараускім, - "Балоты" прыцягнуў увагу членаў акадэмічнай рады, а царскі наследнік набыў яго для сваей калекцыі. Шэраг студэнцкіх работ маладога майстра быу адзначаны залатымі і срэбнымі медалямі. Усе найболыш значныя карціны, якія атрымалі ўсе-агульнае прызнанне, былі створаны на роднай Міншчыне. Да іх ліку нале­жаць "Бераг ракі Свіслач", "Ліпы", "У наваколлі крэпасці Бабруйск", "На Бацькаўшчыне", "Вечар у Мінскай губерні". Усё свае жыццё мастак быу палымяным патрыётам Беларусі. Ён ніколі не губляў сувязей з Бацькаўшчынай, шанаваў культуру, звычаі і мову народа.

Нягледзячы на тое што у другой палове XIX ст. вядучым жанрам у выяўленчым мастацтве быу бытавы жывапіс, які па багаццю выразных сродкаў меў больш магчымасцей для рэалістычнага адлюстравання рэчаіснасці, мастакі ўсё часцей звяртаюцца да партрэта. Глыбокія сацыяльныя зрухі, ўласцівыя парэформеннаму перыяду, адбіліся на развіцці гэтага жанру. У адрозненне ад пачатку XIX ст. партрэт перастаў быць сродкам узвялічвання. Мастакі імкнуліся раскрыць псіхалогію і характар чалавека. Сярод майстроў гэтага жанру асабліва вылучаецца Н. Сілівановіч (1834-1919). Выхаванец Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў, ён ніколі не парываў з Бацькаўшчынай, хоць у выніку абставін падоўгу жыу ў сталіцыі імперыі і ў Вільні. Як прафесар Акадэміі мастацтваў ён часта прыязджаў у родную вёску Цынцавічы, што на Вілейшчыне, дзе і Пісаў свае эцюды і парт­рэты. Адным з лепшых твораў мастака з'яўляецца партрэт"Пастух".У ім ён выступіў як майстар псіхалагічнага партрэта. У пачатку 70-х гг. яго запрасліўдзельнічаць у афармленні кіеўскага сабора ў Пецярбургу. Разам з мас­таком I. Лаверэцкім ён выканаў у выглядзе мазаічнага пано кампазіцыю і тайная вячэра" для галоўнага іканастаса, за што ў 1876 г. атрымаў званне акадэміка.

Паустанне ў 1863 г., распаусюджванне дэмакратычных ідэй ў грамадстве аказалі пэуны уплыу і на графічны жанр. Беларускія мастаr-графіці у сваей большасці былі выхадцамі з сялян ібедных пластоў гарадскога насельніцтва і таму ў сваіх творах адлюстроўвалі цяжкае жыццё селяніна, яго беднасць і галечу. Многія з гэтых мастакоў працавалі настаўнікамі малявання ў мясцо­вых гімназіях. Найбольш вядомымі з гэтай катыгорты майстроў графікі былі

 

Р. Гаўрылаў, С. Кудраўцаў, П. Баркоўскі. Прыкметны след у беларускім выяўленным мастацтве пакінуў Д. Струкаў. Ён пісау акварэллю помнкі культуры і архітэктуры, мастацкія вырабы, краявіды гарадоў і гістарычных месц. Многія помнікі айчыннай культуры, замаляваныя ім, з цягам часу ЗН1КЛ1. Дзякуючы яго графічным творам мы маем магчымасць вывучаць дасягненні культуры нашага народа. Д. Струкаў з'яўляецца аўтарам малюнкаў славутага "Крыжа Еуфрасінні Полацкай" (XII ст.), шытага золатам пакрывала - аправы "Евангелля" 1508 г. з Віцебска, срэбнага крыжа з Благавешчанскай царквы Віцебска, абраза Багародзіцы з Багаяўленскага храма ў Магілёве. Вялікую каштоўнасць уяўляюць яго акварэлі Полацка, Оршы, Рагачова, Магілёва і Віцебска.

Жыццё беларускага народа, краявіды гарадоў, помнікі архітэктуры знайшлі адлюстраванне ў творах Э. Пауловіча, М. Кулеша.

Гаворачы пра нацыянальнае выяўленчае мастацтва другой паловы XIX ст., нельга не адзначыць, што яно развівалася і цеснай сувязі з мастацтвам суседніх народаў. Менавіта ў гэты час умацоўваюцца і пашыраюцца кантакты майстроў пэндзля Беларусі Расіі, Украіны, Польшчы і Літвы. На працягу некалькіх гадоў у Здраўневе, што пад Віцебскам, працавау I. Рэпін. Тут ім былі створаны такія шэдэўры, як "Беларус", "Восеньскі букет". Эцюды, напісаныя ў Белавежскай пушчы, паспяхова выкарыстоўваў пры стварэнні сваіх карцін I. Шышкін. Беларусь, яе людзі натхнялі і вядомага украінскага жывапісца I. Пахітонава, які стварыў серыю цудоуных пейзажных работ у маёнтку Жабаушчызна, што знаходзіўся ў наваколлі Мінска. Цесна звязана з беларускай зямлёй і ранняя творчасць польскага мастака Ю. Фалата.

У 90-я гг. назіраецца уздым мастацкага жыцця, ствараюцца прыватныя мастацкія школы - Ю.Пэнау Віцебску, Я. Кацанбогенау Мінску, наладжваюцца першыя выставы у Віцебску (1890), Мінску (1891). На гэты час прыпадае пачатак дзейнасці новага пакалення беларускіх мастакоў - Ю. Пэна, Я. Кругера, Ф. Рушчыца, В. Бялыніцкага-Бірулі і інш. іх творчасць і храналагічна, і па характару творчых пошукау звязана з наступным, XX ст.







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 676. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Хронометражно-табличная методика определения суточного расхода энергии студента Цель: познакомиться с хронометражно-табличным методом опреде­ления суточного расхода энергии...

ОЧАГОВЫЕ ТЕНИ В ЛЕГКОМ Очаговыми легочными инфильтратами проявляют себя различные по этиологии заболевания, в основе которых лежит бронхо-нодулярный процесс, который при рентгенологическом исследовании дает очагового характера тень, размерами не более 1 см в диаметре...

Примеры решения типовых задач. Пример 1.Степень диссоциации уксусной кислоты в 0,1 М растворе равна 1,32∙10-2   Пример 1.Степень диссоциации уксусной кислоты в 0,1 М растворе равна 1,32∙10-2. Найдите константу диссоциации кислоты и значение рК. Решение. Подставим данные задачи в уравнение закона разбавления К = a2См/(1 –a) =...

Понятие метода в психологии. Классификация методов психологии и их характеристика Метод – это путь, способ познания, посредством которого познается предмет науки (С...

ЛЕКАРСТВЕННЫЕ ФОРМЫ ДЛЯ ИНЪЕКЦИЙ К лекарственным формам для инъекций относятся водные, спиртовые и масляные растворы, суспензии, эмульсии, ново­галеновые препараты, жидкие органопрепараты и жидкие экс­тракты, а также порошки и таблетки для имплантации...

Тема 5. Организационная структура управления гостиницей 1. Виды организационно – управленческих структур. 2. Организационно – управленческая структура современного ТГК...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия