Студопедия — Насельніцтва Беларусі ў бронзавым і раннім жалезным вяках: этнічны склад, грамадскі лад, асаблівасці гаспадарчага развіцця і культуры
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Насельніцтва Беларусі ў бронзавым і раннім жалезным вяках: этнічны склад, грамадскі лад, асаблівасці гаспадарчага развіцця і культуры






Пачатакбронзавага веку на Беларусі навукоўцы звязваюць з шырокамаштабнай міграцыяй прадстаўнікоў археалагичнай культуры шнуравой керамікі ці культуры баявых секер (індаеўрапейцаў), якая на нашых землях адбывалася ў ІІ тыс. да н.э. Прарадзімай індаеўрапейцаў (якіх таксама называюць арыямі) хутчэй за ўсё была Усходняя Анатолія (сучасная Турцыя). Індаеўрапейцы былі добрымі жывёлаводамі і земляробамі, таму іх культура была значна вышэйшай і больш развітай у параўнанні з культурай паляўнічых і рыбаловаў, на землі якіх яны праніклі. Больш таго, менавіта індаеўрапейцы ўпершыню ў гісторыі чалавецтва вынайшлі кола, што дазваляла ім перамяшчацца і мігрыраваць на вялікія адлегласці

Выхад індаеўрапейцаў за межы сваёй прарадзімы прывёў да змешвання іх з рознымі па сваёй культуры і мове народамі. У такіх умовах захаваць першапачатковую культуру і адзіную мову індаеўрапейцы ўжо не маглі. У Заходняй Еўропе фарміравалася супольнасці германцаў, раманцаў, кельтаў, у Цэнтральнай Еўропе – славян, а на Беларусі – балтаў. У выніку сінтэзу індаеўрапейцаў з мясцовым насельніцтвам на Беларусі з’явіліся новыя археалагічныя культуры, у якіх заўважаліся рысы шнуравой арнаментацыі керамікі.

У той жа час паняцце “бронзавы век” для Беларусі ўмоўнае. Мясцовай сыравіны для вырабу бронзы (сплаў медзі і волава) на тэрыторыі нашай краіны не было, таму большая частка прылад працы па-ранейшаму выраблялася з крэмня. Бронзавыя вырабы былі пераважна прывазныя каўказскага ці карпацкага паходжання. Калі яны ламаліся, дык пераплаўлялі на месцы, каб не губляць каштоўны матэрыял. У гэты ж час было зроблена шмат іншых дасягненняў у вырабе прылад працы і розных рэчаў: вынайдзены свідравальны станок, з’явіўся пласкадонны посуд, а гэта значыць у інтэр’еры жытла ўжо былі дашчаныя паліцы і сталы.

Са з’яўленнем індаеўрапейцаў на Беларусі актывізаваўся працэс пераходу ад спажывецкай да вытворчай гаспадаркі – завяршылася неалітычная рэвалюцыя. Спачатку пад пасевы займалі ўчасткі ў поймах рэк. Глебу рыхлілі драўлянымі і рагавымі матыкамі (матычнае земляробства). Паколькі большая частка тэрыторыі Беларусі была пакрыта лясамі, то адчуваўся недахоп зямлі. У выніку ў бронзавым веку пачалі выпальваць і высякаць лясы – узнікла падсечна-агнявое (ляднае ) земляробства. Для таго, каб падрыхтаваць дзялянку (ляду) пад сяўбу, высякалі лес, давалі дрэвам высахнуць, а потым спальвалі. Попел угнойваў глебу, а агонь знішчаў пустазелле. Для апрацоўкі зямлі выкарыстоўвалі барану-сукаватку. Акрамя таго насельніцтва бронзавага веку займалася земляробствам, гадавалі коз, авечак, кароў, коней і свіней.

Жывёлагадоўля і земляробства вылучылі на першы план працу мужчыны. Мужчына пасвіў і ахоўваў статак, высякаў лясы і апрацоўваў зямлю. Мужчына стаў галоўным у абшчыне. Цяпер пры заключэнні шлюбаў не мужчына адыходзіў у род жонкі, а жонка прыходзіла ў род свайго мужа. Такую абшчыну называюць позняй родавай ці бацькоўскай (патрыярхат). На гэтай стадыі развіцця грамадства ўзнікае маёмасная няроўнасць, рэзка пагаршаецца становішча жанчыны. Парная сям’я ў эпоху бронзавага веку канчаткова змяняецца больш трывалай аднашлюбнай (манагамнай). Аднак, у сувязі з тым, што прылады працы былі неэфектыўнымі, малая сям’я не магла быць асобнай гаспадарчай адзінкай. У выніку патрыярхальная сям’я заставалася вялікай, яна ўключала цэлы клан найбольш блізкіх родзічаў.

Заключным этапам першабытнасці на тэрыторыі Беларусі стаў ранні жалезны век, які найперш характарызаваўся з’яўленнем і шырокім распаўсюджаннем металургіі, вырабам з жалеза прылад працы і зброі. Жалеза выплаўлялі з мясцовай сыравіны – рудой балотнай руды. Руду апрацоўвалі ў глінабітных доменных пячах. Пасля абпалу жалеза ў выглядзе дробных размякчаных кавалкаў металу са шлакамі (крыцы) асядала на дно печы. Калі печ астывала, яе разбуралі, каб узяць порыстую масу чорнага металу на далейшую апрацоўку. Такі спосаб атрымання жалеза называецца сырадутным. Старажытныя металургі з’яўляліся адначасова і кавалямі. Атрыманае крычнае жалеза разагравалі на кавальскім горне, а потым пракоўвалі, каб выдаліць з яго шлакі і зрабіць кавалак жалеза больш шчыльным. З жалеза выраблялі асноўныя прылады працы, зброю. Каляровыя металы ў жалезным веку пачалі выкарыстоўваць пераважна ў ювелірнай справе.

Асноўнымі відамі гаспадаркі ў раннім жалезным веку былі земляробства і жывёлагадоўля, якія дапаўняліся рыбалоўствам, паляваннем, збіральніцтвам. Па-ранейшаму практыкавалася падсечна-агнявая сістэма, аднак прымянялася і вораўная з выкарыстаннем драўлянаг рала, якое часам асаджалася жалезным наральнікам. Цяглавай сілай пры ворыўным земляробстве былі вол і конь. Вырошчвалі збожжавыя культуры: жыта, пшаніцу, ячмень, авёс, проса, а таксама бабовыя і розную гародніну. Ураджай збіралі сярпамі. Зерне расціралі на муку ў каменных зерняцёрках. Ежу гатавалі на адкрытых ачагах. Печы з’явіліся толькі ў канцы ранняга жалезнага веку. У жывёлагадоўлі найбольшае значэнне мела развядзенне буйной рагатай жывёлы і свіней.

Амаль усё неабходнае для жыцця людзі выраблялі на месцы самі. Такую гаспадарку называюць натуральнай. Разам з тым развіццё прадукцыйных сіл у жалезным веку непазбежна вяло да росту колькасці прадуктаў, здабываемых асобным вытворчым калектывам. Не ўсе прадукты, што здабываліся, ішлі ў ежу. З’явіліся лішкі – так званы “ прыбавачны прадукт ”. Яго можна было выкарыстоўваць для абмену або накаплення, што адразу актывізавала гэтыя працэсы. На тэрыторыю Беларусі прывозілі бронзу, бурштын, шкляныя каралі (з антычных гарадоў Паўночнага Прычарнамор’я). Жалезным векам датуюцца знойдзеныя на Беларусі грэчаскія і рымскія манеты. У абмен на прывазное багацце жыхары Беларусі прапаноўвалі футры, мёд, воск, збожжа і рабоў.

З ростам прадукцыйнасці працы ў асобных родаў і плямён назапашвалася маёмасць, што вяло да войнаў з мэтай рабаўніцтва. Дзеля абароны свайго жыцця і маёмасці людзі пачалі сяліцца ў цяжкадаступных месцах, сярод балот і лясоў, умацоўваючы свае паселішчы равамі з землянымі валамі. Так узніклі ўмацаваныя паселішчы – гарадзішчы, якія сталі асноўным тыпам пасялення амаль на працягу ўсяго ранняга жалезнага веку і прыйшлі на змену неўмацаваным селішчам. Зноў жа ў сувязі з пачаткам войнаў у пачатку нашай эры пачалі ўтварацца саюзы плямён. У гэтых умовах у грамадска-палітычным жыцці на вядучую ролю выйшлі мужчыны-войны. Менавіта іх агульны сход вырашаў цяпер пытанні вайны і міру, выбіраў правадыра племені і старэйшыну рода. Такі грамадска-палітычны лад, які ўзнік на апошняй стадыі першабытнаабшчыннага ладу атрымаў назву “ ваеннай дэмакратыі ”.

Асноўнай вытворчай адзінкай ранняга жалезнага веку стала малая сям’я. Паколькі знікла неабходнасць працаваць родавым калектывам, то многія сем’і пачалі выходзіць з абшчыны і перасяляліся на новае месца. А гэта азначала, што на змену родавай абшчыне паступова прыйшла суседска-родавая ці тэрытарыяльная абшчына. Кіраўніцтва абшчынай знаходзілася ў руках патрыярхальнай знаці. Яна выкарыстоўвала сваё прывеліяванае становішча ў грамадстве і хутка багацела. У сувязі з пачаткам войнаў пачало фарміравацца патрыярхальнае рабства.

Большую частку нашай краіны ў жалезным веку засялялі балты, пра што сведчаць назвы водных аб’ектаў (гідронімаў), у прыватнасці рэк Волча, Гайна, Друць, Клёва, Лучоса, Ула. У паўночных раёнах сучаснай Віцебскай вобласці у пачатку броннзавага веку жылі фіна-угры (продкі сучасных фінаў, эстонцаў, венграў) Пра іх прысутнасць тут сведчыць назва ракі Дзвіна. Напрыканцы жалезнага веку з паўднёвага захаду пачалася славянская міграцыя (гідронімы Стыр, Стубла, Сваратоўка, Рубча).

Вучоныя вызначылі некалькі археалагічных культур ранняга жалезнага веку. У прыватнасці, Падзвінне засялялі плямёны днепра-дзвінскай археалагічнай культуры. Некаторыя гісторыкі лічаць магчымым звязаць днепра-дзвінцаў з андрафагамі, пра якіх пісаў Герадот. Менавіта з гэтымі народамі звязана і ўзнікненне першага умацаванага пасялення – гарадзішча – на месцы сучаснага Віцебска. Яно узнікла на беразе р.Віцьба на так званай гары Ламіха, што існавала да ХІХ ст. непадалёк ад упадзення Віцьбы ў Дзвіну (на месцы сучаснага гарвыканкама і мастацкага музея). Непадалёк, у раёне Пескаваціка, Лужасна і Бароніках яшчэ тры гарадзішчы днепра-дзвінцаў. Цэнтральную і паўночна-заходнюю частку Беларусі засялялі плямёны культуры штрыхаванай керамікі. Яе посуд адрознівае знешняя паверхня, пакрытая хаатычна нанесенай штрыхоўкай, якая была зроблена пучком травы. Сярэдняе і Верхняе Падняпроўе ў раннім жалежным веку было заселена мілаградскімі плямёнамі. Частка гісторыкаў звязвае гэтае насельніцтва з неўрамі, пра якіх пісаў старажытнагрэчаскі гісторык Герадот. Плямёны культур днепра-дзвінскай, мілаградскай і штрыхаванай керамікі з’яўляліся балцкімі. У канцы І тыс. да н.э. на месцы знаходжання мілаградцаў сфарміравалася зарубінецкая, а затым кіеўская археалагічная культура, ў якіх разам з балцкімі прысутнічылі і некаторыя славянскія прыкметы.

У бронзавым і раннім жалезным вяках свае адметныя рысы мела першабытнае мастацтва і рэлігія. Важным элементам першабытнага мастацтва з’яўляецца арнаментацыя посуду – адбіткі грабенчатага і лінейнага штампа, наколы, насечкі, ямкі. З распаўсюджаннем земляробства і жывёлагадоўлі ў арнаментыцы шырокае распаўсюджанне набыла салярная (сонечная) сімволіка (круг, крыж, зорка). Значную ўвагу першабытныя людзі ўдзялялі аздабленню сваёй вопраткі і цела. Для гэтага служылі каралі-падвескі з зубоў жывёл, касцяныя пласцінкі, трубачкі, хрыбеты рыб, а таксама бурштынавыя ўпрыгожанні прыбалтыйскага паходжання, якія на Беларусі пачалі распаўсюджвацца з канца неаліту. Новым крокам у дэкаратыўна-прыкладным мастацтве быў выраб упрыгожанняў з медзі і бронзы. Сярод іх трэба назваць шыйныя грыўні, фібулы (шпількі). Прыгожа выглядалі бронзавыя жаночыя падвескі-лунніцы. З музычных інструментаў старажытнасці вядомы свістулькі з птушыных костак, казіныя ражкі, бубны.

Першабытнае мастацтва было цесна звязана з раннімі рэлігійнымі ўяўленнямі. Як і раней шырокае распаўсюджанне мелі анімізм, фетышызм, татэмізм і манія. Каб прыцягнуць на свой бок сілы прыроды, старажытныя людзі выконвалі розныя абрады. Так, на ранніх ступенях развіцця першабытнага грамадства ўзнік культ агню. З пераходам да вытворчай гаспадаркі на першае месца ў земляробаў выходзіць культ сонца, у жывёлаводаў – культ каня і іншай хатняй жывёлы. На стадыі распаду родавага ладу найбольш пашыраным з культаў першабытных людзей быў культ продкаў, звязаны з анімістычнымі ўяўленнямі аб продках як ахоўніках роду. У гэтым кульце знайшлі адлюстраванне і татэмічныя ўяўленні першабытных людзей, калі ўшаноўваліся татэмы, якія лічыліся першапродкамі чалавека.

У разглядаемы перыяд шырокае распаўсюджванне набывае пахавальны абрад у форме крэмацыі, што таксама было звязана з фарміраваннем культаў сонца і агню. У многіх жыхароў Беларусі традыцыйным становіцца пахаванне рэшткаў нябожчыка ў курганах, якія ў народзе часам называюць “валатоўкамі” (нашы продкі верылі, што ў курганах пахаваны волаты – вялікія, дужыя людзі, якія раней насялялі Беларусь). З ускладненнем гаспадарчага жыцця і ўяўленняў пра навакольны свет, на змену раннім культам паступова прыйшло язычніцтва (паганства, політэізм), якое ўяўляла собою веру ў існаванне мноства багоў. Сярод найбольш ранніх бостваў, хутчэй за ўсё, былі бог сонца, маланкі і грому, урадлівасці і г.д. Акрамя таго, людзі пачалі верыць ў існаванне самых разнастайных духаў, якія засялялі усё вакол (вадзянікі, лесуны, хатнікі, русалкі і інш), і з якімі трэба было жыць у згодзе.

 







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 724. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

СПИД: морально-этические проблемы Среди тысяч заболеваний совершенно особое, даже исключительное, место занимает ВИЧ-инфекция...

Понятие массовых мероприятий, их виды Под массовыми мероприятиями следует понимать совокупность действий или явлений социальной жизни с участием большого количества граждан...

Тактика действий нарядов полиции по предупреждению и пресечению правонарушений при проведении массовых мероприятий К особенностям проведения массовых мероприятий и факторам, влияющим на охрану общественного порядка и обеспечение общественной безопасности, можно отнести значительное количество субъектов, принимающих участие в их подготовке и проведении...

Основные симптомы при заболеваниях органов кровообращения При болезнях органов кровообращения больные могут предъявлять различные жалобы: боли в области сердца и за грудиной, одышка, сердцебиение, перебои в сердце, удушье, отеки, цианоз головная боль, увеличение печени, слабость...

Вопрос 1. Коллективные средства защиты: вентиляция, освещение, защита от шума и вибрации Коллективные средства защиты: вентиляция, освещение, защита от шума и вибрации К коллективным средствам защиты относятся: вентиляция, отопление, освещение, защита от шума и вибрации...

Задержки и неисправности пистолета Макарова 1.Что может произойти при стрельбе из пистолета, если загрязнятся пазы на рамке...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.012 сек.) русская версия | украинская версия