Студопедия — Беларускія землі ў V – пачатку ХІІІ стст.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Беларускія землі ў V – пачатку ХІІІ стст.






3.1 Засяленне славянамі тэрыторыі Беларусі. Фарміраванне супольнасцей крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў. Праблема “старажытнарускай народнасці”

Нараўне з балтамі, германцамі, раманцамі, кельтамі і іншымі этнічнымі групамі славянебылі адной з галін індаеўрапейцаў, якая рассялілася на еўрапейскім кантыненце. Рымскія аўтары І-ІІ стст. называлі славян венедамі. Гісторыкі VI ст. – антамі і склавінамі. Аднак іх першапачатковае месца пражыванне па сёняшні дзень не вызначына. Пра радзіму славян вучоныя выказвалі мноства супярэчлівых гіпотэз. Яшчэ манах Кіева-Пячорскага манастыра Нестар, аўтар старажытнага летапісу “Аповесці мінулых гадоў”, лічыў так званай “прарадзімай” славян землі вакол ракі Дунай, адкуль славяне рассяліліся на абшарах Усходняй і Цэнтральнай Еўропы. Сучасныя даследчыкі магчымай прарадзімай называюць Прыпяцка-Сярэднедняпроўскі рэгіён, ці Балканскі паўвостраў. Але найбольш верагоднай версіяй выглядае лакалізацыя старажытных славян у Вісла-Одэрскім міжрэччы.

У пачатку VI ст. н.э. пачалося “ Вялікае перасяленне народаў ”, у выніку якога многія народы Еўропы пакінулі свае месцы пражывання і мігрырывалі на іншыя тэрыторыі. Не засталіся па-за гэтым працэсам і славяне, якія на працягу VI-VIІ стст. падзяліліся на тры вялікія групы: заходніх славян (Вісла-Одэрскае міжрэчча, сучасныя палякі, чэхі, славакі і інш.), паўднёвых славян (Балканскі паўвостраў, сучасныя балгары, сербы, харваты, славенцы і інш.) і ўсходніх славян (сучасныя беларусы, рускія і украінцы). Усходнія славяне каланізавалі абшары Усходняй Еўропы. Каланізацыя – гэта працэс засялення і асваення незанятых або новых зямель перасяленцамі. Шырокая славянская каланізацыя беларускіх зямель адбываецца ў VI – VIІІ стст. н.э.

Археолагі паведамляюць, што ў гэты час на поўдні Беларусі з’яўляюцца помнікі тыпова славянскай пражскай археалагічнай культуры. Спачатку прышлае славянскае насельніцтва жыло на неўмацаваных пасяленнях – селішчах. Селішчы былі невялікіх памераў і размяшчаліся “ гнёздамі ” (некалікі селішч непадалёк адно ад аднаго). Жытламі славян былі паўзямлянкі зрубнага тыпу з печамі-каменкамі, у той час як мясцовае балцкае насельніцтва выкарыстоўвала наземныя жытлы слупавой кантрукцыі з адкрытымі ачагамі пасярэдзіне. З VIІ ст. узнікаюць умацаваныя равамі і валамі славянскія гарадзішчы. Гарадзішча было не толькі месцам сховішча падчас небяспекі для навакольнага насельніцтва, але і з’яўлялася ўмацаванай сядзібай знаці. Адным з самых вывучаныхславянскіх гарадзішчаў з’яўляецца гарадзішча ля в. Хатомель (Столінскі раён), якое належала славянам-дулебам. Асновай гаспадаркі ў славян былі ворыўнае земляробства і жывёлагадоўля. Менавіта з прыходам славян былі удасканалены асобныя сельскагаспадарчыя прылады працы на Беларусі. У прыватнасці на змену вядомаму ў балтаў ралу, якім успахвалі зямлю, прыйшла славянская саха. На змену зерняцёркам – каменныя жорны. Акрамя таго, славяне былі добрымі рамеснікамі і актыўна займаліся гандлем. Дзякуючы ім на тэрыторыі Беарусі з’явілася ганчарнае кола.

Поўнач і цэнтр Беларусі ў VI – VIІІ стст., калі на нашых землях з’явіліся славяне, засялялі плямёны, якіх археолагі адносяць да банцараўскай культуры. Найбольш даследаваным помнікам гэтай культуры з’яўляецца гарадзішча Банцараўшчына (Мінскі раён), якое размяшчалася на левым беразе ракі Свіслач. Знаходкі банцараўскага тыпу выяўлены і пад час раскопак Віцебска, што сведчыць пра пражыванне носьбітаў гэтай культуры на месцы будучага горада. У Беларускім Падняпроўі сфарміравалася калочынская культура. Найбольш даследаваным гарадзішчам гэтай культуры з’яўляецца Нікадзімава(Горацкі раён). Тут знаходзілася сядзіба ваеннага правадыра і яго дружыны. Банцараўскую і калочынскую культуры пераважная большасць даследчыкаў адносяць да балта-славянскіх супольнасцей. У матэрыяльнай культуры гэтых народаў прысутнічалі прыкметы як культуры славян (паўзямлянкавыя жытлы з печамі-каменкамі, асноўны тып пасялення – селішча, гаршкі з выпуклымі бакамі, крэмацыя), так і балтаў (наземныя пабудовы слупавой канструкцыі, размяшчэнне побач з пасяленнем гарадзішча-сховішча, інгумацыя і інш.).

Паўночнымі суседзямі банцараўскіх плямён былі плямёны культуры доўгіх курганоў. Назва культуры звязана з пахавальнымі пабудовамі ў выглядзе невысокіх валападобных насыпаў (курганоў), унутры якіх змяшчаліся гаршкі з чалавечымі касцямі, што засталіся пасля спалення нябожчыка. Частка даследчыкаў адносяць гэтую культуру таксама да балта-славянскай, некаторыя сцвярджаюць, што гэта былі балты.

У VI – VIІІ стст. на Беларусі канчаткова сфарміравалася асобая палітычная сістэма – ваенная дэмакратыя. Кіраўніком племені з’яўляўся правадыр, які здзяйсняў ваенныя паходы, абараняў тэрыторыю племені ад ворагаў. Ён абапіраўся на дружыну. Абмяжоўвалі ўладу правадыра савет старэйшын племені і народны сход. Народны сход складаўся з усіх свабодных мужчын, здольных насіць зброю.

У той жа час, у раннім сярэднявеччы актывізаваўся працэс разлажэння першабытнага ладу. Вярхоўным уладальнікам зямлі, лясоў і вадаёмаў з’яўлялася суседская (сельская) абшчына. Разам з тым ворныя землі, як і прылады працы, пераходзілі ва ўласнасць асобных сем’яў. Паміж членамі абшчыны ўзнікала расслаенне. Канчаткова вылучылася ў асобную групу племянная знаць. З асяроддзя збяднелых людзей утваралася залежнае сялянства, якое яшчэ не страціла сваёй свабоды, але ўжо стаяла на сацыяльнай лесвіцы ніжэй, чым свабодныя абшчыннікі. У жывёлагадоўлі і земляробстве прымянялася праца рабоў (існавала хатняе рабства), колькасць якіх папаўнялася ў асноўным за кошт ваеннапалонных. Але іх выкарыстанне не набыло шырокага распаўсюджання, таму і умовы пражывання рабоў, у параўнанні з умовамі ўтрымання нявольнікаў на амерыканскіх плантацыях XVIII – ХІХ стст. былі значна лепшымі.

У VIІІ-ІХ стст. на землях Верхняга Падняпроўя і Падзвіння ў выніку славяна-балцкага сінтэзу сфарміравалася некалькі аб’яднанняў усходніх славян. Яны ўяўлялі сабой даволі ўстойлівыя супольнасці дрыгавічоў, крывічоў-палачан і радзімічаў. Нестар называў усходнеславянскія супольнасці “княжаннямі”, а сучасныя гісторыкі называюць іх саюзамі плямён ці протанароднасцямі.

Крывічы-палачане рассяліліся ў сярэднім цячэнні Заходняй Дзвіны і з’яўляліся разам з крывічамі пскоўскімі і смаленскімі адной з трох галін крыўскага племені (самага буйнога з усіх усходнеславянскіх плямён). Найбольш старажытнымі гарадамі крывічоў-палачан з’яўляліся Полацк, Віцебск, Лукомль, Браслаў. Першае датаванае ўпамінанне пра крывічоў змяшчаецца ў “Аповесці мінулых часоў” і адносіцца да 859 г., дзе гаворыцца, што варагі бралі з іх даніну. У далейшым у летапісах крывічы сустракаюцца ў сувязі з паходам кіеўскіх князёў на Царград.

Па-рознаму тлумачаць гісторыкі назву племені – “крывічы”. Адны яе выводзяць ад прозвішча старэйшыны роду Крыва, ці ад слова “ кроўныя ” (блізкія па крыві). Іншыя, ад імя язычніцкага святара Крыва-Крывейтэ. Згодна з яшчэ адной версіяй назва племені паходзіць ад балцкага (літоўскага) слова “ krievas ” – “ крывы ”, што характарызуе халмістую (крывую) мясцовасць, у якой пражывалі крывічы. На думку Г.А. Хабургаева прыкладна так называлі сябе балтскія народы, якія жылі тут да прыходу славян. Апошнія, рассяліўшыся на балцкіх землях, асемілявалі мясцовых жыхароў і запазычылі іх назву, дабавіўшы да яе тыпова славянскі постфікс “ -ічы ”. У выніку і ўтварылася назва крывічы, сляды ад якой і па сёняшні дзень захоўваюцца ў балцкіх народаў. Так, латышы і сёння называюць Расію Krievija (kreivs – “ рускі ”), а Беларусь у латышскай мове гучыць як Baltkrievija (Белая Крывія).

Этнічную прыналежнасць усходнеславянскага насельніцтва археолагі вызначаюць па знойдзеных у курганных пахаваннях жаночых упрыгожаннях. Так, этнавызначальнай прыкметай крывічоў з’яўляецца драцяное бранзалетападобнае скроневае кальцо дыяметрам 5-11 см з завязанымі канцамі.

Дрыгавічы займалі значную частку Паўднёвай і Цэнтральнай Беларусі. Важнымі дрыгавіцкімі гарадамі з’яўляліся Тураў, Пінск, Слуцк, Менск. Апошні ў далейшым быў заваявыны крывічамі і ўвайшоў у склад крывіцкага Полацкага княства. На аснове ж племяннога княжання дрыгавічоў у делейшым сфарміравалася Тураўскае княства.

Назва “дрыгавічы” на думку адных даследчыкаў паходзіць ад імя правадыра Драгавіта. Але гэта тлумачэнне паходжання назвы выступае вельмі спрошчаным. Больш абгрунтаваным з’яўляецца тлумачэнне паходжання назвы племені ад слова “ дрыгва ” (балоцістая мясцовасць), бо менавіта балотны рэльеф з’яўляецца асноўным у Прыпяцкім Палессі, дзе і пражывалі дрыгавічы. Само ж слова “ дрыгва ” балцкага паходжання. У літоўскай мове і зараз есць слова “ drègnas ” (сыры, вільготны). Ад асаблівасці мясцовасці і назвалі сябе мясцовыя балты, якіх потым асімілявалі славяне, якія запазычылі іх назву, перарабіўшы яе на свой лад. Этнавызначальнай прыкметай дрыгавічоў сталі вялікія металічныя пацеркі авальнай формы, упрыгожаныя напаянымі шарыкамі металічнай (срэбранай) зерні, а таксама пярсцёнкападобныя скроневыя кольцы.

Радзімічы размяшчаліся ў Пасожжы. Найбольш значнымі гарадамі на іх землях былі Гомель, Чачэрск, Прупой (сучасны Слаўгарад). У летапісе пра радзімічаў гаворыцца, што яны прыйшлі“ от ляховъ (палякаў)”. Але гэтае сцвярджэнне не падцвярджаецца археолагамі. Першыя летапісныя звесткі пра радзімічаў адносяцца да 885 г. Пад гэтым годам паведамляецца, што кіеўскі князь Алег абавязаў радзімічаў плаціць даніну яму, а не хазарам, як было раней.

Назва “ радзімічы ”, згодна з летапісам, паходзіць ад імя правадыра Радзіма: “ и пришедъша седоста Радимъ на Съжю, и прозвашася радимичи ”. У той жа час сучасныя даследчыкі мяркуюць, што назва племені паходзіць ад балцкага слова “ radimas ” (знаходжанне), што блізка па значэнню да беларусскага “ радзіма ”. Тым самым, радзімічы – гэта людзі адной “радзімы” (супляменнікі). Летапісец даў адмоўную характарыстыку жыцця радзімічаў: “... жылі яны ў лясах, нібы дзікуны, спажывалі брудную ежу, было ў іх брыдкаслоўе перад бацькамі і нявесткамі, на бясоўскіх ігрышчах выкрадалі сабе жонак, якіх мелі па дзве-тры ”. Падобная характарыстыка радзімічаў з боку летапісца сведчыць пра тое, што радзімічы доўга захоўвалі веру бацькоў – язычніцтва, а гэта хрыясціянінам летапісцам успрымалася вельмі адмоўна. Этнавызначальнай прыкметай радзімічаў былі сяміпрамянёвыя скроневыя кольцы, якія жанчыны мацавалі да галаўнога убора і насілі ад аднаго да васьмі.

Паўночна-заходняя частка Беларусі ў гэты час, як і раней была заселена балцкімі народамі. У далейшым на аснове племянных княжанняў крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў сфарміраваліся асобныя княствы, якія стануць часткамі адзінай цэнтралізаванай дзяржавы пры кіеўскім князі Уладзіміры Святаславічы. Пры гэтым звесткі пра існаванне саміх плямен знікнуць. Узнікае пытанне, якія этнічныя працэсы адбываліся на беларускіх хемлях ў Х – ХІІІ стст.? У савецкай гістарыяграфіі 1950-х гг. склаўся стэраатып пра фарміраванне ўсходнімі славянамі так званай “ старажытнарускай народнасці ”. Асобныя сучаныя даследчыкі, як, напрыклад, М.Ф. Піліпенка, таксама сцвярджаюць, што такая этнічная супольнасць існавала ў рэальнасці ў перыяд так званай Кіеўскай Русі і стала авновай трох сучасных усходнеславянскіх народаў – беларусаў, рускіх, украінцаў.

У той жа час іншыя даследчыкі адмаўляюць існаванне старажытнарускай народнасці. Так яшчэ В.О. Ключэўскі сцвярджаў, што ні ў адной гістарычнай крыніцы гэтага перыяду “ не сустракаецца назвы рускі народ ”. Больш таго, ён зазначае: “ Руская дзяржава ў ІХ – ХІ стст. не была дзяржавай рускага народа, таму што яшчэ не існавала рускага народа ”. Да падобных высноў падштурхоўвае тое, што ў гэты час у перыяд панавання натуральнай гаспадаркі і зараджэння феадалізму не існавала рэальных падстаў да фарміравання вялікай этнічнай супольнасці на тэрыторыі Старажытнай Русі. Нетрывалыя палітычныя (асабліва ва ўмовах хутка наступіўшай феадальнай раздробленнасці), эканамічныя і культурныя сувязі не дазвалілі сфарміравацца старажытнарускай народнасці. У той жа час, гэта ніяк не адмаўляе існаванне адзінай усходнеславянскай супольнасці ў папярэдні час. Яна, безумоўна, існавала ў перыяд рассяленя славян са сваёй прарадзімы. І яё, у прынцыпе, таксама можна ўмоўна назваць “старажытнарускай народнасцю”, на аснове якой, на думку Э.М. Загарульскага ўтварыліся усходнеславянскія плямёны і княжэнні крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў, палян, драўлян, вяцічаў і інш. У далейшым, у выніку эканамічнага, сацыяльнага і дзяржаўнага развіцця Старажытнай Русі складваліся групы княстваў і зямель, што з’явілася адной з перадумоў узнікнення ў будучым беларускай, русскай і украінскай народнасцей.







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 889. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

Внешняя политика России 1894- 1917 гг. Внешнюю политику Николая II и первый период его царствования определяли, по меньшей мере три важных фактора...

Оценка качества Анализ документации. Имеющийся рецепт, паспорт письменного контроля и номер лекарственной формы соответствуют друг другу. Ингредиенты совместимы, расчеты сделаны верно, паспорт письменного контроля выписан верно. Правильность упаковки и оформления....

БИОХИМИЯ ТКАНЕЙ ЗУБА В составе зуба выделяют минерализованные и неминерализованные ткани...

Прием и регистрация больных Пути госпитализации больных в стационар могут быть различны. В цен­тральное приемное отделение больные могут быть доставлены: 1) машиной скорой медицинской помощи в случае возникновения остро­го или обострения хронического заболевания...

ПУНКЦИЯ И КАТЕТЕРИЗАЦИЯ ПОДКЛЮЧИЧНОЙ ВЕНЫ   Пункцию и катетеризацию подключичной вены обычно производит хирург или анестезиолог, иногда — специально обученный терапевт...

Ситуация 26. ПРОВЕРЕНО МИНЗДРАВОМ   Станислав Свердлов закончил российско-американский факультет менеджмента Томского государственного университета...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.012 сек.) русская версия | украинская версия