Барацьба за ўладу пасля смерці І. В. Сталіна і перамога М. С. Хрушчова. Партыйнае кіраўніцтва К. Т. Мазурава ў БССР. Змены ў эканамічнай і сацыяльнай палітыцы ў бок дэмакратызацыі. Паляпшэнне матэрыяльнага становішча гарадскога і сельскага насельніцтва. Эканамічныя рэформы. Стварэнне саўнаргасаў. Капітальнае і жыллёвае будаўніцтва. Задачы шостай пяцігодкі і сямігодкі. Укараненне дасягненняў НТР, асваенне космасу і стварэнне новых галін прамысловасці. Сацыяльныя змены ў грамадстве, колькасны і якасны рост рабочага класа, павелічэнне ўдзельнай вагі спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй. Урбанізацыя. Вынікі прамысловага развіцця і магчымасці экстэнсіўнага росту эканомікі.
Мерапрыемствы ў галіне сельскай гаспадаркі. Павелічэнне закупачных цэн, скасаванне даўгоў калгасаў, пачатак стварэння сацыяльнай інфраструктуры на вёсцы. Адміністрацыйныя рэформы і сельскагаспадарчыя кампаніі другой паловы 1950-х гг. і іх вынікі. Сельскагаспадарчы крызіс пачатку 1960-х гг. і яго наступствы.
Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё падчас “адлігі”. XX з’езд КПСС і яго значэнне. Лібералізацыя ў галіне культуры і грамадскага жыцця. Узмацненне русіфікацыі ў БССР. Спроба адстаўкі М. С. Хрушчова ў 1957 г. Разгортванне рэабілітацыі ахвяр рэпрэсій часоў сталінізму. Супярэчнасці “накіроўваемай дэсталінізацыі”. Адстаўка М. С. Хрушчова, яе прычыны і наступствы.