Тэма 17. Заходняя Беларусь у 1919–1939 гг. Пачатак Другой сусветнай вайны. Далучэнне Заходняй Беларусі да БССР
Вынікі савецка-польскай вайны і Рыжскі мір. Уключэнне заходнебеларускіх зямель у склад Польшчы. Эканамічная палітыка польскага ўрада. Аграрнае пытанне і стан сельскай гаспадаркі. Асадніцтва. Зямельная рэформа. Палітыка нацыянальнай і дзяржаўнай асіміляцыі і заканадаўства польскіх улад ў галіне адукацыі. Стан асветы і культуры ў Заходняй Беларусі. Эміграцыя з Заходняй Беларусі. Расстаноўка сацыяльна-палітычных сіл. Дзейнасць Беларускага пасольскага клуба і ўтварэнне Беларускай сялянска-рабочай грамады (БСРГ). Утварэнне КПЗБ. Дзейнасць камсамола Заходняй Беларусі. Беларускія эсэры і ўтварэнне Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі. Дзейнасць Таварыства беларускай школы (ТБШ). Польскія і яўрэйскія партыі. Партызанская барацьба і яе сацыяльная база. Рэпрэсіўныя мерапрыемствы польскіх улад. Разгром БСРГ і дзейнасць клуба “Змаганне”. Выступленні працоўных Заходняй Беларусі падчас сусветнага эканамічнага крызісу. Сялянскі рух. Стварэнне антыфашысцкага народнага фронту. Выданне газеты “Наша воля”. Выступленні нарачанскіх і браслаўскіх рыбакоў. Складанасці ўтварэння адзінага народнага фронту. Уплыў на вызваленчы рух у Заходняй Беларусі палітыкі Камінтэрна і палітычных рэпрэсій у БССР. Ліквідацыя КПЗБ і лёс яе дзеячаў. Уплыў міжнароднага становішча на сітуацыю ў грамадстве. Пакт Молатава–Рыбентропа і сакрэтны пратакол да яго. Ідэалагічная работа савецкай улады напярэдадні Другой сусветнай вайны. Пачатак Другой сусветнай вайны. Увядзенне савецкіх войскаў на тэрыторыю Заходняй Беларусі і далучэнне яе да БССР. Дагавор аб сяброўстве і межах. Мерапрыемствы савецкай улады на заходнебеларускіх тэрыторыях.
|